
Такая обширная тема “Осиповичское гетто” в печатной книге “Память” была размещена всего на 2 страницах (200-201) и включала лишь фрагменты воспоминаний узницы этого гетто Утевской Александры (Сарры) Григорьевны:

Осиповичское гетто
(из воспоминаний Александры (Сары) Григорьевны Утевской, бывшей узницы гетто)
Яўрэйскае гета ў Асіповічах было створана акупантамі ў пачатку ліпеня 1941 г. Для гэгага быў адведзены раён у паўднёвай частцы горада – ад вуліцы Р.Люксембург да вуліцы В.Харужай. Жыхары яўрэйскай нацыянальнасці, якія жылі ў паўночнай частцы і іншых месцах горада, былі пераселены ў гэты раён на вуліцы Акцябрскую і Прамысловую (цяпер Голанта). У дамах на гэтых вуліцах былі пабудаваны двух’ярусныя нары, на якіх у вялікай цясноце спалі людзі.
У акупіраваным горадзе жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці заставалася прыкладна чалавек 430 – 450. Пры гега быў арганізаваны «юдэнрат» (яўрэйскі савет). Гэты савет складаўся з грох чалавек. Адным з іх быў Афроім Хаўкін, які да вайны працаваў галоўным бухгалтарам ваенгандлю, а потым райзага, астатніх не помню. Яны былі прызначаны нямецкай камендатурай па рэкамендацыі бургамістра горада Гараніна, які да вайны працаваў тэхнікамбудаўніком Упраўлення ваенна-будаўнічых работ № 76 у г. Асіповічы. У чым заключалася работа «юдэнрата», я не ведала, але помню, што яго члены па заданні нямецкага начальніка гета праводзілі рэгістрацыю яўрэяў.
Начальнікам паліцыі быў Французенка, які да вайны працаваў начальнікам пашпартнага стала ў райаддзеле міліцыі.
У раён гета ўваходзілі вуліцы Камуністычная, Чумакова, Акцябрская, Горкага, Рабоча-сялянская, Сядых (былая Палявая), Калініна і Сярова ад вуліцы Р.Люксембург да вуліцы В.Харужай і поўнасцю вуліцы К.Лібкнехта, Абросімава (былая Чырвонаармейская), Сацыялістычная, Рэвалюцыйная, К. Маркса, Голанта, Касмічная.
Жыхары іншых нацыянальнасцей з гэтага раёна не былі пераселены. Гэта дапамагала яўрэям не памерці з голаду, таму што яны мелі магчымасць выменьваць рэчы на харчаванне. У горадзе была ўведзена картачная сістэма, па картках выдавалі на дзень па 100 г хлеба.
Яўрэі абавязаны былі насіць на левым баку грудзей і спіны жоўтыя латы круглай формы дыяметрам 8 10 см, ім было забаронена наведваць грамадскія месцы: базары, кіно, навучаць дзяцей у школе і г.д. Забаронена было вітацца і весці размовы з беларускім насельніцтвам, хадзіць па тратуарах, выходзіць за межы граніц гета, на вуліцах збірацца болын чым па тры чалавекі. За невыкананне ўсіх гэтых і іншых забарон пакаранне было адно – расстрэл.
Кожную раніцу працаздольнае насельніцтва з гета накіроўвалі на цяжкую фізічную працу па разборцы разбураных казарм, дамоў, на чыгуначную станцыю і іншыя аб’екты.
11 кастрычніка 1941 г. пад выглядам адпраўкі на работы ўсё дарослае працаздольнае насельніцтва гета было загнана ў паўднёвы ваенны гарадок і там расстраляна. Ямы былі выкапаны загадзя. На пакуты, голад і холад былі астаўлены старыя і жанчыны з малымі дзецьмі, якія былі расстраляны 5 лютага 1942 г., усяго прыкладна 420 – 440 чалавек.
Такім чынам, пасля 5 лютага 1942 г. яўрэйскае гета было ліквідавана і «яўрэйскае пытанне» ў Асіповічах было вырашана канчаткова.
Материал из сетевой энциклопедии (Википедии) об Осиповичском гетто – ЧИТАТЬ ЗДЕСЬ
Видеоинтервью с А.Г.Утевской имеется в Музее Холокоста (США): https://collections.ushmm.org/search/catalog/irn510602
https://oralhistory-assets.ushmm.org/RG-50.378.0031.02.02.mp4