В мирном труде. После освобождения

561 страница

Немецко-фашистские оккупанты хозяйничали в Осиповичах 1093 дня и ночи. За это время городу и району был нанесен огромный ущерб. Из 62 тысяч человек, которые проживали здесь до Великой Отечественной войны, за годы оккупации 11,5 тысяч граждан были расстреляны, сожжены и замучены.  На каторжные работы в Германию было вывезено 8 тысяч осиповчан. Фашисты разрушили 50 населенных пунктов, сожгли 3270 домов колхозников, 813 общественных колхозных зданий-построек, 29 школ, 8 больниц, 49 помещений государственных и культурно-просветительских учреждений.

Город Осиповичи был сожжен наполовину. Уничтожены здания райисполкома, почты, банка, леспромхоза, сберегательной кассы, все торговые заведения.

   Як паведамлденияялася ў дакладной запісцы сакратара Асіповіцкага райкама КП(б)Б, з існаваўшых да Вялікай Айчыннай вайны шклозавода «Кастрычнік», двух торфазаводаў «Татарка» і «Свабода», смалазавода, райпрам-камбіната мелі частковыя разбурэнні два торфазаводы і будынак райпрамкамбіната. У цэлым страты шклозавода склалі 17 800 000 рублёў у цэнах таго часу.

   Да вайны ў раёне працавалі 2 машынна-трактарныя станцыі (МТС), якія мелі 110 трактароў, 26 малатарань, 8 камбайнаў, шмат іншай тэхнікі. Мелася 99 калгасаў, у іх утрымлівалася 8000 галоў буйной рагатай жывёлы, больш за 6500 свіней, звыш 9000 авечак, 600 валоў, 4500 коней. Усё гэта было разрабавана. Асабліва пацярпелі ад нямецкай акупацыі Градзянскі, Яноўскі, Пагарэльскі, Карытненскі, Дзераўцоўскі сельсаветы.

   3 трох бальніц у раёне засталася адна ў горадзе Асіповічы, якая патра-бавала капітальнага рамонту. Бальніцы ў Ясені і Свіслачы былі поўнасцю знішчаны. 3 16 сярэдніх школ, што існавалі да вайны, разбурана 8.

   Гаспадарцы горада і раёна былі нанесены матэрыяльныя страты ў суме 353 735 910 рублёў (у цэнах 1944).

   Змрочную карціну ўяўлялі сабой Асіповічы пасля выгнання акупантаў. Паўсюдна — разваліны і папялішчы, вуліцы, зрытыя варонкамі ад мін, бомбаў, снарадаў. На ветры гайдаўся калючы дрот лагерных агароджаў. 3-за недахопу жылля большасць жыхароў тулілася ў часовых пабудовах і зямлянках.

   У сваіх успамінах «Праз лясы і балоты» былы карэспандэнт франтавой газеты паэт Я.А. Далматоўскі ў кнізе «Палкі ідуць на захад» пісаў: «Быў на нашым шляху горад Асіпо-

562 страница

вічы. Ён быў асноўным цэнтрам канцлагераў і астрогаў. Лагер васямнац-цацігадовых. Лагер для ваеннапалонных. Лагер для старых. Жаночы лагер. Лагер для дзяцей васьмі-пятнаццаці гадоў. Жыхары расказвалі нам, што тут фашысты спецыяльна адбіралі блізнят і адпраўлялі іх кудысьці. Потым, ужо ў Польшчы, даведаўся я працяг гэтай страшэннай гісторыі. Калі мы вызвалялі палонных «фабрыкі смерці» — лагера Асвенцім, насустрач нашым байцам выбеглі сотні блізнят. Жахліва выглядалі гэтыя змардаваныя, шэрага аблічча пары. Аказваецца, фашысцкія прафесары праводзілі медыцынскія доследы, вывучаючы прыроду блізнят. Упырсквалі ім хваробатворныя бацылы, даследавалі, як адбіваецца хвароба на аднародных арганізмах».

   3 першых дзён вызвалення райкам партыі, раённы і гарадскі Саветы дэпутатаў працоўных пачалі прымаць меры па аднаўленні разбуранай гас-падаркі. Іх памочнікам стала камсамольская арганізацыя Асіповіч. Яе члены актыўна ўдзельнічалі ў правядзенні ўліку насельніцтва, расчыстцы горада ад руін, зняцця з агароджаў і сцен фашысцкіх загадаў, распара-джэнняў і надпісаў. Дзяўчаты прывялі ў парадак будынак дзіцячага дома, які акупанты ператварылі ў стайню, адшукалі для сірот адзенне, посуд, мэблю. Камсамольцы сабралі мастацкую літаратуру для гарадской бібліятэкі, працавалі на аднаўленні школ і дзіцячых устаноў.

   Ужо 20 ліпеня былі адкрыты гарадскі і чыгуначны дзіцячыя садкі і яслі. У той жа дзень у клубе чыгуначнікаў «Чырвоны Кастрычнік» райкам камсамола правёў урачысты вечар сустрэчы моладзі з воінамі Чырвонай арміі і партызанамі, які скончыўся канцэртам мастацкай самадзейнасці. А праз дзесяць дзён быў паказаны першы пасля вызвалення горада і раёна кінафільм «Чакай мяне».

   Па стане на 1.9.1944 г. з прамысловых прадпрыемстваў прыступілі да працы па сушцы і штабялёўцы здабытага торфу 2 торфазаводы. Праца шклозавода «Кастрычнік» затрымлівалася з-за адсутнасці сыравіны, паліва і транспарту. Аднавіў працу райпрамкамбінат. У Асіповічах, мястэчку Градзянка і пасёлку Ялізава арганізаваны шавецка-кравецкія арцелі на давальніцкай сыравіне. У горадзе дзейнічала адна хлебапякарня, прыступіла да працы мэблевая арцель «Святло».

   Да гэтага часу былі адноўлены 5 калгасаў, падабраны і накіраваны ў іх старшыні, брыгадзіры і рахункаводы. У гаспадарках мелася 850 плугоў, 910 барон,

Так выглядалі будынкі напалову спаленага горада.

563 страница

 12 машын коннай цягі, 18 памяшканняў для жывёлы, 13 складскіх калгасных пабудоў, 1150 коней.

   Уборка ўраджаю характарызавалася наступнымі паказчыкамі: з агульных пасеваў азімых і яравых культур 6877 га было зжата 5981 га, абмалочана — 819.

   Працавалі 2 МТС і машынна-трактарныя майстэрні (МТМ). Усяго ў іх па раёне налічвалася 9 трактароў розных марак, 16 трактарных плугоў, 10 малатарань, 2 камбайны.

   3 медыцынскіх устаноў у Асіповічах у памяшканні былых дзіцячых ясляў працавала бальніца, у памяшканні дзіцячай кансультацыі — амбулаторыя. Адноўлены бальніцы ў пасёлку Ясень на 25 ложкаў, мястэчку Свіслач на 50 ложкаў, адкрыты яслі на 50 дзяцей і дзіцячы дом у мястэчку Свіслач на 100 дзяцей.

   З устаноў народнай адукацыі былі гатовы прыняць навучэнцаў 8 сярэдніх, 7 няпоўных сярэдніх, 40 пачатковых школ. У іх налічвалася 10 636 вучняў, 1 248 настаўнікаў.

   Пачала дзейнічаць раённая кантора сувязі з камутатарам на 30 нумароў. Была наладжана сувязь паміж установамі горада і вобласці. Вёў перадачы радыёвузел магутнасцю ў 60 кропак.

   3 устаноў культуры ў Асіповічах працаваў клуб чыгуначнікаў, у раёне — 2 хаты-чытальні.

   Да гэтага часу ў раёне налічвалася 13 сельскіх Саветаў, гарсавет і пасялковы Савет. Колькасць насельніцтва ў горадзе на 1.9.1944 г. складала 10 820 чалавек, у сельскай мясцовасці — 26 148 чалавек.

   Аднаўленне гаспадаркі і культуры раёна адбывалася ў цяжкіх умовах. Нягледзячы на значную дапамогу Беларусі саюзных рэспублік, востра адчуваўся недахоп будаўнічых матэрыялаў, транспартных сродкаў, кваліфікаваных рабочых. Насельніцтва мела вялікую патрэбу ў прадуктах харчавання і прамысловых таварах. I ўсё ж, дзякуючы самаадданасці асіпаўчан, праца вялася паспяхова.

   Перш за ўсё партыйныя і савецкія органы накіравалі намаганні працоў-ных на аднаўленне транспарту, прамысловай і сельскагаспадарчай вы-творчасці. Каб арганізаваць перакідку войскаў і бесперабойнае забеспячэнне фронту, асіповіцкія чыгуначнікі мабілізавалі ўсе наяўныя сродкі на хутчэйшае аднаўленне вузла. Усёй працай кіравала аператыўная група начальніка Асіповіцкага аддзялення дарогі І.М. Кургуза. За 5 дзён была нанава ўведзена ў строй станцыйная гаспадарка. Пачалося будаўніцтва моста цераз раку Сіняя. За паспяховае правядзенне аднаўленчай працы I.М. Кургуз быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

   Сярод чыгуначнікаў разгарнулася спаборніцтва за датэрміновае выкананне планаў аднаўленчай працы і перавозак. Да канца 1944 г. на станцыі Асіповічы працавала 8 камсамольскіх ударных брыгад. У лакаматыўным дэпо былі выдзелены саставы «Камсамольскі паравоз» і «Партызанка», брыгады якіх вялі працоўнае саперніцтва і былі лідэрамі спаборніцтва. Брыгаду «Камсамольскага паравоза» ўзначальваў Аркадзь Сакалоў, якому ў 1945 г. было прысвоена званне лепшага машыніста Беларускай чыгункі.

   Гэтак жа самааддана працавалі асіпаўчане і на адраджэнні прамысловых прадпрыемстваў. Пераадольваючы цяжкасці, звязаныя з недахопам машын, абсталявання і цяглавай сілы, калектыў леспрамгаса павялічваў аб’ёмы лесанарыхтовак. На прамкамбінаце быў запушчаны млын. Да канца года аднавілі работу маслазавод, арцелі прамкааперацыі, смалакурня «Чырвоны хімік», швейна-кравецкія «Сацпраца» і «Прагрэс», харчовая «Перадавік». Адкрыліся магазіны Асіповіцкага філіяла Бабруйскага міжрайгандлю, райспажыўсаюза, аддзела рабочага забеспячэння чыгункі.

564 страница

   Паступова аднаўляўся жыллёвы фонд. Кожнаму домаўладальніку на будаўніцтва дома выдаваліся грашовыя пазыкі ў памеры 10 тыс. рублёў і 25 м3 лесу. У дапамогу індывідуальным забудоўшчыкам леспрамгас аргані-заваў выраб дошкі і тынкоўнай драніцы. Да канца 1944 г. у Асіповічах было пабудавана 119 жылых дамоў.

   Жыццё горада і раёна шырока асвятляла раённая газета, якая з 1.1.1945 г. стала называцца «Калгасная праца». Яна расказвала аб спаборніцтве работнікаў прадпрыемстваў і калгасаў, натхняла іх на хутчэйшае аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі, культурна-асветніцкіх устаноў, інфармавала насельніцтва аб поспехах Чырвонай арміі, якая ўсё далей адганяла гітлераўскіх захопнікаў ад роднай зямлі.

   9 мая 1945 г. сусветна-гістарычнай перамогай савецкага народа і яго ўзброеных сіл над фашысцкай Германіяй скончылася Вялікая Айчынная вайна. Краіна атрымала магчымасць накіраваць усе сілы і матэрыяльныя рэсурсы на адраджэнне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі.

   У гады 1-й пасляваеннай пяцігодкі (1946—1950) у Асіповічах былі поўнасцю адноўлены прамкамбінат, майстэрні арцелей прамкааперацыі «Сацпраца», «Прагрэс» і «Перадавік», смалакурны завод арцелі «Чырвоны хімік». У 1947 г. быў створаны гархарчкамбінат, які арганізаваў вытворчасць павідла, безалкагольных напіткаў.

   Адначасова з выпускам адзення, абутку, харчовых прадуктаў наладжвалася бытавое абслугоўванне асіпаўчан. Адкрыліся цырульня і фатаграфія.

   Да 1951 г. усе прадпрыемствы дасягнулі даваеннага ўзроўню па выпуску валавой прадукцыі.

   Інтэнсіўна вялося дзяржаўнае і індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. Да 1950 г. у Асіповічах было адноўлена і пабудавана 845 будынкаў, у тым ліку індывідуальнымі забудоўшчыкамі 758 дамоў плошчай 25,9 тыс. м2.

   У леспрамгасе з 1945 г. на нарыхтоўцы драўніны прымяняліся электрапілы, а на яе вывазцы — аўтамашыны.

   У канцы 1947 г. рабочы парк паравозаў складаўся з 38 адзінак серыі «52», «ІЦ» і «Ов», двух вуглепад’ёмных кранаў на чыгуначным хаду, 14 адзінак станочнага абсталявання, кавальскага молата з механічным абсталяваннем і цыркулярнай пілы.

   Актыўна вялася падрыхтоўка і навучанне кадраў. У 1947 г., напрыклад, былі падрыхтаваны 4 машыністы, 50 памочнікаў машыністаў, 80 качагараў, 16 чалавек атрымалі іншыя прафесіі. Да гэтага часу ў дэпо налічвалася 535 чалавек.

   Паступова развівалася сетка грамадскага харчавання. У 1947 г. у горадзе адкрыліся 2 сталовыя — на вул. Сацыялістычнай і Камуністычнай.

   У 1947 г. быў арганізаваны лесагандлёвы склад па продажы лесаматэрыялаў, зборных дамоў і абсталявання.