Из истории предприятий района

597 страница

Адкрытае акцыянернае таварыства «Асіповіцкі малочны камбінат»

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Асіповіцкі малочны камбінат, як і іншыя прадпрыемствы, прыступіў да работы. Размяшчаўся ў сялянскай хаце на вул. Дзмітрыева, 8. Меў 2 цэхі (масларобчы і сепаратарны) і лабараторыю. Механізмы прыводзіліся ў дзеянне конскім приводам. 3 тэхналагічнага абсталявання меўся адзін сепаратар. Масла збівалася ў драўлянай бочцы. Уся работа гіа выпуску малочнай прадукцыі выконвалася ўручную. Да канца 1948 г. быў пабудаваны новы аднапавярховы драўляны маслазавод на вул. Чапаева. Тут работы былі ўжо механізаваны. Гэта дало магчымасць палепшыць якасць і павялічыць асар-тымент выпускаемай прадукцыі. Маслазавод стаў адным з найбольш значных прадпрыемстваў горада. У 1979 г. закончана будаўніцтва новага маслазавода на вул. Юбілейнай.

 

Рэспубліканскае унітарнае нрадпрыемства «Асіповіцкі завод камунальнага машынабудавання»

 Уведзена ў эксплуатацыю 31.12.1986 г. 3 1991 г. сучасная назва. За час існавання прадпрыемствам асвоена каля 50 відаў вырабаў. Асноўная прадукцыя (2001): смеццявозы МБ-15, МЗ-15 з бакавой і задняй загрузкай ушчыльнення, транспарціроўкі і разгрузкі цвёрдых бытавых адходаў; смеццявозы МБ-8 на базе аўтамабіля ГАЗ; смеццявозы з задняй і бакавой загрузкай на базе прычэпа трактара МТЗ; пескараскідальнікі на базе аўтамабіляў ЗІЛ, МАЗ, трактарнага прычэпа; мабільныя мінірэгенератары асфальту для ліквідацыі розных дэфектаў асфальтабегоннага пакрыцця вуліц і дарог

3 выкарыстаннем як звычайнага, так і літага асфальту; устаноўкі для абясшк-джвання вады, дэзінфекцыі сетак і збудаванняў; палівачна-мыйнае абсталяванне на базе аўтамабіля ЗІЛ; трактарныя снегаачы-шчальнікі; шчоткі дарожныя. У 2000 г. выраблены доследныя ўзоры новай тэх-нікі: вакуумна-ўборачная машына, машына для ўкладкі асфальту на базе трактара МТЗ, смеццявоз ротарны. Асноўнымі спажыўцамі прадукцыі завода з’яўляюцца прадпрыемствы сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і дарожна-эксплуатацыйныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемства мае сталовую, магазін, медпункт са стаматалагічным кабінетам, гасцініцу, заправачную станцыю. У 1994 г. здадзены ў эксплуатацыю 32-кватэрны жылы дом з заводскай гасцініцай на 14 месцаў, у 1999 г. на долевым удзеле пабу-давана 41 кватэра ў 124-кватэрным жылым доме.

 

Асіповіцкі леспрамгас адкрытага акцыянернага таварыства «ФанДОК»

Арганізаваны ў 1930 г. на базе аб’яднання Лесбела. У яго склад уваходзілі Лапіцкі, Дуброўскі, Градзянскі, Ліпеньскі, Вяззеўскі, Брыцалавіцкі, Цэльскі лесапункты. У першыя гады работы план вывазкі лесу складаў 500 тыс. м3 у год. Нарыхтоўка праводзілася ўручную, вывазка — на конях. Першыя аўтамашыны для вывазкі лесу леспрамгас атрымаў у 1934 г. У 1936 г. былі пабудаваны невялікія лесапільныя заводы. У 1937 г. упершыню прыменена механізаваная пагрузка драўніны кранам, які зманціравалі сваімі сіламі на базе аўтамабіля 31 С-5. У пасляваенны перыяд калектыў пачаў сваю работу адразу пасля вызвалення Беларусі. Гэты перыяд адзначаны паскораным тэхнічным забеспячэннем машынамі і механізмамі. Так, ужо ў 1945 г. вывазка лесаматэрыялаў праводзілася машынамі, на валцы лесу пачалі выкарыстоўваць электрапілы. Да канца 1949 г. леспрамгас меў 7 перасоўных электрастанцый з электрапіламі для іх, 30 лесавозных аўтамабіляў, 2 аўтакраны. Пачалі працаваць тралёвачныя трактары, выкарыстоўваліся бензаматорныя пілы «Дружба». Да 1956 г. дасягнута поўная механізацыя на валцы і раскрыжоўцы драўніны. 3 паступленнем больш магутных спецыяльных механізмаў пачала мяняцца тэхналогія лесанарыхтовак. У 1975 г. у сувязі з удасканаленнем структуры прадпрыемстваў лясной і дрэваперапрацоўчай прамысловасці БССР леспрамгасу быў аддадзены Слуцкі вытворчы лесхімучастак. А ў наступным годзе леспрамгас увайшоў у аб’яднанне «Бабруйскдрэў». У 1991 г. аб’яднанне «Бабруйскдрэў» стала народным прадпрыемствам. У чэрвені 1994 г. на яго базе створана адкрытае акцыянернае таварыства «ФанДОК», акцыянерамі якога стала большасць

598 страница

работнікаў Асіповіцкага леспрамгаса. 3 кастрычніка 1995 г. леспрамгас стаў даччыным прадпрыемствам ААТ «ФанДОК» з правам юрыдычнай самастойнасці. За працоўныя дасягненні многія члены калектыву адзначаны высокімі ўрадавымі ўзнагародамі. Ордэна Леніна ўдастоены А.Ф.Казлоў і І.Ф.Гоман. 11 чалавек узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў. 17 чалавекам прысвоена званне «Ганаровы майстар лесанарыхтовак і лесасплаву».

 

Рэспубліканскае даччынае унітарнае вытворчае прадпрыемства «Асіповіцкі хлебазавод»

 Пабудавана ў 1953 г. Першым дырэктарам быў М.І.Лагойка. Максімальны аб’ём выпуску хлебабулачных вырабаў складаў 30 т у суткі. У 1978 г. была праведзена рэканструкцыя хлебазавода з устаноўкай пяці тэхналагічных ліній. Максімальны аб’ём выпуску прадукцыі дасягаў 45 т у суткі. За ўвесь час сваёй дзейнасці завод паспяхова спраўляўся з асноўнай задачай — задавальненне патрэб насельніцтва горада і раёна ў якасных хлебабулачных, кандытарскіх і макаронных вырабах. У нашы дні завод працуе стабільна, выпускав прадукцыю палепшанай якасці, пашырае асартымент вырабаў. За высокія паказчыкі ў працы працаўнікі хлебазавода адзначаліся высокімі ўрадавымі ўзнагародамі: Т.М.ІПалай — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, М.М.Нягоцкая і Б.М.Пляханава — ордэнам «Знак Пашаны».

 

Рэспубліканскае унітарнае даччынае Асіповіцкае аўтатранспартнае прадпрыемства «Аўтамабільны парк № 19»

Арганізавана ў 1963 г. Спачатку мела невялікі парк — 14 аўтамашын, размяшчалася ў прымітыўных майстэрнях на вул. Дзмітрыева. У 1972 г. пабудаваны новыя вытворчыя карпусы на вул. Юбілейнай. Па праекце вытворчая магутнасць разлічана на 54 адзінкі тэхнікі. Аўтапарк абслугоўвае пасажыраў на 14 гарадскіх, 29 прыгарадных і 1 міжгародным маршрутах. Ён з’яўляецца адзіным аўтатранспартным прадпрыемствам агульнага карыстання ў Асіповіцкім раёне, уваходзіць у склад ВА «Магілёўаблаўтатранс» Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў»

Створана ў 1963 г. Як філіял Мінскага аўтамабільнага завода. Уваходзіць у вытворчае аб’яднанне «БелаўтаМАЗ» і з’яўляецца буйнейшым вытворцам вырабаў са шклапластыку, пенаполі-урэтану, ліцця з алюмініевага сплаву. Асноўнай прадукцыяй механазборачнага цэха № 5 былі шклапластыкавыя кабіны. Будаўніцтва ўласна завода аўтамабільных агрэгатаў пачата ў 1971 г. 3 уводам у эксплуатацыю ў 1976 г. цэха алюмініевага ліцця быў створаны завод, які ўвайшоў у склад вышэйназванага аб’яднанпя. Буйнымі спажыўцамі прадукцыі завода з’яўляюцца МАЗ, БелАЗ, Магілёўтрансмаш, Гомсельмаш, мінскія мотавелазавод і завод колавых цягачоў, а таксама іншыя прадпрыемствы, заводы, фірмы, прыватныя прадпрымальнікі з Беларусі, Расіі, Украіны. Асвоены выпуск 48 новых відаў дэталей для аўтамабіляў сямейства МАЗ, на участку пенаполіурэтану ўкаранёна сістэма кіравання якасцю ІСО-9000. 3 будаўніцгвам завода ў паўноч-най частцы горада ўзнік новы жылы мікрараён, дзе знаходзяцца 2 школы, паліклініка, дзіцячыя дашкольныя ўстановы, стадыён «Юнацтва», фізкультурна-аздараўленчы комплекс, Дом абрадаў, развітая сетка гандлю і грамадскага харчавання. Баскетбольная каманда АЗАА выступав ў чэмпіянаце рэспублікі. На трасе завода праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы па мотакросе. Завод мае падшэфны калгас «Балынавік».

 

Адкрытае акцыянернае таварыства «Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання»

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г. сталі арганізоўвацца прадпрыемствы прамкааперацыі на базе арцелей па шыцці адзення, абутку, галаўных убораў, будаўніцтве і рамонце жылых дамоў, аказанні фотапаслуг і іншых работ для палягішэшія жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Ствараліся новыя рабочыя месцы для людзей, якія вярнуліся да мірнай працы. 1.10.1944 г. былі створаны арцель «Сацпраца» ў г. Асіповічы, арцель «Прагрэс» у р.п. Ялізава і в. Свіслач, арцель «Эканомія» ў м. Лапічы. У асноўным усе яны мелі майстэрні па пашыве адзення, абутку, галаўных убораў. Галаўное прадпрыемства — арцель «Сацпраца» — мела брыгады па будаўніцтве жылых дамоў, фотастудыю, аўталаўкі, якія абслугоўвалі людзей у горадзе і на раёне. 1.10.1960 г. прамкааперацыя была рэарганізавана 1 на базе ўсіх прадпрыемстваў

599 страница

горада і раёна быў створаны Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання. У 1961 г. на вул, Інтэрнацыянальнай пабудаваны Дом быту, у 1964 г. на вул. Горкага — цэх масавага пашыву, у 1973 г. на вул. Сумчанкі — Дом быту, у 1990 г. у мікрараёне № 1 — Дом быту. У 1960—1970 гг. у раёне ўзведзена цэлая сетка сельскіх дамоў быту, швейных майстэрань, комплексных прыёмных пунктаў (КПП). Да 1975 г. камбінат узначальваў 1.1.Цвырко. На працягу 1978—1988 гг. дырэктарам КБ А працаваў М.Ф.Лявонаў, пры якім пабудавана шмат аб’ектаў, склады, кантора, майстэрня, адкрылася многа новых КПП. Закройшчыца Л.А.Жлобіч узнагароджана ордэнам Дружбы народаў.

 

Адкрытае акцыянернае таварыства «Асіповіцкі камбінат хлебапрадуктаў»

Будаўніцтва Асіповіцкага млынкамбіната № 3 пачалося ў сакавіку 1965 г. на базе хлебапрыёмнага пункта. Вялося яно ў 2 этапы: у жніўні 1967 г. уступіла ў строй 1-я чарга элеватара, рабочая башня і сіласны корпус, у верасні 1969 г. — га-тунковы млын, 2-і і 3-і карпусы элеватара, а таксама камбікормавы цэх. У 1970 г. уведзена ў дзеянне 4-я чарга элеватара, у 1974 г. тарарамонтны цэх. У 1975—1976 гг. праведзена рэканструкцыя камбікормавага цэха. У 1977 г. закончана будаўніцтва і ўведзены ў эксплуатацыю цэх па вытвор-часці пяцінумарных ячных круп. Будаўніцтва і рэканструкцыя вытворчых магут-насцей працягваліся і ў наступныя гады. Сёння структурныя падраздзяленні кам-біната складаюць 6 вытворчых і 7 дапаможных цэхаў. У 1986 г. і 1988 г. калектыў узнагароджваўся пераходным Чырвоным сцягам Міністэрства хлебапрадуктаў, у 1987 г. — Ганаровай граматай ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР.

Гандлёва-вытворчае даччынае прадпрыемства «Аддзел рабочага забеспячэння станцыі Асіповічы»

У 1936 г. на чыгунцы быў арганізаваны трансгандальхарч, які існаваў да 1942 г. Са студзеня 1942 г. трансгандальхарчы былі перайменаваны ў аддзелы рабочага забеспячэння дарог (АРЗ). На чыгуначным вузле ст. Асіповічы, пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г., быў зноў арганізаваны АРЗ. Яму далі ў распараджэння вагоны і драўляны будынак для аргані-зацыі гандлю і грамадскага харчавання. У сувязі з тым, што для сталовых патрэбны былі прадукты, а ў краіне іх не хапала, АРЗ займеў падсобную гаспадарку, дзе ўтрым-ліваліся свінні і каровы, вырошчваліся бульба і агародніна. У 1948— 1950 гг. былі пабудаваны 4 магазіны, устаноўлены вагон пад магазін у раёне вагоннага дэпо. На базе санпрапускніка абсталявана хлебапякарня. У 1950 г. у АРЗ працавалі 3 сталовыя, 6 магазінаў. У 1957 г. пабудавана існуючая цяпер база. На працягу 1960—1975 гг. былі знесены ўсе старыя і ўзведзены новыя тыпавыя магазіны, здадзены агародніна- і бульбасховішчы, гараж. 8 магазінаў пабудаваны ў 1975—1996 гг.

Сёння АРЗ уключае 17 магазінаў і 3 сталовыя.

Станцыя Асіповічы 1-я.

З’яўляецца адным з буйнейшых вузлоў Магілёўскага аддзялення чыгункі. У склад станцыі ўваходзяць лінейныя аддзяленні Асіповічы 2-я і 3-я, Татарка, Дзераўцы, Дараганава, Градзянка, Лапічы. У пасляваенныя гады станцыя развівалася, уводзіліся новыя лініі, ствараліся новыя пасты. У наш час на станцыі Асіповічы прымяняюцца перадавыя метады і формы для павышэння прадукцыйнасці працы. На пастах уведзены машыны АРМ. У таварнай канторы, бухгалтэрыі, лінейна-камерцыйным цэнтры (арганізаваны ў 1996) уведзена камп’ютэрная сістэма выдачы паказчыкаў. Амаль 85% работ праводзіцца з дапамогай камп’ютэрных устройстваў і аўтаматычнага кіравання. Станцыя Асіпо-вічы — вузлавая, якая забяспечвае перавозку грузаў у краіны Балтыі, Расію, на Украіну. Прапускная магутнасць станцыі — 100 пар цягнікоў у суткі. Найвышэйшых паказчыкаў у выкананні вытворчых планаў калектыў дасягнуў у 1980-я гады. Станцыя займала прызавыя месцы ва Усесаюзным спаборніцтве, узнагароджвалася Ганаровымі граматамі Міністэрства шляхоў зносін, Упраўленнем Беларускай чыгункі.