605 страница
В 2002 году Осиповичское УМГ (управление магистральных газопроводов) входило в предприятие “Белтрансгаз”. С 2013 года предприятие включено в систему предприятий ПАО “Газпром” и в настоящее время называется – филиал “Осиповичское УМГ ОАО “Газпром трансгаз Беларусь”.
В книге “Память” (2002 года издания) размещена следующая короткая справка об Осиповичском УМГ:
Асіповіцкае ўпраўленне магістральных газаправодаў (УМГ) прадпрыемства «Белтрансгаз»
Уведзена ў эксплуатацыю ў 1976 г. Гэта адзінае ў Беларусі прадпрыемства падобнага тыпу. Яно забяспечвае падачу газу ў 18 гарадоў і многія буйныя населеныя пункты Магілёўскай, Мінскай і Гомельскай абласцей, мае аўтамабільныя газанапаўняльныя станцыі ў Бабруйску і Асіповічах, абслугоўвае 400 км магістральнага газаправоду Мінск — Гомель.
У склад Асіповіцкага УМГ уваходзяць: падземнае сховішча газу, якое ўключае кампрэсарную станцыю, геалагічную службу; аператыўна-прамысловы цэх, які забяспечвае здабычу і закачку газу; комплекс дапаможных службаў, у тым ліку энерга- і водазабеспячэння, спецыяльнай сувязі, аўтатранспартны цэх. Прадпрыемства мае падсобную гаспадарку: свінаферму на 180 галоў, цяпліцу плошчай 0,5 га.
Асіповіцкім УМГ вядуцца работы па развіцці сеткі газазабеспячэння гарадоў і пасёлкаў рэспублікі ў адпаведнасці з праграмай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Умацоўваецца ўласная вытворчая база — пачата будаўніцтва новай кампрэсарнай станцыі і аўтатранспартнага цэха.
УМГ мае дзіцячы сад на 75 месцаў, лазню на 50 месцаў, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, жыллёвы фонд у 200 кватэр, гандлёвы цэнтр. Спартыўныя каманды ўпраўлення актыўна ўдзельнічаюць у раённых спартакіядах, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па розных відах спорту.
Аказваецца дапамога калгасам «Бальшавік» і «Чырвоны ўдарнік», школам, медыцынскім і іншым установам Лапіцкага сельскага Савета.
О современном состоянии предприятия смотрите видеофильм, снятый в 2016 году к 40-летию образования: