Судьбой связанные с краем

645 страница

АРЛОЎ Анатоль Іванавіч. Кандыдат педагагічных навук (1978). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1980). Нарадзіўся ў 1923 г. у Віцебску. Вучыўся ў Цюменскім ваенна-пяхотным вучылішчы (1941-1942), закончыў Маскоўскі юрыдычны (1948) і Мінскі педагагічны (1964) інстытуты. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1945 г. старшы выкладчык Мінскага юрыдычнага інстытута, з 1947 г. дырэктар Асіповіцкай вячэрняй сярэдняй школы рабочай моладзі. У 1971- 1992 гг. дырэктар, потым настаўнік сярэдняй школы № 1 г. Асіповічы. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалямі, знакамі «Выдатнік народнай асветы» і «Выдатнік адукацыі СССР».

КАПІТУЛА Пётр Андрэевіч. Беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук (1988), прафесар (1989). Нарадзіўся 4.7.1936 г. у в. Вялікі Бор Старадарожскага раёна. Скончыў Дараганаўскую сярэднюю школу (1954), Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1958), Мінскую ВПШ (1965). 3 1960 г. працаваў на заводзе, у Цэнтральным НДІ арганізацыі і тэхнікі кіравання, з 1966 г. у Інстытуце эканомікі АН Беларусі. 3 1994 г. начальнік аналітычнага цэнтра Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1996-2000 гг. памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы тэорыі, метадалогіі ацэнкі і планавання эфектыўнасці грамадскай вытворчасці, капітальных укладанняў і новай тэхнікі. Аўтар прац «Эфектыўнасць капітальных укладанняў і асноўных вытворчых фондаў» (1974), «Эфектыўнасць грамадскай вытворчасці» (1985), сааўтар кніг «Змест і ацэнка эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці» (1982), «Эфектыўнасць эканамічнага рэгіёну» (1987) і інш. Жыве ў Мінску.

НЕМЦАЎ (НЯМЦОЎ) Аляксандр Гаўрылавіч. Беларускі краязнавец, археолаг, этнограф. Нарадзіўся 29.8.1898 г. у Гомелі. Закончыў настаўніцкую семінарыю ў г. Яраслаўль (1917), Маскоўскі педагагічны інстытут (1933). У 1917-1938 гг. настаўнік, завуч школы ў Асіповічах. Зарэгістраваў і апісаў больш за 20 курганных груп і шэраг гарадзішчаў у басейне ніжняй Свіслачы (у асноўным Асіповіцкі р-н) эпохі каменнага, бронзавага, жалезнага вякоў і Кіеўскай Русі. У 1926 г. разам з С.С.Шутавым і М.М.Улашчыкам сабраў пад’ёмны матэрыял з археалагічных помнікаў Жужлянка, Вяззе, Орча, Усціж і інш. 3 1929 г. карэспандэнт Цэнтральнага бюро краязнаўства (ЦБК). Вывучаў этнаграфію і фальклор Асіповіцкага p-на. Друкаваўся ў часопісе «Савецкая краіна», газеце «Савецкая Беларусь» і інш. Аўтар навуковых публікацый «Праца па абследаванні Асіповіцкага раёна ў летні перыяд 1926 г.» (1926), «Вяселле: Запісана ў в. Смык-Слабада Зборскага сельсавета і в. Заручэўе Дзераўцоўскага сельсавета ў студзені -лютым 1927 г. – Асіповіцкага раёна» 1927), «Спосабы лову жывёл і птушак у Асіповіцкім раёне» (1928) і інш. Рэпрэсіраваны ў 1938 г., рэабілітаваны ў 1957 г. Памёр у сакавіку 1938 г.

НЕПАЧАЛОВІЧ Янка (Іван Данілавіч). Беларускі паэт. Нарадзіўся 25.5.1917 г. у в. Мінкавічы Старадарожскага p-на Мінскай вобл, у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў загадчыкам хаты-чытальні ў в. Крываносава Старадарожскага р-на (1934). У 1935 г. паступіў на літаратурны факультэт Мін-скага педінстытута. 3 трэцяга курса накіраваны Наркаматам асветы БССР настаў-нікам у Дзяржынскую СШ Мінскай вобл., дзе працаваў у 1937-1939 гг., потым у Мар’інагорскай СШ (1939-1941). У 1940 г. завочна закончыў педінстытут. У час вайны жыў у родных мясцінах (в. Мінкавічы). 3 1942 г. быў сувязным партызанскай брыгады імя Кірава, выконваў яе заданні. Пасля вайны працаваў настаўнікам у

646 страница

Дзяржынску (1944-1947), інспектарам школ Старадарожскага р-на (1947-1948). 3 1948 г. настаўнік у в. Дараганава Асіповіцкага р-на. У 1967 г. пераехаў у Мінск, працаваў у выдавецтве «Народная асвета”. Узнагароджаны медалём.

Першыя вершы Я.Непачаловіча надрукаваны ў 1936 г. у часопісе «Полымя рэвалюцыі». Першая кніга паэта «Мера любві» выйшла ў свет у 1958 г., калі яе аўтар быў ужо далёка не пачаткоўцам. Блаславіўшы рукапіс у друк, А.Вялюгін адзначаў жыццёвую канкрэтыку твораў паэта, задушэўнасць інтанацый, адсутнасць «таннай траскатні». Другая прыжыццёвая кніга паэзіі, «Позні паром», выйшла ў 1967 г. Сярод яе асноўных матываў – любоў да роднай зямлі і прыроды, разумение жыццёвых клопатаў чалавека-працаўніка, адчуванне сваёй крэўнай сувязі з ім. Характэрная рыса вершаў Я.Непачаловіча – прыглушанае выяўленне свайго лірычнага «я», якое раскрываецца часцей у адносінах да героя верша, у суперажыванні яму. Паводле жанру такія вершы маюць пераважна баладны характар. На словы Я.Непачаловіча Ю.Семяняка напісаў папулярную песню «Табе маё прызнанне». Трагічна загінуў 3.7.1969 г. у в. Дараганава. Пахаваны на радзіме ў в. Мінкавічы. У 1977 г. выдадзены зборнік вершаў паэта «Перад захадам сонца».

* * *

АЛІНОЎСКАЯ Ліна Аляксандраўна. Закончыла Свіслацкую СШ. Кандыдат хімічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Рэспублікі Беларусь.

ГАЙШУН Іван Аляксандравіч. Закончыў Ясенскую СШ. Загадваў кафедрай механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, прафесар.

ДАНІЛОВІЧ Валянцін Іванавіч. Закончыў СШ № 2 г. Асіповічы. Інжынер-выпрабавальнік у галіне касманаўтыкі. Загінуў у 1970 г. пры выпрабаванні новай катапульты.

ДАНЮК Пётр Паўлавіч. Закончыў Татаркавіцкую СШ. Галоўны спецыяліст аддзела прыватызацыі Мінскага гарвыканкома.

ДАШАНКОЎ Віталь Міхайлавіч. Закончыў СШ № 2 г. Асіповічы. Прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

ЕРАШЭВІЧ Антон Піліпавіч. Закончыў Дараганаўскую CШ. Працуе ва Упраўленні крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

КАВАЛЕНЯ Аляксандр Міхайлавіч. Закончыў Татаркавіцкую СШ. Выкладчык Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

КАПЧАН Мікалай Міхайлавіч. Закончыў Ясенскую СШ. Працаваў намеснікам старшыні праўлення Белкаапсаюза.

КЕРНАЖЬІЦКІ Аляксандр Валянцінавіч. Закончыў Свіслацкую СШ. Начальнік

647 страница

фінансавага ўпраўлення Мінскага гарвыканкома.

КЕРНАЖЫЦКІ Мікалай Валянцінавіч.Закончыў Свіслацкую СШ. Першы сакратар ГІасольства Рэспублікі Беларусь у Швецыі.

ЛАЗАРЭВІЧ Святаслаў Усеваладавіч. Закончыў Ялізаўскую СШ. Кандыдат біялагічных навук. Дацэнт кафедры батанікі і фізіялогіі раслін Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

МАРДУСЕВІЧ Вера Анатольеўна. Закончыла Татаркавіцкую CШ. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Інстытута ўдасканалення ўрачоў.

МІХАЛАП Уладзімір Пятровіч. Закончыў Свіслацкую СШ. Капітан супертанкера ў Эстоніі.

ЛЯШЭНКА Васіль Дзмітрыевіч. Закончыў Татаркавіцкую СШ. Кандыдат тэхнічных навук.

РУБАН Аркадзь Мікалаевіч. Закончыў Свіслацкую СШ. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, прафесар. Памёр у час блакады Ленінграда ў Вялікую Айчынную вайну.

САРОКА Мікалай Кандратавіч. Закончыў Свіслацкую СШ. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. У час Вялікай Айчыннай вайны начальнік медыцынскай службы Варонежскага фронту.

САСНОЎСКІ Аляксандр Уладзіміравіч. Нарадзіўся ў в. Шышчыцы Слуцкага р-на. У 1966 г. закончыў Вяззеўскую СШ. Працаваў міністрам культуры Рэспублікі Беларусь у 1996-2000 гг.

СМЕРЦІН Канстанцін Васільевіч. Нарадзіўся ў г. Асіповічы. Карэспандэнт радыёстанцыі «Маяк».

* * *

   У Асіповічах дыслацыруецца 51-я гвардзейская артылерыйская дывізія. У розны час ёю камандавалі Сяргей Уладзіміравіч Багдасараў, Іван Васільевіч Жураўлевіч, Аляксандр Паўлавіч Захаранка. У 51-й дывізіі на розных пасадах праходзіў службу Сяргей Іванавіч Лаўшук (у 1978-1982 гг. камандзір дывізіёна, у 1982 г. прызначаны начальнікам штаба 51-й дывізіі). Пазней працаваў на розных адказных пасадах, з 1996 г. узначаліў аддзел ваеннай адукацыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. 3 1967 г. па 1972 г. у Асіповічах у 121-й гвардзейскай артылерыйскай брыгадзе служыў (камандзірам агнявога ўзвода дывізіёна, намеснікам камандзіра батарэі, камандзірам батарэі) Іван Дзмітрыевіч Чыкал, намеснік міністра абароны па тыле – начальнік тылу Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

   У Асіповічах пахаваны Герой Савецкага Саюза Пётр Іванавіч Марозаў, які служыў тут (званне Героя прысвоена 27.6.1945). Памёр 26.1.1952 г.