На крутом повороте истории – онлайн

103 страница

Вестка аб перамозе Кастрычніцкай рэвалюцыі прыйшла на тэлеграф чыгуначнай станцыі Асіповічы 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. Тэлеграму прыняў загадчык тэлеграфа Яфім Іосіфавіч Лагацкі і паведаміў аб гэтым усім службам чыгуначнага вузла. У гэты ж дзень аб пераходзе ўлады ў рукі Саветаў даведаліся жыхары Асіповіч і ўсёй Замошскай воласці, у якую яны тады ўваходзілі. У лакаматыўным дэпо, на станцыі і ў цэнтры воласці – в. Замошша – былі праведзены мітынгі.

Рабочыя і служачыя, актывісты чыгуначнага вузла стварылі рэвалюцыйны камітэт, у які выбралі Лагацкага, Гарбузава, Бляцко і іншых. Рэўком узначаліў гаспадарча-палітычную работу не толькі на чыгуначным вузле, але і ў рабочым пас. Асіповічы, аказваў практычную дапамогу Савету рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Замошскай воласці ў арганізацыі кіраўніцтва, нацыяналізацыі зямлі і канфіскацыі маёмасці памешчыкаў.

У гэты ж час на станцыі Асіповічы была арганізавана партыйная ячэйка. Лагацкі быў прыняты ў члены партыі і абраны яе сакратаром. Застаючыся на пасадзе загадчыка тэлеграфа станцыі, ён падтрымліваў сувязь з кіруючымі
партыйнымі органамі чыгункі ў Мінску і з Бабруйскім рэўкомам. Партыйная ячэйка сумесна з рэвалюцыйным камітэтам назначылі камісараў: чыгуначнай станцыі – Г. Скварцова, паравознага дэпо – Д.А.Дзям’янава.

Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі контррэвалюцыйныя сілы пачалі сцягвацца ў Магілёў, дзе размяшчалася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага на чале з генералам М.М.Духоніным. На барацьбу з савецкай уладай у Магілёў прыбылі – Арэнбургскі і 60-ы Сібірскі казачы палкі, 1-ы ўдарны полк і іншыя часці. На фронце для адпраўкі ў Магілёў было падрыхтавана 40 ударных батальёнаў.

З мэтай разгрому Стаўкі Рэўваен-саветам былі высланы войскі пад камандаваннем М.В.Крыленкі. З Петраграда ў Магілёў накіраваны атрады салдат Маскоўскага палка, матросаў Балтыйскага флоту і чырвонагвардзейцаў. Адначасова Паўночна-Заходнім камітэтам бальшавікоў быў утвораны рэвалюцыйны зводны атрад пад камандаваннем Р.І.Берзіна і Я.Лысякова, які

104 страница

складаўся з 2 эшалонаў. Адзін эшалон (пяхота з бронемашынамі на чале з Р.І.Берзіным) атрымаў заданне рухацца на Магілёў. Другі эшалон (пяхота і браняпоезд на чале з В.І.Пралыгіным) павінен быў паступаць на Стаўку з поўдня, з боку Жлобіна. 11 лістапада 1917 г. гэты эшалон прыпыніўся ў Асіповічах і пасля праведзенай разведкі пайшоў на Жлобін. У ноч на 19 лістапада савецкія войскі пад камандаваннем М.В.Крыленкі ліквідавалі Стаўку Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

Першым паспрабаваў перашкодзіць развіццю рэвалюцыйных падзей на Беларусі 1-ы польскі корпус легіянераў генерала І.Р.Доўбар-Мусніцкага. Корпус размяшчаўся ў раёне Рагачова, Жлобіна і Бабруйска.

У снежні 1917 г. галоўнакамандуючы Заходнім фронтам А.Ф.Мяснікоў загадаў Доўбар-Мусніцкаму поўнасцю падпарадкавацца рэвалюцыйнаму камандаванню. Але генерал, якога падтрымлівалі памешчыкі Польшчы і Мінскай губерні, адхіліў гэты загад. У гэты час у Брэст-Літоўску пачаліся перамовы аб заключэнні мірнага дагавора з Германіяй.

На пачатку 1918 г. становішча вакол Асіповіч рэзка абвастрылася ў сувязі з контррэвалюцыйным выступленнем генерала І.Р.Доўбар-Мусніцкага, легіянеры якога пачалі рухацца на захад. На досвітку 12 студзеня яны пачалі наступленне на Жлобін, але былі адкінуты чырвонагвардзейцамі і адышлі да Бабруйска. На 2-і дзень мяцежнікі зноў перайшлі ў наступленне, занялі Бабруйск, Рагачоў і Оршу, рушылі на Магілёў і Мінск. Атрады Чырвонай гвардыі, што абаранялі Бабруйск, адышлі ў заходнім напрамку і далучыліся да атрадаў, якія дзейнічалі на Рагачоўскім і Асіповіцкім участках. Пад в. Ясень паміж легіянерамі і чырвонагвардзейцамі завязаўся бой. Супраць 1,5 тысячы легіянераў выступіў атрад Чырвонай гвардыі ў 500 байцоў. Чырвонагвардзейцы падбілі 2 гарматы і прымусілі кавалерыю палякаў адступіць. У гэтым баі страты ворага склалі каля 600 салдат, рабочыя атрады страцілі 100 чалавек забітымі і параненымі.

Асіповіцкі рэўком і балынавіцкая ячэйка, выконваючы загады Ваеннарэвалюцыйнага камітэта Заходняга фронту, пачалі работу па фарміраванні атрадаў Чырвонай гвардыі. На станцыі Асіповічы пры дапамозе Замошскага і Восаўскага валвыканкомаў бьіў сфарміраваны атрад колькасцю больш за 1000 чалавек. Многія жыхары Асіповіч увайшлі ва ўнутраныя войскі пад камандаваннем намесніка загадчыка і члена калегіі Усерасійскай надзвычайнай камісіі (ВЧК) В.В.Каменшчыкава. Яны рыхтаваліся абараняць чыгуначную станцыю і пас. Асіповічы. Акрамя таго, супраць войскаў Доўбар-Мусніцкага быў накіраваны рэвалюцыйны атрад у колькасці 2500 чырвонагвардзейцаў 1-й Мінскай рэвалюцыйнай арміі. Агульная колькасць савецкіх войскаў на Асіповіцкім напрамку складала 4000 чалавек. Перад імі была пастаўлена задача: разграміць мяцежнікаў і не дапусціць іх у Мінск. Адначасова для ўмацавання сіл Чырвонай гвардыі была разгорнута работа ў валасцях Бабруйскага павета па фарміраванні новых атрадаў: у Глускай воласці ўступіла ў атрад 300, Калачах – 200 і Балашэвічах – 150 чалавек. Адным з арганізатараў гвардзейскіх атрадаў быў старшыня Глускага рэўкома С.Л.Вілюга.

18 студзеня 1918 г. легіянеры пад камандаваннем капітана Юркевіча

105 страница

падышлі да Асіповіч. Перад наступленнем у пасёлак былі накіраваны разведчыкі, пераапранутыя ў форму чырвонагвардзейцаў. Ім удалося ўзарваць чыгуначны мост на Слуцкім напрамку. У ноч на 19 студзеня легіянеры адкрылі па Асіповічах моцны артылерыйскі і кулямётны агонь. У гэты час групы лазутчыкаў атакавалі з тылу. Атрад унутраных войскаў і чырвонаармейцаў пад націскам перавышаючых сіл праціўніка з фронту і тылу быў вымушаны з баямі адысці ў бок Мінска. Члены Асіповіцкага рэўкома, камуністы партыйнай ячэйкі, прадстаўнікі Замошскага валвыканкома, выконваючы дырэктыву вышэйстаячых партыйных органаў і камандавання, пайшлі ў бліжэйшыя лясы і вёскі, каб партызанскімі метадамі працягваць барацьбу.

Заняўшы Асіповічы і разагнаўшы ўстановы савецкай улады ў пасёлку, Замошскай воласці і ўвогуле па раёне, легіянеры размясцілі на станцыі сваю камендатуру. Пачаліся рабаванні, гвалтаванні, масавыя забойствы мірных
жыхароў. Акупацыя працягвалася 3 тыдні, але і за такі тэрмін легіянеры прычынілі насельніцтву значныя страты.

З лютага пачалося агульнае наступленне атрадаў Чырвонай гвардыі. Рэшткі 1, 2 і 3-й польскіх дывізій сканцэнтраваліся ў раёне Бабруйска і спрабавалі аказаць ім супраціўленне. Але сіламі Магілёўскага атрада, які рухаўся з боку Рагачова, 1-га Мінскага атрада – з боку Жлобіна, і Асіповіцкага атрада – з боку Асіповіч, легіянерам быў нанесены ўдар. 26.02.1918 г. у Бабруйску заключана пагадненне аб падпарадкаванні 1-га польскага корпуса немцам.

Міжнароднае становішча Беларусі заставалася складаным. 16 лютага германскае камандаванне паведаміла савецкай дэлегацыі аб тым, што 18 лютага заканчваецца тэрмін перамір’я і аднаўляецца вайна. Германія парушыла ўмовы перамір’я і зноў пачала ваенныя дзеянні. Кайзераўскія войскі перайшлі ў наступленне па ўсім фронце ад Балтыйскага мора да Карпат.

У напрамку Бабруйска і Гомеля рушыў 21-ы рэзервовы корпус нямецкай арміі, які ў першы ж дзень наступлення заняў Асіповічы. Захопнікі аднавілі прыватную ўласнасць, шырока выкарыстоўвалі дзеля сваіх патрэб чыгунку, прамысловыя прадпрыемствы рабочага пасёлка, вывозілі ў Германію лесаматэрыялы і харчаванне. На захопленай тэрыторыі ўлада цалкам перайшла ў рукі германскіх акупацыйных войскаў.

Загадам нямецкіх камендатур забаранялася жыхарам у начны час хадзіць з

106 страница

вёскі ў вёску, а ў дзень толькі з пропускам каменданта (коштам 1 рубель і 10 рублёў закладу), абсалютна забаранялася ездзіць чыгуначным транспартам.

Рэўком і бальшавікі Замошскай воласці Я.І.Лагацкі, Г.І.Скварцоў, Д.А.Дзям’янаў і іншыя пад кіраўніцтвам старшыні Замошскага рэўкома Гарбузава пайшлі ў брыцалавіцкія лясы і адтуль праз Дзмітрыя Малаковіча (Малаховіча), які кіраваў Крынкаўскай групай падпольшчыкаў з 33 чалавек, устанавілі сувязь з Бабруйскім падпольным камітэтам РКП(б). Пазней кіраўніцтва гэтай групай было перададзена прадстаўнікам Глускай падпольнай партыйнай ячэйкі М.А.Ляўкову і Л.Я.Адзінцову. Гэта група праводзіла актыўныя баявыя дзеянні супраць акупантаў. Рашуча змагалася з акупантамі таксама група Трубачова (прыбыў з Заходняй Беларусі). Камісарам у ёй быў ураджэнец в. Крынка Дзяніс Харытонавіч Пінчук. Партызаны выводзілі са строю сувязь паміж Асіповічамі і Старымі Дарогамі, разбіралі рэйкі, падпальвалі вагоны і склады з ваеннай маёмасцю.

З пачатку нямецкай акупацыі Бабруйскі падпольны камітэт РКП(б) пад кіраўніцтвам П.Ф.Равінскага і П.М.Серабракова стварыў у валасцях падпольныя рэвалюцыйныя камітэты і партыйныя ячэйкі, перад якімі ставілася мэта праводзіць арганізацыйную і палітычную работу сярод насельніцтва, а пры наступленні Чырвонай арміі ўзяць уладу ў свае рукі. Старшынёй Замошскага падпольнага рэўкома быў абраны бальшавік, матрос Балтыйскага флоту Фёдар Антонавіч Бугроў, яго намеснікам – М.Ф.Трыбушэўскі і членам рэўкома – А.Ф.Юркавец. Пражываючы і працуючы на акупіраванай тэрыторыі ў цяжкіх умовах, Ф.А.Бугроў і А.Ф.Юркавец захварэлі на тыф і, не маючы магчымасці атрымаць медыцынскую дапамогу, у хуткім часе памерлі.

1 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску аднавілася мірная канферэнцыя. ЗТТТА, краіны Антанты, белагвардзейскія генералы рабілі ўсё магчымае для таго, каб сарваць заключэнне мірнага дагавора з Германіяй, аднак 3 сакавіка бакі падпісалі яго з умовай ратыфікацыі праз 2 тыдні.

IV Надзвычайным Усерасійскім з’ездам Саветаў (14-16 сакавіка 1918) гэты дагавор быў ратыфікаваны, але ўжо 15 сакавіка Антанта прыняла рашэнне не прызнаваць яго і распачаць дзеянні па звяржэнні ў Расіі савецкай улады. Мірныя прапановы Савецкай Расіі не сустрэлі разумення і ў польскага ўрада.

У тыле нямецкіх інтэрвентаў у гэты час актыўную работу праводзіў Бабруйскі падпольны камітэт РКП(б). Члены камітэта П.Дз.Малаковіч, І.А.Вейнер, Шумілін, Пятроў па ініцыятыве П.Ф.Равінскага пачалі наладжваць сувязь з камуністамі, якія пражывалі на тэрыторыі Бабруйскага павета і вырашылі аднавіць партыйныя арганізацыі ў павеце, актывізаваць вусную і друкаваную агітацыю сярод насельніцтва, наладзіць сувязь з абкомам у Смаленску і дастаўку літаратуры. У партыйную ячэйку пас. Свіслач быў накіраваны для работы Авяр’янаў.

У ліпені 1918 г. Бабруйскі партыйны камітэт быў рэфармаваны ў раённы камітэт РКП(б), які праводзіў работу пад кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга абласнога камітэта. Адным з галоўных пытанняў, з якім сутыкнулася партыйная арганізацыя у той перыяд, быў клопат аб забеспячэнні насельніцтва хлебам.

107 страница

Нямецкія вайсковыя часці, захапіўшы Беларусь і Прыбалтыку, да восені 1918 г. апынуліся перад фактам непазбежнага разгрому і выгнання з беларускай зямлі.

На пасяджэнні савецка-германскай камісіі, якое праводзілася ў Оршы 21 кастрычніка 1918 г., абмяркоўваліся пытанні аб выхадзс немцаў з тэрыторыі, што знаходзілася на ўсход ад ракі Бярэзіны. Прадстаўнікі нямецкага камандавання самі прапанавалі на месяц раней, чым сказана ў дагаворы, вызваліць гэту тэрыторыю. Было відавочна, што немцы спяшаюцца. I нездарма: у пачатку лістапада 1918 г. грымнула рэвалюцыя ў Германіі.

13 лістапада УЦВК прыняў пастанову скасаваць Брэсцкі мірны дагавор. Усе ўключаныя ў яго абавязацельствы былі аб’яўлены несапраўднымі. 28 лістапада 151-ы і 152-і стралковыя палкі 17-й дывізіі Чырвонай арміі вызвалілі Бабруйск, а 4 снежня атрад чырвонаармейцаў пад камандаваннем Майсеенкі вызваліў Асіповічы. 6 снежня 1918 г. чыгуначнікі паслалі ў адрас УЦВК і СНК тэлеграму, у якой віталі савецкую ўладу, паведамлялі, што яны не далі немцам адправіць са станцыі 23 паравозы і шмат іншай маёмасці.

Асіповіцкія бальшавікі, якія выйшлі з падполля, яшчэ да прыходу Чырвонай арміі ўтварылі чыгуначны рэвалюцыйны камітэт, у які увайшлі Зыкаў, Чорны, Цітоў, Мымрыкаў і іншыя, і сфарміравалі ўзброены атрад. Рэвалюцыйны камітэт узяў у свае рукі кіраўніцтва станцыяй і Асіповічамі, пачаў прыцягваць жыхароў да працы па аднаўленні станцыйнай і пуцявой гаспадаркі.

У пачатку студзеня 1919 г. быў утвораны Замошскі і іншыя валасныя Саветы. Асіповіцкі чыгуначны рэўком аказваў усебаковую практычную дапамогу Замошскаму валвыканкому.

Са жніўня 1919 г. пачаў работу Бабруйскі падпольны камітэт. Дзеля правядзення партыйнай работы ў вёсках быў створаны парабкоўскі цэнтр, а таксама было арганізавана 15 падпольных партыйных ячэек і раённы партыйны камітэт у в. Ясень. Для правядзення партыйна-палітычнай работы і арганізацыі партызанскай барацьбы з акупантамі ў Бабруйскім павеце ЦК КП(б) Літвы і Беларусі накіраваў Максіма Архіпавіча Ляўкова – аднаго з актыўных удзельнікаў Рудабельскага падполля і партызанскага руху ў барацьбе з палякамі і немцамі ў 1917-1918 гг.

Польскія войскі, якія разгарнулі наступленне і 8 жніўпя захапілі Мінск, 20 жніўня былі ў Асіповічах.

Акупанты размясцілі штаб вайсковай часці ў маёнтку памешчыка І.Ф.Дарагана ў в. Смык – Слабада, контрразведку (дэфензіву) – у будынку, які зараз займае леспрамгас, камендатуру і войскі – у паўночнай частцы Асіповіч. З дапамогай ксяндза, праваслаўнага святара і равіна акупанты стварылі магістрат. У хуткім часе захопнікі дэманціравалі шпалапрапітны завод і вывезлі яго абсталяванне ў Польшчу.

Камуністы Замошскай воласці дзейнічалі ў падполлі. Непадалёку ад Асіповіч, у Крынкаўскім і Дараганаўскім лясах, аднавіў дзейнасць партызанскі атрад. Яго байцы арганізоўвалі дыверсіі на ўчастках чыгункі Асіповічы Старыя Дарогі, разбіралі пуць, падарвалі чыгуначны мост цераз раку Пціч.

108 страница

У пачатку чэрвеня 1920 г. крынкаўскія партызаны ажыццявілі напад на станцыю Дараганава і разграмілі гарнізон палякаў. На другі дзень польскім акупантам пры дапамозе здрадніка – сельскага старасты, удалося арыштаваць групу партызан, у тым ліку: Захарыя Іванавіча Сашчэку, Рыгора Кузьміча Кузьміча, Цімафея Іванавіча Кузьміча, Івана Майсеевіча Пінчука, Савелія Іванавіча Пінчука і Васіля Іларыёнавіча Ярашэвіча. Пасля допытаў партызаны былі расстраляны камандай каменданта Верыка ў кар’еры на ўсходняй ускраіне Асіповіч.

У першыя дні ліпеня 1920 г. партызаны напалі на чыгуначную станцыю Асіповічы з мэтай захопу браняпоезда, які рыхтаваўся адправіцца на Мінск, і разам з разведчыкамі Чырвонай арміі і чыгуначнікамі захапілі яго. Палякі ў Мінску атрымалі звесткі аб захопе браняпоезда і паслалі яму на дапамогу другі – з Мінска. Каб не дапусціць яго падыходу, партызанскі атрад А. Каралька і байцы 14-га стралковага палка Чырвонай арміі разабралі пуць на станцыі Верайцы, і браняпоезд да Асіповіч не дайшоў. 4 ліпеня 1920 г. войскі Заходняга фронту перайшлі ў наступленне. Разам з часцямі Чырвонай арміі змагаліся асіповіцкія партызаны. Яны падрывалі і палілі вайсковыя склады, разбіралі чыгуначныя пуці, парушалі сувязь. Рух цягнікоў на ўчастку Жлобін – Асіповічы – Мінск быў практычна паралізаваны.

Палякі адступілі на захад. Пры гэтым яны спалілі ў Асіповічах лесапільныя заводы, пакгаўз, канторы паравознага дэпо і кандуктарскага рэзерву, падарвалі чыгуначны мост цераз раку Сінюю. Спроба спаліць будынак вакзала была папярэджана. 10 ліпеня 1920 г. часці Чырвонай арміі вызвалілі Асіповічы.

Вярнуўшыся з партызанскіх атрадаў, камуністы выбралі рэвалюцыйны камітэт на чале з Леанідам Шымковічам і сакратаром Васілём Гуськовым. У камітэт таксама ўвайшлі Я.І.Лагацкі, прыбыўшы пасля вызвалення са ссылкі І.І.Ляховіч і іншыя. Рэўком стварыў 2 аддзелы (1-ы для кіраўніцтва пасёлкам, 2-і для арганізацыі работы чыгуначнага вузла) і пачаў прымаць меры па аднаўленні гаспадаркі ў Асіповічах.

16 ліпеня 1920 г. рэўком тэлеграфаваў наркому шляхоў зносін і загадчыку чыгункі ў Гомель: «…Приступили к ремонту дорожных путей в сторону Минска, Бобруйска и Слуцка, взяли под охрану государственное нмущество и восстановили связь с Бобруйском; пригнали на ремонт в Осиповичи паровозы со станции Пуховичи; вернули имущество паровозного депо; составили рабочий поезд и отправили в распоряжение Главдарма; восстановили мост на верейцовской ветке. Ведутся работы по восстановлению моста через реку Синюю».

У канцы 1920 г. асіповіцкія камуністы для паляпшэння забеспячэння насельніцтва харчовымі і прамысловымі таварамі арганізавалі спажывецкую кааперацыю. Першы кааператыў аб’яднаў 638 пайшчыкаў.

109 страница

Партыйная ячэйка Замошскага валаснога цэнтра і Асіповіч да 1 верасня 1920 г. стварыла Асіповіцкую партыйную арганізацыю. Была намечана праграма палітычнай і культурнай работы сярод насельніцтва. Па ініцыятыве А.Я.Сташкевіча на чыгуначным вузле арганізавалася ячэйка Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі (КСМБ) з 20 чалавек.

Ворагі савецкай улады не хацелі змірыцца са сваім паражэннем. Барацьба з імі працягвалася да канца 1920 г. У раёне Асіповіч і Старых Дарог дзейнічалі контррэвалюцыйныя атрады Пташынскага і Цвіркі, дробныя групы марадзёраў і дэзерціраў. Лютавала такая група і ў раёне чыгуначнай станцыі Градзянка.

Бабруйскі павятовы камітэт кампартыі ў спецыяльным звароце заклікаў быць гатовымі для бязлітаснай барацьбы і знішчэння злачынных бандаў. У сувязі з гэтым указаннем Замошскі Савет і валасны партыйны камітэт увялі ваеннае навучанне для ўсіх членаў партыі, кандыдатаў у члены партыі і савецкага актыву. Усе былі залічаны ў часці асобага прызначэння (ЧАП). Камандзірамі атрадаў прызначаліся камуністы, якія мелі баявы вопыт. На станцыі Асіповічы былі сфарміраваны дзве роты ЧАП і рота міліцыі.

У канцы 1920 г. часці Чырвонай арміі, атрады Усерасійскай надзвычайнай камісіі, апіраючыся на дапамогу мясцовых камуністаў і камсамольцаў, перамаглі атрады Булак-Балаховіча і іншыя групы. Рэшткі іх яшчэ некаторы час хаваліся ў лесе, але дні іх былі злічаны.