К читателю

К читателю (страница 17)

Да чытача

Асіповіцкі край мае такую ж багатую і старажытную гісторыю, як і іншыя раёны нашай краіны. Тут што ні назва то адкрыццё, то цэлая эпоха. Як сведчаць дакументы, пераважная болыпасць гэтых назваў застаецца нязменнай з дня існавання (пяць, шэсць, а то і болей стагоддзяў).

Бататы наш край на таленавітых людзей. Многія прозвішчы праслаўлялі нашу старонку ў старажытнасці, многія у новай гісторыі. Аўтары імкнуліся не забыць іх.

Па дробных крупінках работнікі дзяржаўных устаноў і аматарыкраязнаўцы збіралі звесткі, якія мелі дачыненне да гістарычнай спадчыны Асіповіцкага раёна. Пры напісанні гэтай кнігі былі даследаваны фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь, Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва і іншых архіўных устаноў, фонды буйнейшых беларускіх і расійскіх бібліятэк, выкарыстаны друкаваныя працы краязнаўцаў мінулага і сучасных даследчыкаў краю, а таксама шматлікія публікацыі з рэспубліканскіх газет і часопісаў, абласной газеты «Магілёўская праўда» і раённай «Асіповіцкі край». Жыхары раёна далі для кнігі не толькі свае ўспаміны, але і унікальныя фотаздымкі. Многія з іх  адзіная і самая дарагая рэліквія, што засталася ў сям’і ад продкаў.

Выкарыстоўваючы самыя розныя крыніцы, аўтарскі калектыў імкнуўся падыходзіць да напісання гісторыкадакументальнай хронікі непрадузята, з пазіцыі гістарычнай праўды. Стыль і мова многіх дакументаў, звязаных з дарэвалюцыйнай гісторыяй і савецкім часам, захаваныя для таго, каб найболын дакладна перадаць атмасферу той пары.

Стваральнікі кнігі стараліся даць звесткі пра розныя бакі жыцця Асіповіччыны. Але, магчыма, штосьці не знайшло свайго адлюстравання на старонках кнігі, магчыма, ёсць і недакладнасці. Хронікі пішуцца ўпершы ню. Спадзяёмся, што наступныя даследчыкі гісторыі Асіповіцкага раёна дапоўняць нашы звесткі.

Раённая камісія па напісанні гісторыкадакументальнай хронікі «Памяць. Асіповіцкі раён» выказвае шчырую ўдзячнасць установам, арганізацыям, прыватным асобам, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы і выданні кнігі.

 

В настоящее время весь проект изобилует грамматическими ошибками, т.к. загружен без корректировки сразу после оптического распознавания текста. Работа идет постоянно. Хотите присоединиться к данной работе и помочь — напишите нам: