Герои – освободители Осиповичского края

307 страница

АБРОСИМОВ Михаил Романович

Нарадзіўся 1.5.1924 г. на хутары Пакроўскі Іўнянскага раёна Белгародскай вобл. 3 сакавіка 1943 г. на Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах. Старшы тэлефаніст 4-й батарэі гвардыі 297-га зенітна-артылерыйскага палка яфрэйтар М.Р.Абросімаў асабліва вызначыўся ў баі за г. Асіповічы. Загінуў 30.6.1944 г. у баі, пахаваны ў брацкай магіле на чыгуначнай станцыі Вярэйцы. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 22.8.1944 г. Навечна залічаны ў спіс асабовага складу вайсковай часці, у якой ён служыў. Яго імем названы вуліцы ў Асіповічах, у вёсцы Вярэйцы, сярэднія школы ў Верхавінскім раёне Бгародскай вобл, і школа № 2 у Асіповічах.

 

БОГДАНОВ Анатолий Сергеевич

Нарадзіўся 15.12.1922 г. у г. Каканд Ферганскай вобл. 3 сям’і ваеннаслужачых. 3 верасня 1943 г. на Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах. Камандзір звяна штурмавікоў ст. лейтэнант А.С.Багданаў вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі, у т.л. Бабруйска і Асіповіч. 3 верасня 1943 г. да лютага 1945 г. здзейсніў 116 баявых вылетаў. Загінуў 19.12.1954 г. пры выкананні службовых абавязкаў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15.5.1946 г. Яго імем у Іркуцку названа вуліца, на будынку школы № 11, якую ён скончыў у 1940 г., устаноўлена мемарыяльная дошка.

 

ГРИГОРЬЕВ Дмитрий Петрович

Нарадзіўся 5.1.1920 г. у в. Вымец Духаўшчынскага раёна Смаленскай вобл. Закончыў Мікола-Пагарэлаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1936), Кіеўскае ваенна-тэхнічнае танкавае вучылішча (1941). У Чырвонай арміі з 1940 г. 3 кастрычніка 1941 г. да лютага 1943 г. узначальваў партызанскі атрад імя Фурманава ў Смаленскай вобл.

308 страница

Вызначыўся ў Беларускай аперацыі 1944 г. Старшы лейтэнант Дз.П.Грыгор’еў узначальваў групу дэсантнікаў з 20 самаходных гармат 82-й Ярцаўскай стралковай дывізіі. Удзельнічаў у вызваленні Асіповіцкага раёна. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г.

КЛИМЕНКО Николай Иванович

Нарадзіўся 4.5.1911 г.у в. Міхайлаўка Венгераўскага раёна Новасібірскай вобл. Працаваў у сельскай гаспадарцы, потым сакратаром сельсавета, першым сакратаром Венгераўскага райкома ВЛКСМ. На фронце з 1941 г. Намеснік камандзіра батальёна старшы лейтэнант М.І.Кліменка вызначыўся ў баях з гіглераўцамі пры вызваленні Магілёўскай вобл., у т.л. Асіповіцкага раёна. 30.6.1944 г. з 10 байцамі заняў рубеж каля пераправы цераз р. Свіслач каля в. Свіслач і адбіваў контратакі праціўніка да падыходу падмогі. Загінуў у гэтым баі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г.

МАТРОСОВ Александр Алексеевич

Нарадзіўся 22.6.1918 г. у г. Іванава (Расія). У Чырвонай арміі з 1939 г. На фронце з 1941 г. Камандзір разведвальнага ўзвода старшы сяржант А.А.Матросаў вызначыўся ў баях за пераправу цераз р. Свіслач у Асіповіцкім раёне. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г.

 

ПЕТЯЛИН Сергей Васильевич

Нарадзіўся 4.10.1925 г. у с. Чыгарова Арамашаўскага раёна Цюменскай вобл. На фронце з 1943 г. Разведчык 210-га стралковага палка яфрэйтар С.В.Пяцялін вызначыўся у баі за вызваленне пасёлка Ялізава і шклозавода «Кастрычнік» Асіповіцкага раёна. Загінуў у баі 30.6.1944 г. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Імем С.В.Пяцяліна названа вуліца ў с. Чыгарова і пастаўлены абеліск.

 

РОМАНОВ Борис Дмитриевич

Нарадзіўся 15.4.1924 г. у г. п. Палатняны Завод Калужскай вобл. 3 сакавіка 1942 г. на Паўночна-Заходнім, Бранскім, 1-м Беларускім франтах. Камандзір процітанкавай гарматы Б.Дз.Раманаў вызначыўся ў баі з ворагам 30.6.1944 г. у в. Малая Гарожа Асіповіцкага раёна. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 22.8.1944 г. Да 1962 г. служыў у Савецкай арміі, капітан. Жыў у г. Калуга. Памёр 7.8.1980 г.

 

РОМАШКО Николай Васильевич

Нарадзіўся 13.10.1913 г. у в. Дусаеўшчына Капыльскага раёна Мінскай вобл. Працаваў у саўгасе. У Чырвонай арміі з 1935 г. 3 1941 г. на Паўночна-Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Намеснік камандзіра 1359-га зенітна-артылерыйскага палка па палітчастцы маёр М.В.Рамашка вызначыўся ў Беларускай аперацыі, удзельнічаў у адбіцці некалькіх атак праціўніка. Загінуў 30.6.1944 г. пры абароне чыгуначнага моста цераз р. Бярэзіну каля в. Свіслач Асіпо-

309 страница

віцкага раёна. Пахаваны ў г. Магілёве. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 26.10.1944 г. Імем М.В.Рамашкі названы вуліцы ў г. Магілёве, г. Капылі.

 

ВЛАСЕНКО Сергей Платонович

Нарадзіўся 26.6.1909 г. у сяле Яблынева Аржыцкага раёна Палтаўскай вобл. У Чырвонай арміі з чэрвеня 1941 г. 3 1942 г. на Центральным, Бранскім і 1-м Беларускім франтах. Камандзір гарматы гвардыі ст. сяржант С.П.Уласенка вызначыўся ў баях з гітлераўскімі акупантамі пры вызваленні Асіповіцкага раёна. Памёр ад ран у верасні 1944 г. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 22.8.1944. У Міргарадзе ў парку «Вечнай славы» на помніку загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну залатымі літарамі занесена яго імя.

 

ШАРКОВ Валентин Иванович

Нарадзіўся 4.9.1923 г. у г. Угліч Яраслаўскай вобл. Закончыў ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў (1942). У Чырвонай арміі з 1940 г. На фронце з 1942 г. Намеснік камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяпалка старшы лейтэнант В.І.Шаркоў удзельнічаў у Беларускай аперацьй 1944 г., вызначыўся пры вызваленні Бабруйска, Слуцка, Асіповіч. За гады вайны здзейсніў 109 баявых вылетаў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23.2.1945 г.

ЛЕВЧЕНКО Дорофей Тимофеевич

 

Герой Советского Союза капитан Дорофей Тимофеевич Левченко (1911 — 1941).

Д.Т. Левченко в Красной Армии с 1931 года. Служил на Дальнем Востоке. В 1935 году окончил Омскую военную пехотную школу. После училища вернулся на Дальний Восток и был назначен командиром взвода, затем роты. Участник боев у озера Хасан (29 июля — 11 августа 1938 года).

31 июля 1938 года после короткой артподготовки японцы атаковали высоты Безымянную и Заозёрную в районе озера Хасан и захватили их. Первыми приняли бой с самураями советские пограничники. После отражения 3-й атаки в строю из 11 пограничников осталось 7. Командир роты 119-го стрелкового полка старший лейтенант Левченко первым пришёл на помощь пограничникам. Достигнув сопки Безымянной, рота по приказу командира с ходу вступила в бой. Бойцы роты вместе с пограничниками очистили сопку от японцев после чего отразили несколько контратак противника. Старший лейтенант Левченко  продолжал командовать ротой, несмотря на полученные ранения, трижды водил бойцов в контратаки, участвовал в рукопашных схватках.

Указом Президиума Верховного Совета СССР от 25 октября 1938 года за героизм и мужество, проявленные в боях с японскими милитаристами, старшему лейтенанту Левченко Дорофею Тимофеевичу присвоено звание Героя Советского Союза с вручением ордена Ленина, а после учреждения знака особого отличия ему была вручена медаль «Золотая Звезда» № 90.

После боёв у озера Хасан капитан Левченко некоторое время командовал батальоном. В октябре 1939 года он стал слушателем Военной академии имени М.В.Фрунзе. Великую Отечественную войну он встретил в войсках, на западной границе СССР, где стажировался в должности командира стрелкового полка. Выводя полк из окружения, погиб в августе 1941 года вблизи деревни Новосёлки Осиповичского района Могилёвской области Белоруссии.