Освобождение Осиповичского района

296 страница

Беларуская наступальная аперацыя пад кодавай назвай «Баграціён», праведзеная войскамі 1,2, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў у перыяд з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 г., была адной з буйнейшых ваенных аперацый Чырвонай арміі ў мінулай вайне. Пераадольваючы супраціўленне ворага, войскі Чырвонай арміі пры актыўнай падтрымцы беларускіх партызан з тылу акружылі і разграмілі віцебскую і бабруйскую групоўкі гітлераўскіх армій «Цэнтр» і з 25 па 29 чэрвеня 1944 г. вызвалілі гарады Віцебск, Оршу, Магілёў, Асіповічы, Бабруйск, а 3 ліпеня – горад Мінск.

24 чэрвеня 1944 г. у 4 гадзіны 50 хвілін залпы рэактыўных мінамётаў паведамілі аб пачатку бітвы за вызваленне Беларусі на ўчастку парыцкай і жлобінскай груповак.

27 чэрвеня да 11 гадзін раніцы 69-я дывізія ва ўзаемадзеянні з 37-й гвардзейскай стралковай дывізіяй авалодала населеным пунктам Глуша, размешчаным на захад ад Бабруйска. Камандзір 18-га стралковага корпуса генерал-лейтэнант І.І. Іваноў вырашыў сіламі двух перадавых атрадаў, сфарміраваных з воінаў 37-й і 69-й стралковых дывізій, да канца дня авалодаць горадам Асіповічы.

У сваю чаргу камандзір 69-й дывізіі генерал-маёр І.І.Санкоўскі загадаў падпалкоўніку Р.Ф. Люлькову і начальніку штаба палка палкоўніку П.І.Старавойтаву ўзначаліць перадавы атрад дывізіі. Атрад быў умацаваны агнявымі сродкамі. 120-му стралковаму палку былі прыдадзены полк лёгкіх САУ пад камандаваннем падпалкоўніка Ложкіна, батальён пад камандаваннем капітана А.Н. Цыбізава, рота аўтаматчыкаў

297 страница

пад камандаваннем капітана С.В.Рубашкіна, сувязісты і сапёры. Баявы склад атрада быў размешчаны на машынах прыдадзеных часцей узмацнення і ў 15 гадзін фарсіраваным маршам рушыў на Асіповічы. Праехаўшы 2 км, ён абагнаў перадавы атрад 37-й гвардзейскай дывізіі, які выконваў марш пешым парадкам.

У 17 гадзін першым падышоў да Асіповіч перадавы атрад Люлькова. У горадзе было ціха: відаць, праціўнік не думаў адступаць.

Рота аўтаматчыкаў капітана Рубашкіна на самаходках, фарсіраваўшы раку Сінюю, рушыла да могілак на ўсходнюю ўскраіну горада. Першым уварваўся ў горад экіпаж самаходкі сяржанта Фёдара Дзідзенкі. Цераз 30 хвілін байцы далажылі, што імі захоплены тры немцы, якія паказалі, што ў горадзе войскаў няма, акрамя аховы складоў, чыгуначнай станцыі і дробных гаспадарчых труп.

Камандзір перадавога атрада падпалкоўнік Люлькоў вырашыў сходу авалодаць горадам. Ён загадаў першаму батальёну з самаходнай гарматай авалодаць складамі на паўднёва-заходняй ускраіне горада, другому батальёну наступаць у напрамку чыгуначнай станцыі і авалодаць ёю, трэцяму батальёну наступаць да цэнтра горада, ачысціць яго ад дробных груп праціўніка. Камандзірам батальёнаў было загадана аказаць дапамогу самаходным гарматам у фарсіраванні ракі Сіняй, артылерыстам і дывізіёну «кацюш» заняць агнявыя пазіцыі на правым беразе ракі Сіняй на ўскрайку лесу і быць гатовымі аказаць агнявую падтрымку наступаючым батальёнам па іх просьбе.

298 страница

Камандны пункт палка размясціўся на могілках на ўсходняй ускраіне горада.

Батальён маёра Н.А.Цыбізава і рота аўтамагчыкаў капітана С.В. Рубашкіна пры падтрымцы самаходнай артылерыі прарвалі абарону праціўніка на паўднёва-ўсходняй ускраіне Асіповіч і да семнаццаці гадзін занялі горад.

Вызваленню Асіповіч у многім садзейпічала 17-я ганкавая брыгада 1-га гвардзейскага Данскога ганкавага корпуса пад камандаваннем генерал-маёра М.Ф. Панова, які 27 чэрвеня абышоў горад Бабруйск з паўночнага захаду і перарэзаў шлях ад-ступлення з Бабруйска ворагу.

У васемнаццаць гадзін праціўнік зрабіў спробу выгнаць са станцыі Асіповічы два гружаныя таварныя эшалоны, але аргылерысты сваім агнём прымусілі паязды вярнуцца на станцыю. У горадзе гітлераўцаў амаль не засталося. Нешматлікая іх колькасць імкнулася ў Асіповічах выратаваць склады боепрыпасаў, абмундзіравання і харчавання 9-й нямецкай арміі. А палове восьмай вечара праціўнік імкнуўся з лесу падысці да складоў, але быў адкінуты артылерыстамі. У гэты час з боку Мінскай шашы група нямецкіх войскаў пачала наступление на чыгуначную станцыю, аднак таксама была адкінута на зыходныя пазіцыі сіламі батальёна маёра I.E.Рыжкова пры падтрымцы артылерыі.

Начальнік штаба 120-га стралковага палка палкоўнік П.І.Старавойтаў у гэты час далажыў камандзіру 69-й стралковай дывізіі, што полк з прыдадзенымі яму сродкамі і сіламі поўнасцю авалодаў горадам Асіповічы, але працягвае адбіваць атакі дробных груп праціўніка, якія імкнуцца авалодаць станцыяй і складамі.

Каля дваццаці гадзін 27 чэрвеня ў горад увайшоў перадавы атрад 37-й гвардзейскай дывізіі. Палкоўнік П.І.Старавойтаў далажыў аб становішчы ў горадзе. Месца размяшчэння войскаў дывізіі вызначылі на ўсход ад складоў, а ахову складоў перадалі 237-му стралковаму палку 69-й стралковай дывізіі.

А палове дзевятай гадзіны вечара камандзір палка Р.Ф. Люлькоў аддаў загад: перайсці да абароны горада і аказаць дапамогу другому батальёну, які абараняў чыгуначную станцыю.

У дваццаць тры гадзіны гітлераўцы ўзмацнілі па ёй агонь, і Старавойтаў загадаў «кацюшам» абсграляць праціўніка. Пасля аднаго залпа той замаўчаў. Да гэтага часу было захоплена ў палой каля ста салдат і афіцэраў ворага.

Раніцай 28 чэрвеня фашысты зноў адкрылі агонь па станцыі, аднак ён быў хутка падаўлены артылерыстамі, якія абаранялі горад. Да васьмі гадзін сілы 37-й гвардзейскай дывізіі ўступілі ў барацьбу з праціўнікам, што адступаў па Мінскай шашы і нава-кольных лясах. Неўзабаве ў горадзе і яго ваколіцах не было чуваць выстралаў, толькі гулі і гулі маторы: увесь дзень па дарогах па Баранавічы і Мінск ішлі войскі 18-га стралковага корпуса і іншыя часці 65-й арміі.

299 страница

Аднак хутка разведка данесла, што праціўнік назапашвае сілы ў лясах на ўсход ад Асіповіч.

Камандзір 69-й стралковай дывізіі паведаміў войскам, якія абаранялі Асіповічы, што з бабруйскага «катла» прарваліся каля трох тысяч нямецкіх салдат і рухаюцца яны па шашы ў бок Мінска. 3 мэтай падрыхтоўкі адпору ворагу войскі 69-й дывізіі і прыдадзеныя ёй часці ахапілі горад з усходняй ускраіны паўкальцом. Штаб 69-й стралковай дывізіі і штабы прыдадзеных сродкаў размясціліся на ўсходняй ускраіне Асіповіч на вуліцы Калгаснай.

У гэты час войскі 18-га стралковага корпуса пад камандаваннем генерал-лейтэнанга І.І. Іванова працягвалі рухацца і наступаць на Баранавічы.

Як і на парыцкім напрамку, так і на фронце 3-й і 48-й армій наступление пачалося 24 чэрвеня. Маршал Г.К.Жукаў прызнаваў, што гэтым арміям быў дадзены вельмі цяжкі ўчастак наступления. Прарыў абароны праціўніка адбываўся марудна. Камандуючы 1-м Беларускім фронтам прыняў прапанову камандуючага 3-й арміяй А.В.Гарбагава – нанесці ўдар 9-м танкавым корпусам пад камандаваннем генерал-маёра танкавых войскаў Б.С.Бахарава на поўнач з лясіста-балоцісгага раёна. Аперацыя ўдалася. Праціўнік быў адкінуты. Танкісты рухаліся да Бабруйска, адразаючы шлях адступлення немцаў па адзіным мосце цераз раку Бярэзіну. 26 чэрвеня мост быў у руках танкістаў. 9-ы танкавы корпус акружыў паўночна-заходнюю ўскраіну Бабруйска, а 1-ы Данскі гвардзейскі танкавы корпус над камандаваннем генерал-маёра М.Ф. Панова адрэзаў праціўніку шляхі адступлення на захад і быў перанацэлены на імклівае наступление на Мінск.

27 чэрвеня ў Бабруйску ўтварыўся «кацёл», у якім апынулася каля 40 тысяч нямецкіх салдат. У гэты дзень 65-й арміі было загадана наступаць на Асіповічы – Баранавічы, а 3-й арміі – на Мінск.

У гэты ж дзень на правым флангу фронту да ракі Бярэзіны (усходняй мяжы Асіповіцкага раёна) падышлі войскі 3-й арміі. 82-я Ярцаўская Чырванасцяжная ордэна Суворава і Кутузава стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра І.В. Пісарава павінна была фарсіраваць раку ў раёне вёсак Чучча, Няччо, рабочага пасёлка Ялізава, шклозавода «Кастрычнік» і вёскі Свіслач. На гэтым участку фронту 210-му (пад камандаваннем падпалкоўніка К.В.Барычэўскага), 250-му, 601-му стралковым, 146-му знішчальнаму-процітанкаваму, 1359-му зенітна-артылерыйскаму палкам належала пераадолець упартае супраціўленне адступаючага праціўніка. 356-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра М.Г.Макарава наступала па фронце справа.

У гэты час частка сіл 35-га нямецкага корпуса пад камандаваннем генерал-лейтэнанта фон Лютцаў прарвалася з бабруйскага «катла» і з групай да 6 тысяч чалавек, што прыбілася да іх, ад вёскі Сычкава павярнула на паўночны захад да шашы Магілёў – Мінск. Вораг ішоў наперад, не лічачыся са стратамі. Войскі 3-й арміі праяўлялі гераізм, стрымліваючы націск фашыстаў, азвярэлых ад безвыходнасці.

Узвод разведкі 82-й стралковай дывізіі пад камандаваннем старшага сяржанта А.А.Матросава перад наступлением атрымаў загад: пераправіцца цераз раку Бярэзіну, зайсці ў тыл ворага, захапіць мост цераз раку Свіслач, замацавацца і заняць абарону да прыходу асноўных сіл. У ноч з 26 на 27 чэрвеня разведчыкі на чале з Матросавым пераправіліся цераз Бярэзіну, з боем захапілі доты каля моста і арганізавалі кругавую абарону. Матросаў далажыў камандаванню аб выкананні загаду.

Неўзабаве адна за адной пайшлі агакі ворага. I хоць немцы неслі вялікія страты, але і ў разведчыкаў былі забітыя (загінуў радавы Міхаіл Кармалітаў). Старшы сяржант А.А.Матросаў, нягледзячы на цяжкасць становішча і страты, працягваў умела кіраваць боем. Байцы пад яго кіраўніцтвам мужна і стойка адбівалі атакі ля моста на працягу 18 гадзін. Разам з камандзірам гераізм пры гэтым праявілі радавыя байцы Павел Белікаў, Аляксандр Фадноў, Міхаіл Чардакоў, Валянцін Фралоў і іншыя.

Увечары прыйшла дапамога. Вораг быў разбіты і адкінуты.

За гэты бой Аляксандру Аляксандравічу Матросаву было прысвоена звание Героя Савецкага Саюза.

Намеснік камандзіра батальёна старшы лейтэнант Мікалай Іванавіч Кліменка са

300 страница

сваім падраздзяленнем ішоў наперадзе 601-га стралковага палка. 28 чэрвеня ў вёсцы Зарэчча Бабруйскага раёна Кліменка атрымаў загад: прабрацца ў тыл ворага, выбраць выгадную пазіцыю каля моста цераз раку Свіслач, умацавацца і, адбіваючы атакі ворага, трымацца да прыходу падмацавання. Камандзір узяў 10 лепшых салдат, растлумачыў ім заданне і рушыў у дарогу.

У ноч на 30 чэрвеня група Кліменкі падышла да Бярэзіны насупраць вёскі Чучча, на падручных сродках пераправілася на правы бераг, углыбілася ў лес і пайшла направа. У вёсцы Свіслач, недалёка ад моста, выбрала пазіцыю і замацавалася. Ранкам з боку Бабруйска накіравалася да моста вялікая група немцаў. Пачаўся бой. Атакі фашыстаў працягваліся адна за адной, аднак разведчыкі стаялі насмерць. М.І.Кліменка быў забіты фашысцкай куляй за некалькі хвілін да падыходу падмогі. Гітлераўцы былі разбіты.

За стойкасць і мужнасць, праяўленыя пад час гэтага бою, Мікалаю Іванавічу Кліменку было пасмяротна присвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Гітлераўцы, якія адступалі, спрабавалі захапіць чыгуначны мост цераз раку Бярэзіну ля станцыі Свіслач (Ялізава) і перайсці на правы бераг Бярэзіны.

29 чэрвеня рота дэсантнікаў 82-й стралковай дывізіі пад камандаваннем старшага лейтэнанта Дз.П.Грыгор’ева атрымала загад: фарсіраваць раку Бярэзіну па чыгуначным мосце каля станцыі Свіслач (Ялізава), захапіць яго і выратаваць ад знішчэння праціўніка. (Мост ужо быў падрыхтаваны праціўнікам для праходу колавай тэхнікі.)

Дэсантнікі на самаходных артылерыйскіх устаноўках занялі мост і мужна адбівалі атакі ворага. Сваім агнём яны знішчылі каля 300 нямецкіх салдат і афіцэраў. Кровапралітны бой дэсантнікаў з гітлераўцамі працягваўся і на другі дзень.

За мужнасць і адвагу, праяўленыя пры захопе чыгуначнага моста і выратаванні яго ад падрыву, Дзмітрыю Пятровічу Грыгор-’еву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

30 чэрвеня 1359-му зенітна-артылерыйскаму палку быў дадзены загад: заняць абарону чыгуначнага моста цераз раку Бярэзіну, не даць праціўніку магчымасці выкарыстаць яго для пераправы і падрыву. Адзін батальён палка пад камандаваннем намесніка камандзіра палка маёра Мікалая Васільевіча Рамашкі абсталяваў агнявыя пазіцыі і стаў на абарону моста. Неўзабаве з бліжэйшага лесу выйшла калона войскаў праціўніка. Разлікі зенітных гармат і буйнакаліберных кулямётаў падрыхтаваліся сустрэць яе магутным агнём. Немцы тым часам разгарнуліся ў баявы парадак і пайшлі ў атаку, якая была адбіта. У час бою загінуў камандзір роты капітан Кончын. М.В.Рамашка камандаванне ротай узяў на сябе і перайшоў на HП загінуўшага камандзіра. Бой быў гарачы. Зенітчыкі стралялі амаль ва ўпор. Рамашка, даведаўшыся, што забіты кулямётчык, сам лёг за кулямёт і сустрэў агнём гітлераўцаў, якія падняліся ў атаку.

Вораг спыніўся, потым фашысты пачалі адыходзіць. У гэты час М.В.Рамашку далажылі, што заканчваюцца боепрыпасы. А бой ля моста між тым нарастаў. Разлікі буйнакаліберных кулямётаў радзелі, аднак параненыя не пакідалі поля бою. Яны групаваліся вакол камандзіра.

Калі даставілі боепрыпасы, байцы ўзмацнілі агонь. Вораг адкаціўся назад. Наступіла кароткая цішыня, у якой байцы ўжо не пачулі бадзёрага голасу свайго камандзіра. Ён ляжаў мёртвы, сціснуўшы ручкі кулямёта.

Камандаванне высока ацаніла гераізм маёра Мікалая Васільевіча Рамашкі. За гэты бой яму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Камандуючы 3-й арміяй А.В.Гарбатаў пісаў: «На другі дзень, праязджаючы па чыгуначным мосце цераз Бярэзіну, прыстасаваным праціўнікам для аўтатранспарту, я быў уражаны ўбачанай карцінай: усё поле каля моста было ўсцелена целамі гітлераўцаў – не менш трох тысяч».

30 чэрвеня 1944 г. 210-ы стралковы полк пад камандаваннем падпалкоўніка К.В.Барычэўскага рыхтаваўся авалодаць Ялізавам і шклозаводам «Кастрычнік». Наперад выслалі групу разведкі. Яна пранікла ў пасёлак і завязала бой з гітлераўцамі, што адступалі з-пад Бабруйска.

У гэты час полк ужо фарсіраваў Бярэзіну і разгортваў сілы, каб адным ударам выбіць ворага з Ялізава і захапіць шклозавод. Пакуль не падышлі асноўныя сілы, разведчыкам давялося весці жорсткі бой.

301 страница

У час яго адну групу байцоў спрабавалі акружыць немцы. Гэта ўбачыў яфрэйтар Сяргей Пяцялін. Спрабуючы выратаваць таварышаў, ён адкрыў агонь па фашыстах, але не заўважыў, як сам апынуўся ў акружэнні пяцідзесяці нямецкіх салдат. Пяцялін пачаў адсгрэльвацца, але ў дыску яго аўтамата скончыліся патроны. Ворагі смела кінуліся да бяззбройнага байца, аднак яфрэйтар гранатай узарваў і іх, і сябе.

За гэты подзвіг Сяргею Васільевічу Пяцяліну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Ішлі ўпартыя баі за авалоданне пасёлкам Ялізава і шклозаводам «Кастрычнік». Левы фланг першага батальёна палка нёс вялікія страты. Шклозавод пераходзіў з рук у рукі, і Барычэўскі загадаў свайму намесніку маёру А.Х.Заўялаву і камандзіру роты аўтаматчыкаў старшаму лейтэнанту I.А.Тарасенку выбіць немцаў са шклозавода, а затым падтрымліваць левы фланг палка. Паўсотні аўтаматчыкаў на чале з названымі афіцэрамі па цэнтральнай вуліцы пасёлка Ялізава пайшлі насустрач ворагу. Гітлераўцы пачалі разбягацца і падпальваць дамы.

Рашучыя дзеянні групы падтрымкі дапамаглі першаму батальёну палка пазбегнуць непатрэбных ахвяр і адысці ў глыб пасёлка. Ацаніўшы становішча, Заўялаў і Тарасенка перанеслі ўдар на правы фланг праціўніка. Яны абышлі шклозавод па беразе Бярэзіны і вырашылі ўварвацца ў яго ў цэнтры. Не паспеў першы ўзвод прайсці палову адлегласці да заводскіх варот, як яны адчыніліся і адтуль пачалі выбягаць групы нямецкіх салдат. Узвод А.Т.Аўдоніна ўступіў з імі ў бой.

302 страница

Частка гітлераўцаў была знішчана, тыя, што ацалелі, схаваліся за варотамі, але аўтаматчыкі ўжо паспелі ўварвацца на тэрыторыю прадпрыемства.

Іван Тарасенка, убачыўшы, што першы ўзвод вядзе бой на тэрыторыі завода, пераскочыў праз яго высокую агароджу. За ім – аўтаматчыкі другога ўзвода. Нямецкія салдаты кінуліся ўрассыпную, хаваючыся за цаглянымі карпусамі цэхаў, у якіх завязаліся баявыя сутычкі.

Камандзір трэцяга ўзвода аўтаматчыкаў малодшы лейтэнант А.Ф.Лукаў, прабраўшыся з байцамі ўздоўж завода, пераадолеў дашчаную агароджу і ўдарыў у тыл гітлераўцам. Немцы, што згрудзіліся ў прахадной, падалі мертвыя. Тыя, што засталіся жывымі, пачалі разбягацца, аднак былі знішчаны. У гэтым баі камандзір трэцяга ўзвода А.Ф.Лукаў загінуў. Аднак загад камандавання быў выкананы, шклозавод «Кастрычнік» быў у руках байцоў палка. Але перадыхнуць не было калі: сяржант Ф.Ф.Звераў паведаміў, што па пустэчы за варотамі завода ў бок пасёлка ідуць вялікія калоны немцаў. Гітлераўцы ішлі шчыльным строем, моўчкі, не зважаючы на разрывы снарадаў (быццам у псіхічную атаку).

– Адыходзім у яр! – крыкнуў Тарасенка байцам і паказаў на запасныя вароты. Ледзь толькі байцы павярнулі туды, як шлях ім перакрылі вінтовачныя залпы: па беразе ракі, уздоўж агароджы, ішла яшчэ адна вялікая група нямецкіх салдат. Аўтаматчыкі ўступілі з імі ў бой, пракладваючы сабе шлях да чыгуначнага моста (уздоўж высокага берага Бярэзіны) гранатамі і аўтаматамі.

Пад націскам перавышаючых сіл праціўніка рота І.Тарасенкі ў хуткім часе была вымушана пакінуць пасёлак Ялізава. Яна адступіла да чыгуначнага моста і высокага насыпу, за якім знаходзілася балоцістая нізіна, укрытая высокай травой, кустамі і дрэвамі.

Цяжкае становішча склалася і на участку абароны другога стралковага батальёна. Байцы яго бесперапынна вялі жорсткія баі ў абароне. Поле вакол Ялізава было вытаптана акупантамі, усюды ляжалі трупы забітых салдат праціўніка, а калоны фашыстаў усё ішлі і ішлі. У роце Р.Д.Данчанкі быў цяжка паранены камандзір першага ўзвода лейтэнант Уладзімір Алфёраў, тры камандзіры аддзяленняў – забітыя. Трэцяя частка роты выйшла са строю, калі фашысты зноў пайшлі ў атаку. Пад прыкрыццём узвода лейтэнанта Валянціна Пігурова камандзір другога батальёна старшы лейтэнант Я.П.Бялоў падняў багальен у контратаку.

Загінулі салдаты Грыбянко, Ягор Арціменка, іншыя. Але і фашысцкія рады значна парадзелі, аслабеў іх націск. Калі раптоўна з лесу да месца бою рушыла яшчэ адна шарэнга гітлераўцаў, пачулася каманда старшага лейтэнанта Г.М.Чарнышова:

– Кулямёты, агонь!

3 фланга па праціўніку застрачыла некалькі кулямётаў. Лейтэнант Генадзь Смірноў адкрыў агонь па наступаючых з «максіма». Агульнымі намаганнямі ўдалося адбіць і гэтую атаку. Вялікая колькасць немцаў была забіта, астатнія разбегліся па лесе і пазней былі пералоўлены.

У баях за вызваленне пасёлка Ялізава, шклозавода «Кастрычнік» і абарону чыгу-

303 страница

начнага моста цераз раку Бярэзіну змагаліся храбра салдаты і афіцэры 210-га стралковага палка пад камандаваннем падпалкоўніка К.В.Барычэўскага, 1359-га зенітна-артылерыйскага, 601-га стралковага, 1900-га сапёрнага, 146-га процітанкавага і 795-га артылерыйскага палкоў.

Больш за 150 байцоў гэтых часцей пахаваны у брацкіх магілах пасёлка Ялізава. Людзі шануюць гэтыя магілы, схіляюць галовы перад помнікамі героям-вызваліцелям.

28 чэрвеня 1944 года горад Асіповічы быў цалкам вызвалены ад акупантаў. Насельніцтва радасна сустрэла сваіх вызваліцеляў. Ва ўрачыстай цішыні людзі слухалі паведамленне па радыё дыктара Левітана:

ПРИКАЗ

Верховного Главнокомандующего генералу армии Рокоссовскому

Войска первого Белорусского фронта, развивая стремительное наступление сегодня, 28 июня, в результате глубокого обходного маневра овладели городом и важным железнодорожным узлом Осиповичи, завершив тем самым окружение Бобруйской группировки немецких войск.

В боях за овладение Осиповичами отличились войска:

генерал-лейтенанта Батова

генерал-майора Иванова

генерал-майора Алексеева

генерал-майора Санковского

полковника Морозова

танкисты генерал-майора Панова

летчики генерал-полковника Руденко.

В ознаменование одержанной победы соединения и части, наиболее отличившиеся в боях за овладение Осиповичами, представить к награждению орденами.

Сегодня, 28 июня, в 23 часа столица нашей Родины Москва от имени Родины салютует доблестным войскам первого Белорусского фронта, овладевшим Осиповичами, 20 артиллерийскими залпами из 224 орудий.

За отличные боевые действия объявляю благодарность руководимым Вами войскам, участвующим в освобождении Осиповичей.

Вечная слава героям, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины! Смерть немецким оккупантам!

Верховный Главнокомандующий Маршал Советского Союза И.Сталин.

                                                                               28 июня 1944 года.

У другой палове дня 28 чэрвеня ў Асіповічы на камандны пункт 69-й стралковай дывізіі прыбыў камандуючы 65-й арміяй генерал-лейтэнант П.І.Батаў. Ён павіншаваў войскі з паспяховым вызваленнем горада і дзяржаўнымі ўзнагародамі. Камандуючы ўручыў камандзіру 69-й стралковай дывізіі генерал-маёру Іосіфу Іўсцінавічу Санкоўскаму, камандзіру 120-га стралковага палка і перадавога атрада гвардыі падпалкоўніку Рыгору Фамічу Люлькову ордэны Леніна. Ён уручыў ордэны камандзірам палкоў, дывізій і паведаміў, што начальнікі штабоў палкоў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга.

Адначасова камандуючы арміяй П.І.Батаў загадаў: камандзіру 69-й стралковай дывізіі І.І.Санкоўскаму арганізаваць абарону горада на далёкіх подступах і ліквідаваць праціўніка, які вырваўся з бабруйскага «катла».

У гэты дзень на ўсходняй ускраіне Асіповіч былі размешчаны другая, трэцяя і чацвёртая зенітна-артылерыйскія батарэі 297-га зенітна-артылерыйскага палка пад камандаваннем палкоўніка М.П.Воінава, які ўваходзіў у трэцюю Рэчыцкую Чырванасцяжную ордэнаў Суворава і Кутузава дывізію Рэзерву Галоўнага Камандавання.

На досвітку 29 чэрвеня 120-ы стралковы полк быў зняты з абароны горада і размешчаны на загараджальную пазіцыю (ад Мінскай шашы да вёскі Цяплухі). Такім чынам сіламі 69-й, 37-й стралковых дывізій і прыдадзеных ім сродкаў быў арганізаваны заслон на ўсходняй ускраіне Асіповіч і на паўночным захадзе да вёскі Вяззе.

304 страница

Раніцай пачаліся жорсткія баі з праціўнікам, што адступаў з бабруйскага «катла». Наступление і атакі гітлераўцаў падтрымліваліся танкамі і артылерыяй. Салдаты і афіцэры дывізій, якія абаранялі горад, стойка змагаліся з акупантамі. Зенітчыкі 118-га і 297-га палкоў вялі агонь па ворагу прамой наводкай і наносілі яму значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы. Атакі ворага не спыняліся. У час адной з іх варожы снарад трапіў у штаб 69-й стралковай дывізіі. Загінулі начальнік аператыўнага аддзела маёр Іван Ігнацьевіч Гармашаў і малодшы лейтэнант медыцынскай службы Гульсум Фатыхаўна Мустафіна (у 1975 годзе, па хадатайніцтву ветэранаў вайны, імем І.І.Гармашава ў Асіповічах названа вуліца Калгасная, на якой размяшчаўся штаб дывізіі).

У адбіцці атак фашыстаў ля рэчкі Сіняй вызначыўся з узводам памочнік камандзі-ра 99-га сапёрнага батальёна сяржант І.Я.Пісаркоў. Камандзір узвода гэтага батальёна малодшы сяржант Ткачэнка з групай байцоў, арганізаваўшы засаду ля палатна чыгункі, у кароткай сутычцы знішчыў 23 нямецкія салдаты. За адвагу ў гэтым баі ён пазней быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Начальнік палітаддзела 69-й стралковай дывізіі палкоўнік С.Я.Карпікаў (загінуў 11 кастрычніка 1944 года), які прыбыў да іх на дапамогу, узначаліў кіраўніцтва боем. Гітлераўцы былі адкінуты, 160 салдат і афіцэраў былі ўзяты ў палон.

У той жа дзень байцам Чырвонай арміі дапамагалі партызанскія атрады 211 -ы імя К.К.Ракасоўскага (камандзір Р.Н.Баразна) і 214-ы імя Калініна (камандзір Д.Н.Падгайны). Атрады, якія дзейнічалі на паўночны ўсход ад Асіповіч у лясістай мясцовасці паміж вёскамі Брыцалавічы і Малая Гарожа, агнём сустрэлі войскі адступаючых акупантаў. У баі партызаны знішчылі вялікую колькасць жывой сілы праціўніка, узялі ў палон генерала і 178 салдат і афіцэраў.

Група партызан з 7 чалавек, сярод якіх была і Рыма Кунько, сутыкнулася з адступаючымі варожымі падраздзяленнямі, залягла і адкрыла агонь. У гэтым баі смелая партызанка Рыма Кунько загінула. Яна пахавана ў Асіповічах у брацкай магіле партызан. Яе імем у горадзе названа вуліца.

Яшчэ ішлі баі, войскі абаранялі Асіповічы, а начальнік палітаддзела 69-й стралковай дывізіі палкоўнік Сямён Якаўлевіч Карпікаў і яго намеснік Герой Савецкага Саюза палкоўнік Барыс Тарасавіч Пішчыкевіч дапамаглі членам Асіповіцкага падпольнага райкома партыі аднавіць у горадзе органы Савецкай улады. Часова выконваючым абавязкі старшыні выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў працоўных быў назначаны партызан-падполынчык Аляксандр Фёдаравіч Чайкоўскі.

Газета Асіповіцкага РК КП(6) Беларусі «За Советскую Родину» ў нумары за 29 чэрвеня 1944 года звярнулася да насельніцтва горада і раёна з прывітаннем: «Трудящиеся района! Подпольный РК КП(б) Белоруссии приветствует и поздравляет Вас с радостным днем нашего освобождения из-под ярма немецко-фашистских захватчиков!»

305 страница

30 чэрвеня баі з адступаўшымі ад Бабруйска немцамі працягваліся. Гітлераўцы, што рухаліся па Мінскай шашы, падышлі да вёскі Малая Гарожа. Шлях ім перагарадзіў разлік процітанкавай гарматы 755-га артылерыйскага палка пад камандаваннем Б.Дз.Раманава. Інтэнсіўным і дакладным агнём ён падбіў 2 танкі, 4 бронемашыны, аўтамабіль, 2 павозкі з воінскай маёмасцю і ліквідаваў больш за 100 салдат і афіцэраў праціўніка. За смеласць, мужнасць і адвагу ў гэтым баі Барысу Дзмітрыевічу Раманаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Гітлераўцы, сустрэўшы на Мінскай шашы ўпартае супраціўленне, зразумелі, што па ёй не прабіцца, павярнулі і выйшлі на паўночна-ўсходнюю ўскраіну Асіповіч. Агульная колькасць калоны, як успамінаў Б.Т.Пішчыкевіч, налічвала каля 700 чалавек. Першымі адступаючых сустрэлі байцы 118-га артылерыйскага палка. Падпусціўшы варожы ланцуг на 100 метраў, артылерысты адкрылі агонь. У першыя ж хвіліны бою праціўнік панёс вялікія страты, аднак групе фашыстаў удалося прарвацца ў размяшчэнне адной з батарэй. Завязалася рукапашная схватка. Артылерысты змагаліся стойка і храбра, у выніку 25 салдат праціўніка былі знішчаны, 50 узяты ў палон.

У гэтым баі вызначыўся радавы 3-й батарэі Новікаў. Ён з аўтамата забіў 11 фашыстаў, якія акружылі яго. Старшына Лаўрушын знішчыў 8 салдат. Камандзір батарэі старшы лейтэнант Шубенка захапіў у палон 14 нямецкіх салдат. Узвод коннай разведкі 69-й дывізіі капітана І.А.Крамара знішчыў 30 салдат і афіцэраў і 80 захапіў у палон.

Адважна змагаліся з фашыстамі байцы сапёрнай роты старшага лейтэнанта Амарава. Яны захапілі ў палон 150 нямецкіх салдат. У рукапашнай сутычцы вызначыўся беларус, камандзір узвода старшы лейтэнант Грышын.

У баях з гэтай групоўкай было знішчана 300 салдат ворага, 400 захоплена ў палон. Камандаванне паслала траіх палонных салдат (па добраахвотнаму жаданню) назад да праціўніка з заданнем прывесці жадаючых здацца ў палон. Праз некаторы час «парламенцёры» вярнуліся і прывялі групу немцаў з 40 чалавек, сярод якіх было 14 унтэр-афіцэраў.

У той жа дзень, 30 чэрвеня, у баі вызначыліся байцы 2, 3 і 4-й батарэй 297-га гвардзейскага зенітна-артылерыйскага палка, які знаходзіўся на ўсходнім ускрайку Асіповіч (паміж мастамі чыгункі і шашэйнай дарогі цераз раку Сінюю). Значная па колькасці групоўка салдат і афіцэраў ворага, якія прарваліся з бабруйскага «катла», падышла да размяшчэння батарэі зенітчыкаў і пад прыкрыццём мінамётнага і кулямётнага агню паспрабавала прарваць іх абарону. Фашысты зрабілі некалькі атак, каб прарвацца на захад, але артылерыйскім і кулямётным агнём былі адкінуты. Калі праціўніку ўдалося прарвацца ў зону, якая не абстрэльвалася гарматамі, асабісты склад батарэі ўступіў у рукапашны бой,

306 страница

знішчыўшы 250 салдат і афіцэраў праціўніка, а 322 захапіў у палон.

У гэтым цяжкім баі вызначыўся і здзейсніў подзвіг тэлефаніст 4-й батарэі яфрэйтар Міхаіл Раманавіч Абросімаў. Калі праціўнік наблізіўся да батарэй, Абросімаў з аўтаматам у руках выскачыў са свайго акопа і з крыкам «Бей гадов!» кінуўся на наступаўшых немцаў. Яго прыклад натхніў іншых. Гарматчыкі з карабінамі таксама кінуліся на ворага. Гітлераўцы падалі адзін за адным. Абросімаў быў паранены. Перавязаць рану падбег санінструктар. Яфрэйтар адмахнуўся: «Потым… пасля бою…» Нямецкі афіцэр, заўважыўшы яфрэйтара, ускінуў свой аўтамат. Рускі яфрэйтар і нямецкі афіцэр адначасова выстралілі і абодва ўпалі мёртвыя.

За мужнасць, гераізм, адвагу і самаахвярнасць у баі з ворагам Міхаілу Раманавічу Абросімаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Ішлі баі і побач з Асіповічамі. У адным з іх вызначыўся гвардыі старшы сяржант С.П.Уласенка. Камандуючы гарматамі 280-га гвардзейскага процітанкавага знішчальнага палка 3-й асобнай гвардзейскай знішчальнай процітанкавай ордэна Леніна брыгады Галоўнага Камандавання, ён за час вайны меў на сваім рахунку 6 падбітых танкаў, 5 гармат, 9 аўтамашын, 5 павозак з ваенным грузам, склад боепрыпасаў, 2 мінамёты, 7 станковых кулямётаў, 2 цягачы з кулямётамі і 225 забітых салдат і афіцэраў праціўніка. Ён адважна змагаўся з  фашыстамі ў вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна. 30 чэрвеня гарматны разлік Уласенкі вёў упарты бой за авалоданне плацдармам на левым беразе ракі Свіслач ля чыгуначнай станцыі Лапічы. Гітлераўцы зрабілі ўсё магчымае, каб утрымацца на гэтым рубяжы, не дапусціць прасоўвання часцей Чырвонай арміі да Мінска. Гармата Уласенкі падбіла танк і гармату немцаў. У самы напружаны момант бою з-за дамоў выйшла некалькі варожых танкаў. Яны накіраваліся на пазіцыю Уласенкі. Становішча складвалася не на карысць артылерыстаў. Сілы былі няроўныя, трэба было нешта рабіць. Артылерысты непрыкметна для ворага залезлі на дах дома і падрыхгаваліся. У кожнага байца было некалькі процітанкавых гранат. Гітлераўцы не бачылі і не чакалі, што гармата стаіць без байцоў. Калі танкі падышлі да дома, з даху на іх паляцелі гранаты. Варожы дэсант кінуўся бегчы. Танкі не прайшлі. Але па дому адкрыла агонь схаваная ворагам гармата. Уласенка быў цяжка паранены, але знайшоў у сабе сілы дабрацца да сваёй пазіцыі і трапным агнём знішчыў гітлераўскую агнявую кропку. Фашысты насядалі. Артылерысты адбілі ўжо пяць атак, не было часу перавязаць раны, а бой усё ішоў. Пасля восьмай атакі гітлераўцы змоўклі і адступілі. На полі бою засталіся два гітлераўскія ганкі, гарматы і шматлікія трупы захопнікаў. Разлік гвардзейцаў выканаў сваю задачу.

Сяргею Платонавічу Уласенку за мужнасць, адвагу і кемлівасць у гэтым баі з гітлераўцамі было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У баях за вызваленне Бабруйска і Асіповіч паказалі незвычайную адвагу і мужнасць лётчыкі штурмавой авіяцыі 16-й паветранай арміі.

Камандзір звяна старшы лейтэнант Анатоль Сяргеевіч Багданаў рабіў па 3 – 4

307 страница

 

баявыя вылеты ў дзень на разведку і штурмоўку войскаў праціўніка ў Бабруйску і пад Асіповічамі. 3 пачатку Беларускай аперацыі па люты 1945 года ён здзейсніў 116 баявых вылетаў, вывеў са строю 7 варожых танкаў, 50 аўтамашын, знішчыў 15 гармат, паравоз, 10 вагонаў і стварыў 15 ачагоў пажару.

Намеснік камандзіра эскадрыллі старшы лейтэнант Валянцін Іванавіч Шаркоў прымаў удзел у штурме гітлераўскіх войскаў у Бабруйску і Асіповічах. У Беларускай наступальнай аперацыі здзейсніў 93 баявыя вылеты, знішчыў 10 самалётаў, 12 танкаў, 5 артбатарэй, 20 зенітных кропак, 70 аўтамашын, 3 склады з боепрыпасамі, два эшалоны.

А.С.Багданаву і В.І.Шаркову было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

На фотографии ниже – Автоколонна 9-й немецкой армии, уничтоженная ударами советских штурмовиков Ил-2 в районе Бобруйска (ИСТОЧНИК –https://waralbum.ru/373282/)

Да канца дня 30 чэрвеня 1944 года групоўка нямецка-фашысцкіх войскаў, якая прарвалася з бабруйскага «катла», войскаў 18-га корпуса 65-й арміі і прыдадзенымі яму часцямі пад Асіповічамі была ліквідавана. Войскі 3-й арміі пры ўдзеле партызан паспяхова ачысцілі паўночную тэрыторыю раёна ад гітлераўскіх захопнікаў.

Усё насельніцтва раёна пачало работы па аднаўленню разбуранай акупантамі народнай гаспадаркі. Болышасць партызан пайшлі ў Чырвоную армію.

У .П. Зорин.