Трагедия деревни Лочин

Акт о сожжении немецкими оккупантами д. Лочин Осиповичского района Могилевской области Белорусской ССР и ее жителей — рукописный оригинал СМ. ЗДЕСЬ

№138 Акт о сожжении немецкими оккупантами д. Лочин Осиповичского района и ее жителей
13 мая 1944 г.

Мы, нижеподписавшиеся, политрук роты отряда им. Сталина Трошко Яким Андреевич, партизаны Лещук Николай Петрович и Патуремский Федор Григорьевич, жители дер. Лочин Погорельского с/с Осиповичского р-на гр-не Мозолевский Виктор Алексеевич и Берниковский Адам Антонович, составили настоящий акт о зверствах, учиненных 7 мая с.г. немецко-фашистскими захватчиками в дер. Лочин.

7 мая 1944 г. немецко-фашистские захватчики оцепили деревню, согнали всех жителей деревни в 4 дома и в бани, избивали их, а после чего забили наглухо окна и двери и зажгли дома с живыми жителями. Стон и крик стал слышен за 4-5 км. Здесь погибло и варварски замучено 232 чел. в деревне. Из них стариков от 50 до 70 год — 31 человек, детей от 1 до 6 год — 11 человек, детей от 6 до 14 год — 32 человека. Так варварски замучил и сжег немецкий фашизм ничем невинное мирное население дер. Лочин Погорельского с/с.

Все имущество и продовольствие населения фашисты увезли с собой. Всего в деревне сожжено 48 домов.

Для чего и был составлен настоящий акт.

Акт подписали:

Политрук роты отряда им. тов. Сталина Трошко

Партизаны Лещук

Потуревский

Жители дер. Лочин Мозолевский Виктор

Верениковский

НАРБ. Ф. 1350. Оп. 1. Д. 161. Л. 67. Подлинник. Рукопись.

 

 

Из воспоминаний уроженца деревни Юрия Константиновича Кедича:

Я памятую Лочын як вялікае паселішча. У ім дзве вуліцы: адна доўгая, з добрымі дамамі, другая карацейшая, ішла да яе ад дарогі пад прамым вуглом. Дамы на ёй стаялі не горшыя, новенькія, пабудаваныя для жыхароў былых хутароў. Была і трэцяя вуліца. Яе звалі «плянтоўка», яна знаходзілася асобна ад першых дзвюх і прытыкалася да так званага «двара» — былой панскай сядзібы.

На «двары» ў доўгім каменным доме, празваным «панскім» (пазней я даведаўся, што гэта было сапраўды так), размяшчалася сярэдняя школа, у якой я да вайны паспеў скончыць адзін клас.

Побач са школай размяшчаўся стары парк з ліпавымі алеямі і знаходзіўся калгасны двор з кароўнікамі, кузняй, клецямі і высокай сіласнай вежай.

Непадалёк, на вуглу калгаснага саду, высіўся велічны мураваны будынак касцёла. Ён быў пераабсталяваны пад клуб, і мы, малыя, з задавальненнем глядзелі ў ім кінафільмы.

Вакол вёскі (а размешчана яна ў лесе) дзецям таксама было прывольна. Тут удосталь расло ягад: журавін, чарніц, маліны, парэчак. Летам і па восені разам з дарослымі любілі мы збіраць грыбы.

Аднаго нашы бацькі баяліся — каб не хадзілі на возера. Было яно побач за хмызняком і было каварным не толькі з-за вады, а і з-за тарфяністых берагоў і дна (супрацьлеглы ад вёскі яго бераг на доўгія кіламетры пераходзіў у багністае балота).

Але бяда прыйшла не з боку возера, а з чорнай талеркі рэпрадуктара, адкуль 22 чэрвеня 1941 г. упершыню для нас прагучала слова «вайна». Праўда, вайна гэта была дзесьці там, далёка, на захадзе, і нам здавалася, што да нас яна ніколі не дойдзе і прывычны ход нашага дзіцячага жыцця не будзе парушаны. Але ўсё адбылося так, як ніхто і меркаваць не мог.

Добра памятаю сонечны ліпеньскі дзень, калі я ўпершыню ўбачыў акупантаў. Невялікае нямецкае танкавае падраздзяленне завярнула ў вёску і прынесла прадчуванне немінучай бяды. Яна не прымусіла сябе чакаць. Вясковая жанчына кінулася з вёскі бегчы ў лес і была забіта аўтаматнай чаргой. Гэта была першая ахвяра вайны, якую я бачыў на свае вочы.

Немцы пабылі ў вёсцы нядоўга, гарнізона не пакінулі, і пазней я бачыў фашыстаў толькі ў час налётаў і блакад.

Ужо ў сярэдзіне жніўня 1941 г. у ваколіцах Лочына з’явіліся першыя партызаны.

У вёску раз за разам наведваліся то «каралёўцы», то «ціхаміраўцы», то байцы з атрада Лівенцава. Паколькі паліцаяў у вёсцы не было, партызаны трымаліся даволі ўпэўнена, і гэта неўзабаве стала нейкім чынам вядома фашыстам.

7 студзеня 1942 г. навечна засталося ў маёй памяці як «крывавая каляда». Раніцай гэтага дня на ўсходнюю ўскраіну вёскі (новы пасёлак і двор) наляцелі карнікі. Яны ішлі па вуліцах, урываліся ў дамы і забівалі ўсіх жыхароў запар.

Потым паехалі ў вёску за возерам — Весялова, дзе таксама ўчынілі крывавую расправу. Вяртаючыся праз Лочын, яны падпалілі дамы, у якіх перад тым стралялі людзей. Наша вуліца тады чамусьці ўцалела.

Шукаючы паратунку, вясной 1942 г. наша сям’я, як і некаторыя іншыя з Лочына, пасялілася ў зямлянцы на балотным востраве Грудок у лясным масіве паміж Лочынам і вёскай Снусцік. Нам, малым, у лагеры падабалася. Тут усё было, бадай, як дома: пасвіліся каровы, кудахталі куры, але лепш за ўсё было ў зямлянках, дзе былі сапраўдныя печкі, на якіх выпякаўся смачны хлеб і нават булачкі.

Лясное жыццё працягвалася да восені 1942 г., пакуль на нашу лясную схову не напалі фашысты. Дзякуючы дазорам, што ахоўвалі лагер на ўскрайку лесу, яго жыхарам удалося ўцячы, але карнікі спалілі лясное жытло датла. Доўга холадам у лесе заставацца было небяспечна, і жанчыны з дзецьмі вярнуліся ва ўцалелыя хаты ў Лочыне, а мужчыны працягвалі жыць у шалашах.

Чарговы налёт на вёску адбыўся вясной 43-га. Памятаю, ужо пачаў раставаць снег. Ранкам маці разбудзіла нас: «Немцы страляюць! Бяжым у лес!» Але зрабіць гэта было ўжо немагчыма. Вёска была акружана, па ёй вёўся шчыльны агонь не толькі з ручной зброі, а і з мінамётаў. Магчыма, нехта давёў немцам аб тым, што ў вёсцы знаходзяцца партызаны.

На гэты раз жыхароў сагналі ў канец вёскі і пастроілі ў шарэнгу. Афіцэр з чорнай павязкай на воку ішоў уздоўж яе і пальцам выклікаў наперад то адну, то другую жанчыну. Адабраную групу, у якой апынулася і мая маці, пастроілі ў калону па двое і пад аховай пагналі ў вёску Снусцік, дзе быў нямецкі гарнізон (болей мы маці не бачылі).

Пасля таго, як мы асірацелі, бацька зноў забраў нас у лясны лагер. Ён знаходзіўся ля балотнага канала, што зваўся Стрэлкай.

Дзень 7 мая 1944 г. выдаўся сонечным, цёплым. Лясны лагер жыў сваім жыццём. Нішто пе прадказвала бяды. Раптам на ўскрайку лесу пачулася страляніна: немцы! Дарослыя разгубіліся і ўсхваляваліся, началася мітусня, усе кінуліся ў бок, адваротны стрэлам. Я з малодшым брацікам таксама пабег. Сэрца разрывалася ад страху. Мы беглі ў бок Выжараў (так называецца унікальнас ўрочышча, дзе пасярод балотнай расліннасці размешчаны вялікія азярыны вады).

Аўтаматныя чэргі раздаваліся ўсё бліжэй і бліжэй. Рызыкуючы патануць у багне, мы кінуліся ў глыб урочышча, выбіліся з сіл, апусціліся па горла ў ваду і прытаіліся за лазовым кустом. Скрозь дрэвы было бачна, што немцы ідуць у наш бок. Адзін з іх у гумавых ботах ужо дайшоў да першай азярыны і раптам праваліўся ў яе. Другі падаў яму руку і выцягнуў на сушу. Відаць, перспектыва загінуць у багне не вельмі радавала карнікаў. Яны рушылі ў абход Выжараў і гэта нас выратавала. Як толькі стрэлы пачалі аддаляцца, мы прыйшлі да высновы, што ланцуг накіраваўся ў бок вёскі.

Холад прымусіў нас вылезці з вады. Зуб на зуб не пападаў. Адзенне было вільготным, цяжкім. Вырашылі ісці ў бок шалашоў на Стрэлку. Па дарозе сустрэлі старога па прозвішчы Вярхавень. Ён схаваўся ў балотны мох і дзякуючы гэтаму ўцалеў. Стары параіў нам адціснуць вопратку, што мы і зрабілі. Мо ад гэтага, а мо ад шпаркай хады нам пацяплела. Неўзабаве мы апынуліся ля шалашоў, дзе ўжо былі і дарослыя мужчыны. 3 боку вёскі чуліся стрэлы. Мяне падсадзілі на высокую хвою, каб я залез на вершаліну і паглядзеў, што там робіцца. Усё, што бачыў, я перадаваў уніз.

Да вёскі было кіламетры паўтара-два. Праз галінкі я бачыў, як ля аднаго з дамоў сабраўся вялікі натоўп людзей. Неўзабаве ён раздзяліўся на дзве часткі. Адна з іх рушыла па дарозе на вёску Пагарэлае, а другая засталася ля дома. Людзі, што засталіся ў вёсцы, пачалі знікаць з вуліцы. Пачуліся стрэлы, і вёска пачала гарэць. Паступова чорныя фігуры і машыны карнікаў пачалі адход у бок Пагарэлага і чыгуначнай станцыі Уборак. Ўсё адбылося настолькі хутка, што ніхто з нас у лесе не мог уразумець, што ж адбылося на самой справе.

Прайшло дзве-тры гадзіны ў меркаваннях і цяжкіх прадчуваннях. Дарослыя вырашылі асцярожна прабрацца ў вёску. Надвячоркам яны вярнуліся і расказалі, што ў вёсцы не засталося ні жытла, ні жыхароў. У двух дамах, якія да таго часу згарэлі, былі знойдзены чалавечыя астанкі.

Крыху пазней ад людзей, якім удалося збегчы з калоны, што гналі ў Пагарэлае, стала вядома наступнае. Блакіраваўшы вёску, карнікі сагналі ўсіх жыхароў у цэнтр і прапанавалі старым і дзецям адысці ў бок, маўляў, для таго, каб адвезці іх у гарнізон на машынах. Астатнім было прапанавана ісці пешшу. Як толькі гэта калона рушыла ў бок Пагарэлага, старым і дзецям было загадана зайсці ў дамы. Першыя ішлі дабравольна, астатніх заганялі. Потым зачынілі дзверы і падпалілі. Дзядулі і бабулі гарэлі разам з любімымі ўнукамі…

Калона дарослых гэтага не бачыла. У гэты час яна адышла ад вёскі мо з паўкіламетра. У лесе, ля могілак, яе супынілі і развярнулі ў шарэнгу насупраць кулямётаў. Відаць, немцы чакалі, пакуль вернецца частка карнікаў, што паліла Лочын, вяскоўцы ж вырашылі, што надышла апошняя хвіліна, нервовае напружанне дасягнула вышэйшай кропкі. Тым часам усе маўчалі і толькі нямецкі афіцэр з галінкай у руцэ прагульваўся ўздоўж строю. Раптам адбылося тое, што ніхто не чакаў. Як толькі афіцэр параўняўся з вяскоўцам Барышавым, апошні схапіў з зямлі камень і з размаху стукнуў карніка па галаве. Барышава тут жа застрэлілі, а афіцэра падхапілі пад рукі, і калона рушыла далей. Праз пару дзён вяскоўцы вырашылі пахаваць героя, аднак камень з яго рукі дастаць не ўдалося. Так і пахавалі з камнем у руцэ…

Успамін аб тым трагічным дні пастаянна ідзе са мною па жыцці. Дзіцячая памяць назаўсёды захавала пах едкага дыму папялішчаў, дзе загінулі ні ў чым не вінаватыя мае аднавяскоўцы.