Родом из Осиповичского края: государственные деятели

624 страница

АНАНЬЕВ НИКОЛАЙ КОНСТАНТИНОВИЧ

Дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся 12.4.1949 г. у г. Асіповічы. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1975), Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1986). Працоўную дзейнасць пачаў у 1965 г. рабочым вагоннага дэпо станцыі Асіповічы, у 1968-1970 гг. служыў у арміі. У 1970-1971 гг. працаваў старшынёй камітэта па фізкультуры і спорце пры Асіповіцкім райвыканкоме, у 1971-1979 гг. завучам, старшым трэнерам па баскетболе Асіповіцкай ДЮСШ. У 1979-1987 гг. працаваў на розных пасадах у Асіповіцкім гаркоме КПБ і райвыканкоме. У 1987-1997 гг. начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення па фізічнай культуры, спорце і турызме. У маі 1997 г. выбраны віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (паўторна абраны на гэту насаду ў лістападзе 2001), з чэрвеня 1997 г. памочнік Прэзідэнта

625 страница

Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, з сакавіка 1998 г. міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. 3 2000 г. намеснік начальніка Апарату Прадстаўніцтва Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. 3 кастрычніка 2001 г. памочнік ГІрэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.

ЗИНОВСКИЙ Владимир Иванович

дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Экана-міст. Нарадзіўся ў 1955 г. у р.п. Ялізава Асіповіцкага p-на. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі і Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (1993). У 1981-1986 гг. старшы інжынер Галоўнага ўпраўлення вылічальных работ ЦСУ БССР, старшы, затым вядучы спецыяліст упраўлення статыстыкі прамысловасці ЦСУ БССР, памочнік начальніка ЦСУ БССР. У 1986-1989 гг. намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення статыстыкі. 3 1989 г. у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь – старшы рэферэнт, вядучы, потым галоўны спецыяліст упраўлення эканомікі. У 1992-1998 гг. першы намеснік старшыні Дзяржкамстата, першы намеснік міністра статыстыкі Рэспублікі Беларусь. 3 1998 г. міністр статыстыкі Рэспублікі Беларусь. 3 2001 г. міністр статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.

 

КЕДИЧ Юрий Константинович

Нарадзіўся 15.3.1933 г. у в. Лочын Асіповіцкага p-на. Закончыў Мінскае вучылішча паліграфістаў (1950), Маскоўскі завочны паліграфічны інстытут (1965). Працаваў друкаром, майстрам, начальнікам цэха ў друкарні выдавецтва «Беларускі Дом друку». 3 1974 г. інструктар ЦК КПБ, у 1982-1994 гг. намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па друку, потым – міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 3 яго ўдзелам распрацавана праграма пераходу на фотанабор і афсетны друк, пабудаваны газетныя выдавецтвы ў Віцебску, Гродне, Брэсце, Мінская фабрыка каляровага друку, Наваполацкая, Чэрвеньская, Жлобінская друкарні, рэканструяваны Мінская фабрыка «Чырвоная зорка», Аршанская і Гродзенская друкарні. Узначальваў навуковае таварыства выдаўцоў і паліграфістаў Беларусі, выбіраўся членам прэзідыума Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры.

 

ЛЕВИЦКИЙ Петр Адамович

Партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. Нарадзіўся 26.8.1906 г. у в. Лазовае Асіповіцкага р-на. Закончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1935). 3 1925 г. на савецкай рабоце ў Асіповіцкім р-не. У 1928-1931 гг. служыў у дывізіі Асобага прызначэння імя Дзяржынскага пры калегіі АДПУ. 3 1936 г. дырэктар Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума. 3 1939 г. загадчык аддзела, сакратар Мінскага, са студзеня 1941 г. 1-ы сакратар Палескага абкомаў КП(б)Б. У пачатку Айчыннай вайны адзін з арганізатараў партызанскага руху на Палессі. 3 кастрычніка 1941 г. сакратар Алтайскага крайкома ВКП(б). 3 лістапада1942 г. у апараце ЦК ВКП(б). Са жніўня 1943 г. 1-ы сакратар Палескага абкома КП(б)Б, адначасова член ваеннага савета 61-й арміі. У 1944-1947 гг. 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. 3 1947 г. начальнік Баранавіцкага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі, 1-ы намеснік

 

626 страница

міністра сельскай гаспадаркі БССР. 3 1956 г. 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Літоўскай ССР. 3 1959 г. намеснік старшыні, старшыня Магілёўскага аблвыканкома. У 1964-1966 гг. начальнік Галоўнага ўпраўлення меліярацыі і воднай гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР. Член ЦК КПБ у 1940-1949, 1960- 1966 гг., член Бюро ЦК КП(б)Б у 1945-1947 гг., Бюро ЦК Кампартыі Літвы ў 1955-1959 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і намеснік старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР у 1946-1950 гг., дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947-1951, 1955-1963 гг. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 іншымі ордэнамі, медалямі. Памёр 24.11.1977 г.

 

СТЕЛЬМАХ Иван Макарович

Нарадзіўся ў 1912г. у в. Лазовае Асіновіцкага р-на. Закончыў Свіслацкую сямігадовую школу. Працаваў у мясцовым калгасе, пасля службы ў Чырвонай арміі і вучобы ў Харкаўскай школе ўнутраных – у органах дзяржбяспекі. Адзін з арганізатараў партызанскага руху на тэрыторыі Асіповіцкага раёна ў Вялікую Айчынную вайну. Пасля вайны працаваў у савецкіх органах рэспублікі. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (тройчы), Магілёўскага і Гомельскага абласных Саветаў народных дэпутатаў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (двойчы), Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі (двойчы), медалямі. У 1982 г. прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Асіповічы.

 

ЧВАНКИН Аркадий Аркадьевич

Генерал-маёр унутранай службы. Нарадзіўся 18.3.1948 г. у г. Асіповічы. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1973). Працоўную дзейнасць пачаў у Асіповіцкім лакаматыўным дэпо Беларускай чыгункі. У 1975-1985 гг. галоўны інжынер Смалявіцкага міжсаўгасбуда, старшыня калоны № 99, намеснік старшыні праўлення Мінскага аблміжкалгасбуда. 3 1985 г. на розных пасадах у органах унутраных спраў Беларусі. 3 1996 г. выконваючы абавязкі намесніка міністра, з 1997 г. намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі.

 

ЧЕРНЫЙ Владимир Алексеевич

Нарадзіўся 24.2.1951 г. у в. Крамок Асіповіцкага p-на. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1978), БДУ (1992). У 1982-1990 гг. сакратар парткома саўгаса “Асіповіцкі”, інструктар Асіповіцкага гаркома, Магілёўскага абкома, 2-і сакратар Клімавіцкага райкома КПБ. 3 1990 г. на гаспадарчай рабоце ў Мінску. У 1995-1998 гг. саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова. 3 1998 г. генеральны дырэктар Рэспубліканскага міжгаліновага навукова-вытворчага аб’яднання па эканамічнай і інвестыцыйнай дзейнасці «Белзнешне-гандальінвест».