Из архитектурного наследия. Православные и католические храмы

Глава “Из архитектурного наследия. Православные храмы” занимает 659-662 страницы. Приведены данные на 18 православных и 2 католических храма, 3 черно-белые фотографии.

659 страница

ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРАМЫ

Царква ў в. Казімірава. Пабудавана ў XVIII ст. з дрэва як уніяцкая на месцы храма, фундаванага ў канцы XVII ст. Юдзіцкімі. Вядома па малюнку 1928 г. Не існуе.

Твор народнага дойлідства з рысамі барока. Была вырашана паводле канона 3-нефавай 2-вежавай базілікі. Плоскасны франтальны фасад карнізнымі паясамі чляніўся на 2 ярусы, быў завершаны па цэнтры трохвугольным франтонам і фланкіраваны 2-яруснымі чацверыковымі вежамі, завершанымі плыстычнымі барочнымі купалкамі. Вертыкальна ашаляваныя фасады чляніліся лучковымі аконнымі праёмамі. Уваход адзначаў 4-слуповы ганак пад 2-схільным дашкам. Царкоўны цвінтар абкружала агароджа з бярвення, сярод якой на восі храма стаяла 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) паштовая званіца-брама.

А.М.Кулагін. Друкуецца па кн.: К у л а г і и Л.М. Праваслаўпыя храмы на Беларусі. Мн., 2001. С. 252.

 

Пакроўская царква ў в. Галынка. Пабудавана ў 1802 г. Не існуе.

Царква крыжападобная ў плане, з адным адкрытым жалезным купалам і звонам у франтальнай частцы. Дах гонтавы, пафарбаваны ў чырвоны колер. Сцены звонку жоўтыя, знутры пабеленыя. Іканастас блакітнага колеру, з пазалочанай рамай і карнізамі. На ім мелася 12 абразоў, з якіх вылучаўся абраз Божай Маці па-мерамі 2×1,5 аршына.

 

Свята-Пакроўская царква ў в. Пагарэлае. Пабудавана ў 1806 г. з дрэва на сродкі мясцовага памешчыка Завішы. Не існуе.

Царква крыжападобная ў плане, з двума глухімі купаламі, гонтавым дахам, адным радам вокнаў і трыма дзвярыма. Плошча 34 квадратныя сажні. Падлога цагляная, столь з дошак, сцены непафарбаваныя. Царква не ацяплялася. Іканастас чырвонага колеру, на ім 9 абразоў. Званіца месцілася асобна, на ёй было 3 званы ў 6, 4 і 1 пуд. Да храма была прыпісана царква Троіцы ў в. Ляды.

   Свята-Пакроўская царква ў в. Кабылянка. Пабудавана у 1814 г. з дрэва. У 1900 г. недалёка ад храма пабудавана царкоўна-прыходская школа. Не існуе.

Твор народнага дойлідства. Была вырашана прамавугольным зрубам пад гонтавым дахам, які завяршаўся купалам. 3 франтальнага боку выступала 1-ярусная званіца аднолькавай вышыні з храмам. Абшытыя цёсам фасады чляніліся 8 вялікімі і 2 малымі аконнымі праёмамі.

 А.М.Кулагін. Друкуецца па кн.: К у л а г і н А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі. Мн., 2001. С. 252.

   Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква ў в. Зборск. Знаходзілася непадалёку ад вёскі. Пабудавана ў 1826 г. з дрэва як прыходская на сродкі мясцовага памешчыка Завішы. Была абкружана драўлянай агароджай са званіцай. Вядома мяс-цовашанаваным абразом «Маці Божая». Храм не існуе.

Твор народнага дойлідства. Царква была вырашана квадратным у плане

660 страница

зрубам з купалам на светлавым барабане над шатровым гонтавым дахам. Плошча 49 квадратных сажняў. Падлога цагляная, столь з дошак, сцены пафарбаваныя толькі вакол алтара. Царква не ацяплялася. Званіца ў франтоннай частцы завяршалася макаўкай. Мелася 3 званы ў 5, 2,5 і 1,5 пуда. Ашаляваныя фасады чляніліся радам аконых праёмаў.

Унутры апсіду вылучаў дашчаны 1-ярусны іканастас на 9 абразоў: на цёмна-блакітным фоне чырвонай афарбоўкай выдзяляліся карнізы і рамы абразоў. Да храма была прыпісана могільнікавая Пакроўская царква ў в. Вяззе.

 

   Мікалаеўская царква ў в. Жыцін. Пабудавана ў 1827 г. з дрэва на сродкі пры-хаджан і пана. «Жыцінскі поп» упамінаецца ў дакументах XVI ст. Не існуе.

Царква крыжападобная ў плане, з адкрытым купалам і званіцай у франтальнай частцы. Дах гонтавы, дзверы адны, вокны ў 3 рады. Плошча 20 квадратных сажняў. Столь з дошак, купал падтрымліваўся чатырма слупамі. Царква не ацяплялася. Іканастас белага колеру, на ім 10 абразоў. На званіцы мелася 4 званы ў 35, 20, 16 і 10 фунтаў. Метрычная кніга вялася з 1803 г.

 

   Узвіжанская царква ў в. Ясень. Дзейнічала з 1829 г. Не існуе.

 

   Царква Архангела Міхаіла ў в. Крынкі. Пабудавана ў 1841 г. з дрэва на сродкі князя Вітгенштэйна. Размяшчалася за 2 вярсты ад вёскі. Не існуе.

Царква прамавуголыная ў плане, з адкрытым купалам пасярэдзіне, радам акон і дзвярамі. Плошча 20 квадратных сажняў. Столь над алтаром з дошак, у самой царкве – купалападобная. Сцены непафарбаваныя. Іканастас сіняга колеру, на ім 4 абразы. Званіца месцілася асобна ад царквы, на ёй былі званы ў 20, 15, 10 фунтаў і ў 1 пуд. Метрычная кніга вялася з 1801 г. Да храма была прыпісапа Мікалаеўская царква ў в. Пратасевічы.

 

   Успенская царква ў в. Свіслач. ГІерабудавана ў 1864 г. на сродкі дзяржавы. Не існуе.

Царква драўляная прамавугольная ў плане, з адным глухім купалам і званіцай у франтальнай частцы. Дах гонтавы, адзін рад акон і адны дзверы. Плошча 45 квадратных сажняў. Столь і падлога з дошак, сцены пабеленыя, ацяпленне адсутнічала. Алтар на ўзвышэнні, іканастас белага колеру. Мелася 2 званы у 2,5 і 1,5 пуда. Да храма былі прыпісаны цэрквы Варварынская ў в. ІІІэйпічы і Міхай-лаўская ў в. Гарожа.

 

   Мікалаеўская царква ў в. Свіслач. Перабудавана ў 1864 г. на сродкі дзяржавы (у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваецца перапіска наконт рамонту гэтай царквы паміж губернскімі ўладамі і панамі Незабытоўскімі). Не існуе.

Царква драўляная на каменным падмурку. Крыжападобная ў плане, з адным купалам і званіцай у франтальнай частцы.

661 страница

Дах на купале жалезны, на храме – гонтавы. Вокны ў 3 рады, дзверы адны, вонкавыя сцены жоўтага, дах – зялёнага колеру. Плошча 40 квадратных сажняў. Столь і падлога з дошак, сцены ўнутры блакітныя. Іканастас белага колеру з пазалочанымі карнізамі. У царкве былі абраз «Маці Божая», пісаны на залатым фоне, і прастольны крыж у 3 фунты серабра. На абразе меўся надпіс: «Снимок сей чудотворной иконы офяровал Ермон с женою своею Еленою Бюрец до церкви Святого Миколы на честь и хвалу Господу Богу. 1654 год»; на крыжы — «Тен криж офяровал Святого Миколы Демян, сшедши о полудня 1614 года майя 26 дня». Да храма былі прыпісаны цэрквы Раства Багародзіцы ў в. Кассё, Пакроўская ў в. Татаркавічы, Праабражэнская ў в. Брыцалавічы, Георгіеўская ў в. Каменічы.

   Свята-Георгіеўская царква ў в. Лапічы. Знаходзілася побач з вёскай. Пабудавана ў 1868 г. з дрэва на ўрадавыя сродкі (3000 руб.) на месцы храма, адзначанага ў 1795 г. Не існуе.

Твор рэтраспекгыўна-рускага стылю. Была вырашана падоўжаным у плане крыжам са званіцай у франтоннай частцы і двума глухімі купаламі над гонтавым дахам. Пафарбаваныя знутры і звонку сцены чляніліся радам аконных праёмаў. Плошча 25 квадратных сажняў. Падлога і столь дашчаныя, ацяпленне адсутнічала. Мела 3 уваходы. Унутры апсіду вылучаў 1-ярусны драўляны іканастас на 4 абразы. Метрычная кніга вялася з 1822 г.

Ю. В.Клеванец.

Свята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Халуі (з 1920 г. называецца в. Ліпень). Знаходзілася ў цэнтры вёскі. Пабудавана з дрэва на сродкі мясцовага памешчыка Завішы і прыхаджан. На 1897 г. адзначана ў трухлявым стане. Не існуе.

Твор народнага дойлідства. Была вырашана прамавугольным зрубам, накрытым гонтавым дахам з трыма

662 страница

глухімі купаламі. Сцены чляніліся радам аконных праёмаў. Плошча 30 квадратных сажняў. Падлога і столь з дошак. Мела 2 уваходы. Унутры апсіду вылучаў 1-ярусны цёмна-зялёны іканастас на 13 абразоў. Званіца стаяла асобна, меліся званы ў 12, 2,5, 2 і 1,5 пуда. Метрычная кніга вялася з 1800 г. Да храма былі прыпісаны цэрквы Мікалаеўская ў в. Бозак, Троіцкая ў в. Халуі (цяпер урочышча Стараселле), Міхайлаўская ў в. Каменічы, Пакроўская ў в. Хімное.

   Крыжа-Узвіжанская царква ў г. Асіповічы. Перанесена з в. Замошша. Асвячона ў 1949 г. Дзейнічае.

   Царква абраза «Маці Божая» ў в. Коханаўка. Асвячона ў 1992 г. Дзейнічае.

   Свята-Міхайлаўская царква ў в. Крамок. Асвячона ў 1994 г. Дзейнічае.

   Царква Раства Хрыстова ў р.п. Ялізава. Асвячона ў 1997 г. Дзейнічае.

   Свята-Мікольская царква ў в. Свіслач. Асвячона ў 1998 г. Дзейнічае.

   Свята-Увядзенская царква ў г. Асіповічы. Асвячона ў 2000 г. Дзейнічае.

 

КАТАЛІЦКІЯ ХРАМЫ

Капліца ў г. Асіповічы. Дзейнічае.

Касцёл Святога Юзафа ў в, Казімірава. Дзейнічае.