Национальный костюм Осиповичского района

Национальный костюм

Принадлежность осиповичского национального костюма до того или иного традиционного строя, что существовали издавна на Беларуси, изучена слабо. На территории района имелись локальные отличия в стилях одежды. Так, на севере (район Свислочи) национальный костюм имел ряд схожих черт с могилевским строем, а на юге  (особенно на юго-западе) проникают черты слуцкого строя.

Тем не менее эти отличия сильно не выделяются, что, возможно, объясняется тесной связью развития национального костюма с единым характером художественных и утилитарных требований в этой местности.

Национальный костюм-Забавская Ирина Петровна

 

675 страница

Згодна з традыцыяй, адзенне селяніна падзялялася на святочнае і паўсядзённае. Маючы практычна аднолькавы крой і склад, яно істотна адрознівалася якасцю тканіны і багаццем аздаблення.

Паўсядзённы касцюм жанчын і мужчын меў аднатонны, звычайна шэры колер. I шыўся з горшай, больш грубай тканіны. У якасці аздаблення (яно рабілася не заў-сёды) выкарыстоўвалі вузкія палосы тканага геаметрычнага арнаменту чырвонага колеру па каўняры і манжэтах (каўнерцах), падолах спадніц. Верагодна, арнамент на паўсядзённым адзенні меў магічнае значэнне – ён традыцыйна выконваў ролю засцерагальніка.

Святочнае адзенне рабілася з адбеленай ці пафарбаванай тканіны вышэйшай якасці і багата аздаблялася. Колеравая гама фарбавання і ўпрыгожвання была звычайна абмежавана чорнымі і чырвонымі тонамі.

У аздабленні адзення пераважалі геаметрычныя узоры – ромб, крыж, зорка. У вышыўцы сустракаліся выявы раслін (кветкі і дрэвы).

Жаночы святочны летні гарнітур складаўся з кашулі, спадніцы, фартуха і безрукаўкі – кабата.

Ільняная белая кашуля даўжынёй да калена са зборкамі па каўняры мела тунікападобны крой і доўгія рукавы з «полікамі» на плячах, «цвіліхамі» пад пахай і каўнерцамі каля далоні. Каўнер невысокі стаячы ці шырокі адкладны, зашпільваўся металічнай спражкай (кальцом) ці зацягваўся на стужку.

Ролю аздаблення выконваў тканы ці вышываны арнамент, згрупаваны ў палосы на плячах, каўняры і каўнерцах.

Спадніцы жанчыны насілі двух відаў – ільняныя белыя і каляровыя суконныя андаракі (звычайна чорныя). Падол ільняных спадніц упрыгожваўся палосамі арнаменту.

Белы фартух шыўся з дзвюх полаў, меў расшыты арнаментам ніз і звычайна карункавую ўстаўку.

Безрукаўка-кабат з белай ці чорнай тканіны мела прыталены сілуэт, яе даўжыня вагалася ад лініі таліі да сярэдзіны клубоў. Кабат аздабляўся аплікацыяй у выглядзе чырвонай тасьмы. Кароткі кабат, здаралася, прышываўся да андарака.

Абавязковай часткай жаночага гарнітура з’яўляліся галаўныя ўборы. Замужняя жанчына прыкрывала валасы вязаным чапцом – каптуром. Паверх яго мацавалася намітка – доўгі (да 3 м) і шырокі (каля 60 см) ручнік з кужэльнага палатна, які ўкладваўся ў выглядзе турбана.

Галаўныя ўборы дзяўчат былі даволі

676 страница

разнастайныя. Сустракаліся вянкі з кветак, саламяныя абручы, але найбольш распаўсюджаным дзявочым галаўным уборам былі шырынкі – палатняныя павязкі даўжынёй каля 1 м і шырынёй 30 см. Шырынка складвалася ўдоўж удвая і завязвалася вузлом на патыліцы, пакідаючы верх галавы адкрытым. Валасы дзяў-чаты запляталі ў 1 ці 2 касы. Своеасаблівы галаўны ўбор надзявала маладая на вяселлі. Гэта быў вянок з рознакаляровых ласкутоў, да якога мацавалася 12 доўгіх стужак рознага колеру.

3 2-й паловы XIX ст. у сялянскі ўжытак пачалі ўваходзіць даматканыя хусткі, якія паступова выцеснілі наміткі і шырынкі. У пачатку XX ст. наміткі насілі ўжо толькі старыя жанчыны. Каптуры бытавалі яшчэ ў 1920-я гады, але і яны былі заменены тонкай хустачкай, якая шчыльна абвязвалася вакол галавы, і паверх якой павязвалі хустку большых памераў.

Мужчынскае летняе адзенне складалася з прамога пакрою доўгай кашулі з вышытым каўняром (стойкай), які зашпільваўся з левага боку.

У кашулі аздабляліся вышыўкай ці тканым арнаментам рукавы і ніз, насілася яна навыпуск і падпяразвалася тканым ці вязаным дэкаратыўным поясам. Ен мсў шырыню да 5 см, даўжыню да 2 м. На поясе звычайна насілі нож, капшук і шабету – скураны мех, у якім трымалі красала і трут.

Паверх кашулі надзявалася суконная белая камізэлька.

Мужчыны насілі белыя нагавіцы, пашытыя з тоўстай ільняной матэрыі. Яны былі вузкія, амаль аблягалі ногі і мелі своеасаблівы крой – з «сядлом» клінападобнымі ўстаўкамі ў пахвіне.

3 галаўных убораў часцей за ўсё сустракаліся саламяныя ці лямцавыя брылі і магеркі – невялікія суконныя круглыя капелюшы з загнутымі ўверх і прыгладжанымі палямі («крысамі»),

Зімовае адзенне сялян мела практычна аднолькавы крой для мужчын і жанчын.

677 страница

Звычайным верхнім адзеннем з’яўлялася кароткая суконная белая ці шэрая світка. Яна шчыльна ахоплівала паясніцу і разыходзілася ніжэй двума клінамі, у якія былі ўшыты кішэні. Нізкі стаячы каўнер, канцы рукавоў, кліны па швах і пала, якая захіналася, абшываліся чорным шнуром. У выніку па клінах атрымлівалася нешта накшталт вусоў, таму і сам пакрой світкі называўся «з вусамі». Насілі зімой таксама і кажухі з сырамятных аўчын. Па пакроі яны былі вельмі падобныя на світкі, але шнуром не абшываліся.

Абавязковай часткай зімовага адзення былі рукавіцы, шытыя з сукна і аўчыны ці вязаныя з воўны.

Мужчыны ўзімку насілі магерку ці шапку-аблавуху – аўчынную круглую папаху з суконным верхам.

Немаўлят апраналі ў «мятлушак» – ільняную кужэльную пялёнку з адтулінай для галавы і «прыгалоўчык» — кужэльную хустачку. Пасля гэтага спавівалі ў пялёнкі вузкай папругай такім чынам, каб на грудзях дзіцяці з гэтай папругі атрымаўся крыж. Да пяцігадовага ўзросту хлопчыкі і дзяўчынкі апраналіся аднолькава – у доўгую да пят белую кашулю.

Пасля пяці гадоў хлопчыкі атрымлівалі гарнітур, практычна аднолькавы з адзеннем дарослых, а дзяўчынкі апраналіся ў сукенку чорнага ці белага колеру.

Своеасаблівым было і пахавальнае адзенне. На яго ішло кужэльнае палатно, якое не рэзалі, а рвалі рукамі. Вузлоў на нітках пры шыцці не завязвалі.

Звычайным сялянскім абуткам з’яўляліся лыкавыя лапці – «лычніцы» ці «маршчакі». Больш заможныя сяляне мелі скураныя лапці – «хадакі», формай падобныя на сучасныя галошы. Святочныя хадакі ўпрыгожваліся вышыўкай.

Боты з’явіліся ў сялянскім ужытку даволі позна – у XIX ст., што тлумачыцца беднасцю жыхароў краю і значным коштам гэтага абутку. Рэдка хто з сялян мог у той час дазволіць сабе мець больш за адну пару ботаў за ўсё жыццё. Да ботаў сяляне адносіліся з вялікай павагай. Гэта быў свайго роду сімвал заможнасці, якую магчыма было паказваць толькі ў асаблівых выпадках – на свята ці калі адпраўляліся на кірмаш. Звычайна боты абувалі ў апошні момант, на ваколіцы таго населенага пункта, у які ішлі. Таксама здымаліся яны адразу пасля выхаду, прыкладна на тым жа месцы.

Гэты звычай існаваў даволі доўга і нават знайшоў адлюстраванне ў мясцовай тапаніміцы. Так, каля в. Караны ёсць невялікая рачулка з незвычайнай назвай. Паходжанне яе мясцовыя жыхары тлумачаць так: у Каранах здаўна існавала царква, у якую збіраліся жыхары з усіх навакольных вёсак. Каля рачулкі ім было зручна абувацца і разувацца. Вось і пайшла з таго часу трапная яе назва – Разуваеўка.