Земля наших предков: каменный век-online

21 страница

КАМЕННЫЙ ВЕК

Засяленне тэрыторыі раёна чалавекам адбывалася ў эпоху мезаліту (9 — 5-е тыс. да н. э.). Пра гэта сведчаць выяўленыя стаянкі, тры з іх вядомы на р. Пціч: пры выездзе з в. Дрычын у бок Крамка (моцна пашкоджана ў час будаўніцтва аўтадарогі), каля вёсак Радуцічы (таксама моцна разбурана) і Слопішча. Усе стаянкі на Пцічы выяўлены ў пачатку 1930-х гадоў беларускім вучоным А.Рынейскім у час археалагічнай экспедыцыі. На стаянках былі знойдзены крамянёвыя пласціны, адшчэпы, скрабкі і праколкі. Стаянка эпохі мезаліту ёсць і на Бярэзіне — паміж вёскамі Краснае і Кассё Свіслацкага сельсавета. Гэты помнік даследаваў У.П.Ксяндзоў. Ім знойдзены крамянёвыя праколкі, разцы і інш.

 

У часы неаліту ў нашым краі пражывалі плямёны днепра-данецкай культуры. 3 цягам часу ў цэнтральную Беларусь сталі прасочвацца носьбіты культуры грабеньчата-ямкавай керамікі (так называліся з-за характэрнага арнаменту на гліняным посудзе). Паселішчы эпохі неаліту на тэрыторыі сучаснага Асіповіцкага раёна размяшчаліся таксама ўздоўж рэк. На Свіслачы вядомы 2 помнікі: каля в. Малая Гарожа, ва ўрочышчы Вусце, адкрыта ў 1926 г. М.М.Улашчыкам і С.С.Шутавым; каля в. Ліпень, ва ўрочышчы Стараселле, адкрыта тымі ж даследчыкамі.

Стаянку эпохі неаліту каля Асіповіч выявіў у пачатку 1980-х гадоў настаўнік гісторыі В.П.Шчыглоў.

На ўсіх згаданых помніках знойдзены ножападобныя пласціны, скрабкі, адшчэпы. На стаянцы каля Асіповіч сабраны ўзоры неалітычнай керамікі.

22 страница

Паселішчы эпохі неаліту былі і на Пцічы: у Дрычыне, там, дзе знаходзілася стаянка эпохі мезаліту, у Радуцічах (урочышча Сялец), насупраць вёскі Лука, на процілеглым беразе ракі. Усе яны былі адкрыты А.Рынейскім. Сістэматычных навуковых раскопак на тэрыторыі раёна пакуль што не было.

Читать Память – следующая страница

ЛИТЕРАТУРА:

Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1993. С. 559—560.

Драгун Ю.И. Раннеславянское поселение в нижнем течении р. Свислочь // Белорусские древности. Мн., 1967. С. 422-431.

Завитневич В.З. Археологические изыскания в бассейне реки Березины // Отчет Императорской археологической комиссии за 1892 г. СПб., 1894. С. 124-153.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. Мн., 1986.

Лошенков М.И. Городище Палицкое //Is baltp kulturos istorijos. Vilnius, 2000. С. 125— 140.

Лысенко П.Ф. Дреговичи. Мн., 1991.

Поболь Л.Д. Славянские древности Белоруссии. Мн., 1974. С. 265-273.

Скрыпчанка Т.С. Свіслацкія шкляныя бранзалеты XII —XIV стст. // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1980. № 3.

Штыхов Г.В. Археологическая карта Белоруссии. Вып. 2. Мн., 1971. С. 228-231.