...

Бои за Осиповичи

322 страница

 

Из воспоминаний подполковника Г.Ф.Люлькова, командира 120-го стрелкового полка: 

Люльков Г.Ф.

 

Люльков Григорий Фомич (1916-1983 г.г.).

Родился на хуторе Филоновском Волгоградской области. Член КПСС с 1942 года. Окончил военно-пехотное училище г.Владивостока, курсы усовершенствования командного состава. воевал на Западном и 1-м Белорусском фронтах командиром батальона, заместителем командира и командиром полка. В звании гвардии подполковника командовал 120–м стрелковым полком. 27.06.1944 года под его командованием полк, укрепленный гвардейскими минометами, артиллерией, саперами форсировал реку Синюю, преодолевая сопротивление врага, успешно осуществил операцию по освобождению города Осиповичи. За эту операцию Люльков Г.Ф. награжден орденом Ленина. За проведение успешных боевых действий на фронте в борьбе с немецко-фашистскими захватчиками награжден двумя орденами «Красного Знамени» и орденом «Красной звезды», медалью «За боевые заслуги».
С ноября 1944 года работал преподавателем Саратовского военно-политического училища. После окончания Военной академии тыла и транспорта (1950) служил в составе Группы советских войск в Германии. Именем Г.Ф.Люлькова названа одна из улиц г.Осиповичи.
Звание «Почетный гражданин города Осиповичи» присвоено решением Осиповичского городского Совета народных депутатов 22 декабря 1978 года.

” …Асіповічы — важны чыгуначны вузел, які звязваў Мінск, Бабруйск, Магілёў, Слуцк. Галоўнае і ў іншым: у Асіповічах размешчаны былі тылы 9-й арміі. Генерал Батаў усё ж вырашыў ісці на Асіповічы, тым больш што корпус выйшаў далёка ў тыл бабруйскай групоўкі пры адсутнасці суцэльнага фронту абароны.

…Полк, пакінуўшы ззаду сябе 20 — 25 кіламетраў пройдзенага з баямі шляху, размясціўся ў лесе каля Глушы на прыём харчу. Чакаць камдыва доўга не давялося. Вось паказаўся «віліс». Дакладваю генералу. Выслухаўшы даклад, Санкоўскі павёў мяне да машыны. Узяў карту, растлумачыў абстаноўку. Перайшоў да галоўнага:

— На ўсіх франтах абазначыўся поспех. Бабруйск акружаны, войскі пайшлі на Мінск, Глуск. Немцы нас сёння ў Асіповічах не чакаюць. Трэба сёння ж, да заканчэння дня, вызваліць ад немцаў Асіповічы.

Не любячы ўступаць у якія-небудзь разважанні, сказаў прама:

— Сілёнак малавата, таварыш генерал.

— Што трэба?

— Прашу прыдаць палку Ложкіна полк лёгкай брыгады, дывізіён «кацюш». Астатняе — на маім сумленні.

— Ну што ж, аўчынка вырабу варта. Чакайце. Праз паўтары-дзве гадзіны ўсё будзе ў вас. Рэкамендую на «ложкінскія» самаходкі пасадзіць усю пяхоту, па крайняй меры — па 15 байцоў на кожную і аднаму афіцэру.

Дзесьці ў Глушы брахалі сабакі. Зрэдку даносіліся стрэлы.

Да прыходу самаходак і артылерыі да мяне прыйшоў камандзір 521-га лёгкага самаходнага артпалка палкоўнік Ложкін.

Коратка абмеркавалі пытанні будучага бою. Асаблівая ўвага была звернута на ўзаемадзеянне з танкамі, артылерыяй і між сабою.

323 страница

Да Асіповіч 28 кіламетраў. Часу мала. Сонца на захадэе. Начальнік штаба Старавойтаў далажыў аб гатоўнасці да руху. Разам з намеснікам па палітчастцы Зашголкіным правялі невялікую гутарку з салдатамі і афіцэрамі.

ІІяць, тры, два… Паўкіламетра і вось — Асіповічы. Артылерысты і мінамётчыкі занялі загадзя ўстаноўленыя нашым планам агнявыя пазіцыі. Самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі з калоны перастроіліся ў ланцуг.

Пры выхадзе з лесу (500 — 600 метраў ад Асіповіч) пяхота ланцугом пайшла ўброд за самаходкамі. На нашых вачах пакінутыя немцамі два салдаты ўзарвалі мост. У гэты момант «кацюшы» па прадугледжанаму плану білі па важнейшых аб’ектах ворага. Гэта ж рабілі і мінамётчыкі. Артылерысты перагароджвалі шляхі адыходу ворага з горада.

За ходам бою мы назіралі з узлеску супраць Асіповіч.

У 20.00 НП палка перамясціўся ў раён могілак. Праціўнік, заспеты знянацку, паспешліва адступіў. Дзесьці на ўскрайку горада чутны асобныя залпы «фердыпапдаў», артылерыі. Гэта нашы «ложкінцы» вядуць бой. Паступаюць данясенні ад камандзіраў падраздзяленняў: хто якога рубяжу дасягнуў, што робяць зараз падраздзяленні.

Дзесьці а дзевятай гадзіне вечара падказваю Старавойтаву:

— Перадайце ў штаб дывізіі, Пётр Іванавіч, што 120-ы стралковы полк у 20.00 вызваліў горад Асіповічы і вядзе бой па яго ўтрыманню да падыходу нашых часцей.

Баі яшчэ працягваліся. Падышлі іншыя падраздзяленні дывізіі, становішча ўмацавалася, і 28 чэрвеня ў гонар вызвалення горада Масква салютавала воінам 1-га Беларускага фронту…

…Пры фарсіраванні рачулкі перад Асіповічамі самаходныя ўстаноўкі Ложкіна не ўсе выбраліся на бераг. Частка забуксавала. Неўзабаве да мяне прыводзяць 15 палонных. Праз перакладчыка я загадаў аднаму з афіцэраў палка, каб палонныя разабралі драўляны хлеў і вызвалілі самаходкі для бою. Устанавіўшы час, прыстрашыў, чым пахне невыкананне загаду ў тэрмін. Абышлося ўсё добра. Праз гадзіну з невялікім усе СУ-76 былі ў баі за горад…

У кожнага франтавіка ёсць на яго ваенных дарогах кропка: ці то горад, ці то вёска, ці то курган, ці то безыменная вышыня, якую ён да канца сваіх дзён не можа забыць. Такой памятнай вехай для мяне і многіх маіх аднапалчан стаў горад Асіповічы.

 

Из воспоминаний Ивана Ивановича Коваленко, бывшего командира батальона 237-го стрелкового полка 69-ой стрелковой дивизии,  участника освобождения г.Осиповичи:

Мой батальён удзельнічаў у аперацыі па знішчэнні гітлераўцаў на перакрыжаванні дарог Бабруйск — Мінск — Асіповічы. Мне было даручана не даць немцам магчымасці вырвацца з Асіповіч, замкнуць кальцо акружэння і не дапусціць у Асіповічы групоўку гітлераўцаў, якая вырвалася з бабруйскага «катла».

Hi аднаму немцу вырвацца з акружэння не ўдалося, мы захапілі ў палон 250 салдат і афіцэраў.

За вызваленне Асіповіч мяне ўзнагародзілі ордэнам Чырвонага Сцяга. Потым удзельнічаў у вызваленні Варшавы і Берліна. За аперацыю «Баграціён» узнагароджаны таксама ордэнам Суворава III ступені.

 

Из воспоминаний Петра Яковлевича Новикова, участника освобождения г.Осиповичи:

У складзе 120-га стралковага палка 69-й стралковай дывізіі, камандаваў якім падпалкоўнік Р.Ф.Люлькоў, я прымаў непасрэдны ўдзел у баях за Асіповічы. Група разведчыкаў і аўтаматчыкаў, сярод якіх быў і я, першая ўвайшла ў горад з боку

324 страница

могілак. Завязаўся бой, у ходзе якога мы авалодалі Асіповічамі, захапілі вялікія трафеі, у прыватнасці, на чыгуначнай станцыі саставы з харчаваннем і абмундзіраваннем, а на ўсходняй ускраіне горада ангары, якія былі забіты нарабаваным харчаваннем, тэхнікай. Асабіста мною быў узяты ў палон магацыкліст — камендант складоў.

Потым былі спробы гітлераўцаў зноў вярнуць горад, але гэтага зрабіць ім не ўдалося. За вызваленне г. Асіповічы я быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

 

 

 

 

На интернет-страницах ЭКП ранее опубликованы воспоминания РАБОВСКОГО С.Ф. об освобождении нашего города.

Воспоминания бойца – ЧИТАТЬ ЗДЕСЬ 

Серафинит - АкселераторОптимизировано Серафинит - Акселератор
Включает высокую скорость сайта, чтобы быть привлекательным для людей и поисковых систем.