Оккупационный режим на территории Осиповичского района

 

 

ИЗВИНИТЕ! На данный момент работа над страницей продолжается… перевод сделан не до конца, но читать и пользоваться можно.

Оккупационный режим, который установили нацисты на временно оккупированной территории нашей Родины, был разработан заранее, еще до нападения на Советский Союз. Его основные направления были изложены А.Гитлером в секретном меморандуме «Некоторые мысли об обращении с населением на Востоке» от 25 мая 1940 года (ЧИТАТЬ ЗДЕСЬ).

В нем говорилось, что оккупированные восточные территории должны рассматриваться как объекты колонизации и германизации. В этом меморандуме также говорилось, что оккупационная политика должна быть направлена ​​на превращение активной массы «иностранного населения» в полуграмотных рабов.

Нацисты вообще не предвидели проблем с местным населением: безжалостное насилие сделало бы его послушным и сговорчивым.

Террор на оккупированной территории СССР, в том числе и в Беларуси, планировался заранее. Так, в «Руководящих указаниях о поведении войск в России», разработанных Ставкой Верховного Главнокомандования Вооруженными Силами Германии в качестве дополнения к специальному приказу № 1 от 19 мая 1941 г. о выполнении директивы Гитлера № 21, прямо указано на необходимость жестких и решительных действий против  «большевистских подстрекателей, партизан, саботажников, евреев для полного пресечения любых попыток активного или пассивного сопротивления».

13 мая 1941 г. начальник штаба В. Кейтель подписал «Распоряжение Гитлера о военной юрисдикции в районе Барбаросса и некоторых полномочиях войск». Этот приказ стал тем официальным документом, который освобождал солдат и офицеров Вермахта от юридической и моральной ответственности за убийства мирных жителей в нашей стране.

В соответствии с этим и другими приказами и распоряжениями любое должностное лицо оккупационного аппарата, полицейский, офицер и солдат вермахта могло по своему усмотрению распоряжаться жизнями советских граждан, не говоря уже об их имуществе.

Оккупационная политика нацистской Германии на нашей земле представляла собой единый комплекс мер военного, политического, экономического и идеологического характера и по своему характеру и сути являлась откровенно варварской и грабительской. Планы по ее реализации разрабатывались в кабинете Г. Гиммлера, возглавлявшего СС. С апреля 1941 г. такое планирование взяло на себя «Бюро централизованного решения проблем восточноевропейского пространства» во главе с Розенбергом, к которому присоединились различные отделы штаба Верховного главнокомандующего вооруженными силами Германии. Учреждения СС подготовили проекты планов колонизации восточных земель. В дальнейшем обобщенные проекты и предложения получили название «Мастер-план Ост», при этом они постоянно обновлялись и уточнялись. Хотя окончательный вариант плана историкам найти не удалось, но то, что сохранилось, дает возможность составить достаточно полное представление о нем.

План «Ост» – главный, но не единственный документ, раскрывающий истинные цели нацистов. В нем наиболее ярко воплотились идеи геноцида, колонизации оккупированных территорий, германизации: изгнания и уничтожения народов Восточной Европы, в том числе Беларуси.

Реализация колониальных планов началась с первых дней вторжения перекройкой  границ республик Советского Союза, созданием администраций управляемых территорий.

Административное и политическое устройство оккупированных территорий было приведено в соответствии с взглядами Гитлера, основанными на его вере в специфическую “еврейскую природу большевизма” и его глубокой ненависти ко всем славянским народам. Первоначальный конфликт со славянским миром, по словам фюрера, сделал Россию, независимо от ее политической системы, постоянным источником угрозы для немцев. В конце концов, его вера в неполноценность славянской расы служила еще одним основанием безвозвратного уничтожения любой формы политической организации в России, потому что рабам не нужно было государство.

Зацверджанае летам 1941 г. упраўленне акупіраваных тэрыторый з’явілася адлюстраваннем таго, што Гітлер не ўспрымаў ніякіх іншых рашэнняў, акрамя «поўнай каланізацыі» захопленых тэрыторый СССР.

У адпаведнасці з гэтым на практыцы пачалі рэалізоўвацца тры формы адміністрацыйнай арганізацыі. Першая – гэта далучэнне захопленых рэгіёнаў да іншых дзяржаў; другая ўключала раён ваенных дзеянняў – прастору ад лініі фронту да тылавых граніц груп армій. Уся ўлада тут была сканцэнтравана ў руках ваенных інстанцый. Ім падпарадкоўваліся начальнікі тылавых раёнаў з палявымі і гарнізоннымі (мясцовымі) камендатурамі, ахоўныя дывізіі і іншыя войскі спецыяльнага прызначэння. У гэтай вялізнай прыфрантавой зоне да кіравання ў нязначнай ступені прыцягваліся мясцовыя органы ўлады, але толькі ў населеных пунктах.

I трэцяя форма – тэрыторыі, якія знаходзіліся за межамі тэатра ваенных дзеянняў. Яны былі аддадзены нямецкай грамадзянскай адміністрацыі і падпарадкоўваліся «ўсходняму міністэрству», якое з 17 ліпеня 1941 г. узначальваў тэарэтык «усходняй палітыкі» Розенберг.

20 июня 1941 года в Берлине состоялось совещание высшего военно-политического руководства Германии, на котором Розенберг представил Гитлеру новый план будущего административно-политического устройства того, что должно было остаться от СССР. Согласно этому плану предполагалось создать пять административных единиц — рейхскомиссариатов (Reichskomissariat):

  • «Московия» (центральные области России),
  • «Остланд» (Прибалтика и Белоруссия),
  • «Украина» (большая часть Украины и Крым),
  • «Кавказ» (Северный Кавказ, Закавказье и Калмыкия) и
  • «Туркестан» (Средняя Азия, Казахстан, Поволжье и Башкирия).

 

План расчлянення СССР прадугледжваў стварэнне на яго акупіраваных тэрыторыях чатырох рэйхскамісарыятаў: «Остланд», «Украіна», «Каўказ», «Расія« (ці «Масковія»).


У адпаведнасці з гэтым планам быў здзейснены і падзел Беларусі, які ў асноўным быў завершаны восенню 1941 г. Яе тэрыторыю захопнікі гвалтоўна парэзалі на часткі, груба парушыўшы пры гэтым гістарычна склаўшуюся супольнасць тэрыторыі, мовы, культуры беларускага народа. Тэрыторыю рэспублікі па лініі Полацк – Барысаў на ўсходзе, Старыя Дарогі – возера Чырвонае на поўдні, па р. Зальвянка і ўсходняй ускраіне Белавежскай пушчы на захадзе вылучылі ў генеральную акругу, якая атрымала назву «Беларутэнія». Плошча акругі склала толькі чвэрць тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3.138.256 чалавек (па стане на 4 снежня 1941 г.). Паўднёвыя раёны Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей, частка Брэсцкай вобласці былі ўключаны ў
197
рэйхскамісарыят «Украіна». Беластоцкая вобласць, паўночныя раёны Брэсцкай і частка Баранавіцкай абласцей адышлі да акругі «Беласток», якая далучалася да Усходняй Прусіі. Частку Ашмянскага,Свірскага, Відзаўскага, Астравецкага, Смаргонскага і Пастаўскага раёнаў далучылі да генеральнай акругі «Літва». Віцебскую і Магілёўскую вобласці, усходнія раёны Мінскай, у т.л. і Асіповіцкі раён, а таксама большую частку Гомельскай абласцей аднеслі ў зону армейскага тылу групы армій «Цэнтр».
Для ажыццяўлення сваёй злачыннай палітыкі ў раён прыбылі айнзатцкаманды, зондэркаманды, тайная палявая паліцыя (ГФП), паліцыя бяспекі і СД, фельдкамендатуры, ортскамендатуры, жандармерыя і іншыя карныя органы. Усе яны дзейнічалі самастойна, альбо разам з часцямі вермахта. Уся неабмежаваная ўлада належала нямецкім ваенным палявым і мясцовым камендантам.
Для больш эфектыўнага правядзення сваёй злачыннай палітыкі акупанты жадалі заручыцца падтрымкай мясцовага насельніцтва. Для надання бачнасці мясцовага самакіравання яны стварылі марыянетачную так званую мясцовую ўладу – раённую ўправу на чале з бургамістрам, на тэрыторыях былых сельсаветаў былі створаны валасныя ўправы, якія ўзначальвалі бургамістры, у кожную вёску прызначылі стараст. Самастойнасці, вядома, гэтая «мясцовая ўлада» не мела. Яна выконвала ўказанні нямецкага каменданта, сутнасць якіх – высмоктваць матэрыяльныя і людскія рэсурсы раёна.

Для падтрымання свайго «парадку» і барацьбы супраць партызан і падпольшчыкаў гітлераўцы стварылі з мясцовых жыхароў, якія перайшлі да іх на службу, так званую дапаможную паліцыю парадку. Гарнізоны з такой паліцыі былі ўстаноўлены амаль ва ўсіх буйных вёсках раёна. Разам і пад кіраўніцтвам акупацыйных улад яны пачалі наводзіць «новы парадак». У раёне пачаліся масавыя вобыскі, арышты, асстрэлы.

Распараджэнне акупацыйных улад.

Каб надаць найбольш арганізаваны характар катаванням і знішчэнню савецкіх людзей, на тэрыторыі Беларусі была створана сістэма канцлагераў. Дзесяткі тысяч мірных грамадзян адпраўляліся ў гэтыя лагеры разам са сваімі сем’ямі без суда і ўсялякага вызначэння тэрмінаў зняволення. Умовы зняволення ў лагерах былі свядома разлічаны на тое, каб давесці вязняў да пакутнай смерці.
Нябачаныя зверствы і гвалт над мірным насельніцтвам Беларусі гітлераўцы здзяйснялі ў час правядзення карных экспедыцый. Пад выглядам барацьбы з партызанамі карнікі ператваралі ў зоны пустэчы цэлыя раёны. Тысячы вёсак змяталіся з твару зямлі, жыхары іх знішчаліся, вывозіліся ў канцлагеры ці ў фашысцкае рабства ў Германію.
Карныя экспедыцыі ажыццяўляліся войскамі вермахта, атрадамі паліцыі бяспекі і СД, паліцэйскімі, жандарскімі падраздзяленнямі. У Асіповіцкім раёне фашыстамі было расстраляна, павешана, закатавана 3829 мірных жыхароў, спалена 50 вёсак, у гым ліку 12 цалкам разам з усімі жыхарамі (Бозак, Вялікая Гарожа, Бортнае, Брыцалавічы, Весялова, Лочын, Май, Макаўе, Палядкі, Ражышча, Рэпішча, Старонка).
Гітлераўскія верхаводы яшчэ задоўга да нападу на нашу краіну падрыхтавалі праграму рабавання і раскрадання багаццяў нашага народа, якая складала неразрыўную частку агульнага плана агрэсіі супраць Савецкага Саюза.
У гэтай праграме захопнікі вельмі актыўна ўлічвалі магэрыяльныя рэсурсы і людскія рэзервы Беларусі, імкнучыся паставіць іх на службу сваёй агрэсіўнай вайне. «Мы прыбылі ў краіну, – заявіў гітлераўскі намеснік у Беларусі гаўляйтэр В.Кубэ, – з агульнай дырэктывай кіраваць гэтай краінай і паставіць эканоміку гэтай краіны на службу вайне, якую Германія вядзе на Усходзе, атрымаць з краіны ўсё, што толькі можна здабыць з яе эканамічнай магутнасці».
Метад адкрытага бязлітаснага рабавання і раскрадання народнага набытку ў захопленых раёнах Беларусі, як і ў іншых раёнах былога Савецкага Саюза, з’яўляўся адным з галоўных у фашьісцкім арсенале сродкаў, з дапамогай якіх акупанты «атрымлівалі» багацці Беларусі і «ставілі» яе эканоміку на службу агрэсіі.
За два дні да нападу на Савецкі Саюз Розенберг звярнуўся з прамовай да нацысцкіх дзеячаў, якім належала ажыццяўляць кіраўніцтва эканамічным рабаваннем нашай краіны. «У пераліку задач Германіі на Усходзе, – сказаў ен,- першае месца займае пытанне забеспячэння харчаваннем нямецкага народа… Мы не бачым ніякіх асноў для абавязацельстваў з нашага боку карміць таксама рускі народ прадуктамі гэтай празмернай тэрыторыі. Мы ведаем, што гэта суровая неабходнасць, пазбаўленая якіх-небудзь пачуццяў».
Планы нацысцкага кіраўніцтва ў адносінах да савецкай прамысловасці былі выкладзены ў «Дырэктывах па кіраўніцтве эканомікай у новых захопленых усходніх раёнах». Збрашураваныя ў кнігу з зялёным пераплётам, яны так і сталі называцца – «Зялёная папка». У адпаведнасці з гэтымі планамі на акупіраванай тэрыторыі нашай краіны прадугледжвалася арганізаваць здабычу і вываз у Германію тых відаў сыравіны, якія мелі жыццёва важнае значэнне для далейшых дзеянняў вермахта і функцыянавання нямецкай ваеннай эканомікі. Захаванне,
198-199
аднаўленне ці арганізацыя якой-небудзь прамысловай вытворчасці дапускалася толькі ў выпадку, калі таго патрабавала германская ваенная прамысловасць.
У аграрнай палітыцы гітлераўцы кіраваліся непрыкрытым рабаваннем сялян. Яны былі пазбаўлены права на зямлю. На базе калгасаў ствараліся абшчынныя гаспадаркі, дзе панавалі парадкі часоў прыгону. Падаткі, паборы, прымусовыя пастаўкі ляжалі на сялянах непасільным цяжарам.
У доўгім спісе злачынстваў нямецка – фашысцкіх захопнікаў на беларускай зямлі, у тым ліку і на Асіповіччыне, асаблівае месца займае прымусовы вываз мірных жыхароў на фашысцкую катаргу ў Германію. Для правядзення ў жыццё злачыннай рабаўладальніцкай праграмы быў створаны вялікі спецыяльны апарат на чале з прызначаным Гітлерам «галоўным упаўнаважаным па выкарыстанні рабочай сілы» Заўкелем.

Агенты Заўкеля, шастаючы па гарадах і вёсках Беларусі, стваралі «вярбовачныя» пункты, бралі на ўлік працаздольных людзей і прапаноўвалі ім «добраахвотна» паехаць на працу ў Германію. Але добраахвотнікаў амаль не аказвалася. Тады нямецкія ўлады пачалі рабіць развёрстку па гарадах і сельскіх раёнах, рассылаць загады аб абавязковай адпраўцы рабочай сілы ў Германію.
Каб ажыццявіць злачынныя планы масавага вывазу савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію, нямецкія захопнікі станавіліся на шлях падману, пагроз, правакацый, праводзілі паліцэйскія аблавы і карныя аперацыі. Гаспадарчай інспекцыі групы армій «Цэнтр» і генеральнай акрузе Беларусі прадпісвалася кожны дзень пасылаць у рэйх 500 – 1000 рабочых. Пачалося ў літаральным сэнсе паляванне на людзей. У гарадах людзей хапалі на вуліцах, базарах і ў іншых грамадскіх месцах.
На асобным уліку ў фашысцкіх захопнікаў былі жыхары, якія жылі ў партызанскіх зонах. Яны аб’яўляліся «бандытамі» ці «саўдзельнікамі бандытаў», ставіліся «па-за законам» і падлягалі знішчэнню ці пагалоўнаму вывазу ў рабства.
Гітлераўцам удалося захапіць і вывезці ў Германію з акупіраваных раёнаў Беларусі звыш 380 тыс. грамадзян, у тым ліку з г. Асіповічы і раёна 3884 чалавекі. Але ніякі тэрор, ніякія рэпрэсіі не прымусілі жыхароў Асіповіцкага раёна пакарыцца ворагу, стаць на калені. Яны змагаліся.

У. I. Лемяшонак

З АДМІНІСТРАЦЫЙНАГА РАСПАРАДЖЭННЯ № 1 КАМАНДУЮЧАГА ТЫЛАМ
ГРУПЫ АРМІЙ «ЦЭНТР» ГЕНЕРАЛА ПЯХОТЫ ФОН ШЭНКЕНДОРФА
07.07.1941 г.
I. О НАЗНАЧЕНИИ БУРГОМИСТРОВ В ВОЛОСТЯХ
На должности бургомистров в первую очередь должны быть назначены политически надежные и квалифицированные лица по возможности из числа белорусов.
Бургомистр является представителем волости.
Он является служебным начальником над всеми лицами, работающими в волости. Он принимает их и увольняет с работы.
Бургомистр несет ответственность за финансовые дела волости.
Все жители, проживающие в волости по состоянию на 21.6.1941 г., должны быть заново учтены и переписаны бургомистром.
Бургомистры немедленно должны позаботиться о том, чтобы все жители были обеспечены соответствующими документами, удостоверяющими их личность: фамилия и имя, время и место рождения, местожительство, состав семьи, профессия, пребывание и род занятий, социальное происхождение,
199-200

вероисповедание, национальность, подданство.
Бургомистры привлекаются к ответственности за совершенные акты саботажа в вверенной им волости. Он должен всеми средствами предотвращать акты саботажа. В его обязанность входит охрана предприятий, расположенных на территории волости, особенно жизненно важных.
Бургомистров и их заместителей в населенных пунктах, насчитывающих до 20 000 жителей, назначает комендант полевой комендатуры.

Нацыяналъны архіу Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. Воп. 3. Спр. 952. Л. 1.

О ЗАПРЕЩЕНИИ ОСТАВЛЕНИЯ КВАРТИР В НОЧНОЕ ВРЕМЯ
В период с 21-00 до 5-00 утра населению запрещается покидать квартиры.
Исключения допускаются по письменному разрешению местного коменданта для лиц, работающих в ночное время на жизненно важных предприятиях, врачами, акушерками, на машинах скорой помощи.
Нарушители будут строжайшим образом наказываться местными комендантами. Как вспомогательными мерами наказания могут быть временный арест с ограниченным питанием, насильственное задержание и привлечение к работам.

ОТЛИЧИТЕЛЬНЫЕ ЗНАКИ ДЛЯ ЕВРЕЕВ И ЕВРЕЕК
Все евреи и еврейки, находящиеся на занятой русской территории и достигшие 10-летнего возраста, немедленно обязаны носить на правом рукаве верхней одежды и платья белую полосу шириной в 10 см с нарисованной на ней сионистской звездой или же желтую повязку шириной в 10 см.
Такими повязками обеспечивают себя сами евреи и еврейки.
Евреям категорически запрещается здороваться. Нарушители будут строжайше наказываться местным комендантом по месту жительства.

VIII. СОЗДАНИЕ ВСПОМОГАТЕЛЬНОЙ ПОЛИЦИИ
Для проведения полицейских мер безопасности бургомистрам поручается привлечь во вспомогательную полицию надежных «фольксдойче», белорусов, а если таковых не имеется, то поляков, и использовать эту полицию но согласованию с начальниками команд полиции безопасности.
Служащие вспомогательной полиции, которые работают в тесном контакте с местными айнзатцкомандами полиции безопасности и СД, могут поддерживать связь только с местными начальниками полиции безопасности и СД или назначенными ими органами.
Служащие вспомогательной полиции носят белую нарукавную повязку с надписью «Вспомогательная полиция».
Местные комендатуры до 20-го числа каждого месяца, а впервые к 20.7.1941 года, сообщают о численности и вооружении вспомогательной полиции.
Командующий тылом группы армий «Центр» фон Шенкендорф, генерал пехоты

Пераклад з нямецкай мовы.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. Воп. 3. Спр. 952. Л. 1—5.

Падрыхтавау У.І.Лемяшонак.

В печатной книге Память материал подготовил ЛЕМЕШОНОК Владимир Иосифович

Общие материалы о немецком оккупационном режиме на территории бывшего СССР – СМ. ЗДЕСЬ

Российское историческое общество публикует оцифрованные копии документов Государственного архива РФ из фонда Чрезвычайной государственной комиссии по установлению и расследованию злодеяний немецко-фашистских захватчиков.

https://historyrussia.org/images/Arxiv-zachoroneniy/arxiv1_comp.pdf