Ясень сражается

248 страница

Из воспоминаний И.А.Кавецкого, бывшего подпольщика д.Ясень:

У жніўні 1941 г. нямецкая пяхота пры падтрымцы артылерыі пачала наступленне на вёскі Асяродак і Заельнік, дзе абарону трымалі кавалерысты дывізіі, якая рэйдавала па тылах ворага. Ішлі кровапралітныя баі. Савецкія воіны мелі вялікую патрэбу ў харчаванні. Загадчык жывёлагадоўчай фермы нашага калгаса Канстанцін Антонавіч Станішэўскі забіў некалькі кабаноў, наліў бакі малака, і ўсё гэта камсамолец Лёва Сямашка даставіў чырвонаармейцам. Гэты смелы ўчынак юнага патрыёта быў яго першым баявым хрышчэннем.

Восенню 1941 г. я разам з радыстам Мікалаем Чарняўскім і Лёвам Сямашкам устанавілі радыёпрыёмнік «Піянер» і прымалі зводкі Саўінфармбюро, якія перапісвалі і распаўсюджвалі сярод жыхароў нашай і навакольных вёсках.

У лясах каля в. Ясень засталося шмат зброі і боепрыпасаў, якія былі пакінуты Чырвонай арміяй. Камсамольцы Л.К.Сямашка, І.І.Сідаровіч, У.А.Сідаровіч, У.В.Сідаровіч, Альшанік, А.Р.Карчэўскі, А.І.Ждановіч хадзілі на лесе і балоце і збіралі зброю і боепрыпасы. Потым усё схавалі на гарышчы школы пад мохам і пяском. Аўтаматныя і рэвальверныя патроны мы ссыпалі ў шкляныя бутэлькі і закапалі ў школьным хляве.

Міхаіл Луцкі перадаў мне дзесяць вінтовак і адну самазарадную, а А.А.Чарняўскі – кулямёт. Зброю і боепрыпасы мы выдавалі тым, хто ішоў у партызаны. Дарэчы, у партызаны прымалі толькі тых, хто прыходзіў са сваёй зброяй.

У 1941г. і 1942 г. шмат савецкіх воінаў выходзілі з акружэння і ўцякалі з фашысцкага палону. Жыхары в. Ясень давалі ім харчаванне, адзенне, начлег. У гэтай справе

249 страница

асабліва вызначыліся сем’і П.Курыльчыка, К.А.Станішэўскага, І.А.Кавецкага, А.Р.Сідаровіча, С.Р.Сідаровіча, М.А.Сідаровіча, І.А.Курыльчыка, І.С.Альшаніка, І.Сідаровіча і інш. Гэтыя сем’і з’явіліся касцяком Ясенскага падполля.

У в. Ясень стварыліся добрыя ўмовы для падпольнай работы. Жыхары вёскі цалкам падтрымлівалі партызан і дапамагалі ім. У 1941 г. на калгасным полі быў добры ўраджай, які сабралі сумесна. Усей работай на ўборцы ўраджаю кіраваў Мікалай Сідаровіч. Ён зрабіў усё магчымае, каб хлеб і жывёла не дасталіся немцам.

У верасні 1941 г. Павел Сяліцкі праз Зелянеўскага перадаў мне газету «Правда», у якой была надрукавана пастанова ЦК ВКП(б) «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войскаў». Гэта пастанова натхніла падпольшчыкаў в. Ясень. Яны ўзяліся больш энергічна за справу развіцця барацьбы супраць фашысцкіх захопнікаў.

Летам 1942 г. у нашу вёску прыйшла група партызан з атрада В.І.Лівенцава пад камандаваннем баявога і рашучага Васіля Пяткова. Лёва Сямашка прывёў іх у школу, дзе я тады жыў. У складзе групы былі М.І.Семісалаў, сакратар Бабруйскага падпольнага райкома камсамола, ён хутка заваяваў давер і павагу моладзі в. Ясень, Крысаў і I.Караленка. Семісалаў параіў мне падабраць групу моладзі для падпольнай работы і даў парады па яе правядзенні. Я паказаў яму спіс правераных маладых патрыётаў з поўнай іх характарыстыкай у складзе: Лёва Сямашка, Кацярына Альшанік, Уладзімір Альшанік, Ганна Белая, Іван Сідаровіч, Зоя Станішэўская, Андрэй Ждановіч, Ганна Ждановіч (в. Ясень); Мікалай Давыдоўскі, Шышкевіч, Прыгоцкі, Уладзімір Васільевіч Сідаровіч, Міла Сідаровіч, Уладзімір Аляксандравіч Сідаровіч (саўгас імя Леніна); Валянціна Мірошнікава (г. Бабруйск).

Восенню 1942 г. у в. Ясень да Лізаветы Пракопаўны Станішэўскай прыбыў сакратар Бабруйскага падпольнага райкома КП(6)Б Д.М.Лемяшонак з мэтай арганізацыі камуністаў для барацьбы супраць захопнікаў. Л.П.Станішэўскай было даручана стварыць і кіраваць падпольнай групай у в. Ясень, а мне кіраваць работай сярод моладзі. У хуткім часе Станішэўскай была створана такая група, у склад якой увайшлі: Станішэўская, І.А.Кавецкі, М.Н.Кавецкая, П.Курыльчык, А.Сідаровіч, К.А.Станішэўскі.

Аляксандру Сідаровічу даручылі арганізаваць падпольную групу ў г. Бабруйск. У яе ўвайшлі Сяргей Шальпякоў, Матрона Шальпякова, П.Кладаў і Магамедава. Гэта група перадавала партызанам зброю, медыкаменты, перапраўляла людзей у партызанскія атрады, распаўсюджвала лістоўкі і падпольную літаратуру.

Л.П.Станішэўская стварыла ў г. Бабруйск яшчэ адну падпольную групу, куды ўвайшлі: Антаніна Баркоўская, Барыс Пятровіч Баркоўскі, Марыя Іванаўна Леановіч, Маліноўская. Разведданыя, якія атрымлівалі ад гэтай групы, перадаваліся праз Л.П.Станішэўскую Д.М.Лемяшонку ці М. I. Семісалаву.

Восенню 1942 г. мы адправілі ў партызанскі атрад добра ўзброеную групу моладзі ў складзе А.І.Ждановіча, Ніны Ждановіч, Івана Сідаровіча, Арсена Лёлі. Гэта былі першыя партызаны з в. Ясень. На жаль, Андрэй Ждановіч загінуў у 1943 г. пры мініраванні шашэйнай дарогі, а Ніна Ждановіч загінула ў час бою пры разгроме гарнізона ў в. Кассё.

Андрэй Ждановіч захаваў дакументы і пячатку Ясенскага сельсавета, якімі мы карысталіся з пачатку вайны для афармлення сваіх дакументаў. Потым пячатка была схавана і маці Андрэя перадала яе пасля вызвалення раёна ад акупантаў у сельсавет.

Зімой 1942 г. навісла пагроза над сем’ямі Івана Сідаровіча і Арсена Лёлі, і яны былі вывезены ў партызанскую зону. Пазней у час фашысцкай блакады былі забіты гітлераўцамі.

Добра працавалі групы нашых падпольшчыкаў на чыгунцы, у якую ўваходзілі У.І.Альшанік, Я.Альшанік, Н.М.Белая, П.Курыльчык; у саўгасе імя Леніна –

250 страница

Шышкевіч, І.П.Давыдоўскі, М.В.Сідаровіч. Пад уплывам яе агітацыі дзве вялікія групы ўласаўцаў перайшлі са сваёй зброяй на бок партызан.

Мне ўдалося пазнаёміцца з настаўнікам літаратуры Ясенскай НСШ В.Д.Грышановічам і прыцягнуць яго да падпольнай работы. Грышановіч аказваў вялікую дапамогу групе моладзі на чале з Лёвам Сямашкам. Ён дастаўляў са склада станцыі Ясень соль для партызан, перадаваў разведданыя, распаўсюджваў лістоўкі і літа-ратуру.

Былі ў нас і правалы. У выніку здрадніцтва двух уласаўцаў, якія па дарозе ў партызаны збеглі, былі арыштаваны Шышкевіч і Прыгоцкі. Яны мужна перанеслі ўсе катаванні і не выдалі ніводнага з падпольшчыкаў. Зімой 1943 г. Шышкевіча расстралялі ў бабруйскай турме. Гэта быў першы правал у нашай арганізацыі. Ён шмат чаму нас навучыў, мы сталі болын асцярожнымі.

Летам 1942 г. у нашу вёску прыйшла група падрыўнікоў на чале з П.Кажушкам з партызанскага атрада Лівенцава. На чыгунку іх павёў наш падпольшчык К.А.Станішэўскі. Мы з нецярпеннем чакалі вынікаў. Вялікі выбух, які прагучаў нарэшце, абвясціў аб баявых дзеяннях партызан і падполынчыкаў у ваколіцах в. Ясень. Эшалон гітлераўцаў паляцеў пад адхон. Падрыўныя групы партызан вадзілі на чыгунку акрамя К.А.Станішэўскага таксама А.Сідаровіч, П.Курыльчык, У.Альшанік. На чыгунцы каля в. Люлева 43 варожыя эталоны былі скінуты пад адхон рознымі групамі партызан.

Вясной 1943 г. пры дастаўцы партызанам зброі, бінокляў, медыкаментаў, якія былі прывезены з Бабруйска на кватэру Мілы Сідаровіч, У.В.Сідаровіч і А.Р.Сідаровіч натрапілі на варожую засаду і былі схоплены гітлераўцамі. На допытах у бабруйскай турме У.В.Сідаровіч усю віну ўзяў на сябе і гэтым выратаваў ад смерці сваіх таварышаў. Ён і З.Шамаметава пасля катаванняў былі раестраляны. У З.Шамаметавай засталося трое малых дзяцей, якіх узялі да сябе і выхавалі сем’і падполынчыкаў.

Гэта быў другі правал у нашай арганізацыі. Вельмі шкада Валодзю Сідаровіча, гэтага вельмі здольнага важака моладзі, бясстрашнага падполынчыка. Пасмяротна ён быў узнагароджаны медалём «За адвагу».

Намі было вырашана адправіць у партызанскі атрад Лівенцава нашых падполынчыкаў Лёву Сямашку і Аркадзія Карчэўскага, якіх мы добра ўзброілі з нашых запасаў. Да вясны 1943 г. у Ясені засталася невялікая па колькасці, але маналітная падпольная група.

Трагедыя в. Ясень разыгралася тады, калі партызаны кавалерыйскага атрада Флегантава разграмілі ахоўны пункт немцаў на чыгунцы. Разам з партызанамі ў гэтай акцыі ўдзельнічалі і жыхары вёскі. Было забіта некалькі салдат, але двум удалося ўцячы. Яны і нарабілі бяды. Назаўтра прыехалі ў вёску гітлераўцы, сагналі ўсіх жыхароў у клуб. 45 мужчын і працаздольных жанчын адправілі ў Бабруйскі лагер. На станцыі Ясень расстралялі У.Сідаровіча і С.Алынаніка. У фашысцкі лагер трапілі таксама нашы падпольшчык! В.Н.Алынанік і К.А.Станішэўскі. Праз тры дні прыбыў карны атрад. Ім каля калгаснай пуні былі раестраляны жыхары в. Ясень С.Р.Сідаровіч, М.А.Краўчанка, Іван Хрогі, Міхаіл Чарняўскі, арыштавалі К.Сёмку, Вольгу Сёмка і Марыю Чарняўскую.

У Сёмкаў было двое дзяцей. Гітлераўцы выкінулі іх на вуліцу. Дзяцей забралі і выхавалі мясцовыя жыхары Альшанік і Краўчайка.

К.Сёмка, В.Сёмка і Сасім былі павешаны гітлераўцамі ў Татарцы. Астатнія жыхары в. Ясень разбегліся хто ў лес, хто па іншых вёсках. Паліцэйскія са станцыі Ясень пачалі рабаваць маёмасць. Ноччу пад аховай партызан жыхары вывозілі ў партызанскую зону ўсё, што засталося ад рабавання. Вёску Ясень гітлераўцы знішчылі, засталіся цэлымі толькі бальніца і некалькі дамоў. Немцы вырашылі бальніцу абсталяваць пад свой шпіталь. Яны зрабілі рамонт, пачалі завозіць мэблю і абсталяванне. Аб гэтым мы паведамілі партызан, і ў адну з начэй яны яе спалілі.

1-я Бабруйская партызанская брыгада да таго часу з Асіповіцкага раёна перадыслацыравалася ў Акцябрскі. Я прыйшоў да сакратара Бабруйскага падпольнага райкома партыі Д.М.Лемяшонка і

251 страница

папрасіў узяць мяне ў партызанскі атрад.

Але ён даў мне указанне працягваць працаваць легальна і трымаць сувязь з 1-й Бабруйскай брыгадай разам з Л.П.Станішэўскай праз падпольшчыкаў Бабруйска. У гэты час П.А.Курыльчык нрапанаваў усёй нашай групе перайсці ў спецатрад № 309, якім камандаваў прысланы з-за лініі фронту былы старшыня нашага калгаса М.П.Самсонік, што і было намі зроблена.

 

Из воспоминаний Елизаветы Прокофьевны (Прокоповны) Станишевской, жительницы д.Ясень, бывшей партизанской связной:

Добра жылі жыхары в. Ясень перад вайной. Калгас упэўнена ішоў наперад. Летам 1941 г. меўся быць добры ўраджай. 21 чэрвеня адбыўся спецыяльны калгасны сход па пытанні ўборкі збожжа. Пасля даклада старшыні калгаса М.П.Самсоніка настрой быў прыўзняты, яго ўпэўненасць перадалася вяскоўцам, і яны разышліся па хатах у добрым настроі, кожны ўяўляў сваё месца ў бітве за ўраджай, прыкідваў, як лепей арганізаваць пад час уборачнай свае хатнія справы.

Ніхто з нас і не меркаваў тады, што ўжо назаўтра пытанне аб бітве паўстане не ў пераносным, а ў прамым сэнсе…

Надышлі чорныя дні акупацыі, але з першага дня нас ні на хвіліну не пакідала вера ў перамогу савецкага народа над праклятым ворагам. У чэрвені калгаснікі Ясеня чым маглі аказвалі дапамогу адступаўшым воінам Чырвонай арміі і акружэнцам, што прабіваліся да лініі фронту.

У трывозе прайшла зіма 1942 г. Вясной дзеянні партызан актывізаваліся, варожыя эшалоны паляцелі пад адхон. Каб зрабіць pyx больш бяспечным, акупанты пачалі зганяць мірнае насельніцтва (у т.л. і 13-гадовых дзяцей) на ахову чыгункі. На 2 – 3 метры палатна ставілі па 1 мясцоваму жыхару, а на кожны кіламетр – па 1–2 сваіх салдат. Той, хто заўважаў партызан, павінен быў падняць трывогу і папя-рэдзіць фашысцкіх ахоўнікаў. Канешне ж, гэта было камічна, бо, заўважыўшы партызан, ніхто іх не «здаваў», а, наадварот, забяспечваў народных мсціўцаў неабходнай інфармацыяй. Так пачалася сувязь калгаснікаў з партызанамі.

Да нас у дом першыя партызаны прыйшлі ў кастрычніку 1942 г. Натуральна, што гэта былі бабруйчане, паколькі да Бабруйска рукой падаць. Кіраўніцтва дыверсійнай групы 1-й Бабруйскай брыгады (узначальваў П.Кажушка) прапанавалі майму мужу, Канстанціну Антонавічу Станішэўскаму, стаць правадніком дыверсійнай групы, а мне – сувязной, і з гэтага моманту пачаўся для нас новы адлік часу.

Зрэшты, уся вёска жыла ў гэты час дваякім жыццём. Днём, калі прыязджалі гітлераўцы ці паліцаі, насельніцтва хавалася па дамах і жыццё замірала, але ноччу, калі вёску займалі партызаны, пачыналася поўнае небяспекі і барацьбы: праводзіліся сходы, чыткі савецкіх газет і лістовак, паргызанам перадаваліся звесткі аб размяшчэнні акупантаў.

У студзені 1943 г. да нас прыехалі сакратар Бабруйскага падпольнага райкома партыі Д.М.Лемяшонак і член райкома М.І.Семісалаў. Яны прапанавалі ўдзель-нічаць у пашырэнні падпольнай сеткі ў Бабруйску. Задание было выканана, і ў горадзе з’явіліся дзве новыя явачныя кватэры. Удзельнічалі ясеньцы зімой і ў іншых партызанскіх акцыях. Вось адзін эпізод.

Штодня некалькі чалавек з вёскі ішлі на работу на чыгунку да будкі каля в. Люлева. Гітлераўцы, што былі на гэтым участку, многіх з іх ведалі ў твар. Партызаны вырашылі гэта выкарыстаць. У сярэдзіне лютага байцы з кавалерыйскай групы брыгады Флегантава далучыліся да вяскоўцаў і спакойна дайшлі да будкі, дзе разам з жыхарамі вёскі П.I.Белым,

252 страница

B.Я.Сёмкам, І.Ф.Сідаровічам і У.А.Сідаровічам сякерамі засеклі 17 фашыстаў.

Гітлераўцы паднялі трывогу, калі ў будцы ўсё было скончана. Пачалася пагоня і перастрэлка, у якой І.Сідаровіч загінуў, а астатнія ўдзельнікі акцыі, захапіўшы зброю, уцяклі. У.Сідаровічу і C.Альшаніку было даручана папярэдзіць вяскоўцаў. На вялікі жаль, зрабіць гэтага яны не паспелі. Гітлераўцы акружылі Ясень і захапілі ўсіх мужчын, нават тых, хто працаваў у лесе і нічога аб здарэнні не ведаў. Усяго набралася 40 чалавек. Іх адвялі на чыгуначную станцыю Ясень. Тут жа пасля катаванняў Альшанік і Сідаровіч былі расстраляны. Астатніх адправілі ў Асіповічы, а потым у Бабруйскі лагер.

Праз некалькі дзён вёску зноў акружылі карнікі. Я паспела схавацца ў яме ў хляве. Усе схопленыя мужчыны былі тут жа расстраляны на калгасным двары, а жанчынам было прапанавана выдаць сем’і ўдзельнікаў забойства ў чыгуначнай будцы. Натоўп маўчаў. Тады карнікі прыгразілі забіць усіх. Жонкі В.Я.Сёмкі і І.Ф.Сідаровіча з малымі дзецьмі мужна назвалі самі сябе. Іх вывелі, пасадзілі на машыну, адвезлі на торфазавод «Татарка», дзе павесілі, астатнім жа прапанавалі бегчы ў бок балота даўшы над галовамі чаргу з кулямёта.

Пасля гэтага выпадку я з сям’ёй пасялілася на падсобнай гаспадарцы ў нашага сувязнога Уладзіміра Сідаровіча. 5 сакавіка 1943 г. да нас наведаўся Д.М.Лемяшонак. Ён даў указанні па далейшай рабоце і прапанаваў Валодзю з’ездзіць у Бабруйск па медыкаменты, куды той неўзабаве і адправіўся. У гэты час гітлераўцы ўчынілі арышты ўсіх падазроных у сувязях з партызанамі. 8 сакавіка я знаходзілася ў Сычкаве, дзе займалася пошукам солі для атрада, як у Ясень зноў наляцелі карнікі. Яны схапілі маю маці, дачку і сястру Валодзі ў якасці заложнікаў да той пары, пакуль ён не вернецца. Папярэджаны Валодзя прыехаў надвячоркам. Здавалася, усё павінна было скончыцца добра, бо разам з сувязнымі А.Сідаровічам і П.Курыльчыкам ён тут жа вырашыў ісці ў атрад. Хлопцы рушылі з вёскі, аднак па дарозе, непадалёку ад дома, напароліся на карнікаў. Курыльчыку ўдалося збегчы, а абоіх Сідаровічаў схапілі. Валодзя ўзяў ўсю віну на сябе – арыштаваных адпусцілі, але яго самога пасля катаванняў расстралялі ў турме.

У чэрвені 1943 г. мяне выклікаў для перагавораў былы старшыня калгаса камандзір спецгрупы М.П.Самсонік. Ён прыбыў з-за лініі фронту для арганізацыі разведкі ў тыле ворага. Я ведала яго як выдатнага арганізатара і патрыёта і таму згадзілася стаць разведчыцай. Не раз я бывала ў Бабруйску, назірала за рухам на чыгунцы, па яго заданні падрыхтавала кватэру ў Бабруйску для размяшчэння рацыі, а ў канцы таго ж года дапамагла радыстцы перайсці на захад рэспублікі…

Успамінаючы гады змагання, магу сказаць, што мае землякі – ясеньцы – не засталіся ў баку ад барацьбы з акупантамі. Некаторым, праўда, актыўна змагацца не дазвалялі здароў’е, узрост, іншыя важкія абставіны, аднак тыя, хто мог, актыўна процістаялі фашысцкай навале. Многія ў барацьбе загінулі, і лепшым помнікам ім будзе наша ўдзячная людская памяць.