На спортивной орбите

592 страница

На спартыўнай арбіце

Адразу пасля вайны на Асіповіччыне аднавіла сваю дзейнасць спартыўнае таварыства «Лакаматыў», створанае яшчэ ў 1930 г. У 1959 г. з’явілася яшчэ адно добраахвотнае спартыўнае таварыства — «Ураджай». 3 1960 г. вядзе сваю гісторыю спартыўная навучальная ўстанова — дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (ДЮСШ; першы дырэктар Л.Дз.Соладаў). У цэлым гэта паслужыла дадатковым штуршком у развіцці фізкультуры і спорту, росту як колькасці тых, хто займаўся ў футбольных, валейбольных, баскетбольных, лёгкаатлетычных, лыжных і іншых гуртках і секцыях, так і болын якаснаму выступлению асіповіцкіх камандаў у розных абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Удзел у іх мясцовыя спарт-смены прымаюць рэгулярна і дабіваюцца стабільна высокіх паказчыкаў.

Жаночая каманда Ялізаўскага шклозавода «Кастрычнік» неаднаразова станавілася прызёрам і выходзіла пераможцай абласнога валейбольнага першынства, абараняла гонар Магілёўшчыны ў 1993 г. на рэспубліканскай рабочай Спартакіядзе. У 1989 г. дзяўчаты нават прымалі ўдзел у 1-й міжнароднай Спартакіядзе ў Маскве.

У канцы 1960-х гадоў у раёне пачала развівацца стэндавая стральба, каля вытокаў якой стаяў Ю.П.Сталыпін. Мена-віта па яго ініцыятыве з’явіліся круглы і траншэйны стэнды. 3 канца 1970-х гадоў асіповіцкая каманда пастаянна ўдзельнічае ў чэмпіянаце і Кубку рэспублікі па стральбе, абараняючы гонар Магілёўскай вобласці. У 1979 г. нашы стралкі Ігар Ціхун і Юрый Сталыпін (сын трэнера) упершыню выконваюць нарматывы майстра спорту, а Юрый уваходзіць у склад зборнай Беларусі і выступае за спартклуб арміі Беларускай ваеннай акругі. Ён пастаянна трапляе ў тройку прызёраў чэмпіянату Кубка рэспублікі, у 1985 г. становіцца майстрам спорту міжнароднага класа і далей працягвае паспяхова выступаць.

За час знаходжання на пасадзе трэнера па стэндавай стральбе Ю. П. Сталыпіным падрыхтавана 3 майстры спорту і 18 кандыдатаў.

Сёння ў мясцовай ДЮСШ, якая спецыялізуецца на такіх гульнёвых відах, як футбол і баскетбол, займаецца да 1000 юных спартсменаў. Выхаванцы трэнера С.І.Шайкоўскага, напрыклад, неаднаразова станавіліся чэмпіёнамі вобласці ў сваіх узроставых трупах, а ў 1996 г. заваявалі рэспубліканскае першынство. Добра гуляюць яго выхаванцы, як і ігракі С.С.Варыводава, у прэстыжйых снабор ніцтвах дзіцячай баскетбольнай лігі.

Мэтанакіраваная праца баскетбольных трэнераў дазволіла вырасціць нямала цікавых спартсменаў, якія выступаюць за розныя клубы иават за мяжой, А гонарам Асіповіч з’яўляецца каманда АЗАА (галоў-ны спонсар — завод аўтамабільных агрэ-

Каманда клуба «Юны дэсантнік» г. Асіповічы на міжнародных спаборніцтвах па парашутным спорне. Венгрыя, 1998 г.

593 страница

Футбольная каманда «Свіслач»

гатаў), якая двойчы — у 1998 г. і 1999 г. — станавілася сярэбраным прызёрам беларускага баскетбольнага чэмпіянату.

Шмат гадоў вялікай папулярнасцю на Асіповіччыне карыстаецца і футбол. Ужо ў 1970-я гады сур’ёзна заявіла аб сабе мясцовая каманда «Лакаматыў», якая ў I971 г. стала прызёрам рэспубліканскага першынства. Эстафету футбалістаў-чыгуначнікаў падхапіў клуб «Свіслач». За лічаныя гады каманда з 2-й лігі прабілася ў 1-ю, а потым на працягу сезона выступала ў вышэйшым дывізіёне, цяпер у 1-й лізе.

Асіповіцкая зямля выгадавала шэраг знакамітых у рэспубліцы і спартсменаў, і трэнераў. У канцы 1950 —пачатку 1960-х гадоў, напрыклад, А. Дз.Яноўскі з в. Свіслач стаў майстрам спорту па трох відах —веславанні, лыжах і біятлоне, а цяпер плённа працуе ў Бабруйскім вучылішчы алімпійскага рэзерву трэнерам па веславанні. В.А.Карчэўскі з р.п. Градзянка — майстар спорту па біятлоне, трэніруе нацыянальную зборную Беларусі па біятлоне. У 1996 г. Аляксандр Стальмакоў з Ялізаўскай СШ на чэмпіянаце свету па веславанні на каноэ сярод юніёраў заваяваў 2 бронзавыя ўзнагароды. Неаднаразовы пераможца міжнародных спаборніцтваў па кіданні молата Сяргей Марцям’янаў з Вяззя заняў 4-е месца на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Сіднеі (Аўстралія). Чэмпіёнамі рэспублікі сярод школьнікаў у бегу на 3000 м з’яўляецца вучань Ясенскай СШ Аляксей Волкаў, а ў веславанні на каноэ — Уладзімір Строк са Свіслацкай

Баскетбольная каманда АЗАА. 1998 г.

594 страница

СШ. У свой час чэмпіёнкай Беларусі па шахматах станавілася Г.П.Невядомская, чэмпіёнам вобласці — С.С.Мельнікаў.

Традыцыйным стаў Асіповіцкі марафон, які, дзякуючы намаганням кіраўніка клуба аматараў бегу «Кентаўр» Дж.А.Курчэўскага, заваяваў папулярнасць нават у замежжы. Марафон стартаваў у Асіповічах ужо 19 разоў, збіраючы ўсе больш і больш удзельнікаў.

Дасягнутыя вынікі ў пэўных відах спорту, масавасць у фізкультурным руху не прыйшлі самі па сабе. Пад ставай для дасягненняў служыць як плённая работа трэнераў, так і нядрэнная матэрыяльна-тэхнічная спартыўная база. Яе стварэнню і падтрымцы шмат увагі аддаюць мясцовая ўлада, а таксама шэраг кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў — завода аўтамабільных агрэгатаў (Я.В.Шуранкоў), Асіповіцкі завод «Каммаш» (В.Ц.Русаковіч), СП ААТ « Дах»(былы дырэктар А.В.Бабанскі), Асіповіцкага ўпраўлення магістральных газаправодаў (В.І.Сухачоў), ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат» (былы дырэктар У.М.Вараб’ёў).

У Асіповічах дзейнічаюць стадыёны «Юнацтва» і «Лакаматыў», фізкультурна-аздараўленчыя комплексы на АЗАА і Асіповіцкім заводзе «Каммаш». Папулярнасцю ў асіпаўчан карыстаюцца клубы «Юны дэсантнік», прыхільнікаў цяжкай атлетыкі «Мускул», аэробікі, валейболу «Бадзёрасць», мотавеласпорту, шахматна-шашачны «Дэбют», які нядаўна справіў наваселле у памяшканні, падораным гораду заводам аўтаагрэгатаў.

3 лютага 1999 г. па 2000 г. выдаваўся адзіны ў рэспубліцы фізкультурна-спартыўны дадатак да раённай газеты «Асіповічы спартыўныя».