Из истории железной дороги и станции Осиповичи

599 страница

У сувязі з будаўніцтвам Лібава-Роменскай чыгункі 17 лістапада 1872 г. за 2 км ад вёскі Асіповічы было пачата будаўніцтва чыгуначнай станцыі. У 1876 г. яна была пушчана ў эксплуатацыю. Адначасова былі пабудаваны і майстэрні

600 страница

 

па рамонце паравозаў і вагонаў, а таксама 5 драўляных жылых дамоў. Паравозны парк складаўся з прымітыўных паравозаў.

У 1890 г. са станцыі было адгружана 296 987 пудоў лесаматэрыялаў і іншых грузаў.

У 1893 г. пры станцыі адкрылася паштовае аддзяленне, якое карысталася тэлеграфам чыгункі.

У 1896 г. была праведзена вузкакалейная чыгунка Асіповічы — Дараганава.

У 1897 г. быў здадзены новы мураваны будынак чыгуначнай стаицьй, у 1898 г. на станцыі быў пабудаваны лесашпалавы завод.

У 1900 г. упраўленне Лібава-Роменскай чыгункі пабудавала ў Асіповічах шпала-прапітны завод, што спрыяла прытоку рабочай сілы. У 1905 г. ветка Асіповічы — Дараганава была прадоўжана да Старых Дарог,

у 1907 г. – да Урэчча. Гэта значна павялі-чыла грузаабарот станцыі Асіповічы, якая была вузлавой, і спрыяла росту пасёлка.

У 1912 г. з мэтай паскарэиня дастаўкі паштовых грузаў сталі практыкаваць іх перавозку і абмен па чыгунцы. У Асіпові-чах стварылі абменны пункт. Гэта паско-рыла рух пошты ва ўсе канцы Расіі.

У 1913 г. у дадатак да тэлеграфа, які ўжо быў, Асіповічы атрымалі лінію тэлефоннай сувязі з Мінскам, Жлобінам, Слуцкам.

У 1913 г. у параўнанні з 1900 г. паступленне грузаў на станцыю павялі-чылася ў 3 разы, а вываз у 1,2 раза. Але тэхнічнае абсталяванне Асіповіцкага вузла заставалася слабым, рамонтная база пры-мітыўнай. Царскі ўрад надаваў Лібава-Роменскай чыгунцы вялікае сгратэгічнае значэнне.

Будынак кандуктарскага рэзерву на чыгуначнай станцыі Асіповічы. Пачатак XX ст.

601 страница

У сувязі з гэтым участак чыгункі ад Асіповіч да Старых Дарог быў пераведзены на шырокую каляіну, а ў 1915 г. даведзены да Слуцка.

Вестка аб перамозе Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Петраградзе прыйшла ў Асіповічы па тэлеграфе ў той жа дзень. У лакаматыўным дэпо і на станцыі адбыліся мітынгі. Рэвалюцыйны камітэт, які ўтварыўся ў Асіповічах, прызначыў камісарам чыгуначнай станцыі Г.І.Скварцова, а паравознага дэпо — Д.А.Дзям’янава.

У час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі, асабліва ў час польскай акупацыі, чыгуначнаму транспарту Асіповіч былі нанесены вялікія страты.

Станоўчую ролю для хутчэйшага аднаўлення чыгуначнага транспарту адыграў прыняты ў 1922 г. Дэкрэт СНК аб гаспадарчым разліку на чыгуначным транспарце. Быў адноўлены паравозны парк, на змену старым паравозам прыйшлі новыя, чатырохвосевыя. Палепшылася рамонтная база, быў пабудаваны вагона-рамонтны пункт. У 1934 г. на станцыі было ўведзена механічнае кіраванне стрэлкамі, рэканструяваны лініі сувязі. У 1937 г. здадзены ў эксплуатацыю Дом сувязі. У напрамку Слуцк — Мінск —Жлобін устаноўлена паўаўтаматычная блакіроўка.

У час Вялікай Айчыннай вайны на Асіповіцкім чыгуначным вузле дзейнічала патрыятычнае падполле, у якім удзельнічала больш за 90 чалавек.

За час акупацыі гітлераўцы нанеслі вялікія страты чыгуначнаму вузлу, было поўнасцю разбурана дэпо, узарвана воданапорная вежа. Адразу пасля вызвалення Асіповіч паўстала задача хутчэйшага аднаўлення работы чыгункі — вайна працягвалася, патрэбна было перавозіць войскі, забяспечваць фронт усім неабходным. Усімі работамі па аднаўленні чыгуначнага вузла займалася аператыўная група на чале з І.М.Кургузам. Літаральна за 5 дзён зноў уступіла ў строй станцыйная гаспадарка, пачалося будаўніцтва моста цераз раку Сінюю. I.М.Кургуз быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

У перыяд з 1959 г. па 1965 г. на чыгуначным вузле была ўстаноўлена паўаўтаматычная блакіроўка са святлафорам, радыёсувязь з гучнагаварыцелем. Паступова пераводзіліся на цеплавую цягу лініі на Мінск і Гомель.

Чыгуначны вакзал на станцыі Асіповічы.

602 страница

За працоўныя поспехі высокімі ўзнагародамі былі адзначаны дзяжурны па станцыі У.М.Бандарэнка, галоўны кандуктар В.М.Быліна.

У 1972 г. у краіне было разгорнута спаборніцтва ў гонар 55-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, а сярод працаўнікоў Асіповіч — і ў гонар 100-годдзя горада. Чыгуначнікі за 10 месяцаў перавезлі звыш задания 768 тыс. т грузаў, зэканоміўшы пры гэтым 1755 т паліва, адрамантавалі дадаткова 215 кантэйнераў і 330 вагонаў. Датэрмінова была завершана электрыфікацыя ўчастка чыгункі ад станцыі Талька да станцыі Асіповічы, і 3 лістапада, на паўтара месяца раней намечанага тэрміну, сюды прыбыў з Мінска першы электрацягнік.

У гады 9-й пяцігодкі на чыгуначнай станцыі праведзена вялікая работа па павелічэнні прапускной здольнасці, удасканаленні тэхналагічных працэсаў. Увесь грузавы pyx пераведзены на цеплавую цягу. Брыгада манеўровага дыспетчара станцыі Асіповічы І.С.Церзі стала пераможцай ва ўсесаюзным спаборніцтве.

На чыгуначным вузле ў апошнія гады далейшае развіццё атрымала вытворчая база дыстанцыі пуці, дыспетчарская цэнтралізацыя, аўтаматычная блакіроўка і дальняя аўтаматычная сувязь. Укаранёны індустрыяльны метад абслугоўвання і рамонту аўтаматычных прыстасаванняў, тэлемеханікі і сувязі. Грузавы рух на Участку ад Асіповіч да Маладзечна з 1983 г. пераведзены на электрычную цягу. Калектыў чыгуначнай станцыі Асіповічы, які налічвае болын за 375 чалавек, на чале з В.В.Ціхановічам паспяхова забяспечвае патрэбы эканомікі ў грузавых і пасажырскіх перавозках.

 

Асіповіцкая дыстанцыя пуці

Гісторыя Асіповіцкага ўчастка (дыстанцыі) чыгуначнага пуці пачынаецца з 1872 г., калі было распачага будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі, якая прайшла праз Асіповічы. Адміністрацыя невялікага рабочага ўчастка пуці размясцілася ў адным з будынкаў майстэрань, які знаходзіўся побач з вакзалам.

У канцы XIX — пачатку XX ст. усе будаўнічыя і рамонтныя работы выконваліся толькі ўручную.

У сярэдзіне 1896 г. для вывазу лесу, спірту і сельскагаспадарчай прадукцыі памешчыкі Дараганы падвялі да сваіх маёнткаў вузкакалейку, збудавалі на ёй 2 станцыі — Дзераўцы і Дараганава.

У 1905 г. яна была працягнута да Старых Дарог, а ў 1907 г. — да Урэчча.

У 1911 г. памешчыкі Радзівіл і Завіша разам з лесапрамыслоўцам Карпавым для вывазу драўніны з аддаленых лясоў пралажылі 32 км дарогі ад станцыі Верайцы праз Уборак на Градзянку і ад станцыі Уборак да в. Завішын даўжынёй 17 км з невялікім паравозным дэпо і паваротным кругам.

Будаўнічьм работы прыцягвалі вялікую колькасць мясцовага насельніцтва — і па найме і ў выглядзе працоўнай павіннасці. Для будаўніцтва і эксплуатацыі чыгункі не хапала падрыхтаваных кадраў як ніжніх чыноў, так і кіраўнікоў вышэйшай кваліфікацыі. 3 цягам часу іх сталі рыхтаваць у Гомелі, Мінску, Баранавічах і Брэсце.

Вялікую ролю ў забеспячэнні бесперабойнага руху цягнікоў адыгрывалі пуцявыя служачыя, абходчыкі. У пачатку XX ст. яны пражывалі ўздоўж чыгункі ў так званых будках, якія пазней сталі называць казармамі. Сярод іх вядомы А.С.Кузьміч, Іван Агейчык, А.Я.Давідовіч, Ляшчынскі, І.А.Чаропка і іншыя.

Паступова набываліся сродкі механізацыі, удасканальвалася пуцявая гаспадарка. Уздоўж дарог высаджваліся дрэвы, якія ахоўвалі пуці ад снежных заносаў, на зіму ставіліся шчыты з дошак. Будаваліся пераезды і пуцеправоды.

Пасля 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў чыгуначная гаспадарка была ў заняпадзе — разбураны масты, пуці, майстэрні, пакгаузы, будынкі. Асабліва пацярпеў перагон Вярхуціна — Урэчча. У гады аднаўлення не толькі рамантавалі старое, але і будавалі шмат новага.

У 1923 г. у дыстанцыі сталі працаваць новыя майстэрні.

У 1931 г. завершана будаўніцтва лініі Рослаў — Магілёў — Асіповічы. У гэты час пачалася пракладка другога пуці на Слуцк.

У змрочныя гады сталінскіх рэпрэсій ахвярамі сталі многія работнікі дыстанцыі пуці. Сярод іх выдатны спецыяліст, кіраўнік і настаўнік, дарожны майстар Верайцоўскай веткі Назар Гацко, дарожны майстар 4-га акалотка М.А.Капыціч, І.І.Бондар і іншыя.

603 страница

У час Вялікай Айчыннай вайна разам з усім савецкім народам перамогу над ворагам кавалі і пуцейды. У час блакады Ленінграда медсястрой ваеннага шпіталя працавала Ірына Георгіеўна Берзіна, старшы інжынер дыстанцыі пуці (з 1976 г. на пенсіі), узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За абарону Ленінграда», «За баявыя заслугі». Дзень перамогі сустрэў на Эльбе мінамётчык Аляксандр Андрэевіч Прановіч, дарожны майстар, Герой Садыялістычнай Працы. Дэсантнікам быў на вайне дарожны майстар Анатоль Пятровіч Мардусевіч, прайшоў з баямі праз шмат краін, перамогу сустрэў у Чэхаславакіі. Брыгадзір пуці Уладзімір Яфімавіч Губашын вызваляў ІІольшчу, удзельнічаў у Берлінскай аперацыі. На розных франтах вайны змагаліся з ворагам М.В.Вішнявецкі, І.І.Малінін, В.В.Бурачэўскі, І.П.Бабкоў, В.П.Балвановіч, А.С.Амяльчэня, К.М.Логвін. У партызанах змагаліся І.К.Злобіч, А.І.Злобіч, Зінкевіч і іншыя. I гэта, канешне, далёка не поўны пералік ветэранаў-пуцейцаў.

А потым зноў гады ўпартай працы, аднаўлення, адраджэння з руін. У 1958 г, пачалося будаўніцтва першага на Беларусі калійнага камбіната. А работы па пракладцы чыгуначнай веткі ад ужо існуючай станцыі Слуцк да будучага горада пачалося раней. 2 ліпеня 1959 г. будаўніцтва дарогі было скончана, і першы поезд адправіўся са Слуцка ў Салігорск.

Шэраг працаўнікоў дыстанцыі пуці вызначыліся самаадданай працай, адзначаны высокімі ўзнагародамі. Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга былі ўзна-гароджаны А.П.Мардусевіч, А.А.Прановіч, механік-наладчык дэфектаскопаў У.Н.Печань, начальнік дысганцыі пуці М.І.Гарадзіскі, ордэнам «Знак Пашаны» дзяжурная па пераездзе В.С.Матрунчык, пуцявы абходчык І.М.Уэльскі, памочнік начальніка дыстанцыі пуці А.К.Шведаў, брыгадзір пуці М.П.Шчур і майстар пуці А.Ф.Шчэрбіч, медалём «За працоўную адзнаку» А.М.Біцюцкі, дзяжурная па пераездзе А.Р.Курбатава, медалямі «За працоўную доблесць», «За працоўную адзнаку» Н.Н.Пацейка, А.Р.Манулік, М.І.Семчанка, многія працаўнікі атрымалі значкі «Ганаровы чыгуначнік». Дарожны майстар Р.М.Толкач узнагароджаны ордэнам Леніна.

Асіповіцкую дыстанцыю пуці ў розны час узначальвалі Пятровіч, Сапёлкін, В.Ф.Пятрунін, М.Дз.Гардзеенка, П.П.Саўчанка, І.В.Машура, М.І.Гарадзіскі, М.І.Хоміч, У.М.Жураўскі, з 1990 г. калектывам кіруе С.П.Несцярэнка.

У розны час многія працаўнікі дыстанцыі пуці былі ўзнагароджаны знакам «Ганаровы чыгуначнік». Сярод іх І.Дз.Мікуліч, М.Ц.Рослік, М.І.Гарадзіскі, А.В.Бізаноўскі, Дз.П.Асмалоўскі, Б.І.Міронаў, П.К.Галуза, В.У.Губановіч, А.А.Прановіч, А.Е.Гатоўчык, М.К.Міхадзюк.

Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР былі ўзнагароджаны В.У.Губановіч, В.В.Ванцаў, М.І.Ляхавец, І.Г.Вярынскі, В.К.Курс.

 

Лакаматыўнае дэпо Асіповічы Магілёўскага аддзялення Беларускай чьпункі

У 1870-я гады адначасова з будаўніцтвам чыгуначнай станцыі за 2 км ад Асіповіч будаваліся майстэрні па рамонце паравозаў і вагонаў. Гэта быў драўляны невялікі будынак, які практычна не меў тэхнічнага абсталявання.

У 1897 г. быў здадзены новы мураваны будынак чыгуначнай станцыі і рамонтных майстэрань. Паравозны парк папоўніўся трохвосевымі паравозамі серыі «ТВ». Па чыгунцы вадзілі ў той час саставы з 20 — 25 двухвосевых вагонаў вагой 12 032 пуды з хуткасцю 15 — 20 вёрстаў у гадзіну.

У 1913 г. у параўнанні з 1900 г. павялічыўся грузаабарот на чыгуначнай станцыі, узрасла нагрузка на рамонтныя майстэрні. Тэхнічная абсталяванасць паравознага дэпо заставалася слабай — меўся невялікі парк трохвосевых пара-возаў, а рамонтная база была прымітыўная.

У час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі была спалена кантора паравознага дэпо, выведзена са строю амаль усё

604 страница

рамонтнае абсталяванне і больш за палову паравозаў.

Паступова становішча паляпшалася. У дэпо былі ўстаноўлены новыя станкі. У 1925 г. была абсталявана электрастанцыя з дызельным рухавіком, што забяспечыла чыгуначны вузел і дэпо электраэнергіяй.

У сярэдзіне 1930-х гадоў вялікі размах сярод чыгуначнікаў краіны, у тым ліку і ў Асіповіцкім дэпо, атрымаў pyx паслядоўнікаў П.Крываноса за лепшае выкарыстанне паравозаў.

У ліпені 1935 г. у Маскве адбылася Усесаюзная нарада чыгуначнікаў-ударнікаў і прыём іх у Крамлі кіраўнікамі краіны. Ад чыгуначнікаў Асіповіч там прысутнічалі машыніст Л.Ф.Байкачоў і начальнік вагонарамонтнага пункта М.А.Немагай. За высокія вытворчыя паказчыкі Л.Ф.Байкачоў быў узнагароджаны ордэнам Леніна, М.А.Немагай і машыніст А.К.Курчэўскі — знакам «Ганаровы чыгуначнік». Доблеснай працай вызначыліся і іншыя чыгуначнікі — машыніст А.А.Райкевіч і слесар-брыгадзір па рамонце паравозаў У.Е.Валько былі ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, машыніст І.Г.Селіванаў — медалём «За працоўную адзнаку». Брыгада У.Е.Валько 6 гадоў запар займала 1-е месца ў сацыялістычным спаборніцтве па Беларускай чыгунцы. Вялікая заслуга ў развіцці паравознага дэпо належыць яго кіраўнікам. У розныя гады дэпо ўзначальвалі Чаропка, Парыцкі, Ярмоленка, ГІятышкін, Кімстач, Кудраўцаў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны многія работнікі дэпо прымалі ўдзел у патрыятычным падполлі, 79 чалавек змагаліся з ворагам на розных франтах вайны. За праяўленыя мужнасць і гераізм былі ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга 4 чалавекі, Чырвонай Зоркі — б чалавек, Айчыннай вайны I i II ступеней — 4 чалавекі, Славы — 4 чалавекі.

За гады акупацыі гітлераўцы поўнасцю разбурылі будынак дэпо. Перад работнікамі дэпо паўстала задача хутчэйшага аднаўлення гаспадаркі. Да канца 1947 г. рабочы парк цягнікоў складаўся з 38 паравозаў, 2 вуглепад’ёмных кранаў на чыгуначным хаду, 14 станкоў і інш.

У 1951 г. калектыў паравознага дэпо на працягу 9 месяцаў быў 1-м па паказчыках на Беларускай чыгунцы. Асабліва вызначаўся калектыў цягніка серыі «52» № 7479 пад кіраўніцтвам старшага машыніста Б.М.Каліванава. Адна з першых жанчын – машыністаў К.А.Задоля была узнагароджана знакам «Ганаровы чыгуначнік», а ў 1948 г. выбрана дэпутатам абласнога Савета.

Шэраг узнагарод атрымалі работнікі лакаматыўнага дэпо. Другім ордэнам Лешна і знакам «Ганаровы чыгуначнік» быў адзначаны машыніст Л.Ф.Байкачоў, ордэнам Лешна — А.К.Курчэўскі, А.А.Высоцкі, М.В.Сан-ковіч, брыгадзір У.Е.Валько, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга майстар І.П.Мацвееў, медалём «За працоўную адзнаку» машыніст А.Дз.Кучын, І.Г.Селиванаў, П.К.Гайсенка, К.І.Гаткевіч, знакам «Ганаровы чыгуначнік» — начальнік дэпо Г.К.Фішаровіч, машыністы Я.Л.Гасціла, П.А.Крьшук, І.В.Дудчанка, майстар прамывачнага рамонту І.П.Мацвееў.

За гады 2 пасляваснных пяцігодак паравознымі брыгадамі было перавезена цяжкавагавым цягніком 6141 т грузаў звыш нормы. За гады 6-й пяцігодкі было зэканомлена 15 тыс. т паліва, праведзена больш як 25 тыс. цяжкавагавых паяздоў, у якіх перавезена 7 млн. т грузаў звыш нормы. У 1959 г. сярэдняя вага поезда дасягнула 1837 т.

Паспяхова справіліся чыгуначнікі з заданнямі 7-й пяцігодкі. За 1961 -1965 гг. у лакаматыўным дэпо было атрымана 540,9 тыс. руб. звышпланавага прыбытку. Прадукцыйнасць працы за гады пяцігодкі вырасла на 24%. Многія брыгады дасягнулі значнага павелічэння сярэднясутачнага прабегу паравоза. Па выніках працы ў 7-й пяцігодцы многія работнікі дэпо былі адзначаны высокімі ўзнагародамі: ордэнам Леніна — начальнік дэпо Б.К.Васараўдзе, ордэнам «Знак Пашаны» — машыніст Г.С.Маёраў, І.Ф.Раманоўскі, І.В.Макаранка, ён жа быў узнагароджаны знакам «Ганаровы чыгуначнік». Машыністы Э.М.Рудкоўскі і Б.М.Каліванаў былі абраны дэпутатамі Вярхоўнага Савета БССР.

У гады 8-й пяцігодкі ішло далейшае ўкараненне новых відаў цягі, асвойваліся новыя мадыфікацыі цеплавозаў. 3 1980 г. сталі выкарыстоўвацца цеплавозы серыі М-62, якія эксплуатугоцца і цяпер. Пераважную колькасць перавозак ажыццявілі на участку Асіповічы -Градзянка -Асіповічы машыністы Х.А.Фрыд,

605 страница

С.М.Леўчакоў, С.М.Зуй, А.І.Яршоў, І.Р.Ашэйчык, І.П.Дзяргач і інш.

Усё болыл актыўна выкарыстоўвалася электрычная цяга. 3 1983 г. на яе пераведзены ўвесь грузавы рух на ўчастку ад Асіповіч да Маладзечна.

3 1988 г. лакаматыўнае дэпо ўзначальвае В.У.Лайшаў.

За апошнія дзесяцігоддзі былі пабудаваны новыя адміністрацыйныя, складскія, жылыя і іншыя аб’екты, у дэпо арганізаваны пункт тэхнічнага абслугоўвання лакаматываў, пачалася і гірацягваецца рэканструкцыя кацельнай дэпо. Укаранёны шэраг рацыяналізатарскіх прапаноў.

За апошняе дзесяцігоддзе знакам «Ганаровы чыгуначнік» узнагароджаны А.К.Шпак, В.В.Вараб’ёў, М.I.Лагун.