
564 страница
По страницам районной газеты «Калгасная праца»
15 мая 1946 г
ЦАГЕЛЬНЫ ЗАВОД ПАЧАЎ ПРАЦАВАЦЬ
Цагельны завод «Чырвоны ўдарнік» Асіповіцкага прамкамбіната распачаў выпуск прадукцыі. У першы пробны дзень было выпушчана 4000 цаглін. Рабочыя даць будаўнічай прадукцыі 1 млн. цаглін. Змагаючыся за якасць і колькасць, яны імкнуцца да зніжэння браку.
Будаўнік Максім Вікторчык сваё дзённае заданне выконвае на 110 працэнтаў
*3ахаваны тагачасны стыль і арфаграфія.
565 страница
Не адстаюць ад ліку перадавых 16-гадовыя А. Чарнецкі і В. Пракопчык.
Гэтыя людзі разумеюць, што пры хуткасным і якасным выпуску будаўнічага матэрыялу можна хутка аднавіць усё разбуранае гітлераўскімі бандытамі за перыяд акупацыі нашага раёна.
С. Баразна, Свіслацкі сельсавет.
23 мая 1946 г.
ВЫТВОРЧЫ ЎЗДЫМ ЧЫГУНАЧНІКАЎ
3 высокім вытворчым уздымам аднаўляе пасля разрухі нямецка-фашысцкімі мярзотнікамі Беларускую чыгунку калектыў Асіповіцкага вагонарамонтнага пункта. Вынікам гэтага з’явілася шырока разгорнутае сацыялістычнае спаборніцтва паміж брыгадамі і асобнымі рабочымі.
Стары рабочы каваль-камуніст Іларыён Савянкоў са сваім малатабойцам Рыгорам Гулікам на працягу апошніх месяцаў сістэматычна перакрываюць нормы выпрацоўкі на кавальскіх работах. Вытворчасць іх працы кожны дзень дасягае 500 — 550 працэнтаў. Яны зараз займаюцца нарыхтоўкай запасных частак і дэталей, неабходных для рамонту вагонаў. Гэтыя людзі працуюць, не лічачыся з часам, выкарыстоўваючы кожную хвіліну працы.
Вялікім аўтарытэтам сярод рабочых калектыву карыстаецца камсамольска-маладзёжная брыгада І.Снігіра, якая выканала красавіцкі і майскі план па рамонту аўтатармазоў на 250 працэнтаў. Вельмі добра працуюць члены брыгады слесары-аўтаматчыкі: В.Старавойтаў, Е.Купчык, М.Рубінчык і В.Гацко. Яны штодзённа выконваюць сваю праграму не менш як на 300 — 310 працэнтаў.
Выдатна працуюць слесары зборачнага цэха: А.Савіцкі, І.Налівайка. Сярэдняя іх выпрацоўка складае 250 — 260 працэнтаў. Іх уважлівай і самаадданай працай ўжо адрамантавана шмат вагонаў, выканана сярэдняга і капітальнага рамонтаў.
Камсамольцы-токары: Н.Гарбуз выконвае штодня па 3 і больш нормы, а В.Панкратовіч — 2,5 нормы. За выдатныя поспехі ў працы тав. Гарбуз абраны сакратаром пярвічнай камсамольскай арганізацыі.
Толькі напружанай і самаадданай працай можна аднавіць усю разруху, прычыненую ворагам, і выканаць задачы, якія пастаўлены перад нашым народам у Сталінскім пяцігадовым плане.
Жыгалкоўскі.
29 лістапада 1946 г.
НОВАЯ ЭЛЕКТРАСТАНЦЬІЯ
На крутым беразе ракі Свіслач пачалося будаўніцтва буйнейшай у рэспубліцы Асіповіцкай гідраэлектрастанцыі, прадугледжанай планам новай пяцігодкі. Будуецца лесапільны завод, рабочы пасёлак. Для абслугоўвання будаўніцтва ўведзена ў эксплуатацыю дызельная электра-станцыя. У бліжэйшы час разгорнуцца гідратэхнічныя работы.
Першая частка новай дызельнай электрастанцыі дасць ток Асіповічам і Бабруйску, а таксама навакольным вёскам і калгасам.
20 ліпеня 1947 г.
ЗЯМЛЯНАК БОЛЬШ НЕ ІСНУЕ
Да пачатку ўдарнага месячніка па адбудове дамоў для калгаснікаў, якія пражываюць у зямлянках, у Карытненскім сельсавеце жыло ў зямлянках 5 сямей.
У выніку правільнай арганізацыі працы, мабілізацыі ўсіх калгаснікаў на выкананне пастановы XIV Пленума ЦК КП(б)Б у сельсавеце поўнасцю закончана будаўніцтва трох дамоў, два зрубы пастаўлены для сямей, якія жылі на падсяленні, і двум сем’ям перавозяцца гатовыя дамы з іншых вёсак. Такім чынам, у Карытнянскім сельсавеце зямлянак больш не існуе, гэтай агіднай спадчыннасці гітлераўскага панавання.
К.Палярны.
17 чэрвеня 1948 г.
Днямі ў г. Асіповічы арцель «Перадавік» закончыць поўнае абсталяванне цэха па выпрацоўцы газіраванай вады. Неабходным посудам і сыравінай цэх забяспечаны поўнасцю.
10 кастрычніка 1948 г.
ГРАДЗЯНКА РАДЫЁФІКАВАНА
У рабочым пасёлку Градзянка днямі абсталяваны і дзейнічае радыёвузел, які разлічаны на 500 радыёкропак.
Ужо радыёфікаваны ўсе грамадскія будынкі прадпрыемстваў, устаноў, калгасаў і школы.
566 страница
Радыёсетка з кожным днём пашыраецца. Радыёфікуюцца кватэры рабочых, служачых і дамы калгаснікаў.
4 ліпеня 1948 г.
ЛІЧБЫ I ФАКТЫ
За 4 пасляваенныя гады ў раёне адноўлена 98 калгасаў.
Пасяўная плошча адноўлена на 98,4 працэнта.
У калгасах створана 336 жывёлагадоўчых ферм, з іх буйной рагатай жывёлы – 98, аўцаферм – 82, свінаферм – 75, птушкаферм – 81, пчолапасек – 31.
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася ў параўнанні з 1944 годам у калгасах у 12,9 раза і ў калгаснікаў — у 4,5 раза.
Адноўлена і працуюць 20 прамысловых прадпрыемстваў і арцеляў.
Пабудавана дамоў для калгаснікаў 1818 і для рабочых і служачых 244.
Адпушчана крэдыту калгасам 1527 тысяч, калгаснікам 5930 тысяч і рабочым і служачым 1 398 500 рублёў. Адпушчана лесу бясплатна 69 344 кубаметра.
За 4 гады ўкладзена дзяржавай у аднаўленне гаспадаркі раёна з бюджэту 24 975 100 рублёў.
За пасляваенныя гады выдана дапамогі і пенсій 12 565 328 рублёў.
Дапамогі адзінокім і многасямейным мацерам выдана 3 565 328 рублёў.
Бюджэт раёна на 1948 год зацверджаны па выдатках у суме 11 171 800 рублёў.
Калгасы «Перадавік» і «Бальшавік» Верайцоўскага сельсавета, «Шлях волі» Зборскага, «Бальшавік» і імя Молатава Лапіцкага сельсавета аднавілі жывёлагадоўчыя фермы з пагалоўем, якое налічвалася да Вялікай Айчыннай вайны.
Калгасы «Усход» Свіслацкага сельсавета, «Селькор» Зборскага, імя Варашылава Ясенскага сельсавета цяпер знімаюць ураджай вышэй, чым да Айчыннай вайны.