На 276 странице книги “Память” опубликованы лишь 2 короткие справки о Борисе Дмитриеве и Римме Кунько. Конечно же, бесстрашных подрывников было гораздо больше! В каждом партизанском отряде был свой герой-удачливый и смелый минер. Формат электронной книги позволяет внести больше информации, в том числе и в формате видео.
Вот, например, видеофильм с названием “Осиповичские подрывники” –
О Борисе Дмитриеве читайте статьи на сайте ЭКП:
Комбриг Королев об общем любимце Боре Дмитриеве
Последние письма Бориса Дмитриева
Погиб Б.Дмитриев и его товарищи в праздничный день 23 февраля 1944 года. Обстоятельства гибели остаются не до конца известными – ЧИТАТЬ ЗДЕСЬ
276 страница
ДМИТРИЕВ БОРИС МИХАЙЛОВИЧ
Нарадзіўся 11.6.1924 г. у г. Масква. 3 1942 г. у партызанах, са студзеня 1943 г. у партызанскім атрадзе № 211 імя К.К.Ракасоўскага, які дзейнічаў у Асіповіцкім раёне. Падрыхтаваў 14 партызан-падрыўнікоў. Удзельнічаў у падрыве 18 варожых эшалонаў. Дыверсійныя групы на чале з Б.М. Дзмітрыевым узарвалі 1400 чыгуначных рэек, 43 масты, 22 аўтамашыны, 3 танкі праціўніка. Загінуў у баі 23.2.1944 г. 15.8.1944 г. яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пахаваны ў Асіповічах. Яго імем названы вуліцы ў Асіповічах і Лёзна.
КУНЬКО РИММА ВЛАДИМИРОВНА
Нарадзілася 14.12.1926 г. у г. Рэчыца Гомельскай вобл. У 1933–1941 гг. вучылася ў Ліпеньскай сярэдняй школе.
У чэрвені 1942 г., услед за братамі Уладзімірам і Маркам, пайшла ў партызаны. Гаспадарчая работа, якую ёй дару-чылі весці ў 210-м асобным атрадзе імя Сталіна, не задавальняла патрыётку, яна імкнулася актыўна змагацца з ворагам са зброяй у руках. 3 дазволу камандавання перайшла ў групу, размешчаную ў брыцалавіцкіх лясах каля чыгункі (у студзені 1943 г. на базе гэтай групы створаны 211-ы асобны атрад імя К.К.Ракасоўскага). Засвоіўшы падрыўную справу, арганізавала групу партызанак-падрыўнікоў, якая знішчыла 8 варожых эшалонаў (адзін з іх асабіста Р.У.Кунько). Удзельнічала ў аперацыі «Рэйкавая вайна», у 12 засадах, у знішчэнні 7 мастоў, разгроме варожых гарнізонаў у вёсках Чучча і Кассё. 30.6.1944 г., ідучы на злучэнне з наступаючымі часцямі Чырвонай арміі, атрад у раёне в. Брыцалавічы сустрэў варожую калону аўтамашын з салдатамі. У няроўным баі 1.7.1944 г. Р.У.Кунько ў складзе ўзвода прыкрывала адыход атрада. Калі апусцеў дыск аўтамата, знішчала гітлераўцаў з пісталета, але і сама была забіта варожай куляй. Пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Пахавана ў Асіповічах у брацкай магіле партызан. Імем Р.У.Кунько названа вуліца ў Асіповічах, на будынку Ліпеньскай сярэдняй школы, дзе яна вучылася, устаноўлена мемарыяльная дошка.