631 страница
«Ён бязмежна любіў флот і аддаў яму ўсё жыццё», — так напісаў пра нашага земляка контр-адмірала Мікалая Піліпавіча Зайца галоўнакамандуючы ВМФ, адмірал флоту СССР М.Г.Кузняцоў у сваёй кнізе ўспамінаў «Напярэдадні» (1969).
Мікалай Піліпавіч Заяц нарадзіўся ў снежні 1885 г. у в. Лапічы Асіповіцкага раёна. 3 1908 г. ён матрос Балтыйскага флоту. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне ў якасці артылерыйскага старшыны, кананіра на крэйсеры «Асілак» (1914-1917). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. камандаваў кананерскай лодкай «Чырвоны Сцяг». У гады Грамадзянскай вайны, у лютым-маі 1918 г., удзельнічаў у Ля-
632 страница
довым паходзе па перабазіраванні караблёў Балтыйскага флоту з Рэвеля (Таліна) і Гельсінгфорса (Хельсінкі) у Кранштат, потым камандаваў батарэяй форта «Чыр-ванафлоцкі» ў Шлісельбургскай крэпасці. У 1925 г. М.П.Заяц закончыў Вышэйшыя камандныя курсы. Ён быў камандзірам «пераходнага перыяду», калі старых афіцэраў, якія валодалі дастатковымі ведамі, на флоце было мала, а новых, выхадцаў з народу, якія атрымалі добрую ваенна-марскую адукацыю, яшчэ не хапала. Заяц камандаваў крэйсерам «Вароўскі», эсмінцам «Ленін». 3 Балтыкі быў пераведзены ў 1932 г. на пасаду камандзіра крэйсера «Чырвоны Каўказ» на Чорнае мора.
Мікалай Піліпавіч поўнасцю апраўдаў гэты давер. У 1932-1935 гг. карабель быў лепшым на Чарнаморскім флоце. Да нашага часу з пакалення ў пакаленне маракоў перадаюцца простыя і мудрыя парады нашага земляка: «Ад лішняга даклада бяды не будзе, а ад позняга можа здарыцца непрыемнасць», «Лепш сыграць тры памылковыя трывогі, чым правароніць адну сапраўдную», «Вось выйдзем у мора, тады ўсё стане на сваё месца» і інш.
Старшым памочнікам камандзіра крэйсера «Чырвоны Каўказ» быў будучы нарком ВМФ СССР М.Г.Кузняцоў. Успамінаючы тыя гады, ён пісаў: «Аргані-зацыю і баявую падрыхтоўку Заяц цалкам даручыў мне, свайму старшаму памочніку. Камандзір даў мне большую самастойнасць. Сам ён… не ўмешваўся ў дробязі паўсядзённага жыцця».
У 1933 г. крэйсер наведаў Турцыю, Грэцыю, Італію. У 1939 г. «Чырвоны Каўказ» быў прызнаны лепшым караблём Ваенна-марскога флоту СССР.
У 1940 г. у ліку першых звання «контрадмірал» быў удастоены і Мікалай Піліпавіч Заяц. Ён камандаваў брыгадай крэйсераў.
Вялікую Айчынную вайну наш зямляк сустрэў на пасадзе намесніка каман-дуючага Чарнаморскім флотам па тыле. 3 1941 г. ён старшыня камітэта па абароне Севастопаля. Адэскі і Севастопальскі абарончыя раёны забяспечваў усім неабход-ным тыл Чарнаморскага флоту пад кіраўніцтвам М.П.Зайца (боепрыпасамі і прадуктамі харчавання, гаруча-змазачнымі і рамонтнымі матэрыяламі). Кіраўніцтва тылам ажыццяўлялася з г. Туапсэ, дзе знаходзіўся штаб флоту.
3 красавіка 1942 г. у ліку першых на флоце крэйсер «Чырвоны Каўказ» стаў гвардзейскім. У гэтым была і заслуга былога камандзіра.
Са жніўня 1942 г. і да канца вайны М.П.Заяц працаваў старшынёй пастаяннай прыёмнай камісіі караблёў пры Наркамаце Ваенна-марскога флоту СССР.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Нахімава I ступені, многімі медалямі. Памёр М.П.Заяц 16.12.1949 г.
Накануне Дня Победы в 2014 году в аг. Лапичи была открыта мемориальная доска знаменитому земляку контр-адмиралу Зайцу Николаю Филипповичу (1885-1949).
Так сложилась судьба, что уроженец “сухопутного” провинциального местечка Лапичи в 1908-1909 г. окончил школу арт. кондукторов при Учебном отряде Балтийского флота и был зачислен на крейсер “Богатырь”.
Далее вся биография Зайца Н.Ф. была связана с флотом России, а затем СССР. Из простого матроса, пройдя все ступеньки службы, Заяц Н.Ф. стал контр-адмиралом, внес определенный вклад в формирование военно-морских сил Советского Союза. Накануне Великой Отечественной войны он занимал должность начальника управления тылом Черноморского флота. Полную биографию нашего известного земляка можно прочитать в сетевой энциклопедии WIKIPEDIA-жми здесь или, например, на сайте Белорусского Союза Военных Моряков-жми здесь.