Несколько биографий из тысяч

В печатной книге Память эта глава состояла лишь из 3 книжных страниц, на которых были размещены короткие биографические очерки о 6 (шести) ветеранах-участниках Великой Отечественной войны.

Возможности проекта “Электронная книга Память. Осиповичский район” в этом плане конечно же значительно шире! Здесь к тем шести будут добавлены материалы (рассказы, фотографии, видео) о тех, кто внес вклад в общее дело Великой Победы.

” … Гэта аб лёсе толькі асобных абаронцаў Радзімы, якія прайшлі ваеннае пекла. Яны не былі адзначаны вышэйшымі ўзнагародамі, гэта простыя салдаты, тыя, на плячах якіх і ляжаў увесь цяжар барацьбы з лютым ворагам.

Многія загінулі ў час Вялікай Айчыннай. Той жа, каму пашчасціла выжыць, вярнуўся да мірнай працы і пастараўся сумленна пражыць жыццё і за сябе, і за баявых сяброў, якія не вярнуліся з поля бою. Словам, гэта звычайныя лёсы нашых незвычайных людзей — абаронцаў Радзімы

325 страница

АХРЕМЕНКО Сергей Лукич

Он жил на переднем крае

Свой боевой путь Сергей Лукич Ахременко из д.Вязье начинал под Москвой в составе 12-й бригады 5-го танкового корпуса. Освобождал Вязьму, Смоленск, участвовал в Сталинградской битве.

У раёне Кацелыйкава пры ўзяцці ўмацаванага пункта Зімоўнікі іх корпус атрымаў назву «зімоўнікаўцы». За мужнасць і гераізм у тых баях Ахрэменка быў узнагароджаны першым ордэнам Чырвонай Зоркі.
…Было гэта ў час Курскай бітвы. Танкавая рота, у якой ваяваў сяржант Ахрэменка, спынілася, байцы папаўнялі баявы запас і падбіралі трафеі. Танкісты сабраліся каля нямецкай зеніткі. Усе разглядвалі гармату. Нечакана на брыючым палёце з’явіўся нямецкі знішчальнік і адкрыў агонь па салдатах. Усе кінуліся ўрассыпную. Але адзін з байцоў ірвануўся да зеніткі. Гэта быў Сяргей Ахрэменка. Сяржант страляў прыцэльна. Нямецкі знішчалыіік ахапіла агнём, ён павярнуўся на бок і пачаў падаць, а потым з грукатам урэзаўся ў зямлю непадалёку…
За гэты подзвіг Ахрэменка атрымаў сваю трэцюю вялікую ўзнагароду — ордэн Чырвонай Зоркі.
Курская дуга… У многіх людзей яна пакінула горкую памяць. Памятнай засталася і для Сяргея Лукіча. У жорсткім баі каля вёскі Аўдзееўка іх танк загарэўся. Камандзір — забіты. На цяжкапараненым механіку-вадзіцелю тлела вопратка. Пад варожым агнём Сяргей вынес сваіх сяброў з палаючага танка. I за гэты бой атрымаў ордэн Славы III ступені.
Франтавы лёс кідаў яго на самыя адказныя ўчасткі вайны не толькі на тэрыторыі сваёй Радзімы, але і за яе межамі. Ён прымаў удзел у вызваленні Польшчы, у штурме Берліна і Прагі. Доўгачаканы час Перамогі сустрэў там жа. Не верылася, што прыйшоў канец гэтай доўгай і праклятай вайне, што застаўся жывым…

I не паспеў яшчэ добра ўсведаміць усё тое зробленае, як праз некалькі дзён чакала яго новая радасць. Выклікалі Сяргея Лукіча ў штаб брыгады і паведамілі, што як ардэнаносца, які найбольш вызначыўся, яго пасылаюць для ўдзелу ў Парадзе Перамогі. Той дзень застаўся незабыўным. 24 чэрвеня 1945 г. у складзе зводнага палка 1-га Украінскага фронту прайшоў ён па Краснай плошчы.

Адгрымела вайна, і вярнуўся салдат дахаты, пайшоў працаваць туды, дзе 14-га-довым падлеткам пачынаў сваё працоўнае жыццё — у леспрамгас. За ударную працу ў леспрамгасе узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і медалём «За доблесную працу».

Потым лёс звязаў франтавіка з сельскай гаспадаркай. Спачатку працаваў у калгасе «Авангард» брыгадзірам паляводчай брыгады, потым — загадчыкам жывёлагадоўчай фермы…
Амаль да канца свайго жыцця франтавік працаваў у родным калгасе цесляром і, як заўсёды, заставаўся на пярэднім краі. Яго фотаздымак пастаянна вісеў на Дошцы пашаны калгаса. А ён сам ахвотна дзяліўся з маладымі і сваім вопытам, і сваімі ведамі.

ТРИБУШЕВСКИЙ Владимир Степанович

Из воспоминаний

Нарадзіўся 24 лютага 1922 г. у в. Журавец. Тут мяне Айчынная і заспела, я тады сельскай гаспадаркай займаўся. 3 1942 г. пачалі гнаць моладзь у Германію. Трапіў не па сваёй волі туды і сам — пад пагрозай расстрэлу. Жылі ў бараках, рабілі па 10 гадзін на шахтах. Кармілі дрэнна, часга білі, зневажалі. Некалькі разоў спрабаваў уцячы, але лавілі, жорстка каралі і зноў адпраўлялі на работу ў шахту.

326 страница

У студзені сорак пятага, насля 26 месяцаў жыцця ў пекле, з групай гакіх жа сяброў-небарак

зноў уцёк. Прабіраліся па балотах і лясах, ішлі толькі ноччу і галоднымі, практычна знясіленымі. Усё ж сустрэліся з часцямі наступаючай Чырвонай арміі, так што ў лютым стаў салдатам-пехацінцам, на 3-м Беларускім фронце ваяваў. Прымаў удзел у знішчэнні варожай групоўкі на поўдзень ад Кёнігсберга. Запомніўся бой за адну з вёсак. Перад атакай пярэдні край пазіцыі ворага апрацавалі артылерыя і штурмавая авіяцыя, а пасля ўжо мы пад прыкрыццём танкаў пайшлі ў атаку. Пазіцыі фашыстаў былі добра ўмацаваныя, але мы іх знішчылі, нават некалькі ваяк у палон узялі. Тады мяне і медалём узнагародзілі.

Іншым разам, калі сышліся ў блізкім баі з гітлераўцамі, я быў цяжка паранены ў жывот і да 15 верасня 1945 г. лячыўся ў шпіталі, потым — дэмабілізаваны. Скончылася вайна — ажаніўся з медсястрой. Траіх дзяцей маем, унукаў. Працяглы час працаваў зубным урачом пры Ясенскай участковай бальніцы, зараз на пенсіі.

 

ЛЁЛЯ Павел Степанович

Из воспоминаний: 

— Нарадзіўся 10 студзеня 1922 г. Да вайны працаваў у мясцовай гаспадарцы паляводам, а пазней прызначылі конюхам — гэта тады аўтарытэтная пасада была, адказная…

Як зараз памятаю страшэнныя дні пачатку Вялікай Айчыннай. Асіповіцкі ваенкамат не паспеў мабілізаваць прызыўнікоў на фронт, як прыйшлі немцы. Пайшлі размовы, што прымушаюць служыць у паліцыі — невялікія гарнізоны з немцаў і паліцаяў фарміравалі ў Грынёўцы, Кассі, на станцыі Ясень. Я вырашыў іначай, так што апынуўся ў жніўні сорак другога ў атра-дзе Лівенцава, а з лютага 1943 г. разам з усімі быў уключаны ў склад 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады.

У сакавіку 1943 г. прымаў удзел у разгроме клічаўскага гарнізона і абароне Клічаўскай партызанскай зоны, прарыве блакады. Запомнілася 29 лістапада, калі мы злучыліся з перадавой разведкай Чырвонай арміі, а потым уліліся ў 37 гвардзейскую стралковую дывізію 19-га стралковага корпуса 1-га Беларускага фронту. Прымаў удзел у вызваленні г. Асіповічы. У складзе дывізіі з баямі дайшоў да заходняй граніцы нашай рэспублікі. Ваяваў потым яшчэ ў Полынчы, Германіі. Я ўсю вайну быў мінамётчыкам у 172-м палку. Служыў да 1947 г. Атрымаў тры раненні, з іх два цяжкія. Дамоў вярнуўся старшым сяржантам.

Маю і ўрадавыя ўзнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі — за баі пад Пілау, і Айчыннай вайны I ступені, а таксама медалі «За адвагу», два «За баявыя заслугі», «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» I ступені, «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне».

 

БОГДАНОВИЧ Александр Павлович

 Нарадзіўся ў 1919 г. у в. Ясень. 4 красавіка 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную армію. Скончыў вучылішча лётчыкаў — паскораны курс. 3 канца сорак першага пачалася ваенная біяграфія на Ленінградскім фронце, затым — на 1-м Беларускім. Скончыў вайну на Далёкім Усходзе ў званні лейтэнанта ў складзе 1-га Далёкаўсходняга 

фронту: мільённую квантунскую армію разграмілі даволі хутка, недзе за пару тыдняў.

Асабліва запомніліся паветраныя бітвы пры вызваленні Ліепаі, Таліна, Выбарга, Карэльскага перашыйка. Ён быў узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.

Ваенную службу скончыў на Далёкім Усходзе ў ліпені 1948 г. Пасля дэмабілізацыі працаваў старшынёй Восаўскага сельсавета, выкладчыкам у Бабруйскім аэраклубе, потым пераехаў у в. Ясень. Да выхаду на пенсію працаваў у мясцовым калгасе на розных работах. Памёр у 1993 г.

 

КОЗЛОВ Захар Захарович

Нарадзіўся ў 1915г. у в. Ясень. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі у верасні 1939 г., савецка-фінляндскай вайны. На франтах Вялікай Айчыннай вайны ад яе пачатку да Вялікай Перамогі. Ваеннае званне — старшы сяржант, ваенфельчар. Адказваў за маёмасць палкавога шпіталя. Задача ставілася канкрэтная: забеспячэнне вывазу параненых у баях салдат і афіцэраў у медсанбат. Часта даводзілася і самім прымаць удзел у баях, браць у рукі аўтамат і пускаць яго ў справу. Асабліва запомніліся яму баі за гарады Вільнюс і Кёнігсберг. У адным з баёў яны ўзялі ў палон 5 салдат праціўніка — тады яго ўзнагародзілі медалём «За адвагу».

Пазней быў яшчэ ўзнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне». Пасля вайны працаваў фельчарам. Памёр у 1991 г.

 

СИДОРОВИЧ Константин Адамович

Нарадзіўся ў 1917 г. у в. Ясень. За час праходжання

327 страница

службы пашкодзіў нагу і быў дэмабілізаваны. Вайну сустрэў дома. Не ўзялі і на фронт. Жыў у Ясені, быў сувязным у асобным партызанскім атрадзе № 309, які ўзначальваў Самсонік.

Пасля вызвалення Ясеня добраахвотнікам пайшоў на фронт. У складзе 3-га Беларускага фронту з баямі, як і на 1-м Беларускім фронце, дайшоў да Куршскай касы ва Усходняй Прусй. Тут жа і скончыў вайну. У Эльбергу іх часць расфарміравалі. Добра запомніўся загад Вярхоўнага Галоў-накамандуючага аб сканчэнні вайны, якому ўсе вельмі радаваліся — і што жывымі засталіся, і што перамаглі фашызм, што можна вярнуцца дамоў і прыступіць да мірнага жыцця… Памёр К.А.Сідаровіч у 1993 г.