Музеи Осиповичского района

684 страница

Музеі Асіпоўшчыны

Доўгі час у Асіповіцкім раёне не існавала раённага краязнаўчага музея.

С этого начинался районный Музей…

Асноўная работа па захаванні гістарычнай спадчыны вялася сіламі шматлікіх грамадскіх музеяў, створаных на прадпрыемствах (лакаматыўнае і вагоннае дэпо), у калгасе «Авангард», сярэдніх школах № 1, 2, 4 г. Асіповічы, школах вёсак Свіслач, Вязаўніца, Ліпень, р.п. Градзянка.

Сярод існуючых сёння грамадскіх музеяў асобае месца займае краязнаўчы музей Дараганаўскай СШ.

Музей Дарагановской школы

Ён быў створаны ў 1983 г. намаганнямі былой настаўніцы і першага дырэктара музея З.Р.Верашчака. Энергія і адданасць любімай справе гэтай жанчыны змаглі стварыць цуд – звычайны школьны краязнаўчы куток ператварыўся ў лепшы школьны музей у Беларусі. Станаўленне музея адбывалася ў канцы 1980 – пачатку 1990-х гадоў – адзін з найбольш складаных перыядаў эканамічнага жыцця нашай краіны, што вымагала ад яго стваральніцы шукаць новыя падыходы для вырашэння існуючых праблем. Напрыклад, каб знайсні матэрыялы для заканчэння будаўніцтва музея, Зінаідзе Рыгораўйе прыйшлося звяртацца за дапамогай да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А потым, калі экспазіцыя размясцілася ў прыгожым, прасторным і зручным двухпавярховым будынку, пачаліся пастаянныя пошукі

685 страница

 

сродкаў на пашырэнне фондаў, афармленне залаў…

Музей быў нібыта часткай душы яго няўрымслівай гаспадыні. А ці бывае цяжкай праца, калі яна для душы?

На жаль, З.Р.Верашчакі ўжо няма з намі  Але яе справа працягваецца. Створаны яе рукамі музей доўгі час выконваў ролю раённага краязнаўчага музея. Яго экспазіцыя мае 6 тэматычных раздзелаў: «Наша мінулае», «Прырода роднага краю», «Яны змагаліся за Радзіму», «Знакамітыя землякі», «Творчасць народных майстроў», «Яны вучыліся ў нашай школе».

Сёння фонд музея налічвае 2887 экспанатаў. Сярод іх – прадметы сялянскага

686 страница

побыту, нумізматыкі, дакументы і матэрыялы, якія адлюстроўваюць лёс знака-мітага асіповіцкага роду Дараганаў, барацьбу жыхароў краю ў Вялікую Айчын-ную вайну, творчасць народных майстроў, жывёльны і раслінны свет раёна і інш.

Музей наведваюць экскурсійныя групы з Беларусі, а таксама з замежных краін.

У 1999 г. было прынята рашэнне аб стварэнні Асіповіцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

За кароткі час была аформлена зала, прысвечаная вызваленчай барацьбе бела-рускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнікі музея праводзяць работу па прапагандзе гістарычных ведаў сярод моладзі, ствараюць умовы для таго, каб музей стаў сапраўдным клубам па інтарэсах, аб’яднаў усіх, хто неабыякава ставіцца да гісторыі роднага краю, клапоціцца пра захаванне духоўнай спадчыны народа.