Родом из Осиповичского края ученые

619 страница

ВОЛК-ЛЕВАНОВИЧ Иосиф Васильевич (бел. ВОЎК-ЛЕВАНОВІЧ Іосіф Васільевіч)

Есть данные, что место рождения ученого – д.Копча Осиповичского района – ЧИТАТЬ ЗДЕСЬ

Беларускі мовазнавец. Нарадзіўся 6.11.1891 г. на былым хутары Лявонаўка Асіповіцкага p-на  ў сялянскай сям’і.

У 1911г. закончыў Бабруйскую гімназію і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Калі пачалася Першая сусветная вайна, добраахвотна пайшоў у армію. У баях быў паранены, потым цяжка захварэў. У лютым 1918 г. звольніўся з арміі і прыехаў да бацькоў. Там яго заспелі нямецкая, потым польская акупацыі. Пад час іх выкладаў рускую і лацінскую мовы ў Бабруйскай прыватнай і Клецкай грамадскай гімназіях. У жніўні 1920 г. прызваны ў Чырвоную армію. Праз 2 гады дэмабілізаваўся і вярнуўся на вучобу ў Петраградскі ўніверсітэт. Закончыўшы яго ў 1923 г., прыехаў у Мінск, выкладаў беларускую мову ў польскім і яўрэйскім педтэхнікумах. 3 лютага 1924 г. працаваў у БДУ на кафедры гісторыі беларускай мовы, а з 1927 г. адначасова і ў Інбелкульце навуковым сакратаром Камісіі па ўкладанні гістарычнага слоўніка беларускай мовы. У верасні 1930 г. вымушаны быў пераехаць у Саратаў. Там загадваў кафедрай агульнага мовазнаўства ва ўніверсітэце, праз год – кафедрай агульнага мовазнаўства і рускай мовы ў педінстытуце. 3 верасня 1934 г. працаваў загадчыкам кафедры рускай мовы і літаратуры ў Арэнбургскім педінстытуце. Там 17.9.1937 г. быў беспадстаўна арыштаваны і засуджаны.

Галоўнымі аб’ектамі навуковых даследаванняў І.В.Ваўка-Левановіча былі гісторыя беларускай мовы і беларуская дыялекталогія. Па гэтых галінах мовазнаў-ства апублікаваў шэраг артыкулаў, а ў 1927 г. выдаў вучэбны дапаможнік «Лекцыі па гісторыі беларускай мовы». У «Лекцыях» выкладзена першая частка (уступ і фанетыка) праграмнага ўніверсітэцкага курса, які ён чытаў на працягу 1925—1927 гг. студэнтам этналінгвіс-

620 страница

тычнага аддзялення педагагічнага факультэта БДУ. Пачынаюцца «Лекцыі» ўво-дзінамі, у якіх раскрыты такія пытанні, як месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх, яе дыялектнае чляненне, крыніцы вывучэння гісторыі беларускай мовы, погляды на беларускую мову і яе паходжанне ў спецыяльнай навуковай літаратуры, крытычна прааналізаваны розныя тэорыі славянскай прабацькаў-шчыны і ўсходнеславянскай прамовы. Падрабязна апісваецца фанетычная сістэма старажытнай беларускай мовы і разглядаюцца розныя пазнейшыя змены ў ёй. Асноўная ўвага засяроджана на ўзнікненні і развіцці найбольш тыповых фанетычных з’яў, выказаны арыгінальныя думкі аб паходжанні беларускага акання, дзекання і цекання. З’яўляецца таксама аўтарам артыкулаў «Гістарычнае вывучэнне беларускай мовы ў славянскай філалогіі» (1925), «Мова выданняў Францішка Скарыны» (1926), «Важнейшыя рысы гаворкі вёскі Татаркавічы і гаворак ваколічных вёсак» (1928), «Аб прынцыпах і метадах укладання гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (1929), «Яшчэ да пытання аб «ляшскіх» рысах у беларускай фанетыцы» (1930), «Да пытання аб пабудове граматыкі рускай мовы» (1934) і інш. Рукапісы некаторых завершаных І.В.Ваўком-Левановічам навуковых прац (2-й часткі «Лекцый па гісторыі беларускай мовы», «Хрэстаматый па гісторыі беларускай мовы», «Кароткага дапаможніка па агульным мовазнаўстве») пасля арышту аўтара былі страчаны.

Памёр 19.8.1943 г. у адным з лагераў на Поўначы Расіі

 

ГРАМАДЧАНКА*Таіса Канстанцінаўна. Беларускі крытык і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1980). Нарадзілася 1.12.1951 г. у р.п. Градзянка Асіповіцкага p-на. Закончыла філалагічны факультэт БДУ (1976). У 1979-1992 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН Беларусі, з 1992 г. выкладчык Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка. 3 першымі артыкуламі Т.Грамадчанка выступіла ў рэспубліканскім перыядычным друку ў 1979 г. Даследуе творчасць пісьменнікаў 1920-1930-хх гадоў В.Каваля, Б.Мікуліча, сучасных беларускіх празаікаў І.Чыгрынава, А.Асіпенкі, А.Кудраўцава, В.Карамазава, Л.Дайнекі, В.Гігевіча, М.СавІцкага, В.Мысліўца, У.Ягоўдзіка і інш. Піша крытычныя і праблемныя артыкулы, рэцэнзіі, гадавыя агляды прозы, выступае перад самай рознай аўдыторыяй з лекцыямі, дакладамі аб стане развіцця сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар манаграфіі «Жывая памяць народа» (1984) пра І.Чыгрынава, кнігі «Перад праўдай высокай і вечнай: Беларуская проза сёння» (1991), сааўтар даследавання «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1996). Жыве ў Мінску.

 

КАМЕНСКАЯ Ніна Васільеўна. Беларускі гісторык. Член-карэспандэнт Ака-дэміі навук Беларусі (1959). Доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1961). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1981). Нарадзілася 10.1.1914 г. у г. Асіповічы. Закончыла Магілёўскі педагагічны інстытут (1937). У 1944-1962 гг. старшы иавуковы супрацоўнік, загадчык сектара, намеснік дырэктара, у 1962-1964 гг. дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1965-1969 гг. дырэктар Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. У 1969-1974 гг. прарэктар, загадчык кафедры гісторыі БССР Мінскага педагагічнага інстытута. Даследавала праблемы гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі, утварэння БССР. Аўтар прац «Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» (1946), «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя і ўтварэнне БССР» (1954), «Першыя сацыялістычныя пераўтварэнні ў Беларусі» (1957), «Беларускі народ у барацьбе за Савецкую ўладу (1919-1920 гг.)» (1963), «Станаўленне народнай адукацыі ў Беларусі (1917-1920 гг.)» (1980). Памерла 22.3.1986 г.

КУНЦЭВІЧ Анатоль Дзям’янавіч. Расійскі фізіка-хімік. Акадэмік Расійскай АН (1987, член-карэспандэнт з 1981). Генерал-лейтэнант (1987), Герой Сацыя-лістычнай Працы (1981). Нарадзіўся 6.8.1934 г. у в. Свіслач Асіповіцкага р-на. Закончыў Ваенную акадэмію хімічнай аховы (1958), дзе і працаваў (з 1977 прафесар). У 1986-1989 гг. галоўны спецыяліст аператыўнай групы па дэзак-

621 страница

 

тывацыі ў Чарнобылі, потым дырэктар Цэнтра экатаксіметрыі пры Інстытуце хімічнай фізікі Расійскай АН. Аўтар навуковых прац па арганічнай і прыкладной хіміі, даследаваннях новых рэчываў і іх рэакцыйнай здольнасці ў монамалеку-лярных слаях, на мяжы падзелу фаз у мнагафазных сістэмах. Распрацаваў тэарэтычныя асновы стварэння высокарэакцыйных сарбентаў. Абгрунтаваў кан-цэпцыю «каардынацыйнага эфекту» ў рэакцыях нуклеафільнага змяшчэння. Аўтар кніг «Не бінарнай зброі!» (1986), «Хімічную зброю пад поўную забарону» (1987). Жыве ў Маскве.

ЛІЎШЫЦ Гілер Маркавіч (Мордухавіч). Беларускі гісторык і філосаф. Доктар гістарычных (1961) і філасофскіх (1977) навук, прафесар (1962). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1979). Нарадзіўся 8.7.1909 г. у в. Дараганава Асіповіцкага p-на. Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1934) і выкладаў у ім. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 восені 1941 г. у Кзыл-Ардзінскім педагагічным інстытуце (Казахстан). 3 1944 г. выкладаў у БДУ. Вывучаў сацыяльна-эканамічнае, палітычнае становішча і ідэалогію старажытнага свету (пераважна Іудзеі і Рыма) і сярэдневяковай Еўропы, пытанні навуковага атэізму і гісторыі філасофіі. Адзін з буйнейшых даследчыкаў Кумранскіх рукапісаў. Аўтар прац «Класавая барацьба ў Іудзеі і паўстанні супраць Рыма» (1957), «Кумранскія рукапісы і іх гістарычнае значэнне» (1959), «Сацыяльна-палітычная барацьба ў Рыме 60-х гг. I ст. да н.э. і змова Каціліны» (1960), «Паходжанне хрысціянства ў святле рукапісаў Мёртвага мора» (1967), «Нарысы гістарыяграфіі Бібліі і ранняга хрысціянства» (1970), «Вальнадумства і магэрыялістычная філасофія ў Заходняй Еўропе (другая палова XVII ст.)» (1975), «Французскія асветнікі XVIII ст. аб рэлігіі і царкве» (1976), «Рэфармацыйны рух у Чэхіі і Германіі» (1978), «Атэізм рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў» (1979), «Крытыка ідэалізму і рэлігіі ў працах Г.В.Пляханава» (1981). Памёр 27.6.1983 г.

                                                                  

МАКСІМЕНКА Мікалай Васільевіч. Беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (1994). Нарадзіўся 15.9.1942 г. у в. Ліпень Асіповіцкага p-на. Закончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1965). 3 1974 г. працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па фізіцы электрамагнітных узаемадзеянняў адронаў у састаўных мадэлях рэлятывісцкай квантавай тэорыі поля. Распрацаваў падыход да апісання палярызавальнасці адро-наў, атрымаў ураўненні для звязаных сістэм зараджаных часціц у электрамагніт-ным полі.

МЯТЛЮК (дзявочае Аляшкевіч) Ганна Антонаўна. Беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1989), прафесар (1990). Нарадзілася 14.10.1936 г. у г. Асіповічы. Закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1959). Працавала ў тым жа інстытуце асістэнтам, старшым выкладчыкам, у 1978-1995 гг. – загадчыкам кафедры тэарэтычнай і эксперыментальнай фанетыкі. 3 1995 г. прафесар Варшаўскага (пазней Беластоцкага) універсітэта, з 1999 г. кіраў-нік кафедры неафілалогіі. Даследуе фанетычныя сістэмы англійскай, бела-

622 страница

рускай, рускай і польскай моў: іх прасодыю і інтанацыю, фанетычную інтэрферэнцыю ў іншамоўным маўленні, фанетычныя рысы мовы асоб з парушэннем слыху і прымяненне вынікаў фанетычных даследаванняў у навучанні гэтых асоб вуснаму маўленню. Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку манаграфій «Прасодыя беларускай мовы ва ўмовах двухмоўя» (1982), «Узаемадзеянне прасадычных сістэм у маўленні білінгва» (1986), «Англійская мова для тых, хто слаба чуе, і глухіх» (1994, усе на рускай мове). Сааўтар кніг «Тэарэтычная фанетыка англійскай мовы» (1976), «Вучэбна-метадычны дапаможнік па аўдзіраванні англійскай мовы» (1984), «Прасадычная інтэрфе-рэнцыя ў іншамоўным маўленні» (1985, усе на рускай мове), «Тэарэтычная фанетыка» (1980), «Курс тэарэтычнай фанетыкі» (2000, абедзве на англійскай мове). Заснавальнік новага напрамку фанетычных даследаванняў «Голаса-моўная камунікацыя як аснова сацыяльнай рэабілітацыі асоб з дэфектамі слыху».

РАМАНОВІЧ Яўгенія Міхайлаўна. Беларускі мовазнавец. Кандыдат філа-лагічных навук (1954). Нарадзілася 6.7.1922 г. у в. Дараганава Асіповіцкага р-на. У час Вялікай Айчыннай вайны працавала на ваенным заводзе ў Чалябінску (Расія). У 1948 г. закончыла БДУ. 3 1952 г. навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства АН Беларусі. Я.М.Рамановіч – аўтар прац па беларускай дыялекталогіі, гісторыі беларускай мовы, сучаснай беларускай літаратурнай мове, бібліяграфіі беларускага мовазнаўства. За сааўтарства ў працах па беларускай лінгвагеаграфіі «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968-1969) агрымала Дзяржаўную прэмію СССР (1971). Шэраг артыкулаў і кандыдацкую дысертацыю Я.М.Рамановіч прысвяціла аналізу гаворак Уздзенскага p-на Мінскай вобл. У некаторых працах даследчыцы даецца акцэнталагічная характарыстыка розных катэгорый назоўнікаў у беларускіх гаворках: артыкулы «Асаблівасці націску ў назоўніках жаночага роду на –к(а) у беларускай мове» (1972), «Некаторыя акцэнталагічныя адрозненні ў сучасных беларускіх гаворках» (разам з А.І.Чабярук, 1966), «Пытанне акцэнтуацыі назоўні-каў жаночага роду з асновай на -а ў беларускіх гаворках» (1970).

Рамановіч – член рэдакцыйнай калегіі і сааўтар «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1-5, 1979-1986), які ўключае 38 тыс. слоў. Яна адрэдагавала і выдала «Слоўнік народных гаворак Заходняй Браншчыны» П.А.Растаргуева (1973) і напісала ўступны нарыс пра яго складальніка (разам з Н.Д.Растаргуевай). З’яўляецца таксама адным з аўтараў прац «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Марфалогія» (1957), «Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы» (ч. 1-2, 1961-1962), «Беларускае мовазнаўства; Бібліяграфічны паказальнік (1825-1965)» (1967, 1969), «Мікратапанімія Беларусі» (1974), «Беларускае мовазнаўства: Бібліяграфічны паказальнік (1966-1975)» (1980) і інш. Дзяржаўная прэмія Беларусі (2000) за сааўтарства ў цыкле прац «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (т. 1-5, 1993-1998).

                                                                 

СЛУКА Алег Георгіевіч. Беларускі журналіст, дзяржаўны дзеяч. Доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1989). Нарадзіўся 12.7.1941 г. у в. Лабковіца Асіповіцкага p-на. Закончыў БДУ (1968), дзе і працаваў з 1971 г. (з 1986 – дэкан факультэга журналістыкі). 3 1995 г. памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 1997-2001 гг. намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. Даследуе пытанні гісторыі, тэорыі і практыкі сродкаў інфармацыі, тэорыі ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці. Аўтар прац «Голас рэвалю-

623 страница

цыйнай моладзі» (1978), «Слова ў камсамольскім страі» (1980), «Камсамольскі радок» (1984), «Мадэль устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь» (1999, у сааўтарстве), вучэбнага дапаможніка «Беларуская журналістыка» (ч. 1, 2000), манаграфіі «Нацыянальная ідэя» (2001). Лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1980) і Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь (1994). Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР. Жыве ў Мінску.

СТАЛЬМАШОНАК Іван Майсеевіч. Беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1937), дацэнт (1938). Заслужаны ўрач Беларусі (1948). Нарадзіўся 30.4.1902 г. у в. Хімное Асіповіцкага p-на. Закончыў медыцынскі факультэт БДУ (1927). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1927-1941 гт. працаваў у Мінску. 3 1944 г. на кафедры шпітальнай хірургіі (у 1950-1968 загадчык кафедры) Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова дырэктар НДІ гематалогіі і пералівання крыві (1944-1951), Мінскага медыцынскага інстытута (1951-1961). Асноўныя працы па пытаннях пералівання крыві, брушной хірургіі, гісторыі хірургіі. Распрацаваў спосабы аперацый стварэння штучнага стрававода, рэзекцыі страўніка пры пухлінах. Укараніў у практыку астэасінтэзу пры адкрытых і закрытых пераломах трубчастых касцей касцяны шпянёк. Аўтар 110 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі «Знак ІІашаны», Чырвонай Зоркі, медалямі. Памёр 12.1.1976 г.

СТАЛЬМАШОНАК Ілья Майсеевіч. Кандыдат тэхнічных навук (1952). Нара-дзіўся 19.7.1918 г. у в. Хімное Асіповіцкага р-на. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1948-1985 гг. працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1954 г. дэкан землеўпарадкавальнага факультэта, у 1963-1973 гг. загадчык кафедры. Даследаваў гісторыю землеўпарадкавання і землеўпарадкавальнай адукацыі, Вялікай Айчыннай вайны, г. Горкі і Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Пад кіраўніцтвам І.М.Стальмашонка праведзены навуковыя даследаванні ў галіне планіроўкі сельскіх населеных пунктаў Беларусі. Ганаровы грамадзянін г. Горкі Магілёўскай вобл. і г.п. Навапскоў Луганскай вобл. (Украіна).

СУРЫН Віталь Міхайлавіч. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994). Нарадзіўся 17.1.1940 г. у в. Ясень Асіповіцкага p-на. Закончыў Беларускі політэх-нічны інстытут (1961). Працаваў інжынерам на прадпрыемствах Мінска. 3 1972 г. у Мінскім радыётэхнічным інстытуце (з 1993 Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі): асістэнт, старшы выкладчык, з 1985 г. загадчык кафедры тэхнічнай механікі. Асноўныя кірункі даследаванняў – надзейнасць вырабаў электроннай тэхнікі пры механічных (вібрацыйных, ударных) уздзеян-нях, паскораныя метады ацэнкі паказчыкаў надзейнасці, прагназіраванне надзейнасці пры зададзеных узроўнях уздзеяння. Аўтар прац «Разлік прыстасаванняў для механічных выпрабаванняў ІЭТ СВІ з павышанымі ўзроўнямі ўздзеяння» (1987), «Метады паскораных выпрабаванняў вырабаў электроннай тэхнікі на вібрацыйныя і ўдарныя ўздзеянні» (1991) і інш. Апублікаваў звыш 170 навуковых артыкулаў. Узнагароджаны залатым (1987) і сярэбраным (1989) медалямі ВДНГ СССР, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Жыве ў Мінску.

СЦЕПАНЧУК Уладзімір Піліпавіч. Беларускі вучоны ў галіне цеплаэнерге-тыкі. Доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1971). Нарадзіўся 17.1.1928 г. у р.п. Ялізава Асіповіцкага p-на. Закончыў Беларускі політэхнічны інсгытут (1951). 3 1955 г. працаваў у гэтым інстытуце асістэнтам, дацэнтам, потым старшым навуковым супрацоўнікам. У 1964- гг.

624 страница

эксперт ЮНЕСКА пры тэхналагічным інстытуце ў Бамбеі (Індыя). 3 1970 г. у Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1991 Беларуская політэхнічная акадэмія), адначасова (з 1971) рэдактар часопіса «Известия высших учебных заведений. Энергетика». Аўтар прац па даследаванні работы эжэктара, па эксперыментальным і тэарэтычным даследаванні звышгукавых двухфазных патокаў і па іншых пытаннях тэарэтычных асноў цеплатэхнікі.

ТАМКОВІЧ Генадзь Міхайлавіч. Кандыдат тэхнічных навук (1967). Генерал-маёр (1980). Нарадзіўся ў г. Асіповічы. Закончыў Кіеўскія артылерыйскае пад-рыхтоўчае і вышэйшае інжынернае (1957) вучылішчы. 3 1957 г. інжынер-выпра-бавальнік, старшы навуковы супрацоўнік, начальнік лабараторыі, з 1968 г. камандзір выпрабавальнай часткі, навукова-выпрабавалынага ўпраўлення. Працаваў намеснікам начальніка камандна-вымяральнага комплексу, дырэктара Інстытута касмічных даследаванняў Акадэміі навук СССР. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1980).

 УСАЎ Іван Несцеравіч. Беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Доктар медыцынскіх павук (1965), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1981), заслужаны работнік аховы здароўя Беларусі (1991). Нарадзіўся 13.10.1921 г. у в. Асяродак Асіповіцкага p-на. Закончыў Бабруйскую фельчарскую школу (1940), Мінскі медыцынскі інстытут (1951). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1951 г. на кафедры педыятрыі (у 1967-1989 загадчык кафедры) Мінскага медін-стытута. Некаторы час працаваў у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. Дасле-даваў мікраэлементы ў крыві нованароджаных, механізм развіцця хвароб нырак і іх лячэнне, спадчынную схільнасць і рэзістэнтнасць да хвароб у дзяцей. Аўтар больш за 300 навуковых прац па розных раздзелах педыятрыі, у тым ліку шэрагу падручнікаў і манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 4 дактары і звыш 30 кандыдатаў навук. Узначальваў праўленне навуковага таварыства дзіцячых урачоў Беларусі (з 1970), быў членам праўлення Усесаюзнага таварыства педы-ятраў. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеней, Чырвонай Зоркі, медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Памёр 19.1.1994 г.