Они руководили городом и районом

638 страница

 ПРЕДСЕДАТЕЛИ ГОРИСПОЛКОМА:

ЗОРЫН Уладзімір Паўлавіч. Нарадзіўся 24.2.1909 г. у с. Шурма Уржумскага падпарадкавання. 3 1963 г. начальнік штаба р-на Кіраўскай вобл., Расія. Закончыў курсы пры Вышэйшай школе МДБ СССР. Падпалкоўнік дзяржбяспекі Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944-1958 гг. начальнік раённых аддзелаў дзяржбяспекі Брагіна, Глуска, Слуцка,  Асіповіч, Быхава. У 1959-1963 гг.  старшыня Асіповіцкага гарвыканкама раённага падпарадкавання. З 1963 года начальнік штаба грамадзянскай абароны г. Асіповічы, у 1969-1976 гг. старшыня райкома прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных устаноў Асіповіцкага р-на. Узнагароджаны двумя ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

 

639 страница

КАВАЛЁЎ Уладзімір Іванавіч. Нарадзіўся 10.12.1933 г. у в. Залатва Быхаўскага p-на. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1958). Працоўную дзейнасць пачаў на торфапрадпрыемстве «Дняпроўскае» начальнікам поля па здабычы фрэзернага торфу. 3 1963 г. галоўны інжынер, з 1968 г. дырэктар торфапрад-прыемства «Татарка» Асіповіцкага р-на. У 1972-1987 гг. старшыня Асіповіцкіх гарадскога Савета дэпутатаў і гарвыканкома. У 1987-1994 гг. намеснік дырэктара, начальнік цэха ААТ «Дах». Узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны», медалямі.

КЛЕВАНЕЦ Мікалай Іванавіч. Нарадзіўся ў 1924 г. у с. Ермакоўка Урыцкага р-на Кустанайскай вобл., Казахстан. Закончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1955). 3 1950 г. інструктар, загадчык аддзела Бабруйскага абкома ЛКСМБ, з 1955 г. інструктар Магілёўскага абкома, сакратар Бабруйскіх райкома, 2-і сакратар абкома КПБ. У 1959-1960 гг. працаваў старшынёй калгаса імя Калініна Бабруйскага р-на. 3 1961 г. намеснік старшыні Асіповіцкіх райвыкан-кома, у 1963-1972 гг. старшыня гарвыканкома. Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі.

КЛІМОВІЧ Васіль Трафімавіч. Нарадзіўся 10.7.1918 г. у в. Заельнік Асіповіцкага р-на. 3 1939 г. у Чырвонай арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі (1946) інструктар Асіповіцкага райкома КП(б)Б, старшыня Асіповіцкага гарвыканкома. У 1950-1979 гг. старшыня калгаса «Авангард» Асіповіцкага р-на. Удзельнік Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі (1957-1958). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэва-люцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета СССР. Памёр 12.10.1982 г. Яго імем названа вуліца ў в. Вяззе Асіповіцкага р-иа; на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

МАЛЬЦАЎ Іван Маркавіч. Нарадзіўся ў 1905 г. у Ліпецкай вобл., Расія. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі (1946) працаваў сакратаром, потым старшынёй Асіповіцкага гарадскога Савета дэпутатаў. На працягу некалькіх гадоў кіраваў гарадской камунальнай гаспадаркай. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Памёр у 1968 г.

ПАТАПЕЙКА Іван Іванавіч. Нарадзіўся ў 1918 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вызвалення раёна працаваў дырэктарам райгаза Асіповіцкага райспажыўсаюза, старшынёй Асіповіцкага гарвыканкома. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, медалямі.

640 страница

ТУР Ганна Валянцінаўна. Нарадзілася 3.2.1952 г. у г. Асіповічы. Закончыла Мінскі педагагічны Інстытут замежных моў (1974), Miнскую ВПШ (1987). 3 1974 г. працавала настаўніцай замежнай мовы ў Свіслацкай СШ Асіповіцкага р-на, СШ № 4 г. Асіповічы. 3 1982 г. загадчык аддзела народнай адукацыі Асіповіцкага гарвыканкома, у 1983-1987 гг. сакратар Асіповіцкага гаркома КПБ. У 1987-1991    і 1993-1999 г. старшыня Асіповіцкіх гарвыканкома, у 1991-1993 гг. – гарадскога Савета дэпутатаў. У сувязі з аб’яднаннем горада і раёна ў 1999 г. прызначана намеснікам старшыні райвыканкома. Выбіралася дэпутатам Асіповіцкага гарадскога і Магілёўскага абласнога Саветаў. Узнагароджана граматамі Магілёўскіх абласнога аддзела адукацыі і аблвыканкома, знакам «Ганаровы чыгуначнік” (1995).

 

ПРЕДСЕДАТЕЛИ РАЙИСПОЛКОМОВ:

ВІЛЯНТ Уладзімір Сцяпанавіч. Нарадзіўся ў 1903 г. у Аршанскім p-не Віцебскай вобл. Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1940). Працаваў загадчыкам Кантакузаўскай пачатковай школы на Гомелынчыне, завучам і дырэктарам сярэдняй школы № 2 Гомеля (да 1941). 3 1944 г. загадчык аддзела народнай адукацыі Асіповіцкага райвыканкома, дырэктар Асіповіцкай сямейнай школы. У 1953-1957 гг. старшыня Асіповіцкага райвыканкома. Выбіраўся дэпутатам Асіповіцкага гарадскога Савета. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

ГНЯДЗЬКО Іван Барысавіч. Нарадзіўся ў 1905 г. у в. Слабада Мазырскага р-на Гомельскай вобл. Закончыў Гомельскую саўпартшколу (1932), Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі (1936). Працаваў інструктарам раённай газеты ў Лепелі, у 1932 – 1934 гг. – загадчыкам аддзела Брагінскага, з 1939 г. – сакратаром Асіповіцкага райкомаў ЛКСМБ. 3 1939 г. загадчык аддзела Асіповіцкага райкома КП(б)Б. Пасля Вялікай Айчыннай вайны да 1947 г. старшыня Асіповіцкага райвыканкома.

ДУБІНЧЫК Фёдар Сямёнавіч. Нарадзіўся 21.2.1910 г. у в. Карытнае Асіпо-віцкага р-на. Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1932-1941 гг. працаваў настаўнікам Карытненскай, дырэктарам Пасецкай няпоўных сярэдніх і Ясенскай сярэдняй школ. 3 1946 г. дырэктар Ялізаўскай СШ, загадчык Асіповіцкага райана. У 1948-1953 гг. старшыня Асіповіцкага райвыканкома, потым дырэктар сярэдніх школ № 2 і № 3 г. Асіповічы. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь (1968). Выбіраўся дэпутатам Асіповіцкага гарадскога Савета і членам Асіповіцкага гарвыканкома. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

ЗЕЛЯНКОЎ Мікалай Данілавіч. Нарадзіўся 3.5.1927 г. у в. Баянава Глускага р-на. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1961). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1951-1952 гг. працаваў загадчыкам Глускага раённага дзяржархіва. 3 1952 г. на партыйнай рабоце: загадчык сектара, аддзела, 2-і сакратар Глускага, Магілёўскага, у 1965-1966 гг. – Асіповіцкага райкомаў КПБ. У 1966-1970 гг. старшыня Асіповіцкага райвыканкома. У 1970-1977 гг. 1-ы сакратар Чавускага райкома КПБ. 3 1978 г. да 1988 г. дырэктар

641 страница

вылічальнага цэнтра Магілёўскага абласнога статыстычнага ўпраўлення, намеснік старшыні абласнога камітэта народнага кантролю, дырэктар выдавецтва Магілёў-скага абкома КПБ. Выбіраўся депутатам Магілёўскага абласнога Савета. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені, медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

КАРАЛЁУ Мікалай Піліпавіч. Нарадзіўся 1.7.1906 г. у в. Амінавічы Асіпо-віцкага р-на. Генерал-маёр (1943), Герой Савецкага Саюза (1944). Закончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1956). 3 1930 г. рабочы, старшыня калгаса, сельсавета. 3 1937 г. намеснік старшыні, старшыня Асіповіцкага райвыканкома. У Вялікую Айчынную вайну адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобл. 3 ліпеня 1941 г. у партызанах: камандзір групы, 210-га партызанскага атрада імя Сталіна, у студзені-ліпені 1943 г. – 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, у ліпені 1943 г.-сакавіку 1944 г. – Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы. Член Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б у красавіку-верасні 1943 г. Са жніўня 1944 г. старшыня Магілёўскага гарвыканкома; з 1953 г. сакратар Хоцімскага райкома КПБ, з 1958 г. – у Магілёве. Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1949-1952 гг. і 1954-1960 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947-1959 гг. Член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1947-1955 гг. Ганаровы грамадзянін г. Магілёва. Аўтар кнігі «Сыны народа» (1955). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Памёр 9.4.1972 г. Яго імем названы вуліцы ў Магілёве, Асіповічах, Хоцімску, у вёсках Масток Магілёўскага і Вярхі Асіповіцкага р-наў; у Магілёве на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка, у в. Амінавічы – помнік.

КРАМІНКІН Леанід Антонавіч. Нарадзіўся ў жніўні 1938 г. у в. Горы Горацкага p-на. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1961). Працаваў механікам, галоўным інжынерам, у 1971-1977 гг. – дырэктарам саўгаса «Асіповіцкі». 3 1977 г. намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі, у 1980-1995 гг. старшыня Асіповіцкага райвыканкома. Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога і Асіповіцкага раённага Саветаў, членам бюро Асіповіцкага гаркома КПБ. Узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

НЕПАЧАЛОВІЧ Васіль Рыгоравіч. Нарадзіўся ў снежні 1912 г. у в. Паставічы Старадарожскага p-на Мінскай вобл. Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1939), Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1949). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1931 г. працаваў настаўнікам, загадчыкам вучэбнай часткі, дырэктарам школы. У 1942-1944 гг. намеснік старшыні арцелі «Перамога» ў г. Арджанікідзеабад (Таджыкісган). 3 1945 г. інструктар, потым загадчык аддзела Старадарожскага райкома КПБ. У 1949-1957 гг. 2-і сакратар, сакратар Асіповіцкага райкома КПБ. У 1957-1959 гг. старшыня Асіповіцкага райвыканкома. Выбіраўся дэпутатам Асіповіцкага раённага Савета. Узнагароджаны медалямі.

РОўБЕЛЬ Мікалай Іванавіч. Нарадзіўся 1.1.1956 г. у в. Рафалін Асіповіцкага р-на. Закончыў Беларускую сельска

642 страница

гаспадарчую акадэмію (1988). Працаваў брыгадзірам, аграномам, з 1984 г. – намеснікам старшыні праўлення калгаса «Чырвоны сцяг» Асіповіцкага р-на. У 1995-1999 гг. старшыня Асіповіцкага райвыканкома. 3 1999 г. дырэктар Асіповіцкага лясгаса. Узнагароджаны медалём.

РУДЭНКА Іван Сямёнавіч. Нарадзіўся ў верасні 1914 г. у с. Казьмінскае Краснадарскага краю, Расія. Закончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1952). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1932 г. працаваў дырэктарам школы ў Чачэна-Інгушскай АССР. 3 1935 г. на педагагічнай працы ў Атрадненскім р-не Краснадарскага краю: дырэктар школ у станіцы Атрадная, с. Пятроўскае, інспектар, загадчык Атрадненскага райана. У 1945-1952 гг. 2-і сакратар Круг-лянскага, Бялыніцкага, 1-ы сакратар Горацкага райкомаў КПБ. 3 1957 г. старшыня Магілёўскага, у 1959-1963 гг. – Асіповіцкага, потым Быхаўскага райвыканкомаў. Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога і раённых Саветаў. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

СІМАНАЎ Леанід Якаўлевіч. Нарадзіўся 5.8.1924 г. у в. Сіманы Белахалуніцкага р-на Кіраўскай вобл., Расія. Закончыў Мінскую ВПІІІ (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1947 г. на камсамолъскай рабоце, у органах дзяржбяспекі. 3 1954 г. інструктар Магілёўскага абкома, 2-і сакратар Слаўгарадскага райкома КПБ. У 1963-1965 гг. намеснік сакратара, сакратар Асіповіцкага прамысловага парткома КПБ, у 1965-1966 гг. старшыня Асіповіцкага райвыканкома. 3 1966 г. 1-ы сакратар Глускага райкома КПБ, у 1978-1985 гг. загадчык аддзела Магілёўскага аблвыканкома. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

ТОЎСЦІК Андрэй Апанасавіч. Нарадзіўся 25.8.1934 г. у в. Чыкілі Глускага р-на. Закончыў Бабруйскі лесатэхнічны тэхнікум (1957), Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1964). Кандыдат эканамічных навук (1980). У 1957-1965 гг. інструктар, намеснік загадчыка аддзела Магілёўскіх абкомаў ЛКСМБ і КІІБ. 3 1965 г. намеснік старшыні, у 1970-1980 гг. старшыня Асіповіцкага райвыканкома. У 1980-1990 гг. працаваў дырэктарам вылічальнага цэнтра Магілёўскага аблстатупраўлення. Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. Памёр у 1990 г.

ШЧЭЦЬКА Віктар Уладзіміравіч. Нарадзіўся 18.9.1955 г. у в. Расгаў Акцябр-скага р-на Гомельскай вобл. Закончыў Бабруйскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1974), Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1982). Працоўную дзейнасць пачаў у саўгасе «Парэчча» Акцябрскага р-на. 3 1977 г. галоўны эканаміст калгаса імя Кірава, намеснік старшыні калгаса «Дружба», з 1983 г. старшыня калгаса імя Чапаева Глускага р-на. У 1987-1999 гг. старшыня Глускага райвыканкома. 3 1999 г. працуе старшынёй Асіповіцкага райвыканкома. Ганаровы грамадзянін г. Глуск (1999).

 СЕКРЕТАРИ ГК  КП(б)Б

 АНІКЕЕЎ Міхаіл Міхайлавіч. Нарадзіўся 23.5.1949 г. у в. Мікольск Горацкага р-на. Закончыў сельскагаспадарчы тэхпікум (1973), Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1979). Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1989). Працоўную дзейнасць пачаў у 1966 г. рабочым. 3 1970 г. брыгадзір саўгаса «Дрыбінскі», з 1977 г.

643 страница

галоўны аграном саўгаса «Копцеўскі», з 1980 г. дырэктар саўгаса «Горацкі». У 1986-1987 гг. старшыня Горацкага райвыканкома. 3 1987 г. 1-ы сакратар Асіповіцкага гаркома КПБ. 3 1991 г. дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. 3 2000 г. дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыяналыіага сходу Рэспублікі Беларусь. Выбіраўся дэпутатам сельскага і раённага Саветаў, Вярхоўнага Савета БССР. Быў членам Кантрольнай камісіі КПБ. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1982), медалямі, Ганаровай граматай абкома КПБ.

ВАЙЦЯНКОЎ Рыгор Максімавіч. Нарадзіўся 1.12.1900 г. у в. Лужок Кар-мянскага р-на Гомельскай вобл. Закончыў Магілёўскую саўпартшколу (1927), Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі (1935). У 1919-1924 гг. у Чырвонай арміі, удзельнік баёў супраць войск Юдзеніча. 3 1936 г. прапагандыст ЦК КП(б)Б у г. Асіповічы, з 1938 г. 2-і, з 1939 г. 1-ы сакратар Асіповіцкага райкома КП(б)Б. У Вялікую Айчынную вайну адзін з кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Магілёўскай вобл. 3 лютага 1942 г. камандзір дыверсійнай групы. У красавіку 1943 г.-ліпені 1944 г. 1-ы сакратар Асіповіцкага падпольнага райкома КП(б)Б, адначасова з ліпеня 1943 г. кіраўнік Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы. 3 кастрычніка 1944 г. 1-ы сакратар Асіповіцкага райкома КП(6)Б, потым на партыйнай рабоце ў Магілёве, Брагіне, Жлобіне. У 1948-1954 гг. працаваў у друку. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалём. Памёр 9.5.1979 г.

ГРЫНЁЎ Мікалай Фёдаравіч. Нарадзіўся 18.5.1946 г. у в. Высокае Касцюко-віцкага р-на. Закончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1968). Працаваў інжынерам-механікам дарожна-будаўнічага раёна № 5 Мінска. 3 1969 г. на кам-самольскай рабоце ў Магілёве. 3 1971 г. загадчык аддзела, сакратар, 1-ы сакратар Магілёўскага гаркома, з 1975 г. 2-і, 1-ы сакратар Магілёўскага абкома ЛКСМБ. 3 1980 г. 1-ы сакратар Першамайскага райкома КПБ Бабруйска, у 1982-1987 гг. –Асіповіцкага гаркома КПБ, у 1987-1989 гг. 2-і сакратар Магілёўскага абкома КПБ. 3 1989 г. старшыня Магілёўскіх аблвыканкома, з 1991 г. – абласнога Савета дэпутатаў. У 1995-1999 гг.   надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова. 3 1999 г. саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкома. Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета, Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, «Знак Пашаны», медалём, Граматай Вярхоўнага Савета БССР.

ГУСЕЎ Гурый Сяргеевіч. Нарадзіўся ў 1913 г. у в. Ізвекава Клепікаўскага р-на Разанскай вобл., Расія. Закончыў Курскі пладова-ягадны тэхнікум (1932), курсы па перападрыхтоўцы сакратароў гаркомаў і райкомаў пры ЦК ВКП(б) у Маскве (1952). У 1932-1944 гг. працаваў участковым аграномам, дырэктарам Тумскай МТС, галоўным аграномам Тумскага зямельнага аддзела, загадчыкам Тумскага райза. 3 1944 г. намеснік загадчыка сельгасаддзела Разанскага абкома, у 1947-1951 гг. 1-ы сакратар Чучкаўскага райкома ВКП(б) Разанскай вобл. У 1952-1959 гг. 1-ы сакратар Асіповіцкага райкома КПБ. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.

ДЗІКАВІЦКІ Сяргей Мікалаевіч. Нарадзіўся 10.1.1940 г. у в. Баяры Пінска-

644 страница

га р-на Брэсцкай вобл. Закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1960). 3 1960 г. майстар, інжынер-тэхнолаг, з 1963 г. галоўны інжынер, у 1966-1970 гг. дырэктар Пінскага экскаватарарамонтнага завода. 3 1970 г. інструктар, з 1976 г. загадчык сектара сельскагаспадарчага аддзела ЦК КПБ. 3 1977 г. 1-ы сакратар Асіповіцкіх райкома, у 1978-1979 гг. – гаркома КПБ. Выбіраўся дэпутатам Пінскага гарадскога Савета, членам Пінскага гаркома КПБ. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971).

ПАПОЎ Вадзім Аляксандравіч. Нарадзіўся 5.7.1940 г. у г. Дзямідаў Смаленскай вобл., Расія. Дзяржаўны дзеяч Беларусі. Закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1971), Мінскую ВПИТ(1984). Працоўную дзейнасць пачаў у 1961 г. механікам саўгаса ў Алтайскім краі. 3 1964 г. выкладчык Крычаўскага СПТВ-38, інструктар, загадчык аддзела, 2-і сакратар Крычаўскага, 1-ы сакратар Краснапольскага райкомаў, інструктар Магілёўскага абкома ЛКСМБ. У 1972- 1976 і 1992-1993 гг. дырэктар саўгаса ў Краснапольскім, намеснік старшыні калгаса ў Магілёўскім р-нах. 3 1977 г. інструкгар сельскагаспадарчага аддзела ЦК КПБ, 1-ы сакратар Асіповіцкага гаркома, загадчык сельскагаспадарчага аддзела, 2-і, 1-ы сакратар Магілёўскага абкома КПБ. 3 1993 г. намеснік генеральнага дырэктара ВА «Магілёўаблаграснаб», з 1995 г. генеральны дырэктар холдзінга «Аграмашсэрвіс». У 1999-2000 гг. 1-ы намеснік міністра, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. 3 лістапада 2000 г. старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

СІВАКОЎ Аляксандр Міхайлавіч. Нарадзіўся 5.5.1922 г. у в. Праточнае Быхаўскага р-на. Закончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1953). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 г. працаваў настаўнікам, з 1949 г. – загадчыкам Кіраўскага райана. 3 1953 г. намеснік старшыні, з 1957 г. старшыня Кіраўскага, у 1963-1965 гг. – Бабруйскага райвыканкомаў. У 1961-1963, 1965-1977 гг. 1-ы сакратар Асіповіцкага райкома КПБ. У 1977-1984 гг. старшыня Магілёўскага абласнога савета прафсаюзаў. Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета, Вярхоўнага Савета БССР, членам бюро Магілёўскага абкома КПБ. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

ЧЫРУН Іван Адамавіч. Нарадзіўся ў 1919 г. у в. Забурэвічы Глускага р-на. Вучыўся ў БДУ (1935-1937). Закончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). У 1930-я гады працаваў настаўнікам у школах Глускага р-на. У 1942 г. упаўнаважаны Асобага аддзела раёна авіябаз. 3 1947 г. загадчык ваеннага аддзела Глускага райкома КП(б)Б. 3 1950 г. сакратар, 2-і сакратар Клічаўскага райкома, з 1952 г. намеснік загадчыка аддзела Бабруйскага абкома КІІБ. У 1956- 1959 гг. загадчык аддзела Магілёўскіх абкома, 2-і сакратар гаркома КПБ. У 1959-    1961 гг. 1-ы сакратар Асіповіцкага райкома КПБ. Выбіраўся дэпутатам Асіповіцкага раённага Савета. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, «Знак Пашаны», Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.