590 страница
Да 1917 г. на тэрыторыі Асіповіцкага раёна працавала 8 царкоўна-прыходскіх і 16 пачатковых школ, 6 з якіх не мелі сваіх памяшканняў і спецыяльна падрыхтаваных настаўнікаў. У школах навучаліся пераважна хлопчыкі. Агульная колькасць вучняў у раёне не перавышала 800 чалавек.
У пачатку 1940-х гадоў у раёне ўжо працавала 89 школ: 14 сярэдніх, 12 сямігадовых, 60 пачатковых і 3 дзіцячыя дамы ў вёсках Свіслач, Дараганава, Карытнае.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны амаль усе школы былі адноўлены. У 1944 — 1945 гг. у раёне налічвалася 61 школа з агульнай колькасцю вучняў 9399 чалавек.
У 1956 г. раённы аддзел адукацыі атрымаў папаўненне настаўнікаў — 45 чалавек з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй. Уведзены ў эксплуатацыю новыя будынкі
школ. У 1961 г. на базе дзіцячага дома г. Асіповічы была заснавана школа-інтэрнат. Побач са старымі будынкамі вырас прыгожы трохпавярховы вучэбны корпус. У маляўнічым Дараганаве, непадалёку ад празрыстай Пцічы, — санаторная школа-інтэрнат, якая адкрыта на базе дзіцячага дома. Яго гісторыя пачынаецца з далёкага 1924 г., калі на былой летняй дачы памешчыка Дарагана былі размешчаны беспрытульныя дзеці. 3 1961 г. дзіцячы дом набыў статус санаторнай школы-інтэрната, быў узведзены новы будынак для школы.
За паўтара стагоддзя існавання многае зведала школа ў в. Свіслач. Школа ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах з 1849 г., адзначаюцца разнастайныя архітэктурныя формы яе будынка.
У пачатку 1960-х гадоў шмат увагі ўдзялялася адкрыццю школ рабочай моладзі, якіх у раёне налічвалася 8: у
Заняткі ў Асіповіцкай СШ № 3.
591 страница
населеных пунктах Татарка, Ялізава, Градзянка, Ясень, Лапічы, Свіслач, Ліпень, Замошша. У гэтых школах навучаўся 431 чалавек. У раёне працавалі 7 сярэдніх, 10 сямігадовых і 47 пачатковых школ. Агульная колькасць вучняў складала 5453. Меліся 344 настаўнікі, з іх 97 з вышэйшай, 73 з незакончанай вышэйшай і 152 з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.
У пачатку 1970-х гадоў у раёне была 51 школа: 20 пачатковых, 15 васьмігадовых, 16 сярэдніх. Агульная колькасдь вучняў складала 5773. Дзейнічалі дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, раённы Дом піянераў і школьнікаў, станцыя юных натуралістаў. У сярэдзіне 1980-х гадоў колькасць школ і вучняў паменшылася.
У 1971 г. пабудавана новае памяшканне Свіслацкай школы, у 1974 г. — Каменіцкай васьмігадовай, у 1979 г. — Вяззеўскай СШ, у 1981 г. — СШ № 1 г. Асіповічы і Пагарэльскай базавай школы, у 1989 г. – СШ № 3 г. Асіповічы, у 1991 г. — Красненскай СШ, у 1994 г. — Дрычынскай СІІІ, Асіповіцкай беларускай гімназіі.
У 2000 г. у раёне працавалі 23 сярэднія і 6 базавых школ, 2 комплексы «Пачатковая школа — дзіцячы сад». У школах налічвалася 9637 вучняў і 1075 педагогаў.
У 1995 г. у раёне адкрыліся прышкольныя інтэрнаты — у вёсках Ліпень, Ясень, р.п. Градзянка — для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў. У іх жывуць і вучацца 95 чалавек.
Адным з новых відаў навучальных устаноў з’яўляецца беларуская гімназія, гісторыя якой пачалася з некалькіх гімназічных класаў, створаных на базе СШ № 1 (дырэктар А.А.Ліхачова) паводле рашэння гарвыканкама ад 25.7.1990 г. У 1993 г. гімназія пачала працаваць як самастойная адукацыйная ўстанова (у 1994 г. перайшла ў новы будынак). У гімназіі працуюць 16 настаўнікаў вышэйшай і 17 — 1-й катэгорыі. 3 43 вучняў 1-га выпуску 29 паступілі ў ВНУ і 3 — у каледжы.
У 1995 г. пачаў сваю работу дзіцяча-юнацкі клуб, дзе стварылі 2 аддзелы: спартыўна-аздараўленчы і турыстычна-краязнаўчы. Агульная колькасць гурткоў — 50, імі было ахоплена 969 вучняў. У 1999 г. рашэннем раённага выканаўчага камітэта дзіцяча-юнацкі клуб быў перайменаваны ў клуб дзіцячага і юнацкага турызму і краязнаўства. Колькасць гурткоў турыстычна-краязнаўчага кірунку павялічылася да 61, а спартыўна-аздараўленчыя гурткі былі перададзены дзіцячай спартыўнай школе.
У 1982 г. аддзел адукацыі падзелены на гарадскі і раённы, у 1999 г. у сувязі з рэарганізацыяй кіраўніцкай сістэмы зноў аб’яднаны ў адзін раённы аддзел адукацыі. Яго загадчыкамі ў розны час працавалі П.Я.Жук (1960-я гады), М.П.Казакоў (1962 — 1979), В.У.Чупахін (1980-1998 і 1999-2000), І.І.Пузына (1998-1999 і з 2000). Гарадскі аддзел адукацыі ўзначальвалі Г.В.Тур (1982 — 1983), Л.І.Майсеенка (1983-1998).
Званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» атрымалі М.П.Казакоў, Ф.С.Дубінчык, П.С.Патапейка, Л.М.Махнач, А.П.Церахаў, А.А.Цімошчанка, В.Г.Жываглод, Ю.М.Яшчак, З.І.Чарапкоў, Г.В.Зайцава, А.Б.Чарноў, Н.А.Юркавец, В.Е.Клімовіч, Дж.А.Курчэўскі.
Былы дырэктар СШ № 2 І.А.Чырун узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, настаўніца Н.В.Трон — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, настаўнік Ялізаўскай школы А.Я.Быкаў — ордэнам Дружбы народаў. Былы дырэктар СШ № 1 А.І.Арлоў удастоены звання заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь.
Дзякуючы вялікай і карпатлівай рабоце настаўнікаў і вучняў, былі створаны школьныя музеі ў Дараганаве, Свіслачы, Вязаўніцы, Градзянцы, Ліпені, Вяззі, СШ № 2, СШ № 1 і інш. Напрыклад, Дараганаўскі краязнаўчы музей створаны ў 1983 г. Яго заснавальніцай з’яўляецца З.Р.Верашчака. Фонд музея складаюць 2526 экспанатаў.
Сярэдняя школа № 2 — старэйшая ў Асіповічах. Адкрылася яна ў 1906 г. як чыгуначная школа 2-й ступені пры станцыі Асіповічы Лібава-Роменскай чыгункі. Першы выпуск адбыўся ў 1912 г. Школьнікі ганарацца подзвігам былога вучня А.Чумакова, імя якога школа насіла ў 1922 — 1931 гг. 3 1994 г. пры школе працуе гісгарычны музей, агульная колькасць экспанатаў якога налічвае больш за 500 экзэмпляраў.
У нашы дні педагагічныя калектывы школ горада і раёна шмат робяць для ўкаранення ў практыку вучэбна-выхаваўчага працэсу навейшых дасягненняў навукі і выкарыстання новых тэхналогій навучання.
автор статьи – Г.В.Кікаўская.