Первая школа – online

На страницах 118-120 книги “Память. Осиповичский район” размещена статья о первой школе в д.Жорновка Осиповичского района. Примечательно, что для работы в обычной деревенской начальной школе Мария Магдалена Радзивилл пригласила сестру поэтессы Констанции Буйло, а также Павлину Мяделку… Ту самую “Павлинку”, музу Янки Купалы!

118 страница

Первая школа

Из воспоминаний Инны (Михалины) Буйло, родной сестры белорусской поэтессы Констанции Буйло

«У Мінск прыехаў Керэнскі, па вуліцах ішлі дэманстранты. Керэнскі ехаў на грузавой машыне з апушчанымі бартамі і трымаў прамову… На вуліцах было шмат народу і ўсе слухалі яго… (на снимке ниже карикатура Кукрыниксов, высмеиваюшая привычку Керенского А.Ф. произносить речи стоя в автомобиле):


Праз некалькі дзён у Мінск увайшлі немцы. Яны ішлі з аркестрам, што складаўся з якіхсьці свісцюлек. Народу на вуліцах было шмат, у тым ліку і я са Стасяй (сястрой). З іх прыходам для нас насталі чорныя дні. Без працы і грошай… Сталі хадзіць па Мінску ў пошуку любой работы. Аднак дарэмна. Усе ўстановы зачыніліся, была безрабоціца… Вось тут Стася і ўспомніла пра княгіню Радзівіл. Учапілася за яе, як за якар выратавання. Пачалі думаць, як мы да яе пойдзем, што будзем казаць. Канешне, напомнім пра Костачку (Констанцию Буйло), але галоўнае, што нас хвалявала, ці ў Мінску яна. Аднойчы мы падышлі да яе дома, убачылі старога ў ліўрэі, запыталі, ці тут княгіня. Адказаў, што тут. Назаўтра вырашылі пайсці да яе абедзве. Апрануліся ва ўсё лепшае, што ў нас было, і пайшлі з апошняй надзеяй, з жахам думаючы, што калі яна нам не дапаможа, мы загінулі!
Мы ўвайшлі ў пярэдні пакой. Пакаёўка сустрэла нас не вельмі прыязна, але пайшла далажыць. Мы сказалі, што сёстры беларускай паэтэсы Буйло. Нас паклікалі ў пакой да княгіні (на фотографии – юная Маг­да­ле­на За­виша-Радзивилл):

Мы ўбачылі сівую, худзенькую, маленькую старую, сціпла адзетую, якая трымала на каленях сабачку. На яе пытанне, чаго нам патрэбна, мы выклалі нашу прапанову і папрасілі дапамагчы нам. Яна спытала, ці закончылі мы гімназію…

119 страница

Мы не задумаўшыся сказалі: «6 класаў». Чаму «6», не ведаю… Мы ж нават у калідоры гімназіі не былі. Спрацаваў інстынкт самазахавання. Яна нам паверыла і адказала: «Заўтра пойдзе мая падвода ў Кухцічы» (гэта непадалёк ад станцыі Негарэлае). I дадала, што Стасю яна адправіць туды навучаць дзяцей батракоў. Навучаць трэба па-беларуску, а галоўнае катэхізісу.

Мы пайшлі ад княгіні, не верачы свайму шчасцю. Мне паабяцала, што праз тыдзень адправіць у іншы маёнтак, і я павінна зайсці даведацца пра вынік…

Праз тыдзень я пайшла да княгіні і яна мне сказала, што заўтра едзе карэта ў Кухцічы, і яна пакуль адправіць мяне туды. Мяне пасадзілі ў карэту, запрэжаную чацвёркай цудоўных коней. Я села на сядзенне, а фурман у ліўрэі на козлы. Я ехала адна, і мяне ўразіла, што ў вёсках сяляне здымалі шапкі і кланяліся, думаючы, што ў карэце сядзіць вяльможа. А гэта я … убогая дзяўчынка, бяздомная. Так я дабралася да Кухцічаў.

Гэта прыгожы маёнтак. Вялікі дом з калонамі… У доме было вельмі многа пакояў, усе пустыя, без мэблі. У другім канцы жыў стары лёкай з дачкой, мілай дзяўчынай гадоў 20…

Ежу нам прыносілі з кухні, праўда, адзін абед на дваіх, прытым вельмі мізэрны. Але мы былі радыя таму, што ёсць работа і дах над галавой.

Я некалькі месяцаў пажыла ў Стасі без справы, чакала распараджэння княгіні. Тут таксама былі немцы. Але паводзілі сябе карэктна. Часта мы гулялі са Стасяй у парку, сустракалі нямецкіх афіцэраў, якія ветліва кланяліся…

Але вось у адзін цудоўны дзень мяне таксама па аказіі павезлі ў карэце ў маёнтак Жорнаўка Бабруйскага павета. Жорнаўка – гэта вялікі аднапавярховы дом, ужо стары і не такі прыгожы, як у Кухцічах. Там мяне сустрэла «ахмістрыня», г.зн. ключніца. Далажыла, хто я, і яна мяне змясціла ў камфартабельны пакой з поўнай абстаноўкай, цудоўнай пасцеллю і бялізнай.

У адным калідоры жыла я і яна. У другім канцы калідора жыла разведзеная графіня з двума хлопчыкамі і няней, з якой гэта самадурка страшэнна здзеквалася…

Мне адвялі пад школу асабняк, размешчаны за паўкіламетра ад сядзібы. Там былі чатыры цудоўныя асабнякі ў выглядзе лецішчаў, побач лес, і жыў ляснічы, немец Шталь з жонкай. Яна пазнаёмілася са мною, і я бывала ў іх у гасцях.

У школу прывезлі вялікія сталы і лаўкі, і я пайшла па парабках у пошуку вучняў, набралася чалавек трыццаць. Усе яны, на шчасце, былі ці зусім няграматныя, ці ледзь-ледзь чыталі і пісалі, у адваротным выпадку мне было б цяжка з «6-і класнай адукацыяй». Я вучыла дзяцей пісаць палкі, лічбы і крыху катэхізісу па загаду княгіні. Пасля ўрокаў я хадзіла з дзецьмі ў лес гуляць. Яны былі вельмі добрыя, паслухмяныя, ніякага свавольства, забітыя і сарамлівыя. Мяне ніхто не кантраляваў, ніхто не правяраў. Я была прадастаўлена самой сабе…

Калі я прыехала ў Жорнаўку, там стаялі немцы, яны займалі частку дома. Я з імі таксама пазнаёмілася, часта сустракалася ў парку, але размаўляць было цяжка.

Неяк ранкам… за мною прыехалі з Кухціч (там цяжка захварэла Стася). Калі я вярнулася ў Жорнаўку, там ужо немцаў не было, прыйшлі польскія ўланы. Іх кіраўнік, нехта барон фон Ранке, прыпыніўшыся ў нашым доме, харчаваўся разам з намі. За стол садзіліся ён, юрыст (хутчэй за ўсё гэта быў Рыгор Царык), пані Марыя, электрык і я. Харчаванне было тут вельмі добрае, не параўнаць, як у Кухцічах… Так прайшоў год. Лета і зіму я займалася з дзецьмі. Барон нават заляцаўся да мяне, ён быў цікавым…

К восені пачалі пагаворваць, што наступаюць чырвоныя. Газеты пісалі пра страшэнныя зверствы чырвоных у Расіі: шыбеніцы, забойствы, насілле, пажары і г.д. I вось у адзін цудоўны дзень спешна ад’язджаюць польскія войскі, у тым ліку Ранке. Да ганку дома сталі пад’язджаць карэты, фурманкі, і амаль у адзін дзень усе паехалі. Угаворвалі ехаць і мяне, але я вырашыла застацца з пані Марыяй (ключніцай). Я баялася, што мяне чакае тое ж, што і ў Мінску. Тут таксама было страшна заставацца, калі верыць газетам…

Застаўшыся адны з пані Марыяй, мы вырашылі перабрацца з вялікага дому ў маленькі флігель ля дарогі з адным пакоем і кухняй. Школу сваю я таксама перабазіравала на сядзібу, туды, дзе жылі батракі, у адну свабодную кватэру. Пасля бегства ўсёй

120 страница

знаці наступіла ноўнае зацішша, як быццам усе гаварылі шэптам, поўнае безуладдзе працягвалася некалькі дзён. Я хадзіла ў школу, займалася з дзецьмі, а пані Марыя вяла нашу няхітрую гаспадарку… Аднойчы, калі я была ў школе з дзецьмі, прыйшла жанчына-парабэчка і сказала, што ідуць чырвоныя. Я вельмі спужалася…»

(газета “Голас Радзімы”, 1997, 1, 8  мая)