Осиповичский край сражается

220 страница

Вайна ўварвалася ў жыццё жыхароў Асіповіцкага раёна, як і ўсяго насельніцтва Беларусі, неймавернымі пакутамі, тысячамі загубленых чалавечых жыццяў, разбурэннямі, пажарамі. У ноч з 22 на 23 чэрвеня 1941 г. нямецкія самалёты бамбілі чыгуначны вузел Асіповічы і ваенны гарадок. Нямецка-фашысцкія войскі хутка прасоўваліся на ўсход.

Для правядзення эвакуацыі і барацьбы з варожымі парашутыстамі ў Асіповічах быў створаны штаб абароны горада і раёна, які ўзначаліў старшыня райвыканкома М.П.Каралёў. Штаб ажыццяўляў эвакуацыю людзей, матэрыяльных каштоўнасцей, дакументаў. Райваенкамат праводзіў мабілізацыю ваеннаабавязаных. Аднак ажыццявіць усе мерапрыемствы па пераходзе ўсяго жыцця на ваенны лад і дапамозе Чырвонай арміі не ўдалося. Варожыя танкі абышлі Асіповічы і перарэзалі шлях на Магілёў і Бабруйск. Апошні эшалон пайшоў з Асіповіч на ўсход 25 чэрвеня.

29 чэрвеня 1941 г. нямецка-фашысцкія войскі занялі г. Асіповічы, а да 2 ліпеня ўвесь раён быў акупіраваны гітлераўцамі.

У сувязі са склаўшыміся абставінамі было дамоўлена, што раённы актыў павінен быў сабрацца на зборны пункт у наваколлі в. Градзянка. 23 чэрвеня 1941 г. сакратары райкома Р.Х.Голант, А.В.Шыёнак і старшыня райвыканкома М.П.Каралёў выехалі на месца збору. Там было прынята рашэнне выйсці ў Клічаў, дзе дзейнічала яшчэ тэлефонная сувязь з Магілёвам, для ўстанаўлення сувязі з абкомам і ЦК КП(б)Б і атрымання ўказанняў для далейшых дзеянняў ва ўмовах акупацыі.

У Клічаўскім райвыканкоме адбылася тэлефонная размова з сакратаром абкома, які перадаў указанне ЦК КП(б)Б вярнуцца ў свой раён для арганізацыі і разгортвання там падпольнай работы і партызанскага руху.

У сваёй першай справаздачы М.П.Каралёў пісаў: «2 ліпеня 1941 г. у Клічаўскім раёне сустрэліся з групай работнікаў НКУС і работнікамі дзяржаўнай бяспекі, якія былі пасланы ў Асіповіцкі раён для барацьбы з нямецкімі дэсантамі, а ў выпадку заняцця немцамі раёна павінны былі застацца ў тыле ворага і праводзіць дыверсійную работу. Мы аб’ядналіся з імі ў адну групу, якая налічвала 9 чалавек – Р.Х.Голант, А.В.Шыёнак, М.П.Каралёў, начальнік Асіповіцкага і Клічаўскага міжрайаддзела НКУС С.А.Мазур, старшы оперупаўнаважаны таго ж аддзела І.І.Лебедзеў, оперупаўнаважаны І.М.Барбакоў, начальнік аддзела Баранавіцкага ўпраўлення НКДБ К.А.Рубінаў, начальнік Слонімскага гарадскога аддзела НКДБ С.С.Сумчанка і начальнік таго ж аддзела І.М.Стэльмах.

3 ліпеня 1941 г. уся трупа накіравалася назад у Асіповіцкі раён. Прабіраючыся на працягу чатырох дзён па Асіповіцкім раёне да намечанага пункта дыслакацыі, група наладжвала адначасова сувязі з актывам, давала адчуць, што савецкая ўлада існуе, а яе прадстаўнікі засталіся ў раёне для кіраўніцтва барацьбой супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 9 ліпеня ўся група ў складзе 9 чалавек прыбыла на месца пастаяннай дыслакацыі ва ўрочышча Расоха. 3 гэтага часу Асіповіцкі падпольны райком КП(б)Б стаў баявым штабам па арганізацыі і кіраўніцтве падполлем і баявымі дзеяннямі партызан у раёне.

Пад кіраўніцтвам падпольнага райкома толькі за ліпень – верасень 1941 г. было

221 страница

створана ў раёне 6 дыверсійна-разведвальных груп. Апрача таго, у пачатку жніўня райком устанавіў сувязь з групай партызан-чырвонаармейцаў у колькасці 15 чалавек, якія засталіся ў акружэнні, пад камандаваннем Дз.Б.Шрэйна, а ў пачатку верасня — з дэсантнай групай у колькасці 17 чалавек пад камандаваннем Пыжова, якая была перакінута ў тыл ворага камандаваннем Заходняга фронту.

Уся арганізацыйная і палітычная работа Асіповіцкага падпольнага райкома і яго групы ў першыя месяцы фашысцкай акупацыі раёна была накіравана галоўным чынам на стварэнне дыверсійна-разведвальных груп і партызанскіх рэзерваў, на збіранне ўзбраення і боепрыпасаў, на выкрыццё хлуслівай гітлераўскай прапаганды.

Асталяваўшыся ва ўрочышчы Расоха, гэта невялікая група патрыётаў пачала работу па ўцягванні ў барацьбу жыхароў раёна: у вёсках, пасёлках і горадзе Асіповічы падбіралі сувязных, устанаўлівалі явачныя кватэры, займаліся зборам боепрыпасаў і зброі, прыступілі да фарміравання партызанскага атрада.

Хутка група вырасла ў моцны партызанскі атрад, які спачатку дзейнічаў самастойна пад назвай атрад «Караля» (мянушка М.П.Каралёва). У ліпені 1942 г. ён быў уключаны ў склад Клічаўскага аператыўнага цэнтра як атрад № 210. 20 студзеня 1943 г. ён увайшоў галоўным атрадам у 1-ю Асіповіцкую брыгаду, а ў ліпені 1943 г. – асобным атрадам у Асіповіцкую ваенна-аператыўную групу. 30 мая 1944 г. 210-му атраду прысвоена імя І.В.Сталіна.

Створаныя дыверсійна-разведвальныя групы ўжо летам 1941 г. разгарнулі баявую дзейнасць. Так, 28 ліпеня партызанскія групы пад камандаваннем І.М.Стэльмаха і С.С.Сумчанкі ўварваліся на Градзянскую нафтабазу і знішчылі бакі з бензінам. 10 верасня сіламі дзвюх партызанскіх груп пад камандаваннем М.П.Каралёва і С.А.Мазура быў разгромлены градзянскі паліцэйскі ўчастак, забіта 8 паліцэйскіх разам з начальнікам гарнізона; пры гэтым партызаны захапілі ручны кулямёт, 8 вінтовак, 4 пісталеты і шмат боепрыпасаў. Узгодненымі дзеяннямі трох партызанскіх груп пад камандаваннем М.П.Каралёва ў ноч на 5 кастрычніка 1941 г. было замініравана палатно чыгункі каля станцыі Талька, у выніку чаго варожы эшалон паляцеў пад адхон, былі разбіты паравоз і 17 вагонаў. Адначасова з гэтым група С.С.Сумчанкі падарвала і запаліла мост цераз р. Свіслач каля Лапіцкага ваеннага гарадка, а група С.А.Мазура ўзарвала мост на гэтай жа рацэ каля в. Арэшкавічы. У выніку гэтых баявых аперацый рух па чыгунцы і шашы Мінск–Бабруйск быў спынены на некалькі дзён.

Значную ролю ў арганізацыі і разгортванні партызанскага руху ў раёне ў 1941 г. адыгралі падпольныя патрыятычныя трупы. Выконваючы ўказанні падпольнага райкома партыі, яны арганізоўвалі партызанскія рэзервы, праводзілі дыверсіі, дастаўлялі на партызанскія базы зброю, боепрыпасы і цёплае адзенне, вялі разведку ў гарнізонах ворага. Дыверсійная група ра-бочых дэпо станцыі Асіповічы за жнівень – лістапад 1941 г. вывела са строю 12 паравозаў. Калгаснік Валасевіч, член дыверсійнай групы пас. Воля, даставіў на партызанскую базу 6 вазоў патронаў, мін і іншых боепрыпасаў з Пагарэльскага раз’езда. У хляве ў Валасевіча быў устаноўлены радыёпрыёмнік, па якім ён прымаў перадачы з Масквы, запісваў паведамленні Саўінфармбюро і перадаваў іх для размнажэння ў падпольны райком КП(б)Б.

Кіраўніцтва партыйнай і палітычнай работай сярод партызан і мясцовых жыхароў ажыццяўляў, фактычна існаваўшы хоць і не ў поўным складзе, Асіповіцкі райком КП(б)Б. Ва ўсёй сваёй дзейнасці ён кіраваўся ўказаннямі і рашэннямі Бабруйскага падпольнага міжрайкома КП(б)Б, які быў створаны па рашэнні ЦК КП(б)Б у жніўні 1942 г. і ажыццяўляў кіраўніцтва падполлем і партызанскім рухам на тэрыторыі Бабруйскага, Асіповіцкага, Бярэзін-скага, Клічаўскага і Кіраўскага раёнаў*. Сакратаром міжрайкома быў назначаны І.М.Кардовіч.

_______________

* Фактычна Бабруйскі міжрайком КП(б)Б да лістапада 1942 г. ажыццяўляў функцыі Магілёўскага падпольнага абкома партыі. 3 лістапада 1942 г. І.М.Кардовіч быў зацверджаны ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці і працягваў работу па арганізацыі падпольных партыйных органаў у межах усёй вобласці да стварэння 2 красавіка 1943 г. Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б.

 

222 страница

22 верасня 1942 г. рашэннем Бабруйскага падпольнага міжрайкома Асіповіцкі падпольны райком КП(б)Б быў папоўнены. У склад яго ўвайшлі М.П.Каралёў (сакратар), Р.Х.Голант, І.М.Стэльмах, М.Р.Гарэлік і П.В.Трацэўскі.

У кастрычніку 1942 г. у сувязі з тым, што М.П.Каралёў вылецеў на самалёце ў Маскву, Бабруйскі міжрайком сваім рашэннем ад 6 кастрычніка 1942 г. зацвердзіў сакратаром Асіповіцкага падпольнага райкома Р.Х.Голанта.

10 кастрычніка 1942 г. падпольны райком партыі зацвердзіў Асіповіцкі падпольны райком ЛКСМБ у складзе І.Б.Гнядзько (сакратар), В.А.Сёміна і Л.І.Ахпаша.

Да восені 1942 г. на тэрыторыі Асіповіцкага раёна дзейнічалі партызанскія атрады пад камандаваннем М.П.Каралёва і Р.Н.Баразны, а таксама некалькі невялікіх партызанскіх груп па 6–10 чалавек пад камандаваннем Казачэнкі, Шагойкі, Пачтарова, Патапава, М.В.Баранава і інш. Зразумела, што гэтыя дробныя групы не маглі наносіць сур’ёзных удараў па ворагу. Акрамя таго, яны часта займаліся марадзёрствам і незаконнымі расстрэламі мірных жыхароў, што вызывала незадаволеннасць ў мясцовага насельніцтва.

Улічваючы ўсё гэта, падпольны райком КП(б)Б сваёй пастановай ад 13 кастрычніка 1942 г. абавязаў выконваючага абавязкі камандзіра атрада № 210 С.С.Сумчанку аб’яднаць усе існаваўшыя невялікія партызанскія групы ў атрад і накіраваць іх сілы на актыўную баявую дзейнасць супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гэтыя захады падпольнага райкома КП(б)Б станоўча адбіліся на пашырэнні партызанскага руху ў раёне і наладжванні правільных адносін з мясцовымі жыхарамі.

Праводзячы вялікую работу па арганізацыі падполля на тэрыторыі раёна, падпольны райком КП(б)Б стварыў пярвічныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі не толькі ў партызанскіх аградах, але і ў населеных пунктах, у якіх размяшчаліся варожыя гарнізоны. У прыватнасці, сваім рашэннем ад 10 кастрычніка 1942 г. райком зацвердзіў падпольную арганізацыю на чыгуначным вузле станцыі Асіповічы, сакратаром якой быў прызначаны Уладзімір Мікалаевіч Бандарэнка, да вайны працаваў намеснікам начальніка чыгуначнай станцыі Асіповічы, 6 ліпеня 1943 г. – падпольную арганізацыю ў г. Асіповічы, сакратаром якой стаў Фёдар Усцінавіч Верхаводка.

Гэтыя падпольныя арганізацыі правялі вялікую работу ў горадзе і асабліва на чыгуначнай станцыі Асіповічы. Яны не толькі займаліся дэзарганізацыяй работы чыгуначнага вузла, але і пытаннямі арганізацыі вываду савецкіх людзей з горада ў партызанскія атрады, распаўсюджваннем газет і лістовак сярод жыхароў горада, інфармавалі партызан аб выніках дыверсій, якія здзяйснялі народныя мсціўцы на чыгунцы і іншых аб’ектах ворага.

Дыверсійныя дзеянні асіповіцкіх падпольшчыкаў пашыраліся, узрастала іх эфектыўнасць. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічала выкарыстанне ў рабоце малагабарытных магнітных мін, вельмі зручных у прымяненні, якія партызаны атрымлівалі з савецкага тылу. Дзве такія міны атрымаў ад дыверсійнай групы партызанскага атрада «Храбрацы» сакратар Магі-лёўскага падпольнага абкома ЛКСМБ П.Ф.Валожын для перадачы іх падпольнай групе Фёдара Крыловіча, якая дзейнічала на чыгуначнай станцыі Асіповічы. Ф.А.Крыловічу ў ноч з 29 на 30 ліпеня 1943 г. удалося прымацаваць міны да цыстэрнаў эшалана з палівам, каля якога стаялі яшчэ тры воінскія эшалоны. Каля 2 гадзін ночы 30 ліпеня міны ўзарваліся. Пажарам знішчаны эшалон з палівам, 2 эшалоны з боепрыпасамі, у т.л. з авіябомбамі, і адзін з тэхнікай, сярод якой былі бронемашыны і танкі «тыгр». Асіповіцкія падпольшчыкі правялі і шмат іншых дыверсій.

Акрамя Асіповіцкага гарадскога падполля падпольныя групы ўзнікалі і ў вёсках раёна. Ужо ў жніўні 1941 г. пачала дзейнічаць падпольная група ў в. Брыцалавічы. Яе арганізатарам і кіраўніком з’яўляўся Р.Н.Баразна, які да вайны працаваў у зямельным аддзеле Асіповіцкага райвыканкома. Пасля ён пайшоў у партызанскі атрад, групу ўзначаліў ляснік В.І.Сташэўскі. У яе ўваходзілі таксама І.І.Патапейка,

223 страница

Ф.Ф.Патапейка, камсамолкі Зінаіда Сушко, Вольга Альховік, ваеннаслужачы А.І.Патапейка і  інш.

У снежні 1941 г. падпольшчыкі групы ўзарвалі 2 чыгуначныя масты каля паўстанка Вялікая Гарожа, спалілі 4 драўляныя масты на шашы Асіповічы – Бабруйск, у ноч на 10 мая 1942 г. знішчылі драўляны мост цераз р. Свіслач каля в. Вяззе. На базе групы Р.Н.Баразны ў студзені 1943 г. быў сфарміраваны партызанскі атрад № 211, якому ў сакавіку 1944 г. было прысвоена імя К.К.Ракасоўскага. Яго камандзірам стаў Р.Н.Баразна.

У в. Гарадзянка з канца 1941 г. па верасень 1943 г. актыўна дзейнічала падпольная група, якую ўзначальваў В.І.Іваноў. У трупу ўваходзіла 6 чалавек.

У в. Ліпень дзейнічала падпольная група ў складзе 5 чалавек. Яе ўзначальваў М.У.Кунько, нас ля яго адыходу ў партызанскі атрад – М.П.Гоцін. Група дзейнічала са жніўня 1941 г. па ліпень 1943 г.

Восенню 1941 г. камсамолец Андрэй Барысік арганізаваў падпольную групу ў в. Зборск. У яе ўваходзілі студэнты Мінскага педтэхнікума Анатоль Бялько і Рагачоўскага педінстытута Іван Купрэеў. Падпольшчыкі вялі агітацыю сярод жыхароў, арганізоўвалі дыверсіі на шашэйных дарогах. Гітлераўцам удалося схапіць Івана Купрэева і Анатоля Бялько, паранены Андрэй Барысік змог уцячы. Арыштаваныя патрыёты пасля страшных катаванняў былі расстраляны ў красавіку 1942 г.

За сувязь з партызанамі і захоўванне палкавога сцяга на рынкавай плошчы Асіповіч была павешана падпольшчыца Пелагея Тарасаўна Казлоўская.

Восенню1942 г. гітлераўцам удалося напасці на след створанай у Асіповічах камсамольска-маладзёжнай групы, якую ўзначальвала Іларыя Радзівілава. У лістападзе 1942 г. І.Радзівілава, Зінаіда Астаповіч, Дзмітрый Кірпічэнка і Ніна Санковіч былі схоплены і расстраляны.

Калі пачалася вайна, Ніне Мяжэннай і Венеры Гурынай было ўсяго па 15 гадоў. Яны толькі што закончылі па 7 класаў Градзянскай сярэдняй школы. 3 першых дзён акупацыі гэтыя дзяўчынкі-школьніцы сталі выконваць даручэнні партызан па разведцы ў Мінску, Бабруйску, Чэрвені і Пухавічах. Восенню 1942 г. фашысты схапілі патрыётак. Аднак ні жахлівыя ка-таванні, ні каварныя хітрыкі ворага не прымусілі Ніну і Венеру выдаць сваіх таварышаў. Яны загінулі як героі. Іх імёны высечаны на мемарыяльнай пліце помніка ахвярам фашызму, які ўстаноўлены ў в. Цяплухі. [Літвін А. Акупацыя Беларусі (1941 – 1944). Пытанні супраціву і калабарацыі. Мн., 2000. С. 91-92.]

Нягледзячы на масавыя рэпрэсіі і жорсткія расправы, барацьба мужных патрыётаў не спынялася, яна мацнела і пашыралася. У горадзе і раёне актыўна змагаліся супраць акупантаў 13 падпольных груп, якія налічвалі звыш 100 чалавек.

Радзіма высока ацаніла самаадданую барацьбу асіповіцкіх падпольшчыкаў. Ф.А.Крыловіч быў удастоены ордэна Леніна, многія ўдзельнікі падполля ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Імёнамі падпольшчыкаў Ф.А.Крыловіча, П.Т.Казлоўскай і Р.У.Кунько названы вуліцы ў Асіповічах. На будынку чыгуначнага вакзала ўстаноўлена мемарыяльная дошка, якая сведчыць аб тым, што ў горадзе пад час нямецка-фашысцкай акупацыі дзейнічала партыйна-камсамольскае падполле.

Актыўным памочнікам падпольнага райкома партыі і партызан у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў падпольны друк. 27 лістапада 1942 г. Асіповіцкі РК КГІ(б)Б вынес рашэнне аб выданні раённай падпольнай газеты «За Советскую Родину», рэдактарам якой прызначылі Паўла Васільевіча Трацэўскага. Аднак выпуск газеты пачаўся крыху пазней. Перашкодзіла гэтаму буйная карная аперацыя гітлераўцаў супраць партызан раёна, якая сарвала падрыхтоўчыя работы па арганізацыі падпольнай друкарні. Пастаянна газета стала выходзіць з лістапада 1943 г. Да гэтага былі выпушчаны 2 нумары газеты і некалькі лістовак, якія былі надрукаваны ў падпольнай друкарні Бабруйскага падпольнага райкома КП(б)Б.

Газеты і лістоўкі адыгралі значную ролю ў разгортванні паргызанскага руху ў раёне, у наладжванні і ўмацаванні сувязей народных мсціўцаў з мясцовымі жыхарамі і пашырэнні баявой дзейнасці

224 страница

партызанскіх атрадаў. Падпольны друк адыграў вялікую выхаваўчую ролю не толькі сярод партызан, але і мірных жыхароў раёна. Колькасць радоў партызан пастаянна расла, а іх удары мацнелі і станавіліся больш значнымі.

Да пачатку 1943 г. у асобных атрадах Асіповіцкага раёна існаваў няправільны, шкодны погляд на роль жанчын у партызанскім руху. Асобныя камандзіры і камісары атрадаў ухіляліся ад прыёму ў партызаны жанчын, а тых, хто быў прыняты, выкарыстоўвалі на гаспадарчых работах, не прыцягвалі іх да актыўнай узброенай барацьбы з фашыстамі. Акрамя таго, сярод асобных партызан, у тым ліку і камандзіраў, меліся выпадкі амаральных паводзін.

Абмеркаваўшы тэта пытанне, Асіповіцкі падпольны райком КП(б)Б 9 лютага 1943 г. вынес пастанову, у якой рэзка асуджаліся такія погляды на ролю жанчын у партызанскім руху. Райком абавязаў камандзіраў, камісараў, палітрукоў і сакратароў партыйных арганізацый атрадаў правесці спецыяльныя сходы, на якіх абмеркаваць пытанне аб ролі жанчын у партызанскім руху, абавязаў арганізаваць вывучэнне жанчынамі ваеннай і санітарнай справы, папярэдзіў усіх камандзіраў і камісараў аб іх адказнасці за дапушчэнне амаральных з’яў у атрадах.

Гэта пастанова дапамагла наладзіць дысцыпліну ў партызанскіх атрадах, садзейнічала накіраванню ўсіх сіл і сродкаў на ўзмацненне ўдараў па ворагу.

У кастрычніку 1943 г. ЦК КП(6)Б звярнуўся да ўсіх партызанскіх атрадаў і брыгад Беларусі з радыёграмай «Аб задачах партызанскага руху на дадзеным этапе», у якой гаварылася аб тым, што цяпер, калі ідзе масавае выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з савецкай зямлі, у тым ліку і роднай Беларусі, задачы, якія стаяць перад партызанскім рухам, найбольш адказныя і складаныя. Яны ў асноўным зводзяцца да наступнага: ратаваць савецкіх людзей ад знішчэння і вывазу ў нямецкае рабства, не даць магчымасці адступаючаму ворагу рабаваць і спальваць нашы гарады і вёскі, не выпускаць жывымі з нашай зямлі гітлераўскіх разбойнікаў, знішчаць іх усімі сродкамі і спосабамі.

Абмеркаваўшы гэту радыёграму, Асіповіцкі падпольны райком КП(б)Б у кастрычніку 1943 г. прыняў пастанову, у якой гаварылася: «Прыняць усе меры да таго, каб раён дзейнасці кожнага атрада зрабіць непраходным для адступаючай нямецкай арміі. Вывучыўшы ўсе дарогі і магістралі, усеяць іх засадамі, знішчаць усімі сродкамі адступаючыя калоны праціўніка, сустракаць іх раптоўнымі ўдарамі, праследаваць на кожным кроку…»

Гэтыя пастановы ЦК КП(б)Б і Асіповіцкага падпольнага райкома партыі партызаны раёна выканалі з гонарам. Яны працяглы час трымалі пад сваім кантролем вялікую тэрыторыю ў тыле нямецкіх войскаў дыяметрам да 40 кіламетраў, поўнасцю вывелі са строю шашэйныя дарогі Бабруйск – Мінск, Бярэзіна – Чэрвень, чыгунку Асіповічы – Магілёў на ўчастку Асіповічы – Свіслач і чыгуначныя веткі Лапічы –Ліпень і Лапічы –Градзянка, у тым ліку вузлавую станцыю Убарок, а таксама ўсе грунтавыя дарогі. Наносілі сістэматычныя ўдары па чыгуначных магістралях Мінск –Бабруйск, Мінск –Барысаў, чыгунцы Асіповічы – Слуцк, знішчалі жывую сілу і тэхніку ворага, абаранялі мірных жыхароў раёна ад знішчэння і вывазу на катаржныя работы ў Германію.

Натхнёныя паспяховымі гераічнымі дзеяннямі Чырвонай арміі па разгроме нямецкай групы армій «Цэнтр» і вызваленні тэрыторыі Беларусі партызаны Асіповіцкага раёна, як і ўсёй рэспублікі, ўзмацнілі ўдары па дэзарганізацыі тылу праціўніка, наладжванню засад на шашэй-ных, грунтавых дарогах, захопе важных у тактычных адносінах рубяжоў, населеных пунктаў, а ў шэрагу выпадкаў пераходзілі ў рашучае наступленне супраць адыходзячых у паніцы пад ударамі Чырвонай арміі варожых войскаў. Разам з савецкімі воінамі яны ўдзельнічалі ў вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў г. Асіповічы, в. Свіслач, шэрагу вёсак, у ліквідацыі нямецкай групоўкі, частцы сіл якой удалося вырвацца з бабруйскага «катла».

Усяго ў баях ва ўзаемадзеянні з часцямі Чырвонай арміі партызаны Асіповіцкага злучэння знішчылі 1322 і ўзялі ў палон 2412 нямецкіх салдат і афіцэраў. Усе палонныя былі перададзены тылавым часцям Чырвонай арміі.