Родом из Осиповичского края: спортсмены

626 страница

БАРКОЎСКАЯ Ірына Ульянаўна. Беларуская спартсменка (планёрны спорт). Нарадзілася ў 1951 г. на ст. Ясень Асіповіцкага p-на. Чэмпіёнка БССР па планёрным спорце (1976), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў СССР (1979) і Еўропы (1980), пераможца і прызёр шэрагу ўсесаюзных і міжнародных спаборніцтваў (1980-1990). Майстар спорту міжнароднага класа. Працуе лётчыкам-інструктарам аэраклуба г. Арол (Расія).

КУРЧЭЎСКІ Джан Аляксеевіч. Беларускі спартсмен (вольная барацьба, лёгкая

атлетыка, марафон). Заслужаны настаўнік Беларусі (1987). Нарадзіўся 12.4.1938 г. у г. Асіповічы. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1960), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1965). У 1960-1961 гг. працаваў у аддзеле фізкультуры і спорту Віцебскага абкома ЛКСМБ. 3 1961 г. настаўнік гісторыі комплексу «Дзіцячы дом — СШ № 5» г. Асіповічы. Суддзя нацыянальнай катэгорыі па масавых відах спорту, старшыня клубаў аматараў бегу і скаўтаў «Кентаўр». Пераможца першынства БССР 1957 г. сярод студэнтаў і каманднага першынства БССР па вольнай барацьбе ў складзе каманды Мінска сярод юніёраў. Удзельнік міжнародных марафонаў у Англіі, Польшчы, Балгарыі, Маскве, Рызе, Мінску, Елгаве і інш. Узнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Жыве ў Асіповічах.

СТАЛЬМАКОЎ Аляксандр Мікалаевіч. Беларускі спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Нарадзіўся 18.7.1978 г. у р.п. Ялізава Асіповіцкага раёна. Закончыў Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву. Чэмпіён Рэспублікі Беларусь, двухразовы бронзавы прызёр Кубка свету; заняў 5-е месца на чэмпіянаце Еўропы. Член нацыянальиай каманды Беларусі. Майстар спорту. Жыве ў р.п. Ялізава.

СТАЛЫПІН Юрый Юр’евіч. Майстар спорту міжнароднага класа па стэндавай стральбе. Нарадзіўся 2.1.1961 г. у Асіповічах. У 1978 г. закончыў сярэднюю школу, у 1979 г. прызваны на службу ў армію, дзе праслужыў да 1995 г. у званні прапаршчыка. Быў членам зборных каманд Магілёўскай вобласці, Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, БССР, Узброеных Сіл СССР, Савецкага Саюза. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1996 г., чэмпіён Балтыйскіх гульняў 1997 г., 2-е месца ў розыгрышы Вялікага прыза Берліна і інш. У 2000 г. удзельнічаў у чэмпіянаце Еўропы ў Італіі, у спаборніцтвах Кубка свету ў Індыі і Егіпце, дзе заняў 5-е месца. Апошнія гады з’яўляецца пастаянным членам Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь.

СУГАКА (ДАЦЭНКА) Надзея Уладзіміраўна. Беларуская спартсменка (акадэ-мічнае веславанне). Нарадзілася 9.2.1964 г. у в. Вярэйцы Асіповіцкага р-на. Вучылася ў школе алімпійскага рэзерву ў Магілёве. Закончыла Магілёўскі педагагічны інстытут (1990). 3 1982 г. у зборнай камандзе Беларусі, з 1985 г. – Савецкага Саюза. Тройчы (1986, 1987, 1988) удзельнічала ў чэмпіянаце СССР. На чэмпіянаце свету ў Англіі (1986) заняла 4-е месца, у Даніі (1987) стала бронзавым прызёрам, на Алімпійскіх гульнях у Сеуле (1988) заняла 4-е месца. Пераможца гульняў Добрай волі ў Маскве (1986). Майстар спорту міжнароднага класа. Жыве ў Кіеве.

ШПАКОУСКІ Канстанцін Станіслававіч. Беларускі спартсмен (баскетбол). Нарадзіўся 22.7.1980 г. у г. Асіповічы. Ігрок баскетбольнага клуба «5×5» Асіповіцкага завода аўтаагрэгатаў. Чатырохразовы чэмпіён першынстваў Рэспублікі Беларусь сярод юнакоў, прызёр міжнародных турніраў у Францыі, Польшчы, Расіі, Украіне, Літве, удзельнік чэмпіянату Еўропы 1997 г. у Славеніі. Жыве ў Асіповічах

ШЫРОКІ Дзяніс Ігаравіч. Беларускі спартсмен (баскетбол). Нарадзіўся 26.1.1980 г. у г. Асіповічы. Ігрок баскетбольнага клуба «5×5» Асіповіцкага завода аўтаагрэгатаў, член юнацкай зборнай

628 страница

Рэспублікі Беларусь. Пераможца першынстваў Рэспублікі Беларусь 1993-1995 гг., неаднаразовы прызёр рэспубліканскіх першынстваў. Бронзавы прызёр міжнарод-нага турніру ў Францыі, удзельнік юнацкага чэмпіянагу Еўропы 1997 г. Жыве ў Асіповічах.

ЭЛЕ Неаніла Іванаўна. Беларуская спартсменка (веславанне). Нарадзілася 21.1.1936  г. у г. Асіповічы. Заслужаны трэнер Беларусі. Суддзя нацыянальнай катэгорыі.

ЯНОВСКИЙ Петр Федорович (бел. ЯНОЎСКІ Пётр Фёдаравіч)

 

Беларускі спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ, біятлон, лыжы). Нарадзіўся 20.1.1933 г. у в. Свіслач Асіповіцкага p-на. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1967). Працаваў слесарам арцелі «Чырвоны металіст». 3 1967 г. трэнер бабруйскай ДЮСШ № 1, у 1970-1986 гг. трэнер, старшыня гарсавета Добраахвотнага спартыўнага таварыства «Спартак». 3 1986 г. старшы выкладчык па веславанні Бабруйскага вучылішча алімпійскага рэзерву. Майстар спорту міжнароднага класа па веславанні на байдарках і каноэ, майстар спорту СССР па лыжных гонках. Заслужаны трэнер Беларусі, суддзя рэспубліканскай катэгорыі. Быў старшынёй абласной федэрацыі па веславанні на байдарках і каноэ, членам прэзідыума Асацыяцыі каноэ Рэспублікі Беларусь. У 1975-1980 гг. выбіраўся дэпутатам гарадскога Савета. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, знакам «Выдатнік народнай адукацыі БССР». Жыве ў Бабруйску.

ДОПОЛНЕНО администратором ЭКП (источник — https://wiki.bobr.by)

Опытный и квалифицированный специалист, тренер высшей категории. Является трижды Мастером спорта СССР, двукратным Почётным Мастером спорта СССР, Мастером спорта СССР Международного класса, в 1985 году Петру Фёдоровичу присвоено звание «Заслуженный тренер БССР».

Воспитанники Яновского с большим интересом занимаются избранным видом спорта, успешно выступают на соревнованиях различного уровня.

В 2004 году на ХХVIII Олимпийских играх в Афинах принимали участие воспитанники Яновского П.Ф.: Жуковский Александр – 4 место (каноэ-одиночка), Богданович Александр – 6 место (каноэ-двойка).

Братья Богдановичи в каноэ-двойке на дистанции 1000 метров стали чемпионами ХХIX Олимпийских игр в Пекине, на дистанции 500 м заняли 4 место, Жуковский Александр на дистанциях 1000 м и 500 м в каноэ-одиночке – 5 место.

В 2012 году братья Александр и Андрей Богдановичи стали победителями этапа Кубка мира в каноэ-двойке на дистанции 500 метров, бронзовыми призерами чемпионата Европы в каноэ-двойке на дистанции 1000 м, серебряными призерами ХХХ Олимпийских игр в Лондоне в каноэ-двойке на дистанции 1000 м.

В 2013 году Петров Максим стал победителем Кубка республики Беларусь на дистанции 1000 м и финалистом этапов Кубка мира в Венгрии – 6 место, в Чехии – 4 место, а Кукса Евгений завоевал право представлять Республику Беларусь на Всемирной Универсиаде в Казани.

Яновский П. Ф. умело ориентировал учащихся на спортивные профессии. Многие его выпускники поступают на спортивные факультеты университетов, БГУФК, являются членами национальной команды Республики Беларусь.

За добросовестный труд Петр Фёдорович награждён Почётными грамотами Министерства просвещения БССР и ВЦСПС, юбилейной медалью «За доблестный труд», медалью «Ветеран труда», орденом Трудового Красного Знамени, орденом Почёта.

Звание «Почётный гражданин города Бобруйска» Яновскому П.Ф. присвоено в июне 2013 года[1].

Умер Пётр Фёдорович 21 ноября 2019 года.