В книге “Память” (2002 года издания) приведены фамилии 4 уроженцев Осиповичского района, удостоенных звания “Герой Советского Союза”. Это – Горелик З.С., Каданчик С.Н., Королев Н.Ф., Майстренко Б.А.
324 страница
Нарадзіўся 19.11.1904 г. у г. Асіповічы. Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Скончыў Сімферопальскі камвуз (1924), курсы ўдасканалення камсаставу (1940), курсы «Выстрал» (1943). 3 чэрвеня 1941 г. на Паўднёвым, Сталінградскім, Цэнтральным франтах. Камандзір стралковай роты З.С. Гарэлік вызначыўся 16.10.1943 г. пры вызваленні Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. Дэсантная група пад яго камандаваннем першая фарсіравала Дняпро, вызваліла в. Шчытцы, захапіла гармату, 2 кулямёты; да 18 кастрычніка заняла ўмацаваны рубеж, перарэзала важную магістраль праціўніка, падбіла 2 танкі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 30.10.1943 г. Памёр 14.12.1968 г. Яго імем названа вуліца ў г. Асіповічы.
Нарадзіўся 12.9.1906 г. у в. Майсеевічы. У Чырвонай арміі з 1928 г. Скончыў Кіеўскія аб’яднаныя курсы падрыхтоўкі камандзіраў РСЧА (1932). Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939 — 1940 гг. 3 чэрвеня 1941 г. на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Закаўказскім, Паўночна-Каўказскім франтах. Вызначыўся ў верасні 1943 г. пры вызваленні Новарасійска. Полк, якім камандаваў падпалкоўнік С.М.Каданчык, штурмам авалодаў умацаваннямі праціўніка і ўтварыў пралом у яго абароне. Загінуў 15.9.1943 г. у баі. Пахаваны ў брацкай магіле на плошчы Герояў у Новарасійску. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 18.9.1943 г. Яго імем названы вуліца ў Новарасійску, рыбалоўны траулер; у в. Майсеевічы на будынку школы, дзе ён вучыўся, мемарыяльная дошка.
ЧИТАТЬ в разделе «1945 —до наших дней» в статье «Они руководили районом».
МАЙСТРЕНКО Борис Александрович
Нарадзіўся 1.12.1924 г. у г. Асіповічы. Закончыў Харкаўскае танкавае вучылішча (1943). 3 ліпеня 1943 г. на Ленінградскім фронце. Камандзір танка лейтэнант Б.А. Майстрэнка вызначыўся ў чэрвені 1944 г. у час прарыву абароны праціўніка на Карэльскім перашыйку і вызвалення г. Выбарг. У баі прыняў на сябе камандаванне ротай. Экіпаж танка Б.А.Майстрэнкі знішчыў 3 доты, 8 дзотаў, 15 гармат, 20 кулямётаў, 10 мінамётаў і больш за 150 гітлераўцаў. Памёр 15.1.1945 г. ад ран. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15.3.1945 г. Яго імем названы вуліца ў Асіповічах і сярэдняя школа № 1 у Ноугарадзе-Северскім Чарнігаўскай вобл., дзе ён вучыўся.