Партизанский фронт

254 страница

Ідучы з усакінскіх лясоў у Асіповіцкі раён, група Каралёва 6 ліпеня 1941 г. на левым беразе Бярэзіны сустрэлася з камандаваннем 122-й стралковай дывізіі на чале з генерал-маёрам Нікіціным, дапамагла чырвонаармейцам папоўніць харчовыя запасы і рушыла ў свой Асіповіцкі раён.

У в. Гарожа зазірнулі да ляснічага, падсілкаваліся і скіраваліся да пасёлка Воля. Па дарозе, у Асаўку, сустрэлі Фёдара Казачэнку, прапанавалі яму стаць партызанскім сувязным. Да гэтай работы прыцягнулі і старшыню калгаса Антося Габрыельчыка з Пагарэлага, іншых патрыётаў. Адначасова арганізавалі збор зброі і боепрыпасаў, што засталіся пры адступленні часцей Чырвонай арміі.

Базу вырашылі размясціць у лесе паміж Дуброўскім раз’ездам і Яноўкай (пазней базу атрада перанеслі ва ўрочышча Расоха). У хуткім часе да групы далучыўся загадчык ваеннага аддзела Асіповіцкага РК КП(б)Б І.Б.Гнядзько, дырэктар шклозавода “Нёман” І.В.Крэнь, старшыня Ліпеньскага сельсавета Р.Ф.Рудзько. Пачалася работа па арганізацыі баяздольнага партызанскага атрада.

У жніўні пры дапамозе сувязнога Габрыельчыка ўстанавілі сувязь з групай з 17 чырвонаармейцаў  пад камандаваннем Дзмітрыя Барысавіча Шрэйна, якая імкнулася перайсці лінію фронту. Дамовіліся, што байцы будуць самастойнай групай партызан, размешчанай у Пагарэльскім лесе, але падпарадкаванай Каралёву. Потым звязаліся з добра падрыхтаванай і ўзброенай дэсантнай групай капітана Р.В.Пыжова, закінутай у тыл ворага камандаваннем Заходняга фронту. Гэта група абрала месцам сваёй стаянкі ўрочышча Чорная града, акружанае балотамі, недалёка ад в. Макаўе.

Першая баявая аперацыя партызан была праведзена на чыгунцы. На перагоне Талька – Верайцы ўзарвалі пуць, цягнік сышоў з рэек. Затым трыма трупам і пад кіраўніцтвам Сумчанкі, Мазура і Пыжова ўзарвалі мост цераз р. Свіслач.

Вырашылі наведаць Градзянку, дзе ўзначальваў паліцыю актыўны нямецкі служка Кубіц. Разведку ў пасёлку правялі Каралёў, Гнядзько і Шыёнак. Яны прайшлі каля казармы, зафіксавалі пасты і агнявыя кропкі, і толькі пры выхадзе з Градзянкі іх апазналі, але пагоня за партызанамі не ўдалася. Раніцай, калі выганялі скаціну на пашу, партызаны, прыкрытыя хмарай пылу, незаўважанымі падышлі да паліцэйскай казармы, знялі вартавога, узялі станковы

255 страница

кулямёт, піраміду са зброяй, знішчылі абяззброены гарнізон, а потым вылілі газу на Градзянскай нафтабазе.

На пачатак 1942 г. у раёне дзейнічалі 10 партызанскіх груп. Узброеную барацьбу з ворагам вялі групы начальніка Гушасдора НКДБ БССР М.В.Баранава, Асіповіцкага райза Р.Н.Баразны (16 чалавек), калгасніка сельгасарцелі «Трактар» Казачэнкі, калгасніка А.С.Анісімчыка (17 чалавек), старшыні калгаса «Пралетарый» І.І.Воўчака (8 чалавек), землямера Бярэзінскага райза Шагойкі (17 чалавек), ваеннаслужачага Пачтарова (37 чалавек) і інш.

У лясах, размешчаных на поўдні раёна, дзейнічалі партызанскія групы Анісімава, Альхаўца, Крылова (Некрылова), якія перараслі ў атрады імя Кірава і імя Пархоменкі.

Прыйшла зіма 1941 – 1942 гг. Партызаны ўпарадкоўвалі зямлянкі, клапаціліся аб нарыхтоўцы прадуктаў. Адначасова былі створаны рэйдавыя групы, якія па раёне праводзілі разведку размяшчэння воінскіх часцей, паліцэйскіх гарнізонаў, падбіралі і вербавалі сувязных і разведчыкаў. У гэты ж час устанавілі пастаянную сувязь з клічаўскімі партызанамі.

У канцы 1941 г. прыйшлося партызанам зведаць першае нападзенне гітлераўцаў на лагер, які размяшчаўся на Чорнай градзе. Партызаны пад камандаваннем Галакціёнава з боем выйшлі нраз балота. У перастрэлцы загінуў Марк Поўзнер – былы студэнт інстытута гісторыі. Немцы ж, баючыся акружэння, перасталі праследаваць. Галакціёнаў размясціў байцоў у летнім лагеры Дзмітрыя Шрэйна, дзе, на жаль, лёгкія збудаванні не ўкрывалі людзей ад марозу.

Зіма прывяла за сабой і іншыя цяжкасці. Сляды на снезе дакладна правяраліся гітлераўцамі. Насельніцтву строга забаранялася хадзіць у лес. Стала дрэнным забеспячэнне. Сувязныя з вялікай рызыкай, цаной жыцця падтрымлівалі кантакт з партызанамі.

У лік падазроных у сувязях з партызанамі трапіў жыхар Пагарэлага партызанскі сувязны Антось Паўлавіч Габрыельчык. Фашысты яго арыштавалі і пасля здзекаў утапілі ў палонцы на р. Свіслач.

Зімой 1941 – 1942 гг., каб больш паспяхова весці барацьбу з партызанамі, у в. Яноўка, па суседству з партызанскім лагерам, акупанты размясцілі гарнізон. Ка-мандаванне партызан вырашыла яго ліквідаваць. Чакалі моманту. Урэшце сувязны паведаміў, што ўвесь гарнізон выехаў рабаваць насельніцтва. Партызаны на чале з Каралёвым і Сумчанкам на дарозе, па якой павінны былі вяртацца гітлераўцы, зрабілі засаду. Але нечанака ім паведамілі, што гарнізон вярнуўся ў Яноўку па іншай дарозе. Трэба было хутка мяняць тактыку. У гэты час на дарозе з’явіўся невялікі сялянскі абоз. На санях ляжалі мяхі з грузам, прызначаныя гітлераўцам. Каралёў смела выйшаў на дарогу і павітаўся з мужыкамі. Яны пазналі былога старшыню райвыканкома. Астатнія партызаны таксама выйшлі на дарогу. Схаваўшы зброю, яны расселіся па падводах і паехалі.

Гітлераўцы ў Яноўцы размясціліся ў доме сельсавета і старасты і ў гэты час пайшлі п’янстваваць, а варту даручылі вясковым падлеткам. Па сігнале С.Сумчанкі, партызаны напалі на хаты, дзе размясціліся гітлераўцы, і ў кароткі час разграмілі гарнізон.

29 сакавіка 1942 г. на базе груп Каралёва, Шрэйна і Пыжова быў аформлены 210-ы партызанскі атрад імя І.В.Сталіна. Камандзірам яго стаў Каралёў, начальнікам штаба Сумчанка, камісарам Мазур. Пазней у сувязі з выклікам Мазура ў Клічаўскі раён камісарам быў прызначаны Шыёнак. Атрад першапачаткова налічваў 48 партызан, у хуткім часе вырас да 176 чалавек.

Партызаны працягвалі весці актыўную барацьбу не толькі з рэгулярнымі ня-мецкімі часцямі, паліцэйскімі гарнізонамі, але з асобнымі пасобнікамі акупантаў і здраднікамі. Вось адзін прыклад.

Да вайны ў мястэчку Ліпень жыў немец Лютэр. У перыяд акупацыі ён узначальваў вялікі гарнізон, здзекаваўся над людзьмі, стараўся заслужыць хвалу акупантаў. Партызаны празвалі яго “Старой лісой” і вырашылі ліквідаваць. План аперацыі распрацаваў Сумчанка.

10 красавіка 1942 г. на ўскраіне Ліпеня з’явіліся конныя партызанскія разведчыкі і адкрылі беспарадкавую стральбу. Лютэр падняў гарнізон па трывозе, умацаваў яго гітлераўцамі з пагарэльскага гарнізона, пусціўся ў пагоню і натрапіў на засаду. У

256 страница

час бою немцы і паліцаі панеслі вельмі вялікія страты, але Лютэра ў ліку забітых партызаны не знайшлі, яму ўдалося ўцячы.

Пасля вяртання ў лагер зноў пачалі думаць, як знішчыць здрадніка. Начальнік разведкі І.Стэльмах прапанаваў свой план. Задание павінны былі выканаць Марк Кунько і Уладзімір Галакціёнаў. На досвітку, у лесе, далёка ад партызанскага лагера, Кунько і Галакціёнаў пераапрануліся ў жаночую вопратку, узялі кашы з прадуктамі і адправіліся ў Ліпень. Да вечара яны прабылі на базары, затым прайшліся каля камендатуры і падышлі да дома Лютэра. Толькі каля поўначы ў доме запалілі святло. Галакціёнаў кінуў у акно гранату. Паднялася трывога, але партызанам удалося знікнуць.

Праз некалькі дзён Зіна Сушко, якая працавала ва ўправе сувязной, паведаміла, што Лютэр цяжка паранены і адпраўлены ў шпіталь.

Пасля гэтага ў Ліпені была праведзена яшчэ адна дыверсія. У суправаджэнні Зіны Сушко Марк Кунько пранік у казарму і залажыў міну. Выбух прагрымеў вечарам, загінула больш як дваццаць фашыстаў, а Марк Кунько і Зіна Сушко захапілі ва ўправе неабходныя дакументы і грошы і прыйшлі ў атрад.

Пасля гэтага выбуху гітлераўцы ўчынілі ў мястэчку масавы расстрэл мясцовых жыхароў, у тым ліку яўрэйскай нацыянальнасці. Кіраўніцтва партызан вырашыла адпомсціць акупантам. У мястэчка Ліпень паслалі партызана Блінова з заданием: уступіць у паліцэйскі атрад гарнізона і «сумленнай» службай заваяваць давер. Бліноў паспяхова спраўляўся з заданием, перадаваў партызанам паведамленні аб намерах ворагаў.

У шасці кіламетрах ад Ліпеня, у густым лесе, размясцілася в. Бозак, у якую часта заходзілі партызаны на адпачынак. У пачатку ліпеня 1942 г. сюды завітаў С.Сумчанка з групай партызан. Бабулю, якая пачаставала яго абедам, ён папрасіў дапа-магчы: «Раніцай пойдзеш у Ліпень на базар і будзеш расказваць, што шасцёра п’яных партызан спяць у тваім хляве». Жанчына не пагаджалася: «Баюся. Даведаюцца аб гэтым паліцэйскія і заб’юць вас». Сумчанка пераканаў, і яна пайшла. Навіна хутка трапіла да немцаў.

У хуткім часе калона паліцэйскіх і немцаў рушыла ў Бозак. Сумчанка да гэтага часу ўжо размясціў засаду. Як толькі калона перайшла мост, партызаны ўдарылі па ёй. Гітлераўцы разгубіліся і, не паспеўшы арганізаваць абарону, кінуліся бегчы, аднак уцячы ўдалося нямногім. У гэтым баі быў паранены і Бліноў. Яму давялося вярнуўся з партызанамі ў атрад.

Актыўнасць партызан не давала пакою акупантам. На досвітку яны акружылі партызанскі лагер. Часавыя перадавых пастоў завязалі з імі перастрэлку. Аднак М.Каралёў вырашыў лагер не здаваць, а заняць кругавую абарону, і фашысты, пра-цягваючы наступаць, сустрэлі арганізаванае супраціўленне. Панёсшы вялікія страты, яны вярнуліся ў Асіповічы.

Але ненадоўга. У жніўні 1942 г. для барацьбы з партызанамі была кінута стралковая дывізія, якая накіроўвалася на фронт. У Градзянцы размясціўся штаб. Партызаны ўлічылі гэту акалічнасць, і калі праз тры дні праціўнік уварваўся ў партызанскі лагер, гам былі толькі пустыя шалашы: народныя мсціўцы змянілі месца дыслакацыі. Раз’юшаныя фашысты ўзарвалі лагер, а на дошцы каля штаба ў Градзянцы напісалі брахлівае паведамленне: «Забіта 900 бапдытаў і 300 захоплена ў палон». У час правядзення гэтай карнай аперацыі фашысты затрымалі ў лесе, а пасля павесілі некалькі нявінных калгаснікаў.

3 ліпеня 1942 г. сумесна з 210 м атрадам імя І.В.Сталіна пачалі дзейнічаць у раёне партызанскія атрады В.А.Ціхамірава і В.І.Лівенцава. Атрады з красавіка па жнівень пусцілі пад адхон 18 эшалонаў, ліквідавалі каля трох тысяч гі глераўскіх салдат і паліцэйскіх.

У ваенным гарадку Лапічы спынілася нямецкая вайсковая часць. Яна пастаянна арганізоўвала паборы, здзекавалася над мясцовым насельніцтвам. У гэтым дапамагаў ёй і паліцэйскі гарнізон. Партызаны вырашылі расквітацца з немцамі. У ноч на 10 жніўня 1942 г. яны пачалі наступление на ваенны гарадок Лапічы. Першая група на чале з Каралёвым падходзіла з боку в. Азярышча па дарозе Асіповічы – Лапічы. Другая, якая ўключала атрад Ціхамірава, наступала на Жорнаўку, і была абавязана ў абумоўлены час

257 страница

адкрыць артылерыйскі агонь па мястэчку, адцягваючы ўвагу праціўніка. Група Сумчанкі заходзіла з боку ваеннага гарадка. Яна павінна была перарэзаць дарогу з мястэчка да ваеннага гарадка і ліквідаваць ахову чыгуначнага моста цераз р. Свіслач. Але задуманая аперацыя не ўдалася па той прычыне, што перамяшчэнне партызан было заўважана немцамі. Групы Каралёва і Сумчанкі патрацілі шмат часу, робячы абходны манеўр, і спазніліся на зыходныя пазіцыі. Ціхаміраў жа адкрыў артылерыйскі агонь па ваенным гарадку ў прызначаны час. Калі партызаны пайшлі па мястэчку Лапічы, каб падтрымаць Ціхамірава, лапіцкія паліцэйскія пачалі адступаць да гарадка, а адрэзаць ім шлях адступлення, як прадугледжвалася, Сумчанка не паспеў. Пры насту пленні партызан на ваенны гарадок, гітлераўцы адкрылі па іх артылерыйскі агонь і адначасова кінулі сілы на мост. Адступаючы, партызаны знішчылі больш за дзесяць паліцейскіх, склад боепрыпасаў і дакументы лапіцкай управы.

У верасні 1942 г. па заданні ЦК КП(б)Б у размяшчэнне асіповіцкіх партызан прыбыла конная группа А.К.Флегантава, якая аказала вялікую дапамогу 210-му атраду.

22 верасня 1942 г. быў зацверджаны Бабруйскім міжрайкомам Асіповіцкі падпольны РК КП(б)Б на чале з сакратаром Рувімам Хаімавічам Голантам і некалькі пазней Асіповіцкі падпольны РК ЛКСМБ, сакратаром якога выбралі Івана Гнядзько.

На канец 1942 г. 210-ы партызанскі атрад імя І.В.Сталіна пры ўдзеле асіповіцкіх падпольшчыкаў нанёс адчувальны ўрон гітлераўцам на ўчастку чыгункі Пухавічы – Бабруйск. Партызанамі былі знішчаны і пашкоджаны сотні вагонаў, выведзены са строю звыш дзесятка паравозаў.

На час знаходжання Каралёва ў Маскве абавязкі камандзіра партызанскага атрада, а потым брыгады выконваў Сцяпан Сумчанка. У сярэдзіне снежня 1942 г. народныя мсціўцы пачалі атрымліваць звесткі аб маючай адбыцца аблаве гітлераўцаў на партызан. У лясах пачалася падрыхтоўка да баёў.

6 студзеня 1943 г. з в. Каменічы ў атрад прыбыў пасыльны і паведаміў, што батальён гітлераўцаў з артылерыяй і буйнакалібернымі кулямётамі ўварваўся ў вёску. Сумчанка адразу ж звязаўся з партызанскімі атрадамі Ціхамірава і Лівенцава і папрасіў іх дапамогі ў разгроме немцаў. Ноччу партызаны акружылі вёску і напал! на карнікаў. Распачаўся бой, у вышку якога немцы пакінулі вёску.

Пасля бою стала вядома, што ўсе лясы Асіповіцкага раёна блакіраваны буйным! часцямі праціўніка. Патрэбна было хутка выходзіць з акружэння. Сумчанку непакоіў лёс групы Р.Баразны, якая размяшчалася далёка ад асноўных сіл атрада – у брыцалавіцкіх лясах. У хуткім часе адтуль прыбыў сувязны і расказаў, што гітлераўцы ўварваліся ў в. Брыцалавічы, загналі ўсіх жыхароў у хлеў і спалілі. Група Баразны засталася за межам! блакады.

Становішча ў партызанскай зоне ўскладнялася. Расла напружанасць не толькі сярод партызан, але і насельніцтва. Атрадам не ўдалося адстаяць Каменічы, а ў хуткім часе карнікі занялі і в. Макаўе – бліжэйшы населены пункт да партызанскага лагера. Частка мужчын гэтай вёскі пайшла ў лес. Старых, жанчын і дзяцей фашысты закрылі ў амбары і падпалілі. Такі ж трагічны лёс напаткаў і іншыя вёскі.

Кальцо акружэння лагера з кожным днём сціскалася. Партызанскія заставы вялі ўпартыя баі. У баях загінулі Анатоль Хамякоў, Пётр Ксенафонтаў. Партызаны рызыкнулі пайсці на прарыў. У той час, калі атрады Ціхамірава і Лівенцава з засады наносілі моцныя ўдары па гітлераўцах, ноччу калона асіповіцкіх партызан без бою дасягнула в. Каменічы, але трапіла ў засаду і была абстраляна. Дзве трэці калоны на чале з Сумчанкам і Шыёнкам праскочылі, а астатнія партызаны пад камандаваннем Івана Макаравіча Стэльмаха звярнулі ў лес. Мароз, як на зло, мацнеў. Партызаны з часткай мясцовых жыхароў вырашылі перасячы Лядзянскае ўрочышча, якое знаходзілася за Градзянкай, і выйсці ў клічаўскія лясы. Рухаліся ноччу. Выйшаўшы на паляну, убачылі вогнішчы, вакол якіх грэліся людзі. Стэльмах вырашыў даведацца, адкуль яны. Пайшоў да вогнішчаў і Дзмітрый Шрэйн. Пры падыходзе партызаны ўбачылі захутаных у коўдры і хусткі гітлераўцаў. Двое кіну-

258 страница

ліся на Стэльмаха, але ён зваліў іх у снег.

Шасцёра хацелі захапіць Шрэйна, але той выхапіў пісталет і застрэліў чатырох карнікаў. Астатнія збеглі.

Партызанская група пад камандаваннем Баразны пакінула лагер апошняй. Падрыўнік Барыс Дзмітрыеў замініраваў яго, і атрад пайшоў у грабаўскія лясы. У замініраваным партызанскім лагеры гітлераўцы панеслі страты.

У студзені 1943 г., калі блакада скончылася, асіповіцкія партызаны вярнуліся на свае стаянкі, прыняўшы ў свае рады новых байцоў з мясцовых жыхароў.

За час блакады і зімовых баёў партызаны расходавалі боепрыпасы і ўзрыўчатку. Правядзенне далейшых баявых аперацый стрымлівалася. Сумчанка і яго памочнік І.В.Крэнь арганізавалі разведку і ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці і знайшлі разбураныя склады боепрыпасаў праціўніка. У хуткім часе калона з 270 падвод рушыла лясамі да «знаходкі». Групу ўзначаліў В.В.Глотаў. Шлях быў далёкі, цяжкі і небяспечны. Партызаны па дарозе грамілі невялікія гарнізоны. У гэтых баявых аперацыях праявіў сябе Лазар Асланаў. Вярнуліся партызаны без страт, задание было выканана, боепрыпасы дастаўлены.

Партызанскі pyx у раёне працягваў пашырацца. Камандаванне 210-га партызанскага атрада ў студзені 1943 г. на базе групы Баразны (70 чалавек) арганізацыйна аформіла і ўзяло пад сваё кіраўніцтва 211-ы партызанскі атрад імя К.К.Ракасоўскага (камандзір Р.Н.Баразна, камісар А.В.Шыёнак, начальнік штаба І.І.Патапейка), а на базе ініцыятыўнай групы В.М.Сёмкіна – атрад 212-ы (у далейшым імя С.С.Сумчанкі, камандзір П.А.Маркоўскі, камісар Р.Ф.Сатоўскі, начальнік штаба М.М.Барадулін), на базе групы Ф. У. Карунчыкава, Т. М. Дзівака і К.Л.Прохарава – 213-ы атрад «За Савецкую Беларусь» [камандзір Ф.К.Шычко (Падлесны), камісар Э.Ф.Паўлюц, начальнік штаба У.М.Волкаў].

Гэта група атрадаў у лютым 1943 г. на аснове распараджэння ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці была названа 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгадай. 3 красавіка 1943 г. яна дзейнічала ў складзе ваенна-аператыўнай групы (ВАГ) пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)Б.

У лютым быў наладжаны выпуск падпольнай шматтыражнай газеты «За Советскую Родину». Першы яе нумар выйшаў 20 лютага 1943 г. Першым рэдактарам стаў П.В.Трацэўскі. Газета выкрывала хлусню гітлераўскай прапаганды, давала народу веру ў перамогу над ворагам, заклікала да актыўнай барацьбы з акупантамі.

У пачатку ліпеня 1943 г. 1-я Асіповіцкая партызанская брыгада (540 чалавек) была пераўтворана ў Асіповіцкую ваенна-аператыўную групу (ВАГ) пад камандаваннем М.Каралёва. У гэтым жа месяцы камандаваннем ВАГ на базе групы І.П.Новаша, вылучанай з 211-га атрада, арганізаваны 214-ы атрад (камандзір Дз.А.Падгайны, камісар М.С.Пінчук), затым 215-ы атрад імя Леніна (камандзір Р.В.Пыжоў, камісар М.В.Баранаў, начальнік штаба М.К.Галаўчэнка) і ў жніўні быў утвораны 216-ы атрад імя П.К.Папамарэнкі (камандзір М.Ц.Свер-длікаў, камісар С.М.Альхавец, затым Ф.М.Дубінчык, начальнік штаба В.В.Грыбкоў), якія дзейнічалі ў паўднёвай частцы раёна.

Асіповіцкая ВАГ, аб’яднаўшы 7 атрадаў колькасцю каля паўтары тысячы чалавек, поўнасцю кантралявала чыгунку, ліквідавала ўсе паліцэйскія гарнізоны, за выключэннем гарнізонаў у вёсках Кассё і Чучча. У першыя дні ліпеня 1943 г. быў распрацаваны план ліквідацыі і гэтых гарнізонаў. Правядзенне аперацыі было даручана: у Кассі – 210-му атраду пад кіраўніцтвам Сумчанкі, у Чуччы – атрадам Баразны і Падгайнага. Аперацыяй кіраваў М.Каралёў.

Увечары атрады падышлі да в. Чучча. Ноччу, калі паліцэйскія спалі, наперад былі высланы штурмавыя групы. Яны закідалі гранатамі дзоты і падабраліся да будынка школы, дзе размяшчаліся здраднікі. Ціха зняўшы з вышкі вартавога, Сямён Пінчук даў каманду на штурм, але тут жа ўпаў, скошаны куляй. Паляцелі гранаты. Партызаны ўварваліся у будынак і ў хуткім часе ўвесь гарнізон быў знішчаны. У гэты ж час 210-ы атрад імя

259 страница

В.Сталіна пад камандаваннем Сумчанкі ааступаў на гарнізон у в. Кассё.

Паліцэйскія і немцы размясціліся ў будынку жколы. Каб падавіць агнявыя кропкі ў дзотах і бліндажах, партызаны расходавалі ўсе гранаты, і казарму штурмаваць не было чым (аб падыходзе партызан гарнізон быў кімсьці папярэджаны). Раптоўнае нападзенне не атрымалася. Сумчанка вырапыў, што штурмаваць без гранат безнадзейна і даў загад аб адыходзе. У гэтым баі партызаны панеслі значныя страты.

У сярэдзіне 1943 г. пачалося наступленне Чырвонай арміі на Бранскім, Цэнтральным, Сцяпным і Паўднёва-Заходнім франтах. Ішлі ўпартыя баі за вызваленне Арла, Белгарада і на Курскай дузе.

Ажывіўся і партызанскі рух, у атрады прыходзіла папаўненне. Асіповіцкая ВАГ зачала рыхтавацца да «рэйкавай вайны». На партызанскі аэрадром прыбывалі самалеты з узрыўчаткай.

16 верасня 1943 г. пастанаўленнем Савецкага ўрада за арганізатарскія здольнасці, паспяховае правядзенне баявых аперацый у тыле ворага Мікалаю Піліпавічу Каралёву было прысвоена воінскае званне генерал-маёра.

Камандаванне тылу 9-й нямецкай ірміі, контрразведвальныя і карныя рганы, якія дзейнічалі ў размяшчэнні гэтай арміі, пачалі прымаць меры для твідацыі партызанскіх фарміраванняў і ўнясення дэзарганізацыі ў іх дзейнасць.

Нямецкая разведка і контрразведка (аддзяленне «абвера», штаб «Валі» і «Зондэр-штаб Р») пачалі засылаць сваю агентуру ў Асіповічы, у вёскі, размешчаныя недалёка ад баз партызанскіх атрадаў, і атрады.

У вёсках Лапічы, Ліпень і Градзянка размясціліся рэзервовыя часці 9-й нямецкай арміі. Адначасова гітлераўцы з ліку здраднікаў, уцякаючых з вызваленых абласцей, фарміравалі групы і атрады для барацьбы з партызанамі і падпольшчыкамі. У раёне з’явіўся атрад Бішлера, на які нямецка-фашысцкія захопнікі ўскладалі вельмі вялікія надзеі. Бішлер размясціў сваіх галаварэзаў у в. Вяззе, папрасіўшы дапамагчы яму танкамі і артылерыяй. Бішлераўцы ў барацьбе з партызанамі прымянялі хітрасці: пераапрануўшыся ў цывільнае адзенне, заводзілі знаёмствы з мясцовым насельніцтвам, пад выглядам бежанцаў хадзілі па вёсках, пранікалі ў глыбіню партызанскай зоны і вялі разведку размяшчэння атрадаў.

Першы бой з імі завязаўся пад Градзянкай. Устаноўленыя партызанамі на лясных і прасёлачных дарогах засады нанеся бандзе вялікія страты. Бішлер адступіў ад Градзянкі і спыніўся ў в. Палядкі, дзе помсціў за няўдачу, бясчынстваваў, здзекаваўся над мірным насельніцтвам і грабіў вёскі.

260 страница

Ноччу партызаны падцягнулі да Палядак атрады, узялі вёску ў акружэнне і пачалі штурм. Нямногім галаварэзам удалося выратавацца ў тым баі.

1 студзеня 1944 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за выключныя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў раёне, асабісты гераізм і адвагу ў баявых аперацыях «рэйкавай вайны» Мікалай Піліпавіч Каралёў быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем яму ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Аднак гэтая радасная падзея ў партызанскім злучэнні ў хуткім часе змянілася смуткам. 6 студзеня 1944 г. у выніку здрады ў няроўным баі загінуў намеснік камандзіра злучэння па разведцы С.С.Сумчанка. Гібель Сцяпана Сяргеевіча глыбока перажывалі ўсе партызаны. Яго імем быў названы 212-ы партызанскі атрад пад камандаваннем П.А.Маркоўскага. Партызаны пакляліся адпомсціць за смерць баявога таварыша.

Дзякуючы смеласці і адвазе асіповіцкіх партызан-падрыўнікоў толькі за люты 1944 г. было пушчана пад адхон 46 воінскіх эшалонаў праціўніка, з процітанкавых ружжаў падбіта 18 паравозаў, 31 аўтамашына, 2 танкеткі і 1 цягач.

Мініраваннем дарог, агнём з засад ліквідаваны 42 аўтамашыпы, 1 бронемашына і 2 падводы. За час праведзеных крушэнняў паяздоў, у баях з засад забіта 266 гітлераўцаў, паранена і ўзята ў палон 77. Спалена бензіна 66 т, ліквідавана 10 мастоў на шашы і грунтавых дарогах, пашкоджана 8,5 км тэлефонна-тэлеграфных ліній.

У лютым 1944 г. нямецка-фашысцкія акупанты акружылі вёскі Дубавое, Верхі, Вярэйцы, Пратасевічы, Пабокавічы і Паплавы і ўсіх мужчын адправілі на перадавую, а жанчын вывезлі на катаржныя работы ў Германію.

23 лютага 1944 г. у дзень святкавання чарговай гадавіны Чырвонай арміі буйная часць эсэсаўскіх войскаў напала на партызанскую заставу, размешчаную ў в.Каменічы. Невялікая група партызан, якая ахоўвала вёску, заўважыўшы варожы ланцуг, паслала за дапамогай у штаб злучэння, а сама адбівала атакі, несучы вялікія страты. Калі ў баі загінуў палітрук Трубіцын, падрыўнік Барыс Дзмітрыеў узначаліў абарону. Але ён таксама геройскі загінуў у няроўнай схватцы. Пазней Дзмітрыеў быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Вясной 1944 г. брыгаднай разведцы ўдалося атрымаць звесткі аб тым, што ў в. Пухавічы сканцэнтраваны 3 пяхотныя дывізіі і танкавая брыгада, гатовыя нанесці ўдар па партызанах Асіповіцкага раёна. Асіповіцкі падпольны райком партыі прыняў рашэнне вывесці атрад з-пад удару. Партызанская разведка ўважліва назірала за рухам войскаў праціўніка і рэгулярна паведамляла камандаванню злучэння аб перамяшчэнні войскаў праследавацеля. Гітлераўцы захапілі стаянку лагера, яны зруйнавалі яе з зямлёй, але дабіцца жаданых вынікаў так і не змаглі. Партызанам удалося без вялікіх страт выйсці з акружэння.

У сакавіку 1944 г. Каралёва адазвалі з брыгады ў Беларускі штаб партызанскага руху. Камандаванне злучэннем (1854 партызаны) прыняў І.Б.Гнядзько, а ў маі яго ўзначаліў В.В.Глотаў. У канцы чэрвеня асіповіцкія партызаны зліліся з часцямі наступаючай Чырвонай арміі, упісаўшы яркую старонку ў гісторыю барацьбы беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі

В печатной книге “Память” 2002 года статью подготовил В.П. Зорин

В “Электронной книге Память. Осиповичский район” статью обработал и разместил В.Л.Шпак