Погибли в Афганистане

649 страница

ПОГИБЛИ В АФГАНИСТАНЕ

 

АЛДАНОВ Сергей Александрович

АЛДАНОВ Сергей Александровичотсутствует в печатной книге “Память” (2002 года издания), вместе с тем, является уроженцем Осиповичского района и на этом основании может быть включен в книгу Память.

Родился 30 августа 1960 года в поселке Елизово Осиповичского района Могилевской области. Белорус. В 1975 году окончил 8 классов Буда-Кошелевской средней школы № 2, в 1977 году — Минское суворовское военное училище, в 1981 году — Ленинградское высшее военное командное артиллерийское училище.

С февраля 1986 года служил в Афганистане в войсковой части полевая почта 82869 на должности командира минометной батареи.

Участвовал в 7 боевых операциях. 18 месяцев нес службу на сторожевой заставе в районе населенного пункта Баглан. Отличился 18 августа 1987 года при отражении обстрела заставы. Действуя смело и решительно, под сильным огнем противника умело руководил огнем батареи. Заметив замаскированный миномет душманов, выдвинулся с расчетом миномета на господствующую высоту, уничтожил расчет миномета противника. Своими действиями способствовал успешному отражению обстрела заставы. Особо отличился 2 сентября 1987 года при проведении операции по поддержанию действий подразделений. В этом бою 2 сентября 1987 года капитан С.А. Алданов погиб. Похоронен в городе Буда-Кошелево Гомельской области. За мужество и героизм посмертно награжден орденом Красной Звезды.

 

ДЯГЧЕНЯ Геннадий Владимирович
ДЯГЧЕНЯ Геннадий Владимирович

 

 

ДЯГЧЕНЯ Геннадий Владимирович, ст. сержант, сан.инструктор, род. 20.8.1962 в дер. Свислочь Осиповичского р-на Могилев, обл. БССР. Белорус. В 1979 году закончил Свислочскую среднюю школу, в 1980 году – Бобруйское ПТУ №95. Работал на з-де “Бобруйскшина”. В Вооруженные Силы СССР призван 30.3.81 Бобруйским ГВК. В Республике Афганистан с июля 1981 года. Проявил себя смелым и хорошо подготовленным воином. Погиб 23.04.1983 при обстреле противником территории военного городка. Награжден  орденом Красной Звезды (посмертно). Похоронен в дер. Углата Осиповичского р-на.

 

 

 

 

 

ЛОЗОВСКИЙ Анатолий Владимирович

 

 

ЛОЗОВСКИЙ Анатолий Владимирович (бел. ЛАЗОЎСКІ Анатоль Уладзіміравіч)

Нарадзіўся 19.9.1954 г. у в. Біхтуліна Зыранскага р-на Томскай вобл. (Расія). Беларус. У 1972 г. закончыў Дараганаўскую сярэднюю школу Асіповіцкага р-на, у 1972 г. паступіў у Арджанікідзеўскае ваеннае вучылішча імя С.М.Кірава. У 1984 г. закончыў завочна Магілёўскі педінстытут. Служыў у Афганістане. Аператыўны работнік, маёр А.У.Лазоўскі загінуў 24.10.1985 г. пры выкананні баявога задання (при подрыве автомобиля на мине – читать ЗДЕСЬ). Пахаваны ў в. Птушычы Асіповіцкага p-на. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

 

 

 

650 страница

 

ЛОГВИН Виктор Михайлович

 

 

 

ЛОГВИН Виктор Михайлович (бел. ЛОГВІН Віктар Міхайлавіч). Нарадзіўся 12.7.1961 г. у в. Крынка Асіповіцкага р-на. Беларус. У 1976 г. закончыў 8 класаў Крынкаўскай сярэдняй школы. У 1976 г. паступіў у Мінскае тэхнічнае вучылішча № 133. Працаваў на Мінскім маторным заводзе. У лістападзе 1980 г. прызваны ў Савецкую армію Партызанскім РВК г. Мінск. 3 сакавіка 1981 г. служыў у Афганістане. Камандзір аддзялення, сяржант В.М.Логвін загінуў 23.7.1981 г. пры выкананні баявога задания. Пахаваны ў в. Крынка. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

 

 

 

 

МОЩИН Анатолий Владимирович

 

МОЩИН Анатолий Владимирович (бел. МОШЧЫН Анатоль Уладзіміравіч). Нарадзіўся 6.1.1964 г. у в. Заняцечча Асі-повіцкага р-на. Беларус. У 1981 г. закончыў Крамокскую сярэднюю школу. Працаваў камбайнерам у калгасе. У 1981 г. паступіў у Мінскі аўтатэхнікум. У сакавіку 1982 г. прызваны ў Савецкую армію Савецкім РВК г. Мінска. Служыў у Афганістане. 7.9.1982 г. у час следавання праз населены пункт Махаджары калона савецкіх войскаў была абстраляна. Узважыўшы абстаноўку, стралок, радавы А.У.Мошчын агнём з кулямёта прыкрыў таварышаў, але быў паранены. Ён не пакінуў поле бою, знішчыў 6 душманаў. А.У.Мошчын памёр ад атрыманага ранення. Пахаваны ў в. Жыцін Асіповіцкага р-на. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

 

 

 

ПУНТУС Александр Антонович

 

ПУНТУС Александр Антоновичотсутствует в печатной книге “Память” (2002 года издания), вместе с тем, является уроженцем Осиповичского района и на этом основании может быть включен в книгу Память.
Родился 22.01.1948 г. в г. Осиповичи Могилевской области (Беларусь). Русский. Член КПСС. Обучаясь в средней школе, работал одновременно слесарем на Минском заводе им. В. И. Ленина. В 1969 г. окончил Минский педагогический институт иностранных языков. В 1970—1972 гг. служил в Советской Армии. В органах госбезопасности с февраля 1973 г. Сотрудник УКГБ Белорусской ССР по Брестской области в 1974—1980 гг. Капитан. В Республике Афганистан с 1980 г. В ходе боевых действий показал себя храбрым и отважным сотрудником. Погиб 21.10.1980 г. при выполнении специального задания. Награжден двумя орденами Красного Знамени, одним из них — посмертно. Похоронен на Брестском гарнизонном кладбище. Данные о Пунтусе А.А. внесены в “чекиствкую” книгу “Память” – СМОТРЕТЬ ЗДЕСЬ

 

СУГЛОБА Анатолий Михайлович

 

СУГЛОБА Анатолий Михайлович (бел. СУГЛОБА Анатоль Міхайлавіч). Нарадзіўся 23.9.1940 г. у с. Іўкаўцы Прылуцкага р-на Чарнігаўскай вобл. (Украіна). Украінец. У 1958 г. закончыў Прылуцкую сярэднюю школу. У 1958-1959 гг. працаваў на камсамольскай будоўлі ў г. Крывы Рог Днепрапятроўскай вобл. (Украіна). У кастрычніку 1959 г. прызваны ў Савецкую армію Жоўтневым РВК г. Днепрапятроўск. 3 кастрычніка 1962 г. на звыштэрміновай службе. Са снежня 1960 г. да кастрычніка 1967 г. служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі. У 1967 г. здаў экстэрнам экзамен за поўны курс Вольскага вышэйшага ваеннага вучылішча імя Ленінскага камсамола. 3 мая 1981 г. служыў у Афганістане. Начальнік армейскага харчовага склада, маёр А.М.Суглоба цяжка захварэў пры выкананні баявога задания. Памёр 9.10.1982 г. Пахаваны ў г. Асіповічы на могілках Прудок. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

 

 

СЕДЫХ Юрий Николаевич

 

СЕДЫХ Юрий Николаевич (бел. СЯДЫХ Юрый Мікалаевіч). Нарадзіўся 15.9.1963 г. у п. Ліствінічнае Аніўскага р-на Сахалінскай вобл. (Расія). Рускі. У 1980 г. закончыў сярэднюю школу № 2 г. Асіповічы, у 1984 г. – Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча. Служыў у г. Ахалцыха (Грузія). 3 1984 г. у Афганістане. Камандзір агнявога ўзвода мінамётнай батарэі, лейтэнант Ю.М.Сядых прымаў удзел у 8 рэалізацыях разведданых і ў 16 засадных дзеяннях па ліквідацыі груповак душманаў. 4.8.1985 г. удзельнічаў у баявой аперацыі ў раёне населенага пункта Фармураг. Узначальваў групу карэкціроўшчыкаў артылерыйскага агню. Дакладнай карэкціроўкай спрыяў хуткаму падаўленню агню праціўніка. Памёр Ю.М.Сядых 30.1 1.1985 г. ад цяжкай хваробы. Пахаваны ў г. Асіповічы. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём «За адвагу».

 

 

 

651 страница

 

ХАНДОГА Сергей Михайлович

 

 

ХАНДОГА Сергей Николаевич (бед. ХАНДОГА Сяргей Міхайлавіч). Нарадзіўся 9.4.1955 г. у г. Асіповічы. Беларус. У 1972 г. закончыў Пружанскую сярэднюю школу і школу ДТСААФ. У маі 1973 г. прызваны ў Савецкую армію Брэсцкім гарваенкаматам. Пасля службы ў арміі вучыўся ў Пружанскім машынабудаўнічым тэхнікуме. Пасля заканчэння тэхнікума вырашыў звязаць свой лёс з арміяй. 3 1982 г. служыў у Афганістане. 15.2.1983 г. пры дастаўцы ваеннага грузу за 40 км ад г. Джэлалабад самалёт, у складзе экіпажа якога знаходзіўся старшы авіяцыйны тэхнік, прапаршчык С.М.Хандога, быў збіты праціўнікам. Экіпаж загінуў. Пахаваны ў г. Асіповічы на могілках Прудок. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

 

 

 

 

ХАТЬКО Василий Михайлович

 

 

ХАТЬКО Василий Михайлович (бел. ХАЦЬКО Васіль Міхайлавіч). Нарадзіўся 17.4.1967 г. у р.п. Градзянка Асіповіцкага р-на. Беларус. У 1984 г. закончыў Градзянскую сярэднюю школу. У красавіку 1985 г. прызваны ў Савецкую армію Асіповіцкім аб’яднаным гарваенкаматам. 3 ліпеня 1985 г. служыў у Афганістане. Камандзір аддзялення пажарнай каманды, малодшы сяржант В.М.Хацько 12.7.1987 г. знаходзіўся ў складзе дзяжурных сіл на аэрадроме Хандагор. Не звяртаючы ўвагі на небяспеку, удзельнічаў у тушэнні гарэўшага самалета Ан-12 з боепрыпасамі. Загінуў у выніку выбуху боепрыпасаў. Пахаваны ў р.п. Градзянка. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём «За баявыя заслугі».

 

 

 

ШПАК Виктор Николаевич

 

ШПАК Виктор Николаевич (бел. ШПАК Віктар Мікалаевіч)

Родился 21 августа 1965 года в деревне Химное Осиповичского района Могилевской области. Белорус. В 1980 году окончил 8 классов Липеньской средней школы, в 1983 году — Кировское СПТУ № 66.

10 октября 1983 года Осиповичским объединенным горвоенкоматом Могилевской области призван в ряды Вооруженных Сил. Служил в Афганистане в войсковой части полевая почта 53701 на должности стрелка-гранатометчика.

Рядовой В.Н. Шпак погиб 22 июля 1984 года. Похоронен в деревне Химное Осиповичского района Могилевской области.

За мужество и героизм посмертно награжден орденом Красной Звезды и медалью “Воину-интернационалисту от благодарного афганского народа”.