Земля наших предков: эпоха средневековья-online

ЗЕМЛЯ НАШИХ ПРЕДКОВ: эпоха средневековья 

28 страница

ЭПОХА СРЕДНЕВЕКОВЬЯ

У канцы 1 — пачатку 2-га тысячагоддзя тэрыторыю сярэдняй Беларусі пачынаюць засяляць славяне. У Асіповіцкім раёне сляды славянскіх паселішчаў знойдзены археолагамі каля вёсак Смык (Жужлянка), Свіслач, Зборск, Паліцкае, Лапічы, Ліпень, Чучча, Усціж, Цэль, Гарожа, Казімірава, Краснае. Акрамя ўмацаваных і неўмацаваных паселішчаў захавалася шмат пахавальных помнікаў. Курганы ёсць на тэрыторыі Дараганаўскага сельсавега (вёскі Дараганава, Каўгары, Крынка, Лука, Радуцічы), Вяззеўскага сельсавета (Камарына, Орча, Селішча). 5 курганных могільнікаў знаходзіцца вакол в. Каменічы, шмат іх каля вёсак Брыцалавічы, Няччо, Усціж, Хімное Ліпеньскага сельсавета і ў іншых месцах раёна.

Значны ўклад у вывучэнне гісторыі Асіповіцкага раёна гэтага часу зрабіў У.З.Завітневіч. У 1892 г. ён раскапаў 73 курганы каля вёсак Гарожа, Ясень, Брыцалавічы, Усціж і абследаваў курганны могільнік каля в. Камарына. Ва ўсіх раскапаных курганах былі пахаванні па абраду трупапалажэння на падэшве або ў яме. У асноўным было па адным пахаванні і толькі зрэдку па 2 пад адным насыпам. Як правіла, нябожчыка клалі галавой на захад, і толькі ў 2 курганах — на ўсход. У некалькіх курганах захаваліся сляды драўляных церамкоў, або збудаванняў у выглядзе хаткі, якія рабіліся над магілай перад насыпаннем кургана. Гэта з’ява асабліва характэрная для курганоў дрыгавічоў у басейне сярэдняга цячэння Бярэзіны.

У некаторых курганах Асіповіцкага раёна фіксуецца звычай, калі на расчышчаную паверхню клалі нябожчыка і вакол абстаўлялі дошкамі — 2 падоўжнымі і 2 папярочнымі. Каб яны трымаліся, убівалі калочкі. Зверху па-хаванне накрывалі дошкамі і часта наверх іх яшчэ бярозавай карой.

У час раскопак курганоў У.З.Завітневічам было знойдзена шмат упрыгожанняў: цыліндрычныя ажурныя металічныя пацеркі, 2 якарападобныя падвескі, падвеска ў выглядзе пласціністага коніка, маленькія шарападобныя гузікі, шкляныя пацеркі рознага колеру, у тым ліку пазалочаныя, сердалікавыя і з горнага крышталю, металічныя драцяныя скроневыя кольцы, драцяныя пярсцёнкі і бранзалет. На некаторых скроневых кольцах былі нанізаны па 3 металічныя зярнёныя пацеркі. У некаторых пахаваннях знаходзілі глінянае начынне і жалезныя абручы ад драўлянага вядзерца. У гліняным посудзе звычайна неслі на магілу вуголле з хатняга агнішча. У вядзерцах нябожчыку ставілі мядовы напой. Сярод знаходак ёсць жалезныя нажніцы, серп, сяксры, спражкі, шыферныя прасліцы. ІІаводле абраду пахавання і рэчаў раскапаныя курганы датуюцца XI —XII ст., яны належалі дрыгавічам.

Доўгі час пахавальныя помнікі Асіповіцкага раёна не раскопваліся. Археалагічныя даследаванні ўзнавіліся ў 2-й палове XX ст. У I960 г. Л.Д.Побаль раскапаў адзін курган каля в. Азярышча, а ў 1963 г. — каля в. Чучча. Слядоў пахавання не выяўлена. Зафіксаваны толькі вугальныя праслойкі. У 1991 г. 2 курганы каля в. Азярышча даследаваны Ю.А.Зайцам. Знойдзены пaxaванні з абрадам трупаспалення. На гэтым жа могільніку ў 1999 г. Л.У.Дучыц даследавала 2 насыпы, у якіх выяўлены сляды трупаспалепня. Рэчаў не было.

У гэты ж час пачалося археалагічнае вывучэнне славянскіх паселішчаў на тэрыторыі раёна. У 1963 — 1964 гг. Ю.І.Драгун праводзіў раскопкі гара-дзішча каля в. Смык. У выніку было высветлена, што на месцы гарадзішча жалезнага веку ў канцы 1 — пачатку 2-га тысячагоддзя існавала славянскае паселішча. Ад гэтага часу засталіся рэшткі ганчарнага посуду, шкляныя пацеркі, наканечнік дзіды. Побач з гарадзішчам знаходзяцца 2 селішчы. На адным была сабрана кераміка X — XI ст.

29 страница

На другім Ю.I. Драгун раскапаў 244 м2. Выяўлены 2 гарызонты. У ніжнім знойдзены гліняныя прасліцы і фрагменты раннеславянскіх гаршкоў VI —VII ст., у верхнім — шкляныя пацеркі, бісер, ганчарная кераміка эпохі Кіеўскай Русі.

У 1962, 1969 — 1971 гг. экспедыцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Э.М.Загарульскага праводзіла раскопкі на гарадзішчы ў в. Свіслач. Пачаткам 2-га тысячагоддзя датуюцца рэшткі наземных драўляных пабудоў з дашчатай падлогай. Сярод рэчаў побыту жалезныя сякеры, нажы, нажніцы, замкі, ключы, іголкі, дужкі ад драўляных вядзёр, касцяныя грабеньчыкі, жалезныя крэсівы для высякання агню і інш. Аб занятках земляробствам сведчаць жалезныя сашнікі, матыка, каса-гарбуша, абломкі каменных жорнаў і жалезная порхліца (устаўка) для іх. Знойдзены разнастайныя прылады для рыбнай лоўлі (кручкі, восці, гарпуны, гліняныя грузілы, іголкі для пляцення сетак). Шматлікія знаходкі зброі, рыштунку каня і вершніка (наканечнікі дзідаў і стрэлаў, цуглі з псаліямі, фрагменты шпор, рэшткі пласціністых даспехаў і інш.) сведчаць, што ў тагачасным Свіслацкім замку быў ваенны гарнізон, які кантраляваў водныя вароты ў раку Свіслач. Аб занятках прадзеннем і ткацтвам сведчаць знойдзеныя на помніку шыферныя прасліцы і гліняныя грузікі. Насельніцтва замка займалася апрацоўкай косці і рога. Знойдзены наверша, арнамента-ванае дзяржанне нажа, шахматная фігурка.

У замку знойдзена вялікая колькасць жаночых упрыгажэнняў з бронзы (бранзалеты, пярсцёнкі, падвескі) і шкла (бранзалеты, гіацеркі, гіярсцёнкі). Асабліва шмат абломкаў шкляных бранзалетаў. Яны бытавалі ў асноўным ад сярэдзіны XII ст. да сярэдзіны XIII ст. Археолаг Т.С.Скрыпчанка, якая вывучала свіслацкія шкляныя бранзалеты, лічыць, што яны паступалі сюды з Кіева і нават з Канстанцінопаля. У XIII ст. пасля разгрому Кіева мангола-татарамі вытворчасць бранзалетаў была наладжана ў самой Свіслачы.

Аб гандлёвых сувязях жыхароў Свіслачы з Прычарнамор’ем сведчаць таксама знаходкі кавалкаў амфар, у якіх прывозілася віно.

Жыхары замка ў той час былі ўжо хрысціянамі. Аб гэтым гавораць знойдзеныя ў час раскопак крыжы-складні (адзін цэлы і абломкі ад другога).

У 2000 г. на гарадзішчы ў в. Свіслач гіравяла невялікія раскопкі А.У.Ільюцік. Работа была арганізавана аддзелам народнай асветы Асіповіцкага раёна. Быў створаны лагер працы і адпачынку, у які ўвайшлі вучні з розных школ раёна. 3 іх дапамогай знойдзены разнастайныя рэчы з жалеза (нажы,

30 страница

дужкі ад вядзер, замкі, ключы, рыбалоўны кручок, наканечнікі стрэл, спражкі, падковы, шпоры), косці (наверша, арнаментаваньш накладкі, гузікі, праколкі ці качадык для пляцення рыбалоўных сетак, «бабка» з адтулінай у цэнтры, залітай нейкім металам, якая выкары-стоўвалася ў якасці цацкі і для гульні на грошы), шкла (бранзалеты розных колераў, пацеркі, абломкі пасудзінкі XII — 1-й паловы XIII ст.), каменю (сердалікавая пацерка, асялкі, шыферныя прасліцы).

У пачатку 2-га тысячагоддзя н. э. у Асіповіцкім раёне існаваў яшчэ адзін даволі значны ўмацаваны пункт, размешчаны на р. Свіслач у в. Зборск. На гэтым помніку, як ужо адзначалася вышэй, таксама былі праведзены археалагічныя даследаванні. 3 таго часу да нас дайшлі кавалкі глінянага посуду, шыферныя прасліцы, жалезныя нажы і адзін музычны інструмент варган. Тэта вельмі рэдкая знаходка. На тэрыторыі Беларусі падобны варган знойдзены толькі ў г. Друцк. Там ён датуецца XII ст.

Да эпохі Старажытнай Русі адносіцца і частка матэрыялаў з гарадзішча Гарадок, размешчанага каля в. Паліцкае. Тут былі знойдзены фрагменты ганчарных гаршкоў, жалезныя падкова і шпора, бронзавая бразготка. Шпора датуецца XII — 1-й паловай XIII ст. Даследчык гэтага паселішча М.І.Лашанкоў выказаў меркаванне, што ў пачатку 2-га тысячагоддзя тут знаходзіўся вартавы пост ад Свіслацкага замка, які быў заселены адным з плямён дрыгавічоў.

У Асіповіцкім раёне вядомы яшчэ і такія віды помнікаў, як культавыя камяні і каменныя крыжы. Напрыклад, каля в. Крынка пры дарозе з Жыціна ў Асіповічы ляжыць вялікі камень пад назвай Валы. Шмат камянёў да нашых дзён не захавалася, але звесткі пра іх былое месцазнаходжанне да нас дайшлі. Так, нейкі цудоўны камень знаходзіўся яшчэ ў пачатку XX ст.

31 страница

каля пас. Каменка (зараз Леніна). Ад гэтага каменя і паходзіць быццам бы назва вёскі. Каля в. Мязовічы былі невялікія камяні Гусь і Баран. Камяні-следавікі былі каля вёсак Журавец, Малая Гарожа, станцыі Гай.

У пачатку XX ст. у раёне каменныя крыжы стаялі каля вёсак Пабокавічы, Цяплухі, Лучыцы, пры дарозе ў в. Мязовічы і ў ваколіцах Забалацця. Цяпер лёс гэтых помнікаў даўніны не вядомы.

ЛИТЕРАТУРА:

Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1993. С. 559—560.

Драгун Ю.И. Раннеславянское поселение в нижнем течении р. Свислочь // Белорусские древности. Мн., 1967. С. 422-431.

Завитневич В.З. Археологические изыскания в бассейне реки Березины // Отчет Императорской археологической комиссии за 1892 г. СПб., 1894. С. 124-153.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. Мн., 1986.

Лошенков М.И. Городище Палицкое //Is baltp kulturos istorijos. Vilnius, 2000. С. 125— 140.

Лысенко П.Ф. Дреговичи. Мн., 1991.

Поболь Л.Д. Славянские древности Белоруссии. Мн., 1974. С. 265-273.

Скрыпчанка Т.С. Свіслацкія шкляныя бранзалеты XII —XIV стст. // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1980. № 3.

Штыхов Г.В. Археологическая карта Белоруссии. Вып. 2. Мн., 1971. С. 228-231.