Народные ремесла Осиповичского района

Издревле ремесла и промыслы являлись для крестьянина патриархальной деревни фундаментом собственного благополучия. Почти все необходимые для быта и хозяйства предметы крестьянская семья создавала самостоятельно, широко используя при этом самые разнообразные подручные материалы, опыт обработки которых передавался из поколения в поколение и шлифовался столетиями. Хорошее владение технологией и знание особенностей “сырья” позволяло крестьянам обеспечивать себя не только функциональными, но и красивыми вещами.

670 страница

Народныя рамёствы

Сярод хатніх сялянскіх заняткаў галоўнае і найбольш пачэснае месца займала ткацтва. Пра значэнне ўмення ткаць красамоўна сведчыць народная традыцыя, згодна з якой дзяўчына павінна была самастойна выткаць свой шлюбны пасаг. Памеры і якасць яго ў значнай ступені стваралі ёй рэпутацыю як будучай жонцы і хатняй гаспадыні.

Выраб тканіны быў заняткам вельмі працаёмкім, таму з позняй восені і да вясны кожная жанчына штодзень прала, сукала ніткі, ткала, шыла, вышывала…

Гэта марудная праца звычайна сумяшчалася з забавамі – у доўгія зімовыя вечары дзяўчаты і маладзіцы збіраліся ў адной хаце разам і ладзілі вячоркі, дзе

671 страница

пад спевы і размовы працавалася весялей, а танцы давалі адпачынак ад манатонных рухаў.

Апрацоўка валокнаў патрабавала адпаведнага абсталявання, поўны камплект якога ў XIX-пачатку XX ст. складаўся з прыстасаванняў для ачысткі валокнаў (трапла, церніцы, ільнамялкі), механізмаў для сукання нітак (самапрадкі-«стаяка» ці «калаўрота» і маталкі-«сукалкі») і ткацтва (матавіла-«моташкі» і кроснаў).

У Асіповіцкім раёне былі распаўсюджаны кросны гарызантальнага тыпу. Яны мелі прыблізна аднолькавую канструкцыю і дазвалялі ткаць палатно шырынёй прыкладна 60 см.

У працэсе падрыхтоўкі да прадзення ў сценах хаты па іх даўжыні забівалі драўляныя колікі. Даўжыня сцяны называлася «губкай». Ніткі асновы дзяліліся на пасмы, у кожнай пасме было па 12 пар нiтак. Па колькасці пасмаў вызначалася шырыня палатна: на ручнік ішло 5 пасмаў, на іншае – 10-12 пасмаў. «Губкі» ў кожнай хаце былі сваёй даўжыні – таксама як і хаты. За дзень гаспадыня звычайна ткала «губку» – 4-6 пагонных метраў палатна.

Тканіна рабілася з ільну (палатно), воўны (сукно) і камбінаваная: лён – аснова, воўна – уток (паўсукно). Гатовая тканіна мела шэры ці белы колер і пры неабходнасці фарбавалася. На Асіповіччыне існаваў цікавы спосаб фарбавання: тканіну пэўны час трымалі ў кіпячым адвары кветак мучана (багуну), пасля чаго клалі ў балотную руду – іржу. У выніку тканіна фарбавалася ў трывалы чорны колер.

Звычайна самаробнай тканіны хапала толькі на ўласныя патрэбы сям’і. 3 яе шылі адзенне, предметы хатняга і рытуальнага ўжытку – абрусы, ручнікі, дываны, посцілкі, коўдры і інш.

Гатовыя рэчы, асабліва святочныя, кожная гаспадыня старалася аздобіць адмет-най вышыўкай, карункамі, аплікацыяй.

Хатнімі заняткамі мужчын былі: віццё вяровак, выраб прадметаў дамашняга ўжытку, пляценне. Матэрыялы для гэтых спраў выкарыстоўваліся самыя розныя.

Найболын шырока прымяняліся луб і лыка. 3 іх рабілі абутак – лапці, ёмістасці для збору грыбоў і ягад (набіркі), карабы для сыпучых прадуктаў, карпусы сітаў.

Святочны ручнік канца XIX ст. 3 фондаў краязнаўчага музея Дараганаўскай СШ.

Ручнік работы А.Г.Філяёнчык, в. Каўгары, 1980-я гады.

Шмат рэчаў плялі з лазы – у першую чаргу разнастайныя кашы і рыбалоўныя прылады. 3 лазы рабілі таксама прыстасаванні для асвятлення, так званыя лучніцы: конусападобны каркас, сплецены з лазовых прутоў, абмазваўся глінай, знізу да яго мацавалася жароўня, на якой распальвалася невялікае вогнішча. Лучніцу прывязвалі вяроўкамі да столі.

Павагай карысталася бяроста – матэрыял амаль універсальны. 3 яе рабілі му-зычныя інструменты (пастуховыя трубы, якія давалі вельмі чысты і моцны гук), плялі непрамакальныя шротніцы, у якіх паляўнічыя трымалі порах. Да таго ж з бяросты рабілі вельмі карыснае для

672 страница

селяніна рэчыва — дзёгаць. Ім і колы мазалі, і лячыліся, і скуры выраблялі.

3 саломы пляліся капелюшы, дзіцячыя цацкі, жаночыя ўпрыгожанні і рэчы, якія мелі магічнае значэнне, у прыватнасці «павукі». Саламяны «павук» вісеў амаль у кожнай хаце. Лічылася, што ён забірае на сябе грахі. Раз-пораз стары «павук» спальваўся (разам з грахамі), а на яго месца чапляўся новы – чысты. 3 саломы рабілі і стрэхі. Добра зробленая саламяная страха не працякала некалькі гадоў. Уз-доўж Пцічы для пакрыцця стрэх ужываўся таксама і чарот.

Багатая лясістаць Асіповіцкага раёна спрыяла развіццю разнастайных лясных рамёстваў і промыслаў.

У лесе сяляне развешвалі борці – прымітыўныя пчаліныя вуллі-калоды, збіралі ягады, грыбы, бярозавы сок, лекавыя расліны, палявалі.

Лес да таго ж быў надзейнай крыніцай грашовага прыбытку. Усе адыходныя промыслы асіповіцкага селяніна так ці інакш былі звязаны з лесараспрацоўкай. Высечка, перавозка, распілоўка, выраб драўнянага вугалю, паташу, выганка дзёгцю, сплаў плытоў – вось традыцыйны набор адыходных сялянскіх промыслаў на працягу стагоддзяў.

Развіццё адыходнай дзейнасці на Асіповіччыне мела адметныя лакальныя асаблівасці. Калі на поўначы яна існавала здаўна (ва ўсякім разе ўжо ў XVII ст. мясцовыя сяляне наймаліся на лесараспрацоўку ў басейне р. Свіслач), то на поўдні, у паселішчах уздоўж Пцічы, амаль да канца XIX ст. лічылася вялікім сорамам прадаваць сваю працу.

Росквіт адыходных промыслаў прыйшоўся на пачатак XIX ст. У гэты час ішло актыўнае будаўніцтва Чарнаморскага флоту, што патрабавала вялікага прытоку драўніны.

У гэты перыяд лесараспрацоўкі на Асіповіччыне вяліся хуткімі тэмпамі. Падрыхтаваная драўніна сплаўлялася па рэках у Дняпро і далей – аж да верфяў на Чарнаморскім узбярэжжы.

Сплаў плытоў быў справай адказнай і складанай. Далёкі шлях да мора, а потым пешшу назад патрабаваў асаблівых якасцей – у плытагоны ішлі самыя дужыя, спрытныя і кемлівыя сяляне. Падарожжа, безумоўна, пашырала іх кругагляд, дазваляла пазнаёміцца з жыццём у іншых мясцінах і, магчыма, пераняць нешта карыснае. Таму не дзіўна, што плытагонаў вельмі паважалі аднавяскоўцы.

Яшчэ адзін узлёт у адыходных промыслах меў месца ў час будаўніцтва чыгунак. Сяляне ахвотна наймаліся працаваць землякопамі, цеслярамі, возчыкамі, паколькі праца на пракладцы чыгуначнага палатна добра аплачвалася.

Вядзенне паўнатуральнай гаспадаркі патрабавала ад кожнага селяніна пэўнага ўніверсалізму – умення выконваць большасць рамесніцкіх спраў самастойна. Кожны селянін быў добрым цесляром. Мог скласці з бярвенняў зруб, зрабіць большасць патрэбных у гаспадарцы прыстасаванняў (літаральна ад сахі да мышалоўкі), трымаць у «сапраўдным» стане металічныя рэчы, пры неабходнасці адрамантаваць конскую вупраж ці скураны абутак…

I ўсё ж без паслуг больш спрактыкаваных рамеснікаў, якія мелі спецыяльны інструмент, селяніну абысціся было складана. Развіццё сялянскай гаспадаркі стварала ўсё большую патрэбу ў рамесніцкіх вырабах. Таму колькасць саматуж-ных спецыялістаў увесь час узрастала. Традыцыя ж перадачы ведаў і вопыту ад бацькоў дзецям вяла да канцэнтрацыі рамеснікаў у буйных вёсках.

У мястэчку Свіслач, напрыклад, майстравалі лодкі, у Пагарэлым, Вязычыне, Ясені шылі конскую вупраж. Калёсны промысел існаваў у Карытным, Ясені, Пагарэлым і іншых вёсках. Мясцовыя майстры рабілі ўсе сродкі гужавога тран-спарту (калёсы, сані, павозкі) і найбольш складаныя іх часткі (колы, палазы, дугі, ярмы).

673 страница

Шырока былі распаўсюджаны дрэваапрацоўчыя рамёствы. Найбольш склада-ным сярод іх было, безумоўна, бондарства: выраб герметычных ёмістасцей з набору асобных клёпак патрабаваў высокай кваліфікацыі. Попыт на бандарныя вырабы быў заўсёды вялікі. Нават у пачатку XX ст. яны з’яўляліся асноўным відам тары для сыпучых і вадкіх прадуктаў у сялянскай гаспадарцы. Бондары рабілі розныя па памерах і прызначэнні бочкі, у тым ліку і вялікія, аб’ёмам да 2 м3, а таксама «сыпнікі» – зручныя сховішчы для збожжа, вёдры, цэбры, маслабойкі, біклагі, дзежы і іншае. Асаблівага ўмельства ад бондара паграбаваў выраб посуду для захоўвання мёду. Далёка не ўсе майстры маглі так шчыльна падагнаць клёпкі, каб больш цякучы, чым вада, мёд не прасочваўся праз стыкі.

Рабілі бондары і дзяўбаныя ёмістасці – ступы, ночвы, каўшы, талеркі, невялікія бочачкі – ліпаўкі і сальніцы (у першых захоўвалі мёд, у другіх – соль і цукар).

У многіх вёсках развівалася сталярства. Звычайна сталяры рабілі рэчы, неаб-ходныя для сялянскага ўжытку: куфэркі, лыжкі, канапы, калыскі (“зыбкі”), сталярку, калаўроты, кросны. Добры сталяр мог справіцца і з больш далікатнай справай – зрабіць, напрыклад, цымбалы ці балалайку. Мясцовыя памешчыкі таксама ахвотна карысталіся паслугамі вясковых рамеснікаў-саматужнікаў і заказвалі ім упрыгожаныя адмысловай разьбой шафы, крэслы, сталы і іншую мэблю.

Паважанай асобай у вёсцы быў каваль. Ён, без перабольшання, забяспечваў працаздольнасць усіх навакольных сялянскіх гаспадарак: падкоўваў коней, акоўваў колы і палазы саней, вырабляў металічны інструменг – сярпы, сякеры, пілы, нажы, лапаты, косы, нажніцы і шмат іншых патрэбных рэчаў.

Звычайна кавалі меліся ў вёсках, каля якіх знаходзілася дастаткова кавальскай сыравіны – балотнай руды. Засталася памяць аб кавалях у вёсках Ясень, Крамок, Вязаўніца, Краі і мястэчку Халуі (цяпер в. Ліпень) і інш.

3 іншых рамёстваў атрымала развіццё ў першую чаргу гарбарства. Ім займаліся рамеснікі амаль ва ўсіх буйных вёсках.

Традыцыйны выраб скур складаўся з некалькіх аперацый. Спачатку скуры размочваліся, адмываліся ад бруду і мяздрыліся (ачышчаліся ад часцінак мяса і тлушчу) спецыяльным нажом-мездраком на выпуклай лаве-аполку. На ёй гарбар сядзеў верхам, нібы на кані, адсюль і трапная назва гэтай прылады – «кабыла». Далей скура нацягвалася на драўляную раму і абястлушчвалася некалькі разоў

 674 страница

абмазвалася глінай і ставілася на сонца. Гліна высыхала і ўбірала ў сябе растоплены скураны тлушч.

Калі трэба было зняць валасяное покрыва, скуры «залілі», трымалі некалькі дзён у канцэнтраваным растворы попелу, пасля чаго валасы лёгка здымаліся.

Абястлушчаныя скуры змазвалі дзёгцем і разміналі да мяккасці. «Лёгкія» скуры (аўчынныя і казловыя) мяліся рукамі, «цяжкія» (валовыя, бычыныя, конскія) на круку – моцнай металічнай скабе, замацаванай на бэльцы ў столі.

На крук чапляліся папярэдне парэзаныя на палосы і звязаныя ўнізе паміж сабой скуры, а потым моцна скручваліся драўлянымі рычагамі — «мяламі». Звычайна «мялы» круцілі 4 чалавекі. Гэта была вельмі цяжкая праца.

На гэтым выраб скуры лічыўся завершаным. Атрымлівалася так званая сыра-мяць. Яна звычайна не фарбавалася і мела белы колер.

Пачынаючы з XIX ст. скуры пачалі дубіць – вымочваць некалькі тыдняў у адвары дубовай кары. Дубленне вялося ў вялікіх бочках аб’ёмам у 1-2 м3, якія для зручнасці ўкопваліся ў зямлю.

Дубленыя скуры, у адрозненне ад сырамятных, не баяліся вільгаці, былі больш трывалыя і мелі прыемны рудавата-жоўты колер. 3 сырамяці на Асіповіччыне звычайна шылі кажухі, шапкі-аблавухі і вушанкі, плялі бізуны.

Дубленыя скуры ішлі на конскую вупраж і абутак – боты і скураныя лапці-хадакі.

Наогул якасць вырабу скур была не высокая і магла задаволіць толькі не вельмі заможных мясцовых сялян.

Ганчарства, звычайнае для ўсіх рэгіёнаў Беларусі рамяство, на Асіповіччыне не набыло шырокага размаху па прычыне адсутнасці якаснай гліны. Ганчары, як правіла, працавалі ў буйных паселішчах – Халуі (Ліпень), Ясень, Цэль, Свіслач. Недалёка ад Жорнаўкі, дзе паблізу мелася радовішча якаснай гліны, у XVIII- XIX ст. існаваў невялікі завод па вырабе цэглы.

Галоўнай задачай кожнага рамесніка быў, відавочна, прыбытковы збыт уласнай прадукцыі. Таму кавалі, сталяры і калеснікі працавалі звычайна па папярэдняй дамове. Шаўцы, краўцы, валюшнікі, часам гарбары хадзілі па вёсках і прапаноўвалі свае паслугі. Але галоўным месцам тавараабароту быў кірмаш. У XIX ст. існавала некалькі кірмашоў, галоўнымі з якіх былі Свіслацкі, Зборскі, Пагарэльскі, Каменіцкі і Тарасавіцкі.

3 адкрыццём чыгункі кірмаш пачаў праводзіцца і ў Асіповічах. Паступова роля Асіповіцкага кірмашу ўзрастала. У 1920-я гады ён стаў галоўным месцам збыту рамесніцкіх вырабаў.

Рост заможнасці сялянства, развіццё прамысловасці і транспарту з 2-й паловы XIX ст. садзейнічалі ўваходу ў сялянскі побыт адносна больш якасных і зручных фабрычных вырабаў і паступоваму адміранню працаёмкіх рамёстваў. Тым не менш, нават у 1920-1930-я гады значпая частка патрэб сялянства задавальнялася рэчамі ўласнай ці саматужна-рамесніцкай вытворчасці. У тыя часы сярод рамеснікаў сустракаліся сапраўдныя самародкі, накшталт жорнаўскага цесляра Пятра Лянёўскага, які рабіў драўляныя малатарні, шматрадныя сеялкі, удасканаліў канструкцыю маслабойкі, секача і іншых сельскагаспадарчых прылад.

У наш час існаванне рамёстваў хоць і не спынілася поўнасцю, але ў большасці выпадкаў мае аматарскі характар.

Паводле звестак Асіповіцкага цэнтра народных рамёстваў, традыцыйнымі народнымі рамёствамі ў 2000 г. у раёне займаліся 106 чалавек, у тым ліку бондарствам – 1, ганчарствам і керамікай – 2, разьбой па дрэве – 18, пляценнем з лазы – 15, вязанием карунак – 5, саломапляценнем – 5, вышыўкай – 47, ткацтвам – 13.

Некаторыя народныя ўмельцы дасягнулі ў сваёй творчасці выдатных вынікаў і сталі сапраўднымі майстрамі. Паспяхова працягваюць справу дзядоў і прадзедаў ткачыхі З.Я.Пінчук (в. Дараганава), М.А.Бурак (в. Прудзішча), М.Каданчык (в. Майсеевічы), вяжа карункі В.М.Кароткая (в. Ліпень). Цудоўныя ўзоры рэжуць па дрэве Ю.Ф.Чарноў (в. Лапічы), В.Б.Ліхадзіеўскі (в. Дараганава). Е.У.Касцян з р.п. Татарка не толькі сама займаецца пляценнем з жытняй саломы, але і перадае свой вопыт удзельнікам студыі саломапляцення, кіраўніком якой яна з’яўляецца. У в. Краснае існуе студыя лозапляцення, якую доўгі час узначальваў сапраўдны майстар – залатыя рукі А.Н.Андрыевіч. Зробленыя ў студыі рэчы

675 страница (окончание)

  • посуд, кашы, мэбля і іншае – славяцда па ўсёй Магілёўшчыне.

За поспехі ў захаванні і развіцці нацыянальных традыцый лозапляцення студыя атрымала ганаровае званне народнай.

Местные власти, учреждения культуры и образования не оставляют без внимания развитие народных талантов. Вошло в практику проведение районных выставок и ярмарок, на которых представлены изделия опытных мастеров и тех, кто еще только начинает свой творческий путь.

Методическую помощь мастерам оказывает районный Центр народных ремесел, в созданных при сельских Домах культуры студиях проводится целенаправленная работа по сохранению и развитию традиций народных умельцев.

Народные ремесла Осиповичского района

https://vk.com/id_rcnr

В школах района создана сеть кружков, в которых молодежь знакомится с приемами резьбы по дереву, плетением из лозы и соломы, вышивкой.

Много внимания сохранению народного опыта уделяет краеведческий музей Дарагановской СШ. В его экспозиции собрана большая коллекция предметов, сделанных руками наших земляков – предков и современников.