Земля наших предков-online

Книга «Память. Осиповичский район» открывается разделом  «От времен первобытных — 1917» (страницы 21-102).

В первой главе этого раздела, которая называется «Земля наших предков», на страницах 21-31, рассказывется о памятниках археологии, проводимых раскопках, научных работах, находках артефактов, относящихся к эпохе каменного, бронзового, железного веков.

Об этом периоде рассказывают экспонаты первого зала УК «Осиповичский историко-краеведческий музей»:

 

ЗЕМЛЯ НАШИХ ПРЕДКОВ

21 страница

КАМЕННЫЙ ВЕК

Засяленне тэрыторыі раёна чалавекам адбывалася ў эпоху мезаліту (9 — 5-е тыс. да н. э.). Пра гэта сведчаць выяўленыя стаянкі, тры з іх вядомы на р. Пціч: пры выездзе з в. Дрычын у бок Крамка (моцна пашкоджана ў час будаўніцтва аўтадарогі), каля вёсак Радуцічы (таксама моцна разбурана) і Слопішча. Усе стаянкі на Пцічы выяўлены ў пачатку 1930-х гадоў беларускім вучоным А.Рынейскім у час археалагічнай экспедыцыі. На стаянках былі знойдзены крамянёвыя пласціны, адшчэпы, скрабкі і праколкі. Стаянка эпохі мезаліту ёсць і на Бярэзіне — паміж вёскамі Краснае і Кассё Свіслацкага сельсавета. Гэты помнік даследаваў У.П.Ксяндзоў. Ім знойдзены крамянёвыя праколкі, разцы і інш.

 

У часы неаліту ў нашым краі пражывалі плямёны днепра-данецкай культуры. 3 цягам часу ў цэнтральную Беларусь сталі прасочвацца носьбіты культуры грабеньчата-ямкавай керамікі (так называліся з-за характэрнага арнаменту на гліняным посудзе). Паселішчы эпохі неаліту на тэрыторыі сучаснага Асіповіцкага раёна размяшчаліся таксама ўздоўж рэк. На Свіслачы вядомы 2 помнікі: каля в. Малая Гарожа, ва ўрочышчы Вусце, адкрыта ў 1926 г. М.М.Улашчыкам і С.С.Шутавым; каля в. Ліпень, ва ўрочышчы Стараселле, адкрыта тымі ж даследчыкамі.

Стаянку эпохі неаліту каля Асіповіч выявіў у пачатку 1980-х гадоў настаўнік гісторыі В.П.Шчыглоў.

На ўсіх згаданых помніках знойдзены ножападобныя пласціны, скрабкі, адшчэпы. На стаянцы каля Асіповіч сабраны ўзоры неалітычнай керамікі.

22 страница

Паселішчы эпохі неаліту былі і на Пцічы: у Дрычыне, там, дзе знаходзілася стаянка эпохі мезаліту, у Радуцічах (урочышча Сялец), насупраць вёскі Лука, на процілеглым беразе ракі. Усе яны былі адкрыты А.Рынейскім. Сістэматычных навуковых раскопак на тэрыторыі раёна пакуль што не было.

БРОНЗОВЫЙ ВЕК

У бронзавым веку (канец 3-га —2-е тыс. да н. э.) на асіповіцкай зямлі распаўсюдзілася сярэднедняпроўская культура. Стаянкі гэтай эпохі выяўлены каля вёсак Галынка, Майсеевічы, Радуцічы, могільнікі каля вёсак Вялікая Гарожа, Буда, Ставішча, сляды паселішча каля в. Усціж. Аб развіцці земляробства ў гэты час сведчаць знаходкі ў Асіповіцкім раёне, як і на ўсёй Беларусі, шматлікіх каменных шліфаваных сякер-кліноў, пры дапамозе якіх ажыццяўлялася масавая высечка лясоў. Паблізу Асіповіч знойдзена каменная матыка (паводле меркаванняў вучоных-археолагаў, яна адносіцца да бронзавага веку) — яшчэ адно сведчанне развіцця земляробства ў гэты час. Варта адзначыць, што прылады працы ў бронзавым веку ў цэлым засталіся каменнымі і драўлянымі, і менавіта тады дасягнулі сваёй дасканаласці,

23 страница

ласці, але трапляліся вырабы касцяныя, бронзавыя (бронза была вельмі дэфі-цытным матэрыялам). Знаходкі каменных прылад бронзавага веку былі ў вёс-ках Амінавічы, Вялікая Гарожа, Вялікая Грава, Вязаўніца, Вяззе, Дараганава, Дрычын, Краі, Лука, Лапічы, Ліпень, Навасёлкі, Радуцічы, Свіслач, Сялец, Халькі, Усціж, Пагарэлае, Ягаднае, Яноўка, урочышчы Жужлянка.

Акрамя названых вышэй сякер-кліноў вырабляліся прасвідраваныя шліфаваныя сякеры. Распаўсюдзіліся каменныя зерняцёркі, вырабляліся крамянёвыя нажы, кінжалы, сярпы, наканечнікі стрэл і коп’яў і інш. Шматлікія знаходкі баявых прасвідраваных сякер на тэрыторыі Асіповіцкага раёна гаво-раць пра тое, што плямёны індаеўрапейцаў, якія насялялі нашу зямлю ў эпоху бронзы, вялі бясконцыя войны.

Праіснаваўшы каля тысячы гадоў, сярэднедняпроўская культура змяніла-ся культурай сосніцкай, сляды якой знойдзены каля в. Лука, на граніцы з Глускім раёнам.

                                                                  

ЖЕЛЕЗНЫЙ ВЕК

 На тэрыторыі Беларусі эпоха жалеза пачынаецца прыкладна ў VII —V ст. да н. э. Яна змяніла бронзавы век. Першапачаткова старажытныя паселішчы жалезнага веку амаль не адрозніваліся ад стаянак папярэдняга часу. Яны ўяў-лялі сабой адкрытыя селішчы, якія не мелі абарончых умацаванняў. У Асі-повіцкім раёне выяўлены такі тып паселішчаў каля вёсак Цэль і Камарына. На іх знойдзены абломкі глінянага посуду другой паловы 1-га тысячагоддзя да н. э. Першыя ўмацаваныя паселішчы старажытнае насельніцтва пачало будаваць на тэрыторыі сучаснай Асіповіччыны, відаць, не пазней за III ст. да н. э. З’яўленне гарадзішчаў было абумоўлена ростам вытворчых сіл у земляробстве і жывёлагадоўлі. Значную ролю тут сыграла старажытная металургія жалеза. Стварыліся ўмовы для атрымання прыбавачнага прадукту ў выглядзе запасаў збожжа, жывёлы, прадметаў хатняга рамяства. Паміж родамі ўзнікаюць супя-рэчнасці, і гэта прыводзіць да ваенных сутыкненняў. Ва ўмовах ваеннай пагро-зы найлепшым выйсцем было сяліцца на ўмацаваных узвышаных месцах. Спачатку паселішчы агароджвалі толькі драўляным тынам, пазней пачалі насыпаць земляныя валы і выкопваць равы. Так узніклі гарадзішчы.

На тэрыторыі сучаснага Асіповіцкага раёна яшчэ на пачатку XX ст. было вядома каля 20 гарадзішчаў. Яны размяшчаліся каля вёсак Сёмкава Слабада, Ражнетава, Каменічы, Лучыцы, Гарожа, Радуцічы, Лапічы, Цэль, Свіслач,

Паліцкае, Смык, Зборск. Да нашага часу захаваліся толькі 4 апошнія. Астатнія разараны, сапсаваны сучаснымі могілкамі ці зусім зніклі з твару зямлі.

Гарадзішча ў в. Зборск Вяззеўскага сельсавета размешчана на мысе, на левым беразе р. Свіслач. Яно мае 2 пляцоўкі —

24 страница

вялікую і малую, якія падзяляе курганападобны вал вышынёй 2 м і дыяметрам каля 15 м. Вялікая пляцоўка амаль круглая, дыяметрам да 60 м. Умацавана з усходняга, паўднёвага і паўднёва-заходняга бакоў валам вышынёй да 1,5 м і шырынёй да 20 м. Вышыня гэтай пляцоўкі над узроўнем ракі дасягае 5,25 м. Малая пляцоўка выцягнута з поўдня на поўнач і мае памеры па доўгай восі 26 м, а па кароткай 17 м. Яна ўзвышаецца над узроўнем вады на 3,8 м.

Гарадзішча вядома як помнік старажытнай гісторыі яшчэ з канца XIX ст., калі яго апісаў Ян Завіша. У XX ст. гэта паселішча абследавалі А.Г.Немцаў (1925), Л.Д.Побаль (1965), А.Р.Мітрафанаў (1978). У 1999 г. на помніку праведзены раскопкі А.У.Ільюцік з дапамогай вучняў з розных школ раёна, якія знаходзіліся ў лагеры працы і адпачынку. Раскоп плошчай 56 м2 быў закладзены на малой пляцоўцы. Магутнасць культурнага пласта дасягала 0,6 м. Знойдзена шмат фрагментаў ляпнога посуду, які адносіцца да апошняй чвэрці 1-га тысячагоддзя да н. э. Асноўная маса абломкаў была ад посуду грубаляпнога гладкасценнага, частка штрыхаванага. Гэтым жа часам датуюцца гліняныя прасліцы, жалезныя нажы і рыбалоўны кручок, тыгель для плаўкі бронзы, абломак глінянага грузіка з насечкамі па краі.

Амаль насупраць, на правым беразе ракі Свіслач, у месцы ўпадзення ў яе невялікай рачулкі Жужлянкі, за 2 км на паўночны захад ад в. Смык Вяззеўска-га сельсавета знаходзіцца другое гарадзішча. Яно вядома ў навуковай літара-туры пад назвай Жужлянка. Паселішча размешчана таксама на мысе, які ўзвышаецца над ракой на 9 м. Мае пляцоўку трохвугольнай формы памерам 100×130 м, з боку поля ўмацавана валамі і двума равамі. Помнік абследавалі ў 1925 г. А.Г.Немцаў, у 1926 г. С.С.Шутаў і М.М.Улашчык, у 1958 г. і 1965 г. Л.Д.Побаль. У 1963 г. і 1964 г. на гарадзішчы праведзены раскопкі пад кіраў-ніцтвам Ю.I. Драгуна. Ускрыта 140 м2 культурнага слоя пры магутнасці яго ад 0,2 —0,3 м (у цэнтры) да 0,8 м (каля вала). Знойдзены абломкі ляпных глад-касценных і штрыхаваных пасудзін і гліняныя прасліцы ранняга жалезнага веку. Былі часткова вывучаны ўмацаванні гарадзішча, якія складаюцца з 2 валоў і равоў. На адным з валоў стаяў яшчэ і драўляны тын. Даследчык аднёс раннія слаі гарадзішча да часу бытавання культуры штрыхаванай керамікі.

Два іншыя буйныя помнікі знаходзяцца на рацэ Бярэзіне. Свіслацкае га-радзішча пабудавана на высокім мысе, у месцы ўпадзення р. Свіслач у р. Бя-рэзіну, у вёсцы Свіслач. Амаль трохвугольная пляцоўка мае памеры 70×70 м. 3 2 бакоў меліся прыродныя ўмацаванні — стромкія схілы вышынёй каля 10 м ад падэшвы. 3 боку поля насыпаны вал вышынёй да 1,5 м і выкапаны глыбокі і шырокі роў.

25 страница

Помнік вядомы з канца XIX ст. У 1923 г. у час разведак па Бабруйскім павеце гарадзішча наведаў А.Рынейскі. У 1926 г. абследавалі С.С.Шутаў і М.М.Улашчык. Раскопкі праводзіў у 1962 г., 1969— 1971 гг. Э.М.Загарульскі. Ім даследавана каля 700 м2 плошчы пры магутнасці слоя да 2 м. У 2000 г. невялікую плошчу (36 м2) раскапала А.У.Ільюцік. У ніжніх пластах выяўлены матэрыялы культуры штрыхаванай керамікі: жалезная посахападобная шпілька, гліняныя прасліцы, нажы, шлакі, каменная зерняцёрка, фрагменты ляпнога гладкасценнага, штрыхаванага і глянцаванага посуду. У верхніх слаях змяшчаюцца рэчы XI —XIV ст. і больш позняга часу.

Апошняе, пакуль яшчэ часткова захаванае, умацаванае паселішча размешчана за 1,5 км на ўсход ад в. Паліцкае Свіслацкага сельсавета, на правым высокім беразе р. Бярэзіны, ва ўрочышчы Гарадок. Да 1995 г. у навуковай літаратуры гарадзішча было вядома як Навасёлкаўскае (па назве вёскі Нава-сёлкі, размешчанай за 4 км на паўночны захад ад яго). Помнік адкрылі ў 1926 г. С.С.Шутаў і М.М.Улашчык. Ў 1963 г. яго абследаваў Л.Д.Побаль. У 1970 г. тут былі праведзены раскопкі Э.М.Загарульскім і Л.В.Жыхаравай. У скрыта 48 м2. У 1978 г. паселішча наведаў А.Р.Мітрафанаў. У час першых абследаванняў гарадзішча мела 4 пляцоўкі. Памеры іх адпаведна 32×30 м, 55×27 м, 42×32 м і 50×45 м. Пляцоўкі аддзяляліся адна ад адной валамі і равамі. 3 цягам часу рака падмывала бераг, і помнік разбураўся. Калі ў 1926 г. шырыня гарадзішча дасягала 46 м, у 1963 г. — 27 м, у 1970 г. — 22 м, то да нашых дзён захавалася толькі некалькі метраў культурнага слоя. У 1995 — 1997 гг. ратавальныя раскопкі правёў М.І.Лашанкоў. Ён ускрыў 200 м2. Магутнасць культурнага пласта дасягала 0,4 — 0,6 м. Знойдзены абломкі ляпнога гладкасценнага, штрыхаванага і глянцаванага посуду, косці жывёл, шлакі і кавалкі жалеза, камяні ад зерняцёрак, гліняныя прасліцы, бронзавыя бранзалеты і шпількі. Даследчык аднёс паселішча да апошняй чвэрці 1-га тысячагоддзя да н.э. — I ст. н.э. і лічыць, што яго засялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі.

У выніку шматгадовага археалагічнага вывучэння помнікаў ранняга жалезнага веку ў Асіповіцкім раёне сабраны багаты рэчавы матэрыял, які дае магчымасць зрабіць вывад аб тым, што берагі Свіслачы і еярэдняга цячэння Бярэзіны засялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі. У той час на-сельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоў-ствам, збіральніцтвам. Былі развіты металургія жалеза і бронзы, ганчарства, апрацоўка дрэва і косці, прадзенне, ткацтва і пляценне.

Земляробства ў лясной паласе Усходняй Еўропы, у тым ліку і на тэры-торыі Беларусі, на ўсім працягу жалезнага веку было лядным. Вырошчвалі гарох, палявы боб, віку, проса, пшаніцу. На Паліцкім гарадзішчы знойдзены абломкі посуду з адбіткамі зярняткаў проса і пшаніцы. Ураджай здымалі жалезнымі сярпамі. Абломкі сярпоў, напрыклад, знойдзены на паселішчы Жужлянка. Перамолвалі зерне на каменных зерняцёрках, якія выяўлены ў Свіслачы і Паліцкім.

Аб заняцці жывёлагадоўляй гаворыць астэалагічны матэрыял. У час раскопак на гарадзішчах Паліцкае і Зборск знойдзены косці коней, кароў, свіней, авечак і коз. Хатнія жывёлы давалі не толькі ежу, але і воўну, выка-рыстоўваліся ў якасці цяглавай сілы і сродка перамяшчэння.

Нягледзячы на новы дадатковы спосаб здабывання ежы, паранейшаму вялікую ролю адыгрывала паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Палявалі на лася, аленя, дзіка, мядзведзя. Здабывалі і пушнога звера. На гарадзішчы Зборск знойдзены косці бабра. Аб рыбалоўстве сведчаць жалезны кручок са

26 страница

Зборска і гліняныя грузілы для рыбалоўных сетак. Косці рыб у пясчанай глебе на помніках жалезнага веку ў Асіповіцкім раёне не захаваліся. Знойдзены косці і луска рыбы толькі ў культурным слоі Свіслацкага замка. Але вызначыць, якая частка з іх адносіцца да жалезнага веку, а якая да сярэднявечча, немагчыма. Можна меркаваць, што асетр, шчупак, сом, лешч, жэрах, карась, галавень, язь, лінь, акунь, судак вадзіліся як у пачатку 2-га тысячагоддзя, так і ў раннім жалезным веку.

Прыкладна ў VII — V ст. да н. э. на тэрыторыі Беларусі людзі авалодалі спосабам атрымання жалеза з жалезнай руды, якую збіралі ў балоце і на паплавах. «Варылі» руду ў печах-домніцах. Печ рабілі з гліны і мелу. Яна была паўсферычнай формы. Унізе знаходзілася адтуліна, у якую ўстаўлялі гліняныя трубкі-соплы. У домніцу засыпалі пластамі драўняны вугаль, вапну і раздробленую руду. Вугаль падпальвалі, а праз соплы ў печ пампавалі паветра. Тэмпература ў печы дасягала прыкладна 1200°, і з руды выдзяляліся часцінкі жалеза, якое ў выглядзе крыцы асядала на дно печы. Пасля заканчэння працэсу печ разбівалі, крыцу даставалі, награвалі, апрацоўвалі молатам і атрымлівалі жалеза. На гарадзішчах Асіповіцкага раёна знойдзены кавалкі шлаку, крыцы, жалезныя загатоўкі і рэчы: нажы (Зборск, Паліцкае, Свіслач), сярпы (Жужлянка), посахападобныя шпількі (Свіслач).

Плямёны жалезнага веку былі добра знаёмыя з бронзаліцейнай вытворчасцю. Бронзу на Беларусь прывозілі, тут з яе рабілі рэчы. Плавілі бронзу на вогнішчах у маленькіх таўстасценных гліняных пасудзінках-тыглях. На гарадзішчы Зборск знойдзены такі маленькі тыгель. Вышыня яго 4 см, сценкі таўшчынёй 8 — 9 мм, дыяметр зверху 3,5 см. 3 бронзы рабілі ўпрыгажэнні. На Паліцкім гарадзішчы знойдзены 2 бронзавыя шпількі і бранзалет. У Зборску — абломак бронзавага дроту, які мог быць загатоўкай ці абламанай шпількай.

На кожным помніку жалезнага веку заўсёды шмат абломкаў глінянага посуду. Увесь ён леплены ўручную і абпалены на вогнішчы. У гліну дабаўлялі тоўчаны камень, буйназярністы пясок і зрэдку шамот. Дзякуючы гэтым да-мешкам сценкі вырабаў атрымліваліся болыш шчыльныя, трывалыя і вогнеўстойлівыя. На паселішчах Асіповіцкага раёна знойдзены абломкі гладкасценных, штрыхаваных і глянцаваных гаршкоў. Некаторую частку фрагментаў удалося склеіць і графічна аднавіць знешні выгляд посуду таго часу. Ганчары ляпілі ў асноўным начынне вялікіх (дыяметр па краі венчыка са Свіслачы 42 см, з Паліцкага — 30 см) і сярэдніх (дыяметр венчыка са Свіслачы 12 см, з Паліцкага — 15, 19, 22 см; дыяметр днішча са Зборска 10 см) памераў. Сустракаліся і маленькія пасудзінкі. Вялікія прадметы выкарыстоўваліся ў якасці тары для захоўвання гаспадарчых запасаў. У гаршках сярэдніх памераў гатавалі ежу. Сталовую кераміку рабілі больш якасную. У гліну дабаўлялі дробназярністы пясок

27 страница

ці дробную жарству і вельмі старанна вымешвалі. Сценкі загладжвалі амаль да бляску. Памеры гэтага посуду па верхнім краі не перавышалі 10 см.

На гарадзішчах Асіповіцкага раёна пераважалі гаршкі круглабокія з адагнутымі вонкі ці вертыкальна пастаўленымі шыйкай і венчыкам. У калекцыі прысутнічае невялікая колькасць посуду рабрыстай формы. Майстры ўпрыгожвалі свае вырабы. Выкарыстоўвалі такія арнаментальныя прысмы, як ямкі па шыйцы і плечуку, насечкі ці пальцавыя ўцісканні па краі венчыка. Штрыхоўка таксама магла быць сваеасаблівым аздабленнем.

Пра заняткі старажытнага насельніцтва прадзеннем і ткацтвам гавораць знойдзеныя на ўсіх гарадзішчах прасліцы і грузікі. Прасліцы ўяўляюць сабой пляскатыя кружочкі дыяметрам ад 3 да 4 см і таўшчынёй 0,8 — 2 см. Яны маюць у цэнтры адтуліну дыяметрам 5 — 9 мм. Іх надзявалі на верацяно, каб яно добра круцілася і не білася з боку ў бок. 3 атрыманых нітак выраблялі тканіну, хутчэй за ўсё на вертыкальных ткацкіх станках, ніткі на якіх нацягвалі з дапамогай гліняных грузіл. Адбіткі тканіны можна бачыць на некаторых донцах пасудзін. 3 тканін шылі адзенне жалезнымі іголкамі, якія знаходзяць даволі часта на паселішчах жалезнага веку.

У выніку раскопак шэрагу ўмацаваных паселішчаў культуры штрыхаванай керамікі стала магчымым высветліць іх планіроўку і забудову. Жылыя і гаспадарчыя гіабудовы размяшчаліся галоўным чынам уздоўж краю пляцоўкі. Цэнтральная частка заставалася незабудаванай. Яна выкарыстоўвалася для грамадскіх спраў. На гарадзішчах Асіповіцкага раёна пакуль не знойдзены рэшткі жылля. Але на іншых помніках насельніцтва будавала вялікія доўгія наземный дамы слупавой канструкцыі, падзеленыя на асобныя жылыя памяшканні плошчай 20 — 25 м2. Сустракаліся і невялікія аднапакаёвыя дамы квадратнай ці прамавугольнай формы, трохі заглыбленыя ў зямлю. Ацяпляліся яны вогнішчамі.

Побач з дамамі размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы, рэшткі якіх у выглядзе ям знойдзены на гарадзішчы Зборск Асіповіцкага раёна.

Плямёны культуры штрыхаванай керамікі жылі ва ўмовах першабытна-абшчыннага ладу, на стадыі развітога патрыярхату. Асноўнай і самай дробнай гаспадарчай адзінкай грамадства была патрыярхальная сямейная абшчьна.

Аб этнічнай прыналежнасці плямён культуры штрыхаванай керамікі няма адзінай думкі. Адны вучоныя звязваюць іх з балтамі. Іншыя лічаць, што носьбіты культуры штрыхаванай керамікі маюць прамыя адносіны да славянскага этнагенезу.

На тэрыторыі Асіповіцкага раёна гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі спынілі сваё існаванне ў I — II ст. н. э. Па якой прычыне замірае жыццё на помніках — невядома. Магчыма, людзі сталі перасяляцца на селішчы. Селішчы, якія датуюцца прыкладна сярэдзінай — 2-й паловай 1-га тысячагоддзя н. э., у Асіповіцкім раёне вядомы каля вёсак Ліпень, Цяплухі, Чучча, Усціж, Зарэчча. На жаль, раскопкі на іх не праводзіліся. Гэтыя помнікі толькі абследаваліся. На іх пабывалі ў 1926 г. С.С.Шутаў і М.М.Улашчык, у 1965 г. Л.Д.Побаль, у 1978 г. А.Р.Мітрафанаў. Даследчыкі збіралі кавалкі керамікі, якую знаходзілі на разараным полі. Па гэтым матэрыяле яны і змаглі прыкладна датаваць селішчы.

У V —VIII ст. у цэнтральнай Беларусі (у тым ліку і ў Асіповіцкім раёне) пражывалі плямёны, аднесеныя вучонымі да культуры тыпу верхняга слоя Банцараўшчыны. Этнічны склад гэтага насельніцтва канчаткова не вызначаны. Большасць даследчыкаў лічыць, што банцараўская культура належала балтам.

28 страница

ЭПОХА СРЕДНЕВЕКОВЬЯ

У канцы 1 — пачатку 2-га тысячагоддзя тэрыторыю сярэдняй Беларусі пачынаюць засяляць славяне. У Асіповіцкім раёне сляды славянскіх паселішчаў знойдзены археолагамі каля вёсак Смык (Жужлянка), Свіслач, Зборск, Паліцкае, Лапічы, Ліпень, Чучча, Усціж, Цэль, Гарожа, Казімірава, Краснае. Акрамя ўмацаваных і неўмацаваных паселішчаў захавалася шмат пахавальных помнікаў. Курганы ёсць на тэрыторыі Дараганаўскага сельсавега (вёскі Дараганава, Каўгары, Крынка, Лука, Радуцічы), Вяззеўскага сельсавета (Камарына, Орча, Селішча). 5 курганных могільнікаў знаходзіцца вакол в. Каменічы, шмат іх каля вёсак Брыцалавічы, Няччо, Усціж, Хімное Ліпеньскага сельсавета і ў іншых месцах раёна.

Значны ўклад у вывучэнне гісторыі Асіповіцкага раёна гэтага часу зрабіў У.З.Завітневіч. У 1892 г. ён раскапаў 73 курганы каля вёсак Гарожа, Ясень, Брыцалавічы, Усціж і абследаваў курганны могільнік каля в. Камарына. Ва ўсіх раскапаных курганах былі пахаванні па абраду трупапалажэння на падэшве або ў яме. У асноўным было па адным пахаванні і толькі зрэдку па 2 пад адным насыпам. Як правіла, нябожчыка клалі галавой на захад, і толькі ў 2 курганах — на ўсход. У некалькіх курганах захаваліся сляды драўляных церамкоў, або збудаванняў у выглядзе хаткі, якія рабіліся над магілай перад насыпаннем кургана. Гэта з’ява асабліва характэрная для курганоў дрыгавічоў у басейне сярэдняга цячэння Бярэзіны.

У некаторых курганах Асіповіцкага раёна фіксуецца звычай, калі на расчышчаную паверхню клалі нябожчыка і вакол абстаўлялі дошкамі — 2 падоўжнымі і 2 папярочнымі. Каб яны трымаліся, убівалі калочкі. Зверху па-хаванне накрывалі дошкамі і часта наверх іх яшчэ бярозавай карой.

У час раскопак курганоў У.З.Завітневічам было знойдзена шмат упрыгожанняў: цыліндрычныя ажурныя металічныя пацеркі, 2 якарападобныя падвескі, падвеска ў выглядзе пласціністага коніка, маленькія шарападобныя гузікі, шкляныя пацеркі рознага колеру, у тым ліку пазалочаныя, сердалікавыя і з горнага крышталю, металічныя драцяныя скроневыя кольцы, драцяныя пярсцёнкі і бранзалет. На некаторых скроневых кольцах былі нанізаны па 3 металічныя зярнёныя пацеркі. У некаторых пахаваннях знаходзілі глінянае начынне і жалезныя абручы ад драўлянага вядзерца. У гліняным посудзе звычайна неслі на магілу вуголле з хатняга агнішча. У вядзерцах нябожчыку ставілі мядовы напой. Сярод знаходак ёсць жалезныя нажніцы, серп, сяксры, спражкі, шыферныя прасліцы. ІІаводле абраду пахавання і рэчаў раскапаныя курганы датуюцца XI —XII ст., яны належалі дрыгавічам.

Доўгі час пахавальныя помнікі Асіповіцкага раёна не раскопваліся. Археалагічныя даследаванні ўзнавіліся ў 2-й палове XX ст. У I960 г. Л.Д.Побаль раскапаў адзін курган каля в. Азярышча, а ў 1963 г. — каля в. Чучча. Слядоў пахавання не выяўлена. Зафіксаваны толькі вугальныя праслойкі. У 1991 г. 2 курганы каля в. Азярышча даследаваны Ю.А.Зайцам. Знойдзены пaxaванні з абрадам трупаспалення. На гэтым жа могільніку ў 1999 г. Л.У.Дучыц даследавала 2 насыпы, у якіх выяўлены сляды трупаспалепня. Рэчаў не было.

У гэты ж час пачалося археалагічнае вывучэнне славянскіх паселішчаў на тэрыторыі раёна. У 1963 — 1964 гг. Ю.І.Драгун праводзіў раскопкі гара-дзішча каля в. Смык. У выніку было высветлена, што на месцы гарадзішча жалезнага веку ў канцы 1 — пачатку 2-га тысячагоддзя існавала славянскае паселішча. Ад гэтага часу засталіся рэшткі ганчарнага посуду, шкляныя пацеркі, наканечнік дзіды. Побач з гарадзішчам знаходзяцца 2 селішчы. На адным была сабрана кераміка X — XI ст.

29 страница

На другім Ю.I. Драгун раскапаў 244 м2. Выяўлены 2 гарызонты. У ніжнім знойдзены гліняныя прасліцы і фрагменты раннеславянскіх гаршкоў VI —VII ст., у верхнім — шкляныя пацеркі, бісер, ганчарная кераміка эпохі Кіеўскай Русі.

У 1962, 1969 — 1971 гг. экспедыцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Э.М.Загарульскага праводзіла раскопкі на гарадзішчы ў в. Свіслач. Пачаткам 2-га тысячагоддзя датуюцца рэшткі наземных драўляных пабудоў з дашчатай падлогай. Сярод рэчаў побыту жалезныя сякеры, нажы, нажніцы, замкі, ключы, іголкі, дужкі ад драўляных вядзёр, касцяныя грабеньчыкі, жалезныя крэсівы для высякання агню і інш. Аб занятках земляробствам сведчаць жалезныя сашнікі, матыка, каса-гарбуша, абломкі каменных жорнаў і жалезная порхліца (устаўка) для іх. Знойдзены разнастайныя прылады для рыбнай лоўлі (кручкі, восці, гарпуны, гліняныя грузілы, іголкі для пляцення сетак). Шматлікія знаходкі зброі, рыштунку каня і вершніка (наканечнікі дзідаў і стрэлаў, цуглі з псаліямі, фрагменты шпор, рэшткі пласціністых даспехаў і інш.) сведчаць, што ў тагачасным Свіслацкім замку быў ваенны гарнізон, які кантраляваў водныя вароты ў раку Свіслач. Аб занятках прадзеннем і ткацтвам сведчаць знойдзеныя на помніку шыферныя прасліцы і гліняныя грузікі. Насельніцтва замка займалася апрацоўкай косці і рога. Знойдзены наверша, арнамента-ванае дзяржанне нажа, шахматная фігурка.

У замку знойдзена вялікая колькасць жаночых упрыгажэнняў з бронзы (бранзалеты, пярсцёнкі, падвескі) і шкла (бранзалеты, гіацеркі, гіярсцёнкі). Асабліва шмат абломкаў шкляных бранзалетаў. Яны бытавалі ў асноўным ад сярэдзіны XII ст. да сярэдзіны XIII ст. Археолаг Т.С.Скрыпчанка, якая вывучала свіслацкія шкляныя бранзалеты, лічыць, што яны паступалі сюды з Кіева і нават з Канстанцінопаля. У XIII ст. пасля разгрому Кіева мангола-татарамі вытворчасць бранзалетаў была наладжана ў самой Свіслачы.

Аб гандлёвых сувязях жыхароў Свіслачы з Прычарнамор’ем сведчаць таксама знаходкі кавалкаў амфар, у якіх прывозілася віно.

Жыхары замка ў той час былі ўжо хрысціянамі. Аб гэтым гавораць знойдзеныя ў час раскопак крыжы-складні (адзін цэлы і абломкі ад другога).

У 2000 г. на гарадзішчы ў в. Свіслач гіравяла невялікія раскопкі А.У.Ільюцік. Работа была арганізавана аддзелам народнай асветы Асіповіцкага раёна. Быў створаны лагер працы і адпачынку, у які ўвайшлі вучні з розных школ раёна. 3 іх дапамогай знойдзены разнастайныя рэчы з жалеза (нажы,

30 страница

дужкі ад вядзер, замкі, ключы, рыбалоўны кручок, наканечнікі стрэл, спражкі, падковы, шпоры), косці (наверша, арнаментаваньш накладкі, гузікі, праколкі ці качадык для пляцення рыбалоўных сетак, «бабка» з адтулінай у цэнтры, залітай нейкім металам, якая выкары-стоўвалася ў якасці цацкі і для гульні на грошы), шкла (бранзалеты розных колераў, пацеркі, абломкі пасудзінкі XII — 1-й паловы XIII ст.), каменю (сердалікавая пацерка, асялкі, шыферныя прасліцы).

У пачатку 2-га тысячагоддзя н. э. у Асіповіцкім раёне існаваў яшчэ адзін даволі значны ўмацаваны пункт, размешчаны на р. Свіслач у в. Зборск. На гэтым помніку, як ужо адзначалася вышэй, таксама былі праведзены археалагічныя даследаванні. 3 таго часу да нас дайшлі кавалкі глінянага посуду, шыферныя прасліцы, жалезныя нажы і адзін музычны інструмент варган. Тэта вельмі рэдкая знаходка. На тэрыторыі Беларусі падобны варган знойдзены толькі ў г. Друцк. Там ён датуецца XII ст.

Да эпохі Старажытнай Русі адносіцца і частка матэрыялаў з гарадзішча Гарадок, размешчанага каля в. Паліцкае. Тут былі знойдзены фрагменты ганчарных гаршкоў, жалезныя падкова і шпора, бронзавая бразготка. Шпора датуецца XII — 1-й паловай XIII ст. Даследчык гэтага паселішча М.І.Лашанкоў выказаў меркаванне, што ў пачатку 2-га тысячагоддзя тут знаходзіўся вартавы пост ад Свіслацкага замка, які быў заселены адным з плямён дрыгавічоў.

У Асіповіцкім раёне вядомы яшчэ і такія віды помнікаў, як культавыя камяні і каменныя крыжы. Напрыклад, каля в. Крынка пры дарозе з Жыціна ў Асіповічы ляжыць вялікі камень пад назвай Валы. Шмат камянёў да нашых дзён не захавалася, але звесткі пра іх былое месцазнаходжанне да нас дайшлі. Так, нейкі цудоўны камень знаходзіўся яшчэ ў пачатку XX ст.

31 страница

каля пас. Каменка (зараз Леніна). Ад гэтага каменя і паходзіць быццам бы назва вёскі. Каля в. Мязовічы былі невялікія камяні Гусь і Баран. Камяні-следавікі былі каля вёсак Журавец, Малая Гарожа, станцыі Гай.

У пачатку XX ст. у раёне каменныя крыжы стаялі каля вёсак Пабокавічы, Цяплухі, Лучыцы, пры дарозе ў в. Мязовічы і ў ваколіцах Забалацця. Цяпер лёс гэтых помнікаў даўніны не вядомы.

ЛИТЕРАТУРА:

Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1993. С. 559—560.

Драгун Ю.И. Раннеславянское поселение в нижнем течении р. Свислочь // Белорусские древности. Мн., 1967. С. 422-431.

Завитневич В.З. Археологические изыскания в бассейне реки Березины // Отчет Императорской археологической комиссии за 1892 г. СПб., 1894. С. 124-153.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. Мн., 1986.

Лошенков М.И. Городище Палицкое //Is baltp kulturos istorijos. Vilnius, 2000. С. 125— 140.

Лысенко П.Ф. Дреговичи. Мн., 1991.

Поболь Л.Д. Славянские древности Белоруссии. Мн., 1974. С. 265-273.

Скрыпчанка Т.С. Свіслацкія шкляныя бранзалеты XII —XIV стст. // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1980. № 3.

Штыхов Г.В. Археологическая карта Белоруссии. Вып. 2. Мн., 1971. С. 228-231.