Федор Крылович – супердиверсант

Диверсии, исполнителем которой был Ф.А.Крылович, в печатной книге “Память” (2002 года издания) выделено 2 книжные страницы. Это очень и очень мало…

В интернете, печатных СМИ, выходящих книгах за последние годы появились десятки публикаций. К сожалению, зачастую, они похожи друг на друга, в том числе ошибками и стереотипными утверждениями по этой крупнейшей диверсии.

В рамках “Электронной книги Память. Осиповичский район” (ЭКП) нами сформирован отдельный проект –

«Огненная ночь» 30.07.1943 – СМ.ЗДЕСЬ

где собираются материалы, публикуются различные точки зрения по спорным моментам.

В  сентябре 2021 года телеканал “Звезда” представил документальный фильм о нашем знаменитом земляке, в котором довольно полно и правдиво рассказал об этом событии:

280 страница

Фёдар Крыловіч – супердыверсант

Фёдар Андрэевіч Крыловіч нарадзіўся 23.3.1916 г. у Мінску. Адзін з арганізатараў Асіповіцкага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну. Удзельнік баёў каля воз. Хасан (1938), на р. Халхін-Гол (1939), савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг. У Вялікую Айчынную вайну стварыў у Асіповічах некалькі падпольных груп, адну з якіх узначальваў. 30.7.1943 г. на чыгуначнай станцыі Асіповічы правёў буйную дыверсію, у выніку якой знішчаны 4 варожыя эталоны, у т.л. 1 з новымі танкамі «тыгр» і бронемашынамі. Са жніўня 1943 г. кіраўнік дыверсійнай групы ў атрадзе 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады. У лютым – ліпені 1944 г. упаўнаважаны ЦК ЛКСМБ па Асіповічах. Пасля вайны працаваў на чыгунцы. Памёр 7.11.1959 г.

Горад і чыгуначная станцыя Асіповічы ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі сталі важным апорным пунктам гітлераўцаў. Тут, на перакрыжаванні чыгуначных шляхоў, размяшчаліся склады ўзбраення, спыняліся на адпачынак армейскія часці, праходзіла мноства ваенных эшалонаў.

Дзякуючы намаганням патрыётаў кіраўніцтву партыйна-савецкіх актывістаў, якія апынуліся ў тыле, пачалі ўзнікаць групы супраціўлення. На чыгуначным вузле такую групу ўзначаліў машыніст паравознага дэпо Марк Шведаў. У яе ўвайшоў і электраманцёр Фёдар Крыловіч. На станцыі пачаліся дыверсіі. Падпольшчыкі сыпалі пясок у буксы, псавалі паравозныя цыліндры, падкладвалі самаробныя міны, няправільна пераводзілі стрэлкі, пускалі эшалоны пад адхон.

Манцёр Крыловіч быў арганізатарам і ўдзельнікам гэтых аперацый.

Вясной 1943 г. на Фёдара Крыловіча выйшаў сакратар Магілёўскага падпольнага абкома ЛКСМБ Павел Фаміч Валожын і даручыў яму стварыць у горадзе падпольную камсамольскую арганізацыю. У данясенні Валожына сакратару ЦК ЛКСМБ Кірылу Мазураву ад 2 ліпеня 1943 г. гаварылася: «Меў сустрэчу. Падабраўся цудоўны хлопец. Ён у мяне ўпаўнаважаны па г. Асіповічы – Крыловіч Ф.А… Ён па маім даручэнні стварыў 9 камсамольскіх арганізацый па 3 – 4 чалавекі. Рабяты талковыя і энергічныя, толькі патрэбен матэрыял. Сорамна прызнавацца, што няма толу і мін. Чакаю. Гэты Крыловіч Федзя цудоўны хлопец, энергічны і ініцыятыўны, старанны. Вось што ён зрабіў у Асіповічах: акрамя гэтых 9 арганізацый у яго ёсць яшчэ 11 дыверсантаў і 5 распаўсюджвальнікаў літаратуры. Гэта група знішчыла за сваё існаванне 21 цыстэрну з палівам, 13 платформаў з палівам. Выведзены са строю 38 электраматораў, дызель электрастанцыі выведзены са строю на 6 месяцаў… пераправіў у партызанскія атрады 52 чалавекі моладзі. Хлопец добра ведае работу падполля, канспірацыю. Паставіў перад ім шэраг новых задач і галоўнае – актывізацыя дзеянняў створаных арганізацый».

У сярэдзіне ліпеня 1943 г. Валожын пазнаёміўся з камандзірам спецатрада НКДБ БССР «Храбрацы». У гэтым атрадзе ён атрымаў дзве англійскія магнітныя міны, пад абяцанне пастаўляць разведвальную інфармацыю, якую патрабавала ад чэкістаў іх маскоўскае камандаванне. Гэтыя міны былі дастаўлены Фёдару Крыловічу.

У ноч з 29 на 30 ліпеня 1943 г. Ф.Крыловіч заступіў на дзяжурства па станцыі Асіповічы. На дне пераноснай скрынкі з інструментамі ляжалі дзве магнітныя міны. Змяркалася, калі на станцыю прыбыў эталон з палівам, які накіроўваўся ў раён Курскай бітвы.

281 страница

У гэты час дзяжурнага электраманцёра вызвалі для ліквідадыі няспраўнасці семафора ў Паўночным (ці як яшчэ яго называлі Магілёўскім) вагонным парку. У суправаджэнні нямецкага ахоўніка Фёдар накіраваўся да семафора ўздоўж эшалона з палівам. Калі ахоўнік адхіліўся ў бок, Крыловіч прыклаў міну да бочкі з бензінам у галаве эшалона.  Другую змог залажыць у хвасце саставу. Абедзве павінны былі ўзарвацца ў дарозе.

Але тут здарылася неверагоднае. Замест таго, каб неадкладна адправіць эшалон з бензінам з Асіповіч, яго пачалі пераганяць у Паўночны парк. А там ужо знаходзіліся саставы з боепрыпасамі і ваеннай  тэхнікай.

Фёдар быў ужо дома, калі прагучаў першы выбух. У начное неба паляцелі ахопленыя полымем бочкі з бензінам. Але гэта была толькі прэлюдыя жудаснай катастрофы. Ад узрыву другой міны здэтанавалі боепрыпасы ў суседніх эшалонах. I ўжо ніхто не мог расчапіць вагоны. Чатыры воінскія эшалоны аказаліся запертымі ў Паўночным парку станцыі Асіповічы. Узрывы працягваліся яшчэ дзесяць гадзін.

Вось вынікі дыверсіі па сведчанні немцаў. Дзяжурны афіцэр аператыўнага аддзела 203-й ахоўнай дывізіі зрабіў запіс у дзённіку баявых дзеянняў: «30.7.1943. Каля 2 гадзін на станцыі Асіповічы на чыгуначным саставе з палівам узарвалася магнітная міна. У выніку пажару згарэла 29 цыстэрнаў з бензінам, 60 вагонаў з боеприпасамі і эшалон з баявой тэхнікай. У выніку ўзрываў боепрыпасы раскіданы па ўсёй тэрыторыі. Тэрмінова запатрабаваны піратэхнікі з Мінска і Магілёва для абясшкоджвання ўсюды раскіданых снарадаў і бомбаў. Па звестках 550-й палявой камендатуры, страты да гэтага часу склалі 3–4 салдаты забітымі, 27 салдат і 6 чыгуначных служачых паранена».

А вось даныя з праверанага партызанскага рапарта: «Знішчана 25 вагонаў з бензінам, 8 цыстэрнаў з авіямаслам, 65 вагонаў з боепрыпасамі, 5 танкаў «тыгр», 3 танкі Л-10, 7 бронемашын, 12 вагонаў з харчаваннем, 5 паравозаў, кран для падачы вугалю, вугальны склад. Пашкоджаны станцыйныя збудаванні. У наваколлі згарэла 9 дамоў».

Былы афіцэр генеральнага штаба сухапутных сіл Германіі Эйке Мідэльдорф праз некалькі гадоў пасля вайны запісаў у сваёй кніге «Тактыка ў рускай кампаніі» (М.,1958. С. 344):

«Действия русских партизан во время проведения крупных наступательных и оборонительных операций сильно затрудняли обеспечение немецких войск и проведение оперативного маневра… Крупного успеха добились партизаны также в июле 1943 года, когда ими на станции Осиповичи был уничтожен эшелон с горюче-смазочными материалами, два эшелона с боеприпасами и чрезвычайно ценный эшелон с танками «тигр».

На танкі «тыгр» Гітлер ускладаў асаблівыя надзеі ў аперацыі «Цытадэль» і некалькі разоў адкладваў пачатак наступлення менавіта з-за неўкамплектаванасці штурмавых часцей гэтымі баявымі машынамі.

Пасля гэтай славутай дыверсіі  Фёдар Крыловіч  пайшоў з горада ў  1 -ю Бабруйскую партызанскую брыгаду. Узначаліў там дыверсійную групу, на рахунку якой было шмат паспяховых аперацый.

Дыверсія, якую здзейсніў на станцыі Асіповічы Ф.А.Крыловіч, з’яўляецца самай рэзультатыўнай аперацыяй партызан і падпольшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтай удала праведзенай аперацыяй зрабілі справаздачу перад Масквой адразу 3 партызанскія камандзіры і атрымалі высокія дзяржаўныя ўзнагароды. Нічога не атрымаў толькі сам арганізатар і выканаўца дыверсіі. Пра яго забыліся. Скончыў сваю партызанскую дзейнасць Ф.А.Крыловіч з адзінай узнагародай — медалём «Партызан Айчыннай вайны» II ступені, якую давалі ўсім удзельнікам партызанскага руху. Успомнілі толькі ў 1949 г., калі адзначалі 30-годдзе ўтварэння Беларускай ССР, узнагародзіўшы ордэнам Леніна. Памёр аўтар такой рэзультатыўнай дыверсіі ў беднаце, усімі забыты.

Аўтару гэтага артыкула (Лемешонку В.И. – примечание администратора ЭКП) давялося гутарыць з былым начальнікам Цэнтральнага штаба партызанскага руху, першым сакратаром ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнкам пад час сумеснай работы над шэрагам артыкулаў. На пытанне, што той думае пра подзвіг Крыловіча, Панамарэнка адказаў літаральна наступнае: «Гэта самая выдатная і рэзультатыўная аперацыя, якую здзейснілі партызаны ў час Вялікай Айчыннай вайны. I калі б я ведаў, што гэта дыверсія атрымае такі водгук у Берліне, я не вагаючыся прадставіў бы Крыловіча да звання Героя Савецкага Саюза».