653 страница
ДЗІЦЯЧАЯ ШКОЛА МАСТАЦТВАЎ
Осиповичская детская школа искусств была открыта в 1956 году и первоначально существовала как музыкальная школа.
654 страница
Навучанне вялося па класу баяна, акардэона, фартэпіяна, цымбал. Нешматлікі, але таленавіты калектыў зрабіў вельмі многае для станаўлення музычнай адукацыі ў горадзе. Першым дырэктарам школы была А.Р.Леаненка.
У 1960-я гады школу ўзначаліў Б.П.Гарнастаеў, які кіраваў школай 25 гадоў. За гэты час кантынгент школы вырас да 200 чалавек. Адкрыліся аддзяленні скрыпкі, духавых інструментаў. У 1992 г. адкрыта харэаграфічнае аддзяленне.
Навучэнцы школы сталі ўпэўнена займаць першыя месцы ў абласных конкурсах, прадстаўляць вобласць на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. У 1994 г. вучаніца Аня Сітнік стала пераможцай I рэспубліканскага конкурсу «Усе мы родам з дзяцінства». Хор старшых класаў стаў лаўрэатам рэспубліканскага фестывалю імя Р.Шырмы.
У 2001 г. кантынгент школы складаў 500 чалавек. Навучанне вядзецца на ўсіх інструментах, а таксама па класу харэаграфіі. Калектыў выкладчыкаў, які складаецца на 3/4 з выпускнікоў школы, забяспечвае высокапрафесійны ўзровень выкладання. У школе дзейнічаюць хор старшых класаў, хор малодшых класаў, духавы і цымбальны аркестры, аркестр баянаў і акардэонаў, 2 ансамблі скрыпачоў (старэйшы і малодшы), танцавальны ансамбль. Створана школьная студыя гуказапісу.
За 40 гадоў існавання школу закончыла больш за 1500 чалавек.