130 страница
УТРО ДЕРЕВНИ
Дробная, разрозненая сялянская гаспадарка страчвала свае магчымасці далейшага ўздыму. Вёска гармазіла развіццё сацыялістычнага будаўніцтва. Партыя заклікала сялянства да стварэння калгасаў і саўгасаў на добраахвотных пачатках. Падрыхтоўчая работа да калектывізацыі вялася і на Асіповіччыне. 25 сакавіка 1928 г. адбылася раённая нарада прадстаўнікоў беднаты. 56 дэлегатаў прынялі ў ёй удзел. Па сваім жаданні прыехалі на лараду Аляксандр Адамавіч Ерка з в. Смык-Слабада, Вера Ягораўна Шпак з в. Ворча, Аляксей Іванавіч Сабела з в. Зборск, Аляксандр Міхайлавіч Раковіч з в. Таўсцец, Мікіта Данілавіч Чыгілейчык з в. Вярэйцы Зборскага сельсавета.
Нарада разгледзела некаторыя пытанні далейшай работы ў вёсцы, якія выцякалі з рашэнняў партыйнага з’езда, задачы пасяўной кампаніі.
Аднак утварэнне калектыўных гаспадарак пачыналася з восені. Раённая партканферэнцыя, якая адбылася 16 лістапада 1928 г., адзначала, што ў в. Вялікая Грава на зямлі працоўнага карыстання арганізавана сельскагаспадарчая арцель з 6 прыватных гаспадарак. Праведзена падрыхтоўчая работа да арганізацыі яшчэ дзвюх арцелей: у в. Вяззе на зямлі працоўнага карыстання і ў в. Бярозавая Града. Створаны два машынныя таварыствы ў н. Кляпчаны Мост і в. Бортнае.
Праз год з’явілася яшчэ 10 сельскагаспадарчых арцелей, якія аб’ядналі 145 сялянскіх гаспадарак. Прыбавілася 1500 гекгараў зямлі, якую сталі апрацоўваць калектыўна.
Людзі бачылі перавагу калгасных гаспадарак. Утвараліся новыя сельгасарцелі. Да вясны 1933 г. іх было ўжо 105. 1600 сялянскіх гаспадарак сталі жыць па-новаму. У сярэднім на двор калгаснікаў прыпадала 8 га зямлі, а ўласніка-аднаасобніка – па 3,5 га.
Дзяржава аказвала дапамогу створаным калектыўным гаспадаркам. Ім адпусцілі 900 тыс. руб. на набыццё жывёлы, інвентару, насення.
9 сакавіка 1933 г. калгаснікаў-ударнікаў вітаў раённы злёт. Скупыя радкі колішніх характарыстык даюць уяўленне аб першапраходцах, піянерах калгаснага ладу.
131 страница
Сярод іх – Надзея Герасімчык з калгаса «Авангард» Зборскага сельсавета. Да ўступлення ў калгас была бяднячкай. З першых дзён калектыўнага жыцця праявіла сябе як лепшая працаўніца, стала ўдарніцай.
Па-ўдарнаму працаваў камсамолец Аляксей Дземідовіч у калгасе «Трактар» Градзянскага сельсавета. Першым уступіў у калектыўную гаспадарку.
У ліку 128 дэлегатаў злёту былі старшыні калгаса «Новы шлях» Дзераўцоўскага сельсавета Клаўдзія Кароўчанка, калгаснік калгаса «Чырвоная слабада» Верайцоўскага сельсавета Іван Малахаў, старшыня калгаса «Слава» Пагарэльскага сельсавета, сакратар партячэйкі Аляксей Паляшчук.
Потым яны былі абраны на Усебеларускі злёт калгаснікаў-ударнікаў.
Раніца вёскі наступіла. Калектыўнае жыццё наладжвалася. У створаныя калгасы ўлівалася ўсё большая і большая колькасць сялян. Дробныя арцелі аб’ядноўваліся. У 1935 г. зліліся ў адзін калгасы «Ударнік» і «Селькор» Зборскага сельсавета, імя Калініна і імя Галадзеда Дзераўцоўскага, імя Варашылава і імя Ільіча Ліпеньскага, «16-годдзя Кастрычніка» і «Перамога» Замошскага, «Чырвоны колас» і імя Дзяржынскага Карытненскага сельсавета і г. д. У ліку буйнейшых сельгасарцелей былі: «Новая ніва», у якой працавалі 166 чалавек і мелася 417 га зямлі, «Усход» 133 чалавекі і 590 га зямлі, «Камунар» – 102 чалавекі і 595 га зямлі.
У красавіку 1938 г. з 7128 сялянскіх гаспадарак у калгасы аб’ядналася 6077. 99 калгасаў мелі 25075 га ворнай зямлі і 14779 га сенажацей, 82 малочнатаварныя, 64 – свінагадоўчыя, 63 – авечкагадоўчыя фермы. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы вырасла да 8913 галоў, свіней – 3915, авечак – 2344, коней – 4289 галоў. На машынна-трактарных станцыях раёна працавала 47 трактароў.
СТАХАНОВЦЫ ОСИПОВИЧСКОЙ ЗЕМЛИ
Краіна будавалася. Драўніну асіповіцкіх лясоў чакалі на многіх новабудоўлях. Рыхтаваць яе трэба было болей і болей. Ранейшыя метады лесараспрацоўкі не давалі магчымасць спраўляцца з выкананнем заданняў. Трэба было шукаць больш эфектыўныя. Дапамог вопыт знатнага лесаруба краіны з Архангельска тав. Гузіенкі. Першым яго на практыцы выкарыстаў стаханавец Дуброўскага лесапункта Васіль Антонавіч Гоцін. Калі да гэтага часу не было падзялення вытворчых аперацый па нарыхтоўцы драўніны, то звяно Гоціна, у склад якога ўвайшлі лесарубы Іосіф Антонавіч Вярыга, Ігнат Данілавіч Хамянок, Іван Фаміч Барысік, Пётр Мікалаевіч Лісаковіч і Леанід Паўлавіч Шкутко, прымяніла яго. Размеркаваўшы паміж сабой абавязкі, яны рэзка павялічылі прадукцыйнасць працы. 18 студзеня 1938 г. у першы дзень работы стаханаўскае звяно за 8 гадзін нарыхтавала 232 кубаметры драўніны. Дзённую норму калектыў выканаў на 483 працэнты.
Прыклад В.А.Гоціна распаўсюджваўся сярод лесанарыхтоўшчыкаў раёна з небывалай хуткасцю. З кожным днём павялічвалася колькасць звенняў і брыгад, якія працавалі па яго метадзе. Звяно Васіля Грышаковіча з Градзянскай аўтабазы па нарыхтоўцы асіны для запалак, вольхі і бярозы для вырабу фанеры, абадовага і піловачнага ясеня дзённую норму выканала на 650 працэнтаў. Звяно Зіновія Сугакі з Цэльскага лесапункта заданне выканала на 601 працэнт. Здабыткі новай арганізацыі працы былі захапляючымі. Асобныя звенні лесарубаў выконвалі за дзень па 10 і больш зменных нормаў.
Сіла стаханаўскага руху была ў яго масавасці. Для пашырэння метаду работы звяна В.А.Гоціна нарком лясной прамысловасці БССР тав. Гайсін прыняў рашэнне абагульніць вопыт і на базе Асіповіцкага леспрамгаса правесці
Усебеларускі злёт стаханаўцаў-лесарубаў і майстроў лесанарыхтоўчай прамысловасці. 23 студзеня 1938 г. у Асіповічах адбыўся гэты злёт.
За праяўлены працоўны энтузіязм загадам наркома лясной прамысловасці БССР звяно В.А.Гоціна было адзначана прэміяй у 3000 руб. Гоцін прадстаўлены да ўзнагароды знакам «Ганароваму работніку лесапрамысловасці».
РАДЗІМА СЛАВІЛА РУПЛІВЫХ
У 1937-1939 гг. працаўнікі калгасаў спаборнічалі за права ўдзелу ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы. У 1940 г. яна адбылася. Хочацца нагадаць стаханаўцаў таго часу, першапраходцаў калгаснага руху.
132 страница
Аб іх сумленнай працы забываць нельга. Іх дасягненні – яркая старонка слаўнага летапісу калектыўнага ўкладу ў грамадскае жыццё.
Ганаровая кніга Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі 1940 г. дае права расказаць аб руплівых майстрах палёў і фермаў.
Сярод 178 прозвішчаў асіпаўчан, якія навечна занесены ў Ганаровую кнігу галоўнай выстаўкі краіны, назавём асобныя.
Марфа Пятроўна Адынец, звеннявая калгаса «III Інтэрнацыянал», у сярэднім за 1938-1939 гг. дабілася ўраджаю бульбы па 314 цэнтнераў з плошчы 2 га.
Праскоўя Сцяпанаўна Астаповіч, загадчыца хаты-лабараторыі калгаса «Чырвоная слабада», у 1938 г. правяла 8 доследаў, арганізавала 4 звяны, узорна паставіла работу хаты-лабараторыі; у 1939 г. атрымала ўраджай; азімага жыта па 35,3 ц з гектара з плошчы 1,5 га, бульбы – па 293 ц з гектара. У сярэднім за 1938- 1939 гг. ва ўсім калгасе павысіўся ўраджай збожжавых у два разы.
Марыя Адамаўна Бяляўская, даярка калгаса «Чырвоны сцяг», дабілася надою малака па 1961 кг ад кожнай каровы мясцовай пароды.
Павел Ільевіч Баразна, старшыня калгаса «Новая Ніва». Да 1 студзеня 1940 г. калгас укамплектаваў тры жывёлагадоўчыя фермы: малочную з пагалоўем 55 кароў, авечкагадоўчую — 55 аўцаматак, свінагадоўчую – 11 свінаматак.
Сцяпан Міхайлавіч Булавацкі, даглядчык авечак калгаса «Камунар», дабіўся па атары авечак выхаду 132 ягнят у разліку на 100 матак і ярак; настрыгу воўны – 2,8 кг з авечкі.
Фаня Несцераўна Бычанок, загадчыца хаты-лабараторыі калгаса «Чырвоны барэц», дабілася ўраджаю грэчкі па 15,7 цэнтнера з плошчы 5 га.
Рыгор Максімавіч Вайцянкоў, сакратар РК КП(б)Б. У сярэднім за 1938 – 1939 гг. калгасы раёна атрымалі ўраджай: сена канюшыны па 26,6 ц з гектара, бульбы – па 118 ц.
Вікенцій Іванавіч Гайдучэня, брыгадзір калгаса «За ўраджай», дабіўся ўраджаю буракоў, бручкі і морквы па 483,5 ц з гектара, пладоў – 108 ц, захаваў дрэўцы маладога саду на 96 працэнтаў.
Міхаіл Рыгоравіч Гацман, даглядчык авечак калгаса «Перамога», дабіўся па атары авечак па 152 ягняці на 100 аўцаматак і ярак; настрыг воўны склаў 3,06 кг ад авечкі.
Ілья Сямёнавіч Гацура, звеннявы калгаса «Чырвоныя ўсходы», дабіўся ўраджаю бульбы па 312 ц з плошчы 2 га.
Зося Іванаўна Гінтава, член калгаса «Чырвоны сцяг», у 1938 г. перавыканала норму выпрацоўкі на 165 працэнтаў, у 1939 г. атрымала ўраджай аўса па 24,8 ц з плошчы 5 гектараў.
Дзмітрый Мікалаевіч Ясько, звеннявы калгаса «Усход», у сярэднім за 1938 – 1939 гг. атрымаў ураджай ячменю 26,9 ц з гектара.
Ганна Васільеўна Заблоцкая, цялятніца калгаса «Усход», дабілася сярэднясутачнай прывагі цялят мясцовай пароды да 6-месячнага ўзросту па 650 г пры поўным захаванні маладняку.
Анатолія Трафімаўна Задоля, свінарка калгаса «1 Мая», у сярэднім за 1938 – 1939 гг. вырасціла па 16,2 парасяці ў разліку ад свінаматкі.
Марфа Сямёнаўна Заяц, звеннявая калгаса «III Інтэрнацыянал», дабілася ўраджаю бульбы па 314 ц з гектара з плошчы 9,5 га.
Ганна Ігнатаўна Ліпская, свінарка калгаса «III Інтэрнацыянал», у 1938- 1939 гг. вырасціла па 18 парасят ад кожнай свінаматкі.
Ганна Іванаўна Рудая, член калгаса «Усход», дабілася ў сярэднім па 22,2 ц з гектара з плошчы 2,2 га.
Цярэнцій Карнеевіч Сядун, член калгаса «Сноп», атрымаў ураджай сена канюшыны па 65,5 ц з гектара.
Ганна Апанасаўна Сідаровіч, загадчыца фермаў калгаса імя Сталіна. Да 1 студзеня 1940 г. калгас укамплектаваў 3 жывёлага-доўчыя фермы: малочную – 101 карова, авечкагадоўчую 81 аўцаматка, свінагадоўчую – 18 свінаматак.
Павел Васільевіч Трацэўскі, адказны рэдактар раённай газеты «Калгасная праца». У 1938 г. газета апублікавала 68 артыкулаў па сельскай гаспадарцы і 37 артыкулаў спецыялістаў, у 1939 г. 35 артыкулаў па сельскай гаспадарцы, 40 артыкулаў спецыялістаў, 72 выступленні стаханаўцаў сельскагаспадарчай вытворчасці.
Фёдар Рыгоравіч Хамянок, брыгадзір калгаса «Чырвоны маяк», дабіўся ўраджаю сена на балоце па 44 ц з 10 га.
133 страница
Іван Міхайлавіч Чаропка, адказны за вырошчванне лёну калгаса «Чырвоны сцяг», дабіўся ўраджаю льновалакна па 6,5 ц, насення – па 7,5 ц з гектара з плошчы 5 га.
Іван Казіміравіч Шыманскі, звеннявы калгаса «Чырвоны сцяг», у 1938 г. выпрацаваў 443 працадні; у 1939 г. атрымаў з 5 га па 24,8 ц аўса.
Сцяпан Кузьміч Яноўскі, звеннявы калгаса «Усход», дабіўся ўраджаю сена канюшыпы па 57 ц з гектара на 24 га.
У Ганаровую кнігу Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі 1940 г. занесены Асіповіцкі раён. Сельскія працаўнікі яго ў сярэднім за 1937-1939 гг. атрымалі ўраджай бульбы па 118 ц з гектара, сена канюшыны па 27,3 ц.
Па выніках работы за 1937-1939 гг. многія калгасы і калектывы фермаў сталі ўдзельнікамі Усесаюзнай выстаўкі.
Запаветы Леніна. 1967.
6,12,25,30 кастр., 2 ліст.