654 страница
НАРОДНЫЕ КОЛЛЕКТИВЫ ОСИПОВИЧСКОГО РАЙОНА
Ансамбль беларускай песні «Вязанка» Вяззеўскага сельскага Дома культуры. Створаны ў 1986 г., званне народнага прысвоена ў 2000 г. Кіраўнік М.Г.Забаўскі. Больш за 100 аўтэнтычных узораў беларускіх народных песень, што бытуюць у вёсках Асіповіцкага і суседняга Клічаўскага раёнаў, запісана ўдзельнікамі ансамбля. Паступова яны ўключаюцца ў рэпертуар калектыву, аснову якога складаюць творы на 3-4 галасы з элементамі харэаграфіі, а таксама народныя абрады «Радзіны», «Заручыны», тэатралізаваныя народна-святочныя прадстаўленні «Каляды», «Гуканне вясны», «Сёмуха», «Купалле», «Зажынкі». Калектыў неаднойчы ўдзельнічаў у фестывалях і конкурсах, іншых культурных мерапрыемствах; толькі за 1999 г. ім дадзена 46 канцэртаў для жыхароў Асіповіцкага раёна.
Народны аматарскі тэатр Асіповіцкага раённага цэнтра культуры. Створаны ў 1989 г. на базе драматычнага гуртка, які існаваў з пачатку 1970-х гадоў. Званне народнага прысвоена ў 1995 г. Кіраўнік Н.А.Дрозд (з 1989). У 1990 г. створана аматарскае тэатральнае аб’яднанне. У рэпертуары п’есы «Прымакі» і «Паўлінка» Я.Купалы, «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка, «А зоры (золкі) тут ціхія» Б.Васільева, «Печка на коле» Н.Сямёнавай, «Збянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча, «Ветрагоны» У.Галубка і інш.
Народны ансамбль беларускай народная песні і музыкі «Люлечка». Створаны ў 1988 г.; званне народнага прысвоена ў 1991 г. Кіраўнік В.І.Давідовіч. У рэпертуары беларускія народныя песні і інструментальныя творы беларускіх народных песень і найгрышаў. Ансамбль – лаўрэат II фестывалю беларускай музыкі і песні, прысвечанага 500-годдзю з дня нараджэння Ф.Скарыны, удзельнік рэспубліканскага фестывалю «Гучаць цымбалы і гармонік» у г. Паставы, Міжнароднага фальклорнага фестывалю ў Рэспубліцы Малдова.
Народны ансамбль сучаснага эстраднага танца «Капрыз» Асіповіцкага раённага цэнтра культуры. Створаны ў 1994 г., званне народнага прысвоена ў 1999 г. Кіраўнік Д.У.Шатанава. Аб’ядноўвае 30 юнакоў і дзяўчат ва ўзросце да 18 гадоў. Ставіць сабе за мэту прапаганду сучаснай эстраднай творчасці. У рэпертуары 34 нацыянальныя беларускія танцы. «Капрыз» – лаўрэат гарадскіх конкурсаў эстраднага танца, раённых фестываляў народнага мастацтва. У жніўні 1998 г. стаў фіналістам рэспубліканскага тэлефестывалю «Залатыя ключы». Гастралюе па гарадах Беларусі. Пры ансамблі працуе дзіцячая студыя эстраднага танца «Асарці».
Народны духавы аркестр аддзела культуры Асіповіцкага райвыканкома. Створаны ў 1982 г., званне народнага прысвоена ў 1998 г. Кіраўнік С.І.Ашэйчык. Аб’ядноўвае 22 музыканты. Аркестр – пастаянны ўдзельнік свят, афіцыйных і культурна-масавых мерапрыемстваў. Выступае на раённых і абласных фестывалях, конкурсах і аглядах мастацкай самадзейнасці, вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. У 1997 г. стаў дыпламантам
655 страница
абласнога агляду духавых аркестраў, а ў 1998 г. лаўрэатам першага рэспублікан-скага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня».
Народны хор ветэранаў вайны і працы Асіповіцкага раённага цэнтра культуры. Створаны ў 1985 г., званне народнага прысвоена ў 1986 г. Кіраўнік Л.У.Грынько. Арганізатары хору – ветэраны вайны П.С.Санковіч і М.С.Сідоранка, першыя ўдзельнікі – Ф.І.Давыдаў, М.М.Касічкін, І.І.Хічэўскі, Н.Н.Хічэўская, Р.І.Іваноў, І.І.Цвырко, А.Ф.Жывоў, І.Л.Доўгаль, В.М.Ермакова, А.М.Цяцерын. Хор часта выступае на канцэртных пляцоўках, у дамах культуры і клубах раёна, а таксама
656 страница
ў Бабруйску, Мінску, Магілёве, суседніх раёнах. З’яўляецца лаўрэатам 2-га і 3-га рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці «Не старэюць душой ветэраны».
Народны цымбальны аркестр Асіповіцкага раённага цэнтра культуры. Створаны ў 1951 г., званне народнага прысвоена ў1965 г. Кіраўнік А.А.Яршоў. Ініцыятарам стварэння аркестра на базе інструментальнага квартэта сям’і Барадаўка быў дырэктар РДК А.М.Цяцерын. У 1960 г. аркестр стаў удзельнікам заключнага канцэрта рэспубліканскага агляду мастацкай самадзейнасці ў Мінску. Калектыў бярэ ўдзел ва ўсіх раённых і абласных аглядах, фестывалях і конкурсах. У 1965 і 1974 гг. выступаў у Маскве на ВДНГ СССР, дзе кіраўнік аркестра М.С.Філатаў быў удастоены сярэбранага медаля.
Студыя лозапляцення калектыву дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раённага Цэнтра рамёстваў. Узнікла ў 1995 г. як гурток лозапляцення (заснаваў Л.М.Андрыевіч, з 2001 г. кіраўнік У.І.Слабоднік), у 1998 г. пераўтвораны ў студыю пры Красненскім СДК. Калектыў студыі – ўдзельнік першага рэспубліканскага свята лозапляцення, абласной выстаўкі «Традыцыйныя ўзоры» і інш. Званне народнага прысвоена ў 1997 г.
Фальклорны ансамбль «Вечарынка» Ялізаўскага сельскага Дома культуры. Створаны ў 1974 г., званне народнага прысвоена ў 1995 г. Кіраўнік Д.У.Рабава. Аб’ядноўвае рабочых, служачых, пенсіянераў (21 чалавек) р.п. Ялізава. У рэпер-туары – беларускія народныя абрадавыя і святочныя песні. Ансамбль з’яўляецца
657 страница
лаўрэатам і дыпламантам II Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці, удзельнічае ва ўсіх аглядах мастацкай самадзейнасці.
Фальклорны ансамбль «Вяселле» Каўгарскага сельскага Дома культуры. Створаны ў 1978 г., званне народнага прысвоена ў 1991 г. Кіраўнік А.Ф.Цімашэнка. Аб’ядноўвае рабочых і служачых калгаса “Каўгарскі” (20 чалавек). Ансамбль ставіць сабе за мэту прапаганду лепшых узораў народнай творчасці. У рэпертуары старадаўнія беларускія песні (карагодныя, вясельныя, жартаўлівыя), а таксама праграма «Запрашаем на вячоркі». Калектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам раённых і сельскіх культурна-масавых мерапремстваў, розных свят, выступае ў Старых Дарогах, Глуску, Бабруйску, Пухавічах і іншых населеных пунктах.
Хор народнай песні Вязаўніцкага сельскага Дома культуры. Створаны ў 1985 г., званне народнага прысвоена ў 1994 г. Кіраўнік Ю.І Камісараў. Аб’ядноўвае больш за 30 чалавек. У рэпертуары каля 50 беларускіх народных песень, якія неаднаразова запісваліся на Беларускім радыё, гучалі ў абласной перадачы “Спадчына”. Калектыў выступае не толькі ў Асіповіцкім раёне, але і ў розных кутках Магілёўскай вобл., суседніх раёнах Мінскай вобл.