Из истории колхозов Осиповичского района

606 страница

Унітарнае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Пратасевічы»

У 1932 г. у в. Пратасевічы створаны калгас «Перадавік». Першы старшыня — В.І.Горацкі, першыя калгаснікі — П.Т.Чыкілеўская, П.Т.Казлоўская, С.Ю.Русаковіч, Л.А.Доўгаль, Я.В.Еўдакімовіч, І.В.Доўгаль. У 1950 г. «Перадавік» аб’яднаўся з калгасам «Чырвоная слабада». У сакавіку 1960 г. у выніку рэарганізацыі калгасаў створаны адзін саўгас «Асіповіцкі». У сакавіку 1967 г. ён рэарганізаваны ў саўгас «Пратасевічы». 3 сакавіка 1988 г. саўгас «Пратасевічы» становіцца аграгандлёвым прадпрыемствам «Пратасевічы» на базе аднайменнага саўгаса, Асіповіцкага кансервавага завода, Каўгарскага спірт-завода, магазінаў Асіповіцкага ГРАПП (агароднінных). У 1989 г. стаў сама-стойным Каўгарскі спіртзавод, у 1990 г. — кансервавы завод. 3 1.6.2001 г. называецца унітарнае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Пратасевічы».

 

Калгас «Авангард»

У перыяд калектывізацыі сяляне Зборскага сельсавета пачалі ствараць гаспадаркі: у в. Вяззе — калгас «Авангард» (1-ы старшыня А.Ф.Ляшчук), у в. Цяплухі — «Селькор», у в. Орча (Ворча) — «Дуброва», у в. Смык — «Шлях волі», у в. Зборск — «Сноп», у в. Вярэйцы — «Звязда». Гэтыя дробныя гаспадаркі існавалі да студзеня 1951 г., пасля чаго сталі 2 калгасы — «Авангард» (старшыня В.Т.Клімовіч) і «Звязда» (старшыня IЛ.Патапейка). У 1958 г. адбылося ўзбуйненне: 2 калгасы зліліся ў адзін — «Авангард». На працягу 30 гадоў яго ўзначальваў В.Т.Клімовіч. Асаблівага развіцця гаспадарка дасягнула ў 1970 — 1980-я гады, калі ёй кіраваў М.Дз.Варабей, удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы, ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга. За добрасумленную працу 30 калгаснікаў атрымалі ўрадавыя ўзнагароды. У 1997 г. у калгас «Авангард» уліўся калгас «Перамога».

   

Калгас «Асіповіцкі»

На тэрыторыі сучаснага калгаса «Асіповіцкі» ў 1929 — 1930 гг. былі арганізаваны калектыўныя гаспадаркі: імя Чапаева, «Рассвет», «Новая зара». У 1931 г. створаны калгас «17 год Кастрычніка», старшынёй якога да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў А.Л.Снігір. Старшынёй калгаса «Рассвет» да вайны быў П.Я.Чаропка. У 1950 г. у калгас «Рассвет» увайшлі калгасы імя Чапаева і «Новая зара». У 1952 г. «Рассвет» уліўся ў калгас «17 год Кастрычніка». 8.3.1960 г. гаспадарка была рэарганізавана ў саўгас «Асіповіцкі». У яго склад увайшлі землі і асноўныя сродкі калгасаў «Перадавік» Верайцоўскага сельсавета, «Рассвет» Замошскага сельсавета, «Шлях Леніна» Карытненскага сельсавета. Пры арганізацыі саўгаса былі прыняты ў яго склад таксама калгас імя Андрэева і імя Дзяржынскага Карытненскага сельсавета, «Першае мая» Дзераўцоўскага сельсавета. У 1961 г. на падставе загаду па Магілёўскаму абласному трэсту саўгасаў праведзена раздрабненне саўгаса — з яго вылучыўся саўгас «Карытнае». У сакавіку 1967 г. са складу саўгаса вылучыліся Пратасевіцкае аддзяленне і брыгада в. Паплавы, на базе якіх створаны саўгас «Пратасевічы». Першым дырэктарам саўгаса з 1960 г. да 1965 г. працаваў І.Л.Доўгаль. У 1990 г. адбылася рэарганізацыя саўгаса, у выніку якой узніклі 2 калгасы — «Першае мая» і «Асіповіцкі». Механізатару шырокага профілю І.У.Кірыновічу ў 1966 г. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Трактарыст М.В.Суравец у 1971 г. узнагароджаны ордэнам Леніна. У 2001 г. калгас расфарміраваны.

 

Калгас «Бальшавік»

У час калектывізацыі на тэрыторыі сучаснага калгаса «Бальшавік» былі створаны калгасы «Працаўнік», «Новы свет» (абодва ў 1929), «Усход», «Камунар» (абодва ў 1930), імя Варашылава, «Чырвоны баец» (абодва ў 1931). Аб’яднанне дробных калгасаў пачалося з 1935 г., аднак яно было перарвана вайной. У 1950 г. на базе калгасаў «Новы свет», імя Сталіна, «Бальшавік», імя Молатава, імя Дзяржынскага, імя Варашылава створаны ўзбуйнены калгас імя Молатава, які ў 1957 г. перайменаваны ў імя М.І.Калініна, а ў 1963 г. — у калгас «Бальшавік». Старшынёй аб’яднанага калгаса стаў Ф.І.Грыцэнка. У 1955 — 1971 гг.

 

607 страница

гаспадаркай кіраваў А.І.Лазараў, узнагароджаны ордэнам Леніна. Высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны калгаснікі: ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Снята — М.П.Канонік; ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга — І.М.Палазнік, В.А.Корбут і У.І.Сімага; ордэнам Працоўнай славы — І.М.Сугака; ордэнам Дружбы народаў — І.Ф.Сафонаў.

Калгас «Беларусь»

Заснаваны ў 1950 г. У яго склад увайшлі калгасы «Рассвет», імя Кірава, імя XVIII з’езда КПСС, імя Леніна, імя Молатава, створаныя ў 1933 — 1934 гг. У 1961 г. да калгаса «Беларусь» былі далучаны калгасы «Шлях да сацыялізму», імя Энгельса і «Светлы шлях». Старшынямі аб’яднанага калгаса «Беларусь» у розны час былі П.Ф.Багамолаў (1950—1954), М.К.Кандрацьеў (1954 — 1956), В.В.Татур (1956-1963), Р.І.Сакун (1963-1983), В.В.Новак (1983-1988), А.Ю.Германчук (1988—1995).

Калгас імя Леніна

Сваю гісторыю пачынае з камуны «Новае жыццё», створанай у 1930 г. У 1933 г. яна аб’ядналася з калгасам «Энергія». Першым старшынёй быў Аляксей Сідаровіч. Калгас насіў імя Сталіна, імя Варашылава, імя Леніна. Па выніках працы 1937—1939 гг. калгас імя Варашылава быў удзельнікам ВДНГ СССР, сярод іншых у выстаўцы ўдзельнічала Ф.М.Бобрык. У 1952 г. калгас узбуйнены, да яго далучаны суседнія вёскі Грынёўка, Вайнілава, Ясяноўка, Ражнетава, Аляксандраўка, Залессе. Са жніўня 1998 г. старшынёй калгаса працуе П.М.Сашчэка. За гады існавання калгаса было шмат перадавікоў, сярод іх В.П.Краўчанка, Д.Д.Ганчароў, М.І.Шпіль, І.І.Хроп, Ф.Ф.Тарбееў і інш. Свінарка Б.А.Калес-нікава ўзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўную доблесць», жывёлавод У.М.Клімовіч адзначаны Ганаровай граматай ВДНГ і каштоўным падарункам — аўтамабілем «Масквіч», галоўны інжынер калгаса А.Ф.Стэльмах узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Калгас імя Ульянава

Створаны ў 1932 г. Першым старшынёй быў А.Т.Кірдун, першымі калгаснікамі — Купрыянчык, Шаманскі, Ерка, Цыганок, Сафронаў і інш. У 1951 г. да гэтай гаспадаркі далучаны калгасы «Камінтэрн», «За Радзіму», «Шлях Леніна», «Новая Каменка», «7 з’езд Саветаў». Калгас на працягу 1979—1990 гг. неаднойчы прызнаваўся пераможцам спаборніцтва за высока-эфектыўнае выкарыстанне тэхнікі, атры-манне высокіх ураджаяў кукурузы, бульбы і грэчкі, атрымліваў званне «Гаспадарка высокай культуры земляробства». Загадчык свінатаварнай фермы калгаса С.Ф.Каргун узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны»; трактарыст-машыніст М.С.Паходаў — ордэнамі Леніна (1965) і Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), мае званне «Заслужаны механізатар сельскай гаспадаркі Беларусі» (1980); трактарыст-машыніст М.Б.Ерка — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1972); механізатар М.Я.Паланейчык — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976); брыгадзір паляводчай брыгады А.Р.Дзяцел — ордэнам Працоўнай славы III ступені (1977).

 

Калгас імя Чарняхоўскага

Створаны ў 1950 г. шляхам аб’яднання разрозненых гаспадарак вёсак Вялікі Бор, Жыцін, Дворышча, Пясчанка, Заняцечча. Спачатку калгас імя Чарняхоўскага адносіўся да Старадарожскага р-на, з 1962 г. — да Слуцкага, з 1965 г. — да Асіповіцкага. У 1962 — 1965 гг. калгас меў ужо сваю тэхніку — камбайны, трактары. Першым старшынёй быў У.В.Пінчук, механізатарам — Ф.Ка-лянькоў, камбайнерамі — I.Кузей i І.Капейка. У 1974—1992 гг. гаспадарку ўзначальваў А.М.Дзенісевіч. За гэты час былі пабудаваны кароўнікі ў вёсках Вялікі Бор, Заняцечча і Дворышча, гаражы, склады, зернесушылка, бібліятэка, шмат жылля для калгаснікаў.

 

Калгас «Камунар»

Створаны ў 1931 г. Першы старшыня — Р.А.Блізнец, першыя калгаснікі — Д.І.Кірыновіч, С.С.Кароль, В.І.Кошаль, К.С.Кароль, Ф.П.Крэмез, У.М.Пацкевіч. На тэрыторыі Пагарэльскага сельсавета былі яшчэ калгасы: імя Леніна, імя Варашылава, «Чырвоныя Палядкі», «Пралетарый», «Чырвоны партызан» і «Ракорд». У 1950 г. калгасы імя Варашылава, імя Леніна, «Чырвоныя Палядкі» і «Чырвоны партызан» аб’ядна-ліся ў калгас імя Леніна, «Камунар» і «Рэкорд» — у калгас «Камунар». У 1952 г. адбылося аб’яднанне дзвюх гэтых гаспадарак. Аб’яднаны калгас у розны час узначальвалі М.А.Гурскі (першы старшыня), І.Б.Герчык, І.Ф.Дуброўскі, Л.А.Ерашэвіч, С.Ф.Семяненка. У 1975 г. брыгада

 

608 страница

№ 2 паляводаў в. Амінавічы за высокія паказчыкі ў сельскагаспадарчай вытворчасці была ўдзельнікам ВДНГ СССР.

Калгас «Карытнае»

Для сучаснага калгаса «Карытнае» суцэльнай калектывізацыяй сталі 1929—1932 гг. Адным з першых быў створаны калгас «КІМ», заснавальнікамі якога сталі камсамольцы-актывісты вёсак Карытнае і Мяжное. Існавалі таксама калгасы «Беларуская вясна», імя Варашылава, «Шлях Леніна». У 1960 г. створаны саўгас «Карытнае», які меў 3 аддзяленні — Карытненскае, Дземенскае і Коханаўскае. Першым старшынёй саўгаса (1960   1972) працаваў М.А.Мічукоў. У 1992 г. саўгас пераўтвораны ў калгас «Карытнае».

 

Калгас «Каўгарскі»

Першы калгас быў створаны ў 1933 г. пад назвай «Чырвоны працаўнік». Старшыня — Датотчанка. У 1933—1950 гг. на тэрыторыі сучаснага калгаса было 7 гаспадарак («Новае Свіханава», «8 сакавіка», «Чырвоная Крынка», «Новыя Птушычы», «Чырвоны Сялец», «Чырвоны Край», «Чырвоны працаўнік»), у 1953 г. — 3 (імя Свярдлова, імя Кага-новіча, «8 сакавіка»), У 1955 г. дзве першыя гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас «19 парт-з’езд», а ў 1961 г. у яго склад увайшоў і калгас «8 сакавіка». Паводле рашэння райвыканкома ў 1965 г. калгас рэаргані-заваны у саўгас «Каўгарскі», у 1992 г. — у калгас «Каўгарскі».

 

Калгас «Новы шлях»

Створаны ў 1929 г. Тады ж на тэрыторыі сучаснай гаспадаркі пачыналася арганізацыя і іншых дробных калгасаў. У 1944—1952 гг. было 6 гаспадарак: «Дзяржынск», «Камінтэрн», імя Сталіна, «Чырвоны сцяг», «Трактар», імя Кагановіча. У 1952 г. усе гэтыя калгасы аб’ядналіся ў адзін — імя Кагановіча. Яго ўзначаліў Б.А.Рубенштэйн. У 1957 г. калгас імя Кагановіча перайменаваны ў калгас «Новы шлях».

 

Калгас «Першае мая»

У 1951 г. у выніку ўзбуйнення калгасаў «Першае мая», «Другая пяцігодка», «Чырвоны ўсход», «Селянін», «Чырвоная ніва», «Новы шлях», «Пераможца» і «Чырвоны араты» калгас стаў называцца «Першае мая». Старшынёй калгаса быў выбраны Ф.К.Касьянаў. Ён узначальваў гаспадарку да сакавіка 1960 г., калі адбылася рэарганізацыя яе ў саўгас «Асіповіцкі». Кіраўніком саўгаса стаў І.Л.Доўгаль. У лістападзе 1989 г. у выніку рэарганізацыі саўгаса «Асіповіцкі» ён падзелены на 2 калгасы — «Асіповіцкі» і «Першае мая».

   

Калгас «Усход»

Створаны 30.10.1929 г. Арганізатар і першы старшыня — М.В.Назаровіч. Першымі сярод актывістаў запісаліся ў сельгасарцель П.Р.Яноўскі, М.С.Руды, Д.І.Лапко, А.І.Дайнека. На ўвесь калгас спачатку было 12 кароў, 4 кані, некалькі плугоў і барон. У 1937 г. быў неабгрунтавана рэпрэсіраваны старшыня калгаса М.В.Назаровіч. Змяніў яго П.І.Руды. Перад Вялікай Айчыннай вайной тут атрымлівалі па 14 — 16 ц збожжа з гектара, па 200 ц бульбы. У 1940 г. калгас быў занесены ў Ганаровую кнігу Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве. У 1945 г. у калгас паступіла старэнькая «палутарка», шаферам на якой працаваў Ф.Р.Янкоўскі. Пасля вайны калгас узначальвалі М. I.Забаўскі, П.I.Заяц, І.І.Хічэўскі. У пачатку 1950-х гадоў навакольныя калгасы далучыліся да «Усходу». Неўзабаве гаспадарка стала адной з лепшых у раёне. Старшынямі ў той час працавалі У.П.Сычоў, П.К.Кароль, І.Л.Доўгаль. Пры апошнім (1967 — 1970) даход калгаса павялічыўся ў 2 разы. У 1975— 1999 гг. калгас узначальваў В.В.Пінчук.

Калгас «Чырвоны сцяг»

30.6.1950 г. з 6 дробных гаспадарак («Чырвоны сцяг», «Другая пяцігодка», імя Будзённага, імя Варашылава, «Камунар», «Чырвоны барацьбіт») створаны калгас «Чырвоны сцяг» з цэнтрам у в. Вязаўніца. Першым старшынёй аб’яднанага калгаса стаў К.Я.Клімко. Гаспадарка мела 600 га ворнай зямлі і 300 га сенажаці, болын за 100 коней, 400 кароў, 200 свіней. Калгас быў эканамічпа слабы. Працаўнікі яго атрымлівалі на працадзень па 500 — 600 грамаў зерня. Жалі сярпамі, касілі косамі. Атрымлівалі па 6 —7 ц збожжа з гектара. Пасля сакавіцкага (1958) Пленума ЦК КПСС калгас стаў павялічваць тэмпы вытворчасці. Яго ўзначальвалі вопытныя кіраўнікі М.У.Кунько, Дз.А.Сікілінда. Значных вынікаў калгас дасягнуў пры старшыні У.І.Роўбелю, які ўзначаліў гаспадарку ў маі 1975 г. За поспехі ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі калгас неаднаразова ўзнагароджваўся переходным Чырвоным сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ЦК ВЛКСМ І ВЦСПС.

609 страница

 

Калгас «Чырвоны ўдарнік»

Створаны 6.5.1931 г. у в. Жорнаўка. Першы старшыня М.П.Стэльмах. У 1932 г. да яго далучаны калгас «Чырвоны партызан» па ініцыятыве старшыні А.М.Стэльмаха, які і кіраваў у 1932—1950 гг. аб’яднаным калгасам «Чырвоны ўдарнік». У 1950 г. пры ўзбуйненні калгасаў да «Чырвонага ўдарніка» далучаны «Зара камуны», «18 партз’езд», «Першае мая», «III Інтэрнацыяиал», імя Калініна, «Заўраджай», у 1955 г. — імя Кірава. У 1961 г. калгас прыняў І.І.Хічэўскі, пры якім гаспадарка стала адной з лепшых у раёне. І.І.Хічэўскі двойчы ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Знакамітыя людзі калгаса: А.С.Грышановіч — працавала чабаном, удзельніца ВДНГ СССР у 1940 г.; М.С.Заяц — звеннявая гіа вырошчванні бульбы, удзельніца ВДНГ СССР у 1940 г.; A.Т.Задоля — свінарка, удзельніца ВДНГ СССР у 1940 г., узнагароджана ордэнам ІТрацоўнага Чырвонага Сцяга; Г.А.Ласкавец — трактарыст, кавалер ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга; B.Л.Загароўскі — трактарыст-машыніст, камбайнер, узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны»; Л.І.Жук — палявод, трактарыст, узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў; М.П.Раманоўская — палявод, цялятніца, даярка, узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, удзельніца ВДНГ СССР у 1976 г.; П.М.Бярнат -палявод, даярка, узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны»; М.У.Збанок — трактарыст, узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

 

Калгас «Шлях Ільіча»

Створаны ў 1929 г. у в. Крамок. Складаўся спачатку з 7 аднаасобных гаспадарак. Першы старшыня  Ф.В.Чорны. Праз месяц далучылася яшчэ 11 аднаасобных гаспадарак. У навакольных вёсках таксама ўзніклі калгасы. У 1930 г. у калгасе «Шлях Ільіча» з’явіўся першы трактар «Фардзон». Першы трактарыст — С.Кашыцкі. Была адкрыта хата-чытальня. Многія непісьменныя калгаснікі сталі наведваць лікбез. У 1937 г. калгасы «Шлях Ільіча» і «Новы Крамок» аб’ядналіся (старшыня Ф.В.Чорны). У 1939 г. медалём «За працоўную доблесць» узнагароджаны калгаснікі І.Ф.Кутынка і М.Н.Парахня. У тым жа годзе праходзіў Усесаюзны злёт ударнікаў, на якім ад калгаса прысутнічалі звеннявая па вырошчванні кок-сагызу Я.Ц.Кутынка і калгаснік П.Чэпік. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны да калгаса далучылася в. Дрычын. У 1971 г. сюды ж увайшлі вёскі Канцы і Майсеевічы (калгас імя Чапаева).

 

Калектыўна-долевая гаспадарка «Ліпень»

На тэрыторыі гаспадаркі размешчана 6 вёсак, якія да 1950 г. з’яўляліся шасцю калгасамі. У чэрвені 1950 г. калгасы «III Інтэрнацыянал», «Чырвоны ўсход», імя Валадарскага, імя Леніна, «Чырвоная ніва», «7 партз’езд» аб’ядналіся ў адзін калгас імя Валадарскага. Агульная зямельная плошча склала 3932 га, у тым ліку ворнай зямлі — 1668, сенажаці — 820, пашы — 188 га. Пагалоўе жывёлы скла-дала: кароў — 395, свіней — 477, коней -152. Мелася 85 пчоласем’яў. Першым старшынёй калгаса імя Валадарскага быў І.Н.Баразна (1950—1972). Потым гаспадарку ўзначальвалі Б.Я.Жураўлёў, М.Р.Ціхун, М.У.Дражын, М.У.Асмалоўскі, В.А.Міхадзюк. У кастрычніку 1992 г. калгас імя Валадарскага перайменаваны ў калектыўна-долевую гаспадарку «Ліпень» паводле рашэнняў агульнага сходу членаў калгаса і Асіповіцкага райвыканкома.