Подполье действует

236 страница

 

У першыя дні вайны асіпаўчане працавалі, не лічачыся з часам. Усе гарэлі жаданнем спыніць і разбіць ворага. У райваенкамат стаяла чарга добраахвотнікаў, пачалося фарміраванне баявых груп па барацьбе з варожымі дэсантнікамі і дыверсантамі.

У Асіповічах быў заснаваны штаб абароны горада і раёна, кіраўніком якога стаў старшыня выканкома раённага Савета Мікалай Піліпавіч Каралёў. Штаб пачаў эвакуацыю з горада дзяцей, сем’яў рабочых і служачых, каштоўнасцей, гаспадарчага і вытворчага абсталявання і важных архіўных дакументаў.

У канцы дня 23 чэрвеня кіраўнік аддзялення Дзяржбанка Самуіл Каплан, пагрузіўшы каштоўнасці на грузавую машыну, разам з касірам і ахоўнікам паехалі ў Бабруйск.

237 страница


Назаўтра работнікі аддзялення Дзяржбанка прыйшлі на працу. Васіль Малевіч, Галіеўскі, Софія Махалівер, Галіна Іонус сышліся разам і задумаліся, што рабіць? Hi грошай, ні аховы аддзялення ўжо не было, але з магазінаў пачала паступаць выручка, прыходзілі касіры за грашыма на выплату зарплаты. Каб вырашыць, як паступіць з работай аддзялення, Малевіч адправіўся ў штаб абароны раёна, які размяшчаўся на рагу вуліц Чумакова і Чырвонаармейскай у хутка пабудаваным бліндажы. Калі Малевіч увайшоў у бліндаж, там знаходзіўся начальнік штаба абароны раёна М.П.Каралёў, другі і трэці сакратары райкома партыі і началыіік міліцыі Дзяменцьеў. Малевіч звярнуўся да дзяжурнага загадчыка райфа Старавойтава з пытаннем, як паступіць з работай аддзялення Дзяржбанка? Размову пачуў Каралёў і распарадзіўся:

– Працягвайце працаваць, прымайце і выдавайце грошы, наколькі гэта будзе магчыма!

Дзяменцьеў выдзеліў людзей для аховы аддзялення Дзяржбанка. Так яны працягвалі працаваць да 29 чэрвеня. Грошай у банку не засталося, так як выдача перавышала прыём. Вечарамі служачыя, баючыся бамбёжак, ішлі за горад, начавалі дзе прыдзецца.

Раніцай 29 чэрвеня даведаліся, што Бабруйск ужо захапілі немцы. Штаб абароны раёна выбыў з горада. Малевіч з Галіеўскім сабралі ў аддзяленні карткі ўзору подпісаў, іншыя дакументы, спалілі іх, а затым адправіліся на вакзал з надзеяй выехаць у Магілёў. У гэты час з Брэста прыбыў браняпоезд. Чыгуначнікі дэпо па патрабаванні камандзіра далі пад яго паравоз і прычапілі тры пустыя платформы. Малевічу і Галіеўскаму ўдалося на платформе паехаць на Магілёў.

Каля в. Гарожа гітлераўцы з гармат разбілі паравоз і пачалі рассгрэльваць людзей на платформах. Тут Малевіч і Галіеўскі згубілі адзін аднаго. Малевіч дайшоў да в. Максімаўка, там сустрэўся з бацькам Казімірам Францавічам (які збег з Асіповіч), маці Антанінай Гіляраўнай, сястрой Софіяй і братам Барысам. У ліпені бацькі і сястра пайшлі ў Асіповічы, а Васіль з братам засталіся ў Максімаўцы касіць сена і ўбіраць жыта.

22 чэрвеня 1941 г. Марк Шведаў вёў пасажырскі цягнік да станцыі Цімкавічы – апошняй станцыі на старой граніцы СССР. Уязджаючы на станцыю Слуцк, Шведаў убачыў, як на пероне вакзала тоўпіліся за-непакоеныя людзі з маёмасцю і дзецьмі на руках. Гэта былі першыя бежанцы.

Ад чыгуначнікаў машыніст даведаўся, што фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз. Вайна! Пасажыры, якія прыехалі ў Слуцк, хутка пакідалі цягнік і беглі па дамах. Людзі, якія павінны былі ехаць да Цімкавіч, разгубіліся, не ведаючы, што ім рабіць: ехаць далей ці вярнуцца назад. Выконваючы графік, Шведаў са сваімі памочнікамі Софіяй Самец і Арсеніем Няхаем давялі цягнік да Цімкавіч і вярнуліся ў Асіповічы. Цягнік быў перагружаны эвакуіраванымі. У Асіповічах на пероне таксама тоўпілася шмат народу: пачалася эвакуацыя сем’яў рабочых і служачых гарадка і чыгуначнага вузла.

Праз двое сутак Шведаў, яго памочнік А. Няхай і практыкант У. Макарэвіч прынялі паравоз, прычапілі яго да саставу, гружанага хлебам, і адправіліся на Магілёў. Дарога была забіта саставамі. На станцыі Свіслач стварылася пробка: на чыгуначным мосце цераз Бярэзіну гітлераўцы абстралялі састаў і пашкодзілі паравоз. Шведаў і яго напарнікі вымушаны былі пакінуць лакаматыў і пешшу па пуцях ісці назад. Каля разбітага вагона са зброяй яны ўзброіліся пісталетамі «ТТ».

На станцыі Брыцалавічы Шведаў даведаўся, што яго сям’я з Асіповіч пайшла ў в. Смык. Вырашылі ісці туды, а Арсенія Няхая паслалі ў Асіповічы ў разведку. У в. Смык да Шведава і Макарэвіча далучыўся электразваршчык паравознага дэпо Павел Антонавіч Гірыловіч. У размове з вяскоўцамі Шведаў

238 страница

даведаўся, што ў лесе, каля станцыі Дзераўцы, стаіць вайсковая часць Чырвонай арміі. Вырашылі ісці туды, для сувязі з ваеннымі паслалі мясцовую настаўніцу Марыю Філімонаўну Сянюк. Ноччу яна вярнулася ў суправаджэнні трох камандзіраў. Камандаванню палка тэрмінова патрабаваліся звесткі аб абстаноўцы ў Асіповічах і ваколіцах. Вайскоўцы папрасілі Шведава да-памагчы. Дамовіліся і аб спосабах сувязі. Выконваючы даручэнне, Шведаў пайшоў у Асіповічы на разведку. Вуліцы горада былі бязлюднымі. Толькі ў раёне клуба чыгуначнікаў на 2 грузавых аўтамашынах чырвонаармейцы вялі бой з уварваўшымся ў горад нямецкім танкам, якога ўдалося падбіць.

У той жа дзень Шведаў вярнуўся ў Дзераўцы, а праз двое сутак са сваёй сям’ёй, Уладзімірам Макарэвічам і Паўлам Гірыловічам вярнуўся ў Асіповічы, дзе ўжо гаспадарылі акупанты.

Шведаў і намеснік начальніка станцыі Уладзімір Мікалаевіч Бандарэнка пачалі фарміраваць падпольную групу, у якую ўвайшлі Марыя Побыль, Фёдар Крыловіч, Міхаіл Няверка. У паравозным дэпо Шведаў сустрэўся з Арсеніем Няхаем і Аляксандрам Фёдаравічам Чайкоўскім. Дамовіліся дзейнічаць сумесна. Пачалі разбіраць станкі, хаваць дэталі, разносіць па дамах інструмент. (Пазней частка яго была перададзена ў партызанскую майстэрню.)

Бандарэнку перад самым прыходам акупантаў удалося па тэлефоне звязацца ў Гомелі з начальнікам Беларускай чыгункі Краснабаевым, які даў указание разбурыць апаратуру цэнтральнага ўпраўлення вузла. Заданне паспяхова выканалі: дыспетчар Андрэй Андрэевіч Пазняк, стрэлачнікі Марыя Побаль, Аляксей Мікалаевіч Бандарэнка, дзяжурны па станцыі Міхаіл Мацвеевіч Няверка, яго жонка Серафіма Іванаўна, рабочыя Іван Дзмітрыевіч Лаўроў, Міхаіл Дзянісавіч Зінкевіч, вагаўшчык гандлёвай канторы Кірыл Фёдаравіч Брытвіч, хатняя гаспадыня Софія Андрэеўна Бандарэнка, рабочы вагоннага дэпо Аляксандр Фёдаравіч Купцоў.

29 ліпеня 1941 г. член падпольнай групы Марыя Побаль перад прыбыццём з Мінска дрызіны з гітлераўцамі перавяла стрэлкі ў тупік, у выніку чаго былі паранены салдаты і афіцэры, якія ў ёй знаходзіліся. Восенню 1941 г. фашысты дазналіся, хто зрабіў гэту дыверсію, Марыя Побаль была арыштавана і расстраляна.

Стрэлачнік Міхаіл Няверка ў пачатку жніўня 1941 г. на пуцях Магілёўскага парка Асіповіч расшыў рэйкі і зрабіў крушэнне паравоза і 8 вагонаў.

Машыніст Аляксандр Сцяпанавіч Крот, калі фашысты пачалі бамбіць Мінск, вёў цягнік з боепрыпасамі на станцыю Калодзішчы. На стапцыі Калядзічы састаў спынілі (Мінск цягнікоў не прымаў з-за бамбёжак). Пасля адбою паветранай трывогі састаў праследаваў на таварную станцыю. Яго паравоз прычапілі да эшалона з бежанцамі і адправілі ў Асіповічы. У Асіповічах Крот ужо не застаў кіраўніцтва станцыі, дэпо і іншых службаў вузла – яны эвакуіраваліся. Пасля невялікага адпачынку брыгаду Аляксандра Крата адправілі далей на Магілёў. Перасякаючы шашу Мінск – Бабруйск, паравозная брыгада ўбачыла на ёй нямецкія танкі. На станцыі Брыцалавічы даведаліся, што чыгунка на Магілёў ужо перарэзана акупантамі.

239 страница

Каля станцыі Свіслач цягнік Крата быў абстраляны нямецкімі танкамі. Яны вярнуліся ў Брыцалавічы, дзе папалі пад бамбёжку, пакінулі там цягнік і пайшлі ў в. Малая Гарожа, а раніцай вярнуліся ў Асіповічы.

У Асіповічах ужо гаспадарылі акупанты. Жадання працаваць на чыгунцы людзі не праяўлялі і іх прымушалі гэта рабіць. Выклікалі ў камендатуру і машыністаў Крата, Чайкоўскага, начальніка аднаўленчага поезда Мікалая Шкатава, начальніка паштовага аддзялення Пазнякова. Папярэдзілі аб неабходнасці прыступіць да працы, у адваротным выпадку – расстрэл.

У ліпені 1941 г. у Асіповічах дзейнічалі ўжо дзве падпольныя групы.

Група ў паравозным дэпо пад кіраўніцтвам М.С.Шведава (машыністы Казімір Іосіфавіч Гіліцкі, Уладзімір Максімавіч Макарэвіч, Мікалай Іванавіч Патоцкі, электразваршчык дэпо Павел Антонавіч Гірыловіч, рабочы Пётр Фёдаравіч Дабрынеўскі, рэдактар раённай газеты «Калгасная праца» Яфім Цімафеевіч Свердлікаў, дастаўшчыца тэлеграм службы сувязі вузла Яўгенія Мікалаеўна Буднік, дырэктар сярэдняй школы Васіль Паўлавіч Сянюк, сакратар нямецкай гарадской управы Васіль Паўлавіч Ждановіч, жонка М.С.Шведава – Ніна Максімаўна Шведава, яго цесць пенсіянер Максім Сільвестравіч Макарэвіч, яго жонка хатняя гаспадыня Марфа Платонаўна, усяго 13 чалавек).

Група сярод рамонтнікаў паравознага дэпо пад кіраўніцтвам Аляксандра Фёдаравіча Чайкоўскага з 6 чалавек (Аляксандр Сцяпанавіч Крот, малады рабочы Мікалай Міхайлавіч Астаповіч, Аляксандр Віктаравіч Русаковіч, бацька А.Ф.Чайкоўскага – Фёдар Навумавіч Чайкоўскі, яго жонка хатпяя гаспадыня Софія Васільеўна).

Дом № 4 на вуліцы Кароткай, дзе жылі Макарэвічы і Шведавы, стаў яўкай для сувязпых падпольных груп і партызанскіх атрадаў. Сам Шведаў, працуючы машыністам, кіраваў падпольнымі групамі і асабіста здзяйсняў дыверсіі. За першыя месяцы акупацыі ён вывеў са строю 9 паравозаў.

На першых парах знаходжання на акупіраванай тэрыторыі ў падпольшчыкаў не было неабходнага вопыту. У многіх выпадках дыверсіі праводзіліся без папярэдняй падрыхтоўкі, без захоўвання кансперацыі.

У канцы жніўня 1941 г. у Асіповічы да дырэктара сярэдняй школы № 1 Васіля Паўлавіча Сенюка прыйшла настаўніца Марыя Філімонаўна Сянюк, яго аднавяскоўка. У гутарцы яна паведаміла, што ў лесе каля Градзянкі размясцілася група савецкіх дэсантнікаў, а з імі партыйныя і савецкія работнікі раёна. У гэты ж дзень пазней да Сенюка завітаў дырэктар Градзянскай школы Васіль Іванавіч Іваноў і папрасіў Васіля Паўлавіча пазнаёміць з

240 страница


надзейным чыгуначнікам. Марыя Сянюк прысутнічала пры сустрэчы і прапанавала кандыдатуру машыніста Марка Шведава. Неўзабаве Іваноў і Марыя Сянюк прыйшлі да Шведава на кватэру. Васіль Іванавіч паведаміў, што прыйшоў па даручэнні камандзіра дэсантнай групы Г.В.Пыжова. Яму патрэбны звесткі аб выніках дыверсіі (крушэнне поезда), учыненай іх групай у раёне станцыі Рудзенск. Шведаў згадзіўся дапамагчы і выканаў гэта задание.

Аднойчы ІІІведаў сустрэўся з электрамеханікам службы сувязі вузла Пятром Куліковым, які паведаміў, што мае радыёпрыёмнік. Гэта паведамленне парадавала Шведава. Было вырашана выкарыстаць гэта для атрымання інфармацыі пра становішча на франтах і інфармавання насельніцтва.

У хуткім часе да Шведава прыйшла з Градзянкі жонка Васіля Іванова Аляксандра Мікалаеўна Іванова-Сакалова і перадала просьбу Пыжова прыйсці да яго на сустрэчу. Шведаў узяў з сабой Паўла Гірыловіча, Уладзіміра Макарэвіча і Аляксандра Крата і на фурманцы, у суправаджэнні Івановай-Сакаловай, паехаў на сустрэчу.

Падпольщчыкаў сустрэлі камандзір Асіповіцкай партызанскай групы старшыня райвыканкома Мікалай Піліпавіч Каралёў, камандзір дыверсійна-разведвальнай групы Пыжоў, другі сакратар Асіповіцкага РК КП(б)Б Рувім Голант, трэці сакратар Аляксей Шыёнак, начальнік Асіповіцкага міжрайаддзела НКДБ Мазур і начальнік Слонімскага гараддзела НКДБ Баранавіцкай вобласці Сцяпан Сумчанка. Шведаў паведаміў ім аб становішчы ў горадзе і аб тым, што ім арганізаваны дзве падпольныя трупы: у паравозным дэпо і сярод рамонтнікаў.

На гэтай першай сустрэчы падпольшчыкі атрымалі падрабязны інструктаж і заданні, былі абмеркаваны спосабы, месцы і час сувязі. Павел Гірыловіч перайшоў у партызанскую групу, яго ваяўнічая нястрыманасць была несумяшчальна з падпольнай работай.

Васіль Паўлавіч Сянюк адзін з першых устанавіў сувязь з партызанамі, уліўся ў падпольную групу Марка Шведава і стаў яго намеснікам. Яго кватэра, што размяшчалася ў будынку школы, стала явачнай для партызанскіх сувязных. Сянюк падбіраў сярод навучэнцаў старшых класаў найбольш здольных, стойкіх і жадаючых дапамагаць у падпольнай рабоце. 3 ліку такіх быў Сяргей Важнік, які сабраў у насельніцтва грошай і аблігацый на суму 17 тыс. руб. Гэта праз 210-ы партызанскі атрад было перададзена ў фонд абароны СССР. Школьнікі ў ваколіцах горада збіралі і хавалі зброю і боепрыпасы.

У ліпені 1941 г. былы шафёр райвыканкома Махнач прывёз з Пухавіч Сенюку тол, складзены ў яшчыкі з-пад цвікоў. За толам прыехаў Васіль Іваноў. Узрыўчатку пагрузілі на фурманку, накрылі сенам і посцілкай, і Іваноў адвёз яе ў Градзянку.

У пачатку жніўня 1941 г. стварылася трэцяя падпольная група пад кіраўніцтвам Уладзіміра Бандарэнкі і яго намесніка Андрэя Андрэевіча Пазняка. У яе ўваходзілі 11 чалавек: стрэлачніца Марыя Іванаўна Побаль, дзяжурны па пуцях Міхаіл Мацвеевіч Няверка, яго жонка Серафіма Іванаўна, рабочы Іван Дзмітрыевіч Лаўроў, рабочы Міхаіл Дзянісавіч Зінкевіч, рабочы вагоннага дэпо Аляксандр Фёдаравіч Купцоў, стрэлачнік Аляксандр Мікалаевіч Бандарэнка (брат Уладзіміра), хатняя гаспадыня Софія Андрэеўна Бандарэнка і Кірыл Фёдаравіч Брытвіч.

У Асіповічах было створана кіруючае ядро падполля, у якое ўвайшлі М.Шведаў, В.Бандарэнка, А.Крот, А.Чайкоўскі, М.Няверка, А.Крыловіч.

Ядро было звязана з партызанскімі атрадамі, якія дзейнічалі не толькі ў Асіповіцкім, але і ў Чэрвеньскім, Бярэзінскім, Пухавіцкім і Старадарожскім раёнах Мінскай вобласці.

Падтрымліваць сувязь з партызанскімі атрадамі была справа цяжкая і

241 страница 

небяспечная. Ад кожнага сувязнога патрабаваліся не толькі смеласць, але і вынаходлівасць. Амаль кожны сувязны знаходзіўся на працы, яго адсутнасць маскіравалі, стваралі алібі. Сувязны Аляксандр Крот перад сустрэчай з партызанамі націраў руку едкім люцікам – атрымліваўся пухір, а падпольшчык урач П.С.Козак выдаваў вызваленне ад працы – гэта не выклікала падазрэння ў немцаў. Сувязныя забяспечваліся пасведчаннямі (аўсвайсамі), даведкамі.

У канцы 1941 г. тайная палявая паліцыя (ГФП) зрабіла вобыск на кватэры ў электрамеханіка чыгуначнага вузла сувязі Пятра Кулікова. Шукалі радыёпрыёмнік, але не знайшлі. Пасля гэтага вырашылі перанесці прыёмнік да Фёдара Крыловіча. Слухаць радыёперадачы па чарзе хадзілі толькі Марк Шведаў і Аляксандр Чайкоўскі. Па выніках перадач рыхтавалі лістоўкі, якія распаўсюджвалі сярод насельніцтва.

У 1942 г. барацьба падпольшчыкаў узмацнілася. У іх рады ўліліся новыя сілы чыгуначнікаў, медыцынскіх работнікаў, служачых лясной гаспадаркі, нямецкіх устаноў. Была арганізавана камсамольска-маладзёжная група пад кіраўніцтвам Фёдара Крыловіча, у якую ўвайшлі Сяргей Фаміч Важнік, Леанід Тарасавіч Верашчагін, Уладзімір Іванавіч Крукоўскі, Станіслаў Сямёнавіч Міхайлаўскі і Генадзь Баляслававіч Сакалоўскі (з канца ліпеня 1943 г. кіраўнік гэтай групы).

У раённай бальніцы стварылася група пад кіраўніцтвам урача Еўдакіі Піліпаўны Шамко і медсястры Веры Андрэеўны Гадко. У групу ўваходзілі таксама медсястра Ніна Яраславаўна Вельяоц, тэлефаністка канторы сувязі Зінаіда Францаўна Жданава і ўрач-стаматолаг Павел Аляксандравіч Мышкоўскі.

У чыгуначнай бальніцы спачатку дзейнічала падпольная група пад кіраўніцтвам урача Піліпа Сяргеевіча Козака, у яе ўвайшлі ўрачы Уладзімір Іванавіч Кіржыманаў, Марыя ІІятроўна Свірыдава, фельчар Алена Фёдараўна Козак, медсястра Сусана Лукінічна Дубовік, хатнія гаспадыні Кацярына Мінаўна Арлова, Надзея Мікалаеўна Качкоўская.

У горадзе дзейнічала таксама падпольная трупа пад кіраўнідтвам Ганны Іванаўны Коваль, у якую ўваходзілі Іван Іванавіч Коваль, Сямён Лаўрэнцьевіч Чэхальскі, а таксама група пад кіраўніцтвам Іларыі Кліменцьеўны Радзівілавай, у якую ўвайшлі Зінаіда Міхайлаўна Астаповіч, Дзмітрый Якаўлевіч Кіпрычэнка, Ніна Мікалаеўна Санковіч.

У Асіповіцкім раёне стварыліся тры падпольныя дыверсійныя групы. У в. Градзянка пад кіраўніцтвам дырэктара сярэдняй школы сувязнога партызанскага атрада Васіля Іванавіча Іванова дзейнічала група, у якую ўвайшлі шэсць чалавек: ляснічы Пётр Назаравіч Гацко, інжынер Асіповіцкага ДЭУ-720 Аляксандр Назаравіч Гацко, хатняя гаспадыня Аляксандра Іванаўна Іванова-Сакалова, навучэнцы Венера Віктараўна Гурына, Ніна Піменаўна Мяжэнная.

Падпольная група ў в. Брыцалавічы складалася з 11 чалавек. У яе ўваходзілі ветфельчар Рыгор Нікіфаравіч Баразна, кіраўнік Іван Іванавіч Патапейка, брыгадзір калгаса «Чырвоная ніва» Арцём Іванавіч Патапейка, загадчык магазіна сельпо Фёдар Фаміч Патапейка, навучэнцы Зінаіда Пятроўна Сушко-Баразна, Марыя Вікенцьеўна Сташэўская-Крукава, Уладзімір Дзмітрыевіч Блінкоў, ляснік Вікенцій Іосіфавіч Сташэўскі, хатнія гаспадыні Сабіна Адамаўна Сташэўская, Ядвіга Іосіфаўна Сарока, служачы торфапрадпрыемства «Татарка» Андрэй Навумавіч Якавіцкі.

У в. Ліпень у падпольную дыверсійную трупу з пяці чалавек пад кіраўніцтвам Марка Уладзіміравіча Кунько ўваходзілі Мікалай Паўлавіч Гоцін, землямер Аляксей Фёдаравіч Ганчаронак, ляснік Сцяпан Ільіч Хаткевіч і навучэнец Мікалай Дарафеевіч Ганчаронак.

Вясковыя падпольшчыкі вялі барацьбу з акупантамі да верасня 1943 г. Гітлераўцы напалі на след падпольшчыкаў, пачаліся пагромы і масавыя арышты. Былі расстраляны Венера Віктараўна Гурына, Ніна Піменаўна Мяжэнная, Уладзімір Дзмітрыевіч Блінкоў, Вікенцій Іосіфавіч Сташэўскі, Сабіна Адамаўна Сташэўская, Андрэй Навумавіч Якавіцкі. Быў павешаны Сцяпан Ільіч Хаткевіч. Астатнія падпольшчыкі ў складзе 15 чалавек пайшлі ў партызанскія атрады.

Да канца жніўня 1941 г. у раёне дзейнічала 10 самастойных партызанскіх груп. Іх баявая дзейнасць супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў актывізавала прыток новых людзей.

242 страница 

Камандзір партызанскай групы М.П.Каралёў (атрады яшчэ не былі створаны) даручыў кіраўніку Асіповіцкага падполля Марку Шведаву звязацца з Міхаілам Фёдаравічам Лемешам, які працаваў у акупантаў загадчыкам аддзела Цэнтральнага гандлёвага таварыства (ЦГТ). У яго распараджэнні быў харчовы склад, якім кіраваў былы загадчык склада райспажыўсаюза Міхаіл Акімавіч Доўгаль.

У пачатку вайны Каралёў запрасіў да сябе Лемеша і прапанаваў яму падумаць аб супрацоўніцтве з партызанамі ва ўмовах акупацыі. Лемеш згадзіўся. Пасля строгага загаду акупантаў гараджанам вярнуцца і пачаць працаваць Міхаіл прыйшоў у Асіповічы і з дапамогай бургамістра Гараніна ўладкаваўся на працу загадчыкам рускага аддзела забеспячэння Цэнтральнага гандлёвага таварыства.

Не паспеў Лемеш пазнаёміцца з людзьмі, як у жніўні 1941 г. быў арыштаваны тайнай палявой паліцыяй. Яго пасадзілі ў Бабруйскую крэпасць па падазрэнні ў прыналежнасці да каманднага складу Чырвонай арміі. Пры дапамозе бургамістра Гараніна Лемешу ўдалося вырвацца з-пад арышту. Пасля вяртання дадому і аднаўлення на працы Лемеш пачаў весці падрыхтоўку па стварэнні падпольнай групы сярод работнікаў ЦГТ і харчовых складоў.

Фёдар Усцінавіч Верхаводка ў пачатку 1941 г. працаваў намеснікам дырэктара Збожжанарыхтоўкі. Пасля бамбёжак і пажараў у горадзе ён пакінуў сям’ю ў Асіповічах і падаўся на ўсход да лініі фронту.

25 чэрвеня 1941 г. Фёдар Усцінавіч і дырэктар Збожжанарыхтоўкі Канстанцін Максімавіч Вайцянкоў, брат першага сакратара Асіповіцкага РК КП(б)Б, вырашылі праз Градзянку і Бярэзінскі раён дабрацца да Магілёва. У Градзянцы яны сустрэлі другога сакратара Асіповіцкага райкома партыі Голанта і старшыню райвыканкома Каралёва.

Каралёў прапанаваў: «Па ўсёй верагоднасці, рабіць трэба так: Вайцянкоў застанецца з намі, а табе, Фёдар Усцінавіч, ехаць у Магілёў не трэба. Свой чалавек у горадзе нам вельмі неабходны. Вяртайся ў Асіповічы да сям’і. Уладкоўвайся на працу. За дапамогай у гэтай справе прапаную звярнуцца да Лемеша. Ён павінен дапамагчы табе ўладкавацца на працу».

Верхаводка вярнуўся ў Асіповічы. Трохі агледзеўшыся на жыццё ў новых умовах, праз некалькі дзён сустрэўся з Лемешам і расказаў яму аб сустрэчы з Кавалёвым і Голантам. Лемеш паведаміў, што загадчыкам рускага аддзела нарыхтовак ЦГТ, арганізаванага акупантамі, працуе Канстанцін Пармон, былы намеснік дырэктара леспрамгаса. Ён свой чалавек.

3 дапамогай Пармона Ф.У.Верхаводка быў уладкаваны на пасаду загадчыка склада аддзела нарыхтовак. Так быў пакладзены пачатак арганізацыйнаму афармленню падпольнай групы Лемеша і Верхаводкі.

У цеснай сувязі з гэтай групай дзейнічалі і некаторыя іншыя патрыёты, у прыватнасці В.К.Малевіч, які да вайны працаваў крэдытным інспектарам Асіповіцкага аддзялення Дзяржбанка. Ён увайшоў у кантакт з партызанамі, і з іх дапамогай заняў пасаду загадчыка прыёмнага пункта па нарыхтоўцы збожжа і агародніны ў Градзянцы.

14 кастрычніка 1941 г. да Малевіча прыехаў старшыня калгаса з в. Палядкі Баранцэвіч і запрасіў у госці на Пакровы.

Малевіч прыняў запрашэнне і разам з Баранцэвічам на кані прыехаў у Палядкі, калі ўжо сцямнела. У пакоі знаходзілася 6 – 8 чалавек. Баранцэвіч пасадзіў Малевіча за стол, наліў стакан гарэлкі, а сам выйшаў з хаты. У хуткім часе ён вярнуўся, з ім быў старшыня райвыканкома Мікалай Піліпавіч Каралёў. Прысутныя ўсталі і павіталі госця. Ён падышоў да Малевіча, падаў яму руку і назваўся. Спачатку гутарка была стрыманай, не клеілася. Каралёў пацікавіўся навінамі. Малевіч падрабязна расказаў аб тым, якія ўстано-

243 страница


вы ў Асіповічах арганізаваны акупантамі, ахарактарызаваў асобных людзей, якія працавалі ў нямецкіх установах, паліцыі, аб праследаваннях савецкіх актывістаў, патрыятычна настроеных людзях. Адначасова спытаў: «Як можна пайсці ў партызаны, калі жыць тут стане немагчыма?» – «Зараз ісці ў партызаны заўчасна і марна. Працуючы ў акупантаў, можаш прынесці больш карысці».

Ю.І.Брытвіч да вайны працаваў фізруком сярэдняй школы, з пачаткам акупацыі – рахункаводам Градзянскай сельрады. Малевіч і Брытвіч добра ведалі адзін аднаго. Малевіч расказаў аб сустрэчы і размове з Каралёвым.

11 снежня 1941 г. Васіль Іваноў запрасіў Малевіча да сябе на кватэру, перадаў яму зводкі Саўінфармбюро, у якіх гаварылася аб разгроме немцаў пад Масквой, папрасіў размножыць і распаўсюдзіць сярод насельніцтва.

Па службовых справах Малевіч час ад часу ездзіў у Асіповічы, наведваў сваю сям’ю, знаёміўся з гарадскімі навінамі, а зводкі Саўінфармбюро, якія атрымліваў ад партызан, перадаваў К.Пармону, кіраўніку нямецкага банка Пятру Жуку, загадчыку склада аддзела нарыхтовак ЦГТ Фёдару Верхаводку і яго работніку Васілю Злобічу. Зводкі яны размнажалі, расклейвалі на платах, падкладвалі ў кішэні і паштовыя скрынкі.

У Градзянцы партызанамі былі разгромлены нафтабаза і паліцэйскі гарнізон. Для Малевіча аставацца ў Градзянцы стала небяспечна. Стрыечны брат Юльян Брытвіч пайшоў у партызаны і быў забіты ў баі. Яго жонку фашысты расстралялі. У маі прыёмны пункт у Градзянцы скасавалі. У гэты час да Малевіча прыйшоў былы старшыня калгаса з в. Асавок Астаповіч і перадаў партызанскае заданне: звязацца ў Асіповічах з загадчыкам склада былой Збожжанарыхтоўкі Верхаводкам і раздабыць соль для партызан.

У маі 1942 г. Малевіч з Градзянкі перабраўся жыць у Асіповічы. ГІры дапамозе Верхаводкі і Злобіча, за хабар нямецкаму начальству, яго ўладкавалі на працу намеснікам загадчыка аддзела забеспячэння раённай управы, а ў ліпені перавялі на склад да Верхаводкі, на насаду намесніка загадчыка рускага аддзела нарыхтовак.

Соль для партызан даставалі праз рабочага-грузчыка Прахава. У прызначаны дзень цесць Шведава Максім Макарэвіч на сваім кані прыехаў на склад да Прахава, атрымаў ліпавыя дакументы, пагрузіў соль і адвёз яе па прызначэнні. Максім Сільвестравіч Макарэвіч, сталы чалавек, пенсіянер. Ён аказваў падпольшчыкам значную дапамогу, карыстаючыся сваім жыццёвым вопытам, даваў парады і рэкамендацыі аб спосабах дабычы інфармацыі ваеннага значэння і захоўвання канспірацыі. Жонка Максіма Сільвестравіча Марфа Платонаўна, была яго незаменнай памочніцай.

У чэрвені 1942 г., выконваючы даручэнне Каралёва аб сустрэчы з Лемешам, Шведаў паслаў да яго сваю жонку Ніну Максімаўну. Лемеш папрасіў перадаць Шведаву пра час і месца сустрэчы. Яна адбылася ў аддзеле забеспячэння ЦГТ. Лемеш і Шведаў дамовіліся карэкціраваць работу падпольных груп не толькі па справах вывазу прадуктаў, але і па пытаннях падрыўной работы. У хуткім часе пасля гэтай сустрэчы яны абодва былі на перамовах з Каралёвым. Пасля іх на інструкцыйнай гутарцы ў Каралёва пабываў і Васіль Малевіч.

За час, са жніўня 1941 г. па студзень 1943 г., на складах аддзелаў нарыхтовак, забеспячэння рускага аддзела ЦГТ арганізавалася падпольная трупа ў складзе 10 чалавек: Міхаіла Фёдаравіча Лемеша (кіраўнік), Фёдара Усцінавіча Верхаводкі, Міхаіла Акімавіча Доўгаля, Васіля Данілавіча Злобіча, Міхаіла Васільевіча Прахава, Васіля Казіміравіча Малевіча, Адама Ігнатавіча Каўрковіча, хатняй гаспадыні

244 страница 

Софіі Фабіянаўны Шамінай, шафёра Фёдара Іларыёнавіча Горнага, Васіля Міхайлавіча Белаліпецкага.

У 1942 г. уключыўся ў барацьбу з ворагам дыспетчар паравознага дэпо Вітольд Вітольдавіч Шабуневіч, які меў доступ да нямецкіх дакументаў і забяспечваў падполыпчыкаў бланкамі пашпартоў, пропускаў, пасведчанняў (аўсвайсаў).

Настаўнік нямецкай мовы Канстанцін Хрыстафоравіч Бабарыкін на атрыманых ад Шабуневіча бланках афармляў дакументы на нямецкай мове. Яны выкарыстоўваліся партызанскімі разведчыкамі для паездак у Мінск, Пухавічы, Бабруйск і перамяшчэння па раёне.

Уключыліся ў дыверсійную работу машыністы паравознага дэпо Іосіф Баніфацыевіч Ясевіч, Дзмітрый Мікалаевіч Сугака, Дзмітрый Піліпавіч Раманоўскі, касір станцыі Верайцы Марыя Севасцьянаўна Міхаіленка-Тарасік, рабочыя пякарні Алена Ігнатаўна Вайцянкова і Мікалай Данілавіч Бугор. Яны ўвайшлі ў групу паравознага дэпо пад кіраўніцтвам Шведава.

У гэты ж перыяд утварылася падпольная група ў банку пад кіраўніцтвам Пятра Жука. У яе ўвайшлі Сцяпан Станіслававіч Бабіцкі, Васіль Аляксандравіч Санковіч і нарыхтоўшчык з в. Лапічы Сяргей Віктаравіч Ломан. Пазней гэта група ўлілася ў склад групы ЦГТ пад кіраўніцгвам Лемеша, паколькі правядзенне фіктыўпых аперацый па зняцці з рахункаў банка грошай без удзелу забеспячэнцаў было вельмі цяжкім, а часам немагчымым.

3 ліку ўжо дзейнічаючых падпольшчыкаў былі ўтвораны падпольныя групы на вугальным складзе чыгункі пад кіраўніцтвам П.М.Насенкі і школьная пад кіраўніцтвам С.Ф.Важніка.

Адначасова ў горадзе дзейнічалі самастойна разведвальная група (рэзідэнтура) 1-га Беларускага фронту над кіраўніцтвам памочніка ляснічага Івана Дзям’янавіча Санковіча, падпольная дыверсійная група Алены Вікенцьеўны Ліхадзіеўскай, якая выконвала заданні дэсантных спецгруп і партызанскіх атрадаў, што дзейнічалі ў паўднёвай частцы раёна.

Ядро кіраўніцтва Асіповіцкага падполля, што ўзначаліў Шведаў, кіруючыся загадамі камандавання 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады [пазней названай Ваенна-аператыўнай групай (ВАГ)] дапамагала ў баявой дзейнасці 161-й брыгадзе імя Р.І.Катоўскага Старадарожскага раёна, партызанскаму атраду «Полымя» Пухавіцкага раёна, спецгрупе НКУС СССР «Храбрацы» пад кіраўніцтвам А.М.Рабцэвіча, 752-му партызанскаму атраду пад камандаваннем В.І.Лівенцава.

У канцы 1942 г., выконваючы указанне Каралёва, Шведаў у в. Камарына сустрэўся з камісарам 752-га атрада Дзмітрыем Аляксандравічам Ляпёшкіным і накіраваў яму для падтрымання пастаяннай сувязі з Асіповічамі Івана Кандратавіча Патоцкага і яго сына Мікалая. У 1943 г. пры пераходзе атрада Лівенцава ў Акцябрскі раён бацька з сынам пайшлі з атрадам Лівенцава. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе з гітлераўцамі, Іван Кандратавіч Патоцкі быў удастоены ордэнаў Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны I ступені. Яго сын Мікалай Іванавіч у адным з баёў з акупантамі быў паранены, трапіў у палон і загінуў у Бабруйскім канцлагеры.

245 страница

У пачатку 1942 г. на вуліцы А. Крот сустрэў сакратара раённай управы Васіля Ждановіча. Крот і Ждановіч добра ведалі адзін аднаго. Працуючы сакратаром раённай управы, Ждановіч устанавіў сувязь з некаторымі супрацоўнікамі карных і адміністрацыйных органаў і перадаваў падполыпчыкам і партызанам інфармацыю аб іх дзейнасці.

У ліпені 1942 г. у дом № 4, на вуліцы Кароткай, да Шведавых і Макарэвічаў знянацку наляцелі жандары і паліцыя. У доме знаходзіліся Шведаў, Макарэвіч, Крот і Чайкоўскі. Іх арыштавалі і даставілі ў паліцыю.

Пратрымалі іх у камерах да раніцы. Па чарзе выклікалі на допыт, але, не маючы канкрэтиых абвінавачанняў, урэшце адпусцілі. Выпадак з арыштам прымусіў падполынчыкаў быць вельмі асцярожнымі і захоўваць канспірацыю.

Ад стрэлачнікаў Бандарэнкі і Няверкі Аляксандр Крот атрымліваў звесткі аб руху праз станцыю варожых эшалонаў, іх грузах, а таксама здзейсненых падпольшчыкамі ўзрывах, крушэннях, выведзеных са строю паравозах, вагонах і стрэлках і перадаваў іх у 210-ы партызанскі атрад, далей яны ішлі ў Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР).

Ён жа перадаў партызанам план профілю чыгуначнага палатна на ўчастках Асіповічы – Мінск, Асіповічы – Слуцк, а таксама сабраныя машыністамі (у тым ліку Дзмітрыем Мікалаевічам Сугакам) звесткі аб размяшчэнні на гэтых участках дарогі нямецкіх дотаў і дзотаў.

М.Няверка ў жніўні 1941 г. ажыццявіў крушэнне ў Магілёўскім чыгуначным парку Асіповіч, вывеў са строю 8 вагонаў і паравоз, падарваў тры вагоны з гаручым.

Па ініцыятыве і ўдзеле камсамольца М.Патоцкага была ўзарвана вышка механізаванай блакіроўкі, такім чынам надоўга быў паралізаваны рух паяздоў праз станцыю. Ён жа ўзарваў паравы кацёл і станкі ў вагонным дэпо. Стрэлачнік В.Бандарэнка 4 вагоны з нарабаванай гітлераўцамі маёмасцю накіраваў у тупік на вялікай хуткасці і разбіў іх. У студзені 1942 г. ён залажыў у крыжавіну стрэлкі чаравік, і 2 паравозы выйшлі са строю. Яго брат Аляксандр Бандарэнка паміж станцыямі Татарка і Ясень спаліў састаў з гаручым, які ішоў на фронт.

У канцы 1942 г. 210-м партызанскім атрадам пад камандаваннем Каралёва пры ўдзеле асіповіцкіх падполынчыкаў на ўчастку чыгункі Пухавічы – Бабруйск было падарвана і пашкоджана звыш сотні вагонаў, выведзена са строю значная колькасць паравозаў.

Сяргей Важнік, працуючы па заданні падполля паліцэйскім, узарваў гармату на двары нямецкай камендатуры. У.Макарэвіч узарваў водаправод, які ішоў ад вадакачкі на рэчцы Свіслач да станцыі Асіповічы, чым на доўгі час паралізаваў запраўку паравозаў вадой.

Ф.Крыловіч прымаў зводкі Саўінфармбюро і перадаваў іх падпольшчыкам для распаўсюджвання. За час работы ў падполлі ён адправіў у партызанскі атрад больш за пяцьдзесят чалавек. Актыўнае распаўсюджванне лістовак праводзілі маладзёжныя трупы падпольшчыкаў Іларыі Радзівілавай, Ганны Коваль, Фёдара Крыловіча, Мікалая Патоцкага, Сяргея Важніка і інш. Яны расклейвалі лістоўкі на сценах, платах, засылалі ў нямецкія ўстановы і закладвалі ў пісьмовыя сталы, падкладвалі ў кішэні гітлераўскім начальнікам і іх пасобнікам.

Барацьба падпольшчыкаў з акупантамі не праходзіла без страт. Першы ўдар па падполлі быў нанесены палявой паліцыяй і службай бяспекі (СД). У ліпені 1942 г. была арыштавана і расстраляна Ганна Коваль. Яе маладзёжная група распалася. У жніўні быў арыштаваны і расстраляны падпольшчык Кірыл Фёдаравіч Брытвіч з групы Бандарэнкі. У лістападзе арыштаваны і расстраляны Мікалай Міхайлавіч Астаповіч з трупы Чайкоўскага, ліквідавана маладзёжная група Іларыі Радзівілавай. Яе члены Зінаіда Міхайлаўна Астаповіч,

246 страница 

Дзмітрый Якаўлевіч Кірпічэнка, Ніна Мікалаеўна Санковіч і сама Радзівілава былі арыштаваны і расстраляны.
Падпольная трупа Лемеша працягвала дзейнічаць. Харчы са складоў вывозілі толькі Прахаў з Макарэвічам. Фіктыўныя накладныя выпісвалі Лемеш і Малевіч. Па накладных тавары адпускаліся для крамаў ЦГТ у вёсках Зборск, Ліпень і інш. Падпольная група Лемеша падтрымлівала сувязь з партызанамі не толькі праз Максіма Макарэвіча. Адной з актыўных сувязных была Марыя Іванаўна Гацура з в. Восава. У 1941 г. пасля бою ў в. Восава яна дапамагала параненым чырвонаармейцам, хавала іх у хляве, разводзіла па дамах, перавязвала і лячыла як магла. Яна разам з сынам Косцем збірала і перадавала партызанам зброю.

Падпольная група Лемеша і Верхаводкі не замыкалася ў дапамозе толькі аднаму партызанскаму атраду. Яны мелі сувязь з 752-м партызанскім атрадам В.І.Лівенцава, 2-й Мінскай брыгадай «Полымя» Я.Ф.Філіпскіх, 161-й брыгадай імя Катоўскага.

Пастаяннымі сувязнымі падпольнай групы Лемеша і Верхаводкі з 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгадай і 216-м атрадам, размешчаным у паўднёвай частцы Асіповіцкага раёна, акрамя Максіма Макарэвіча былі жыхары в. Цэль Васіль Рыгоравіч Злобіч, Іван Піліпавіч Злобіч, ляснік з в. Смык Сцяпан Ільіч Хаткевіч, жыхар в. Забалоцце Міхаіл Бабін і калгасніца з в. Свіханава Марыя Войцехаўна Кулікова.

У пачатку чэрвеня 1943 г., калі нямецкія войскі рыхтавалі наступленне на ўсходнім фронде, асіповіцкія падпольныя кіруючыя органы звярнуліся да моладзі чыгуначнага вузла актывізаваць падрыўную работу. Маладзёжныя групы – радыёвузла Леаніда Верашчагіна, гарадская Мікалая Патоцкага, школьная Сяргея Важніка, вугальнага склада Яфіма Свердлікава, паравознага дэпо Пятра Насенкі – актыўна распаўсюджвалі зводкі аб паспяховых дзеяннях Чырвонай арміі, прымалі ўдзел у вывадзе са строю варожых паравозаў, рухомага саставу і парушэнні суввязі.

Частыя дыверсіі ў Асіповічах вельмі турбавалі гітлераўцаў. У верасні 1943 г. карныя органы нанеслі ўдар па Асіповіцкім падполлі. Былі арыштаваны і расстраляны ўдзельнікі дыверсій з 29 па 30 ліпеня машыніст Казімір Іосіфавіч Гіліцкі, загадчык магазіна в. Лапічы Васіль Адамавіч Гоман, урач Уладзімір Іванавіч Кіржыманаў.

Тэрор акупантаў паставіў перад кіраўніцтвам падполля пытанне аб неабходнасці эвакуацыі з горада падпольшчыкаў. У атрад імя І.В.Сталіна пайшлі з сем’ямі М.Шведаў, М.Макарэвіч, М.Няверка, М.Прахаў, А.Бандарэнка. Асобна пайшлі П. Ф. Дабрынеўскі, Дз.М.Сугака,

247 страница 

М.Дз.Зінкевіч, А.С.Крот, Н.Я.Вельяоц, В.А.Працко, Е.Ф.Шамко. У партызанскі атрад імя К.К.Ракасоўскага ў той жа час пайшлі С.І.Дубовік і А.І.Арлова. Пакінулі горад і ўліліся ў партызанскі атрад імя П.К. Панамарэнкі Я.Ц.Свердлікаў, Ф.І.Горны, М.А.Доўгаль. Усяго пакінулі горад 25 чалавек. Для падрыўной работы ў Асіповічах засталіся з групы Шведава – В.П.Сянюк, Д.П.Раманоўскі, І.Б.Ясевіч, В.В.Шабуневіч, К.Х.Бабарыкін, М.С.Міхаленка-Тарасік, С.В.Ломан; Бандарэнкі – А.Ф.Купцоў, А.А.Пазняк; Лемеша – Ф.У.Верхаводка, В.М.Белаліпецкі, A.І.Каўрковіч, П.К.Жук, В.Д.Злобіч, B.А.Санковіч, С.Б.Бабіцкі; Крыловіча – В.І.Крукоўскі, С.С.Міхайлаўскі, Г.Б.Сакалоўскі; Шамко – П.А.Мышкоўскі; Козака – Ф.С.Козак, Е.Ф.Козак, М.П.Свірыдава і група рамонтнікаў на чале з А.Ф.Чайкоўскім у складзе А. В. Русаковіча, Ф.Н.Чайкоўскага, С.В.Чайкоўскага. Усяго 27 чалавек.

Гітлераўскай контрразведцы і карным органам удалося навесці значны ўдар і дэзарганізаваць у Асіповічах падпольную барацьбу супраць акупантаў, але знішчыць яе зусім яны не змаглі.

У далейшым пад кіраўніцтвам Васіля Паўлавіча Сенюка Асіповіцкае падполле працягвала барацьбу. На працягу кастрычніка – лістапада 1943 г. у паравозным дэпо пры ўдзеле С.Важніка было выведзена са строю 3 паравозы, у ноч на 24 лістапада ў горадзе ўзарваны паравы млын. Пасля гэтай дыверсіі Важнік пайшоў да партызан.

Падпольшчыкі з групы Лемеша Ф.Верхаводка, В.Злобіч, В.Белаліпецкі і М.Клімовіч працягвалі аказваць матэрыяльную дапамогу партызанам.

У лютым 1944 г. зноў былі нанесены ўдары па Асіповіцкім падполлі. Карным атрадам Бішлера быў арыштаваны кіраўнік рускага акупацыйннага банка Пётр Жук. Падпольшчыкам Васілю Аляксандравічу Санковічу, Сцяпану Браніслававічу Бабіцкаму, Канстанціну Сцяпанавічу Пармону і яго сыну ўдалося пайсці ў партызанскі атрад (бацька і сын у адным з баёў з гітлераўцамі загінулі).

Асіповіцкія патрыёты, нягледзячы на панесеныя страты і цяжкія ўмовы дзейнасці ў тыле ворага, аказалі вялікую дапамогу партызанскім атрадам у барацьбе з ворагам, нанеслі значны матэрыяльны ўрон акупантам на станцыі Асіповічы, наблізілі перамогу савецкага народа над фашызмам.

У барацьбе з гітлераўскімі захопнікамі праявілі патрыятызм, выключную стойкасць і ненавісць да ворага падпольшчыкі B.М.Белаліпецкі, У.М.Бандарэнка, C.Ф.Важнік, Ф.У.Верхаводка, К.І.Гіліцкі, Ф.І.Горны, М.А.Доўгаль, Г.І.Коваль, А.С.Крот, Ф.А.Крыловіч, У.І.Крукоўскі, П.Т.Казлоўская, М.Ф.Лемеш, А.В.Ліхадзіеўская, В.К.Малевіч, М.М.Няверка, М.І.Патоцкі, І.К.Радзівілава, М.С.Шведаў і інш.

Многія падпольшчыкі загінулі ў барацьбе з акупантамі. Іх імёны назаўсёды застануцца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.

У.П.Зорын.

 

ЗВЕСТКІ АСІПОВІЦКАГА ПАДПОЛЬНАГА РАЙКОМА ЛКСМБ АБ ПАДПОЛЬНЫХ ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫХ КАМСАМОЛЬСКІХ АРГАНІЗАЦЫЯХ РАЁНА

ПА СТАНЕ НА 15 СНЕЖНЯ 1943 г.

247 страница (внизу)

248 с траница (вверху)

 

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4210. Воп. 1. Спр. 6. Л. 65.

                                                          Падрыхтаваў У.І .Лемяшонак.