Они сражались за власть Советов

109 страница

Погибли от рук бандитов

ПОЛОНЕЙЧИК Афанасий Кузьмич (бел. ПАЛАНЕЙЧЫК Апанас Кузьміч)

Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў грамадзянскую вайну. Нарадзіўся ў 1900 г. у в. Радуцічы Асіповіцкага р-на. З 1919 г. на падпольнай рабоце ў Слуцкім і Бабруйскім паветах. Вясной 1920 г. у раёне Старых Дарог арганізаваў некалькі партызанскіх атрадаў, якія на чале з Паланейчыкам разбурылі чыгуначную ст. Дараганава, мост цераз Пціч, пусцілі пад адхон варожы эшалон, перадавалі камандаванню Чырвонай арміі звесткі разведкі, вялі агітацыйную работу сярод сялян. У чэрвені 1920 г. партызанскі атрад Паланейчыка разам з Чырвонай арміяй удзельнічаў у фарсіраванні Бярэзіны каля мястэчка Ялізава і вызваленні Асіповіч. 3 ліпеня 1920 г. на партыйнай рабоце. Забіты бандытамі. Пахаваны на радзіме.

СТАШКЕВИЧ Александр Яковлевич (бел. СТАШКЕВІЧ Аляксандр Якаўлевіч)

Нарадзіўся ў 1898 г. у Асіповічах. У 1920 г. арганізаваў на чыгуначным вузле камсамольскую ячэйку з 20 чалавек, добраахвотна ўступіў у атрад асобага прызначэння, які вёў барацьбу з сабатажам і бандытызмам на чыгуначным вузле. 27 кастрычніка 1920 г. на чыгуначнай станцыі Градзянка быў цяжка паранены і захоплены бандытамі ў палон. Пасля катаванняў расстраляны 28 кастрычніка 1920 г. У 1969 г. на магіле пастаўлены абеліск. Яго імем названа вуліца ў Асіповічах.

ЧУМАКОВ Аким Матвеевич (бел. ЧУМАКОЎ Акім Мацвеевіч)

Машыніст паравоза Асіповіцкага чыгуначнага вузла. 27 жніўня 1922 г. яму было даручана даставіць з Слуцка ў Асіповічы эшалон, у якім адзін вагон быў з каштоўнасцямі. У гэты час у раёне паміж Асіповічамі і Старымі Дарогамі дзейнічалі разбойныя групы Пташынскага і Цвіркі, якія рабавалі насельніцтва. Банда дазналася аб вагоне з каштоўным грузам. На раз’ездзе Пасекі бандыты вывелі са строю чыгуначную сувязь, разабралі стыкі рэек і, прывязаўшы да рэйкі вяроўку, каб яе сарваць з месца, заляглі ў чаканні цягніка. Чумакоў здалёк заўважыў пашкоджаныя пуці і збавіў рух цягніка.

110 страница

Бандытам не ўдалося сарваць з месца рэйку, бо яна ўрэзалася ў шпалу, і цягнік прайшоў перашкоду. Але адзін з бандытаў паспеў ускочыць на прыступку паравоза і запатрабаваў спыніць цягнік. У адказ машыніст толькі павысіў хуткасць. Тады бандыт выстраліў у яго 2 разы. Цяжка паранены, сыходзячы крывёю Чумакоў працягваў весці састаў, пакуль не вывеў яго ў бяспечнае месца. Выратаваць жыццё адважнага машыніста не ўдалося. 29 жніўня 1922 г. жыхары Асіповіч правялі А.М.Чумакова ў апошні шлях. Вялікай сям’і Чумакова, якая засталася без кармільца, па рашэнні беларускага ўрада бязвыплатна быў перададзены дом на вул. Серпухаўскай (пазней была перайменавана ў вуліцу А.М.Чумакова). Да 50-й гадавіны савецкай улады імем Чумакова быў названы цеплавоз станцыі Асіповічы, а на лакаматыўным дэпо адкрыта мемарыяльная дошка.

Активные участники Гражданской войны

АЗАРЕНОК Михаил Иванович (бел. АЗАРОНАК Міхаіл Іванавіч), н. у 1893 у в. Кассё Свіслацкай воласці, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў, рэвалюцыі 1917, служыў на Балтыйскім флоце, удзельнік паходу з Гельсінгфорса ў Кранштат, качагар эсмінца «Аўтраіл» у 1918. З усім экіпажам «Аўтраіла» трапіў ў палон да англічан 27.12.1918, калі ў баі каля Таліна эсмінец быў пашкоджаны і захоплены караблямі інтэрвентаў.
Увечары 26.12.1918 г. з Кранштата выйшаў у мора эсмінец «Аўтраіл» з задачай: сумесна з эсмінцам «Спартак», які выйшаў у мора раніцай, адшукаць праціўніка на Рэвельскім (Талінскім) рэйдзе, абстраляць берагавыя аб’екты, а потым адысці пад прыкрыццё лінкора «Андрэй Першазванны» і крэйсера «Алег». Каля 14 гадзін 27 снежня «Спартак» сеў па банку (каменная падводная града) Курадзімуна (Дзебельсей), калі з боем адыходзіў ад 2 англійскіх крэйсераў і эсмінца, дзе і быў захоплены англічанамі.
Эсмінец «Аўтраіл» каля 11 гадзін на мерыдыяне вострава Рамусор заўважыў некалькі англійскіх караблёў і стаў адыходзіць. У 12 гадзін 25 мінут у раёне вострава Мохні (Эхкольм) «Аўтраіл» быў абстраляны крэйсерам і 2 эсмінцамі, якія ішлі з усходу. Атрымаўшы пашкоджанні, «Аўтраіл» праз паўгадзіны быў захоплены праціўнікам.
Нашы лінкор і крэйсер, не маючы радыёсувязі з эсмінцамі, вярнуліся ў Кранштат. Захопленыя эсмінцы англічане перадалі Эстоніі, такім чынам 251 марак апынуўся ў палоне. 3 студзеня і 4 лютага 1919 г. 36 маракоў-камуністаў былі расстраляны на востраве Нойсаар (Нарген), многія памерлі ад голаду ці замерзлі. У 1919 – 1920 гг. з палону ўцяклі 94 маракі. Лёс паланёнага М.І.Азаронка высветліць пакуль не ўдалося. (Расійскі дзяржаўны архіў Ваенна-марскога флоту. Ф. 402. Воп. 1. Спр. 373. Л. 1-8.)

ОЛЬХОВЕЦ Семен Миронович  (бел. АЛЬХАВЕЦ Сямён Міронавіч), н. у 1895, з мая 1918 па снежань 1921 служыў у Чырвонай арміі. Прымаў актыўны ўдзел у фарміраванні 25-й стралковай Чапаеўскай дывізіі, у яе складзе на пасадзе камандзіра эскадрона 1-га коннага палка актыўна ўдзельнічаў у барацьбе супраць войскаў Калчака. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пайшоў у партызаны і на пасадзе камандзіра, а потым камісара партызанскага атрада імя Кірава актыўна ваяваў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I і II ступеней, «За перамогу над Германіяй», «За доблесную працу ў Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».

АЛЕХНОВИЧ Григорий Исидорович (бел. АЛЯХНОВІЧ Рыгор Ісідаравіч), н. у 1894 у в. Вязычын. Праходзіў службу памочнікам выкладчыка класа электрыкаў Балтыйскага флогу ў Кранштаце. Удзельнічаў у 1919 у абароне Петраграда ад войскаў генерала Юдзеніча. Унтэрафіцэр.

АНДРОСИК Филипп Иванович (бел. АНДРОСІК Піліп Іванавіч), н. у 1897. З 1917 чырвонаармеец 611-га Кунгурскага палка 36-й дывізіі. Ваяваў супраць белагвардзейцаў. Быў паранены ў баях на р. Пціч. Лячыўся ў шпіталі ў Кіеве, потым у Арле. Пасля выздараўлення з 1918 па 1919 у складзе 25-й стралковай Чапаеўскай дывізіі ўдзельнічаў у баях пад Аляксандравым-Гаем, радавы, быў паранены паўторна і знаходзіўся на лячэнні ў г. Самара. З 1920 па 1921 ваяваў на Заходнім фронце радавым асобнага батальёна 8-й дывізіі. Узнагароджаны медалём «За адвагу».

АНДРИЕВИЧ Петр Дмитриевич (бел. АНДРЫЕВІЧ Пётр Дзмітрыевіч), н. у 1896. Праходзіў службу з 1918 па 1922 у кавалерыйскім палку. Пражываў у в. Вяззе.

111 страница

АРТЕМЬЕВ Иосиф Акимович (бел. АРЦЁМ’ЕЎ Іосіф Акімавіч), н. у 1901. З сакавіка 1920 па 1922 служыў у арміі чырвонаармейцам 13-га стралковага палка 5-й Віцебскай дывізіі. Актыўна ўдзельнічаў у ліквідацыі банд. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1943 у дзеючай арміі. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй».

БОРОЗНА Степан Павлович (бел. БАРАЗНА Сцяпан Паўлавіч), н. у 1898. У 1917 быў выбраны старшынёй палкавога рэвалюцыйнага Савета 736-га кавалерыйскага палка. У складзе палка ўдзельнічаў у баях на Паўднёвым фронце пад камандаваннем К.Я.Варашылава. У 1929 г. 736-ы полк быў аб’яднаны з 1-й Коннай арміяй, у складзе якой удзелыйчаў у ліквідацыі белапалякаў.

БАРЫСЕВІЧ Іван Апанасавіч, н. у 1901. Праходзіў службу ў Чырвонай арміі з 1922 па 1924, Пражываў у г. Асіповічы.

БАРЫСЕВІЧ Міхаіл Іосіфавіч, н. у 1900. Праходзіў службу ў Чырвонай арміі з 1919 па 1925. Пражываў у г. Асіповічы.

БЕЛЫ Павел Іосіпавіч, н. у 1900 у в. Ясень. Праходзіў службу з 1917 па 1922. Прымаў удзел у барацьбе супраць белапалякаў.

БЛІЗНЕЦ Іван Сямёнавіч, н. у 1894. Будучы радавым 36-га палка 1-га грэнадзёрскага корпуса, у лістападзе 1917 перайшоў на бок Чырвонай арміі. У 1918 у складзе 1-й Коннай арміі ваяваў супраць белапалякаў. У 1922 быў дэмабілізаваны. Прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй».

БОНДАР Сцяпан Максімавіч, н. у 1896. З лістапада 1917 служыў у Чырвонай арміі радавым. Прымаў удзел у ваенных аперацыях супраць белагвардзейцаў пад Пінскам. З ліпеня 1944 служыў у 563-м двойчы Чырванасцяжным Смаленскім стралковым палку снайперам. Пасля ранення ў ліпені 1945 быў дэмабілізаваны. Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі».

ВАДАХОДАЎ Савелій Сцяпанавіч, н. у 1895. Праходзіў службу з 1918 па 1921. Жыў у г. Асіповічы.

ВАСІЛЬЕЎ Майсей Васільевіч, н. у 1899 Праходзіў службу ў Чырвонай арміі з 1919 па 1922. Жыў у г. Асіповічы.

ВЯЧАСЛАВАЎ Аляксандр Ільіч, н. у 1896 у Гатчынскім р-не Ленінградскай вобл. Праходзіў службу з 1919 па 1920. Служыў на браняпоездзе № 21, які дзейнічаў у раёне Мурманска супраць англійскіх інтэрвентаў. На пасадзе камандзіра ўзвода ваяваў пад Нарвай супраць Юдзеніча. З 1920 па 1921 браняпоезд знаходзіўся ў Петраградзе. З 1941 па 1945 ваяваў на франтах Айчыннай вайны. Узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй».

ГАДЛЕЎСКІ Сямён Піліпавіч, н. у 1892. Удзельнік грамадзянскай вайны. Жыў у г. Асіповічы.

ГАРЭЙНАЎ Аляксандр Мікалаевіч, н. у 1895. Праходзіў службу з 1917 па 1922. Жыў у г. Асіповічы.

ГАЦМАН Фёдар Лявонавіч, н. у 1897. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне з 1920 па 1921. Жыў у в. Убалацце.

ДАВІДОВІЧ Іван Майсеевіч, н. у 1895. З верасня 1921 па снежань 1922 служыў чырвонаармейцам 58-га стралковага палка. Прымаў удзел у баях за вызваленне Украіны, у ліквідацыі банд. У гады Вялікай Айчыннай вайны партызан атрада «За Савецкую Беларусь». Узнагароджаны медалямі «За адвагу», «Партызану Айчыннай вайны» II ступені, «За перамогу над Германіяй».

ДЗІВАК Сямён Уласавіч, н. у 1899. З 1918 па 1923 служыў у асобнай Каўказскай Рабоча-Сялянскай арміі 28-й дывізіі чырвонаармейцам. Актыўна ваяваў супраць войскаў Дзянікіна, Урангеля. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны медалямі «За адвагу» (двойчы), «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй», Граматай Рэўваенсавета.

ДЗМІТРЬІЕВА Софія Андрэеўна, н. у 1902. Праходзіла службу з 1918 па 1920 у 156-м стралковым палку. Жыла ў р.п. Градзянка.

ДЗЯГЦЯР Іван Рыгоравіч, н. у 1898. З 1 верасня 1917 па красавік 1921 служыў чырвонаармейцам 28-га стралковага палка 1-й стралковай дывізіі. У 1919 ваяваў супраць арміі Калчака, затым да 1921 — супраць арміі Урангеля. У 1921 дэмабілізаваны па стане здароўя.

ДОЎГАЛЬ Уладзімір Іосіфавіч, н. у 1901. Праходзіў службу з 1922 па 1923. Жыў у г. Асіповічы.

ДОЎГІ Аляксандр Міхайлавіч, н. у 1898. Удзельнічаў у баявых дзеяннях з 1919 па 1920 у г. Асіповічы супраць белапалякаў. Жыў у в. Тарасавічы.

112 страница

ДОЎГІ Андрэй Барысавіч, н. у 1899. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне з 1920 па 1921. Жыў у в. Тарасавічы.

ДОЎГІ Максім Кузьміч, н. у 1897. Праходзіў службу з 1916 па 1919 у 124-м Варонежскім пяхотным палку, потым у 80-м стралковым палку. Жыў у г. Асіповічы.

ДУБОВІК Антон Васільевіч, н. у 1901. Удзельнічаў у 1920 у баях з Польшчай. Жыў у в. Карытнае.

ДУРЭЦ Зэлік Іоселевіч, н. у 1897. Са снежня 1917 па май 1922 служыў у Чырвонай арміі, спачатку радавым чырвонагвардзейскага атрада Дыбенкі, затым чырвонаармейцам 367-га палка 13-й арміі. Удзельнічаў у баях супраць сіл контррэвалюцыі, у ліквідацыі банд. Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй».

ЕРЛІК Рыгор Іванавіч, н. у 1897. З 1916 па 1919 служыў у арміі ў 123-м пяхотным палку сувязістам. У лістападзе 1917 перайшоў на бок рэвалюцыі. У складзе палка прымаў удзел у разгроме арміі Юдзеніча, у разгроме белагвардзейскіх банд Ананьеўскай воласці на Тамбоўшчыне. З кастрычніка 1942 па чэрвень 1944 – радавы партызан атрада імя Катоўскага партызанскага атрада імя Шашуры. Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі».

ЖАЛЕЗНЯКОЎ Павел Іванавіч, н. у 1896. Са жніўня 1919 па жнівень 1920 служыў у Чырвонай арміі памочнікам камандзіра ўзвода 56-га стралковага палка 20-й стралковай дывізіі. У жніўні 1924 быў накіраваны на курсы малодшага камсастава. У складзе курсантаў удзельнічаў у задушэнні Кранштацкага мяцяжу. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, медалём «За перамогу над Германіяй».

ЖУК Яфім Сцяпанавіч, н. у 1895. Удзельнік грамадзянскай вайны з 1918 па 1922. Жыў у в. Камарына.

ЗАСУЛЬКА Андрэй Нічыпаравіч, н. у 1903. У маі 1918 добраахвотна пайшоў у Чырвоную армію. Служыў радавым у 153-м стралковым палку 17-й стралковай дывізіі. У складзе палка прымаў удзел у баявых
аперацыях супраць нямецкіх акупантаў, у разгроме банды Пятлюры, супраць белапалякаў. Удзельнічаў у барацьбе з бандытызмам у раёне г. Мазыр.

ЗАЦЯПЛІНСКІ Леанід Мікалаевіч, палкоўнік царскай арміі. У Чырвонай арміі з 1918. У 1919 камандзір 9-га пагранічнага палка. Ваяваў супраць белапалякаў пад Пінскам, Ляхавічамі, Сіняўкай, Баранавічамі, арганізоўваў дапамогу мясцовым партызанам. Жыў у г. Асіповічы.

ЗІНАВЕНКА Мікалай Ануфрыевіч, н. у 1898. У час грамадзянскай вайны праходзіў службу ў 128-м артылерыйскім палку. Жыў у р.п. Градзянка.

ЗІНАВЕНКА Пётр Дзмітрыевіч, н. у 1897. У 1918 добраахвотна пайшоў на службу ў Чырвоную армію. У ліпені 1919 удзельнічаў у баях супраць белапалякаў, затым на пасадзе камандзіра ўзвода накіраваўся на нарыхтоўку харчавання і фуражу для арміі. У 1920 быў прызначаны камандзірам 6-й роты 2-га батальёна 16-й арміі, займаўся нарыхтоўкай харчавання для арміі. У канцы 1920 быў накіраваны на станцыю Дно для работы ў органах чыгуначнай міліцыі.

ІЖЭЎСКІ Часлаў Антонавіч, н. у 1893. Праходзіў службу з 1918 па 1920, удзельнічаў у баях супраць інтэрвентаў у 1-м кавалерыйскім палку Латышскай дывізіі. Жыў у в. Малая Грава.

КАБАНАЎ АНТОН Іосіфавіч, н. у 1892. У лютым 1919 уступіў у рады Чырвонай арміі. Пасля заканчэння курсаў кулямётчыкаў з мая 1919 па студзень 1920 прымаў удзел у баях у складзе кулямётнага эскадрона 21-га кавалерыйскага палка 4-й кавалерыйскай дывізіі. У баях супраць войскаў Дзянікіна пад г. Батайск быў паранены і з лютага па красавік 1920 знаходзіўся на лячэнні ў г. Пенза. Пасля выздараўлення праходзіў службу ў 65-м стралковым палку 8-й стралковай дывізіі, ваяваў супраць белапалякаў. У 1921 удзельнічаў у задушэнні Кранштацкага мяцяжу, затым у барацьбе з бандытызмам на тэрыторыі Мазырскага павета. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху ў складзе атрада «Слава». Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За перамогу над Германіяй».

КАВАЛЬСКІ Рыгор Сямёнавіч, н. у 1895. У 1918 паступіў працаваць рабочым на завод у г. Бежыца Бранскай вобл. па будаўніцтве бронепаяздоў. З лютага 1920 на браняпоездзе № 91 артылерыстам прымаў удзел у разгроме войскаў Дзянікіна на

113 страница

Украіне ў г. Праскураў, Жмерынцы, Пяціхатках, затым з чэрвеня па снежань 1920 артылерыстам браняпоезда № 38 «Данецкі камуніст» змагаўся з белапалякамі. Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі».

КАЗЛОЎСКІ Дзмітрый Антонавіч, н. у 1891. З красавіка 1918 па снежань 1921 працаваў загадчыкам радыёстанцыі, спачатку ў г. Растоў Яраслаўскай губерні, затым са снежня 1918 у г. Магілёў, з лістапада 1919
– у г. Шадрын Екацярынбургскай губерні. Са снежня 1921 па май 1926 працаваў кіраўніком спраў і радыстам павятовага камітэта РКП(б) у г. Слуцк. Узнагароджаны медалямі «За працоўную доблесць», «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.».

З успамінаў Дз. А. Казлоўскага

…У 1913 г. быў прызваны ў царскую армію. З Бабруйска, адкуль пачыналася служба, быў пераведзены ў Крапштат, на флот…

У 1915 г. атрымаў накіраванне ў школу радыётэлеграфістаў, па заканчэнні ў званні унтэр-афіцэра апынуўся на мінаносцы «Вершнік».

Наш карабель прымаў удзел у розных аперацыях Балтыйскага флогу, але найбольш запомнілася адна – паляванне за нямецкім крэйсерам.

У тым баі «Вершнік» атрымаў некалькі пападанняў буйнакаліберных снарадаў. Германскімі «гасцінцамі» эсмінец быў пашкоджаны, экіпаж панёс страты забітымі і параненымі. Не пашанцавала і мне – з раненнем давялося паляжаць у шпіталі.

Пасля выздараўлення мяне чакала новае месца службы – лінейны карабель «Гангут». Экіпаж лінкора лічыўся ў камандавання флоту небяспечным: яшчэ ў 1915 г. матросы ўзнялі паўстанне, але яно было знішчана вернымі прысязе войскамі.

У перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі амаль увесь экіпаж карабля перайшоў на бок бальшавікоў. З таго вірлівага часу запомніліся сустрэча з У.І.Леніным, яго зварот да салдат і матросаў і першае заданне новага рэвалюцыйнага ўрада: мне было загадана ўзначаліць групу па ахове партыі электрарухавікоў, што перапраўляліся з Фінляндыі ў Петраград.

Жыццё ў той час было хуткім і непрадказальным: у 1918 г. я працаваў радыётэлеграфістам у г. Растоў-Яраслаўскі, праз год узначаліў кантрольна-шыфравальную станцыю ў Магілёве. Пасада была вельмі адказная: станцыя забяспечвала сувязь Масквы з усёй Еўропай.

У кастрычніку 1919 г. удзельнічаў ва ўзнаўленні радыёсувязі па тэрыторыях, што вызваляліся Чырвонай арміяй. Давялося пад час гэтай работы і паваяваць з калчакаўскімі войскамі…

КАЗЮЧЫЦ Іван Рыгоравіч, н. у 1900. Са жніўня 1920 па май 1921 служыў чырвонаармейцам штаба 5-й дывізіі, удзельнічаў у баях супраць сіл контррэвалюцыі пад Харкавам. Затым праходзіў службу ў чыгуначных войсках
у гарадах Жлобін і Бабруйск.

КАМАРОЎСКІ Антон Міхайлавіч, н. у 1894. Праходзіў службу ў Чырвонай арміі з 1917 па 1924. Жыў у г. Асіповічы.

КАНДРАЦЕНКА Іван Іванавіч, н. у 1898. Служыў з мая 1917 старшым унтэрафіцэрам 1-й Сібірскай стралковай брыгады. Затым стралок рэвалюцыйнага партызанскага атрада, са студзеня 1918 начальнік сувязі 92-га артдывізіёна 32-й Туркестанскай стралковай дывізіі. Актыўна ўдзельнічаў у баях супраць белапалякаў, у ліквідацыі банд басмачоў. З сакавіка па май 1920 начальнік сувязі аграда чырвоных партызан, які дзейнічаў у Бабруйскім павеце. З мая 1920 па люты 1921 камандзір эскадрона тэхнічнай сувязі асобнай
Башкірскай кавалерыйскай брыгады Заходняга фронту. Узнагароджаны ордэнам
Чырвонай Зоркі, медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй», «За
перамогу над Японіяй».

КАНДРАЦЬЕЎ Яўген Піліпавіч, н. у 1901. Праходзіў службу ў Чырвонай арміі з 1919 па 1922. Жыў у г. Асіповічы.

КАРАЛЬКЕВІЧ Міхаіл Міхайлавіч, н. у 1900. Са жніўня па снежань 1923 служыў у Чырвонай арміі радавым 16-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі. Прымаў удзел у разгроме контррэвалюцыйных мяцяжоў і ліквідацыі банд. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны працаваў у г. Чэлябінск начальнікам цэха в/ч 54779 па вырабе лыжаў, а з мая 1942 па жнівень 1945 – парторгам 70-й батарэі зенітнага багальёна 3-й Паветранай арміі. Узнагароджаны двума медалямі «За баявыя заслугі», медалём «За перамогу над Германіяй».

114 страница

КАРНУШЭНКА Емяльян Кузьміч, н. у 1901. У 1918 яшчэ да прызыву ў армію ў складзе партызанскага атрада пад кіраўніцтвам Батракова змагаўся з белапалякамі. У 1920 быў прызваны ў Чырвоную армію. Служыў у кавалерыйскім палку ў Мінску да 1924. Пасля дэмабілізацыі служыў у міліцыі,
прымаў удзел у ліквідацыі банд.

КОЙПІШ Захар Савельевіч, н. у 1893. З 1917 працаваў старшынёй выканкома 50-га артдывізіёна 10-й арміі. З 1918 па 1919 служыў у Чырвонай арміі на пасадзе камандзіра граматы 1-й Арлоўскай батарэі Звенігародскага палка. У складзе палка ўдзельнічаў у баях супраць Калчака і Урангеля. З 1919 па 1922 служыў старшыной каманды кіравання дывізіёна.

КОШАЛЬ Фёдар Іосіфавіч, н. у 1900. З 1918 да канца 1922 служыў у Чырвонай арміі радавым 1-й Коннай арміі, затым разведчыкам 78-га браняпоезда. Прымаў удзел у барацьбе з белапалякамі ў раёне г. Маладзечна, у ліквідацыі банд. Узнагароджаны медалём «3а баявыя заслугі».

КУРС Андрэй Мацвеевіч, н. у 1897. З 1918 па 1920 служыў чырвонаармейцам 1-га Ржэўскага савецкага атрада, у складзе якога ваяваў супраць арміі Калчака. У 1920 накіраваны ў школу каманднага саставу
34-й стралковай дывізіі ў г. Омск. У 1923 быў дэмабілізаваны. Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі».

КУРС Гаўрыіл Піліпавіч, н. у 1898. Удзельнічаў у баях з інтэрвентамі з 1918 па 1919. Жыў у в. Канцы.

КУРЫЛЬЧЫК Мікалай Пятровіч, н. у 1904. З 1919 добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай арміі. Змагаўся радавым у складзе 1-й кулямётнай каманды 95-га палка 32-й брыгады 15-й арміі на Заходнім фронце супраць белапалякаў, з баямі прайшоў да Варшавы. Па заканчэнні баявых дзеянняў з белапалякамі ў складзе свайго палка быў накіраваны ў Царскае Сяло. У сакавіку 1921 удзельнічаў у задушэнні Кранштацкага мяцяжу. За баявыя заслугі
быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. У баі быў паранены і знаходзіўся
на лячэнні ў шпіталі ў г. Кранштат. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга,
двума медалямі «За баявыя заслугі», медалямі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За
перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй».

ЛАЦІННІК Якаў Васільевіч, н. у 1898. Удзельнічаў у баях з інтэрвентамі ў 1920. Жыў у в. Жыцін.

ЛЕЙЧЫК Мітрафан Якаўлевіч, н. у 1900. У 1918 добраахвотна пайшоў у Чырвоную армію і служыў у 20-й Самарскай пяхотнай дывізіі, у складзе якой ваяваў пад Уфой супраць арміі Калчака. У 1919 быў пераведзены ў 4-ю пяхотную дывізію, якая была накіравана ў Беларусь для барацьбы з белапалякамі. Пасля выгнання белапалякаў удзельнічаў у ліквідацыі банд. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны медалямі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй».

ЛУКІЕНКА Якаў Фядотавіч, н. у 1905. З лістапада 1919 па люты 1921 служыў радавым атрада часцей асобага прызначэння, прымаў удзел у ліквідацыі контррэвалюцыйных мяцяжоў у Паўночна-Казахстанскай вобласці ў раёне Какчэтава. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім, Сталінградскім, Украінскіх, Беларускіх франтах. Узнагароджаны дву-
ма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За абарону Масквы», «За абарону Сталінграда», «За перамогу над Германіяй».

МАЗАЛЕЎСКІ Антон Віктаравіч, н. у 1903 у Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. У 1921 праходзіў службу ў 24-м артылерыйскім дывізіёне 8-й дывізіі, удзельнічаў у ліквідацыі банды Булак-Балаховіча.

МАЛАХАЎ Іван Якаўлевіч, н. у 1899. Праходзіў службу з 1919 па 1922. Жыў у г. Асіповічы.

МАЛЯРЭВІЧ Аляксандр Пахомавіч,  н. у 1897. Удзельнічаў у баявых дзеяннях у складзе 14-га стралковага палка 2-й стралковай дывізіі. Жыў у р.п. Градзянка.

МАМСІКАЎ Еўдакім Рыгоравіч, н. у 1892. З ліпеня 1919 па лістапад 1920 служыў у Чырвонай арміі на пасадзе камандзіра ўзвода 301-га стралковага палка Самарскай ваеннай акругі. Прымаў актыўны ўдзел у разгроме белагвардзейскіх войскаў Урангеля. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі «За абарону Ленінграда», «За перамогу над Германіяй».

МІХНАВЕЦ Іван Яфімавіч,  н. у 1903. З чэрвеня 1920 па сакавік 1921 чырвонаармеец-добраахвотнік 74-га кавалерыйскага палка. У складзе палка прымаў актыўны ўдзел у ліквідацыі банды Шышкіна ў Сяміпалацінскай вобласці, у задушэнні паўстання басмачоў. Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За абарону Сталінграда», «За перамогу над Германіяй».

115 страница

НОВІК Барыс Якаўлевіч, н. у 1893. У 1918 уступіў у партызанскі атрад, якім камандаваў Дз.Х.Пінчук. Вялі барацьбу з нямецкімі акупантамі. У жніўні 1919 быў прызваны ў Чырвоную армію. Служыў у 1-й Коннай арміі. Ваяваў з белапалякамі. У 1920 пад Кіевам быў паранены. Пасля лячэння служыў пры штабе 12-й арміі. У 1921 быў дэмабілізаваны.

ПАНЧАНКА Сяргей Несцеравіч, н. у 1899. Удзельнічаў у баявых дзеяннях з 1919 па 1921 у складзе 1-га Сібірскага стралковага палка, вызваляў г. Царыцын. Жыў у в. Ясянец.

ПАПОЎ Міхаіл Мікалаевіч, н. у 1901. З 1918 па снежань 1926 служыў у Чырвонай арміі, удзельнічаў у задушэнні эсэраўскага мяцяжу ў Курскай вобл., ліквідацыі банд у Арлоўскай вобл. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым фронце, у ліквідацыі банд басмачоў. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй».

ПАПОЎ Сяргей Сцяпанавіч, н. у 1900. У верасні 1919 быў прызваны ў Чырвоную армію. Служыў у 72-м стралковым палку 8-й дывізіі да кастрычніка 1922. У 1919 прымаў удзел у вызваленні Беларусі ад белапалякаў. Узнагароджаны двума медалямі «За баявыя заслугі».

ПАРШЫН Дзмітрый Антонавіч, н. у 1902. Са студзеня 1919 працаваў інспектарам у Дзернавіцкім валасным рэўкоме. У жніўні 1919 добраахвотна пайшоў у Чырвоную армію. Спачатку служыў у батальёне асобага прызначэння пры Гомельскім губЧК. З кастрычніка 1919 па красавік 1920 служыў у 2-м Гомельскім крапасным палку. З красавіка 1920 па сакавік 1921 служыў у 404-м стралковым палку. У складзе гэтых ваенных часцей удзельнічаў у баях
супраць польскіх легіянераў Доўбар-Мусніцкага на ўчастку Бабруйск – Жлобін,
супраць Дзянікіна, Урангеля і белапалякаў. З верасня 1921 памочнік упаўнаважанага па барацьбе з бандытызмам. Узнагароджаны медалямі «За працоўную доблесць», «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941- 1945 гг.».

ПАТАПЕЙКА Андрэй Міронавіч, н. у 1899. Са жніўня 1919 па май 1922 служыў у Чырвонай арміі ў 8-м стралковым пагранічным палку. У складзе палка прымаў удзел у разгроме арміі Юдзеніча пад Петраградам, а са снежня 1921 па май 1922 ваяваў супраць белапалякаў. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалямі «За адвагу», «Партызану Айчыннай вайны» II ступені, «За перамогу над Германіяй».

ПАТОЦКІ Іван Кандратавіч, н. у 1878. З верасня 1917 па красавік 1919 служыў чырвонаармейцам 60-га Маскоўскага чырвонагвардзейскага зборнага атрада, затым да студзеня 1924 камісарам у г. Бахмач. Актыўна ўдзельнічаў у задушэнні контррэвалюцыйнага мяцяжу, у ліквідацыі банд. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За перамогу над Германіяй».

ПАУЛОВІЧ Якаў Георгіевіч, н. у 1897. У сакавіку 1918 добраахвотна пайшоў у Чырвоную армію ў першы Самарскі сялянскі полк 52-й стралковай дывізіі, у складзе якога прымаў удзел у барацьбе супраць інтэрвентаў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны медалямі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй».

ПАЎЛЮЦ Франц Міхайлавіч, н. у 1887. Марак Балтыйскага флоту,
удзельнічаў у абароне Петраграда. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў
у г. Асіповічы.

ПЕРУНОЎСКІ Мікалай Антонавіч, н. у 1896. З ліпеня 1918 па студзень 1920 наводчык гарматы 1-га кавалерыйскага палка 1-й Коннай арміі, у складзе якога ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце. Узнагароджаны медалямі «За працоўную доблесць», «За перамогу над Германіяй».

116 страница

ПІЛЕЦКІ Іосіф Васільевіч, н. у 1898. Удзельнічаў у баявых дзеяннях з 1920 па 1922 у складзе 1-й Коннай арміі.

ПІНЧУК Марк Кандратавіч, н. у 1900. З 1918 па 1920 знаходзіўся ў партызанскім атрадзе, які дзейнічаў на тэрыторыі Дараганаўскага сельсавета. У складзе атрада вёў актыўную барацьбу супраць польскай
жандармерыі, удзельнічаў у зрыве карабельных аперацый польскіх акупантаў. Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй».

З успамінаў М.К.Пінчука

… У лютым 1918 г. тэрыторыя сучаснага Дараганаўскага сельсавета была захоплена нямецкімі войскамі. Акупанты ўстанавілі рэжым жорсткага прыгнёту мясцовых жыхароў, я ў гэты час працаваў батраком у памешчыцы Дараган…

Для барацьбы з германцамі была створана падпольная група, у якую ўваходзілі: Барыс Якаўлевіч Новік з в. Мязовічы, Цярэнцій Дзям’янавіч Пінчук і Павел Прохаравіч Кузьміч з в. Крынка, Антон Фёдаравіч Пінчук з в. Камарына і я. Кіраваў нашай групай Дзям’ян Харытонавіч Пінчук. Ён меў сувязь з Бабруйскім падпольным цэнтрам, які ўзначальваў П.Дз.Малаковіч.

Такія ж падпольныя групы былі ўтвораны ў вёсках Жыцін, Майсеевічы, Краі, Птушычы, Радуцічы.

Падпольшчыкі актыўна змагаліся з акупантамі: праводзілі дыверсіі, знішчалі прадуктовыя абозы.

Пасля капітуляцыі Германіі ў 1919 г. на нашу зямлю прыйшла польская армія. Пры новых акупантах становішча мясцовага насельніцтва амаль не змянілася: новая ўлада нічым не адрознівалася ад папярэдняй.

Падпольную арганізацыю ў гэты час узначальваў Трубачоў (імя, на жаль, не памятаю), а памочнікам у яго быў Васіль Іларыёнавіч Ярашэвіч. (Пад час Вялікай Айчыннай вайны былы падпольшчык быў забіты ў Бабруйскім лагеры ваеннапалонных.) Наша група падпарадкоўвалася мінскаму цэнтру і вяла актыўную барацьбу супраць польскай жандармерыі, праводзіла дыверсіі на шляхах зносін і лініях сувязі, што праходзілі паблізу, зрывала карныя экспедыцыі акупацыйнай адміністрацыі.

Пасля выгнання белапалякаў я да 1923 г. служыў у чыгуначнай міліцыі, прымаў удзел у ліквідацыі антысавецкага супраціўлення, што пэўны час існавала на тэрыторыі Асіповіцкага раёна.

ПРИШИВАЛКО Константин Петрович (бел. ПРЫШЫВАЛКА Канстанцін Пятровіч), 1899 года рождения, уроженец Червенского района. С 1919 по 1921 служил в Красной Армии в 398-м стрелковом полку 145-й пехотной дивизии, в составе которой принимал участие в боях против белополяков на Варшавском направлении. Участник Великой Отечесттвенной войны. Награжден медалями «За боевые заслуги», «За взятие Кёнигсберга», «За победу над Германией».

ПЯНЬКОУСКІ Фёдар Андрэевіч, н. у 1899. З верасня 1917 па 1922 служыў у Чырвонай арміі у 2-м Петраградскім палку. Прымаў удзел у баях супраць арміі Юдзеніча, у задушэнні Кранштацкага мяцяжу. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны медалямі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй».

РУБІНШТЭЙН Ліпа Аронавіч, н. у 1891. Са студзеня 1918 па сакавік 1921 служыў у Чырвонай арміі радавым 17-га асобнага артылерыйскага палка ў Мінску. Прымаў удзел у баях супраць белапалякаў пад Барысавам і Радашковічамі. Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі».

САСІНОЎСКІ Уладзімір Мікалаевіч, н. у в. Люлева Замошскай воласці. Матрос Балтыйскага флоту. У 1919 на эсмінцы «Звераў» у якасці інжынера-механіка ўдзельнічаў у абароне Петраграда.

СВІРЫД Клім Кузьміч, н. у 1897. З мая 1919 служыў у Чырвонай арміі ў 2-м артдывізіёне 18-й стралковай дывізіі заражаючым. Прымаў удзел у баях супраць інтэрвентаў пад Архангельскам, супраць белапалякаў на Варшаўскім напрамку, супраць дашнакоў у Арменіі.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на 1-м Беларускім фронце ў 20-й танкавай брыгадзе 11-га танкавага корпуса аўтаматчыкам. Узнагароджаны медалямі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй».

СІКІЛІНДА Андрэй Гаўрылавіч, н. у 1901. 25 кастрычніка 1919 быў прызваны ў Чырвоную армію. Ваяваў у складзе 133-га стралковага палка 12-й арміі супраць войскаў Дзянікіна, удзельнічаў у ліквідацыі банд на Украіне. Потым змагаўся супраць белапалякаў, бандытаў. Дэмабілізаваны ў 1924.

117 страница

СТЭЛЬМАХ Аляксандр Мікалаевіч, н. у 1891. У перыяд 1-й сусветнай вайны ўдзельнічаў у баях з немцамі, быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам і медалём. З 1917 па 1921 служыў у Чырвонай арміі радавым, камандзірам узвода. Прымаў актыўны ўдзел у Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе. Удзельнічаў у разгроме войскаў Юдзеніча. У 1921 у складзе 237-й стралковай роты ўдзельнічаў у задушэнні Кранштацкага мяцяжу. За актыўны ўдзел быў узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі.

СТЭЛЬМАХ Міхаіл Фёдаравіч, н. у 1898. З 1920 ваяваў супраць белапалякаў на Заходнім фронце. З кастрычніка 1920 служыў у чыгуначнай ахове на ст. Асіповічы да 1921. У лістападзе 1921 быў дэмабілізаваны. У сакавіку 1933 быў мабілізаваны ваеннай акругай і праслужыў у арміі да жніўня 1953 на розных пасадах. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй».

СТЭЛЬМАХ Надзея Пятроўна, н. у 1903. У 1920 прымала актыўны ўдзел у арганізацыі Пагарэльскага рэўкома, затым працавала сакратаром Пагарэльскага, Градзянскага сельскіх Саветаў. З 1938 да пачатку вайны працавала народным суддзёй. Узнагароджана медалём «За працоўную доблесць».

СУГАКА Антон Ільіч, н. у 1900. Удзельнічаў у баявых дзеяннях з 1918 па
1922 у складзе 105-га стралковага палка. Жыў у в. Дуброўка.

СУГАКА Лукаш Цімафеевіч, н. у 1893. Праходзіў службу з 1918 па 1920 у 79-м Сібірскім стралковым палку.

СЯНЮК Васіль Паўлавіч, н. у 1900. Удзельнік грамадзянскай вайны з 1920 па 1923. Жыў у г. Асіповічы.

СЯЦІНСКІ Аляксандр Антонавіч, н. у 1901. Удзельнік грамадзянскай вайны з 1918 па 1923. Жыў у г. Асіповічы.

ФІЛАТАЎ Пётр Сямёнавіч, н. у 1898. З лістапада 1917 да снежня 1922 –  чырвонаармеец, спачатку 72-га стралковага палка, з ліпеня 1919 – харчаддзела. Удзельнічаў у баях супраць арміі Калчака. Узнагароджаны медалём «За баявыя
заслугі».

ХОМІЧ Максім Фёдаравіч, н. у 1889. Удзельнічаў у баявых дзеяннях з 1918 па 1922 у складзе 5-га артылерыйскага корпуса. Жыў у в. Вязаўніца.

ЦЫГАНОК Афанасій Сямёнавіч, н. у 1899. З сакавіка 1918 па верасень 1919 служыў у Чырвонай гвардыі, з верасня 1919 па кастрычнік 1922 – у Чырвонай арміі ў 7-м чыгуначным стралковым батальёне радавым байцом. Удзельнік Айчыннай вайны. Узнагароджаны медалём «За перамогу над
Германіяй».

ЧАБАТАРОЎ Мікалай Афанасьевіч, н. у 1891. Са студзеня 1918 па снежань 1921 служыў у Чырвонай арміі чырвонаармейцам 5-й кавалерыйскай дывізіі. У складзе дывізіі актыўна ўдзельнічаў у баях супраць арміі Калчака і белагвардзейцаў. Са студзеня 1922 па верасень 1926 служыў у акружным аддзяленні міліцыі Бабруйска. Актыўна ўдзельнічаў у барацьбе з контррэвалюцыяй. У органах НКУС служыў да 1947 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі «За баявыя заслугі», «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «За перамогу над
Германіяй».

ЧАРОПКА Мікіта Іосіфавіч, н. у 1896. З лістапада 1919 па сакавік 1923 служыў чырвонаармейцам штаба Заходняга фронту. Удзельнічаў у баях супраць белапалякаў, у ліквідацыі банд. Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».

ЧАРОПКА Пётр Васільевіч, н. у 1880 у в. Замошша Асіповіцкага р-на. Марак Балтыйскага флоту, машыніст лінкора «Севастопаль». У 1921 удзельнічаў у абароне Кранштата.

118 страница

ШАВЯЛЁНАК Карл Гаўрылавіч, н. у 1898. 3 1921 удзельнічаў у баях супраць арміі Калчака ў складзе Аршанскага палка. Жыў у в. Верайцы.

ШАРАМЕТ Фёдар Андрэевіч, н. у 1894. Служыў у радах Чырвонай арміі з 1918 па 1923 спачатку радавым 84-га стралковага палка, затым радавым у батальёне чыгуначнай аховы Заходняй чыгункі. Прымаў удзел у баях супраць белапалякаў, у барацьбе з бандытызмам. Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй».

ШКЛЯНІК Якаў Міхайлавіч, н. у 1888. З лютага 1917 па красавік 1918 узначальваў бальшавіцкую ячэйку ў Ляхавіцкім р-не, з красавіка 1918 па верасень 1918 працаваў старшынёй рэўкома Ляхавіцкага р-на. Праводзіў вялікую работу па арганізацыі аддзелаў рэўкома, падборы кадраў, па барацьбе з ворагамі савецкай улады і аказанні дапамогі Чырвонай арміі харчаваннем, зброяй і мабілізацыяй добраахвотнікаў. Узнагароджаны ордэнам «Знак
Пашаны», медалём «За перамогу над Германіяй».

ШМІГЕЛЬСКІ Іван Міхайлавіч, н. у 1892 у в. Дубавое Асіповіцкага р-на. З 1920 удзельнічаў у баях супраць белапалякаў, будучы камандзірам кананерскай лодкі «Магутны» Дняпроўскай ваеннай флатыліі.

ШНАЙ Рыгор Іванавіч, н. у 1880 у в. Свіслач. У 1920 – буфетчык вучылішча камсаставу (цяпер ВМВ імя Фрунзе ў Санкт-Пецярбургу). 26.11.1920 памёр ад туберкулёзу лёгкіх, пахаваны на Смаленскіх могілках у Петраградзе.

ШЫШАЕЎ Віктар Васільевіч, н. у 1903. З мая 1918 па кастрычнік 1918 служыў у Волжскай ваеннай флатыліі на параходзе «Адважны». Удзельнічаў у баях супраць арміі Калчака. Актыўна ўдзельнічаў у барацьбе з контррэвалюцыяй, бандытызмам у р-не г. Царыцына. З мая 1922 па 1948 працаваў у органах дзяржбяспекі. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі «За абарону Сталінграда», «За перамогу над Германіяй».

ЯШЫНСКІ Віктар Уладзіміравіч, н. у 1898. У 1921 удзельнічаў у баявых дзеяннях у складзе 8-га стралковага палка.

Пры складанні спіса выкарыстаны звесткі раённай камісіі па падрыхтоўцы кнігі
«Памяць», а таксама матэрыялы Расійскага дзяржаўнага архіва Ваенна-марскога флоту,
падрыхгпаваныя І.Я.Краўцовым.