О республиканском проекте «Книга Память» (кніга «Памяць»)

О книге «Память» — истории ее создания, проблемных вопросах — смотрите интервью с главным редактором «Краеведческой газеты» Владимиром Гилепом

 

В 2005 году к 60-летию Победы была издана книга «Память Беларуси».

В предисловии  к этому изданию, есть история  создания историко-хронологических Летописей «Памяць»:

«…Перад Вамі незвычайная кніга пад назвай «Памяць Беларусі».

   60 гадоў мінула пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, 60 гадоў нашай вялікай Перамогі над фашызмам.

   Увесь тэты час беларускі народ свята захоўвае памяць герояў, вядомых і невядомых салдат — тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы. Даглядаюцца і ўпа-радкоўваюцца брацкія магілы і мясціны былых баёў. 3 вялікай пашанай ставіцца народ да ветэ-ранаў вайны, якія на сваіх плячах вынеслі ўвесь цяжар тых жудасных дзён.

   Пра вайну і яе герояў напісаны дзесяткі тысяч кніг, зняты кінафільмы, пастаўлены спектаклі. Але з кожным новым выданнем адкрываюцца ўсё новыя старонкі гераічных подзвігаў народа ў час вайны.

   Самым значным кніжным праектам, у якім адлюстравана памяць пра вайну, з’явілася выданне ў рэспубліцы серыі гісторыка-дакументальных Хронік «Памяць».

   Ідэя выдання такіх кніг належыць П.М.Машэраву. Менавіта ён прапанаваў выдавецтву «Беларуская Энцыклапедыя» распрацаваць серыю кніг, дзе паказаць уклад кожнага раёна Беларусі ў вялікую Перамогу.

   Першая кніга «Памяць. Шумілінскі раён» была выпушчана выдавецтвам у 1985 г. Пазней, 27 мая 1991 г., была прынята пастанова Савета Міністраў № 203 «Аб выданні ў рэспубліцы кніг Памяці». У адпаведнасці з гэтай пастановай у жніўні таго ж года пры Дзяржкамдруку быў створаны Арганізацыйна-метадычны цэнтр павыданнігісторыка-дакументальных Хронік Памяці.

   Спачатку выданнем кніг «Памяць» займалася толькі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», была створана спецыяльная рэдакцыя гісторыка-дакументальных Хронік Памяці. Пазней выданне кніг серыі было даручана і іншым выдавецтвам. Ва ўсіх гарадах і райцэнтрах былі створаны гарадскія і раённыя камісіі па зборы матэрыялаў і падрыхтоўцы рукапісаў Хронік Памяці. Да гэтай высакароднай справы далучыліся сотні навукоўцаў і аматараў краязнаўства, супрацоўнікаў архіваў і музеяў, журналістаў.

   У выніку мэтанакіраваных пошукаў удалося сабраць унікальны матэрыял. Вялікая ўвага звярталася на дакументальную базу хронік: кожная кніга пра раён публікуе вытрымкі з летапісаў, дакументаў і старажытных кніг, успаміны сведак і ўдзельнікаў знамянальных падзей, матэрыя-лы па этнаграфіі і фальклоры. У кнігах ёсць і спецыяльная рубрыка «Дакументы сведчаць». Сотні матэрыялаўувайшліў навуковы ўжытак дзякуючы спецыяліст’ам, якія працавалі ў архівах над кнігамі.

   Хронікі Памяці сталі зборамі навуковай інфармацыі па кожным горадзе, раёне. Невыпадкова іх называюць рэгіянальнымі энцыклапедыямі. У кнігах даецца археалогія раёна, яго гісторыка-палітычнае і культурнае развіццё, у тым ліку характарыстыкі рэгіёна ў складзе старажытнай усходнеславянскай дзяржавы, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі. Падрабязна разглядаюцца гістарычныя падзеі, якія адбываліся натэрыторыі канкрэтнага горада ці раёна. Значная ўвага аддаецца сённяшняму жыццю раёнаў, славутым землякам, у кожнай кнізе ёсць раздзелы «3 матэрыяльнай і духоўнай спадчыны», «3 гісторыі населеных пунктаў».

   Асноўны раздзел хронік — «Ішла вайна народная», у аб’ёме кожнай кнігі ён займае каля 60 працэнтаў. Адлюстраваны пачатак вайны і жыццё пры акупацыйным рэжыме, падпольны і партызанскі рух, паказаны вызваленне, першыя аднаўленчыя работы і дапамога фронту; змя-шчаюцца спісы воінаў-землякоў, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах вайны; спісы партызан, падпольшчыкаў, удзельнікаў антыфашысцкага руху, закатаваных фашыстамі мірных жыхароў.

    Увекавечана памяць не толькі жыхароў Беларусі, але і воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі пры абароне і вызваленні нашай рэспублікі і тут пахаваны.

    У кнігах «Памяць» расказваецца таксама пра воінаў, якія вярнуліся з франтоў Вялікай Ай-чыннай вайны пераможцамі — каб нашчадкі ведалі, хто з іх землякоў змагаўся за Радзіму і пазбавіў свет ад фашысцкай навалы.

    Вьгхад першых кніг выклікаў цікавасць у чытачоў, быў прыхільна ўспрыняты настаўнікамі, моладдзю і ветэранамі. Стварэнне іх стала сапраўды ўсенароднай справай. Кнігі з’явіліся асноўнымі крыніцамі патрыятычнага выхавання і абуджэння гістарычнай Памяці і грамадзян-скай годнасці.

    Усяго выдадзена 145 тамоў Хронік Памяці гарадоў і раёнаў Беларусі агульным тыражом 636 155 экзэмпляраў. Над выпускам кніг працавалі выдавецтвы: «Беларуская Энцыклапедыя» (41 кніга), «Беларусь» (13), выдавецкі цэнтр БелТА (47), «Мастацкая літаратура» (7), «Паліграф-афармленне» (10), «Беларуская навука» (3), «Вышэйшая школа» (8), «Полымя» (2), «Універсітэцкае» (3), «Ураджай» (10), «Друкарня «Перамога» (1).

    У 1995 г. да 50-годдзя Перамогі выйшла Рэспубліканская кніга Памяці, дзе была змешчана інфармацыя пра брацкія і адзіночныя магілы воінаў, партызан, мірных жыхароў — ахвяр фашысцкага тэрору.

    Завяршальным томам гэтай серыі з’яўляецца кніга «Памяць Беларусі». Яна падводзіць вынік здзейсненай вялікай працы і змяшчае абагульняльныя звесткі пра кожную з выдадзеных кніг.

    Гэта кніга складаецца з уступнага нарыса пра падзеі на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і кароткай інфармацыі пра кожны раён Беларусі ў гады вайны. Даюцца даты акупацыі і вызвалення раёна, прыводзяцца факты лютавання гітлераўцаў на акупіраванай тэрыторыі, на-зываюцца партызанскія брыгады і асобныя атрады, якія тут дзейнічалі, падпольныя партый-ныя і камсамольскія органы, найболып значныя і яркія эпізоды гераічных дзён; названы Героі Савецкага Саюза, якія атрымалі званне ў баях за Беларусь, а таксама прозвішчы землякоў — Герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы.

    Па кожным раёне падлічана і публікуецца колькасць воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі і пахаваны тут; колькасць загінуўшых падпольшчыкаў, мірных жыхароў, колькасць воінаў-землякоў, якія не вярнуліся з франтоў вайны. Даецца інфармацыя, калі і ў якім выда-вецтве выйшла тая ці іншая кніга серыі «Памяць».

    У кнізе на выдзеленых колерам месцах у храналагічным парадку змешчаны звесткі пра най-болын значныя падзеі 2-й сусветнай вайны.

    У кнізе змешчана каля 4 тыс. ілюстрацый: дакументальныя здымкі часоў вайны, здымкі помнікаў і мемарыялаў, партрэты герояўтыхдзён, каляровыя карты.

    Шаноўныя чытачы! Болыпасць фотаздымкаў для гэтага выдання зроблена ў далёкія суро-выя гады Вялікай Айчыннай вайны. Некаторыя з іх атрыманы з архіваў, дакументальных крыніц і сямейных альбомаў. Значная частка іх узятаз кнігсерыі «Памяць», што выходзіліў 1985—2004 гг. Але не якасць здымкаў вызначае мужнасць, высакароднасць герояў, а неацэнны ўклад гэтых людзей у нашу Вялікую Перамогу.

    Выхад кніг «Памяць» — удзячная даніна памяці тым, хто здабыў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне…»