Развитие культуры Осиповичского края

652 страница – Развитие культуры

Развіццё культуры

У час вайны амаль усе ўстановы культуры раёна былі знішчаны, акрамя клуба чыгуначнікаў. Увесь кніжны фонд спалены. Пасля вызвалення адначасова з аднаўленнем разбураных вайной сельскай гаспадаркі і прамысловасці вялося будаўніцтва і аб’ектаў культуры.

Ужо да канца 1940-х гадоў агульная колькасць устаноў культуры дасягала 30, у тым ліку клуб чыгуначнікаў, 9 калгасных, 6 прафсаюзных. Працавалі 1 раённая, 2 сельскія і 3 прафсаюзныя бібліятэкі, 6 бібліятэк мелася пры хатах-чытальнях.

У 1950-я гады працягвалася будаўніцтва і адкрыццё клубных устаноў і бібліятэк, ствараліся першыя калектывы мастацкай самадзейнасці. У 1951 г. пры раённым Доме культуры быў арганізаваны цымбальны аркестр (першы кіраўнік –  Г.А.Мароз). У 1952 г. пабудаваны кінатэагр «Радзіма». У 1952 г. адкрылася раённая дзіцячая бібліятэка, а ў 1956 г. – дзіцячая музычная школа.

У 1960-я гады ўмацоўвалася матэрыяльная база культуры. У раёне налічвалася 38 дамоў культуры і клубаў, 130 чырвоных куткоў, 51 бібліятэка з кніжным фондам 461 тысяча экзэмпляраў літаратуры. Паслугамі бібліятэк карысталіся 32 тысячы чытачоў. У 1961 г. было закончана будаўніцтва новага будынка раённага Дома культуры.

У 1970-1980-я гады ў жыццё людзей трывала ўваходзіць кіно. У раёне было 64 кінаўстаноўкі, з іх 58 стацыянарных. Штогод кінасеансы наведвала каля 1 млн. гледачоў. Развіваліся гурткі мастацкай самадзейнасці і народнай творчасці. У 1986 г. пры раённым Доме культуры створаны хор ветэранаў вайны і працы. Першым кіраўніком хора стаў М.С.Сідоранка.

Будуюцца тыпавыя дамы культуры ў вёсках Жорнаўка, Ясень, Вяззе, Краснае.

У гэты перыяд вялікі ўклад у развіццё культуры ў раёне ўнеслі загадчык аддзела культуры райвыканкома А.М.Цяцерын, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, кінамеханік Л.А.Галіеўская, якая ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, дырэктар Свіслацкага СДК Л.М.Сарока, загадчыца раённай бібліятэкі А.В.Наканечнікава, загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі Н.А.Вядзерка, якія былі ўдастоены знака Міністэрсгва культуры СССР «За выдатную працу».

У 1990-я гады, нягледзячы на складанасць таго часу, у раёне былі ўзведзены новыя будынкі сельскіх клубаў у вёсках Пагарэлае і Дражня, тыпавая бібліятэка ў г. Асіповічы, пачалася рэканструкцыя будынка пад гісторыка-краязнаўчы музей, адкрыліся дзіцячыя музычныя школы ў вёсках Пратасевічы, Жорнаўка, Дараганава, другая дзіцячая музычная школа ў г. Асіповічы.

Адбылося рэфармаванне сеткі ўстаноў культуры, адкрыліся новыя тыпы ўстаноў: раённы Цэнтр народных рамёстваў, 2 дзіцячыя школы мастацтваў.

Папулярнымі ў раёне сталі фестывалі «Веснавыя колеры», «Асіповіцкая зорка». У 1996 г. у раёне быў праведзены першы

ў рэспубліцы фестываль аўтэнтычнага фальклору Беларускага Падняпроўя.

У 1999 г. на Асіповіччыне працавала 36 бібліятэк цэнтралізаванай сістэмы і 2 прафсаюзныя бібліятэкі. Для забеспячэння больш паўнацэннага абслугоўвання жыхароў у г. Асіповічы ў 1999 г. была адкрыта яшчэ адна публічная бібліятэка. Усяго паслугамі бібліятэк цэнтралізаванай сістэмы карыстаецца амаль 26 тысяч чытачоў, што складае 44 працэнты ад агульнай колькасці насельніцтва горада і раёна.

У рабоце бібліятэк вядучае месца трывала займае краязнаўчая тэма. У рэспубліканскім конкурсе дзіцячых бібліятэк «Бібліятэка – асяродак нацыя-нальнай культуры» раённая дзіцячая бібліятэка стала пераможцам. Ва ўсіх бібліятэках вядзецца збор паданняў, звестак аб сваёй мясцовасці, ствараюцца летапісы вёсак.

Сапраўднымі цэнтрамі культуры горада і раёна сталі раённая і гарадская дзіця-чая бібліятэкі, гарадскія бібліятэкі № 1 і № 2, Вяззеўская, Савецкая, Замошская сельскія бібліятэкі.

Пры бібліятэках раёна працуюць 30 аматарскіх аб’яднанняў самай рознай накіраванасці, работа якіх садзейнічае ўсебаковаму развіццю талентаў і здоль-насцей асобы.

На працягу многіх гадоў раённая дзіцячая бібліятэка вядзе мэтанакіраваную работу з дзецьмі-інвалідамі. Паспяхова працуе тут клуб «Чулае сэрца». Заслу-гоўваюць увагі такія аматарскія аб’яднанні, як дзіцячыя лялечныя тэатры Савецкай сельскай і гарадской дзіцячай бібліятэк.

У 2000 г. клубная сістэма раёна стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу ў намінацыі «Развіццё жанраў самадзейнай творчасці і культурнага абслугоўвання насельніцтва сельскіх рэгіёнаў». Значны ўклад у развіццё культуры раёна ўнеслі загадчык аддзела культуры райвыканкома В.Ф.Налівайка (узнагароджаны Ганаро-вай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры»), дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы І.А.Тоўсцік, загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі В.Л.Логвін, дырэктар Вязаўніцкага сельскага Дома культуры В.А.Ліхадзіеўская, дырэктар Вяззеўскага сельскага Дома культуры М.Г.Забаўскі, дырэктар Асіповіцкай дзіцячай школы мастацтваў С.М.Цвырко, выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Дж.У.Рабава.

Аддзелам культуры ўстаноўлены культурныя сувязі з рознымі рэгіёнамі Расіі, Украіны, Полыпчы, Малдовы.