Газеты сообщали (1924-1937) – online

133 страница

По страницам бобруйской окружной газеты “Коммунист” за 1924 год:

№131

Деревенские болячки. Учебные занятия начинаются в Татарковичской школе поздней осенью и заканчиваются самой ранней весной. Учитель Савенко живет у жены в 7-8 верстах от школы, на уроки является поздно и рано их оканчивает. Бывает так, что школа не открывается несколько дней подряд. Учащиеся соберутся у запертой двери и, не дождавшись учителя-отлучника, расходятся по домам. Бывают и такие дни, что учитель Савенко явится в школу, а учеников нет, последние не знают ни дня ни часа, когда явится учитель. На рождественские каникулы учитель Савенко оставил школу за 5 дней до роспуска и после каникул начал работать несвоевременно. В бытность Савенко у нас учителем наши дети забыли и то, что приобрели при его предшественниках. Наша школа обижена учителем и ждет труженика-просветителя.

Я откровенно скажу, что наш учитель к своей службе не имеет призвания и слабо к ней подготовлен. УОНО, обрати внимание на Татарковскую школу и дай нам работника, ибо мы, татарковцы, бездельников гоним от себя прочь.

Осередовец.

№137

СУД НАД ЗНАХАРСТВОМ

В субботу, 26 июня в переполненном гражданами клубе (ст. Ясень) был инсценирован суд над знахарем-гадальщиком. Вопрос этот имеет большое общественное и практическое значение, несмотря на наличие в поселке фельдшерского пункта, многие по некоторым видам болезней обращаются к темным элементам деревни, которые хитростью дурачат темных и невежественных пациентов.

Инициаторы инсценировки имели в виду бороться с этой темной стороной деревенской жизни, нередко связанной с жертвами. После допроса обвиняемого зачитывается тот материал, при помощи которого он излечивал больных. Медицинский эксперт объясняет причины болезней… Суд, найдя в действиях подсудимого обман с целью возбуждения суеверия в массах населения, а также с целью извлечь таким путем выгоду, приговорил его к трем годам лишения свободы, но, принимая во внимание старческий возраст, считать приговор условным.

Очевидец.

№141

БЕЗ ЗЕМЛЕМЕРОВ ТОЛКУ МАЛО

На земле бывшего имения Корытное Корытнянского сельсовета в прошлом году образовано много поселков. Землемером были указаны границы, и поселковцы были предоставлены сами себе. Поселковцы не знают, как лучше разделить землю. Образовалась та же чересполосица, что и в деревне. Из-за каждого кусочка лучшей, унавоженной раньше земли происходят драки. Почти целыми неделями ходят поселковцы кучей и делят сенокосы. Сколько ни бьется агрономия, но к правильному севообороту не переходят крестьяне. Необходимо при создании поселков ставить непременное условие переход к правильному севообороту… Нужно прислать землемера и только после правильной разбивки будет возможна широкая агрономическая работа.

 

П.Н.Сергейчик.

134 страница

№166

БУДЕТ ЭЛЕКТРИЧЕСТВО

Общее собрание родителей и учащихся Осиповичской семилетки, заслушав доклад зав. школой тов. Ясюнаса о необходимости замены освещения керосином электричеством, так как керосиновое освещение обходится гораздо дороже электричества, постановило ввести в школу электричество.

Деньги в сумме 180 р., которые потребуются для этого, решено собрать путем самообложения. На каждого ученика, кроме освобожденных от взноса платообучения, их около 50 чел., приходится по 90 коп. Работу по проводке уже начали, с 15-го числа 2-я смена и кружки будут работать и учиться при электрическом свете.

Рубинчик.

№185

В деревнях Протасевичи и Дражня Верейцовского сельсовета кулачество свило себе прочные гнезда. Там, где сильно кулачество, почему-то не может не процветать и кустарное производство самогона в самых широких размерах…

О чем писала газета “Коммунист” в 1929 году:

4 января:

УСЕ НА ВЫБАРЧЫЯ СХОДЫ!

КАГО ВЫСТАЎЛЯЮЦЬ КАНДЫДАТАМІ ЖЫЦІНСКІЯ КУЛАКІ

Кулакі вёсак Жыціна і Крамка рыхтуюцца для перавыбараў, вылучыўшы сваіх кандыдатаў у саветы. Хто яны, кулацкія кандыдаты?

Мошчын Мацьвей – быўшы валасны старшыня, заможнік, чужды партыі і ўладзе элемент.

Шляхцін Пракоп – быўшы бандыт.

Перапыка Паўла – кулак, абкладзены ў індывідуальным парадку.

Кутынка Кірыла – быўшы валасны судзьзя, які прабыў судзьзей 12 год да Кастрычнікавай рэвалюцыі.

Капейка Іван – унтэр-афіцэр царскай арміі, мае добры аўтарытэт сярод кулачча.

Бедната і серадняцтва павінны даць рашучы адпор кулаччу і іх кандыдатам, якія хочуць раскласьці працу саветаў.

Яршоў.

 

НЯ ЛАЗЬНЯ, А ГРАЗЬНЯ

У вёсцы Вубалацьці Асіповіцкага раёну прыблізна на 10 двароў прыходзіцца адна лазьня. Здаецца і добра. Але ж ня зусім. Лазьні бяз сянец, дзіравыя, брудныя, без цёплае вады. Памыўшыся ў іх выйдзеш, як той чорт з пекла, да таго ж брудны і паскудны.

Звычайна мы находзім грошы і на папоў, і на дзякоў, а вось каб за добрыя лазьні ўзяцца, дык гэтага ў нас і нямашака.

Брудны.

6 января

ПЕРАМАГАЮЧЫ СУПРАЦІЎЛЕНЬНЕ КУЛАКА, ПРАВОДЗІМ САМААБКЛАДАНЬНЕ

На сходзе вёскі Карытнае (Асіповіцкі раён) кулакі імкнуліся сарваць самаабкладаньне, але яны праваліліся. Добра арганізаваныя беднякі і сераднякі далі ім адпор і прынялі самаабкладаньне на пашырэньне школы і набыцьце школьнага інвентару.

А. Сяўрук.

 

КВАДРАТОВЫ САЖАНЬ ЗЯМЛІ ДАЎ ПУД КАРНЯПЛОДАЎ

Шчыра дзякую рэдакцыю газэты «Камуніст» за насеньне морквы і буракоў, якое яна мне прыслала вясной мінулага году… Усё лета мае карняплоды расьлі добра, я толькі стараўся прапалваць і прарэжваць. Увосень я са ўсяго куска накапаў 100 пудоў карняплодаў. Асобныя буракі важылі па 10 ф., а морква па 5 ф.

Цяпер карняплоды пачаў даваць карове. Карова адразу пачала прыбаўляць малака. Я на лета засею большую плошчу пад карняплоды і раю ўсім сялянам сеяць карняплоды ў сябе.

Сіротка. Сухлава, Асіповіцкі раён.

135 страница

11 студзеня

ЖАНЧЬІН – У САВЕТЫ

Трэба адзначыць арганізаванасьць жанчын на выбарах у Зборскім сельсавеце. Наведаваньне імі сходаў дасягае 50 проц. У вёсцы Смык-Слабада ў савет абрана 1 жанчына, у рэўкамісію – таксама 1 жанчына, у вёсцы Цяплуха – таксама 1 жанчына. Трэба спадзявацца, што процант жанчын у сельсавеце будзе даведзены да 25.

В’юркоў.

 

16 студзеня

З ВЫБАРЧЬІХ ВУЧАСТКАЎ

Праваліліся кулакі ў вёсцы Кассё (Сьвіслацкі раён). Намецілі яны ўжо і склад савета, але амаль па 100 процантаў прайшлі кандыдаты партыйнай ячэйкі і беднаты. Бедната была добра арганізавана.

У перавыбарах значна дапамаглі рабочыя шклозавода «Акцябр», якія правялі вялікую растлумачальную работу і арганізавалі канцэрт пасьля сходу. Работніцы завода арганізавалі на час выбараў дзіцячы пакой.

А.Крацар.

 

6 лютага

РАЕШНІК

Як у Ясеньскім савеце
Бацюшкі!

Сакратар гарэлку хлешча
Матушкі!

Па гарэлку па па пьяную
Бацюшкі!

Гатоў ісці вярсту-другую
Матушкі!

Носам счуе ён то зельле

Бацюшкі!

Кожны дзень у яго пахмельле
Матушкі!

Яго сьвіньні цалавалі
Бацюшкі!

Ледзь вушэй не абарвалі
Матушкі!

Дзед Няфёд.

 

15 лютага

 

ЦЯГА Ў ПАРТЫЮ. ЦІ НЯМА АДВОДАЎ?

Кандыдаты.

Кісялеў Мітрафан Васілеў, Марушкевіч Міхась Савельлеў – стрэлачнікі станцыі Асіповічы.

Панкратовіч Сергей – памочнік машыніста ст. Асіповічы.

Пугачоў Міхась Федараў, Маслоўскі Станіслаў Рыгораў, Зіньковіч Іван Сцяпанаў – рабочыя шклозаводу «Кастрычнік»

Міхалькевіч Фэлікс Андрэянаў, Ібрагімаў Гарай Гараеў, Кудракоў Цімох Янкаў – грузчыкі ст. Градзянка.

Шаціла Нікола Міхасёў – рабочы шклозавода «Кастрычнік».

Родаў Арон Гіршаў – сябра арцелі ў Ясені.

Шаціла Антон Антонаў – грузчык ст. Градзянка.

 

17 красавіка

 

НАША ДАПАМОГА СЕЛЯНІНУ

Калі пачалася падрыхтоўка да веснавой сяўбы, то вучні Сьвіслацкай сямігодкі пачалі таксама рыхтавацца. Перш за ўсё на сходзе вучняў быў заслухан даклад аб веснавой сяўбе, дзе і было парашона: кожнаму вучню 2-га канцэнтру ў абавязковым парадку ўнесьці «сельска-гасп. пятачок» для закупкі сельска-гаспадарчай літаратуры, каб гэтую літаратуру раздаць па вёсках сялянам. Апроч таго, вучні разбіліся на групы па 15 чалавек. Кожная
група павінна выйсці у вёскі бліжэйшых саветаў, там праводзіць сходы сумесна з
другімі арганізацыямі, рабіць пастаноўкі і іншае. Таксама кожны вучань вядзе
агітацыю аб ачыстцы і сартыроўцы насеньня…

Селькор.

 

3 красавіка

 

АРГАНІЗУЕМ КАМСАМОЛЬСКАЕ МАШЫННАЕ ТАВАРЫСТВА

Нарада сэкратароў камсамольскіх ячэек Асіповіцкага раёну пасьля абгаварэньня пытаньня аб удзелу камсамольскай арганізацыі ў пасяўной кампаніі парашыла арганізаваць у адной з вёсак машыннае таварыства з

камсамольцаў пад назваю «Асіповіцкі камсамолец».

Сэкратары ячэек на гэту справу парашылі ўнесьці па два рублі і выклікаюць пайсці па іх прыкладу камсамольцаў.

136 страница

12 красавіка

 

Паважаны т. рэдактар

Не адкажыце зьмясьціць у вашай газэце наступнае: за апошні час зьявіліся чуткі, што я быў у арганізацыі яўрэйскай моладзі «Кадымо». Запраўды, з 1921 года мяне акружаў такі асяродак. Магчымасьць жа паступлення на чыгунку у 1922 годзе і штодзенная работа на чыгунцы ў якасьці рабочага на фактах даказала мне, што толькі савецкая ўлада пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі правільна вырашае нацыянальнае пытаньне, і ў 1923 годзе, зразумеўшы буржуазную падаплёку «Кадымо», я канчаткова парваў сувязі з гэтым асяродкам і з 1924 года я зьяўляюся сябрам ЛКСМ і актыўна ў ім працую.

Электраманцёр Рубінчык Давід Ісакавіч, ст. Асіповічы.

 

1 мая

 

БУДЗЕМ СЕЯЦЬ ЧЫСТЫМ ЗЯРНОМ

У вёску Каменічы Сьвіслацкага раёну прыбыў доўгачаканы зернаачысціцельны абоз. Камсамольская група арганізавала ачыстку збожжа ўдовам, беднякам і інвалідам, за 10 днёў работы ачышчана на вёсцы 1822
пуды насення. Такім чынам, насенне для пасеву аказалася поўнасьцю ачышчаным.

Камяніцкі.

 

22 мая

 

БАНДЫЦКІ ДРУГ – АБ’ЕЗДЧЬІК

У Градзянскім лясніцтве працуе аб’ездчыкам Трэпашко. Тут дадзім маленькую характэрыстыку гэтага «савецкага працаўніка».

У 1920 годзе пры белапаляках Трэпашко быў начальнікам павятовай міліцыі ў Чэрвені. Праводзіў ён агітацыю супраць камуністаў разам з камісарам Жылінскім, які трымаў сувязь з бандытамі. Пасьля выкрыцьця бандытскага друга Жылінскага яго кампаньён Трэпашко пралез у Жорнаўскую лясную школу, якую скончыў і быў прызначан аб’ездчыкам. Вось і ўсё. Астатняе слова, спадзяемся, скажа камісія па чыстцы савецкага апарату.

Селянін.

 

24 мая

 

У Лапіцкай сямігодцы (Асіповіцкі раён) у апошні час разьвіўся антысемітызм. На лекцыі ў час выпытаў вучаніца 6 клясы, дачка папа

136-137

Залезінская Надзя пракрычала: «праклятыя жыдзеняты». Кулакі і дэклясіраваны элемент школы разьвівае антысемітызм, б’е дзяцей саматужнікаў і рабочых…

 

3 ліпеня

СЬПЯЦЬ ЦЭЛЫ ГОД

У вёсцы Татаркавічы, Касянскага сельсавету, ячэйка Асаавіяхіму за цэлы год не правяла ніводнага сходу. Сябры ня ведаюць, каму плаціць адлікі, сэкратар ячэйкі Усаў Янка сьпіць у шапку.

Лёгкая кавалерыя.

 

СПАБОРНІЦТВЫ ПА ВАЕНІЗАЦЫІ НАСЕЛЬНІЦТВА

Асіповіцкі райсавет Асаавіяхіму выклікае на сацыялістычнае спаборніцтва Стара-Дароскі райсавет.

Умовы спаборніцтва наступныя: лік сяброў давесці да 2500, з іх жанчын – 300. Канчаткова арганізацыйна аформіць ячэйкі, у кожным сельсавеце мець апорную ячэйку. Ліквідаваць запазычанасць па сяброўскіх адліках. Пачаць працу з начскладам запасу. Разгарнуць летнюю вайскавую вучобу ў полі, ахапіць ей 50 процантаў сяброў, восенню падагуліць вынікі зімовай і летняй вучобы па стрэчных манэўрах, да зімовай вучобы набыць усе неабходныя падручнікі, мець пры кожнай ячэйцы куток, бібліятэчку. У кожнай моцнай ячэйцы мець дробна-каліберную стрэльбу, для вясковых ячэек мець у райсавеце перасоўку з двох стрэльб. Пашырыць падпіску на часопісы «Осоавиахим», «Авиация и химия», у кожнай ячэйцы мець іх. Распаусюдзіць 300 значкоў. Вынікі спаборніцтва падагульняюцца пасьля сканчэньня летняга перыяду працы – у кастрычніку.

Асіповіцкі райсавет.

 

5 ліненя

 

ЯК БУДУЮЦЬ У АСІПОВІЧАХ

З будаўнічых работ, якія сёлета праводзіць Асіповіцкі камгас, зварачае на
сябе ўвагу пабудова вэтэрынарнай лячэбніцы. На яе адпушчана звыш 14 тысяч рублёў, за якія сёлета будуюцца тры будынкі: лячэбніца, заразнае адцзяленьне,
дом для кватэр пэрсаналу. Будаўніцтва аддана Замоскаму агнятрываламу таварыству «Бэтон». Гэта яго першая буйная праца, дагэтуль яно вырабляла толькі трубы і чэрапіцу…

137 страница

Камгас прыклаў усе стараньні да патаненьня будаўніцтва: вялікая эканомія маецца на закупцы матэр’ялаў, скарыстоўваецца цэгла ад разабраных будынкаў. Першы обжыг вапны з Стаішчанскіх пакладаў, што саматужна распрацоўвае «Бэтон» да пуску ў ход вапнянага заводу, які тут ужо будуецца – пайшоў на пабудову лячэбніцы. Але ўсё ж у каштарыс на 30 процантаў не ўкладуцца. Акруга склала яго нерэальна, не ўлічыла шмат чаго. Зварачвае на сябе ўвагу адсутнасьць цэманту, яго няма дзе дастаць і ўся пабудова ідзе на вапне.

Вельмі дзіўная і недарэчная гісторыя атрымалася з бальніцай, якую летась прыстасавалі з былога будынку РВК, зрабіўшы вялікую прыбудову. Гэтую так-сама буйную і знячную пабудову ніяк нельга скончыць. Камгас для сканчэньня працы па перабудове для абсталяваньня ваннай, прыбіральні, пастаноўкі пячэй, накатцы столі, афарбоўцы падлог, жасцянай страхі і інш. – патрабуе 8 тысяч рублёў; паслаў у Акрздраў каштарысы, пайшоў нават на даволі рызыкоўную штуку: набыў за лік сродкаў вэтэрынарнай лячэбніцы шмат матэр’ялаў, якія знайшоў па таннай цане і якія цяпер нідзе не адшукаеш, а Акрздраў лічыць каштарыс «дутым», свайго ня шле, на мейсца для праверкі патрэб нікога з спецыялістаў не пасылае. Урэшце на сканчэньне бальніцы надзеі няма – сэзон пройдзе.

Тое ж і з нардомам: будуецца ён ужо два гады, укладзена 20 тысяч рублеў (каштарыс ізноў нерэальны – 17 тысяч), а зроблена далёка ня ўсё… Будынак жа скарыстоўваць для працы нельга.

Трэба на такое становішча з Асіповіцкімі пабудовамі, якое мае і шмат іншых недахопаў, …зьвярнуць сваю ўвагу Рабоча-сялянскай інспэкцыі. Падштурхнуць тут трэба, і як мага хутчэй.

РЭЛ.

 

21 ліпеня

 

НЕ ДАДЗІМ БЕДНАТУ Ў ЭКСПЛЕАТАЦЫЮ

У вёсцы Ясень Асіповіцкага раёну ёсць больш дзясятку бядняцкіх гаспадарак. Шмат тут ёсць і ўдоў. Раней гэтая бедната прымушана была ў час касавіцы ісці да кулака, прасіць дапамагчы прыбраць сенажаць з тым, каб потым у жніво адпрацаваць кулаку. Бязьлітасна эксплуатавалі кулакі вясковую беднату.

Але ў гэтым годзе ўжо няма такога становішча. Вясковая камсамольская ячэйка выявіла ўсе бядняцкія гаспадаркі і прынялася за дапамогу беднаце. Частка беднаты ўжо абслужана дружынаю.

М.Рамашка.

 

26 ліпеня

АСІПОВІЧЫ БУДУЮЦЦА

Такі невялікі параўнаўча пункт Асіповічы. А будаўніцтва ў ім штогодна
пашыраецца. Сёлета на новае будаўніцтва будзе патрачана каля 1178 тысяч рублёў, з іх 211916 рублёў на пабудову 24-кватэрнага трохпавярховага дому.

Пабудова гэтага дому мае для нас велізарнае значэньне, прымаючы на ўвагу маючыйся кватэрны крызіс. Гэты дом – каштоўны ўклад у паляпшэньне рабочага быту.

Пабудова трохпавярховага дому, нягледзячы на некаторыя недахопы, хутка пасоўваецца наперад. Першы і другі паверх ужо выведзены. Цяпер працуюць над трэцім паверхам.

Акрамя пабудовы дома ідзе праца па паляпшэньню чыгуначных шляхоў у сувязі з ростам нашага тавараабароту…

А.С.

137-138

21 жніўня

 

ПАБУДУЕМ ТАНК ІМЯ ГАЗЭТЫ «КАМУНІСТ»

…Унашу адзін рубель і выклікаю Дорняка Е., Дзеркрса В., Сідаровіча А.,
Камарніка, Яцко, Валенчыца А., Пінчука В., Сяліцкага В., Чаропка, Боева, Ганчарова А., Юркаўца А. і Бугорфскага (Ясень).

Трыбушэўскі.

 

4 верасня

 

ДАДЗІМ СРОДКІ НА ПАБУДОВУ ТАНКА

31 жнівеня асьветаўцы Асіповіцкага раёну на сваёй канферэнцыі аднагалосна парашылі адлічыць аднадзённы заробак з верасьнёўскай пэнсіі на пабудову танка імя газэты «Камуніст». Асіповіцкія асьветаўцы выклікаюць асьветаўцаў Сьвіслацкага раёну правесьці таксама збор сродкаў на пабудову танка.

138 страница

22 верасня

 

АДДАЮСЯ АБАРОНЕ СССР

У сувязі з апошнімі падзеямі на Кітайска – Усходняй чыгунцы аддаюся аба-
роне айчыны пралетарыяту – СССР і прашу Рэвалюцыйны Вайсковы Савет пас-
лаць мяне ў шэрагі Далёка – Усходняй арміі.

П.Войнаў, в. Вязаўніца.

 

Падрыхтаваў Ю.В.Клеванец.

 

Па старонках асіповіцкай раённай газеты «Калгасная праўда»

 

1936 г.

21 жніўня

 

ТРАЦКІСТ, ДВУРУШНІК СНЕЖЫН ВЫКЛЮЧАН З ПАРТЫІ

«Нішто так не варожа партыі большэвікоў і працоўным масам,

як двурушніцтва»

(«Правда»).

Больш двух год працаваў рэдактарам раённай газеты «Калгасная Праўда» «член партыі» Снежын М. Увесь час прабывання ў партыі Снежын скрываў аб сваёй сувязі з трацкістамі. Будучы студэнтам Маскоўскай Акадэміі комуністычнага выхавання імя Крупскай, з 1927 па 1930 гг., ён атрымаў цесную сувязь з ад’яўленымі трацкістамі Грынчанка і яго жонкай Яблонскай Руняй – сястрой жонкі Снежына – Яблонскай Іды. Да Грынчанкі Снежын хадзіў на кватэру, меў гутаркі з імі і др. Пасля XV з’езда партыі за актыўную трацкісцкую дзейнасць Грынчанка быў судзім і выслан, а праз некаторы час ён звярнуўся. I

138-139

пасля гэтага Снежын працягвае трымаць цесную сувязь з Грынчанка, якога, як неразброіўшагася трацкіста – ворага партыі судзяць і высылаюць у другі
раз. Снежын пасля гэтага не толькі не парывае сувязь з жонкай Грынчанкі-Яблонскай Руняй, выключанай у 1933 годзе з партыі за трацкісцкую контррэволюцыйную дзейнасць, а наадварот аказвае ёй матэрыяльную дапамогу. У 1934 годзе трацкістка Яблонская Руня прыязджае к Снежыну і
пакідае ў яго на некаторы час сваё дзіця.

У ліпені 1936 года да Снежына з Кіева прыязджае яго швагерка (жонка брага Яблонскай Іды). Ад яе ён даведваецца, што Яблонская Руня за контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць выслана. Снежын адразу ж не заявіў аб гэтым ні райкому, ні сваёй партарганізацыі, ні партарганізацыі, дзе працуе яго жонка Яблонская Іда. I толькі 2 жніўня ён заяўляе аб гэтым факце і ні слова аб сваёй сувязі з трацкісцказіноўеўскім контррэвалюцыйным ахвосцем.

Аб сваёй сувязі з трацкістамі Снежын не гаварыў ні ў час праверкі, ні пры абмене партдакументаў. Варта адзначыць, што нават тады, калі ў яго ў час праверкі затрымлівалі партбілет, двурушнік ні слова аб сваёй сувязі з трацкістамі. Яго дадаткова правяраюць камісіі, прымаўшыя партарганізацыю. I на гэты раз ён утайвае ад партыі аб сваёй сувязі з контррэвалюцыйнымі трацкістамі.

17 жніўня Бюро РК КП(б)Б разглядала справу аб сувязі Снежына з трацкістамі Грынчанка і яго жонкай Яблонскай Руняй. Ён усяк адхіляўся ад прамога адказу на пастаўленыя яму пытанні, двурушнічаў, імкнуўся і на гэты раз абмануць партыю, утайваў сваю сувязь з трацкістамі праклятымі ворагамі нашай радзімы. Але гэта яму не ўдалося. Сувязь Снежына з трацкістамі ўстаноўлена. Двурушнік не здаецца. Ён імкнецца па-абывацельскі апраўдваць сваю сувязь з трацкістамі тым, што моў яму непрыемна было ненаведваць радных. Для Снежына, бачыце, галоўнае не пакрыўдзіць радню, а што гэта радня з’яўляецца заклятымі ворагамі партыі і Савецкай улады — для яго ўсё роўна.

Усё гэта адбівалася і на практычнай рабоце рэдакцыі і друкарні газеты. Хіба-ж не факт, што Снежыным, без папярэдняй праверкі, прымаліся работнікі, як у рэдакцыю, так і ў друкарню. У выніку чаго ў друкарні быў прынят наборшчык Трахтэнберг, раней судзімы і высланы за друкаванне контррэвалюцыйнага трацкісцкага матэрыяла. Быў прынят таксама Ляховіч, зволены з работы Гомельскай друкарні Палесдруку. У штат работнікаў рэдакцыі быў прынят нехта Гурэвіч, які будучы ў калгасе імя Чарвякова выступіў з контррэвалюцыйнай прамовай аб немагчымасці пабудовы комунізма ў нашай краіне. Не было большэвіцкай барацьбы наладжванне партыйнага аддзела ў газеце і работы селькорамі.

За абман партыі аб сваёй сувязі з контррэволюцыйнымі трацкістамі Грынчанка і Яблонскай Руняй, за ўкрыццё іх контррэволюцыйнай дзейнасці, за прамое пасобнічэство гэтым трацкістам, за акружэнне сябе неправеранымі, а па сутнасці класава-варожымі элементамі ў друкарні і рэдакцыі Снежын знят з пасады рэдактара і выключан з партыі.

139 страница

НАШ ПРЫГАВАР – РАСТРАЛЯЦЬ!

21 жніўня адбыўся пленум Верайцоўскага сельсовета. Удзельнікі пленума,
азнаёміўшыся з абвінаваўчым заключэннем Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда па справе контррэвалюцыйнай трацкісцказіноўеўскай банды, з абурэннем выказвалі свой гнеў і нянавісць да бандытаў фашысцкага тэрора, забіўшых лепшага сталінца – Сяргея Міронавіча Кірава, і рыхтаваўшых тэрор на любімага Сталіна і др. кіраўнікоў партыі і Совецкай дзяржавы.

Брыгадзір калгаса «Кастрычнік» тав. Нелепка і члены сельсовета т. т. Ласіцкі, Грышановіч і іншыя патрабавалі ад суда бязлітаснай кары адраднікам працоўнага народу. Яны заклікалі ўвесь актыў сельсовета яшчэ больш узмацніць класавую пільнасць, яшчэ лепш працаваць па выкананню важнейшых

мерапрыемстваў партыі і ўрада.Пленум абавязаўся за час стаханаўскага дэкадніка ў асноўным закончыць усе гаспадарчыя работы і выканаць план дарожнага будаўніцтва і лесавывазак.

Лук’яновіч.

 

КАРАЦЬ СМЕРЦЮ ВОРАГАЎ НАРОДА

У рэдакцыю працягваюць паступаць матэрыялы ад рабочых, калгаснікаў і служачых раёна, прасякнутыя гневам і нянавісцю да подлых ворагаў працоўных,
да прадажных сабак міжнароднага фашызму – трацкісцка-зіноўеўскага ахвосця,
імкнуўшыхся адабраць у працоўных іх любімых правадыроў.

Рабочы-машыніст Асіповіцкай электрастанцыі тав. Ласіцкі гаворыць:

Гэтыя гады ўвесь час вялі шкодную работу ў нашай краіне, і калі яны ўбачылі, што з гэтага нічога не выйдзе, што краіна пераможна будуе соцыялізм, – гэтыя вырадкі чалавецтва сталі на шлях забойства кіраўнікоў партыі і ўрада з-за вугла. Жыццё нашага роднага, любімага Сталіна мы будзем берагчы і ахоўваць, як зяніцу вока.

Т.т. Чэчэня, Красны, Івінскі, Закржэўскі, Науменка і інш. рабочыя дэпо заяўляюць аб сваёй бязмежнай любві і адданасці да любімага тав. Сталіна. Яны патрабавалі караць смерцю ворагаў народа.

 


 

Няможа быць месца ў нашай краіне гадам фашысцкага тэрору, — заяўляюць члены калгаса імя Будзённага, Ліпеньскага сельсовета.

Выступаючы на сходзе членаў калгаса, тав. Чыгілейчык сказаў:

Раней у мяне не хапала хлеба, жыў я вельмі бедна. Зараз, дзякуючы любімаму Сталіну, жыву заможна і культурна. I гэтага, што даў нам тав. Сталін, мы не аддамо нікому, і будзем стальной сцяною ахраняць нашага роднага бацьку тав. Сталіна.