эра первобытная – 1917

Книга “Память. Осиповичский район” открывается разделом  “От времен первобытных – 1917” (страницы 21-102), который содержит следующие главы:

Земля наших предков – стр. 21- на страницу 21 Памяти

                                                                Каменный век – стр. 21 – на страницу 21 Памяти

                                                                Бронзовый век – стр. 22 – на страницу 22 Памяти

                                                                Железный век – стр. 23

Немые свидетели прошлого – стр. 31

Городище Палицкое – стр. 33

Свислочское княжество – стр. 40

Свислочский замок – стр. 44

В составе Великого княжества Литовского  и Речи Посполитой – стр. 49

Документы свидетельствуют – стр. 58

В составе Российской империи – стр. 63

Документы свидетельствуют – стр. 68

Старая Свислочь . Новое время – стр.74

Подъем и упадок Жорновки – стр. 79

Бароны Осиповичского края – стр. 90

Радивиллы, Витгенштэйны и Дараганы на Осиповичской земле – стр. 97

СТРАНИЦА 21

КАМЕННЫЙ ВЕК

Засяленне тэрыторыі раёна чалавекам адбывалася ў эпоху мезаліту (9 — 5е тыс. да н. э ). Пра тэта сведчаць выяўленыя стаянкі, тры з іх вядомы на р. Пціч: пры выездзе з в. Дрычын у бок Крамка (моцна пашкоджана ў час будаўніцтва аўтадарогі), каля вёсак Радуцічы (таксама моцна разбурана) і Слопішча. Усе стаянкі на Пцічы выяў лены ў пачатку 1930х гадоў беларускім вучоным А.Рынейскім у час археалагічнай экспедыцыі. На стаянках былі знойдзены крамянёвыя пласціны, адшчэпы, скрабкі і праколкі. Стаянка эпохі мезаліту ёсць і на Бярэзіне паміж вёскамі Краснае і Кассё Свіслацкага сельсавета. Гэты помнік даследаваў У.П.Ксяндзоў. Ім знойдзены крамянёвыя праколкі, разцы і інш.
У часы неаліту ў нашым краі пражывалі плямёны днепраданецкай культуры. 3 цягам часу ў цэнтральную Беларусь сталі прасочвацца носьбіты культуры грабеньчатаямкавай керамікі (так называліся зза характэрнага арнаменту на гліняным посудзе). Паселішчы эпохі неаліту на тэрыторыі сучаснага Асіповіцкага раёна размяшчаліся таксама ўздоўж рэк. На Свіслачы вядомы 2 помнікі: каля в. Малая Гарожа, ва ўрочышчы Вусце, адкрыта ў 1926 г. М.М.Улашчыкам і С.С.ПІутавым; каля в. Ліпень, ва ўрочышчы Стараселле, адкрыта тымі ж даследчыкамі.
Стаянку эпохі неаліту каля Асіповіч выявіў у пачатку 1980х гадоў настаўнік гісторыі В.П.Шчыглоў.
На ўсіх згаданых помніках зной дзены ножападобныя пласціны, скрабкі, адшчэпы. На стаянцы каля Асіповіч сабраны ўзоры неалітычнай керамікі.
Зуб маманта, знойдзены на тэрыторыі Асіповіцкага раёна ў 1960я гады.
Каменныя прылады працы з Асіповіцкага раёна.

СТРАНИЦА 22
Ад часоў першабытных — 1917
Крамянёвыя нож і пласціна з в. Вяззе.
Абломак каменнай матыкі, знойдзены ў г. Асіповічы.
Паселішчы эпохі неаліту былі і на Пцічы: у Дрычыне, там, дзе знаходзілася стаянка эпохі мезаліту, у Радуцічах (урочышча Сялец), насупраць вёскі Лука, на процілеглым беразе ракі. Усе яны былі адкрыты А.Рынейскім. Сістэматычных навуковых раскопак на тэрыторыі раёна пакуль што не было.
БРОНЗАВЫ ВЕК
У бронзавым веку (канец 3га —2е тыс. да н. э.) на асіповіцкай зямлі распаўсюдзілася сярэднедняпроўская культура. Стаянкі гэтай эпохі выяўлены каля вёсак Галынка, Майсеевічы, Радуцічы, могільнікі каля вёсак Вялікая Гарожа, Буда, Ставішча, сляды паселішча каля в. Усціж. Аб развіцці земляробства ў гэты час сведчаць знаходкі ў Асіповіцкім раёне, як і на ўсёй Беларусі, шматлікіх каменных шліфаваных сякеркліноў, пры дапамозе якіх ажыццяўлялася масавая высечка лясоў. Паблізу Асіповіч знойдзена каменная матыка (паводле меркаванняў вучоныхархеолагаў, яна адносіцца да бронзавага веку) — яшчэ адно сведчанне развіцця земляробства ў гэты час. Варта адзначыць, што прылады працы ў бронзавым веку ў цэлым засталіся каменнымі і драўлянымі, і менавіта тады дасягнулі сваёй даскана
Курганы каля в. Свіслач.

СТРАНИЦА 23
Зямля нашых продкаў
ласці, але трапляліся вырабы касцяныя, бронзавыя (бронза была вельмі дэфіцытным матэрыялам). Знаходкі каменных прылад бронзавага веку былі ў вёсках Амінавічы, Вялікая Гарожа, Вялікая Грава, Вязаўніца, Вяззе, Дараганава, Дрычын, Краі, Лука, Лапічы, Ліпень, Навасёлкі, Радуцічы, Свіслач, Сялец, Халькі, Усціж, Пагарэлае, Ягаднае, Яноўка, урочышчы Жужлянка.
Акрамя названых вышэй сякеркліноў вырабляліся прасвідраваныя шліфаваныя сякеры. Распаўсюдзіліся каменныя зерняцёркі, вырабляліся крамянёвыя нажы, кінжалы, сярпы, наканечнікі стрэл і коп’яў і інш. Шматлікія знаходкі баявых прасвідраваных сякер на тэрыторыі Асіповіцкага раёна гавораць пра тое, нгго плямёны індаеўрапейцаў, якія насялялі нашу зямлю ў эпоху бронзы, вялі бясконцыя войны.
Праіснаваўшы каля тысячы гадоў, сярэднедняпроўская культура змянілася культурай сосніцкай, сляды якой знойдзены каля в. Лука, на граніцы з Глускім раёнам.
Ю. В. Клеванец.
ЖАЛЕЗНЫ ВЕК
На тэрыторыі Беларусі эпоха жалеза пачынаецца прыкладна ў VII —V ст. да н. э. Яна змяніла бронзавы век. Першапачаткова старажытныя паселішчы жалезнага веку амаль не адрозніваліся ад стаянак папярэдняга часу. Яны ўяўлялі сабой адкрытыя селішчы, якія не мелі абарончых умацаванняў. У Асіповіцкім раёне выяўлены такі тып паселішчаў каля вёсак Цэль і Камарына. На іх знойдзены абломкі глінянага посуду другой паловы 1га тысячагоддзя да н. э. Першыя ўмацаваныя паселішчы старажытнае насельніцтва пачало будаваць на тэрыторыі сучаснай Асіповіччыны, відаць, не пазней за III ст. да н. э. Золение гарадзішчаў было абумоўлена ростам вытворчых сіл у земляробстве і жывёлагадоўлі. Значную ролю тут сыграла старажытная металургія жалеза. Стварыліся ўмовы для атрымання пры
Фрагменты керамікі жалезнага веку з гарадзішча ў в. Зборск.
бавачнага прадукту ў выглядзе запасаў збожжа, жывёлы, прадметаў хатняга рамяства. Паміж родамі ўзнікаюць супярэчнасці, і гэта прыводзіць да ваенных сутыкненняў. Ва ўмовах ваеннай пагрозы найлепшым выйсцем было сяліцца на ўмацаваных узвышаных месцах. Спачатку паселішчы агароджвалі толькі драўляным тынам, пазней пачалі насыпаць земляныя валы і выкопваць равы. Так узніклі гарадзішчы.
На тэрыторыі сучаснага Асіповіцкага раёна яшчэ на пачатку XX ст. было вядома каля 20 гарадзішчаў. Яны размяшчаліся каля вёсак Сёмкава Слабада, Ражнетава, Каменічы, Лучыцы, Гарожа, Радуцічы, Лапічы, Цэль, Свіслач, Паліцкае, Смык, Зборск. Да нашага часу захаваліся толькі 4 апошнія. Астатнія разараны, сапсаваны сучаснымі могілкамі ці зусім зніклі з твару зямлі.
Гарадзішча ў в. Зборск Вяззеўскага сельсавета размешчана на мысе, на левым беразе р. Свіслач. Яно мае 2 пля

СТРАНИЦА 24
Ад часоў першабытных — 1917
Г 1
у


ч
Жалезныя нажы са Свіслацкага гарадзішча.
поўкі яялікую і малую, якія падзяляе курганападобны вал вышынёй 2 м і дыяметрам каля 15 м. Вялікая пляцоўка амаль круглая, дыяметрам да 60 м. Умацавана з усходняга, паўднёвага і паўднёвазаходняга бакоў валам вышынёй да 1,5 м і шырынёй да 20 м. Вышыня гэтай пляцоўкі над узроўнем ракі дасягае 5,25 м. Малая пляцоўка выцягнута з поўдня на поўнач і мае памеры па доўгай восі 26 м, а па кароткай 17 м. Яна ўзвышаецца над узроўнем вады на 3,8 м.
Гарадзішча вядома як помнік старажытнай гісторыі яшчэ з канца XIX ст., калі яго апісаў Ян Завіша. У XX ст. гэта паселішча абследавалі А.Г.Немцаў (1925), Л.Д.Побаль (1965), А.Р.Мітрафанаў (1978). У 1999 г. на помніку праведзены раскопкі А.У.Ільюцік з дапамогай вучняў з розных школ раёна, якія знаходзіліся ў лагеры працы і адпачынку. Раскоп плошчай 56 м2 быў закладзены на малой пляцоўцы. Магут
насць культурнага пласта дасягала 0,6 м. Знойдзена шмат фрагментаў ляпнога посуду, які адносіцца да апошняй чвэрці 1га тысячагоддзя да н. э. Асноўная маса абломкаў была ад посуду грубаляпнога гладкасценнага, частка штрыхаванага. Гэтым жа часам датуюцца гліняныя прасліцы, жалезныя нажы і рыбалоўны кручок, тыгель для плаўкі бронзы, абломак глінянага грузіка з насечкамі па краі.
Амаль насупраць, на правым беразе ракі Свіслач, у месцы ўпадзення ў яе невялікай рачулкі Жужлянкі, за 2 км на паўночны захад ад в. Смык Вяззеўскага сельсавета знаходзіцца другое гарадзішча. Яно вядома ў навуковай літаратуры пад назвай Жужлянка. Паселішча размешчана таксама на мысе, які ўзвышаецца над ракой на 9 м. Мае пляцоўку трохвугольнай формы памерам 100×130 м, з боку поля ўмацавана валам! і двума равамі. Помнік абследавалі ў 1925 г. А.Г.Немцаў, у 1926 г. С.С.Шутаў і М.М.Улашчык, у 1958 г. і 1965 г. Л.Д.Побаль. У 1963 г. і 1964 г. на гарадзішчы праведзены раскопкі пад кіраўніцтвам Ю.І.Драгуна. Ускрыта 140 м2 культурнага слоя пры магутнасці яго ад 0,2 0,3 м (у цэнтры) да 0,8 м (каля вала). Знойдзены абломкі ляпных гладкасценных і штрыхаваных пасудзін і гліняныя прасліцы ранняга жалезнага веку. Былі часткова вывучаны ўмацаванні гарадзішча, якія складаюцца з 2 валоў і равоў. На адным з валоў стаяў яшчэ і драўляны тын. Даследчык аднёс раннія слаі гарадзішча да часу бытавання культуры штрыхаванай керамікі.
Два іншыя буйныя помнікі знаходзяцца на рацэ Бярэзіне. Свіслацкае гарадзішча пабудавана на высокім мысе, у месцы ўпадзення р. Свіслач у р. Бярэзіну, у вёсцы Свіслач. Амаль трохвугольная пляцоўка мае памеры 70×70 м. 3 2 бакоў меліся прыродныя ўмацаванні — стромкія схілы вышынёй каля 10 м ад падэшвы. 3 боку поля насыпаны вал вышынёй да 1,5 м і выкапаны глыбою і шырокі роў.

СТРАНИЦА 25
Зямля нашых продкаў
Помнік вядомы з канца XIX ст. У 1923 г. у час разведан па Бабруйскім павеце гарадзішча наведаў А.Рынейскі. У 1926 г. абследавалі С.С.Шутаў і М.М.Улашчык. Раскопкі праводзіў у
1962 г., 1969 1971 гг. Э.М.Загарульскі.
Ім даследавана каля 700 м2 плошчы пры магутнасці слоя да 2 м. У 2000 г. невялікую плошчу (36 м2) раскапала А.У.Ільюцік. У ніжніх пластах выяўлены матэрыялы культуры штрыхаванай керамікі: жалезная посахападобная шпілька, гліняныя прасліцы, нажы, шлакі, каменная зерняцёрка, фрагменты ляпнога гладкасценнага, штрыхава нага і глянцаванага посуду. У верхніх слаях змяшчаюцца рэчы XI —XIV ст. і больш позняга часу.
Апошняе, пакуль яшчэ часткова захаванае, умацаванае паселішча размешчана за 1,5 км на ўсход ад в. Паліцкае Свіслацкага сельсавета, на правым высокім беразе р. Бярэзіны, ва ўрочышчы Гарадок. Да 1995 г. у навуковай літаратуры гарадзішча было вядома як Навасёлкаўскае (па назве вёскі Навасёлкі, размешчанай за 4 км на паўночны захад ад яго). Помнік адкрылі ў 1926 г. С.С.Шутаўі М.М.Улашчык. У
1963 г. яго абследаваў Л.Д.Побаль. У 1970 г. тут былі праведзены раскопкі Э.М.Загарульскім і Л.В.Жыхаравай. У скрыта 48 м2. У 1978 г. паселішча наведаў А.Р.Міграфанаў. У час першых абследаванняў гарадзішча мела 4 пляцоўкі. Памеры іх адпаведна 32×30 м, 55×27 м, 42×32 м і 50×45 м. Пляцоўкі аддзяляліся адна ад адной валамі і равамі. 3 цягам часу рака падмывала бераг, і помнік разбураўся. Калі ў 1926 г. шырыня гарадзішча дасягала 46 м, у 1963 г. — 27 м, у 1970 г. — 22 м, то да нашых дзён захавалася толькі некалькі метраў культурнага слоя. У 1995 — 1997 гг. ратавальныя раскопкі правёў М.І.Лашанкоў. Ён ускрыў 200 м2. Магутнасць культурнага пласта дасягала 0,4 0,6 м. Знойдзены абломкі ляпнога гладкасценнага, штрыхаванага і глянцаванага посуду, косці жывёл,
шлакі і кавалкі жалеза, камяні ад зерняцёрак, гліняныя прасліцы, бронзавыя бранзалеты і шпількі. Даследчык аднёс паселішча да апошняй чвэрці 1га тысячагоддзя да н.э. I ст. н.э. і лічыць, што яго засялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі.
У выніку шматгадовага археалагічнага вывучэння помнікаў ранняга жалезнага веку ў Асіповіцкім раёне сабраны багаты рэчавы матэрыял, які дае магчымасць зрабіць вывад аб тым, што берагі Свіслачы і сярэдняга цячэння Бярэзіны засялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі. У той час насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Былі развіты металургія жалеза і бронзы, ганчарства, апрацоўка дрэва і косці, прадзенне, ткацтва і пляценне.
Земляробства ў лясной паласе Усходняй Еўропы, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, на ўсім працягу жалезнага веку было лядным. Вырошчвалі гарох, палявы боб, віку, проса, пшаніцу. На Паліцкім гарадзішчы знойдзены абломкі посуду з адбіткамі зярняткаў проса і пшаніцы. Ураджай здымалі жалезнымі сярпамі. Абломкі сярпоў, напрыклад, знойдзены на паселішчы Жужлянка. Перамолвалі зерне на каменных зерняцёрках, якія выяўлены ў Свіслачы і Паліцкім.
Аб заняцці жывёлагадоўляй гаворыць астэалагічны матэрыял. У час расколах на гарадзішчах Паліцкае і Зборск знойдзены косці коней, кароў, свіней, авечак і коз. Хатнія жывёлы давал! не толькі ежу, але і воўну, выкарыстоўваліся ў якасці цяглавай сілы і сродка перамяшчэння.
Нягледзячы на новы дадатковы спосаб здабывання ежы, паранейшаму вялікую ролю адыгрывала паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Палявалі на лася, аленя, дзіка, мядзведзя. Здабывалі і пушнога звера. На гарадзішчы Зборск знойдзены косці бабра. Аб рыбалоўстве сведчаць жалезны кручок са

СТРАНИЦА 26
Ад часоў першабытных — 1917
Тыгель для плаўкі бронзы з гарадзішча ў в Зборск.
Зборска і гліняныя грузілы для рыбалоўных сетак. Косці рыб у пясчанай глебе на помніках жалезнага веку ў Асіповіцкім раёне не захаваліся. Знойдзены косці і луска рыбы толькі ў культурным слоі Свіслацкага замка. Але вызначыць, якая частка з іх адносіцца да жалезнага веку, а якая да сярэднявечча, немагчыма. Можна меркаваць, што асетр, шчупак, сом, лешч, жэрах, карась, галавень, язь, лінь, акунь, судак вадзіліся як у пачатку 2га тысячагоддзя, так і ў раннім жалезным веку.
Прыкладна ў VII —V ст. да н. э. на тэрыторыі Беларусі людзі авалодалі спосабам атрымання жалеза з жалезнай руды, якую збіралі ў балоце і на паплавах. «Варылі» руду ў печахдомищах. Печ рабілі з гліны і мелу. Яна была паўсферычнай формы. Унізе знаходзілася адтуліна, у якую ўстаўлялі гліняныя трубкісоплы. У домніцу засыпал! пластамі драўняны вугаль, вапну і раздробленую руду. Вугаль падпальвалі, а праз соплы ў печ пампавалі паветра. Тэмпература ў печы дасягала прыкладна 1200°, і з руды выдзяляліся часцінкі жалеза, якое ў выглядзе крыцы асядала на дно печы. Пасля
заканчэння працэсу печ разбівалі, крыцу даставалі, награвалі, апрацоўвалі молатам і атрымлівалі жалеза. На гарадзішчах Асіповіцкага раёна знойдзены кавалкі шлаку, крыцы, жалезныя загатоўкі і рэчы: нажы (Зборск, Паліцкае, Свіслач), сярпы (Жужлянка), посахападобныя шпількі (Свіслач).
Плямёны жалезнага веку былі добра знаёмыя з бронзаліцейнай вытвор часцю. Бронзу на Беларусь прывозілі, тут з яе рабілі рэчы. Плавілі бронзу на вогнішчах у маленькіх таўстасценных гліняных пасудзінкахтыглях. На гарадзішчы Зборск знойдзены такі ма ленькі тыгель. Вышыня яго 4 см, сценкі таўшчынёй 8 9 мм, дыяметр зверху
3,5 см. 3 бронзы рабілі ўпрыгажэнні. На Паліцкім гарадзішчы знойдзены 2 бронзавыя шпількі і бранзалет. У Зборску — абломак бронзавага дроту, які мог быць загатоўкай ці абламанай шпількай.
На кожным помніку жалезнага веку заўсёды шмат абломкаў глінянага посуду. Увесь ён леплены ўручную і аб палены на вогнішчы. У гліну дабаўлялі тоўчаны камень, буйназярністы пясок і зрэдку шамот. Дзякуючы гэтым дамешкам сценкі вырабаў атрымліваліся болын шчыльныя, трывалыя і вогнеўстойлівыя. На паселішчах Асіповіцкага раёна знойдзены абломкі гладкасценных, штрыхаваных і глянцаваных гаршкоў. Некаторую частку фрагментаў удалося склеіць і графічна аднавіць знешні выгляд посуду таго часу. Ганчары ляпілі ў асноўным начынне вялікіх (дыяметр па краі венчыка са Свіслачы 42 см, з Паліцкага 30 см) і сярэдніх (дыяметр венчыка са Свіслачы 12 см, з Паліцкага — 15, 19, 22 см; дыяметр днішча са Зборска 10 см) памераў. Сустракаліся і маленькія пасудзінкі. Вялікія прадметы выкары стоўваліся ў якасці тары для захоўвання гаспадарчых запасаў. У гаршках сярэдніх памераў гатавалі ежу. Сталовую кераміку рабілі больш якасную. У гліну дабаўлялі дробназярністы пясок

СТРАНИЦА 27
Зямля нашых продкаў
ці дробную жарству і вельмі старанна вымешвалі. Сценкі загладжвалі амаль да бляску. Памеры гэтага посуду па верхнім краі не перавышалі 10 см.
На гарадзішчах Асіповіцкага раёна пераважалі гаршкі круглабокія з адагнутымі вонкі ці вертыкальна пастаўленымі шыйкай і венчыкам. У калекцыі прысутнічае невялікая колькасць посуду рабрыстай формы. Майстры ўпрыгожвалі свае вырабы. Выкарыстоўвалі такія арнаментальныя прыёмы, як ямкі па шыйцы і плечуку, насечкі ці пальцавыя ўцісканні па краі венчыка. Штрыхоўка таксама магла быць сваеасаблівым аздабленнем.
Пра заняткі старажытнага насельніцтва прадзеннем і ткацтвам гавораць знойдзеныя на ўсіх гарадзішчах прасліцы і грузікі. Прасліцы ўяўляюць сабой пляскатыя кружочкі дыяметрам ад 3 да 4 см і таўшчынёй 0,8 — 2 см. Яны маюць у цэнтры адтуліну дыяметрам 5 9 мм.
Іх надзявалі на верацяно, каб яно добра круцілася і не білася з боку ў бок. 3 атрыманых нітак выраблялі тканіну, хутчэй за ўсё на вертыкальных ткацкіх станках, ніткі на якіх нацягвалі з дапамогай гліняных грузіл. Адбіткі тканіны можна бачыць на некаторых донцах пасудзін. 3 тканін шылі адзенне жалезнымі іголкамі, якія знаходзяць даволі часта на паселішчах жалезнага веку.
У выніку раскопак шэрагу ўмацаваных паселішчаў культуры штрыхаванай керамікі стала магчымым высветліць іх планіроўку і забудову. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы размяшчаліся галоўным чынам уздоўж краю пляцоўкі. Цэнтральная частка заставалася незабудаванай. Яна выкарыстоўвалася для грамадскіх спраў. На гарадзішчах Асіповіцкага раёна пакуль не знойдзены рэшткі жылля. Але на іншых помніках насельніцтва будавала вялікія доўгія наземныя дамы слупавой канструкцыі, падзеленыя на асобныя жылыя памяшканні плошчай 20 25 м2. Сустракаліся і невялікія
аднапакаёвыя дамы квадратнай ці
прамавугольнай формы, трохі заглыбленыя ў зямлю. Ацяпляліся яны вогнішчамі.
Побач з дамамі размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы, рэшткі якіх у выглядзе ям знойдзены на гарадзішчы Зборск Асіповіцкага раёна.
Плямёны культуры штрыхаванай керамікі жылі ва ўмовах першабытнаабшчыннага ладу, на стадыі развітога патрыярхату. Асноўнай і самай дробнай гаспадарчай адзінкай грамадства была патрыярхальная сямейная абшчына.
Аб этнічнай прыналежнасці плямён культуры штрыхаванай керамікі няма адзінай думкі. Адны вучоныя звязваюць іх з балтамі. Іншыя лічаць, што носьбіты культуры штрыхаванай керамікі маюць прамыя адносіны да славянскага этнагенезу.
На тэрыторыі Асіповіцкага раёна гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі спынілі сваё існаванне ў I II ст. н. э. Па якой прычыне замірае жыццё на помніках невядома. Магчыма, людзі сталі перасяляцца на селішчы. Селішчы, якія датуюцца прыкладна сярэдзінай — 2й паловай 1га тысячагоддзя н. э., у Асіповіцкім раёне вядомы каля вёсак Ліпень, Цяплухі, Чучча, Усціж, Зарэчча. На жаль, расколю на іх не праводзіліся. Гэтыя помнікі толькі абследаваліся. На іх пабывалі ў 1926 г. С.С.Шутаў і М.М.Улашчык, у 1965 г. Л.Д.Побаль, у 1978 г. А.Р.Мітрафанаў. Даследчыкі збіралі кавалкі керамікі, якую знаходзілі на разараным полі. Па гэтым матэрыяле яны і змаглі прыкладна датаваць селішчы.
У V —VIII ст. у цэнтральнай Беларусі (у тым ліку і ў Асіповіцкім раёне) пражывалі плямёны, аднесеныя вучонымі да культуры тыпу верхняга слоя Банцараўшчыны. Этнічны склад гэтага насельніцтва канчаткова не вызначаны. Болынасць даследчыкаў лічыць, што банцараўская культура належала балтам.

СТРАНИЦА 28
Лд часоў першабытных — 1917
ЭПОХА СЯРЭДНЯВЕЧЧА
У канцы 1 пачатку 2га тысячагоддзя тэрыторыю сярэдняй Беларусі пачынаюць засяляць славяне. У Асіповіцкім раёне сляды славянскіх паселішчаў знойдзены археолагамі каля вёсак Смык (Жужлянка), Свіслач, Зборск, Паліцкае, Лапічы, Ліпень, Чучча, Усціж, Цэль, Гарожа, Казімірава, Краснае. Акрамя ўмацаваных і неўмацаваных паселішчаў захавалася шмат пахавальных помнікаў. Курганы ёсць на тэрыторыі Дараганаўскага сельсавета (вёскі Дараганава, Каўгары, Крынка, Лука, Радуцічы), Вяззеўскага сельсавета (Камарына, Орча, Селішча). 5 курганных могільнікаў знаходзіцца вакол в. Каменічы, шмаг іх каля вёсак Брыцалавічы, Няччо, Усціж, Хімное Ліпеньскага сельсавета і ў іншых месцах раёна.
Значны ўклад у вывучэнне гісторыі Асіповіцкага раёна гэтага часу зрабіў У.З.Завітневіч. У 1892 г. ён раскапаў 73 курганы каля вёсак Гарожа, Ясень, Брыцалавічы, Усціж і абследаваў курганны могільнік каля в. Камарына. Ва ўсіх раскапаных курганах былі пахаванні па абраду трупапалажэння на падэшве або ў яме. У асноўным было па адным пахаванні і толькі зрэдку па 2 пад адным насыпам. Як правіла, нябожчыка клалі галавой на захад, і толькі ў 2 курганах — на ўсход. У некалькіх курганах захаваліся сляды драўляных церамкоў, або збудаванняў у выглядзе хаткі, якія рабіліся над магілай перад насыпаннем кургана. Гэта з’ява асабліва характэрная для курганоў дрыгавічоў у басейне сярэдняга цячэння Бярэзіны.
У некаторых курганах Асіповіцкага раёна фіксуецца звычай, калі на расчышчаную паверхню клалі нябожчыка і вакол абстаўлялі дошкамі 2 падоўжнымі і 2 папярочнымі. Каб яны трымаліся, убівалі калочкі. Зверху пахаванне накрывалі дошкамі і часта паверх іх яшчэ бярозавай карой.
У час раскопак курганоў У.З.Завітневічам было знойдзена шмат упрыго
жанняў: цыліндрычныя ажурныя металічныя пацеркі, 2 якарападобныя падвескі, падвеска ў выглядзе пласціністага коніка, маленькія шарападобныя гузікі, шкляныя пацеркі рознага колеру, у тым ліку пазалочаныя, сердалікавыя і з горнага крышталю, металічныя драцяныя скроневыя кольцы, драцяныя пярсцёнкі і бранзалет. На некаторых скроневых кольцах былі нанізаны па 3 металічныя зярнёныя пацеркі. У некаторых пахаваннях знаходзілі глінянае начынне і жалезныя абручы ад драўлянага вядзерца. У гліняным посудзе звычайна неслі на магілу вуголле з хатняга агнішча. У вядзерцах нябожчыку ставілі мядовы напой. Сярод знаходак ёсць жалезныя нажніцы, серп, сякеры, спражкі, шыферныя прасліцы. Паводле абраду пахавання і рэчаў раскапаныя курганы датуюцца XI XII ст., яны належалі дрыгавічам.
Доўгі час пахавальныя помнікі Асіповіцкага раёна не раскопваліся. Археалагічныя даследаванні ўзнавіліся ў 2й палове XX ст. У 1960 г. Л.Д.Побаль раскапаў адзін курган каля в. Азярышча, аў 1963 г. — каля в. Чучча. Слядоў пахавання не выяўлена. Зафіксаваны толькі вугальныя праслойкі. У 1991 г. 2 курганы каля в. Азярышча даследаваны Ю.А.Зайцам. Знойдзены пахаванні з абрадам трупаспалення. На гэтым жа могільніку ў 1999 г. Л.У.Дучыц даследавала 2 насыпы, у якіх выяўлены сляды трупаспалення. Рэчаў не было.
У гэты ж час пачалося археалагічнае вывучэнне славянскіх паселішчаў на тэрыторыі раёна. У 1963 1964 гг.
Ю.І.Драгун праводзіў раскопкі гарадзішча каля в. Смык. У выніку было высветлена, што на месцы гарадзішча жалезнага веку ў канцы 1 пачатку 2га тысячагоддзя існавала славянскае паселішча. Ад гэтага часу засталіся рэшткі ганчарнага посуду, шкляныя пацеркі, наканечнік дзіды. Побач з гарадзішчам знаходзяцца 2 селішчы. На адным была сабрана кераміка Х — ХІ ст.

СТРАНИЦА 29
Зямля нашых продкаў
На другім Ю.І. Драгун раскапаў 244 м2. Выяўлены 2 гарызонты. У ніжнім знойдзены гліняныя прасліцы і фрагменты раннеславянскіх гаршкоў VI VII ст., у верхнім шкляныя пацеркі, бісер, ганчарная кераміка эпохі Кіеўскай Русі.
У 1962, 1969 1971 гг. экспедыцыя
Беларускага дзяржаўнага універсітэта пад кіраўніцтвам Э.М.Загарульскага праводзіла раскопкі на гарадзішчы ў
в. Свіслач. Пачаткам 2га тысячагоддзя датуюцца рэшткі наземных драўляных пабудоў з дашчатай падлогай. Сярод рэчаў побыту жалезныя сякеры, нажы, нажніцы, замкі, ключы, іголкі, дужкі ад драўляных вядзёр, касцяныя грабеньчыкі, жалезныя крэсівы для высякання агню і інш. Аб занятках земляробствам сведчаць жалезныя сашнікі, матыка, касагарбуша, абломкі каменных жорнаў і жалезная порхліца (устаўка) для іх. Знойдзены разнастайныя прылады для рыбнай лоўлі (кручкі, восці, гарпуны, гліняныя грузілы, іголкі для пляцення сетак). Шматлікія знаходкі зброі, рыштунку каня і вершніка (наканечнікі дзідаў і стрэлаў, цуглі з псаліямі, фрагменты шпор, рэшткі пласціністых даспехаў і інш.) сведчаць, што ў тагачасным Свіслацкім замку быў ваенны гарнізон, які кантраляваў водныя вароты ў раку Свіслач. Аб занятках прадзеннем і ткацтвам сведчаць знойдзеныя на помніку шыферныя прасліцы і гліняныя грузікі. Насельніцтва замка займалася апрацоўкай косці і рога. Знойдзены наверша, арнаментаванае дзяржанне нажа, шахматная фігурка.
У замку знойдзена вялікая колькасць жаночых упрыгажэнняў з бронзы (бранзалеты, пярсцёнкі, падвескі) і шкла (бранзалеты, пацеркі, пярсцёнкі). Асабліва шмат абломкаў шкляных бранзалетаў. Яны бытавалі ў асноўным ад сярэдзіны XII ст. да сярэдзіны XIII ст. Археолаг Т.С.Скрыпчанка, якая вывучала свіслацкія шкляныя бранзалеты, лічыць, што яны паступалі сюды
а
ІТІыфе.рныя прасліцы і каменныя асялкі са Свіслацкага гарадзіпгча.
з Кіева і нават з Канстанцінопаля. У XIII ст. пасля разгрому Кіева манголататарамі вытворчасць бранзалетаў была наладжана ў самой Свіслачы.
Аб гандлёвых сувязях жыхароў Свіслачы з Прычарнамор’ем сведчаць таксама знаходкі кавалкаў амфар, у якіх прывозілася віно.
Жыхары замка ў той час былі ўжо хрысціянамі. Аб гэтым гавораць знойдзеныя ў час раскопак крыжыскладні (адзін цэлы і абломкі ад другога).
У 2000 г. на гарадзішчы ў в. Свіслач правяла невялікія раскопкі А.У.Ільюцік. Работа была арганізавана аддзелам народнай асветы Асіповіцкага раёна. Быў створаны лагер працы і адпачынку, у які ўвайшлі вучні з розных школ раёна. 3 іх дапамогай знойдзены разнастайныя рэчы з жалеза (нажы,

СТРАНИЦА 30
Ад часоў першабытных — 1917
ш.
с^Т
Касцяныя вырабы (гузікі, наверша, накладкі, праколка) са Свіслацкага гарадзішча.
<СЗ
дужкі ад вядзёр, замкі, ключы, рыбалоўны кручок, наканечнікі стрэл, спражкі, падковы, шпоры), косці (наверша, арнаментаваныя накладкі, гузікі, праколкі ці качадык для пляцення рыбалоўных сетак, «бабка» з адтулінай у цэнтры, залітай нейкім металам, якая выкарыстоўвалася ў якасці цацкі і для гульні на грошы), шкла (бранзалеты розных колераў, пацеркі, абломкі пасудзінкі XII 1й паловы XIII ст.), каменю (сердалікавая пацерка, асялкі, шыферныя прасліцы).
У пачатку 2га тысячагоддзя н. э. у Асіповіцкім раёне існаваў яшчэ адзін даволі значны ўмацаваны пункт, размешчаны на р. Свіслач у в. Зборск. На гэтым помніку, як ужо адзначалася вышэй, таксама былі праведзены археалагічныя даследаванні. 3 таго часу да нас дайшлі кавалкі глінянага посуду, шыферныя прасліцы, жалезныя нажы і адзін музычны інструмент — варган. Гэта вельмі рэдкая знаходка. На тэрыторыі Беларусі падобны варган знойдзены толькі ў г. Друцк. Там ён датуецца XII ст.
Да эпохі Старажытнай Русі адносіцца і частка матэрыялаў з гарадзішча Гарадок, размешчанага каля в. Паліцкае. Тут былі знойдзены фрагменты ганчарных гаршкоў, жалезныя падкова і шпора, бронзавая бразготка. Шпора датуецца XII — 1й паловай XIII ст. Даследчык гэтага паселішча М.І.Лашанкоў выказаў меркаванне, што ў пачатку 2га тысячагоддзя тут знаходзіўся вартавы пост ад Свіслацкага замка, які быў заселены адным з плямён дрыгавічоў.
У Асіповіцкім раёне вядомы яшчэ і такія віды помнікаў, як культавыя камяні і каменныя крыжы. Напрыклад, каля в. Крынка пры дарозе з Жыціна ў Асіповічы ляжыць вялікі камень пад назвай Валы. Шмат камянёў да нашых дзён не захавалася, але звесткі пра іх былое месцазнаходжанне да нас дайшлі. Так, нейкі цудоўны камень знаходзіўся яшчэ ў пачатку XX ст.
Абломкі бранзалетаў, знойдзенмя на тэрыторыі Сніслацкага замка
«Бабка» цацка для гульні
са Свіслацкага гарадзішча.

СТРАНИЦА 31
Нямыя сведкі мінуўшчыны
каля пас. Каменка (зараз Леніна). Ад гэтага каменя і паходзіць быццам бы назва вёскі. Каля в. Мязовічы былі невялікія камяні Гусь і Баран. Камяніследавікі былі каля вёсак Журавец, Малая Гарожа, станцыі Гай.
У пачатку XX ст. у раёне каменныя крыжы стаялі каля вёсак Пабокавічы, Цяплухі, Лучыцы, пры дарозе ў в. Мязовічы і ў ваколіцах Забалацця. Цяпер лёс гэтых помнікаў даўніны не вядомы.
ЛІТАРАТУРА:
Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1993. С. 559 — 560.
Драгун Ю.И. Раннеславянское поселение в нижнем течении р. Свислочь Белорусские древности. Мн., 1967. С. 422431.
Завитневич В.З. Археологические изыскания в бассейне реки Березины Отчет Императорской археологической комиссии за 1892 г. СПб., 1894. С. 124 153.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусь Магілёўская вобласць. Мн., 1986.
Нямыя сведкі мінуўшчыны
Аб пражыванні старажытнага чалавека на тэрыторыі Асіповіцкага раёна сведчаць шматлікія знаходкі каменных прылад працы. I знайшлі іх часта не навукоўцы, а мясцовыя жыхары розных сельсаветаў раёна.
Муэычны інгтруменг аар ган э гаралэівіча ў в.
Лошенков М. И Городище Палицкое Із ЬаІСр кйіійгоз інЬогііов Уііпійз, 2000. С. 125 — 140.
Лысенко П.Ф. Дреговичи. Мн. 1991.
Поболь Л. Д. Славянские древности Белоруссии. Мн., 1974. С. 265273.
Скрыпчанка Т.С. Свіслацкія шкляныя бранзалеты XII XIV стст. Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1980. № 3.
Штыхов Г.В. Археологическая карта Белоруссии. Вып 2 Мн., 1971. С. 228 231
А.У.Ільюцік.
Знаходкі — болын за 40 старажытных прадметаў, большасць з якіх сякеры. Зберагаюцца яны часам у школьных музеях, іншыя у прыватных калекцыях, некаторыя перададзены даследчыкамархеолагам.
Карта расмаўсюджання каченных сякер на гэрыторыі Асіповіцкага раёна. Складзена Ю.В.К.певанцом.
осиговичскии РДЙОН
) сипов ичи

СТРАНИЦА 32
Ад часоў першабытных — 1917
Каменная сякераклін з в. Вялікая Гарожа.
Свідраваная сякера, знойдзеная ў в. Дараганава.
Свідраваная сякера, знойдзеная ў в. Ліпень.
У музеі калгаса «Авангард» (в. Вяззе) захоўваюцца свідраваныя сякеры і сякераклін з чорнага каменя.
У няпоўнай сярэдняй школе ў в. Вязаўніца настаўнікамі гісторыі сабраны свідраваныя сякеры і сякерыкліны.
Знаходкі, якія зберагаюцца ў школьным музеі в. Дараганава, зроблены ў 1980 —90я гады. Сабрала іх З.Р.Верашчака.
Экспанаты, якія захоўваюдца ў музеі Ліпеньскай сярэдняй школы, сабраны М. К. Хількевічам.
Знаходкі для школьнага музея ў в. Пагарэлае сабраў М.А.Булавацкі ў в. Амінавічы.
У школьным музеі в. Свіслач захоўваюцца экспанаты, здабытыя ў час раскопак на замчышчы, якія праводзіліся ў пачатку 1970х гадоў. Тут было выяўлена гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі, пазней, у XI —XII ст. узнікла паселішча замкавага тыпу. Ёсць на ім і магутныя напластаванні XIII —XVIII ст. Раскопкі праводзілі Э.М.Загарульскі, А.У.Ільюцік. Экспанаты для школьнага музея сабрала
I. I. Цімошчанка.
Экспанаты для школьнага музея в. Ясень сабраў Э.М.Васільчанка на месцы не існуючай зараз в. ДуброваЯсенская, каля в. Журавец.
У прыватнай калекцыі Дж.А.Курчэўскага зберагаюцца экспанаты, знойдзеныя паміж лініяй чыгункі Асіповічы — Магілёў і прасёлачнай дарогай Малая Гарожа — Вялікая Гарожа. У раёне апошняй, паводле меркавання археолага У.Ф.Ісаенкі, знаходзіўся могільнік сярэднедняпроўскай культуры.
В.П.Шчыглоў збіраў знаходкі на тэрыторыі раёна на працягу 1970— 1990х гадоў. У яго прыватнай калекцыі цэлы шэраг сякер, нажоў, пласцін і іншых каменных прылад.
На тэрыторыі раёна вядома 5 старажытных стаянак. 2 з іх адкрыў К.М.Палікарповіч у 1927 г. каля в. Дараганава і ў 1929 г. каля в. Радуцічы Дараганаўскага сельсавета. У 1930 г. яшчэ 2 адкрыў А.Рынейскі паблізу населеных пунктаў Майсеевічы Дрычынскага сельсавета і Слопішча Дараганаўскага сельсавета. Гэтыя помнікі даследаваў у 1978 г. В.Ф.Капыцін, які па выяўленым матэрыяле аднёс іх да бронзавага веку. Адна стаянка адкрыта недалёка ад вёскі Краснае Ясенскага сельсавета ў 1982 г. В.П.Ксяндзовым, які ўстанавіў яе прыналежнасць да каменнага веку.
Такая значная калекцыя старажытных прадметаў, выпадкова знойдзеных на тэрыторыі сучаснага Асіповіцкага раёна, сведчыць аб даволі інтэнсіўным жыцці ў наглым краі ў часы каменнага і бронзавага вякоў.
Ю.В. Клеванец.

СТРАНИЦА 33
Городище Палицкое
Городище Палицкое
Полевыми исследованиями 1995 1997 годов завершены спасательные раскопки на городище Палицкое, что в Свислочском сельсовете Осиповичского района Могилевской области. Это укрепленное поселение находится в урочище Городок, в
1,5 км восточнее деревни Палицкое, в пойме правого берега Березины на высоком останце. Памятник открыт в 1926 году экспедицией, которая проводила разведки в бассейне нижнего течения реки Свислочь.
С.С.Шутов и Н.Н.Улащик описали его форму, размеры, укрепления, сняли план. Городище они привязали к деревне Новоселки (Шутаў, Улашчык, 1930, с. 115116). В 1963 году его обследовал Л.Д.Поболь. Он заложил шурф на площадке, в обрывах зачистил валы и снял их профили, описал выявленные материалы (Поболь, 1974, с. 269 272). В 1970 году небольшие раскопки на нем провела экспедиция Белгосуниверситета. В северозападной четверти городища разработан раскоп площадью 12×4 м. Результаты раскопок Э.М.Загорульского и Л.В.Жихаревой опубликованы весьма кратко (Жихарева, 1971, с. 45 — 48). Также это поселение обследовали в 1978 году А.Г.Митрофанов, в 1985 году
О.В.Иов, а в 1994 году автор (Лашанкоў, 1997а, с. 30).
Изучаемое городище было в плане неправильной прямоугольной формы с закругленными углами. Оно располагалось на западном краю останца. Длина его с востока на запад 61 м, ширина с севера на юг 46 м. С северовостока и востока оно отделялось рвом от остальной части послеледниковой возвышенности. Раскопом 1997 года исследовалась северовосточная окраина памятника с прилегающим к нему рвом. Установлено, что площадка городища с напольной стороны была ограничена рвом шириной 4 м и глубиной 1,3—1,4 м от материкового горизонта. Стенки у рва пологие, дно чашеобразное. Отсутствие ям от столбов и кольев в материке по краю площадки говорит о том, что поселение изначально не имело деревянных ограждений. В процессе жизни склоны останца эскарпировались, повидимому, не один раз, а земля набрасывалась на край площадки. Данное обстоятельство привело к тому, что края городища стали более возвышенны
ми по сравнению с его центральной частью. К середине 90х годов от городища сохранилась лишь северная окраина шириной
2—4 м. Примерно лет 50 тому назад река Березина начала постепенно менять свое русло, подмывая правый берег. Процесс естественного разрушения памятника осуществлялся по всей его длине. Если в 1926 году ширина городища составляла 46 м, то в 1963 году — 27 м, в 1970 году 22 м, а в 1994 году — от 2 до 4 м. Автор ставил своей задачей доисследовать оставшуюся часть памятника.
За три полевых сезона вскрыто 200 кв. м. Раскапывать пришлось, по существу, северный край городища. Суммарная коллекция материалов из раскопов составила 4926 единиц. Культурный слой состоял из супеси серого и черного цветов. Два верхних раскопочных пласта имели серую окраску, а все остальные до материка —черную. Исходя из нивелировочных данных, толщина культурного слоя была от 0,72 до 1,65 м. Дневная поверхность и материк в раскопах имели уклон на запад. В западной части сохранившегося памятника дневная поверхность возвышалась над уровнем воды в Березине на 6,63 м (в середине июня 1995 года). Органику слой рассматриваемого поселения сохраняет плохо, поэтому кости животных встречались в полуистлевшем состоянии. Единичными находками в слое были кусок глиняной обмазки и кальцинированная косточка, два кусочка железа и три кремневых отщепа. Коллекция индивидуальных находок небольшая 20 экземпляров. Массовые материалы, такие как керамика, кости и шлаки, составляют 99,5% от всей коллекции. Отметим, что результаты раскопок за 1995 год уже опубликованы, как и некоторая информация по керамике за 1995— 1996 годы (Лашанкоў, 1997а, с. 30 — 38; Ильютик, 1998, с. 25 — 39).
На Палицком городище керамика самый выразительный и большой по количеству материал. Вся она четко делится на две неравные в количественном и хронологическом отношении группы. Меньшую ее часть составляют обломки гончарных сосудов (28 экз.), о чем будет сказано ниже. На памятнике доминирует лепная керамика железного века — 3760 фрагмен
Ад часоў першабытных — 1917
Кераміка з паселішча Паліцкае.
тов, среди них 82 днища от плоскодонных сосудов, 271 венчик и 3407 стенок. Рассматривая керамику, заметим, что подавляющее большинство посуды представлено в виде мелких обломков. Толщина стенок варьируется в пределах 0,4 —0,8 см и изредка достигает 1 см, а днищ — от 0,5 до 1 см. Снаружи цвет их бурый, черный, светлокоричневый, а внутренняя поверхность — темнобурая и черная.
О технологии изготовления посуды мастерамикерамистами необходимо сказать следующее. В процессе подготовки глины к лепке в тесто специально подсыпались искусственные отощители, такие как дресва, шамот и, повидимому, болотная руда. Включения шамота видны на внешней поверхности крайне редко. Для этих целей мастер использовал не только керамический бой, но и обожженную глину. Комочки последней заметны иногда на поверхности как окатанные. Дресва, в отличие от шамота, хорошо видна как в изломах, так и на поверхностях фрагментов. Ее зерна с угловатыми гранями имеют величину 0,05 — 0,5 см. В формовочной массе искусственные добавки вымешива
лись неравномерно, поэтому в отдельных обломках дресвы очень много. Но есть и такие фрагменты, на которых она почти незаметна. В лощеной керамике ее нет. Отметим, что разная степень измельченности дресвы соответствует определенной толщине стенок лепных сосудов: мелкие зерна присутствуют у тонкостенных, а крупные — у толстостенных.
Формовка сосудов начиналась с изготовления дна и придонной части. Фрагменты придонных частей и днищ позволяют отметить три варианта соединения плоского дна и стенки. В одних случаях низ стенки прикреплялся к плоскому дну сверху, и тогда наружная поверхность стенки заглаживала торец диска дна. В других — края торца днища заворачивались вверх, а стенка снаружи присоединялась к горизонтальному низу и заглаживалась под дно. В третьих — днище и стенка присоединялись друг к другу под тупым углом, как два острых угла. Разломы нижних частей сосудов позволяют говорить о том, что мастера поселка лепили посуду, используя не только донный, но и донноемкостный начин. Образцы донного начина уже рассмотрены. Вариант донноемкостного сводился к тому, что из кома глиняного теста формировалось не только плоское дно, но одновременно конструировались придонные части стенок тулова. Судя по наблюдениям, этот способ начала лепки был свойственен профилированным горшкам милогроидного облика. У одного сосуда, изготовленного рассмотренным способом, высота придонной стенки от дна снаружи составляла 2,5 см, а с внутренней стороны — 1,5 см. Стенки тулова сосудов, как и их верхняя часть, наращивались путем ленточнокольцевого налепа. Нельзя не отметить, что способы обработки поверхностей у готовых изделий были разные. В коллекции обломков посуды нами выделены следующие разновидности фактур: груболепная, штрихованная, гладкостенная и лощеная. Шершавая внешняя поверхность с выступающими зернами дресвы и бугристыми неровностями свидетельство ее плохого заглаживания. В то же время внутренние поверхности стенок у груболепных горшков заглажены немного лучше. Следы внутреннего заглаживания позволяют говорить о горизонтальных движениях руки мастера по

СТРАНИЦА 35
Городище Палицкое
ту лову. Штриховка изредка покрывала всю поверхность горшков. Чаще она начиналась от плечика и продолжалась до дна либо придонной части. Венчик с шейкой были незаштрихованными. В обиходе у жителей городища была не только грубая, но и хорошо обработанная посуда — гладкостенная и лощеная. У гладкостенных сосудов поверхность тщательно заглажена и зерна дресвы с шамотом почти незаметны. Внешние и внутренние поверхности у них ровные, гладкие. Цвет преобладает коричневый. Лощеная посуда была черного и бурого цвета. Весьма показательно соотношение выделенных фактур посуды на изучаемом памятнике. Подсчеты показали, что на первом месте в количественном отношении была посуда с грубой фактурой (51,7%), на втором — штрихованная (44,2%), на третьем — гладкостенная (3,5%) и на четвертом — лощеная (0,6%). В расчет не принимались только днища. Отмеченные способы обработки поверхностей посуды наибольшее распространение имели у жителей городища, как видим из стратиграфических наблюдений, в третьем пятом раскопочных пластах, которые соответствуют горизонту супеси черной окраски.
Весьма важной для нас является форма сосудов, которыми пользовались обитатели поселка. Выявить в культурном слое развалы горшков не удалось, несмотря на скопления керамики в некоторых местах. Материалы коллекции не позволили склеить хотя бы один горшок. Реконструкции частей сосудов по крупным фрагментам показывают, что отдельные горшки имели диаметр по краю венчика
21,3, 22,5, 24, 26, 28 и 42 см. У самых малых диаметр равен 14 и 9 см. Верхние части горшков имели отогнутый наружу край венчика. Венчики были следующих разновидностей: с горизонтальным срезом края, с закругленным верхом и утончающиеся к краю. Один из небольших сосудов имел расширение округлобокого тулова до 10 см в средней части высоты. Небольшое количество крупных обломков сохранилось с плечиками и верхними частями расширения тулова. Данное обстоятельство позволило зафиксировать размеры максимального расширения тулова у горшков конической формы. У маленьких эти данные равны 11 — 16 см, у сосудов
средней величины — 22 — 24 см, тогда как у больших они достигают 30 — 43 см. Заметим, что в коллекции рельефные плечики двух видов: с закругленным ребристым выступом и с биконическим ребром. Горшки с биконическим ребром были редкостью на поселении, о чем свидетельствуют единицы обломков (20 шт.). Среди фрагментов есть одна стенка, которая на внешней поверхности имеет оттянутое ребро в виде рельефного биконуса. В большем количестве в пользовании у жителей городища находились горшки с ребристым плечиком закругленной формы. Один из крупных фрагментов штрихованного горшка имеет цепочку горизонтальных защипов через равные промежутки. Они нанесены по закругленному ребру плечика. Горизонтальные защипы по плечику — редкий орнамент на штрихованных сосудах. А.В.Ильютик отмечает такие факты на городищах Лабенщина и Збаровичи (Ильютик, 1995, с. 67; Она же, 1998, с. 27). Исходя из материалов керамического комплекса, на данном памятнике можно выделить две разновидности горшков: профилированные 8образной формы и ребристые.
Профилированные сосуды имеют отогнутый наружу венчик, суженную шейку, плавно переходящую в округлобокое тулово. В придонной части тулово сужалось и переходило в уплощенное дно небольшого диаметра. У рассматриваемых горшков шейки были как плавно вогнутые, так и с резким изгибом под тупым углом. Большинство венчиков сломано по изгибу шейки. Верхние половины профилированных горшков имеют некоторое подобие с сосудами милоградской культуры, за что их следует называть милогроидными. Шейки у профилированных сосудов украшались иногда ямочными вдавлениями в один ряд через определенные промежутки. Ямочки выполнены круглой в сечении палочкой, которая ставилась перпендикулярно поверхности сырого изделия. Фактура у них груболепная и штрихованная.
Горшки ребристой формы имели плоское дно. Стенки тулова расширялись прямо от дна к плечикам. Плечики у них в виде рельефного выступа, который постепенно переходит в вогнутую шейку. Верхние части у рассматриваемых сосудов были трех разновидностей: у одних венчик был наклонен внутрь, образуя тупой

СТРАНИЦА 36
Ад часоў першабытных — 1917
Л
С
у
о<?
кч
Глянцаваная і ганчарная кераміка з Паліцкага гарадзішча.
угол с туловом; у других плавным изгибом шейки он отгибался наружу, у третьих от плечика венчик наклонялся внутрь, но верхний край его затем отгибался наружу. Степень отогнутости венчиков была разной от 10 до 30°. На Палицком городище у ребристых горшков преобладали венчики третьей разновидности.
Керамический комплекс позволяет констатировать лишь такие формы посуды, как горшки профилированных и ребристых форм. Сосуды же баночной формы у населения данного поселка в употреблении не имелись. Посуда баночных форм редко встречалась и на других поселениях «штриховиков» в бассейне Березины, о чем свидетельствует ее низкий удельный вес по сравнению с охарактеризованными выше формами (Ильютик, 1998, с. 26 28, табл. 3,4).
Ассортимент посуды у жителей изучаемого поселения не ограничивался горшками профилированных и ребристых форм, которые имели грубую и штрихованную поверхности. Обломки стенок гладкостенных сосудов толщиной 0,4 см могут
свидетельствовать о небольших размерах столовой посуды. Обломки мисок не имеют нагара. А лощеная посуда на городище Палицкое — явление редкое. Горшки и миски были небольших размеров. Крупный обломок лощеной миски имеет диаметр по ребру максимального расширения 24 см. Использование лощеной посуды было ограниченным. Ее употребляли, повидимому, для хранения жидкостей либо в ритуальных целях.
На всю керамическую коллекцию приходится две стенки, плечико и шейка от сосудов со сквозными отверстиями. Такое явление некоторые московские археологи рассматривают как «следы починки сосудов» (Розенфельдг, 1974, с. 117). Гладкостенная, лощеная и штрихованная посуда на поселении не орнаментировалась.
Визуальный осмотр фрагментов керамики позволил отобрать стенки, днища и венчики с отпечатками зерен растений. В коллекции 1995 года было 8 обломков с 9 отпечатками (на одном два). А в материалах 1996 года у 10 фрагментов имелось по одному отпечатку. Интересно, что у найденных в 1995 году преобладали оттиски пшеницы, а в 1996 году проса. Среди всех 19 оттисков 10 — от проса, 7 — от пшеницы и 2 — от других злаковых культур. Идентификацию их выполнил кандидат биологических наук Д.И.Третьяков в лаборатории систематизации растений Института экспериментальной ботаники НАН Беларуси. Несмотря на малое количество фактов искусственных добавок зерен растений в формовочную массу, они все же нуждаются в объяснениях. Рассматриваемое явление имело место у жителей городища, хотя и носило, видимо, весьма ограниченный характер. Нам представляется, что вряд ли оно было обусловлено технологической необходимостью. Если бы это было так, то отпечатки зерен растений обнаруживались бы почти на каждом обломке посуды, как это наблюдается с другими примесями. Единичность же подобных случаев, с нашей точки зрения, следует рассматривать как результат какихто ритуальных действий. Такие действия обрядность, которую можно связывать с аграрной магией. При каких обстоятельствах она осуществлялась, неизвестно. Вполне возможно, что такое символическое действие, как осыпание зерном, выполнялось в первый день весенней

СТРАНИЦА 37
Городище Палицкое
пахоты либо же в начале или по окончании уборки нового урожая. Думается, нельзя исключать и обожествления самого процесса изготовления посуды местным мастером (Лошенков, 19946, с. 95; Лашанкоў, 1997а, с. 32). Возможно, зерном осыпали начало работы ученика, своеобразно приобщая его к будущему ремеслу, или таким действием переводили молодого умельца в профессионального мастера. Зерна растений мастер мог подсыпать в глиняное тесто для лепки специальной ритуальной посуды. Рассматриваемый факт не единственный на памятниках раннего железа лесной полосы Беларуси. Автором уже отмечались подобные немногочисленные случаи на городищах Эсьмоны в Белыничском, Петровичи в Бобруйском районах и поселении Сорочи в Любанском районе (Лашанкоў, 1994а, с. 30; Он же, 1997а, с. 32). Ранее отпечатки зерен на древней керамике отмечались исследователями у населения милоградской и зарубинецкой культур (Мельниковская, 1967, с. 97; Пачкова, 1974, с. 11—30, табл. 1).
Коллекция фаунистических материалов из раскопов небольшая, всего 205 экземпляров (4,2% от всех материалов), в числе которых 28 зубов и 177 костей. В культурном слое поселения они встречались планиграфически и стратиграфически неравномерно. Зубы и кости животных фиксировались в отдельных местах преимущественно в четвертом, пятом и шестом раскопочных пластах. Единичными экземплярами фоссилии находились во втором, третьем, седьмом и восьмом пластах и ямах. В первом пласте они не выявлены. Целых костей и зубов почти не сохранилось, большинство их выявлено в разломанном и полуистлевшем виде. Среди них много обломков от разбитых трубчатых костей, что говорит о преднамеренном их расщеплении для употребления костного мозга. П.Ф.Калиновскому удалось определить 21,5% всех материалов. Среди 44 определимых костей и зубов остатки только домашних животных. Крупный рогатый скот — 32 фоссилии принадлежат 8 особям. На втором месте по количеству особей находится свинья. От трех голов животных есть четыре экземпляра костей с зубами. Останков лошади мало — 7 костей от двух особей. Исходя из материалов, последнее место в домашнем стаде занимал мелкий рогатый скот: козы, овцы. Они
представлены минимальным количеством костей. Выполненная П.Ф.Калиновским работа позволила определить не только видовую принадлежность животных, но и, что очень важно, установить количество особей — 14. Учитывая то, что 78,5% остеологической коллекции оказалось непригодной для определения видов, можно полагать, что среди них были остатки и диких животных. Трудно себе представить, что, проживая в лесной местности, обитатели изучаемого городища не занимались охотой. На памятниках населения этой же культуры Кимия, Лабенщина, Новоселки, которые находятся в 150 км северозападнее Палицкого, кости диких животных есть в культурном слое (Митрофанов, 1978, с. 44, 46—47, табл. 11).
Часть коллекции массовых материалов на поселении составляют отходы черной металлургии — шлаки. Их собрано 906 кусков, что составляет 18,4% всех находок. В толще культурного слоя куски шлаков встречались неравномерно. Они фиксировались с первого по шестой раскопочные пласты включительно. Подсчеты показывают, что наиболее насыщенными являлись второй (98 шт.), третий (116 шт.), четвертый (219 шт.) и пятый (118 шт.) пласты. Попадались шлаки и в материковых ямах, где их выявлено 261 единица. Так, в одной яме на склоне останца их имелось 250 штук. Довольно часто шлаки фиксировались по одному куску на квадрат, а в некоторых квадратах вовсе отсутствовали. Вместе с тем в отдельных местах раскопов они встречались концентрированно. В подавляющем большинстве шлаки металлургии железа были небольших размеров. Куски большой величины явление редкое. В коллекции шлаки густотекучие, пористые и со стекловидной коркой. Визуальный просмотр показал, что отдельные куски содержат отпечатки древесины либо древесного угля.
Помимо статистических подсчетов, стратиграфических и планиграфических наблюдений, визуальных просмотров, они проверялись еще на взаимодействие с магнитом. Из всей коллекции шлаков 75 реагируют на магнит. Одни слабо притягиваются, другие — удерживают себя в «подвешенном» состоянии, а третьи очень сильно «держатся» за магнит. Благодаря последнему обстоятельству

СТРАНИЦА 38
Ад часоў першабытных — 1917

Знаходкі з бронзы (1 — 4), гліны (5—10) і крэменю (11) з Паліцкага гарадзішча.
М.Ф.Гуриным обнаружены два небольших кусочка железа. Исследование отходов металлургии магнитом показало, вопервых, что вместе с кусками шлаков иногда выбрасывались и кусочки железа, а вовторых, небольшое количество железа (доли процента) оставалось в шлаках, о чем свидетельствует их слабая реакция на магнит. Несмотря на то, что получена большая коллекция отходов металлургии железа, найти объекты его производства — развалы печейдомниц на исследованном памятнике не удалось. Не обнаружены в слое поселения и железные изделия кузнецов, относящиеся к последним векам до н. э. — началу I тысячелетия н. э. Это можно объяснить только тем, что на раскопанной окраине городища железных предметов просто не было. А те изделия, которыми пользовались обитатели поселка, уже навсегда поглощены рекой.
Небольшая коллекция индивидуальных предметов в зависимости от матери
алов изготовления делится на изделия из камня, бронзы и глины.
Среди каменных орудий труда есть два сделанные из кремня. Одно из них — сечение пластинки с заломами по краям, согласно определению В.П.Ксензова. Оно продолговатой формы и трапециевидное в сечении. Пластинка, несомненно, являлась вставкой какогото комбинированного орудия. Другое — по определению И.Н.Езепенко — скобель. Он сделан из обломанной пластины и оформлен крутой ретушью по одному краю. Размеры кремня: длина
2.5 см, ширина 1,5 см, толщина от 0,45 до 1 см. На одном участке пластины есть меловая корка.
Значительно большую часть каменных предметов составляют находки зернотерок. В культурном слое памятника их обнаружено семь единиц. В числе выявленных четыре нижних камня, включая обломки. Для нижних камней зернотерок жители поселка использовали валунный камень серого цвета, повидимому, гранит. О размерах рассматриваемых орудий можно судить по наиболее сохранившемуся экземпляру, который состоит из пяти кусков. Размеры камня: длина 16 см, ширина —
13.5 см, толщина 10 см. У данной зернотерки есть три рабочие плоскости. Самая большая из них — прямоугольной формы с закругленными углами. Две другие, треугольной и овальной формы, меньших размеров. Они находятся на боковых поверхностях. Все рабочие поверхности у нижних зернотерок шершавые с неглубокими ямочкаминасечками. Верхние камни зернотерок — терочники — также найдены на поселении. Их три. Они имеют естественную округлую форму и по одной рабочей стороне. Размеры их разные, от 4×6 см и более. Они удобны для удержания в одной руке. Таким образом, судя по материалам раскопок, жители Палицкого городища для размалывания зерна в муку пользовались одноручными зернотерками, вероятно, небольших размеров.
Металлических изделий обнаружено примерно на половину меньше, чем каменных. Важно подчеркнуть, что все они бронзовые: две булавки, браслет и стержень. Булавки разных видов. Они сделаны из круглой в сечении проволоки толщиной 0,3 см. У них обломаны нижние концы стержней, поэтому длина изделий неизве

СТРАНИЦА 39
Городище Палицкое
стна. Одна из булавок посоховидная. Она имеет навершие округлой формы большого размера (2,6×3,1 см). 8видный завиток в виде маленького колечка, конец которого раздвоен. Другая булавка — зажим. Ее конструкция вполне соответствует такой функции. Верхняя часть ее — небольшое кольцопружина, от которой отходят параллельно два стержня. Один, прямой и более длинный, к концу утончается. Второй тоже длинный (до 5,5 см), но короче первого. Его конец расклепан в пластинку и загнут в колечко наружу. Булавкизажимы — новый тип. Они встречаются пока только на памятниках бассейна Березины. Кроме Палицкого, они найдены еще на городищах Чижаха, Щатково и селище Красная Зорька. Всего известно пять булавок данного типа.
Браслет найден в деформированном виде и разломанным на четыре части. Форма его овальная, концы разомкнуты. Он сделан из граненой проволоки сечением 0,4×0,45 см. Внутренняя поверхность браслета линзовидно выгнутая, внешняя — биконическая, бока закруглены. Максимальная толщина стержня в средней части изделия, а концы у него утончаются. В слое поселения найден еще один бронзовый предмет — граненый стержень с нарезным орнаментом. Длина его 3,8 см, толщина 0,3×0,43 см.
Глиняных изделий из раскопов происходит немного. Пряслиц всего шесть. Целых среди них нет. Обломки позволили сделать реконструкцию их форм. По способу изготовления они разные: четыре лепные и одно точеное из стенки чернолощеного сосуда. Размеры пряслиц такие: диаметры от 2,6 до 3,4 см, толщина 0,5 —2,5 см, отверстия 0,5—1,1 см. Лепные пряслицы, как и посуда, с примесями дресвы. Цвет их коричневый. Еще две пряслицы найдены Л.В.Жихаревой и Л.Д.Поболем (Жихарева, 1971, с. 46; Поболь, 1974, рис. 94: 9).
Материалы раскопок городища Палицкое убедительно показывают принадлежность его населения культуре штрихованной керамики. С нашей точки зрения, их нельзя отождествлять с племенами милоградской и зарубинецкой культур, как это делалось ранее (Лашанкоў, 1997а, с. 32 — 33). Ярким подтверждением сказанному является рассмотренный нами керамический комплекс. Тем не менее не существует
единого мнения о рассматриваемых древностях. Так, А.А.Егорейченко активно отстаивает милоградскую и зарубинецкую атрибуцию подобных материалов (Егорейченко, 1996, с. 66, 68 — 69; Он же, 1997, с. 75; Егарэйчанка, 1999а, с. 117—118; Он же 19996, с. 223). Охарактеризованные индивидуальные находки с Палицкого городища не имеют узких датировок. Население изучаемого памятника являлось частью общего массива племен «штриховиков», проживавших в бассейне Березины во II
в. до н.э. — I в. н.э. (Лошенков, 1996, с. 51 — 53; Лашанкоў, 19976, с. 147—155; Ильютик, 1998, с. 2539).
В начале 60х годов рядом с городищем Палицкое найден случайно фрагмент железного наконечника копья (Поболь, 1974, с. 272, рис. 94: 11). Длина сохранившегося экземпляра 13,6 см. Перо у него обломано. Оно ромбовидное в сечении. Его длина до излома около 9 см, а ширина 2,6 см. Перо плавно переходит в черенок, прямоугольный в сечении (0,8×0,3 см). Утончающийся конец черенка обломан. Форма сохранившегося экземпляра позволяет найти ему аналоги. По классификации наконечников копий балтского населения В.Казакявичюса, он относится ко 2 группе VIII типа, черешковых, лавролистообразной формы (Казакявичюс, 1988, с. 22, 57 — 60). Подобные наконечники датируются VII VIII в.в. н.э. Они были характерны для легто литовских и угрофинских племен в указанное время, а в начале IX в. н.э. выходят из употребления.
На рассматриваемом памятнике выявлены в небольшом количестве материалы начала II тысячелетия. В процессе раскопок в первом и втором раскопочных пластах обнаружена керамика от посуды, изготовленной на гончарном круге. Среди 28 обломков — 12 венчиков и 16 стенок. Формы венчиков разные. На этом поселении гончарную керамику в небольшом количестве находили Э. М. Загорульский и Л.Д.Поболь (Лашанкоў, 1997а, с. 33), встречалась она и в пойме около городища (Шутаў, Улашчык, 1930, с. 116). Кроме керамики эпохи Киевской Руси, из слоя поселения происходят еще бронзовый бубенчик и железная шпора. Бубенчик находился во втором пласте на глубине 0,35 м от поверхности. Он шарообразный с одной продольной прорезью внизу, в средней его

СТРАНИЦА 40
Ад часоў першабытных — 1917
части есть три неглубоких ровика. Диаметр шара около 2,3 см. Украшение найдено в деформированном состоянии. Подобные вещи датируются XI —XIII в.в. н.э. (Дучыц, 1991, с. 52). Железная шпора была в первом пласте, рядом с остатками сгоревшего столба, на глубине около 0,2 м. Дуга шпоры Уобразной формы. Одна из ее боковых сторон слегка деформирована. По форме дужки она близка к группе «угловых» шпор III типа по классификации
А.Н.Кирпичникова (Кирпичников, 1973, с. 65 — 66). На краях дужки — пластинчатые петли прямоугольной формы с двумя узкими прорезями для крепления кожаными ремнями. Шип соединен с дужкой под прямым углом и опущен вниз, он простой формы. Такие шпоры по аналогиям датируются XII —первой половиной XIII в. (Кирпичников, 1973, с. 65 — 66).
Вышеотмеченные материалы начала II тысячелетия н.э. оставлены, несомненно, населением летописных племен дреговичей. Отметим, что заметного горизонта культурного слоя славяндреговичей на Палицком городище не зафиксировано. Следы же их непродолжительного пребывания на городище раннего железа есть. В каких целях использовалось укрепленное поселение «штриховиков» славянским населением, сказать трудно. Присутствие славян зафиксировано не только около городища в пой
Свіслацкае княства
Прыкладна з апошняй трэці 1га тысячагоддзя нашай эры пачынаецца пранікненне на тэрыторыю Беларусі славянскіх плямён і фарміраванне дзяржаўных адносін у іх асяроддзі. На жаль, немагчыма падрабязна прасачыць храналогію падзей тых даўніх гадоў, але ўсё ж археалагічныя помнікі, старажытныя летапісы, даныя тапанімікі і этнаграфіі даюць магчымасць уявіць карціну гэтай эпохі.
Першыя славянскія плямёны, якія з’явіліся з сярэдзіны VI ст. н.э. да VIII ст. н.э. на тэрыторыі цэнтральнай Беларусі, былі, верагодней за ўсё, дулебы, але замацавацца на новых землях ім не ўдалося — літаральна праз некалькі дзесяцігоддзяў яны былі часткова знішчаны, а часткова адціснуты на левабярэжжа Бярэзіны больш дужымі і ваяўнічымі дрыгавічамі.
ме, но и еще в нескольких местах. В 0,6 км западнее данного памятника, в лесу, есть одиночный курган. В 1 км далее на запад, на левом берегу речушки Кровавой, протекающей между деревнями Новоселки и Палицкое, напротив бывшего поселка Ямного имелась курганная группа из шести насыпей. В 0,8 км северозападнее городища, в лесу — одиночный курган по дороге в деревню Притерла. Эти факты свидетельствуют о проживании в данной местности немногочисленного сельского населения дреговичей.
В результате раскопок городища Палицкое удалось установить следующее. Это укрепленное поселение было основано балтскими племенами культуры штрихованной керамики примерно во II в. до н. э. Жизнь на нем продолжалась около трех веков. К концу I в. н.э. поселок прекращает функционировать. Подобное явление наблюдается и на близлежащих памятниках: Чижаха, Щатково, Петровичи. Примерно через тысячу лет в окрестностях Палицкого городища появляются славянедреговичи. Сельское население дреговичей, повидимому, немногочисленное, оставило следы своего пребывания не только на городище «штриховиков», но и на сопредельной с ним территории.
Друкуецца паводле: Л ошейков М. И. Городище Палицкое// 1з ЬаЫу кйіінгоз ізіогў’оз. Уііпіж, 2000.
Цікава, што нягледзячы на адносна кароткі перыяд існавання, аб дулебах засталіся ў народнай памяці добрыя ўспаміны. Шэраг населеных пунктаў на левым беразе Бярэзіны носіць назву Дулебы, Дулебія і г.д., а ў адной з кніг Г.Х.Татур прыводзіць легенду, запісаную ім у Ігуменскім павеце (паўночназаходняя частка сучаснага Асіповіцкага раёна некалі ўваходзіла ў Ігуменскі павет). «Некалі ўсю мясцовасць… займаў народ Дулы, які вызначаўся вельмі ціхмяным і добразычлівым норавам. Аднойчы правадыр яго, Кумар, выйшаў са свайго жытла і са здзіўленнем і занепакоенасцю ўбачыў на зямлі «тор» ад калёс…» (Татур Г.Х. Очерк археологических памятников на пространстве Минской губернии и ее археологическое значение. Мн., 1889. С. 241.) Гэтабыў, як

СТРАНИЦА 41
Свіслацкае княства
лічыць Г.Х.Татур, след перадавога атрада чужынскай разведкі). Сапраўды, праз некаторы час невядомае племя ўварвалася на зямлю дулаў. Правадыр захопнікаў Гуд выклікаў Кумара на адзінаборства і адсек яму галаву.
У 2й палове IX ст. дрыгавічы займалі вялікую плошчу паміж Прыпяццю і лініяй Навагрудак — Мінск — Барысаў.
Тагачаснае асваенне новай тэрыторыі мела своеасаблівы характар — людзі сяліліся толькі там, дзе ўжо існавалі прыдатныя для жыцця і вядзення гаспадаркі ўмовы. Колькасць такіх мясцін была абмежаваная, і здаралася, што на адным месцы паслядоўна жылі роды і плямёны розных эпох і культур. У цэнтры размяшчалася гарадзішча вядучага роду, а ў наваколлі сяліліся родысатэліты.
Л .В. Аляксееў, вывучаючы асаблівасці рассялення славян у IX —X ст., вызначыў, што ўсе іх паселішчы групаваліся вакол пэўных цэнтраў, своеасаблівых племянных сталіц. У цэнтральнай частцы Беларусі сярод такіх цэнтраў, на месцы якіх зараз існуюць гарады Мінск, Клецк, Слуцк, і было гарадзішча Жужлянка, згінуўшае ў віры бязлітаснага часу. Рэшткі яго знаходзяцца на тэрыторыі сучаснага Асіповіцкага раёна. Фарміраванне дзяржаўных адносін у цэнтральнай Беларусі ў канцы IX ст. спрыяла развіццю гандлю паміж яе рознымі часткамі. Адзінымі надзейнымі шляхамі зносін у той час былі рэкі, і тэрыторыя Жужлянскай воласці, па якой працякалі Свіслач, Бярэзіна, Пціч і вялікая колькасць іх прытокаў, стала ажыўленым гандлёвым перакрыжаваннем: па Пцічы адкрываўся шлях у Прыпяць да Пінска і Турава — дрыгавіцкіх цэнтраў, па ёй жа ішла дарога на Валынь і ў польскія землі (на гарадзішчах Асіповіцкага раёна былі знойдзены шыферныя прасліцы тыповы валынскі экспарт IX X ст.). Рухаючыся па Пцічы ўверх, можна было дайсці да Балтыйскага мора (цераз волак каля Мінска і далей па Нёмане), а па Свіслачы і Бярэзіне ішоў галоўны гандлёвы шлях з Беларусі ў Ноўгарад на поўнач і ў Кіеў — на поўдзень. На тэрыторыі Жужлянскай воласці Свіслач і Пціч сыходзіліся вельмі блізка, а некаторыя іх прытокі пачынаюцца літаральна з адной крыніцы. Гэта асаблівасць гідраграфічнай сеткі была добра
вядома нашым продкам, якія злучылі цераз прытокі Свіслач і Пціч, адкрыўшы такім чынам яшчэ адзін гандлёвы шлях — з Оршы і Друцка на Валынь, Польшчу і Прусію. Галоўны шлях са Свіслачы ў ІІціч пачынаўся ва ўрочышчы Вусце там ладдзі з таварам пераходзілі ў рэчку Сінька, падымаліся па ёй уверх да вусця ракі Карчанка і па ёй ішлі да вялікага балотавозера, што знаходзілася ў раёне сучаснай в. Караны. Цераз балота ладдзі перавалакваліся у Чырвоную рэчку левы прыток Пцічы. На думку аўгара, старажытны Глуск, зараз в. Гарадзішча Глускага раёна, размяшчаўся каля месца ўпадзення Чырвонай рэчкі ў Пціч.
Верагодпа, паміж Свіслаччу і Пціччу існаваў яшчэ адзін волак па рэках Талька і Суцінка.
Акрамя рачных гандлёвых шляхоў у IXХ ст. пачала развівацца сетка сухапутных дарог, адна з якіх, верагодна, так званая дарога Вітаўта — шлях з Кіева ў Ноўгарад, прайшла праз Жужлянскую воласць.
Дарога гэта ў адрозненне ад большасці сухапутных шляхоў УсходнеЕўрапейскай раўніны, якія выдзяляліся на мясцовасці толькі каменнымі бабамі (слупаміарыенцірамі), курганамі ды раскіданымі дзенідзе касцямі, была добра наезджана, ва ўсялякім разе на жужлянскай зямлі. Справа ў тым, што яна ішла па вузкім прыбярэжным вале высокага правага берага Бярэзіны, за якім адразу пачыналіся вялікія балотныя масівы, і тагачасны вандроўнік проста не мог выбраць іншы напрамак і быў вымушаны рухацца па ўжо пракладзенай каляіне. Характэрна, што дарога гэта была да таго зручная, што праіснавала амаль да сярэдзіны XIX ст. (на карце маёнтка Незабытоўскіх добра бачна сцежка, якая пятляе ўздоўж берага Бярэзіны, заварочвае да старажытных паселішчаў Чучча, Вуглата, Свіслач і заходзіць на добра бачныя гарадзішчы Вуглата і Ялізава. (Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 120. Воп. 2. Спр. 81. ) Крыху пазней з’явіліся яшчэ 2 сухапутныя шляхі Слуцк — Свіслач — Друцк і Глуск — Свіслач. Той, хто кантраляваў шляхі зносін, меў з гэтага пэўны прыбытак. Развіццё гандлю спрыяла ўсебаковаму ўздыму Жужлянскай воласці. Ужо ў пачатку X ст. у ёй склалася дастаткова развітая земля

СТРАНИЦА 42
Ад часоў першабытных — 1917
робчая культура. Пачалі выкарыстоўвацца больш эфектыўныя прылады працы: баранасмык, двух і трохзубыя сохі з жалезнымі сашнікамі, касагарбуша, сярпы вялікіх памераў. Новы інвентар дазволіў узняць прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі, што забяспечыла базу для развіцця грамадскіх адносін, і ў гістарычна кароткія тэрміны радавая абшчына змянілася суседскай, якая ў сваю чаргу пачала пераўтварацца ў класавае грамадства. У X ст. сярод жыхароў усходніх славянскіх плямён з’явіліся элементы сацыяльнага раздзялення.
У IX —X ст. паводле свайго сацыяльнаэканамічнага стану, узроўню ўмацаванасці і інш. паселішчы дзяліліся на сёлы, весі і гарады, а таксама існавалі і іншыя ўмацаванні — пагосты. У мірны час яны былі цэнтрамі рэлігійнага жыцця, а ў ваенны за іх трывалымі сценамі хаваліся жыхары навакольных паселішчаў. Жужлянка ў апошні перыяд свайго існавання (X —XI ст.) таксама ператварылася ў пагост.
Дрыгавічы ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі ў 2й палове IX ст. Уплыў Кіева на землі паўднёвай і цэнтральнай частак Беларусі праяўляўся ў асноўным «эканамічна». Тагачасныя візантыйскія хронікі адзначаюць, што «…па ўсіх Дняпрбўскіх прытоках жывуць даннікі кіеўскага князя… у якасці даніны прыганяюць у Кіеў лодкі, зробленыя ў вярхоўях рэк». (Рыбаков Б.А. Киевская Русь и русские княжества XIIXIII вв. М., 1982. С. 6873.)
Пашырэнне сферы ўплыву Кіева ў бок Полацкага княства не абыходзілася без прымянення сілы, што, безумоўна, адбівалася на жыцці Жужлянскай воласці. Так, ужо ў IX ст. кіеўскія князі Аскольд і Дзір спрабавалі захапіць Полацк. Іх войска ішло ўздоўж Бярэзіны і, значыць, не магло абмінуць Жужлянку.
Прыкладна праз 100 гадоў пасля паходу Аскольда і Дзіра пачалася міжусобная барацьба паміж дзецьмі кіеўскага князя Святаслава Ігаравіча. Па нашай зямлі ў той час прайшла на поўдзень наўгародская дружына Уладзіміра Святаславіча, які намагаўся выгнаць з Кіева свайго старэйшага брата Яраполка.
«Па дарозе» наўгародцы разбурылі Полацк і падпарадкавалі Полацкую зямлю «старэйшым» рускім гарадам.
Пасля смерці Уладзіміра Святаславіча пачаўся новы этап барацьбы ў родзе кіеўскіх князёў. Дзеці Уладзіміра настолькі ўцягнуліся ў бойку паміж сабой, што князь полацкі Брачыслаў Ізяславіч (унук Уладзіміра і Рагнеды) адважыўся на захоп паўднёвых беларускіх зямель.
Аднак спроба пашырэння Полацкага княства вылілася ў шматгадовую вайну, якую з пераменным поспехам давялося весці не толькі Брачыславу, але нават і яго сыну Усяславу Чарадзею. Гэта міжусобная вайна цяжка адбілася на жыцці Жужлянскай воласці. Ю.І.Драгун лічыць, што Жужлянка была ў гэты час разбурана і спалена, верагодна, полацкім войскам. (Драгун Ю.И. Раннеславянские поселения в нижнем течении р. Свислочь // Белорусские древности. Мн., 1967. С. 422 — 431.) Значная частка насельніцтва воласці, каб пазбегнуць наступстваў ваенных дзеянняў, перасялілася на поўдзень, у раён сучасных вёсак Усціж, Брыцалавічы, Гарожа, Ясень. Прыкладна па гэтых мясцінах у канцы XI ст. устанавілася мяжа паміж Полацкім княствам і землямі, падуладнымі Кіеву. Палачане, верагодна, у 1й палове XI ст. пабудавалі Свіслацкі замак — абарончы і гандлёвы фарпост на сваёй новай паўднёвай мяжы і пачалі каланізацыю захопленых дрыгавіцкіх зямель. Аб гэтым сведчаць археалагічныя знаходкі — рэчы ў выглядзе каня (конь — радавы знак крывічоўпалачан), а таксама тапанімічная спадчына — шэраг населеных пунктаў мае назвы, аналагічныя тыловым крывіцкім, напрыклад, Вязаўніца, Вяззе, Вязычын (ёсць у Мінскай і Смаленскай абласцях). Назва вёскі Цэль, відавочна, дадзена новымі гаспадарамі, бо для іх гэта было новае месца — цаліна.
Экспансія палачан адрэзала Глуск ад раней адзінай воласці, але новаму цэнгру — Свіслачы — падпарадкаваліся землі дулебаў на левым беразе Бярэзіны (сучасны Клічаўскі раён). 3 умацаваннем Свіслачы зноў аджылі старажытныя гарадзішчы — Навасёлкі, Вуглата, Цэль, што, безумоўна, гаворыць аб грамадскаэканамічным уздыме, які перажывала воласць у канцы XI ст.
Але ўздым гэты не меў пад сабой трывалага грунту — хваля драбнення Рускай дзяржавы і бязлітасныя міжусобныя войны мелі для свіслацкай зямлі самыя трагічныя вынікі.

СТРАНИЦА 43
Свіслацкае княства
У самым пачатку XII ст. ад Полацкай зямлі аддзялілася Мінскае княства, да якога перайшла тагачасная Свіслацкая воласць. У выніку міжусобнай вайны паміж мінскім князем Глебам і кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам паўднёвая частка Мінскага княства перайшла да Кіева.
Пасля смерці Манамаха полацкія князі ў 1125 г. і 1128 г. спрабавалі вярнуць свае ўладанні, але беспаспяхова спустошаныя вайной землі цэнтральнай Беларусі неаднаразова пераходзілі з рук у рукі, і ўсё ж засталіся за кіеўскімі і чарнігаўскімі князямі. Слуцк і, па ўсёй верагоднасці, Свіслацкая воласць увайшлі ў склад Чарнігаўскага княства. Аднак пасля смерці чарнігаўскага князя Святаслава ў 1164 г. яго нашчадкі пачалі міжусобную вайну, у час якой далёкая беларуская ўскраіна княства засталася фактычна нічыёй. I з гэтага часу, верагодна, пачаўся адлік самастойнага існавання Свіслацкага княства.
У тагачасных летапісах новаму маленькаму княству, зразумела ж, удзялялася няшмат увагі, таму звесткі пра першы перыяд яго існавання вельмі фрагментарныя. Тым не менш дакументы (у асноўным болын позняга часу — XVI ст.) дазваляюць, зразумела, з пэўнымі агаворкамі, лічыць, што ўдзельнае Свіслацкае княства займала тэрыторыю сучасных Асіповіцкага, Бабруйскага, Клічаўскага раёнаў і значную частку Чэрвеньскага, Бярэзінскага, Кіраўскага, Светлагорскага, Акцябрскага, Старадарожскага і Пухавіцкага раёнаў. Насельніцтва княства складала прыкладна каля 10 тысяч чалавек, не менш, чым 90%, былі сяляне. Уздоўж Бярэзіны размяшчаўся шэраг гарадкоўзамкаў, якія ахоўвалі падыходы да сталіцы княства. Сярод гэтых умацаваных паселішчаў трэба адзначыць бліжэйшыя — Навасёлкі, Вуглата, Ялізава, Чучча, Бабруйск. Што ўяўляла сабой у той час Свіслач, была яна замкам ці горадам — дакладна невядома.
Станаўленне Свіслацкага княства прыпала на вельмі складаны гістарычны перыяд, калі да ўжо звыклых княжацкіх міжусобіц дадаліся заняпад сельскай гаспадаркі, шэраг прыродных катаклізмаў, іншаземныя нашэсці.
Аналізуючы звесткі, сабраныя вучоным Я.Р.Рыерам, можна зрабіць вывад, што ў канцы XII ст. у міжрэччы Свіслачы і Бя
рэзіны пачаўся адчувальны недахоп ворных зямель: на абодвух берагах Свіслачы, пачынаючы ад в. Цэль і да самага вусця, лес быў палкам зведзены. (Риер Я.Г. Древние леса, один из способов реконструкции., Наука и жизнь. 1985. № 8.) Ад Вяззя і Гарожы высечкі працягваліся на некалькі кіламетраў у бакі, даходзячы да Ясеня на правым беразе і да лініі Ігнатоўка Бозак на левым, змыкаючыся там з ачышчанай ад лесу прасторай уздоўж Бярэзіны. Высечаны лес быў таксама і ўздоўж Пцічы ад Жыціна да Лукі, прычым на левабярэжжы высечка падымалася да Пратасевіч і Цяплух.
На ачышчаных ад лесу мясцінах былі размешчаны палі. Аднак урадлівасць зямель была вельмі нізкая, і пры існуючым узроўні земляробчай культуры пашырэнне плошчы сельгасугоддзяў было немагчыма. Насельніцтва ж павялічвалася, што вяло да драблення надзелаў і канцэнтрацыі паселішчаў уздоўж рэк, каб карыстацца больш урадлівымі поймавымі землямі.
Пачатак XIII ст. адзначыўся шэрагам неўрадлівых гадоў: то засухі і пажары, то потым пайшлі зімы з лютымі маразамі. У Свіслацкім княстве пачаўся голад. Зразумела, неўраджаі здараліся і раней, але вынікі іх не былі такія цяжкія — недахоп збожжа звычайна пакрываўся экспартам з кіеўскіх зямель. На гэты раз дапамогі чакаць не было адкуль — неўраджай ахапіў амаль усю Старажытную Русь.
Страшэнны ўдар татарамангольскіх заваёўнікаў давяршыў шэраг няшчасцяў рускіх княстваў. На землі Свіслацкага княства іх полчышчы, верагодна, не прайшлі, але наступствы нашэсця і гібелі магутнейшых рускіх княстваў для нашых продкаў былі адчувальныя: былое гаспадарчае жыццё было парушана, заняпаў гандаль, частка ўмацаваных гарадкоў (Навасёлкі, Вуглата) і некаторыя іншыя гіаселішчы (Зборск і Чучча) былі пакінуты жыхарамі.
Менавіта на гэты смутны час прыходзіцца першае ўпамінанне Свіслацкага княства ў ГаліцкаВалынскім і Іпацьеўскім летапісах.
«…В лето 6764 (1256 г.) пойде Данйло на Ятвизе с братом и сыном Львом и Шеварном, младу сугцу ему и посла по Романа в Новгородок. И приде к нему Роман со всеми говгородци и с отцем

СТРАНИЦА 44
Ад часоў першабытных — 1917
Глебом и со Изяславом со Вислочьским. И была рать велика, яко же наполнити болота ятвяжская полком». (Полное собрание русских летописей (ПСРЛ). Т. 2. М., 1962. Стб. 831.)
Прыведзены ўрывак з летапісу апісвае вельмі цікавы гістарычны эпізод — спробу Данііла, князя Чырвонай Русі (Валыні), знайсці саюзнікаў і васалаў для працягу барацьбы з татарамі. Важнай часткай яго планаў была перамога над літоўскімі і яцвяжскімі дружынамі і далучэнне да Валыні беларускіх зямель.
Імкненне Данііла знаходзіла ў душы ўдзельных князёў цэнтральнай Беларусі добры водгук, бо пасля разгрому паўднёвых рускіх княстваў яны апынуліся ў вельмі складанай палітычнай сітуацыі.
Для Ізяслава Свіслацкага, папярэднікі якога традыцыйна арыентаваліся на поўдзень, выбару ў гэтай сітуацыі наогул не было.
Але ж надзеі беларускіх князёў на Данила не спраўдзіліся. Татары, якія пільна сачылі за дзейнасцю гэтага няўрымслівага князя, хутка ўбачылі ў ёй пагрозу і адправілі ў Галіцкае княства свайго лепша га палкаводца Бурундая з вялікім войскам.
Данііл, не бачачы магчымасці супраціўляцца, скарыўся, папярэдне падгаварыўшы Бурундая пайсці на Літву, і, хутчэй за ўсё, да гэтага часу трэба аднесці разбурэнне бе ларускіх гарадоў — Клецка, Слуцка і Свіслачы.
Татары ў цэнтральнай Беларусі не затрымаліся, так што з 2й паловы XIII ст. тэрыторыя паміж Полацкам, Смаленскам,
Свіслацкі замак
Узнікненне замка каля вусця р. Свіслач адносіцца да XI ст., калі ў выніку міжусобных войнаў паміж нашчадкамі кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча Полацкае княства здолела захапіць частку сучаснай цэнтральнай Беларусі і пачало ўмацоўваць новую мяжу.
Археалагічныя даныя сведчаць, што будаўнічыя работы вяліся ў Свіслачы з вялікім размахам: вал старажытнага гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі быў ссыпаны ў роў з мэтай павелічэння плошчы пляцоўкі. Сам роў значна пашыраны, уздоўж яго насыпаны новы вал. Перыметр новай пляцоўкі ў
Гомелем і Мінскам засталася апошняй непадуладнай татарам тэрыторыяй былой Кіеўскай Русі.
Аднак праявы крызісу, зза якога загінула некалі магутная Кіеўская Русь, працягваліся і на апошніх незалежных рускіх землях. Не спыніўся падзел зямлі — напрыклад, у свіслацкіх уладаннях у пачатку XIV ст. выдзяляюцца ўмацаваныя двары Глуск, Любашаны, горад Бабруйск. Прыпыніўся гандаль: вывозіць футра, мёд і іншыя мясцовыя тавары пасля заняпаду Кіева, асноўнага спажыўца, не было куды; да таго ж, зусім зніклі з абароту грошы. Заўважаўся прыкметны спад у развіцці сельскай гаспадаркі асновы тагачаснага эканамічнага жыцця.
У суседняй Літве ў тэты час скончыўся перыяд міжусобіц, і літоўскія князі, карыстаючыся слабасцю Белай Русі, пачалі захоп зямель.
Ужо ў канцы 1й трэці XIV ст. усходняя мяжа Літвы праходзіла якраз паміж Свіслацкім і Мінскім княствамі, а ў сярэдзіне XIV ст. Свіслач прызнала свой васалітэт у адносінах да вялікага князя Альгерда.
КРЫНІЦЫ:
1. АлексеевЛ.В. Полоцкая земля. М., 1966г.
2. Завитневич В.З. Археологические изыскания в бассейне реки Березины Отчет Императорской археологической комиссии за 1892 год. СПб., 1894.
3. Коробушкина Т.Н. Земледелие на территории Белорусии в 10 13 вв. Мн., 1979.
4. Лысенко П.Ф. Дреговичи. Мн., 1991.
Ю.В.Клеванец.
выніку меў памеры 70×70 м (для параўнання: замак Уладзіміра Манамаха Любеч, у якім праводзіліся княжацкія з’езды, меў памеры 60×30 м)1. Будаўніцгва гэтага абарончага фарпосту сведчыла аб вялікай увазе полацкіх князёў да абароны сваёй новай паўднёвай мяжы і гандлёвых шляхоў, якія тут праходзілі.
У час раскопак 1962—1971 гг. на месцы Свіслацкага замка знойдзена вялікая колькасць рэчаў XI ст., яўна прывезеных
зза мяжы. У першую чаргу гэта прадметы раскошы — шкляныя жаночыя бранзалеты і пацеркі, асколкі келіхаў, амфар і флаконаў.

СТРАНИЦА 45
Свіслацкі замак
Першасную ацэнку і класіфікацыю шкляных прадметаў зрабіла Н.Гаўрылюк2. Яна адзначыла, што знойдзеныя прадметы вельмі разнастайныя як па форме (напрыклад, сярод брапзалетаў вылучаюцца кручаныя, перавітыя, трохкутныя, рыфленыя і інш.), так і па колеры.
Аналіз якасці і тэхналогіі апрацоўкі матэрыялу дазваляе ўявіць характар і прыярытэтныя напрамкі гандлёвых зносін цэнтральнай Беларусі ў XI ст. Так, большая частка шкляных рэчаў (да 70%) зроблена ў Кіеве, сярод астатніх шмат прывезеных зза мяжы старажытнарускай дзяржавы — з Закаўказзя, Карынфа, Херсанеса, Сірыі і інш.
Размяшчэнне на ганд лёвым перакрыжаванні спрыяла росту дабрабыту жыхароў Свіслачы, што красамоўна пацвярджаюць археалагічныя знаходкі. Так, ва ўсіх 4 дамах, размешчаных унутры замка, былі драўляныя падлогі (сапраўдная раскоша для XI ст.), да таго ж знойдзена шмат прадметаў, якія распавядаюць аб укладзе жыцця ў замку. Гэта нажніцы, замкі, ключы, дужкі ад вядзёр, шыферныя прасліцы, жорны, разнастайныя рыбалоўныя прылады і інструменты для іх вырабу, сякеры (у тым ліку баявыя), зброя (наканечнікі стрэл і коп’яў, кісцяні), рэшткі даспехаў і конскай збруі, шахматная фігурка, бронзавыя крыжыэнкалпіёны, бронзавыя ўпрыгажэнні, мегалічны посуд і інш.3 Мяркуючы па знаходках, можна
Абломкі грэчаскай амфары са Свіслацкага замка.
сцвярджаць, што жыхары Свіслачы займаліся паляваннем, рамесніцтвам, рыбалоўствам (вядома, што яшчэ ў XIX ст. у Бярэзіне лавілі асятровых рыб), але галоўным іх заняткам была тады вайна і баявая падрыхтоўка.
У перыяд існавання незалежнага Свіслацкага княства замак, як найболын магутнае абарончае збудаванне, стаў рэзідэнцыяй князя.
На жаль, аб Свіслацкім княстве вядома пакуль мала. Шмат «белых плям» і ў гісторыі Свіслацкага замка і яго гаспадароў. Напрыклад, невядома, у які час умацаваны дворзамак гіераўтварыўся ў горад.
Знаходкі з раскопак Свіслацкага замка.

СТРАНИЦА 46
Ад часоў першабытных — 1917
Т.С.Скрыпчанка, якая даследавала з дапамогай спектральнага аналізу шкляныя бранзалеты, знойдзеныя ў Свіслачы, здолела вызначыць месца вытворчасці большай іх часткі. Але групу зялёных бранзалетаў, якія мелі своеасаблівы, непадобны на іншыя спектр, ідэнтыфікаваць па месцы вытворчасці не ўдалося. Апрача таго, зялёныя бранзалеты маюць своеасаблівае размеркаванне па археалагічных слаях (стагоддзях). Калі для ўсіх іншых бранзалетаў даследчыца вызначыла моцны спад у слаях, адпавядаюць сярэдзіне XIII ст., што прыкладна супадае з пачаткам татарскага нашэсця і прыпыненнем гандлёвых зносін з Кіевам, то зялёныя бранзалеты размеркаваны раўнамерна3.
Вынік гэтага даследавання не перашкаджае выказаць думку аб мясцовай вытворчасці зялёнага шкла і прадметаў з яго. Але калі ў Свіслачы былі рамеснікі, то яна магла быць горадам ужо ў XIII ст.
Яшчэ адным ускосным аргументам на карысць гэтай гіпотэзы з’яўляецца і сама колькасць знойдзеных у замку жаночых упрыгажэнняў — некалькі соцень. Верагодна, у замку жылі адчайныя модніцы! Але калі гэта было толькі феадальнае ўмацаванне, акружанае сёламі, калі да бліжэйшых «сапраўдных» гарадоў — Мінска, Слуцка, Друцка было не менш як сотня кіламетраў, то перад кім жа тады яны «моднічалі»?
Але археалагічных доказаў пакуль няма, а самы старажытны культурны слой, выяўлены археолагам Ю.А.Зайцам пры выбарачным даследаванні часткі прылеглай да замка тэрыторыі, датуецца XIV ст.
Найболып старажытны дакумент, змест якога дазваляе зрабіць вывад аб існаванні ў Свіслачы царквы, датуецца 1518 г. Гэта запіс судовай справы над свіслацкім паповічам Васечкай (так у арыгінале), які паступіў на службу да пана Якуба Кунцовіча. Пан Якуб скардзіцца: «Я яго безпечне допустил до коморы своей, а он, там ходячы, крадывал со скрыни моей пенязи…»4. Калі паповіч да 1518 г. быў здольны па ўзросце несці службу, якая патрабавала пэўнай падрыхтоўкі, і нават паспеў стаць злодзеем, то поп, зразумела, жыў раней. Інакш кажучы, у 2й палове XV ст. царква (абавязковы атрыбут сярэдневяковага горада) ужо існавала.
Якая з гэтых версій бліжэй да ісціны, без грунтоўных палявых даследаванняў вызначыць немагчыма.
Не менш цікавае пытанне аб тым, ці заваявалі Свіслацкае княства татары. Археалагічных знаходак безумоўна татарскага паходжання вакол замка пакуль не знойдзена, але ўскосныя аргументы на карысць станоўчага адказу на гэта пытанне ёсць. Так, добра вядома, што ў сярэдзіне XIII ст. Свіслацкі замак быў разбураны.
В.Л.Насевіч лічыць, што прыкладна ў гэты ж час татары знішчылі Клецк і Слуцк5. Верагодна, Слуцк, Клецк і Свіслач разбураны ў час адной ваеннай кампаніі. Такім чынам, узнікае пытанне: хто, калі не татары, мелі дастаткова часу і сілы, каб узяць штурмам і знішчыць Свіслацкі замак?
Апрача таго, з дакументаў вядома, што ў XV ст. Свіслач плаціла ардыншчыну — даніну ў Арду, якую звычайна плацілі землі, што былі ў падпарадкаванні татар.
I, бадай што, самае інтрыгуючае пытанне, на якое, відаць, адказ ніколі не будзе знойдзены — хто і калі быў уладаром замка на працягу амаль двухсотгадовага існавання Свіслацкага княства? Па вельмі абрывачных летапісных звестках устаноўлены асобы толькі 2 свіслацкіх князёў. Адзін — Ізяслаў Свіслацкі — паплечнік ці васал Данілы Галіцкага ў паходзе на яцвягаў у 1256 г.6 Да самага апошняга часу аўтары гістарычных работ «сялілі» гэтага князя ў розныя мясціны: акрамя
асіповіцкай Свіслачы рэзідэнцыяй Ізяслава называлі аднайменныя паселішчы ў Гродзенскай і Мінскай абласпях. Аднак, паводле даных археалагічных даследаванняў, ні ў Свіслацкім раёне Гродзенскай, ні ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці няма доказаў існавання аналагаў Свіслацкага замка. Другі свіслацкі князь, імя якога вядома, Сямён, пры якім незалежнае дагэтуль княства ўвайшло ў склад Літвы. Вядома, што, служачы новаму гаспадару вялікаму князю літоўскаму, Сямён удзельнічаў у дыпламатычных зносінах з Залатой Ардой, але няўдала. Летапіс паведамляў: «В лето 6857 (1348— 1349) … того же лета князь великий Литовский Ольгерд послал в Орду к царю Чжанибеку брата своего Корияда просить себе помощи на великого князя Семена. Слышав же то великий князь Семен и посла своих киличеев (послов. — Ю.К.) ко царю жаловать

СТРАНИЦА 47
Свіслацкі замак
ся на Олгерда. Слышав же царь от послов великого князя, яко Олгерд с братнею улус его отчину князя великого испустошил и выдает царь послом великого князя братию Ольгердову, князей литовских Корняда да Михаила, Семена Свислочскаго да Айшка и дружину их, приведени быти на Москву, послом царевым Тотуем»7. I далей: «В лето 6858 Великий князь Ольгерд приела на Москву послы своя… прося мира и живота братьи своей князем литовским … и всей дружины их, князь же Семён дары его прият… а братью его, князей литовских отпусти».
Асоба Сямёна Свіслацкага, як, дарэчы, і Ізяслава, парадзіла вялікую колькасць здагадак. Некагорыя крыніцы прытрымліваюцца меркавання, што гэта быў Сямён Яўнутавіч, унук вялікага літоўскага князя Гедзіміна. Складальнікі 27гатома «Збору рускіх летапісаў» назвалі гэтага князя Сямёнам Гедзімінавічам. Аднак сярод шматлікіх дзяцей Гедзіміна Сямёна не было, затое былі 2 унукі — Сямён Яўнутавіч і Сямён Любартавіч. Але першы ў 1348 г. знаходзіўся, хутчэй за ўсё, у Маскве разам са сваім бацькам, які ўцёк пад заступніцтва Сямёна Маскоўскага ад празмерна няўрымслівых малодшых братоў, а Сямён Любартавіч у гэты час быў яшчэ зусім малы, бо дата нараджэння яго бацькі 1320 (?) г.
Такім чынам, застаецца адна гіпотэза, яшчэ ў XIX ст. створаная М.К.Любаўскім: Сямён Свіслацкі — наследны князь рускай (Рурыкавіцкай) лініі, магчыма, нашчадак Ізяслава Свіслацкага8.
Сямён, на жаль, з’яўляецца апошнім свіслацкім князем. Пасля яго смерці ў 1350я гады (хутчэй за ўсё ад чумы, эпідэмія якой лютавала па ўсёй Еўропе) не засталося нашчадкаў, і княства перайшло да вялікага князя літоўскага. Прыкладна ў 1358 г. яно было падзелена на часткі, і ў выніку Свіслач стала цэнтрам аднайменнай дзяржаўнай воласці.
У XIV ст. Свіслач была дастаткова вядомым паселішчам і таму ўнесена ў знакаміты «Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх»9.
Як дзяржаўная маёмасць Свіслацкая воласць кіравалася намеснікам вялікага князя (першае ўпамінанне гэтай акалічнасці датуецца 1410) °. Яны карысталіся замкам у якасці рэзідэнцыі.
Зразумела, сярод іншых спраў намеснікі павінны былі клапаціцца і аб падтрымцы яго абараназдольнасці. Вядома, рамонтныя работы ў замку праводзіліся рэгулярна, прыкладна адзін раз у 3 гады.
У пачатку XVI ст. крымскія татары пашырылі зону сваіх набегаў далёка на поўнач, у глыб тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Ужо ў 1506 г. яны дайшлі да Свіслачы і спалілі яе. У 1508 (?) г. у час вайны з Маскоўскай дзяржавай рускі атрад прарваўся да Свіслачы і зноў спаліў яе. Сітуацыя паўтарылася ў 1534— 1535 гг., калі рускія войскі на «…городы Речйцу, Свислачь, Горваль, Петров Городок, Мозырь, Случеск, Рогачев, Бобруеск… посады жгли и волости и села воевали…». Не адступалі і татары, якія таксама спалілі Свіслач. Верагодна, у XVI ст. Свіслацкі замак як абарончы фарпост ужо састарэў і не адпавядаў патрабаванням ваенных дзеянняў з шырокім выкарыстаннем артылерыі.
У сярэдзіне XVI ст. у ВКЛ была праведзена валочная памера, свайго роду інвентарызацыя дзяржаўнай маёмасці. Дакументы, якія захаваліся, даюць падрабязнае апісанне тагачаснага аблічча і стану Свіслацкага замка, які стаяў «на гары высокай над ракою Свіслач, на адно стрэльбішча з лука ад вусця тае ракі»”. Высокая гара на самай справе — пясчаны ўзгорак вышынёй каля 10 м, абмежаваны штучным ровам — «перакопам» ад асноўнага ўзвышша, на якім быў размешчаны пасад. Пад стрэльбішчам разумелася максімальная адлегласць палёту стралы (300 — 400 м). Абарончы роў істотна пашыраўся з боку адзінай дарогі, што вяла да замка. Прайсці ў замак магчыма было толькі па пад’ёмным мосце.
Акрамя рова замак па перыметры быў умацаваны валам, прычым з боку вусця Свіслачы яго, верагодна, не было. Над валам узвышаліся пяць драўляных вежаў, якія мелі па 4 баявыя ярусы. У адной вежы былі зроблены вароты. Паміж вежамі стаялі гародні — зрубныя сцены. Бліжэйшая да ракі вежа ў час правядзення валочнай памеры была пераўтворана адным з намеснікаўдзяржаўцаў у царкву, што істотна зменшыла каштоўнасць замка як абарончага ўмацавання: «… тую вежу князь Ковельский за держанья своего скинул и на том месцу церковь поставил, ко

СТРАНИЦА 48
Ад часоў першабытных — 1917
торая обороной быти не может, потреба знов вежу ставити».
Унутры замка знаходзіўся драўляны дом, у якім было два пакоісвятліцы, злучаныя сенцамі. Побач стаяў такі ж па канструкцыі і памерах дом, але стары і пакрыўлены, як жыллём ім не карысталіся. Яшчэ на замкавай пляцоўцы знаходзіліся 3 хлявы (клеці) і 2 склепы (піўніцы). Астатняя тэрыторыя не забудоўвалася — гэта перашкаджала б абараназдольнасці замка.
Арсенал замка быў не вельмі багаты: усяго адна жалезная гармата, 22 «гакаўніцы» (цяжкія доўгія крапасныя стрэльбы, весці агонь з якіх можна было толькі з дапамогай дадатковай апоры), 7 аркебуз — цяжкіх караткаствольных стрэльбаў, і 3 «ручніцы» стрэльбы ў сучасным разуменні. Пораху было паўтара пуда.
За зброяй сачыў наёмнік пушкар, немец па нацыянальнасці. «Повинен тот пушкар на том замку службу господарскую служити и стрелбу доглядати и што бы невеликого слесарской работы належа чого, запсовало, поправовати. А пад то в каждый год по 60 фунтов пороху з свое селитры мает на замок давати»12.
Ахову замка ў мірны час неслі 11 вартаўнікоў, 10 з іх кожны гыдзень выстаўляла ўся воласць, а 1 — мястэчка Свіслач.
Рамонтныя работы ў замку таксама ўваходзілі ў павіннасці валашчан. За кож
най вёскай былі замацаваны канкрэтныя гарады, вежы і г. д.
У канцы XVI ст. Свіслацкая воласць І адпаведна замак перайшлі ў валоданне былога тутэйшага дзяржаўцы пана Міхайлы Гарабурды. Прыкладна з 1630х гадоў прасочваецца сумеснае валоданне Свіслаччу родаў Гарабурдаў і Радзівілаў.
Пад кіраўніцтвам Багуслава Радзівіла былі ў гэгы час праведзены рэканструкцыя замка і ўмацаванне пасада. Захаваліся ўласнаручныя малюнкіэскізы князя Багуслава — планы нерабудовы замка13.
Паводле гэтых планаў, замест сцен, складзеных са зрубаў — «гародзен» — будаваўся «астрог» — частакол. Вежы пры гэтым захоўваліся, толькі замест той, што стаяла ў баку вусця р. Свіслач, князь Ба гуслаў пажадаў пабудаваць двухпавярховае параднае памяшканне — «сталовую». Да яе планавалася прыбудаваць 2 перпендыкулярныя крылы ў выглядзе баракаў з галерэямі — памяшканнямі для замкавага гарнізона. Планы князя, хутчэй за ўсё, не былі ажыццёўлены.
Такім чынам, падобна большасці замкаў Вялікага княства Літоўскага, Свіслач у XVII ст. ператварылася з выключна ваеннага аб’екта ў феадальны двор, больш утульны, але слаба прыстасаваны для абароны, што і пацвердзіла чарговая вайна з Расіяй.
13 чэрвеня 1655 г. казацкі атаман Залатарэнка атрымаў загад цара Аляксея
ст. Рэканст
Свіслацкі замак у XVII рукцыя А.Сергачова.

СТРАНИЦА 49
У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай
Міхайлавіча «укрегія осаду под Старым Быховом, итти изпод Быхова всем войском на Свислочь и к Минску…»14.
Загад тэты быў для Свіслачы фатальны — 2 ліпеня раніцай Свіслач была ўзята штурмам атрадам палкоўніка Івана Паповіча, а замак разбураны і спалены. Стольнік Міхаіл Дзмігрыеў, які знаходзіўся ў казацкім войску, у сваім рапарце цару адзначыў: «… город Свислочь взяли, острог и город и посад выжгли…»
Казакі стаялі ў знішчанай Свіслачы прыкладна да верасня 1655 г.
Гэтым сумным фактам заканчваецца гісторыя Свіслацкага замка. Як фартыфікацыйнае ўмацаванне ён ужо не аднаўляўся.
Зараз ад уласна замка засталіся толькі рэшткі земляных валоў і рова. Руіны мураванага будынка, які ўспрымаецца як частка замкавай забудовы, на самай справе датуецца XIX ст. і з’яўляецца рэшткамі гаспадарчай пабудовы, якая належала памешчыкам Незабытоўскім.
КРЫНІЦЫ:
1. Дайчык Г. Топография и оборонительные сооружения Свислочского замка 12 века Тезисы третьей региональной студенческой археологоэтнографической конференции вузов северозапада СССР Рига, 1971. С. 4245.
2. Гаврилюк Н. Стеклянные изделия Свислочского замка (по материалам раскопок 1969 70 гг.)
Тезисы третьей региональной студенческой археологоэтнографической конференции вузов северозапада СССР. Рига, 1971. С. 40 — 42.
3. СкрыпчанкаТ.С. Свіслацкія шкляныя бранзалеты 12—14 стагоддзяў Весці АН БССР, серыя «Грамадскія навукі». 1980. № 3. С. 66 71
4. Русская историческая библиотека (РИБ). СПб., 1903. Т. 20. Кн. 3. Док. 59.
5. Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага. Мн., 1993. С. 47.
6. Полное собрание русских летописей (ПСРЛ). М., 1962. Т. 2. С. 831.
7. Тамсама. Т. 7. С. 215, 856.
8. Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовскорусского государства. М., 1892.
С. 12.
9. Новгородские летописи. М., 1950. С. 476.
10. Акты, собранные и изданные Виленской археографической комиссией (АВАК). Вильно, 1880. Т.
11.С. 5.
11. Даўгяла 3. Свіслацкі замак у 1560 годзе Наш край. 1927. № 11.
12. Даўгяла 3. Свіслацкая замкавая воласць у 1560 годзе Наш край. 1927. № 12.
13. Сергачев С. А. Деревянный замок середины 17 века в Свислочи ‘ Архитектурное наследие. 1982. № 3.
14. Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России. СПб., 1889. Т. 14. С. 406.
Ю. В. Клеванец.
У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА I РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
У XIV ст. тэрыторыя Асіповіцкага раёна ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага.
На пачатку 1350х гадоў па ўсім свеце пракацілася эпідэмія чумы, якая значна скараціла і без таго нешматлікае насельніцтва. Не прамінула гэта ліха і Свіслацкае княства. Верагодна, ад чумы памёр і князь Сямён Свіслацкі, не пакінуўшы пасля сябе нашчадкаў. Свіслацкае княства засталося без гаспадара і перайшло ў дзяржаўную маёмасць. Прыкладна ў 1358 г. княства было падзелена на воласці Любашанскую, Свіслацкую, Бабруйскую і Глускую. Паселішчы Ясень, Карытнае, МяжчоеМязовічы, Жыцін, Радуцічы пры падзеле адышлі да Глускай воласці, а астатняя частка сучаснага Асіповіцкага раёна засталася ў падпарадкаванні Свіслачы.
Даніна з гэтых валасцей дзялілася паміж літоўскімі князямі Альгердам і Кейстутам.
Пасля смерці Альгерда паміж яго нашчадкамі пачалася барацьба за велікакняжацкі трон, у міжусобнай вайне верх узяў князь Ягайла Альгердавіч, які з дапамогай малодшага брата Скіргайлы здолеў уціхамірыць іншых прэтэндэнтаў сваіх старэйшых братоў Андрэя і Дзмітрыя.
Новы вялікі князь высока ацэньваў адданасць Скіргайлы і ў 1387 г. шчодра ўзнагародзіў яго за сумленную службу: «Владислав, божье милостью король полски, литовски, руски и иных земель…
Бог дал нам всего много, а ныне…со братом Скиргайлом оумыслили есми и принимаем божий дар честно по божью
3. За* 3129.

СТРАНИЦА 50
Ад часоў першабытных — 1917
изволению и его пречистое матери девици богородици Марье…
А брата ми своего не оутаити, сказати ми ему и лихо и добро. А держати ми его выше оусее нашее братье и слушати ми его более оусех своих приятели и братьи…»
Скіргайла атрымаў у валоданне Полацк «…а тако же на руской стороне город Менеск… так же волость Свислочь и с данью и с землею и с людми и со всем доходом… тако же Бобруеск…».
Валадар Свіслачы — Скіргайла — памёр у 1395 г., і новы вялікі князь — Вітаўт — забраў сабе маёмасць свайго канкурэнта, галоўнага паплечніка Ягайлы.
Свіслацкая воласць, такім чынам, стала дзяржаўнай маёмасцю і непасрэдна падпарадкоўвалася велікакняжацкім намеснікам. Першыя звесткі аб наяўнасці ў Свіслацкай воласці намесніка датуюцца 1410 г.
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.
У 1396 г. Глускую воласць Вітаўт перадаў ва ўласнасць Івану Альгімантавічу Галыпанскаму за верную службу. Такім чынам, заходняя частка Асіповіцкага раёна на паўтара стагоддзя стала маёмасцю роду Гальшанскіх.
Глуская воласць у 1457 г. была падзелена паміж праўнукамі Івана Галыпанскага. Старажытны Глуск (зараз — веска Гарадзішча Глускага раёна) перайшоў да Сямёна, верагодна, старэйшага брата. Іван, сярэдні брат, пабудаваў новы горад Глуск Дубровіцкі (сучасны гарадскі пасёлак Глуск). Гэты горадзамак кантраляваў старажытны гандлёвы шлях са Свіслачы і Бабруйска ў Пінск. Аляксандр, малодшы брат, атрымаў Жыцін.
У выніку гэтага падзелу маленькая Глуская воласць пераўтварылася ў тры зусім маленькія. Мяжа паміж Жыцінскай воласцю і землямі Глуска Пагарэлага (так пасля падзелу стаў называцца старажытны Глуск) пралягала па лініі існаваўшага яшчэ ў час Кіеўскай Русі волака па рэчках Сіняя — Карчанка — Красная. Вёскі Карытнае, Караны, Ясень адышлі да Глуска Пагарэлага, а Радуцічы і ўсе іншыя паселішчы ўверх па цячэнні Пцічы — да Жыціна.
Ганна, сястра братоў Гальшанскіх, атрымала ў надзел асобныя сёлы ў кожнай з новых валасцей, у тым ліку існуючыя да нашага часу Ясень і Мязовічы. Ганна выйшла замуж за Гаштольда, знатнага літоўскага баярына, і перадала яму атрыманыя сёлы ў якасці шлюбнага пасагу.
У 70я гады XV ст. пачаліся сістэматычныя набегі крымскіх татар на паўднёвыя землі ВКЛ (сучасную Украіну), што патрабавала пастаянна трымаць войска напагатове. Грошай жа ў казне хранічна не хапала, і таму вялікі князь Казімір Ягелончык быў вымушаны раздаваць дзяржаўныя землі (назаўсёды ці на пэўны тэрмін) у якасці натуральнай аплаты за паслугі шляхты. Трэба адзначыць, што практыка аплаты паслуг дзяржаўнымі землямі стала ў ВКЛ звыклай, паколькі «все преемники Витовта на великокняжеском престоле находились в стесненных денежных обстоятельствах».
Частка свіслацкіх зямель у перыяд з 1473 г. да 1480 г. (болын дакладнае датаванне немагчыма — архіўны дакумент не да
_ * * ШМАІКІШІГІ ГД/І Егс М4ІТН
ЖНКНЛМНЪГА ТрГПГв ЮКГ^ІЛЛЦЫН
СТРАНИЦА 51
У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай
таваны) таксама перайшла ў прыватныя рукі княгіня Марыя Гальшанская, удава Сямёна Галыпанскага, атрымала ў часовае карыстанне сяло Пратасевічы, якое ў XV ст. называлася «Прудошевичы». А.Немцаў адзначае, што яшчэ на пачатку XX ст. мясцовыя жыхары называлі сваё сяло «Прадашэвічы». Пан Андрэй Саковіч стаў гаспадаром часткі сяла Пагарэлае, якое назаўсёды выходзіць з дзяржаўнай Свіслацкай воласці і становіцца прыватным уладаннем.
Пераход дзяржаўных маёнткаў у прыватныя рукі, безумоўна, азначаў павелічэнне эксплуатацыі ўсяго залежнага насельніцтва, і гэта выклікала з яго боку пэўны пратэст. Дакументы сведчаць, што Свіслацкая воласць спрабавала змагацца за свае правы з баярамі Катовічамі, якія атрымалі частку Свіслацкай воласці ў сучасных Бярэзінскім і Клічаўскім раёнах, праз каралеўскі суд. 3 першага акта 1497 г. бачна, што свіслачане, не жадаючы бачыць на сваёй зямлі баяр, упарта спрабуюць адсудзіць іх уладанні, пры гэтым свіслацкі і бабруйскі намеснікі выступаюць за інтарэсы жыхароў воласці (намеснікі не былі зацікаўлены ў змяншэнні памераў пададных ім тэрыторый), тым не менш суд у выніку пацвердзіў усе правы Катовічаў.
Аднак, прайграўшы першую справу (а за вядзенне судовай справы трэба было заплаціць), свіслачане не скарыліся і зноў •нярнуліся «за праўдай» у суд. На тэты раз сэнс скаргі значна змяніўся: прызнаючы нравы Катовічаў на новых землях, жыхары іюласці звяртаюць увагу вялікага князя на тое, што сяляне, аддадзеныя Катовічам, не выконваюць дзяржаўныя павіннасці. Такім >шам не толькі гаспадарскія намеснікі, але нават вялікі князь станавіліся саюзнікамі • віслачан у барацьбе супраць Катовічаў. Гэта ацікаўленасць, напэўна, і паўплывала на рашэнне суда — рашэнне нелагічнае і несправядлівае з пункту гледжання феадальнага ярава: сяляне Катовічаў павінны былі не толькі забяспечваць і абслугоўваць сваіх гаспадароў, але і выплачваць дзяржаўныя палаткі, выконваць дзяржаўныя павіннасці. Падобныя судовыя казусы былі магчымы толькі ў перыяд фарміравання феадальнага права і з пашырэннем правоў шляхты болей не паўтараліся.
Тым не менш свіслачане маглі лічыць гэта судовае рашэнне сваёй перамогай.
Кругавая парука, пры якой юрыдычнай ці фізічнай асобай (у цашым разуменні) з’яўлялася ўся абшчына ці нават воласць, дазваляла вялікаму князю, раздаючы маёнткі, не змяншаць агульную павіннасць воласці, што механічна павялічвала асабістыя павіннасці кожнага жыхара воласці.
Падаткі з абшчыны былі істотнай часткай дзяржаўных даходаў, таму дзяржава старалася ўсяляк іх павялічыць, звычайна спасылаючыся на недахоп сродкаў для вядзення вайны. Так, напрыклад, у 1500 г. у Свіслацкай воласці ў сувязі з вайной з Масковіяй праводзіўся збор нядоімак з працэнтамі — за адзін рубель запазычанасці трэба было аддаць 1 р. 20 капеек, за недахоп скур ці мёду таксама бралі грошы. Такія зборы падаткаў, якія болып нагадвалі рабаўніцтва, праводзіліся і ў 1511 г. і пазней, фактычна пад час кожнай вайны.
Даходам ад дзяржаўных валасцей, што ўжо адзначалася, карыстаўся вялікі князь. Тэта дазваляла яму разлічвацца з уласнымі даўгамі і запазычанасцю сваіх папярэднікаў. 3 пачатку XVI ст. сталі здавацца ў арэнду даходныя месцы ў валасцях. Так, напрыклад, вялікі князь Жыгімонт, расплачваючыся за даўгі, зробленыя яго братам, у 1508 г. аддаў у часовае карыстанне корчмы ў Свіслацкай воласці.
Дзяржаўныя землі, як зазначалася раней, у ВКЛ кіраваліся велікакняжацкімі намеснікамі. Намесніцтва як з’ява ўзнікла яшчэ ў Кіеўскай Русі, у сувязі з пашырэннем сферы дзейнасці дзяржавы і патрэбай замацавання цэнтральнай улады на перыферыі.
Намеснік у межах сваёй воласці быў самым галоўным начальнікам — ваенным, адміністрацыйным, судовапаліцэйскім. Пасада гэта каралём і вялікім князем не аплачвалася, воласць павінна была забяспечваць намесніка ўсім неабходным, што давала магчымасць мець з гэтай пасады добры прыбытак.
Каб намеснікі ў сваіх апетытах не заходзілі надта далёка, тэрмін знаходжання на гэтай пасадзе абмяжоўваўся, не перавышаў звычайна трох гадоў. Аднак за пэўныя паслугі перад «гаспадаром» гэты тэрмін мог быць і павялічаны. Намесніка, які кіраваў воласцю болып за тры гады, часцей за ўсё называлі дзяржаўцам.
Існаванне інстытута дзяржаўства згубным чынам адбівалася на дзяржаўнай гаспадарцы дзяржаўцы клапаціліся ў пер

СТРАНИЦА 52
Ад часоў псршабытных — 1917
шую чаргу пра ўласны прыбытак, таму дзейнасць іх мела драпежніцкі характар і павялічвала ступень эксплуатацыі жыхароў воласці.
Першым свіслацкім дзяржаўцам, імя якога захавалася, быў Рыгор Ісаевіч Грамыка. Упершыню ён упамінаецца ў дакуменгах 1512 г. Ён, напэўна, нічым не адрозніваўся ад сваіх калег у жаданні ўласнага ўзбагачэння, і таму час ад часу абураныя жыхары воласці шукалі ўправу на свайго дзяржаўцу праз каралеўскі суд. Юрыдычна жыхары дзяржаўных валасцей былі паўнацэннымі грамадзянамі, яны ведалі свае правы і ўмелі за іх змагацца. Так, у 1513 г. суд прызнаў Грамыку вінаватым у незаконных грашовых паборах і прымусіў яго вярнуць значную частку нарабаванага.
У 1516г. (?) дзяржаўства Грамыкі скончылася, але ўжо праз год ён зноў атрымаў гэту пасаду ў Свіслачы, а ў наступным 1518 г., пазычыўшы каралю 600 коп грошаў (360 рублёў) у заклад за маёмасць — усё тую ж Свіслацкую воласць, стаў у ёй сапраўдным гаспадаром. Праўда, трэба адзначыць, што кароль істотна абмежаваў магчымасці ўласнага ўзбагачэння часовага гаспадара воласці: у дамове аб умовах закладу кароль падрабязна пералічвае ўсё, шго Грамыка можа браць сабе, асобна падкрэслівае, што калі нехта дасць каралю большую суму, то Грамыка атрымлівае свае грошы назад, а воласць пераходзіць у новыя рукі.
Свіслацкія жыхары, зразумела, не маглі аспрэчыць гэту дамову, але Грамыка ім настолькі не падабаўся, што яны нават выдумалі прычыну, з якой зноў звярнуліся ў суд. На гэты раз пан Грамыка і яго слугі абвінавачваліся не толькі ў празмерных паборах, але нават у забойстве аднаго з жыхароў Свіслачы. Суд апраўдаў Грамыку. I ўсё ж ён заставаўся ўладаром Свіслачы нядоўга, усяго паўгода, бо ў 1520 г., заплаціўшы ў казну 1000 коп грошаў, дзяржаўцам у Свіслачы стаў Войцех ГІавасілоўскі (ці Насілоўскі). Праз 2 гады яго ў сваю чаргу змяніў Андрэй Неміровіч, які кіраваў воласцю з 1523 г. па 1536 г. Аб дзейнасці пана Андрэя на гэтай пасадзе сведчыць дакумент 1534 г. — скарга на яго свіслачан, змест якой паказвае, з якім уражваючым размахам спрабаваў абіраць жыхароў новы дзяржаўца: да звычайных грашовых пабораў ён дадаў сапраўдную паншчыну па 2 3, а здаралася і па 6 чала
век ад сяла на розныя работы на тыдзень, увёў манаполію на гандаль мясам і жывёлай — адзін з найбольш прыбытковых тавараў у сярэднявеччы.
Зразумела, кароль не мог пакінуць без увагі гэткае нахабнае беззаконие, тым болей, што ад празмерных пабораў людзі разбягаліся. і такім чынам «…в том дань и плат господарски вменынал».
Гасладарыў у сваёй воласці дзяржаўца не адзін — у дакуменце пералічваюцца яго намеснікі, ябеднікі, весаўшчыкі (вашчыя), гараднічы. Верагодна, гэты штат чыноўнікаў застаўся з часоў незалежнага Свіслацкага княства — гэтыя пасады існавалі яшчэ ў час Кіеўскай Русі. Дарэчы, значная колькасць чыноўнікаў з’яўляецца ўскосным доказам таго, што Свіслач была даволі вялікім мястэчкам. Нельга, аднак, сказаць, шго жыхары Свіслацкай воласці былі цалкам аддадзены на самавольства дзяржаўцаў. Захаваўся вельмі цікавы дакумент, датаваны 1540 г. — «Статут Свіслацкай воласці», у якім падрабязна пералічваюцца ўсе правы і абавязкі яе жыхароў.
Гэты статут, па сутнасці, быў «маленькай канстытуцыяй» воласці. Так, жыхары самых буйных населеных пунктаў — горада Свіслач і вёскі Орліна (зараз у Клічаўскім раёне) — карысталіся льготамі па падаткаабкладанні. Жыхары воласці маглі самастойна весці маёмасныя спрэчкі і караць злодзеяў мёду, але абвінавачаны павінен быў акрамя пакарання ад абшчыны заплаціць пэўны штраф у казну (звычайна на замак 10 грошаў, за суд 3 грошы). Калі нейкі жыхар воласці нанёс іншаму чалавеку шкоду («выкинулся») на 10 рублёў, то павінен быў заплаціць у замак 1 рубель штрафу (гэта акрамя пакарання ад абшчыны).
Спадчына памерлага цалкам перадавалася яго дзецям і іншым сваякам (гэты пункт з’явіўся, відаць, таму, што дзяржаўца і яго чыноўнікі мелі звычай забіраць сабе маёмасць памерлых).
Калі дзяўчына са Свіслачы выходзіла замуж у іншую воласць, то трэба было заплаціць куніцу ці 6 грошай, але калі жаніх быў свой, то плаціць не трэба.
Кожны, хто прыехаў у Свіслач, павінен быў паведаміць намесніку — даць «грош обестный». Зразумела, «маленькая канстытуцыя» Свіслацкай воласці зусім не пада

СТРАНИЦА 53
У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай
балася яе дзяржаўцам, і таму жыхарам увесь час даводзілася змагацца за свае правы і прывілеі. Дарэчы, нават калі вярхоўная ўлада спрабавала павялічыць павіннасці жыхароў Свіслачы, яны ўпарта супраціўляліся. Характэрны эпізод: у 1542 г. свіслацкія цесляры ў чарговы раз адправіліся рамантаваць Кіеўскі замак. Але з 60 чалавек, якіх запатрабаваў вялікі князь, да месца прызначэння прыбылі толькі 45, ды і то без коней і будаўнічага лесу. Свіслачане, якія заўсёды пасылалі ў Кіеў 30 — 40 чалавек, палічылі патрабаванне вялікага князя парушэннем сваіх правоў і фактычна адмовіліся яго выконваць. Дарэчы, прыбыўшыя ў Кіеў цесляры хутка збеглі з будоўлі.
За такое свавольства кароль наклаў на воласць штраф у 60 коп грошаў (36 рублёў) і катэгарычна загадаў свіслацкаму намесніку Кузьму Іванавічу Заслаўскаму выслаць у Кіеў яшчэ 60 чалавек, каб яны завяршылі пачатую справу, пагражаючы такім пакараннем, якога «они яко жывы, над собою не мели».
Але паміж радкоў гэтага грознага ўказа легка чытаецца няўпэўненасць у тым, што I на гэты раз загад будзе выкананы.
У адрозненне ад жыхароў валасцей, якія былі дзяржаўнай маёмасцю, прыгонныя сяляне не мелі ніякай магчымасці абараняць свае чалавечьш правы, маёмасць, здаралася і жыццё ад шляхецкага самавольства, якое разпораз пераходзіла ўсе межы. Так, напрыклад, у Літоўскай метрыцы ад 1536 г. захаваўся запіс судовай спраеы паміж панам ачыжскім і балоцкім Іванам Васільевічам Лядскім і пані Марынай Касцевіч, уладаркай маёнтка Турын. Пан Лядскі, атрымаўшы ад караля вёскі Ачыжу і Балоча, якія раней уваходзілі ў Свіслацкую воласць, скардзіўся на тое, што пані Касцевіч «у моих подданных земли захватила, бортные деревья порубила, в теке Волме бобров переловила на гонах…» г д. Пані Марына ў сваю чаргу апраўдваша: маўляў, пан Лядскі сам добры злодэей — калі ішоў на вайну з маскалямі да Старадуба, дык завітаў разам са сваім атрадам на яе, пані Марыны, уладанне:
людей наших збили и поранили, с ко1 эрого ж бою иншые померли, жоны и дочки погвалтовали…». Пан Лядскі, відаэочна, такімі дзеяннямі жадаў узняць баяы дух уласнага воінства і не чакаў, што ў
пані Марыны ўзнікне думка разлічыцца гэткім жа чынам.
Але ў абодвух выпадках пакутавалі бязвінныя сяляне.
Прыгонным, дарэчы, даводзілася цярпець не толькі ад сваіх паноў. Свіслачане, здаралася, таксама рабілі ім шкоду. Так, напрыклад, яшчэ ў 1517 г. жыхары вёскі Пратасевічы, якая пасля смерці Марыі Галынанскай зноў увайшла ў Свіслацкую воласць, зрабілі напад на землі вёскі Мязовічы, якая належала ў той час Альбрэхту Гаштольду. У сваю чаргу пан Альбрэхт падаў скаргу ў суд.
Эканамічны стан Свіслацкай воласці ў XVI ст., як і іншых валасцей Падняпроўя, быў даволі дрэнны. Паводле дакументаў бачна, што ўжо з пачатку стагоддзя гэта тэрыторыя не мела магчымасці выплачваць устаноўленыя для яе падаткі. Спробы дзяржаўнай улады ўпарадкаваць збор падаткаў увядзеннем штату спецыяльных чыноўнікаў нічога не далі — гаспадарскія пісары не столькі збіралі даніну, колькі рабавалі насельніцтва.
Пастаянны недахоп грашовых сродкаў вымусіў урад ВКЛ шукаць шляхі для павелічэння прыбытковасці дзяржаўных маёнткаў і валасцей. Да сярэдзіны XVI ст., пасля шэрагу болынменш удалых спроб, была распрацавана сістэма так званай валочнай памеры, якая з’явілася сапраўднай эканамічнай рэформай. Сэнс яе зводзіўся да болын рашучага адмаўлення ад састарэлых спосабаў гаспадарання, што засталіся ў спадчыну ад болын старажытных эпох. Зараз, напэўна, немагчыма нават уявіць, як заблытвала тагачасную эканоміку адсутнасць адзінага падаткаабкладання, уніфікаванай сістэмы мер, вагі, адзінага спосабу рахункаводства.
Рашэнне, прынятае каралём і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам II Аўгустам, было адносна нескладаным: належала абмераць усе ворныя і іншыя дзяржаўныя землі, падзяліць іх погым на роўныя ці прапарцыянальныя долі — валокі і паўвалокі (адна валока = 30 маргоў = 21,36 га), размеркаваць іх сярод дзяржаўнага сялянства і тым самым зрабіць болын прыдатнымі для ўліку і кантролю збор падаткаў і размеркаванне павіннасцей. Тым не менш для выканання гэтага плана патрабавалася некалькі гадоў напружанай работы ўсяго дзяржаўнага механізма.
Ад часоў першабытных — 1917
У Свіслацкай воласці валочная памера пачалася ў 1557 г. з наступнага каралеўскага загаду: «Девятогонадцать дня мая почнутся личбы… з Свислочи… а доконаються личбы остатнего дня того же месяца мая». Да нашага часу захаваліся дакументы з вынікамі рэвізіі і абмеру, па якіх можна рэканструяваць шматлікія старонкі жыцця горада Свіслач і Свіслацкай воласці ў сярэдзіне XVI ст.
Акрамя Свіслачы ў воласць уваходзілі яшчэ 19 вёсак: Бацэвічы, Багушэвічы, Брыцалавічы, Ворча, Востраў, Вяззе, Вярэйцы, Гарадзец, Гарожа, Грава, Задобрычы, Зборск, Каменічы, Колбча, Лапічы, Орліна, Цэль, Цяплухі, Шэйпічы. Рэвізоры мелі загад удакладніць межы вёсак, якія ў той час праводзіліся па прыродных аб’ектах. Некаторыя «межавыя знакі» захаваліся і да нашых дзён — балоты Міркава, Лукомскае (Лукорскія) і Нясівель, рэкі Жыцінка, Краня (Ранняя), Цэленка, Гарожка, Таль, Прыцерпа (Каменка).
Захаваліся вельмі цікавыя інвентарныя спісы мястэчка Свіслач і іншых населеных пунктаў воласці. Так, Свіслач злучалася з замкам перакідным мостам, перад якім ляжала гандлёвая плошча, справа (калі глядзець ад замка) на ёй стаяла карчма, а насупраць яе — там, дзе зараз пошта, — царква Святога Мікалая. Вуліца, якая ішла на поўнач ад плошчы, называлася Мінскай, тая ж, што паварочвала налева, да моста цераз Свіслач, мела назву Бабруйскай. Па краі пясчанага ўзвышша, на якім размяшчалася места Свіслач, ішла агароджа — паркан, за якім пачыналіся агароды. Там, дзе да паркана падыходзілі дарогі, былі зроблены вароты. Усяго ў Свіслачы налічвалася 78 двароў і пражывала каля 500 чалавек — «места» было зусім невялікае. За ракой Бярэзінай, насупраць замка, размяшчаўся «дворец» — былая летняя рэзідэнцыя свіслацкіх князёў.
Свіслацкая воласць займала пад час памеры прыкладна палову сучаснага Асіповіцкага раёна — усю тэрыторыю на ўсход ад ракі Сіняй і на поўнач ад вёскі Асяродак, акрамя зямель паміж рэчышчамі Орчы, Жыцінкі і Гравы, а таксама далей да возера Лочын, большую частку сучасных Клічаўскага і паўднёвую частку Бярэзінскага раёнаў. 3 поўдня і ўсходу воласць межавала з дзяржаўнымі землямі Бабруйскай воласці, з іншых бакоў была
акружана прыватнымі і царкоўнымі ўладаннямі.
На чале воласці стаяў старац, які распараджаўся ўсімі сялянскімі справамі і падпарадкоўваўся намесніку. На момант рэвізіі на гэтай пасадзе знаходзіўся жыхар вёскі Грава Сапон Апанасавіч. Яму падпарадкоўваліся «заказнікі», якія жылі ў вёсках. Усяго ў воласці мелася 510 дымоў (двароў), а насельніцтва не перавышала 2500 — 3000 чалавек.
У выніку падзелу зямель на кожны дым прыпала прыкладна 1 /3 частка валокі (каля 6 га). Асноўнай цяглавой сілай у гаспадарках былі валы і толькі 5% дымоў мелі коней болей, чым валоў. 3 даных рэвізіі вынікае, што забеспячэнне жывёлы кармамі было недастатковым (відаць, не ўсе лугі і сенажаці трапілі пад абмеры рэвізораў).
Жыхары воласці плацілі грашовы падатак — чынш: па 60 грошаў са службы з тых вёсак, што мелі добрую зямлю, і па 50 грошаў са службы з вёсак, надзелы якіх былі бяднейшыя. За кожны воз сена трэба было заплаціць па 4 пенязі (1 пенязь = 0,4 гроша, 1 грош = 1 рускай капейцы). Абкладаліся падаткам і промыслы: за лоўлю баброў 105 рублёў, за іншыя ловы 93 рублі з воласці.
Палюддзе плацілася па 1,5 гроша са службы. Жыхары воласці выконвалі таксама шэраг натуральных павіннасцей і адпрацовак.
Пад час правядзення ў Свіслацкай воласці валочнай памеры пачалася Лівонская вайна (1558—1583), у якой Вялікае княства Літоўскае прыняло самы актыўны ўдзел.
Ваенныя дзеянні патрабавалі вялікіх выдаткаў, і таму, пачынаючы з 1561 г., дзяржаўныя воласці ВКЛ (у тым ліку і Свіслацкая) абкладаліся грашовымі падаткам! і павіннасцямі. Да таго ж казна болып жорстка стала адносіцца да тых, хто меў перад ёй запазычанасць.
Так, у сакавіку 1561 г. дваранін Васіль Сямашка павінен быў сабраць у Свіслацкай воласці нядоімкі за 1559 г. і 1560 г. пад пагрозай поўнай канфіскацыі маёмасці.
У верасні таго ж года прайшоў новы збор падаткаў. Вялікі князь, тлумачачы патрэбу ў яго правядзенні, пісаў: «для найма войска… выдана великая сума со

СТРАНИЦА 55
У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай
скарбу нашого», таму неабходна было сабраць для яе пакрыцця з валокі па 15 грошаў, з паўвалокі — па 4, ад агарода 3 грошы і 7,5 пенязі і г. д.
Яшчэ праз паўгода, у сакавіку 1562 г., вялікі князь паслаў загад свіслацкаму дзяржаўцу Станіславу Давойне, у якім патрабаваў ад апошняга дадаткова сабраць з жыхароў пэўную суму грошай на камплектаванне і забеспячэнне ўсім неабходным коннага і збройнага атрада, які павінен быў размяшчацца ў Свіслацкім замку і чакаць далейшых загадаў. Цікава, што кароль зазначае, што Давойна не мае права блытаць гэты Свіслацкі «почт»1 з тым, што выстаўляўся ад уласных маёнткаў пана Станіслава: з уласных зямель ён наймае вершнікаў толькі на свае грошы. Не павінен таксама дзяржаўца хавацца за спіны свіслацкага баярства, якое мабілізуецца само па сабе. Гэты дакумент, дарэчы, змяшчае цікавыя дадатковыя звесткі аб сацыяльным складзе насельніцтва Свіслачы — акрамя мяшчан і сялян у воласці мелася і ваеннаслужылае баярства, якое, верагодна, з’яўлялася нашчадкамі баяр часоў існавання Свіслацкага княства.
Удзел у Лівонскай вайне цяжкім грузам ляжаў на гаспадарцы Вялікага княства Літоўскага і ў першую чаргу на дзяржаўных землях. Не была выключэннем і Свіслацкая воласць. Так, у ліпені 1562 г. жыхары вымушаны былі плаціць чарговы надзвычайны грашовы падатак, а ў верасні здаваць жывёлу — «яловицы и вепри». Да таго ж воласць зноў павінна была адправіць на рамонт Кіеўскага замка цесляроў, коней і будаўнічы лес.
У сакавіку 1563 г. Свіслач павінна была зноў адправіць у Кіеў 1800 бярвёнаў і пэўную колькасць дранак (дошак), а пазней заплаціць яшчэ адзін надзвычайны падатак.
Ход вайны складваўся для ВКЛ няўдала — да 1563 г. рускія войскі кантралявалі амаль усё правабярэжжа Заходняй Дзвіны і захапілі Полацк.
Шляхта з паўночнаўсходніх зямель .вакуіравалася ў цэнтральную частку ВКЛ, дзе атрымлівала ў часовае карыстанне (да нызвалення акупіраванай тэрыторыі) маёнткі на дзяржаўнай зямлі. Вось выпіска з
«Инвентаря имений, розданных полочанам» ад жніўня 1561 г.: «Войтеху Стабровскому у волости Свислоцкой село Колбчо — служб осьм… Ивану а Властному Свольненским з двема братами стрыечными… у Свислочу село Городец — служоб шесть». Кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст клапаціўся не толькі пра бежанцаў, але і пра тую шляхту, пгго заставалася недалёка ад раёнаў баявых дзеянняў. Так, напрыклад, для сямей мсціслаўскай шляхты быў выдадзены прывілей, паводле якога яны маглі перасяляцца ў Свіслач.
ІІераход дзяржаўных сялян ва ўладанне шляхты, няхай і часовае, азначаў для іх павышэнне ступені эксплуатацыі, і таму ўспрымаўся сялянскай масай з непрыкрытай незадаволенасцю, якая разпораз выбухала сапраўднымі бунтамі, як гэта мела месца ў Свіслацкай воласці.
Адным са шляхцічаў, што атрымалі ў гаспадарскай Свіслацкай воласці маёнтак, быў пан Войцех Руткоўскі. Яму дасталася вёска Багушэвічы, дзе пан Войцех паспрабаваў весці гаспадарку па ўласным разуменні, але сяляне, не жадаючы станавіцца фактычна прыгоннымі, адмовіліся яму падпарадкоўвацца. Руткоўскі ўзяўся наводзіць парадак з дапамогай гвалту: «…косы, уши и губы обрезывал», а некага нават павесіў. У адказ на гэта катаванне частка сялян збегла ў суседнюю вёску Задобрычы і павяла супраць пана Войцеха сапраўдную партызанскую вайну — знішчала маёмасць, рабавала яго памагатых і г.д. Барацьба сялян з ненавісным панам не спынялася некалькі гадоў, прычым бунтаўшчыкам дапамагалі не толькі жыхары Багушэвіч. Жыхары воласці, якія засталіся дзяржаўнымі, былі таксама на іх баку. Нават свіслацкі поп Фёдар Аляксеевіч і ўраднік Сямён Глушанін праходзяць у судовай справе як абвінавачаныя ў саўдзельніцтве з сялянамі, якія ўзбунтаваліся.
А свіслацкія казакі Яшка Галавачонак, Васька і Выпанковіч прабраліся ў Мінскі замак, дзе хаваўся паранены ўласнымі сялянамі пан Войцех, і спрабавалі яго там забіць, праўда, няўдала — перашкодзіла варта.
Почтам у ВКЛ называўея воінскі атрад

СТРАНИЦА 56
Ад часоў першабытных — 1917
Свіслацкія дзяржаўцы — Баркулаб Корсак, Андрэй Курбскі (той самы знакаміты князь, што збег ад Івана Грознага), Міхайла Гарабурда ў адносінах да сялянскага бунту прытрымліваліся нейтралітэту, а фактычна былі на баку сялян, бо на шматлікія скаргі і просьбы пана Руткоўскага аб дапамозе не звярталі ўвагі. Пазіцыя дзяржаўцаў увогуле дастаткова зразумелая — наплыў беззямельных паноў памяншаў іх даходы, і таму адносіны іх да шляхетных бежанцаў з гэтай нагоды ніяк не маглі быць добрымі. Да таго ж, дзяржаўцы былі вяльможамі і князямі, а Руткоўскі
— дробны шляхціц, быў з іх пункту гледжання нахабным выскачкам. Застаўшыся ў адзіноце супраць цэлай воласці, пан Руткоўскі пачаў шукаць заступніцтва ў караля, які нарэшце ў 1569 г. вырашыў умяшацца і паслаў у воласць карны атрад з загадам: завадатараў бунту пакараць смерцю, астатніх багушэвіцкіх сялян аддаць у палон да пана Руткоўскага, памагатых бунтаўшчыкоў — сялян і мяшчан гаспадарскіх
— аштрафаваць на карысць пацярпелага пана. Але Міхайла Гарабурда жыхароў воласці ў крыўду не даў: штрафаў не накладаў і абмежаваўся адпіскамі.
Лівонская вайна зацягвалася, абодва бакі напружвалі апошнія сілы ў спробах нанесці праціўніку рашучае паражэнне ці хоць бы прыстойна выйсці з вайны. У 1566
г. ад караля і вялікага князя літоўскага да цара маскоўскага Івана Грознага адправілася пасольства з мэтай дамовіцца аб перамір’і. «Того же дни пришли к царю и великому князю из Литвы от ЖигимонтаАвгуста… послы Юрий Александрович Хоткевич… да писарь и державца Свислочский Михайло Харабурда…» — так распавядае аб гэтай падзеі Ніканаўскі летапіс.
Перамовы былі няўдалыя, але паслоў за гэта, відаць, не лічылі адказнымі, бо ў 1568
г. Міхайла Гарабурда за заслугі перад каралём і дзяржавай атрымаў у спадчыннае валоданне рэшткі Свіслацкай воласці разам з мястэчкам Свіслач.
Як чалавек разумны і прадбачлівы, новы гаспадар адразу не дзейнічаў так, як небарака Руткоўскі. Ён, наадварот, жадаў быць для сваіх прыгонных «добрым пастырям». Свае сапраўдныя намеры пан Гарабурда пачаў выказваць толькі праз некалькі гадоў. Адчуўшы ўзмацненне прыг
нёту, свіслачане па старой звычцы сталі скардзіцца каралю. Аднак новы кароль, Стафан Баторый, загадаў знайсці дакументы, падпісаныя яго папярэднікам — Жыгімонтам II Аўгустам, які памёр у 1572 г., і ў 1578 г. пацвердзіў поўнае права пана Гарабурды на валоданне Свіслацкай воласцю і кіраванне яе насельніцтвам.
Для спрэчак, здаецца, месца не засталося — дзяржаўная Свіслацкая воласць канчаткова ператварылася ў прыватны маёнтак. I ўсё ж у дакументах канца XVI ст. адзначаюцца масавыя ўцёкі жыхароў Свіслачы ў Бабруйск, які заставаўся дзяржаўным. Там нават з’явілася цэлая вуліца, заселеная былым! свіслачанамі. Такі вось апошні аргумент у абарону ўласнай свабоды…
На працягу ўсяго XVI ст. розныя часткі Глускай воласці пераходзілі ад аднаго ўладара да іншага, перасякаліся магутныя роды Гаштольдаў і Галынанскіх, іх землі перайшлі часткова да дзяржавы (Жыцінская воласць), часткова — да княжацкіх родаў Чартарыйскіх і Заслаўскіх (Жаслаўскіх). Жыцін быў падараваны каралём за ўдзел у вядзенні мірных перамоў з Масковіяй вяльможнаму гіану Яну Хаткевічу, які хутка прадаў гэты маёнтак князю Юрыю Алелькавічу Слуцкаму. Такім чынам, да князёў Слуцкіх адышла ўся паўночназаходняя частка сучаснага Асіповіцкага раёна, акрамя Цэлі, якая належала пану Яну Цадроўскаму. Мяжа валоданняў Гарабурды і Алелькавічаў праходзіла прыкладна па ўсходняй ускраіне сучасных Асіповіч. Захаваліся два дакументы, у якіх адлюстроўваюцца справы Глускай і Жыцінскай валасцей XVI ст.
Першы дакумент дамова 1571 г. паміж князем Заслаўскім і яго цёткай Чартарыйскай аб падзеле маёмасці — горада Глуска з усім яго насельніцтвам і тых вёсак, што засталіся ў спадчыну ад Гальшанскіх, у тым ліку Ясеня, Карытнага, Замошша.
Другі дакумент — тлумачальная запіска вознага (судовага выканаўцы) Мінскага гарадскога суда аб тым, як ён ездзіў з «пазовам» на суд ад пана Цадроўскага, уладара вёскі Цэль, на княгіню Слуцкую, якая загадала жыхарам вёскі Пратасевічы і сваім слугам пераносіць межавыя знакі, псаваць борці, жаць збожжа і нанос!^ іншую шкоду маёмасці пана Цадроўскага і яго сялян.
У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай
Вознага ў двор маёнтка Слуцкіх не пусцілі, а ён жа, добра памятаючы, што некаторы час назад Слуцкія збілі іншага вознага Мінскага павета, вырашыў не рызыкаваць уваткнуў «пазоў» у вароты і ўцёк.
Веска Цэль яшчэ раз упамінаецца ў дакументах 1599 г., у гэты час яна знаходзілася ў дзяржаўстве ў князя Горскага.
У 2й палове XV ст. у сярэдзіне Свіслацкай воласці, як ужо адзначалася, выдзелілася прыватнае ўладанне — сяло ГІагарэлае было аддадзена пану Андрэю Саковічу. У XVI ст. гэта прыватнае ўладанне раздзялілася спачатку на 2 часткі — выдзеліўся двор Жыцін, які стаяў на рацэ Жыцінка (зараз там знаходзіцца вёска Ігнатаўка). Першым уладаром Жыціна быў былы свіслацкі дзяржаўца пан Навасілоўскі. Пазней гэты маёнтак падзяліўся на 3 уладанні (да гэтага часу вёска Ігнатаўка складаецца нібыта з трох частак). Потым, калі сталі дарослымі ўнукі і праўнукі Навасідоўскага, маёнтак Жыцін падзяліўся яшчэ на некалькі частак, якімі валодалі Осцікі, Нарушэвічы, Ваўчкі, Навасілоўскія, Макаровічы, Зенавевічы. У 1582 г. частка ўладанняў пана Яраша Ваўчка — некалькі сядзіб вёскі Пагарэлае, што належалі да Жыцінскага двара, была перададзена пану Стані« іаву Рудзінскаму ў якасці шлюбнага пасагу.
Астатнія часгкі жыцінскапагарэльскіх зямель належалі ў канцы XVI ст. панам Мікалаю Зенавевічу, Рыгору Макаровічу і Мікалаю Нарушэвічу.
Між іншым, пан Макаровіч быў вельмі неспакойным чалавекам. Пан Зенавевіч і .ан Нарушэвіч у 1590 г. скардзіліся на свайго суседа: слуга пана Макаровіча Сямён Хлудзень — па загадзе свайго пана рабаваў і збіваў падданых Зенавевіча і Нарушэвіча.
Дакументы сведчаць, што ў канцы XVI т шляхта ў нашых краях актыўна развівав ўласную гаспадарку, займалася не толькі апрацоўкай зямлі, але і наладжвала прасловасць. Так, напрыклад, у Жыцінскай шчы была створана вытворчасць драўятага вугалю, які карыстаўся вялікім •опытам не толькі ў ВКЛ, але і за мяжой.
На пачатку XVII ст. спыніў сваё існа■ ше знакаміты род князёў АлелькавічаўСлуцкіх Апошняя князёўна Соф’я Алельна ў 1600 г. выйшла замуж за Януша
Радзівіла, а ў 1612 г. памерла, пакінуўшы мужу ўсю сваю маёмасць, у тым ліку і землі на тэрыторыі сучаснага Асіповіцкага раёна.
Да 1616 г. памерлі ўсе старэйшыя нашчадкі Міхаіла Гарабурды, унукі ж яго, відаць, былі яшчэ зусім малыя, таму з 1630х гадоў прасочваецца сумеснае валоданне Свіслаччу родаў Гарабурдаў і Радзівілаў.
Мір і спакой, якія ўстанавіліся ў Вялікім княстве Літоўскім у канцы XVI ст. пасля заканчэння Лівонскай вайны, дасталіся вельмі дорага і праіснавалі нядоўга.
Праблемы, з якімі пастаянна сутыкалася грамадства ВКЛ, яшчэ болын абвастрыліся, бо для вырашэння іх у Рэчы Паспалітай — новай польскалітоўскай дзяржаве — у шляхецкай дэмакратыі не было сіл і магчымасцей. Павелічэнне прыгнёту сялянства, антыправаслаўная ўнутраная палітыка прывялі да росту незадаволенасці і сепаратысцкіх настрояў, перш за ўсё на тэрыторыі сучаснай Украіны, што скончылася Пераяслаўскай радай, вынікам якой была прапанова гетмана Правабярэжнай Украіны Багдана Хмяльніцкага ўвайсці ў склад Расіі.
У 1653 г. рускі цар Аляксей Міхайлавіч прыняў рашэнне далучыць Украіну да сваёй дзяржавы. Гэта з’явілася аўтаматычным абвяшчэннем вайны з Рэччу Паспалітай, і вясной 1654 г. рускае войска першым пачало ваенныя дзеянні.
Рэч Паспалітая змагла арганізаваць адпор толькі ў 2й палове таго ж года. Вось данясенне цару магілёўскага шляхціца Паклонскага: «Имею в том подлинную ведомость, что ляхи, собравшися на сее сторону реки Березины переправляются и крестьян православный веры в дву местах, в Бобруйску и Свислочи по той стороне высекли, для чего надо о том прежде времени промышляти, чтобы ляхи не распростронялися. Писан в Могилеве лета 1654 месяца сентября 25 дня…»
Польскалітоўскае зімовае контрнаступление было няўдалым, і з наступнага 1655 г. маскоўскае войска пачало хутка займаць тэрыторыю сучаснай Беларусь Цар Аляксей загадаў казацкаму атаману Залатарэнку: «…укрепя осаду под Старым Быховом итти изпод Быхова со всем войском на Свислочь и к Минску» (13 чэрвеня 1655 г.).

СТРАНИЦА 58
Ад часоў першабытных — 1917
16 чэрвеня 1655 г. Залатарэнка адказаў говского полковника Ивана Поповича с рат
цару: «…а ныне наперед себя посылаем ными людьми к городу к Свислочи… город
дву братов своих, Василья Никифоровича, Свислочь взяли, острог и город и посады
полковника нежинского и Тимоша Анике выжгли, и которые были польские и литов
енка, полковника стародубского с частью ские люди в городе Свислоче, и тех всех
войска, обозом и нарядом к Свислочи». У людей мечу предали, и привели языки к
адказ ад цара зноў прыйшоў загад дзей наказному гетману Золоторенку…»
нічаць хутчэй. 24 чэрвеня ганец павёз цару Да восені 1655 г. у спаленай і разраба
шматслоўны даклад Залатарэнкі пра тое, ванай Свіслачы стаялі казакі.
што яго войскі пачалі пераправу цераз Бя Пабачыўшы слабасць Полынчы, у вайрэзіну. «А войска неприятельские побли ну ўступіла Швецыя, і хутка вайна пера
зу войск наших пребывают в нескольких тварылася ў жудасную бойку ўсіх супраць
местах, в Борисове, в Свислочи, в Менску». усіх. 14 гадоў бесперапыннага кровапра
2 ліпеня Свіслач была ўзята штурмам. 3 ліцця знішчылі амаль палову насельніцт
гэтай весткай да цара паскакалі 2 ганцы ад ва былога Вялікага княства Літоўскага.
Залатарэнкі. Першы — з рапартам ад Зала Ю.В.Клеванец.
тарэнкі, поўны пахвальбы і праслаўлення да цара. Другі ганец вёз данясенне царскага КРЫНІЦЫ:
стольніка пры запарожскім войску Міхаіла Акты, относящиеся к истории Южной и Запад
Дзмітрыева. У ім пісалася: «…Наказной ной России. СПб., 1889. Т. 14. Стб. 406, 705, 709 — 712,
гетман Иван Золотаренко посылал черни 717,718,725,743—746,747—748,889.
Дакументы сведчаць
АДКАЗ КАРАЛЯ ЖЫПМОНТА I НА СКАРГУ ЖЫХАРОЎ СВІСЛАЦКАЙ ВОЛАСЦІ АБ АДМОВЕ СЯЛЯН ПАМЕШЧЫКАЎ ВІШНЕЎСКІХ I КАТОВІЧАЎ АД РАБОТ У СВІСЛАЧЫ I К1ЕВЕ
1528 г.
Жикгимонт.
Смотрели есьмо того дела с паны радами нашими. Стояли перед нами очевисто. Жаловали нам мещане и люди наши вси волости Свислоцкое на потужников своих, людей князей Вишневских и дворан наших панов Котовичов на имя на Оран а на Бродчан, а на Максимовичов о том, иж они не хотят поспол з ними городов нашых робити, Свислоча и Киева и иных городов, где мы их робити посылаем, и мостов мостити, подле давного обычая. И князи … положыли перед нами на тых людей прывилей наш ино в том прывили их выписаны иж есьмо тым людем их отпустили старый пошлины — дубасчину, воловщину, сенничое, што тые люди их хоживали к Рудомине сена косити и к томуж отпустили есьмо им доходы вси наместников Свислоцких, а от городовых роботи от мощения мостов тых людей их есьмо не вызволили.
А так мы угледивши того прывилья их и бачачы, иж в земском прывильи жадных подданых нашых от робот городовых не вызволено, росказали есьмо тым людем князей Вишневских и панов Котовичов Огораном а Бродчаном и Максимовичем городы нашы Свислоч и Киев и иные, которых будет потреб, поспол с иншыми людми Свислочаны робити и мосты мостити по тому, как перед тым бывало. А што нашы люди Свислочане минулых годов тыи городы Свислоч и Киев сами одны робили и мосты мостили, а тые люди князей Вишневских и Котовичов, их потужники, в том им не помогали, и для того они за них не мало себе шкодуют; ино, на што наши люди довод слушный учинять, то мают тые Огоране и Бродчане и Максимовичы нашым людем Свислочаном заплатити.
И на то есьмо тым нашым людем Свислоцким дали сесь наш лист судовый за нашою печатью.
Писан у Вильни месяца июня 10 дня индикт 1.
Малиновский И. Сборник материалов к истории пановрады Великого княжества Литов ского. Томск, 1901. С. 323.

СТРАНИЦА 59
Дакументы сведчаць
ГРАМАТА КАРАЛЯ ЖЫГІМОНТА II АЎГУСТА СТАНІСЛАВУ ДАВОЙНЕ НА ВАЛОДАННЕ СВІСЛАЦКІМ МАЁНПСАМ 3 АПІСАННЕМ АБАВЯЗКАЎ ДЗЯРЖАЎЦЫ
2 сакавіка 1562 г.
Жикгимонт Август, Божью милостью король польский, великий князь литовский, руский, пруский, жомойтский, мазовецкий, инфлянтский, и иных. Ознаймуем сим листом нашым, иж умысливши порадок и постановенье слушное при замках и волостях наших руских вчинити и всякие незбожности выкоренити, для того есмо певные, а врочистые платы постановили через посланцов наших до скарбу нашого и на вряд наш подданым нашим давати. И вжо тую уставу и повинность подцаных также яким обычаем и вряд наш ку подданым нашим заховатися мает, то от посланцов наших при кождом замку з волею и ведомостью нашою на писме зоставлено якож и в замку Свислоцком постановенье вчинено. В которую же справу угленувши и хотячи, абы тым способней пан Станислав Станиславович Довойна нам, господару служил, а ку подданым без обтежливости заховался, даем и поступуем его милости з платов наших, которые на нас, господара, з места и з волости того замку приходити мают, в кождый год двесте коп грошей, а ку тому доход весь денежный и теж жито водлуг новое уставы постановеное на державцу тамошнего. И тот доход почнет он брати от свята прошлого светого Мартина в нинешнем же року шестьдесят первом, также и потом на кождый год, поколе его милость тот замок от нас держати будет, мает тую суму с платов наших господарских на себя брати, а обецне служебников своих на тамошнем замку тридцать коней мети мает, абы завжды при нем самом и без бытности его милости тот почот конно збройно на том замку был. А ест ли быхмо где его милость с тым всим почтом ехати, або пак часть которую почту того послати казали, он повинен будет сам там ехати, або почот слати, где его милость листом ознаймено будет. Ведь же он за тые пенези не мает ховати за слуг’Своих бояр, ани слуг тамошних, звлаща хто повинен сам за себе службу служили. А што ся дотычет почту, который он з ыменей своих ку службе земской ставили повинен, ино часу посполитого рушенья естли бы есмо не казали его милости того почту слати, тогды и он тот почот свой з именей весь сполна, конно, збройно, як службу земскую служили повинен, на том же замку нашом мети мает до науки нашое. Теж хочем мети, абы того з пильностью стерег, яко бы подданым нашим над уставу никакого обтяженья, он сам, врадник и слуги его милости нечинили, але абы людей осаживали и пожитков наших примножали подле наболыпого баченья своего, уставы нашое не отступании. А где бы ся то показало, жебы чим подданых обтяженье не ведле уставы заховался и чим з уставы и с постановенья нашого он сам або врадник его милости выступовал, а он бы того не дозрел, тогда за таковым выступ мает зложон быти з того вряду, а хотя бы лист на доживотье мел, таковый лист и право ку помочи ему быти не мает, кгды не для обътеженья, але для обороны а вспокоенья подданых и для дозренья пожитков наших врады даем и именья наши врадником злецаем. А на тыи вси речи дали есмо его милости сесь наш лист, до которого на твердость того и печать нашу приложим казали. Писан у Вилни, лета Божего нарожденья тысяча пятьсот шестьдесят второго, месяца марца, девятого дня. Подпись руки господарское. Остафей Волович.
Друкуецца па кн.: ДовнарЗапольский М. К. Очерки по организации западнорусского крестьянства. Киев, 1905.
3 ЗАПІСУ Ў МІНСКАЙ ГРОДСКАЙ КНІЗЕ АБ АБРАБАВАННІ ПАНАМІ КАСМОЎСКІМІ ШЛЯХЦІЦА ЯНА МЯДЗВЕДСКАГА, ЯКІ СЛУЖЫЎ У IX
Люты 1590 г.
На враде кгородском в замку гдрском Менском передо мною, Яном Петрашковичом, подстаростим Менским, жаловал и оповедал шляхетны пан Ян Медведски на его милость пна Яна Якубовича Космовского, секретара его королевской млсти и на малжонку его млсти, ее млеть пни Ядвигу Юревну Носиловского, воеводянку витебскую, о том, што ж дей служачы мне помененому пану Яну Космовскому, от которого дей есми добре а цнотливе, тат яко на учетивого пристоин, пожекгнавши их млеть, яко панов своих, отстал в сем же року, афч (1590, далее числа даются только арабскими цифрами. — Ю.К.), меца февраля, осмого, в четверг, и отставши от их млсти того ж дня, в четверг, меца февраля осмого дня, заехал был есми до села их млсти Жорновки, именя их млсти Свислоцкого, у повете Менском лежачого, до дому подданого их млсти Тишка для покормения коня, то пак дей его млеть пан Ян Космов

СТРАНИЦА 60
Ад часоў першабытных — 1917
ский и малжонка его помененая, не маючы в то до мене никоторое потребы, тогож дня вышей помененого, у четверг, сами особами своими и з слугами своими, приехавши до того дому подданого своего, мене, чоловека учстивого, словы неучстливые лаял и соромотил. А на том мало, маючы, маетность мою, которую пры собе мел, его млеть пан Космовский и малжонка его млсти отобрали и безправне пограбили, а меновите дей то есть: на первей взяли шкатулку, в которой было грошей готовых монеты литовское коп петдесят, тлумок сгсураный, у которым было напервей то ест: кобеняк фалюндушовый, пырваный, китайскою жолтою подшитый, коштовал (7) коп грошей литовских… шапка чорная, кунами подшитая, коштовала (5) злотых полских, другая чорная, горлами лисьими подшитая, коштовала (4) золотых польских, сукна фалюндрышового бурнатного локот, куплен по тры таляры, боты сафьяновые жолтые новые двои, коштовали полторы копы грошей литовских, бачмаки сафьяновые жолтые новые, коштовали полкопы грошей литовских, кошул коленских осм, вышы ваных едвабем, кождая по 15 грошей литовских коштовала, куниц шесть, каждая по пол копы грошей литовских коштовала, поес едвабный, коштовал грошей сорок пят литовских, нож, серебром оправный, коштовал сорок осм грошей литовских, шабля, серебром оправная, позлотисгая, которая коштовала (50) золотых полских, ручниц коротких тры, кождая коштовала по пети золотых полских. И просил, абы тое оповеданье его до книг кгородских менских записано было, што ест записано.
Акты Виленской археографической комиссии. Вильно, 1912. Т. 36. С. 387 388.
ЗАПІС АБ ПЕРАДАЧЫ ЯНАМ РЫГОРАВІЧАМ ОСЦІКАМ МАЁНТКА ЖЫЦІН МІКАЛАЮ НАРУШЭВІЧУ
1593 г.
Я, Ян Григорьевич Остик, дворянин е. кор. мил., чиню ведомо и объявляю тем моим листом добровольным и вечным ограничоным записом, что в року теперешним, 1593 меца июля 20 дня передал на вечность имение мое, названное Житин, а иным названием Свислочь, в воеводстве Минском лежащее, его милости пану Миколаю Нарушевичу, кастеляну Жмудскому, старосте Ушпольскому, Пенянскому и Куписскому, в известных границах и обсягах лежащее, а заводим и показуем е. м. пану Жмудскому все границы и грунты маетности Житинской, которая включает в себя следующее.
Найпершая пошла граница названного имения Свислочь Житинского, которая начинается от устья озера Нечавщики в Свислочь, оставивши кругом все грунты Чудча по левой руке, а по правой грунты имения Свислочь Житинского, оттуда, от устья озера Нечья в реку Свислочь, аж до устья речки Орчи в реку Свислочь, с реки Свислочь речкою Орчею вверх речки Орчи напротив ручья Душина, тем ручьем Душиным вниз до речки Житинки, речкою Житинкою от устья ручья Душина вверх до болота Лукомского, с Лукомского болота до Козлового болота, с Козлового болота логом сеножатями на середину болота Колодки, с Колодки болота логом суходолом мимо бора, названного Хромцы, с бора Хромцы рубежами впоперек луга Хромицкого, с того луга рубежами между пущей Гравской и мимо поля Оминовичского, названного Заплечье, до урочища Пелричова на речке Граве, речкою 1’равою вниз до Пушего вира, от того вира, от речки Гравки вправо через болото логом в Заручевье, с Заручевья в курганы, с курганов в Тынково болото, с Тынкова болота суходолом рубежами в болото Милевское, с Милевского в конец Сташицкого болота у дуба Рубежника, от дуба Рубежника, что стоит через ложок, суходолом… в Ростоки, где кончается граница грунта Лапичского — а начинается граница грунта Болоцкого: с Росток в речку Игуменку, с речки Игуменки вверх речки Игуменки в Каменье, с Каменья в Кишево болото, с Кишева болота в речку Струг, речкою Стругой вверх в озеро Лочин и через озеро Лочин в Проруи, с Проруев Галым болотом в Кубезище и в Продухи, которые от Кубезищ уходят, тым жа болотом в Дзяки, где кончается эта граница пущи Очизской, — а починается граница села Горецкого; от тых Дзялок в липу Виселицу, от липы Виселицы рубежами в дубах и липах в Все петьпце, от Всепетыщ в Осинов рог, в Липу, от той липы с Осипова рога в дубы Близцы, от Близцов в липу между Куницовой Новиной и садом селища Кабуцевичского, от той липы рубеж идет к Медунову логу в липу, от той липы на Медупов лог также в липу от той липы влево логом через поле в дуб граничный, где ся граница грунту Горецкого окончилась, а починается граница грунтов пущи села Задобрицкого. От того дуба пошла в Переспу, с Переспы логом рубежами межи Дубровы лядненской в сосновщину, за дубровой лугом через

СТРАНИЦА 61
Дакументы сведчаць
поле Волха за курган в старый копец, от копца в болото Ступку, со Ступки лужком в копец, от копца, где граница около Хорожка впоперек луга, там же граница задобрицкая кончается; а починается граница Якшицкая; с того луга идет граница суходолом рубежами до граничного дуба, у того дуба кончается граница Якшицкая, а починается граница села Каменичского: от того дуба идет граница в реку Притерпу, тою речкою вниз аж до реки Березины, с реки Березины вверх до озера Мечова, с Мечова озера до речки Хочени, а Хоченью вверх до болота, названного Мошники, с того болота до кургана, который граничит с Боратычами, от того кургана до болота Сычова, с болота лугом до речки Несяты, с Несяты суходолом до Прозани болота, с Прозани до великого луга, лугом до Стаи, от Стаи до … моста, от моста до луга Музыц, с луга до рога Бацевичского, от Бацевичского рога суходолом до речки Хмельны, с Хмельны до Горки, от Горки лугом до реки Березины против Осташковой луки, долиной у вербы в Космач дуб, что там же поспол себе стоит. Оттуда вверх дуба Космача просто через Березину до устья озера Лочина в реку Березину, с озера Лочина ручьем Лочем вверх до Бодчи речки, той Бодчей вниз до реки Свислочи, Свислочью вверх аж до устья озера Нечья в реку Свислочь, откуда граница почала.
Которые те границы того всего имения и маетности Житина Свислочь я, Ян Остик, завел е. м. пану Жмудскому, все названия и урочища той границы описавши, этим листом моим вечным утверждаю. И на том дал тот мой ограничоны лист с печатью моею и подписью руки моей, а для подтверждения этого листа моего просил о приложении печатей и подписании людей знатных е. м. Якуба Прошицкого, е. м. Адама Бересневича, а пана Юрия Богдановича и они то по просьбе моей учинили: печати свои притиснувши, руками своими подписали.
Писано в Житине, в рок нарождения панского 1593, меца августа 3 дня.
Пераклад з польской мовы Ю. В. Клеванца.
Нацыяналъны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 694. Воп. 5. Спр. 9. Л. 10.
ВЫПІСКА 3 ГРОДСКІХ КНІГ АБ РАСПАРАДЖЭННІ ГЕНЕРАЛА В.С.1РЫЗНЫ ПРАВЕСЦІ РАЗМЕЖАВАННЕ ЗЯМЕЛЬ, ЯКІЯ НАЛЕЖАЛІ ПАМЕШЧЫКАМ СУЛЯТЫЦКІМ, ГАРАБУРДАМ, ВАЛОВІЧАМ
25 красавіка 1654 г.
Лета от нарождения сына божого тисеча шестсот трыдцат четвертого, меца апреля двад цат пятого дня.
На враде кгородском в замку греком (сокращение от «господарском». — Ю.К.) передо мною, Юрем Шпенкгавским, подсгаростем менским, ставши очевисго генерал повету Ошменского Василей Семенович Трызна, квит свой, тыми словы писаный:
Я, Васнлей Семенович, енерал повету Ошменского, сознаваю сим моим квитом, иж в року теперешним, тисеча шестсот трыдцать четвертом, меца апреля двадцат второго дня при стороне, шляхте, пану Яну Войтеховичу а пну Юрю Миколаевичу, листы тры одтвороные обещоные от земян грских повету Ошменского, его млсти пна Петра Сулятыцкого и малжонки его млсти, ей млсти пней Констанцыи Юдыцкой Сулятыцкое, под печатми и с подписы рук их млсти положыл есми один лист на йменю и дворе земенина грского, воеводства Минского, его млсти пна Юрыя Гарабурда, названом Свислочы, другий лист найменю и дворе земенина грского воеводства Минского, его млсти пна Марцыяна Воловича, названом Жарновце, а третий лист найменю и дворе земенина грского, его млсти пана Григоря Сулятыцкого, названого Вязовницы, у воеводстве Минском лежачых, и у ворота тых дворов великие въездные тые листы увоткнувшы, сторожом и челеди дворной отказалом, иж… писаные тые листы до их млсти, особ вышей менованых, со справы его млсти, пна Петра Сулятыцкого, и малжонки его млсти, ознаймуючы о том, абы кождый с их млетей на часе назначоном од положения тых листов в чотырох неделях часу, ограничения имения его млсти пна Яна Рдултовского и малжонки его, названом Жытина Холуи, у воеводстве Минском лежачого, з ымен своих вышмененых на границы свои выехали с тым именем Жытина Холуи у воеводстве Минском лежачого будучые поновенья границ выслали, о чом шырей самареч на тых листех есть описана и долажона. И на то я, енерал, даю сие квиты мои одинакие под печатью и с подписом руки моей и под печатми стороны, шляхты, пры мне будучой. Писан року, меца и дня звышписаного, у того квиту печатей притисненых тры, а подпис руки енеральское тыми словы: Василей Семенович, енерал, рукою своею, которое очевистое сознанье енеральское до книг гродских Минских есть

СТРАНИЦА 62
Ад часоў першабытных — 1917
записано, а по записанью и сей видымус с книг под печатью моею его млсти пну Марцыяну Воловичу ест выдан.
Писан у Минску.
Иацыяналъны гістарычны архгў Рэспублікі Беларусь. Ф. 694. Воп. 5. Спр. 9. Л. 28.
ГРАМАТА КАРАЛЯ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ УЛАДЗІСЛАВА IV МАРЦІНУ ВАЛОВІЧУ 3 ПАЦВЯРДЖЭННЕМ ПРАВА ВАЛОДАННЯ МАЁНТКАМ ЖОРНАЎКА
1647 г.
Владислав четвёртый, з ласки божой корол полски и великий княз литовский, руский, пруский, жомойский, мазовецкий, лифлянский, смоленский, северский, черниговский, шведский, кгородский данцыгски дедич и корол.
Всим вобец и кождому зособно всякого достоинства и враду и так людем духовным и свецким обывателем панств нашых ознаймуем маем того ведомост з декрету и листу отосланья до нас от рожоного Крыштофа Завышы на Бакштах писара великого княства Литовского, старосты Минского иж перед тым судом в року прошлом тысеча шестсот сорок шостом, меца мая девятого дня на роках маевых у Минску сужона была справа урожоного Марцыяна Воловича, писара земского виленского, дворянина нашого з возным минским Яном Филиповичом у прызнанье реляцыи фалшывое в речы николи не былой, через него, Филиповича, якобы в року прошлом тысеча шестсот тридцать четвертом, меца августа, первого дня на рочки сентебровые по небожчыков урожоных Александра, Петра, Яана и Рыгоря и Юря Сулятыцких по урожоного Воловича, писара и малжонку его на маетности Жарновских, якобы выпроваженье поданых Фабияна Жидовича через небожчыка Александра Сулятыцкого сталое, которого Жыдовича позвы положыти мел в которой справе по учыненом на афектацыю того Филиповича откладе…
Мы, король, на квитанцыю урожоного Воловича, писара земского Виленского, выконываючы далшы поступок срокгости права посполитого над преречоным Яном Филиповичем, возным, велели есмо его зо всих земель и панств нашых выволати, яко сим листом нашым баницыйным выволанцом оного чыним успольне и з умоцованья людей учтивыых выймуем и вылучаем… Абы то всем к ведомости прышло врадом земским. Кгородским и иншым, судовым всяким прыказуем, иж бы сей лист наш везде за поданьем его до них прымован, актыкован, публикован и обволан был конечно. Писан в канцелярыи нашой дня двадцать семого меца мая року тисеча шестсот сорок семого, панованья в кродевствах нашых Польского петнадцатого, а шведского шестнадцатого.
За справою дана вельможного Льва Казимира Сапеги, подканцлера Великого княжества Литовского, Слонимского, Волненского и Любошанского старосты.
Нацыяналъны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 694. Воп. 4. Спр. 1012. Л. 195.
Падрыхтаваў Ю.В.Клеванец.
3 ЗАПІСУ ДАГАВОРА АБ ПРОДАЖЫ ЛЕСУ, ЯКІ НАЛЕЖАЎ ЕРАНІМУ СОЛТАНУ
22 кастрьічніка 1654 г.
Лист контрактный от меня, Иеронима Владислава Солтана, дворянина покоевого (камергера. — Ю.К.) короля, его милости, данный пану Самуэлю Верзбицкому, слуге и фактору его мил. пана Марцияна Воловича, писаря земского виленского на то, чтобы его милость пан произвел торг специальный на ванчосы мои в пуще моей Осовской, Дуриничской и Татарковичской в разные годы заготовленные. А каждую сотню по торгу считая по злотых семьдесят семь и шестнадцать грошей польских. А в каждой сотне ванчосов будет сто двадцать, а сотен всего будет четыре копы, со всего огулом взят задаток от пана Верзбицкого злотых польских тысяча пятьсот тридцать один и грошей двадцать польских, а тот пан должен вывезти те ванчосы из пущ названных подводами и подданными моими, а вывозить ванчосы из лесу пан Верзбицкий должен коштом своим до пристани и с ведомости пристава моего как свои собственные и никому в продажу не обещанные. А после вывоза и расчетов с его милостью на основании реестров как моего, так и пана Верзбицкого и пристава моего, что получится свыше той суммы вывозу, то будет выдано пану Верзбицкому на основании калькуляции, от меня данной и подробного договора, между нами составленного. Пераклад з польскай мовы Ю.В.Клеванца.
Нацыяналъны ггстарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 694. Воп. 4. Спр. 815. Л. 2 аде.

СТРАНИЦА 63
У складзе Расійскай імперыі
У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Асіповіцкі край. Новы час
Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расіі ўсялякія вольнасці на вялікалітоўскіх землях скончыліся. Даваў аб сабе знаць рэпрэсіўны апарат, які распраўляўся з непаслухмянымі з асаблівай жорсткасцю. I хоць сяляне Асіповіччыны ўвогуле лаяльна аднесліся да новай улады, хутка і яны пачалі ад яе цярпець: паліліся слёзы нявестаў і жонак рэкрутаў, якіх пачалі пастаўляць у расійскае войска тутэйшыя маёнткі. Страціла сваё сацыяльнае становішча і ўплыў на прыняцце агульнадзяржаўных рашэнняў шляхта, у складзе якой у гэты час у асноўным знаходзіліся дробныя апалячаныя беларускія землеўладальнікі і арандатары (а не служылыя ваяўнічыя шляхціцы мінулых стагоддзяў). У 1830— 1831 гг. у далучаных заходніх губернях былой Рэчы Паспалітай успыхнула паўстанне. Спачувала паўстанню і падтрымлівала яго і шляхта Ігуменскага павета. Падтрымлівала з энтузіязмам, нягледзячы на добрае разумение свайго паражэння.
На задушэнне паўстання былі кінуты войскі, і яно захлынулася ў крыві. Значная частка паўстанцаў палічыла за лепшае здацца ў палон саюзнай з Расіяй Аўстрыі. У адносінах да тых, хто застаўся жывым, пачаліся рэпрэсіі. Тэрмінова было прынята рашэнне аб перарэгістрацыі дваран (дваранскае паходжанне трэба было пацвердзіць дакументамі). Шляхціцаў, якія не здолелі даказаць радавую нрыналежнасць, перавялі ў аднадворцы (па сутнасці прыраўняўшы ў правах з вольнымі хлебаробамі), таму сярод асіповіцкага сялянства з’явілася многа прозвішчаў польскага паходжання. Удзельнікаў паўстання і тых, хто спачуваў ім, адпраўлялі этапам у Сібір. Найболыныя страты панеслі землеўладальнікі. Іх маёнткі і прыпісаныя вёскі апісваліся і паступалі ў казну. У Асіповіцкім краі за спачуванне паўстанцам была часткова апісана маёмасць уладальніка Лочына барона фон Офенберга.
На вызваленыя землі (у Мінскай губерні іх аказалася 21 061 дзесяціна) урадам Расіі было прапанавана засяліць рускіх. У Асіповіцкім краі з’явіліся рускія
прозвішчы і паселішчы, якія існуюць і сёння.
Той, хто быў лаяльны да Расіі ці данёс на ўдзельнікаў паўстання, захаваў свае ўладанні і мог разлічваць на паблажлівасць, асабліва ў выплаце падаткаў. Інвентары — асноўны дакумент для вызначэння падаткаў — пасля далучэння зямель былога ВКЛ да Расіі сталі для мясцовых паноў непатрэбнай рэччу. Некаторыя ўвогуле перасталі іх складаць; іншыя ж пачалі ўносіць у іх самаволыіыя праўкі з мэтай болынага прыгнёту сялян і каб адабраць раней падараваныя землі. Такое самавольства і бяздушнасць у адносінах да лёсу мясцовых сялян працягвалася да 2й паловы XIX ст., паку ль урад Расійскай імперыі не ўмяшаўся ў справу і не аднавіў значэнне інвентароў.
Цар Мікалай I Палажэннем ад 15 красавіка 1844 г. зацвердзіў губернскія камісіі для разгляду і складання інвентароў панскіх маёнткаў заходніх губерняў, у т. л. размешчаных на тэрыторыі сучаснага Асіповіцкага раёна. Менавіта пачынаючы з гэта года звесткі аб жыхарах края можна лічыць болынменш дакладнымі, бо ў абавязковым парадку ў інвентарах указваліся: плошча, якую займаюць землі дадзенага памешчыка, склад маёнтка з фальваркаў і прыпісаных да іх вёсак, насельніцтва фальваркаў і вёсак па разрадах і полу з указанием агульнай колькасці і асобна рабочых душ, надзелы сялян, ураджай, наяўная маёмасць сялян.
На падставе інструкцыі Міністэрства (быў улічаны вопыт працы камісій за год) 17 лютага 1845 г. мінскі губернатар
А.В.Сямёнаў давёў да ведама інвентарных камісій правілы, якіх належала трымацца пры складанні інвентароў. Яны цікавыя з пункту гледжання свабод і абмежаванняў асіповіцкіх сялян, а таксама іх праў на зямлю ў перыяд прыгоннага права.
Землі Асіповіцкага края неаднолькавыя па якасці і высокай урадлівасцю ніколі не вызначаліся. Ураджайнасць тут была адна з ніжэйшых па губерні. Ускосна аб гэтым сведчаць закупачныя цэны на жыта, вызначаныя ўрадам. Калі ў Слуцкім і Навагрудскім паветах яны складалі 2,25

СТРАНИЦА 64
Ад часоў першабытных — 1917
рубля за чвэрць, у паўднёвых і негсаторых ІШПЫХ паветах 2 рублі, то на тэрыторыі цяперашняга Асіповіцкага раёна — 2 рублі 50 ісапеек.
Што датычыцца дабрабыту асіповіцкіх сялян, то неабходна адзначыць, што, згодна з правіламі 1845 г., уся іх праца на памешчыка атрымала грашовы эквівалент. Акрамя закупанных цэн на збожжа была вызначана закупанная цана на сена: добрага — 7’, , капейкі, пасрэднага — 6 і балотнага — 3 капейкі серабром за пуд. На падставе цэн на збожжа і сена быў для кожнага ўчастка выведзены сукупны даход, палова з якога належала памешчыку. Рабочы дзень, паводле існуючых у губернях цэн і кошту жыта, у краі ацэньваўся: пешы — 10, вупражны — 15 капеек сераб ром, што ж датычыцца прыгоннай адработкі на пана, то яна была неаднолькавая для розных частак края. Так, прыгон, пешы ці вупражны, па жаданні пана сяляне Жыцінскай і Замошскай валасцей (у якую ўваходзіла в. Асіповічы) павінны былі адпрацаваць з рабочай душы кожнага полу 1—3 дні на тыдні і ўдзельнічаць у згонных работах не меней як 3 — 12 дзён у год, у той жа час у ІІагарэльскай і Новадарожскай валасцях прыгон вызначаўся выключна велічынёй надзелу і быў роўны на тыдзень 1 — 3 пешыя і столькі ж вупражных дзён, а згон быў роўны 4 — 12 дням з абавязкам у некаторых маёнтках адпрацаваць на вупражным згоне не менш як 2 6 дзён.
Мінскі губернскі камітэт дазволіў памешчыкам браць парабкаў з сямейных сялян без шкоды для іх гаспадаркі на поўны харч і плату 1,2—1,5 рубля ў месяц (рабочы ў горадзе ў той час зарабляў 15 — 20 рублёў у месяц). Малалетнія дзеці парабка пры гэтым павінны былі атрымліваць утрыманне і адзенне ад памешчыкаў. Акрамя таго, памешчыкі бралі на сябе абавязкі па выплаце іх падаткаў і інш.
Як бачым, сапраўднае становішча парабкабатрака дарэвалюцыйнага часу значна адрознівалася ад таго, якім яго звычайна паказвалі пасля рэвалюцыі 1917 г. Батрак быў поўнасцю матэрыяльна забяспечаны. У той час, як лёс селянінаўласніка поўнасцю залежаў ад надвор’я, зямлі і ўраджаю, парабак, які знаходзіўся на панскіх харчах, не турбаваўся, як апрануць і накарміць дзя
цей. 3 адкладзеных грошай, заробленых у пана, ён з часам мог купіць зямлю. Іншая справа, што ў прававых адносінах ён быў на ўзроўні раба, што вельмі прыгнятала свядомасць чалавек аддаваў лепшыя гады жыцця землеўладальніку.
Парадак, аб якім ідзе гаворка, быў зацверджаны інвентарнымі правіламі, прычым забаранялася як адбіраць, так і мяняць сялянскія надзелы за выключэннем важкіх на тое прычын. Паводле гістарычных крыніц, на самай справе інвентары ў многіх выпадках не адлюс гроўвалі рэчаіснасці.
В.У.Хг/рсік.
• • •
3 узнікненнем і развіццём новых вытворчых адносін у сувязі з рэформай 1861 г. пачала расці колькасць насельніцтва. Калі ў пачатку XIX ст. шчыльнасць насельніцтва ў раёне складала 7 8 чала
век на км2, то да канца стагоддзя яна павялічылася ў 3 —4 разы.
Сплаў лесу па Свіслачы, Пцічы, Бярэзіне ў 2й палове XIX ст. узрос у сувязі з тым, што на Украіне пачаліся распрацоўкі вугалю і жалеза, і вялікая колькасць драўніны ішла на крапежныя стойкі для шахтаў.
Памешчыкі імкнуліся заняць належнае месца ў новых рыначных адносінах. На былым замчышчы ў Свіслачы Незабытоўскім быў пабудаваны гаспадарчы двор з дзвюма вялікімі мураванымі пабудовамі (руіны адной з іх захаваліся да цяперашняга часу). Быў пабудаваны бровар у в. Вязаўніца (зараз там клуб).
У пачатку 1870х гадоў адбылася падзея, якая карэнным чынам змяніла жыццё на Асіповіччыне: была пабудавана і адкрыта ЛібаваРоменская чыгунка. Яна адразу ж стала новым цэнтрам прыцягнення. Пайшлі ў рост пасёлкі пры раз’ездах (станцыях) Ясень, Татарка, Верайцы, у той жа час прыходзілі ва ўпадак былыя мястэчкі: Жыцін, Лапічы, Халуй, Свіслач.
На пачатак будаўніцтва чыгункі ў вёс цы Асіповічы было ўсяго 4 двары (у канцы XVIII ст. у Асіповічах налічвалася больш за 40 двароў). Памяншэнне колькасці насельніцтва тлумачыцца даволі прымітыўнай тэхнікай земляробства, якая паволі збядняла глебу. Таму вёскі ў нашым

СТРАНИЦА 65
У складзе Расійскай імперыі
краі аж да пачатку XX ст. перакачоўвалі з месца на месца, асвойваючы новыя землі.
Вёска Асіповічы ўзнікла больш за 200 гадоў таму на тым месцы сучаснага горада, якое завецца «трохвугольнікам». Там да сённяшняга часу захаваліся старыя вясковыя могілкі. У старой вёсцы на адзінай зручнай пераправе цераз раку Сіньку (якая тады звалася Сіняй) сыходзіліся 2 старажытныя дарогі — з Пратасевіч у Глуск (цяпер гэта вуліца Кастрычніцкая) і са Свіслачы ў Глуск (цяпер вуліца Гармашава). 3 паўночнага боку вёску падпірала вялікае балота, усю астатнюю прастору займалі лясы. Сяляне Асіповіч акрамя земляробства лавілі рыбу і баброў у рэчцы і вазілі ў Бабруйск на продаж, зараблялі на дарозе рамізніцтвам і сплаўлялі лес. Пасля адмены прыгоннага права асіпаўчане выкупілі ў растэрміноўку ў Вітгенштэйнаў участак зямлі ва ўрочышчах Вілы, Зарэчча, У Кольская Града паміж руслам ракі Сініца (прытока Сінькі) і Прагасевіцкай дарогай. Аднак здаволіцца
ў поўнай меры вясковай ідыліяй ім так і не ўдалося: за некалькі соцень метраў ад сялянскіх хат, захапіўшы край сенакосаў, пралягла чыгунка. Будаўніцтва ўскадыхнула былы лясны кут. Ужо праз 10 гадоў у Асіповічах налічвалася 18 двароў. Да пачатку XX ст. в. Асіповічы прасціралася на паўтара кіламегра.
У 3й чвэрці XIX ст. адбываліся і іншыя змены. У 1856 г. з’явілася школа ў Лапічах (там вучыліся 29 хлопчыкаў). У Свіслачы ў 1868 г. у дапаўненне да панскай школы, у якой на 1860 г. было 5 настаўнікаў і 20 вучняў, далучылася і царкоўная, у ёй вучыліся 29 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі, дзейнічала школа і пры сінагозе. У 1863 г. аднакласныя школы для 20 хлопчыкаў адкрыліся ў Зборску і ў Пагарэлым. 3 1869 г. пачала працаваць школа ў мястэчку Халуй, у ёй у 1887 г. вучыліся 25 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі.
У апошняй чвэрці XIX ст. у жыцці нашага краю, з аднаго боку, адзначаўся ўздым у развіцці гаспадаркі, выкліканы рэформай

СТРАНИЦА 66
Ад часоў першабытных — 1917
1861 г. і пракладкай чыгункі, а з другога — болын прыкметнымі становяцца супярэчнасці, якія наспелі ў працэсе развіцця. Працягваецца высечка лесу, маштабы яе з пракладкай чыгункі растуць. Калі ў сярэдзіне XIX ст. паведамленні аб нарыхтоўках і вывазцы драўніны былі аптымістычнымі, то ўжо праз 3 4 дзесяткі гадоў
даследчыкі прама казалі, нгго лясы нішчацца падрапежніцку. Правядзенне
меліярацыйных работ (у прыватнасці, спрамленне рэчышча ракі Сіняя) таксама дало свае негатыўныя вынікі. Пачалося павольнае змяненне клімату: зімы сталі цяплейшыя і карацейшыя. Нягледзячы на развіццё прамысловасці, сельская гаспадар
Базарная вуліца ў Асіповічах. Пачатак XX ст.
Галоўная вуліца ў Асіповічах. Пачатак XX ст.
У складзе Расійскай імперыі
ка паранеишаму заимала вядучую ролю ў развіцці эканомікі краю. Аднак і тут адзначаліся крызісныя з’явы. Рост колькасці насельніцтва адбываўся ва ўмовах захавання ранейшых зямельных плошчаў. Адбывалася драбленне сялянскіх гаспадарак і надзелаў. У сё большая колькасць сялян станавілася беззямельнай. Мястэчкі папаўняліся беспрацоўнымі, сяляне выязджалі на жыхарства ў Сібір, на Каўказ, на Далёкі Усход і нават у Амерыку. Аднак агульныя змены ў грамадстве мянялі лад жыцця на вёсцы. Цяпер ужо не трэба было прымушаць сялян будаваць цагляныя коміны ў печах — гэта стала нормай, як і будаўніцтва хаты з сенцамі. У асабліва заможных з’явіліся дамыпяцісценкі (з пакоем). Вяскоўцы імкнуліся набыць пакупное адзенне, абутак, посуд і сапраўдную мэблю. Абудзілася цяга да ведаў і пісьменства.
У «Паказальніку фабрык і заводаў» за 1887 г. адзначаецца, што ў Пятра Львовіча Вітгенштэйна ў Горкаўскай, Забалацкай, Новадарожскай, Замошскай, Жыцінскай і Восаўскай валасцях Бабруйскага павета працавалі 10 заводаў, на якіх было выраблена 9700 пудоў дзёгцю, 13 тыс. пудоў смалы, 7 тыс. пудоў шкіпінару. Не адставалі ад яго і іншыя памешчыкі. К.Незабытоўскі, напрыклад, толькі ў Свіслачы меў 4 карчмы і 3 млыны. Бровары, млыны, цагельні прыносілі прыбытак і іншым землеўладальнікам Асіповіччыны. У апошняй чвэрці XIX ст. усё больш значным становіцца развіццё рамеснай вытворчасці. У 1889 г. адзін дзягцяр з Крынкі дабываў дзёгцю на 1500 рублёў у год. У Жыціне, Крамку, Майсеевічах, Крынцы, Свіслачы працавалі кавалі, якія выраблялі тавару на 100 рублёў у год, кавалі з Вуглаты і Чуччы — на 15 рублёў у год. Кушнер са Свіслачы вырабляў скур на 40 рублёў у год. Жыхары Халуя абдзіралі ліпы ў ваколіцах мястэчка і рабілі рагожы, а местачковыя яўрэі гандлявалі гэтым таварам. Вырабам рагож, дуг і палазоў для саней займаліся жыхары Лапіч. У мястэчку Свіслач пражывала каля 1,5 тысячы чалавек, у ім было 40 крам. У мястэчку Халуй і ў Лапічах было ўсяго па 3 крамы. У Лапічах і Зборску збіраліся кірмашы у Лапічах 26 кастрычніка, у Зборску — 2 ліпеня і 1 лістапада.
Канец XIX ст. быў адзначаны развіццём адукацыі насельніцтва. 3 1865 г. працава
?

./
] Л /Н’ЫН’а МСТОК0Г0 ТіРі>0Р4 и ішпш Р« 1КЦИИ ]\>тшлі I ІІШ’ТШМ ІМКОЧЙл ШШЦНІ’* НИТОЧНОГО ЗДВОДЛ ПРИ стднции Осиповичи
■’Х
Мемарыяльная дошка на чыгуначным клубе ў Асіповічах у памяць аб забастоўцы рабочых у сакавіку 1908 г.
ла царкоўнапрыходская школа ў Замошшы. 2 яўрэйскія школы працавалі ў Халуі. У 1884 г. адкрылася земская школа ў Жыціне, у тым жа годзе — царкоўная школа ў Галынцы, земскія школы адкрыліся ў Жорнаўках, Лазовым, Гоманаўцьі, Карытным, Вязаўніцы, Орчы, Базку. У 1885 г. пачалося навучанне дзяцей у царкоўнапрыходскай школе ў Ясені, школах граматы ў Вяззі і Хімным.
У Свіслачы і Асіповічах у 1895 г. пачалі працаваць паштовыя аддзяленні, у Свіслачы, Лапічах і Халуі дзейнічалі мяшчанскія ўправы. Старшынёй управы ў Свіслачы быў Сцяпан Варфаламеевіч Жукоўскі, у Лапічах — Берка Івоселевіч Гоўфман, у Халуі — Гірш Хаймавіч Норкін.
У першыя гады XX ст. жыццё ў нашым краі яшчэ больш паскорылася, адначасова сталі болын выразнымі яго супярэчнасці. Паселішча вакол станцыі Асіповічы атрымала статус мястэчка. Гэта прыцягнула да сябе яўрэйскае насельніцтва. Адпаведна стала разрастацца паўднёвая так званая яўрэйская палавіна горада. У 1904 г. у Асіповічах дзейнічаў шпалапрапітны завод з 3 рабочымі, 13 рамесных майстэрань з 47 рабочымі, лясны склад, бойня жывёлы, на якой забівалася каля 500 галоў жывёлы ў год, былі адкрыты рынак з гандлёвым днём у нядзелю і мноства крамак. У пасёлку (акрамя в. Асіповічы, у якой пражывалі 526 чалавек) налічвалася 1178 жыхароў, у ім была мяшчанская ўправа на чале са старшынёй Ошарам Гіршманам, амбулаторыя,

СТРАНИЦА 68
Ад часоў першабытных — 1917
пошга, тэлеграф і нават 100 метраў трату чалавекі, Крамка — 663, Крынкі — 667,
ара. Паліцэйскі нагляд ажыццяўляў Касся — 540 і г.д. Адначасова ў сувязі з
памочнік прыстава. Тэлеграф пачаў распадам сямейных абшчын назіраўся
дзейнічаць у Свіслачы, там жа адкрылася працэс драблення вёсак, разрастание ху
аптэка Зімеля Маца. 24 ліпеня і 26 тароў. 1905 г. быў адзначаны ў Асіповічах
лістагіада ў гэтым мястэчку адбываліся палітычнымі хваляваннямі на станцыі і
кірмашы. На пачатку XX ст. у Свіслачы сярод рабочых прыватных прадпрыем
налічвалася 1178 жыхароў, з якіх амаль стваў. Аднак у цэлым палітычных хваля
2/3 складалі яўрэі. У гэты ж час у мяс ванняў, выкліканых першай рускай рэва
тэчку Лапічы жылі 750 чалавек, у вёсцы люцыяй, зафіксавана не было. Асноўная
з той жа назвай — 654 чалавекі, у мястэч частка злачынстваў была крымінальнага
ку Халуй — 532 чалавекі, аднак найболь характару. Аднак улады паспяхова
шыя сёлы знаходзіліся ўздоўж рэк: коль спраўляліся з сітуацыяй.
касць жыхароў Жыціна складала 1043 Ю.В.Клеванец
Дакументы сведчаць
3 ІНВЕНТАРА МАЁНТКА РАДУЦІЧЫ ПАМЕШЧЫКА БАГУСЛАВА БОКШЫ
1843 г.
Имение Радутичи по документу 1586 года Слуцкого князя Олельковича досталось Степану Бокше до пресечения мужеска пола, которое перейдя с рук в руки по дележному документу 1822 года во владение одна половина в мость Богуслава, а другая — Аполлона и Матвея Бокшей. Межа сего имения присоединяется к меже поиезуитского имения Замоша, вотчинного Корытна и княжества Слуцкого фольварков Протасевич и Радутичи, занимая обширности на 300 уволок, а в черезполосности с фольварком Радутичи княжества Слуцкого на 2 уволок, о чем своим порядком идет тяжба. Грунты посредственные, а в части мизерные. На мою часть по 9 народной переписи состоит 19 мужеска, 11 женска душ, а теперь на лицо находится 19 мужеска, 16 женска душ. Крестьяне имеют грунту под огородами и строением 5 десятин, и пахотной 10 десятин вместе с сенокосами, сея на оных разного рода мизерные, которые приносят довольно значительный урожай, притом дозволяется им приискивать дохода из лесного изобилья собиранием ягод и грибов, лык и прочего, равно как заводить пчеловодство, а для того не занимаются никакими заработками; недостатка же нималейшего не терпят — барщины отбывают в неделю всякая рабочая душа по 2 дня… с рабочей души по 6 дней сгону или гвалту в год, шарварку на починку дорог употребляется из года в год по 10 дней, более же никакой работы не исполняют, дани ж из дома дают 1 раз в год по 60 грибов, 10 яиц
Від на паўднёвую частку мястэчка Свіслач у пачатку XX ст. 3 малюнка мясцовага мастака.

СТРАНИЦА 69
Дакументы сведчаць
и 1 гарцу ягод сушеных черниц, работы же производят с упряжью на 1 морг два дня орать, 1 день бороновать, на сажень двор 3 дня вывозить, косить луга на 1 морг 2 дня, сено же собирать на 1 морг 1 день, прочие же работы отбывают под присмотром.
Нацыяналъны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 130.
3 ІНВЕНТАРА МАЁНТКА МАЙСЕЕВІЧЫ КНЯЗЯ Л.П.ВІТГЕНШТЭЙНА
1845 г.
Минская губерня Бабруйский уезд
Имение Моисеевичи Князя Льва Петровича Витгенштейна принадлежащей помещицы Елены Барановичевой
Фальварок Моисеевичи расположен:
Минска — 112 верст
Бобруйска 70 верст
Слуцка — 70 верст
Глуска 50 верст
Паричев 112 верст
Почтовой дороги в Якшицы — 35 верст
Сплавной речки Березины — 56 верст
имеется постоялый двор в деревне при дороге…
Земли Усадебной
Пашенной — 1930 десятин Сенокосной — 114 десятин Под лесами — 11008 десятин Обрабатывается в пользу помещика Пашенной — 1149 десятин Сенокосной — 104 десятины
На постройку домов, починку хозяйственных заводей и отопку отпускается нужное количество лесу, дозволяется брать лык на лапти. Звериная и рыбная ловля воспрещена крестьянам.
Числится крестьян
мужских душ — 181
женских душ — 183
способных работать — 147
огородников бобылей — 4
лошадей — 14
волов — 7
коров — 76
овец 104
свиней 78
пчел — 64 ульев
Крестьянин обязан в течение года отдать господскому двору одну курицу, прядильно собственного лыка два мотка, дранки для покрытия крыши две почки, фрукты.
Выплачивает оброк ежегодно с каждого двора от 95 коп до 1 руб. 95 коп. серебряных. Расчет
Дворов тягомных — 57 Огородных бобылей 4 Доход за рожь 25 руб.
Яровой хлеб 25 руб.
Огороды — 17 руб.
За село — 12 руб.
Итого: 79 руб.
За пахотные и огородные земли — 22 руб. 22 коп За луговые 6 руб. 40 коп.

СТРАНИЦА 70
Ад часоў першабытных — 1917
Итого: 28 руб. 62 коп.
Повинность крестьян — 26 руб. 25 коп.
Добавочные — 3 руб. 16 коп.
Итого: 29 руб. 41 коп.
Нацыяналъны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 92.
Падрыхтаваў Ю.В.Клеванец.
ГРАМАДСКІ ПРЫГАВОР СЯЛЯН КАЗЁННАГА МАЁНТКА ЛАПІЧЫ, АДРАСАВАНЫ КІРАЎНІКУ МІНСКАЙ ПАЛАТЫ ДЗЯРЖМАЁМАСЦІ

22 лістапада 1852 г.
«1852 года лістапада 22 дня мы, ніжэй азначаныя сяляне Ігуменскага павета казённага маёнтка Лапічы, будучы абранымі ў круг грамадства, меркавалі, па якой прычыне некаторыя сяляне нашага таварыства знаходзяцца ў бедным стане і не могуць справіць свайго побыту, хаця і вызвалены Міласцівым Гасударам ад цягат памешчыка, і палічылі сапраўднай прычынай, што павераны піцейнага водкупу яўрэй Пейсах Лейзеравіч Бушэйкін са сваімі служыцелямі з пачатку заняткаў у маёнтку Лапічах ашукваюць і крыўдзяць моцна сялян, г. зн. восенню раздаюць па ўсіх шынках вельмі вялікія гарцы, якімі забіраюць ад нас збожжа, а вясною прадаюць нам гарцамі малымі. Для закупу мёду і іншых тавараў маюць вялікія бязмены, што паказваюць замест паўтара пуда — адзін, а хлеб вясною прадаюць на малы бязмен. Ад пачатку да канца часу малацьбы ездзіць ноччу па гумнах з гарэлкай і бярэ за даўгі, набраныя гарэлкаю, збожжам абавязкова, кожнага гаспадара ўпрошвае, каб выпіў гарэлкі, а за гэта даў яму восенню ўсялякага роду збожжа. Хто ж ад гэтага адмаўляецца, то болей не можа ўжо заходзіць у карчму, бо вельмі моцна лаецца. Па млынах павысілі цану супраць мінулай, ды акрамя гэтага ашукваюць, бо збожжа, якое прывозіцца для памолу, вымяраюць мераю звычайнай, а мерку бяруць вялікім гарцам. А таксама ў млынах трымаюць гарэлку і па шынках прадаюць гарэлку на зерне вялікім гарнцам. Часта бывала, што ўзятыя грошы наперад за гарэлку замарнуюць і патрабуюць платы паўторна, за што некаторыя нават наносілі пабоі і акрамя гэтых выпадкаў часта арганізуюць бойку праз іх злы і неспакойны характар, а пасля прычынення крыўды скардзяцца яшчэ нашаму Старшыні [і той] не зважаючы на нашы тлумачэнні без віны з нас спаганяе. Калі ж былі з нашага маёнтка ў яго нанятымі мінулага лета на байдак*, прыгнечваў работай надзвычайна, так, што ледзь маглі прыйсці дамоў і засталіся хворымі праз некалькі тыдняў, а некаторыя і зараз яшчэ не атрымалі ранейшага эдароўя, што атрымалася з прычыны абцяжэння грузам байдака і дрэннага харчу. Праз што ўсё вышэй напісанае некаторых сялян даводзіць да крайняй беднасці, аб чым неаднойчы скардзіліся нашаму Старшыні, але ён, не звяртаючы на тое ні малейшай увагі, ніколі і ні ў чым нам не зрабіў задавальнення. А таму прыгаварылі: паколькі гэтай прычынай могуць прывесці наша таварыства да крайнасці, то прасіць Яго Высакароддзе пана кіраўніка Мінскай палаты дзяржмаёмасці міласэрнасці і пачатковага распараджэння аб прымусе водкупшчыка Лапіцкага піцейнага водкупу ў замене названага паверанага Пейсаха Бушэйкіна, а на яго месца прызначыць паверанага справядлівага чалавека з добрымі паводзінамі, а Пейсаха Бушэйкіна прымусіць з намі разлічыцца за крыўды, намі атрыманыя. У тым дадзены наш дагавор подпісамі нашымі па непісьменнасці цераз упрошанага зацвярджаем: Ануфрый Канонік, Астап Сугака, Яўмен Усніч, Якаў Бычанок, Марцін Раманоўскі, Антон Сянькевіч, Яўсей Бычанок, Сцяпан Канонік, Янка Канонік, Лявон Усніч, Міхал Гоман, Зміцер Гоман, Ілля Толкач, Янка Канонік, Арцём Выдрыч, Сямён Ждановіч, Якуб Бычанок, Якім Шкутко, Гаўрыла Заяц, Мацвей Шкутко, Ігнат Барадаўка, Андрэй Пятрэнька, Ігнат Сугака, Патап Друпа, Сава Бычанок, Патап Толкач, Мікалай Косы, Захар Сугака, Архіп Пуціла, Мацвей Сугака, Кандрат Ламан, Яфім Курчэўскі, Аляксей Гоман, Кір’ян Пуціла, Лаўрэн Шкутко, Лук’ян Аліфяровіч, Янка Бернат, Савасцей Раманоўскі, Лявон Герасімчык, Сідар Раманоўскі і Карп Раманоўскі.
За ўсіх распісаўся Ігнат Вержбаловіч»
Пераклад з рускай мовы В.У.Хурсіка.
Нацыяналъны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 27. Воп. 1. Спр. 325. Л. 111 — 112.
1 Байдак — невялікае судна з мачтай. Тут, відаць, ідзе гаворка пра адбыванне павіннасцей бурлацкай працай на Свіслачы (а можа і на Бярэзіне).

СТРАНИЦА 71
Дакументы сведчаць
АБ ПАЧАТКУ ГІСТОРЫІ ПАСЁЛКАЎ ЯСЕНЬ, ДЗЕРАЎЦЫ, ДАРАГАНАВА ПАВОДЛЕ АРХІЎНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ
13 лютага 1908 г.
Его Превосходительству Господину Минскому Губернатору Бобруйского уездного исправника
Рапорт
Во исполнение циркуляра от 5 минувшего января за N 78 имею честь представить при сем Вашему Превосходительству сведения о поселках, образовавшихся около железнодорожных станций в пределах Бобруйского уезда.
А. По линии ЛибавоРоменской железной дороги Минск —Жлобин.
1. При станции Ясень Замошской волости образовался поселок в 1879 году, возникновение которого объясняется проведением линии железной дороги. 2. Поселок существует на земле владельца имения Корытное Войниловича и отчасти на земле, принадлежащей крестьянам деревень: Ясени, Гриневки и Ясеневки, состоящей в арендном содержании у лиц, возводящих на ней постройки по домашним письменным и словесным договорам с владельцами земель. Арендная плата находится в зависимости от соглашения сторон, однако не превышает 1 и 1/3 копейки за квадратную сажень. Кроме аренды никаких сборов в пользу владельцев поселенцы не уплачивают. Сроки аренды не определены. 3. Общее количество земли, занятое поселением, достигает до 42 десятин (45 — 46 га. — Ю.К.), поселок имеет 4 правильные улицы, образовавшиеся при соблюдении поселенцами, насколько это представляется возможным, устава строительного при постройке зданий, общего выгона не имеется.
4. В поселке Ясень в настоящее время насчитывается 560 жителей обоего пола, из них: дворян 22, мещан 348, крестьян 172; по вероисповеданию они распределяются так: православных 173, католиков 51, лютеран 3, старообрядцев 51, евреев 282. 5. Средний прирост населения в год 12 душ, и за 3 последние года 35 душ. 6. Жители поселка занимаются черными работами на железнодорожной станции, мелочной торговлей, нагрузкой леса и отправлением его по железной дороге. 7. Построек в поселении имеется 90, все они деревянные, постройка которых производится без разрешения, по собственному усмотрению арендатора земли. 8. В поселке имеется 10 мелочных лавок, одна паровая мельница и три кузницы. Торговопромышленный оборот населения составляет в год до 15 тысяч рублей, а за три последние года 45 тысяч рублей. 9. Правительственных и общественных заведений в поселении не имеется. 10. Административнохозяйственного устройства в поселении не имеется, полицейский же надзор осуществляется местным Становым Приставом (4 стан) и Полицейским Урядником Замошской волости. 11. Рост поселка от времени его возникновения и до настоящего времени шел медленно. 12. В экономическом отношении поселок служит для окружающей его местности сбытом местных сельскохозяйственных продуктов путем продажи таковых при железной дороге. В виду близкого расстояния поселка Ясень от гор. Бобруйска, топографического положения и удобства сообщения с городом, а также ежегодной лесной торговли, рост населения должен в недалеком будущем значительно увеличиться, а потому желательно переименовать его в местечко, с учреждением Мещанского Управления и назначить на казенный счет особого урядника, обязав жителей поселка избирать ежегодно из своей среды двух десятских.
Б. По той же ветке от станции Осиповичи — Старые Дороги — Верхутин —Уречье ЛибавоРоменской железной дороги.
1. При разъезде Деревцы Житинской волости образовался поселок 15 лет назад; возникновение его вызвано проведением железнодорожной ветки. 2. Поселок находится на земле, принадлежащей инженертехнологу Шоманскому, постройки принадлежат промышленнику, купившему лес у Шоманского, а земли под ними принадлежат Шоманскому, владелец построек пользуется ею бесплатно. 3. Поселок занимает площадь 5 десятин. Площадей, улиц, переулков и общего выгона не имеется. Строения разбросаны по всей территории. 4. Населения в Деревцах до 200 человек, из коих 10% евреи, остальные — крестьяне. 5. Средний прирост населения достигает 10% в год. 6. Занятия жителей чернорабочие при железной дороге и отчасти — мелочная торговля. 7. Строения деревянные, коих имеется до 30 построек, возводятся без всякого разрешения. 8. В поселке имеется 2 мелочные лавки, торговопромышленные обороты, главным образом, лесные, довольно значительны. 9. Школ, церквей, почты и т.д. не имеется. 10. Административнохозяйственного устройства не имеется. 11.

СТРАНИЦА 72
Ад часоў першабытных — 1917
Рост поселка со времени его возникновения был незначителен. 12. Существование этого поселка дает местному населению заработки по эксплуатации леса.
2. При станции Дараганово Новодорожской волости.
1. Поселок образовался 15 лет назад также вследствие проведения железнодорожной линии. 2. Земля под поселком принадлежит вдове Статского Советника Е.Ф.Дараган и частью Действительному Статскому Советнику Иосифу Федоровичу Дарагану. Поселенцы владеют землей на арендном праве, причем плата находится в зависимости от пространства и местоположения плацов. Никаких сборов, кроме аренды, не имеется в пользу владельцев земли. 3. Поселок занимает пространство до 30 десятин, имеются площадь, улицы и проулки, земля под которые предоставлена владельцами бесплатно, общего выгона нет. 4. Населения в Дараганове насчитывается до 1000 человек обоего пола, в том числе 60% евреев, 30% православных и 10% католиков. 5. Средний прирост населения за последние 3 года 10%. 6. Главные занятия поселенцев — фабричная производительность по выработке лесных материалов, торговля и чернорабочие на станции железной дороги. 7. Все строения деревянные, коих имеется 200, постройка коих производится без всяких разрешений, за исключением действующих паром. 8. В Дараганове имеется казенная винная лавка, 10 бакалейных лавок, лесопильный завод, паровая мельница. Общий торговопромышленный оборот достиг за последние 3 года 400 тысяч рублей. 9. Школ, церквей, почты не имеется. 10. Административнохозяйственного устройства не имеется, наздор осуществляется приставом 5 стана. 11. Рост населения шел с момента образования поселка быстро. 12. В экономическом отношении поселок Дараганово имеет большое значение в смысле предоставления крестьянскому населению хороших заработков.
Уездной исправник Д.Бурак
Нацыяналъны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 299. Воп. 2. Спр. 13616.
СПРАВАЗДАЧА НАЧАЛЬНІКА СЛУЖБЫ ПУЦІ Ў САВЕТ УПРАЎЛЕННЯ ЛІБАВАРОМЕНСКАЙ ЧЫГУНКІ
27 сакавіка 1913 г.
С постройкой новых школ, разрешенных расценочными ведомостями дополнительность работ 1911, 1912 и 1913 гг. на ст. Либава и Ромны, наиболее назревшим вопросом улучшения школьнаго быта и правильной постановки дела обучения детей служащих ЛибавоРоменской жел. дор. является необходимость в постройке следующих зданий:
… Б. На ст. Осиповичи здание общежития железнодорожнаго училища в учебном отношении обслуживает район по главной линии от Тальки до Ясеня и ветви — Верейцовскую и Осиповичскую — всего 150 верст с 15 станциями. Приезд учеников в школы и обратно домой пассажирскими поездами как по главной линии, так и по ветвям не возможен, вследствие несовпадения времени прихода и отхода пассажирских поездов с началом и концом учебных занятий, что видно из прилагаемого при сем графика прибытия и отправления пассажирских п. (ночное или вечернее время см. приложение № 2). Ученики, живущие на станциях и на перегонах главной линии, ездят товарными поездами, которые, однако, по естественным причинам, ходят с большими опозданиями, не говоря о медленности хода, почему ученики затрачивают массу времени не на учебныя занятия и необходимый отдых, а на проезд в школу и обратно без горячей пищи, нужнаго после занятий отдыха и необходимаго надзора в условиях совершенно не отвечающих требованиям правильной жизни детей и воспитания их. Ученики, живущие на станциях ветвей Осиповичской и Верейцовской, пользоваться товарными поездами для поездки в школу на ст. Осиповичи вовсе не могут, так как на ветвях этих товарное движение очень слабо и товарные и сборные поезда не имеют определенных расписаний.
Таким образом железнодорожные служащие, живущие на станциях вышеуказанных ветвей, лишены всякой возможности дать своим детям первоначальное обучение, так как пользоваться своей школой на ст. Осиповичи, в виду вышеуказанных причин, не могут; обучать же детей в сельских школах в район своего жительства, расположеннаго в Полесьи с его болотами, бездорожьем и дебрями, — не имеют возможности.
Для возможности дать образование детям некоторые железнодорожные служащие, и то лишь более состоятельные, отдают своих детей на частныя квартиры у поселка станции Осиповичи. В поселке этом (обыкновенное бедное селение Полесья с небольшими густо на

СТРАНИЦА 73
Дакументы сведчаць
селенными домиками) нанять ученическую квартиру с маломальски сносными условиями жизни и по ценам не излишне отягощающем скромный бюджет’низших служащих для большинства из них является вопросом не разрешимым, и они, вследствие данных условий, принуждены отказаться от образования своих детей до перевода на участок дороги с более благоприятными условиями жизни, в смысле обучения детей. Конечно, это стремление как можно скорее перевестись с даннаго участка — не может не отразиться на самой службе родителей, почему и для дороги является существенно важным помочь служащим в деле образования их детей, путем постройки общежития для учеников, обучающихся в Осиповичской школе, которая только при наличии этого общежития будет соответствовать своему назначению. Количество учеников в общежитии надо считать 50 человек (хотя число заявивших желание жить в общежитии и достигает до 65 чел., но надо учесть некоторое количество более состоятельных родителей, которые могут так или иначе устроить своих детей вне общежития), для чего требуется построить здание площадью по следующему расчету:
1) спальня 50×1,1 — 55 кв.с.
2) столовая 50 кв.с.хО.З — 15 кв.с.
3) кухня 50 кв.с.х0,12 — 6 кв.с.
4) шинельная — 4 кв.с.
5) дежурная надзирателя — 6 кв.с.
6) уборная 3 кв.с.х2 — 6 кв.с.
7) квартира сторожу — 4 кв.с.
8) корридоры, сени, лестничныя клетки около 20% — 19 кв.с.
Итого 115 кв.с.
Стоимость двухэтажнаго здания определится 115 кв.с.х200 р. + 1500 р. (службы) 24500 руб.
Докладывая о вышеизложенном, честь имеем покорнейше просить Совет Управления дороги одобрить внесение даннаго вопроса о постройке здания… и общежития в Осиповичах и кредита на эти работы в указанной данным докладом сумм в Комитет Управления жел. дорог, согласно циркулярнаго распоряжения Управления жел. дорог от 1го ноября 1912 г за № 30277 (14094)168 Подписали: Председатель Комитета по завед. образ, учреждениями Коротков и зам. Начальника Службы Пути Карпов.
Верно:
Делопроизводитель:
Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 273. Воп. 2. Спр. 720. Л. 6 — 8.
Падрыхтаваў В.У.Хурсік.
ДАГАВОР АБ АРЭНДЗЕ ЎЧАСТКА ЗЯМЛІ Ў АСІПОВІЧАХ ІІАМІЖ ЗЕМЛЕЎЛАДАЛЬНІКАМ І.Ф.ДАРАГАНАМ I СЕЛЯНІНАМ Г.Я.МАЗОЎКАМ*
29 красавіка 1913 г.
1913 года апреля 15 дня. Мы, нижеподписавшиеся, поверенный Тайного Советника Ивана Федоровича Дорогана Залман Лейвикович Айэикович и крестьянин Гаврил Ефимович Мазовка заключили настоящий договор о нижеследующем:
1) Я, Дорогая, отдаю ему Мазовке в арендное содержание принадлежащий к имению моему СмыкСлобода Бобруйского уезда плац земли, находящийся близь станции Осиповичи ЛибавоРоменской железной дороги, в городе Осиповичи, в VIII квартале под № 41 по улице Станционной, имеющий протяжением по ул. 22,6 сажень и вглубь плаца 15,00 сажень, пространством 339 квадратных сажень.
2) Срок аренды двенадцатилетний, начиная с 15 апреля 1913 по 15 апреля 1925 года.
3) Арендатор абязан платить мне Дорогану по шестнадцати рублей девяносто пять копеек в год по полугодно вперед каждого 27 июля и 2 января по восми рублей 47 с половиной копеек начиная таковую плату с 2 июля 1913 года.
4) Арендатор обязан возводить строения на свой счет с покупкою лесного материала и с соблюдением строительного устава.
•Дакумент узяты з сямейнага архіва ІІІыфраноўскай, дачкі Г.Я.Мазоўкі.

СТРАНИЦА 73
Ад часоў першабытных — 1917
5) Арендатор имеет право производить торговлю по своему усмотрению с выборкою установленных свидетельств на свой счет.
6) Все государственные и земские сборы и повинности, относящиеся к арендному плацу и на постройки, на нем находящиеся, ныне существующие и на впредь будущие быть установленными правительством арендатор обязан исполнять на свой счет.
7) Передача контрактных обязанностей и прав по сему договору другому лицу без передачи права собственности на постройки и без подписи на копии договора находящейся у арендатора, учиненной владельцем г. Дороганом или его поверенным о принятии нового приобретателя в качестве арендатора вместо Мазовки, недействительна и в случае передачи контрактных прав и обязанностей без ведома г. Дорогана договор сей уничтожается и плац вместе с постройками переходит в его г Дорогана владенье. Иметь квартирантов и субарендаторов с сохранением за собой контрактных обязанностей арендатору дозволяется.
8) По истечении двадцати летнего срока арендная плата может быть увеличена на десять процентов и если арендатор согласен продолжить на сем условии аренду, то должен будет заключить новый двенадцатилетний арендный договор; если на сие возвышение арендной платы не согласится и откажется от заключения нового договора на тех же условиях с упомянутым увеличением платы, то обязан в двухмесячный срок, со дня истечения срока сему договору снести свои постройки и передать плац в мое Дорогана владение; в случае если постройки в упомянутый срок не будут снесены, то они остаются в собственности Дорогана без всякой, со стороны Мазовки претензий.
9) В случае просрочки во внесении арендной платы Мазовки платить штраф по… копеек за каждый просроченный день, а в случае если просрочка продолжится более одного месяца и арендные деньги вместе со штрафом не будут внесены до истечения этого льготного месяца, то договор уничтожается, плац немедленно возвращается во владение г. Дорогана и постройки переходят в его г. Дорогана собственность.
10) Растущие на плацу деревья составляют г. Дорогана собственность и если таковые будут мешать владению Мазовки, то г. Дороган обязуется срубить их и убрать с плаца.
11) Копать глину и вообще ископаемые арендатор не имеет права. Но он имеет право копать колодцы и канавы и вырытую глину употреблять в свою пользу на месте.
12) Подлинный договор должен находиться у г. Дорогана, а копия договора у арендатора.
13) Расходы по заключению договора относятся на счет арендатора.
14) В случае желания арендатора выкупить арендуемый им участок земли, я, Дороган, обязуюсь выдать ему Маэовке купчую крепость по уплате мне по одному рублю 25 коп. за кв. сажень. Расходы по совершению купчей крепости идут на счет покупателя. Комиссионные словом «девяносто пять коп.» и «земские». Вручил по доверенности Ивана Федоровича Дорогана, регистрированной у Бобруйского нотариуса Мацкевича 12 ноября 1912 года по реестру № 5200.
Поверенный З.Л.Айзикович
Получил Таврило Ефимович Мазовка
29 4 1913 года три гербовых марки 1 рубль
Старая Свіслач. Новы час
Рэч Паспалітая павольна вярталася да млынамі і інш. 3 гэтага дакумента бачна,
жыцця пасля вайны 1654—1667 гг. Калі што ў 2й палове XVII ст. Свіслацкая во
Полыпча яшчэ неяк здолела аднавіць гас ласць займала тэрыторыю меншую за раней
падарку, то чым далей на ўсход, тым больш шую: з яе вылучылася Бацэвіцкая воласць,
быў бачны агульны заняпад. у якую ўвайшла большая частка зямель
Свіслач на той час уяўляла сабой Свіслацкай воласці на левым беразе
прыватнаўласніцкае мястэчка, а не ўмаца Бярэзіны. У час складання дагавора вай
ваны гарадок. У Нацыянальным на яшчэ ішла, і таму бакі падрабязна
гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь абумовілі ўсе выпадкі і абставіны, якія
захоўваецца дагавор ад 1661 г. паміж кня маглі б нанесці ім страты. У Нацыяналь
зем Радзівілам і Лейкам Ізраілевым аб ным гістарычным архіве Рэспублікі Бела
арэндзе мястэчка і воласці з усімі корчмамі, русь захоўваецца ліст і другога арандата

СТРАНИЦА 75
Старая Свіслач. Новы час
ра за подпісам «Арон Левкович, жид Койдановский»1.
Калі ў 2й палове XVII ст. у Свіслачы з’яўляюцца толькі асобныя яўрэіарандатары, то ўжо ў пачатку наступнага стагоддзя іх быў цэлы кагал, які ў 1717 г. выплаціў 200 злотых спецыяльнага «пагалоўнага» падатку ў казну.
У гэты ж час працягвалася сумеснае валоданне Свіслаччу і рэшткамі Свіслацкай воласці панамі Гарабурдамі і князямі Радзівіламі.
Вайна з Расіяй скончылася, але гэта не прынесла мір спустошанай краіне. Гетман усходняй Украіны Хмяльніцкі перайшоў са сваімі войскамі і землямі ў падданства да Рускай дзяржавы, а гетман заходняй Украіны Дарашэнка вырашыў стаць васалам турэцкага султана. А паколькі землі па правым беразе Дняпра належалі Рэчы Паспалітай, заставалася чакаць новай вайны з яшчэ больш шматлікім праціўнікам. У 1672 г. турэцкія войскі перайшлі цераз Дунай і на працягу дзесяцігоддзяў не спынялі спроб захопу зямель як на заходнім, так і на ўсходнім берагах Дняпра. Былыя праціўнікі — Рэч Паспалітая і Расія — сталі ў новых умовах саюзнікамі.
У 1689 г. праз Свіслач на вайну з туркамі прайшла татарскалітоўская харугва ротмістра Вацлава Цянёнкі. Войскі абабралі і мястэчка, і воласць — аб гэтым сведчыць «Реестр шкод починенных», які кіраўнік воласці паслаў у свой час у якасці справаздачы ў рэзідэнцыю Радзівілаў — Нясвіж2.
У Свіслачы салдаты нарабавалі 1199 злотых і 15 грошаў, 32 чвэрці аўса, 5 бараноў, 25 гусей, 24 курыцы. 3 в. Шэйпічы было ўзята 120 злотых, 2 чвэрці аўса і 20 курэй, з
в. Татаркавічы — 300 злотых, 2 бараны, 42 гусі, 6 курэй і 3 чвэрці ячменю, з в. Каменічы 225 грошаў. Прыкладна гэтак жа абабралі кавалерысты і Бацэвіцкую воласць. А для таго, каб перавозіць здабытае дабро, салдаты ўзялі з сабой некалькі мяшчан і сялян: са Свіслачы — Грышкаву ўдаву, Яўсея Сідаравіча, Рамана Плытніка, Мацвея Перавозніка, Андрэя Буцко, Лаўрына Ермака, Ваську Прынчука, Карпа Хадаровіча, Івана Вадап’яна, Кашку, Ермака Сімонавіча, Акулу Шкодку, Трышку Почнара; з Каменіч — Сямёна Рудага, Фёдара Цішку, Івана Коваля. У в. Брыцалавічы салдаты адлупцавалі трох вяскоўцаў і з тым пайшлі.
У гэты ж час выступленні супраць туркаў былі і з маскоўскага боку — князь Галіцын спрабаваў захапіць умацаванні Перакопа.
Праз некалькі гадоў пасля апісаных падзей Свіслацкая воласць атрымала новага гаспадара — ім стаў пан Незабытоўскі, былы «служебник» Багуслава і Людвігі Радзівілаў, які выкупіў у сваіх гаспадароў частку іх маёнткаў. Самі ж Радзівілы працягвалі валодаць заходняй часткай Асіповіччыны. Ім належалі вёскі Дражня, Майсеевічы, Крынка, Пратасевічы, Забалацце, Асіповічы, СмыкСлабада, Мязовічы, Пабокавічы, Радуцічы (гэта было валасное сяло), Слопішча, Сялец, Птушычы, Краі. Усе гэтыя населеныя пункты сустракаюцца ў дакументах Нясвіжскага архіва Радзівілаў3. У адным з іх, датаваным 1768 г., упамінаецца в. Асіповічы. Зыходзячы з раскладу грашовых павіннасцей, у Асіповічах у тым жа годзе жылі: Марцін Санкевіч, Клім Бабыль (стражнік), Паўлюк Дарашонак, Пархім Андрэеў, Антон Санкевіч (патужнік, або саўладальнік), Дзям’ян Санкевіч, Цімох Астапаў, Майсей Астапаў, Прохара Астапава ўдава, Сцяпан Астапаў, удава Гаўрыліха, Грышка Астапаў, Цімох Дарашонак. Зразумела, што тут пералічана не ўсё насельніцтва, а толькі «старэйшыя», гаспада сямей. Такім чынам, у в. Асіповічы ў 1768 г. было 14 двароў. У гэтым жа раскладзе чыншу ёсць і іншыя вёскі цяперашняга Асіповіцкага раёна. Мы можам даведацца, што ў в. СмыкСлабада Траянская жылі выключна адны Налівайкі, у Пратасевічах жылі Доўгалі, Пратасічы і Жукі, у Забалацці — Грышчукі, Еўдакімовічы і інш. Усе вёскі, пералічаныя ў дакуменце, невялікія — не больш за 15 двароў.
Там жа знаходзіцца яшчэ адзін цікавы дакумент — «Претензии волощан фальварка Протасевичи», у якім жыхары некалькіх валасцей скардзяцца ў Нясвіж «до Альбы» на арандатара пана Плацкавіцкага, які меў чын падлоўчага.
«…Претензии веси Мойсеевичи
Стражник, в той веси живущий, а с Дражни другой по наказу упомянутого пана Плацковицкого ходили до фольварка его Пташковичи названного, за 17 миль на косьбу, за которую работу им только 45 грошей заплатили, а работали они 3 недели, а при уходе им добавили 3 злотых… Дней всего отработа

СТРАНИЦА 76
Ад часоў першабытных — 1917
но восемнадцать за вычетом праздничных, считая, что за каждый (день) положено заплатить по 1 злоту, претендуют на доплату в 15 злот…
Той же веси за вступление в лес за два года пан подловчий вымогал овса 2 корца, злотых 6, грошей 12, да еще злотых 12, грошей 24. Поскольку такое вымогательство незаконно (•вне слушне»), пан должен вернуть веси 12 злотых, 24 гроша…
В той же веси от каждого господара в году предыдущем под предлогом недостачи выбрал овса по полосьмины, которого с 46 дворов («дымов») собрано 23 осьмины.
Претензии веси Крынки
Петрок Минчук жалуется и плачет, что Павлюк Логвин, десятник в Мойсеевичах, будучи с другими стражниками по шкодливому для подданства приказу пана подловчего пограбили несколько коп жыта на поле, издавна разработанном… (за тое, каб вярнуць сабе збожжа, давялося даваць пану падлоўчаму грошы. Ю.К.У.
3 весі Асіповічы гірыйшоў па даручэнні ўсіх сялян Цдмох Астаповіч і скардзіўся, што пан падлоўчы патрабаваў ад яго землякоў «паклону» ў выглядзе злотага і 15 грошаў.
3 жыхароў СмыкСлабады злосны пан патрабаваў «…рубль и сеМЬ злотых, меду гарнец, овса 1, 2 корца под угрозой кары вязенней» (турмы) за тое, што мужыкі вывозілі з лесу бярвенне для будаўніцтва царквы.
3 дакументаў бачна, што пан Плацкавіцкі
не ўладальнік сялян у пералічаных вёсках, а ўсяго толькі служачы ў Радзівілаў. Тыя работы, якія для Радзівілаў сяляне рабілі бясплатна, падлоўчы павінен быў аплачваць, паколькі для яго сяляне — наёмный работнікі. Аднак гэты адміністратар (як і болыпасць да яго падобных) выкарыстоўваў любую магчымасць для асабістага абагачэння: альбо за кошт сваіх гаспадароў, альбо за кошт сялян, кіраваць якімі ён быў пастаўлены. Такая сітуацыя была тыповай для ўсіх прыватнаўласніцкіх маёнткаў Рэчы Паспалітай.
У 1786 г. у Свіслачы адбылася знамянальная падзея на грошы Барбары Незабыгоўскай, народжанай Завіша, быў пабудаваны касцёл Хрыста Раскрыжаванага. Праз 10 гадоў гэты касцёл перайшоў у падпарадкаванне манаскага ордэна езуітаў.
Трохі пазней намаганнямі той жа Барбары Незабытоўскай была пабудавана новая царква Святога Мікалая. Адначасова з гэтай царквой была ўзведзена царква Успения.
У 1815 г. Асіповіччыну наведаў падарожнік, вучоныбатанік А.К.Башняк, праязджаючы з Пецярбурга на Украіну. У сваім дзённіку ён пакінуў запіс аб тым, што бачыў у Свіслачы 3 касцёлы. Верагодна, абедзве праваслаўныя царквы былі пабудаваны на заходні манер — з вежамі замест купалоў, таму пецярбургскі госць і прыняў іх за касцёлы.
Магчыма таксама, што і Мікалаеўская і Успенская цэрквы ў канцы XVIII пачатку XIX ст. былі уніяцкімі, як царква ў Зборску (А.Г.Немцаў зазначаў, што царкоўныя кнігі там вяліся спачатку на польскай мове).
Захаваўся краявід свіслацкага замчышча, зроблены ўдзельнікам школьнай краязнаўчай экспедыцыі ў 1928 г. На малюнку за руінамі замкавых збудаванняў узвышаецца купал Мікалаеўскай царквы. Магчыма, царква набыла «рускаправаслаўныя» рысы ў час рамонту ў 1860 1870я гады
у той час у архігэктуры з’явіўся псеўдарускі стыль.
Паводле рэштак, што засталіся ад касцёла, а таксама інвентарнага апісання можна сказаць, што архітэктура гэтага храма тыповая для падобных пабудоў. Свіслацкі касцёл быў драўляны, меў двухсхільны дах і 2 вежкі пры ўваходзе. Да спісу клерыкальных збудаванняў Свіслачы, вядома ж, трэба дадаць яўрэйскі малельны дом і абавязковую школу пры ім. Кагал, які абаснаваўся ў Свіслачы, ніяк не мог абысціся без гэтых абавязковых для яго атрыбутаў. Аднак звесткі аб яўрэйскіх культавых збудаваннях, якія дайшлі да нас, настолькі нязначныя, што не даюць магчымасць меркаваць ні аб іх вонкавым выглядзе, ні аб месцазнаходжайні.
У 1786 г. пры перадачы ад Радзівілаў у маёмасць брацтву езуітаў фальварка Замошша быў складзены інвентар, які змяшчаў пералік жыхароў і іх павіннасцей5. У 13 дварах фальварка пражывалі са сваімі сем’ямі Яська Дзёмка, Максім Пінчук, Марко, Грышко, Вайсевіч, Пятрусь Дзёмка, Васіль Мокіч, Пдмошка Мокіч, Мішка Дзёмка, СымонЯўсеіч, Кіршко Кудлін, Хвёдар Дзёмка, Максім.
У Замошшы быў панскі двор, у якім жылі: Сцяпан Белы з жонкай, Арцём Дзёмка, Сямён Аўсееў з сынам і дочкамі, Атрахім Амяльянчык, Аўгусціна і Катрына Дзямковы.

СТРАНИЦА 77
Старая Свіслач. Новы час
Акрамя грашовых выплат (чыншу) сяляне павінны былі адпрацоўваць ад 1 валокі зямлі па 2 мужчынскія і па 2 жаночыя дні, з чым двор укажа, з паўвалокі — па 1 мужчынскім і па 1 жаночым дні. Гвалт штогодні таксама, з чым двор укажа. Службу яны павінны адбываць ад усходу да захаду соыца.
У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Паводле ўказу ад 8.12.1792 г. рускім генералам на новых землях прадпісвалася: скласці тапаграфічныя карты, правесці перапіс усіх жыхароў, сабраць звесткі аб усім, што датычыцца вытворчасці спіртных напояў і г.д.
23.4.1793 г. імператрыцай быў падпісаны ўказ аб неабходнасці ўтварэння Мінскай губерні. У маі таго ж года выйшаў яшчэ адзін указ — аб утварэнні на тэрыторыі будучай губерні акруг, у т. л. Бабруйскай і Ігуменскай, і аб прызнанні цэнтраў акруг павятовымі гарадамі, аб перапісе сялян і аб складанні дваранскіх радаслоўных кніг, падобных да расійскіх.
У 1795 г. распараджэннем мінскага генералгубернатара ў Мінскай губерні ўводзіліся асобныя суды для татар і яўрэяў. А ўказам імператрыцы ад 6.9.1795 г. прадпісвалася арганізаваць у новых губернях паштовую сувязь. Паводле гэтага ўказу пачалося будаўніцтва дарог, у прыватнасці дарогі Мінск — Чарнігаў з паштовымі станцыямі ў м. Свіслач і в. Галынка. На гэгых станцыях пастаянна дзяжурылі па 6 пашгальёнаў пры 12 конях. На добраўпарадкаванне дарог на працягу 3 гадоў у губерні патрэбна было сабраць 69 тыс. рублёў. Дарогі павінны быць падсыпаны пяском і абсаджаны бярозамі ў 2 рады. П асадка дрэў — гэта натуральная павіннасць сялян пад наглядам паліцыі, а самі дрэвы трэба было дастаўляць з памешчыцкіх і казённых лясоў. Вось такім чынам на карце раёна з’явілася Кацярынінская шаша, якая праходзіла прамой лініяй па правым беразе Бярэзіны (там, дзе калісьці праходзіў шлях з Кіева ў Ноўгарад).
У тым жа годзе да 22 верасня былі складзены спісы дваран, праведзены выбары дваранскіх прадвадзіцеляў і, нарэшце, у Мінску пры гарматнай стральбе, прынародна была абвешчана Мінская губерня.
24 чэрвеня 1812 г. французскія войскі перайшлі граніцу Расійскай імперыі, пача
лася вайна. 10 ліпеня перадавыя раз’езды французаў з’явіліся ў Свіслачы, апярэдзіўшы рускія часці, якія адступалі праз Бабруйск да Масквы.
У Бабруйску да гэтага часу была пабудавана магутная гіа еўрапейскіх мерках крэпасць. Адступаўшыя рускія войскі пакінулі ў крэпасці параненых, папоўнілі запасы і рушылі далей на ўсход. Крэпасць засталася на тэрыторыі, захопленай французами Для штурму Бабруйска сгіатрэбілася б цэлая армія, але нават самы паспяховы штурм не апраўдаў бы затрачаных на яго сіл і часу. Паколькі асноўнай задачай Напалеона было ўзяцце сталіцы і знішчэнне рускіх войскаў да наступления халадоў, то асаду Бабруйска ён перанёс на больш позні час. Напалеон даў загад польскай дывізіі генерала Дамброўскага кантраляваць, каб не прарваліся часці гарнізона. Дамброўскі са сваім штабам размясціўся ў Свіслачы. Менавіта да гэтага часу адносяцца расказы старажылаў, запісаныя ў 2й палове XIX ст. аб тым, што на замчышчы ў Свіслачы размяшчалася батарэя, трымаючы пад абстрэлам дарогу на Бабруйск. На месцы пераправы цераз Бярэзіну (там, куды вядзе брукаваная дарога, якая захавалася да нашых дзён) было пабудавана перад мостам умацаванне.
Французы нядоўга затрымаліся ў Свіслачы: 12 кастрычніка дывізія Дамброўскага рушыла да Мінска на злучэнне з арміяй Напалеона, якая адступала з Масквы.
Пасля заканчэння вайны 1812 г. імператар Аляксандр абвясціў сваім маніфестам «Прощение и забвение» усім жыхарам былога Вялікага княства Літоўскага, якія паспелі выказаць лаяльнасць французам. Але ж такіх аказалася вельмі многа, і царскі ўрад вырашыў пачаць некаторыя рэпрэсіі. Пад апалу трапіў і манаскі ордэн езуітаў. У 1820 г. манахі гэтага ордэна абвяшчаліся «неблагодарными» і «неблагонадежными» і належалі высылцы ў Аўстрыю, а маёмасць іх канфіскоўвалася. У 1823 г. езуіты канчаткова спынілі дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. У 1831 г. такі ж лёс спасціг ордэны бернардзінцаў і дамініканцаў. Землі ордэнаў перайшлі да новых гаспадароў. 3 1827 г. пачынаецца наступление на уніятаў з мэтай падпарадкавання гэтай канфесіі праваслаўнаму Свяшчэннаму Сіноду. Вя

СТРАНИЦА 78
Ад часоў першабытных — 1917
дома, што Зборская царква зноў стала праваслаўнай у 1836 г. Да гэтага ж часу трэба аднесці «пераход у праваслаўе» цэркваў у Свіслачы і Халуі.
Паўстанне 1830 г. выклікала новыя рэпрэсіўныя меры. У 1831 г. выйшаў указ аб адмене пасад і званняў, якія захаваліся з часу ВКЛ, а таксама Літоўскага трыбунала, гродскіх і падкаморскіх судоў. Потым было распараджэнне аб новай інвентарызацыі маёнткаў (ужо па расійскіх правілах), аб пераводзе ўсёй дзелавой перапіскі на рускую мову і, урэшце, у 1840 г. на тэрыторыі Мінскай губерні была скасавана дзейнасць Статута ВКЛ.
У гэты ж час працягвалася картаграфаванне мясцовасці, вызначэнне меж паветаў, вывучэнне водных шляхоў. Прыкладам гэтай дзейнасці з’яўляюцца карты меж Ігуменскага і Бабруйскага паветаў. У той жа час пачынаецца складанне планаў асобных маёнткаў.
У выніку распараджэнняў аб інвентарызацыі ўладанняў з’явілася мноства актаў. У 1820—1830я гады паменшыліся ўладанні Незабытоўскіх. Так, частка Лапічаў, Зборска і Халуя перайшла ва ўласнасць казны, а частка да Завішаў.
Паводле вопісу, складзенага ў час правядзення інвентарызацыі, і карты, дастасаванай да гэтага вопісу, бачна, што Незабытоўскія валодалі на Асіповіччыне землямі на правым беразе Свіслачы і на правым беразе Бярэзіны — ад Гарожы да Касся і Матавілы. Да 1842 г. ва ўласнасці гэтых памешчыкаў знаходзілася 3385 душ абодвух полаў. У актах рэвізій прыводзіцца доўгі спіс сялян Незабытоўскіх, праўда, не ўсе яны мелі прозвішчы. Абсалютная большасць падданых называецца толькі па бацькавым імені. Тыя ж прозвішчы, што сустракаюцца ў дакуменце, і па сённяшні дзень распаўсюджаны ў Асіповіцкім раёне. Гэта Дайнэкі, Каганы, Зяновічы, Рудыя, Шэўчыкі, Белахвосты, Дрэні і інш.
Павіннасці сялян у Незабытоўскіх такія, як і ў маёнтках іншых уладальнікаў. Гэта паншчына, аброк жытам, ячменем, аўсом, яйкамі, грыбамі, мёдам, хмелем, ягадамі, арэхамі, сенам, дровамі, грашамі. Паколькі Свіслач знаходзілася на вялікай дарозе, шмат прыгонных Незабытоўскіх былі пераведзены сваімі гаспадарамі ў рамізнікі і зараблялі на сябе і сваіх паноў перавозкай грузаў і людзей.
Пасля рэвізіі 1842—1844 гг. частка сялян Незабытоўскіх (463 мужчыны і 476 жанчын, ці ўся в. Брыцалавічы і яшчэ вёскі ў Бацэвіцкай воласці) былі перададзены ў казну, гэта значыць сталі дзяржаўнымі. Дзяржаўнай была і вёска Цэль, да яе далучылася м. Лапічы і інш. У XIX ст. — асноўная маса зямель у раёне належала буйным уладальнікам (Радзівілам, Вітгенштэйнам). Затым ішлі ўладанні сярэдніх (Незабытоўскія) і дробных (шляхецкі род Бокшаў і інш.) памешчыкаў. Аднадворцамі былі населены засценкі і ваколіцы — Углата, Ясянец, Прудок, Рэпішча, Мяжное, Жужлянка, Раны і інш. Калі аднадворцы сяліліся на зямлі памешчыкаў, то яны плацілі чынш, такі ж, як і сяляне. Такіх была болынасць.
На становішчы дробнай шляхты жылі татары — нашчадкі тых, што пасяліліся ў нашых краях яшчэ ў даўнейшыя часы. У межах Асіповіччыны на пачатку XIX ст. татары ўжо амаль поўнасцю забылі сваю мову і звычаі, зліўшыся з масай малазямельнай і беззямельнай шляхты.
У мястэчках большую палову насельніцтва складалі яўрэі. Жыцін, што на Пцічы, таксама зваўся мястэчкам, аднак, па сведчанні аўтараў XIX ст., статус мястэчка ён меў хутчэй за ўсё дзякуючы сваёй гісторыі і вялікаму жаданню яго ўладальнікаў. Ні памерамі, ні заняткамі яго жыхароў Жыцін не вылучаўся з рамак сялянскага паселішча.
Яўрэйскае насельніцтва мястэчак зарабляла на жыццё ліхвярствам і пасрэдніцтвам паміж шляхтай, прадстаўнікамі ўлады і сялянамі (так званыя фактары), аптовай скупкай тавараў і развозкай па вёсках (такія гандляры зваліся прасоламі). Акрамя таго яўрэі трымалі корчмы, займаліся дробным рамесніцтвам (яўрэйскіх рамеснікаў звалі партачамі). Некаторыя яўрэі дасягнулі за кошт такой дзейнасці вялікага багацця, асноўная ж маса жыла ў нядолі і нават у галечы.
Паны, мяшчане (у тым ліку і яўрэі), аднадворцы, свяшчэннікі, чыноўнікі — усе разам узятыя — ніколі не складалі на гэтай тэрыторыі больш за 30% насельніцтва. Асноўная маса жыхароў была прыгоннымі і дзяржаўнымі сялянамі. Асновай гаспадаркі ў іх было земляробства з перавагай шматпольнапапранай сістэмы, аднак захавалася і болын старажытная падсеч

СТРАНИЦА 79
Уз дым і заняла д Жорнавак
наагнявая (лядная). Трохполле ўжывалася толькі самымі заможнымі сялянамі і шляхтай, паколькі такая сістэма патрабуе ўгнаення глебы, а жывёлагадоўля ў нашым краі была развіта слаба.
А.К.Башняк зрабіў займальныя запісы аб жыцці тагачаснай Беларусі, аб неймавернай галечы сялян. Упамінаецца
в. Прыцерпа, праўда, яна названа «При Церкви». Падарожнік апісвае таксама «небольшое местечко Свислочь, лежащее на берегах реки Свислочи, через которую построен деревянный длинный мост. На дороге к Свислочи — курганы, что остались памятниками происходивших здесь сражений. От Свислочи до Галынки и далее дорога идет бором»6 (гэта значыць, мясцовасць тады выглядала зусім не так, як цяпер).
Сяляне выкарыстоўвалі прылады працы, якія яны атрымалі ў спадчыну з часу Кіеўскай Русі. Хаты, як і раней, былі з аднаго пакоя з печчу без коміна. Печы выкладваліся ў куце не на асобным падмурку, а на бэльках, якія ўмацоўваліся ў сцяне. 3за гэтага ўся хата з часам перакошвалася, завальваючыся на адзін бок. Хаты не мелі ні падмурка, ні падлогі, мэбля, у сучасным разуменні, складалася толькі са стала і лавак. Посуд, як і стагоддзе таму, заставаўся гліняным і драўляным.
У мяшчан і больш багатых сялян да хат прыбудоўваліся сенцы, а ў некаторых — яшчэ і клець без печкі, такім чынам атрымлівалася двух і трохкамернае жыллё.
Дзяржаўныя чыноўнікі прымушалі сялян, якія жылі на казённых землях, рабіць коміны ў печах, бо ў курнай хаце зімой легка было прастудзіцца або ўча
Уздым І заняпад Жорнавак
На вокладцы тоўстай папкі дакументаў, што захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь, выведзена: «Жорнаўкі. 1508—1923». Першы дакумент гэтай справы датаваны 1552 г. Гэта выпіс з кніг судовых «Яго Міласці пана Рыгора Айгарэвіча Осціка».
«Лета Божаго нароженйя 1552 месяца мая 9га.
Оповядал и жаловал пред Его милосцю Паном дворенин Его Королевской Милосци Пан Миколай Нарушевич юж дзесь тых часов недавно минулыго понеделок месяца апреля 25го старец его милосци
дзець. Сяляне супраціўляліся новаўвядзенням, адказваючы на ўсе ўгаворы: «Нашы бацькі так жылі». На самай жа справе яны такім шляхам эканомілі на цэгле, якая была дарагая. Але затое сяляне не эканомілі на гарэлцы. Статыстычныя справаздачы паказваюць, што па вёсках прапіваліся сумы, якія былі роўныя па велічыні ўсім чыншам і палаткам.
3 далучэннем да Расіі Крыма пачаў будавацца Чарнаморскі флот, на патрэбы якога ішло шмат драўніны. У нашых краях усё больш станавілася лесарубаў і плытагонаў. З’явіліся новыя прафесіі: адны ацэньвалі дрэва, іншыя секлі, чысцілі ад сучча і кары (пры гэтым выкарыстоўваліся своеасаблівыя сякеры — склюды). Па рацэ бурлакі цягнулі баржы, «дубы», «камягі», «байдакі» з соллю, збожжам (Свіслач у XIX ст. стала хлебнай прыстанню). Буйныя бурлацкія ватагі не раз парушалі спакой у прыбярэжных мястэчках.
У гэты час існавалі і промыслы: выпальванне драўнянага вугалю, атрыманне паташу, выварванне дзёгцю, шкіпінару і вытворчасць гарэлкі. На месцы сучаснага пасёлка Ялізава ўжо ў той час працавала гута.
КРЫНІЦЫ:
1. Нацыяналъны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 694. Воп. 2, Спр. 8208.
2. Тамсама.
3. Тамсама. Спр. 2455. Л. 87 — 89.
4. Тамсама. Л. 9 — 29.
5. Тамсама. Ф. 1727. Воп. 1. Спр. 25. Л. 293 — 294.
6. Дневные записки путешествия А.Бошняка в разные области Западной и Полуденной России в 1815 г. Ч. 12. М., 182021.
Ю.В.Клеванец.
князя Павла бискупа Виленского игуменски на имя Андрей Хлудзович з волости Юревицкой и з игуменцы нашедшы моцно гвалтом на владную землю Его Заямницкую. Людей Его, которые на он час на тэй земли Заямницкой лада пратали й пры них урадника Его Лаврына Яновича и сторону людей добрых, которые пры них были побили, поранили и велькое мордерство над ними вчынили, а одного з них на имя Олисея Братишкевича до смерци забили и нет ведома где оного подели. Которое гвалтовное нагложение на той земли его Заямницкой о побитте и взранение урадника и подданых своих оное дзесь

СТРАНИЦА 80
Ад часоў першабытных — 1917
урадник его Лаврын враду замка Господарского Свислоцкому оповедал и жаловал и в книги то записати дал, нашто и выпис з книг под печатию оного урадника Свислоцкого на то у себя мел. Пры котором же оповеданию и ожалованию своим пан Миколай Нарушевич просил его милосци пана Виленского абы сий лист до отца бискупа Виленского послал з им дворенина Господарского пры котором бы как тот жал збыття и шкоды з подданых своих его Милосци оповядавшы, зложения року навчынения справедливосци тым старцом игуменским и з иншыми паддаными Его Милосци игуменцы просил. Яко ж Его Милосци дал ему на то дворенина Господарского Пана Семёна Коптя пред которым князь Бискуп Виленски затым обжалованию Пана Миколаева поведал юж дзесь околе вчынения справедливости з старцом и поддаными своими игуменскими з Юревцы. Року з аднаго непокладаю бо дзесь ешчо околе того достаточные уведомшты ад урадника своего не маю але на он час когды з почты ведомости околе того од врадника своего Свислоцкого мети буду Пану Миколаю тым старцем игуменским и з иншыми поддаными своими игуменскими справедливосци учынитти дложу. Его Милосци Пан Виленски тое оповедание Пана Миколая Нарушевича и отказ Его Милосци князя Бискупа Виленского до книг своих записал и на то выпис з книг Пану Миколаю под печатию своею дал.
Писан в Вильни»*.
Як бачна са зместу, надзвычайныя здарэнні таго часу нават не расследаваліся. Дастаткова было засведчыць факт крыўды ў адміністрацыі, да якой належалі крыўдзіцелі, і пасля перадаць заяву ў суд. Суд даводзіў аб здарэнні адпаведнаму землеўладальніку, і ўжо той прымаў рашэнне аб пакаранні сваіх падданых. Можна не сумнявацца, што гэта рашэнне звычайна было суровым, часцей са смяротным прыгаворам: беларускія дваране былі зацікаўлены ў захаванні агульнага спакою ў дзяржаве і разбою не дапускалі.
За старабеларускім арыгіналам 1552 г. у папцы захоўваецца больш позняя копія на лацініцы. Гэта сведчанне таго, што дакументу надавалася асаблівае значэнне. Заключалася яно, відавочна, у тым, што тут упершыню згадваецца Заямніцкая зямля, размешчаная дзесьці непадалёку ад Свіслацкага замка, і яе ўладальнік Мікалай Нару шэвіч. Відаць, для захавальнікаў дакумента гэтыя вехі былі
вызначальнымі. Можна меркаваць, што зямля Заямніцкая так ці інакш мела потым дачыненне да Жорнавак (паколькі дакумент на працягу вякоў захоўваўся ў папцы гэтага маёнтка), а прозвішча яе ўладальніка нейкім чынам звязана з болып познімі іх гаспадарамі.
ГІершыя пісьмовыя звесткі аб гаспадарах Жорнавак адносяцца да канца XV сг., калі мінскі мешчанін Харытановіч прадаў памешчыку Андрэю Іванавічу Маслянку за 50 коп грошаў літоўскіх значныя землі ўздоўж ракі Свіслач.
Жорнаўкі былі ў цане, і нездарма. Яны размяшчаліся на стратэгічным шляху з поўдня ў сталіцу. Войскі і звычайны гандлёвы транспарт з Гомеля накіроўваліся на Бабруйск, праз Свіслач, Вязаўніцу, Лапічы і далей — на Пухавічы, Мінск, Вільню. Дастаткова паглядзець на старыя карты, каб пераканацца ў тым, што іншых значных дарог на Мінск тады не існавала. Калі ж улічыць, што да маёнтка спрадвек былі прыпісаны Лазовае, Пагарэлае, Амінавічы і іншыя вёскі ўздоўж дарогі, то стане зразумелым, што ўладар Жорнавак трымаў у руках не толькі зямлю, а і шлях зносін з поўднем і быў знаны ў дзяржаве. Мінскі бурмістр Маслянка не быў выключэннем. Разбагацеўшы на сваёй пасадзе (ён зарабляў, дарэчы, шаснаццаць коп грошаў у год) і завалодаўшы Жорнаўкамі, ён перайшоў у разрад найболын уплывовых сямействаў княства.
Пасля Маслянкі Жорнаўкі перайшлі Самуілу Карэйве, а ад яго Мікалаю Нарушэвічу. Хутчэй за ўсё гэта адбылося ў XV ст., таму што ўжо ў 1552 г. Жорнаўкі звязаны з яго імем. Дакументы сведчаць аб тым, што ў 1612 г. Нарушэвіч здаваў Амінавічы і Жорнаўкі ў арэнду Буткевічу і распараджаўся імі на працягу далейшых гадоў.
У 1837 г. згодна з царскім указам у Мінскі губернскі дваранскі сход звярнуўся памешчык Пётр Нарушэвіч. Ён хацеў пацвердзіць сваё дваранскае паходжанне. Паколькі прамых дакументаў, якія б сведчылі радавод, у яго не было, то ён прадставіў паказанні дзевяці сведкаў — чыноўнікаў і дваран губерні, якія гарантавалі яго прыналежнасць да шля
” Нацыяналъны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь (далей патэксце НГАРБ). Ф. 694. Спр. 1012. Л. 1 — 1 адв.

СТРАНИЦА 81
Уз дым і заняпад Жорнавак
хецкага саслоўя, а таксама паперу, датаваную 1688 г. — закладны грашовы запіс на валоку зямлі і фальварак Невяроўшчына для забеспячэння сумы ў 30 коп грошаў літоўскіх ад лоўчага Ражанскай зямлі Грабкоўскага зямяніну Яго Каралеўскай Міласці Ашмянскага павета Мікалаю Нарушэвічу. Менавіта гэтага Мікалая і паказаў Пётр Нарушэвіч як свайго родапачынальніка.
Цалкам верагодна, што далейшая перадача Жорнавак ад Нарушэвічаў Валовічам адбылася ў выніку шлюбу нашчадкаў ці продажу маёнтка.
Кацярына Нарушэвічава — дачка падканцлера Вялікага княства Літоўскага — выйшла замуж за абознага ВКЛ Яна Валовіча. Зазірнём у той час і адзначым, што гэты шлюб аб’яднаў два даволі ўплывовыя беларускія роды.
Род Валовічаў спрадвечна карыстаўся гербам «Багорыя» (выява дзвюх зламаных стрэл на чырвоным полі). Гэты герб прыняў сабе і нашчадкам у 1413 г. на Гродзенскім сейме Станіслаў Высіжэн (што азначае: які ўсіх ахоўвае).
Род Валовічаў даў Беларусі выдатных дзяржаўных дзеячаў, пісараў, ваяроў.
Ён радніўся з Радзівіламі (Тэкля Валовіч была жонкай стольніка літоўскага, маршалка надворнага, ваяводы полацкага Аляксандра Людвіка Радзівіла — аднаго з родапачынальнікаў асіповіцкай галіны гэтага роду.
У 1552 г. — годзе крымінальнага здарэння на Асіповіччыне «ў зямлі Заямніцкай», калі інтарэсы двараніна яго каралеўскай міласці Мікалая Нарушэвіча пацярпелі ад нахабства падданых Віленскага біскупа князя Паўла, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў роду Валовічаў Астафі пачынаў свой узыход да першай службовай прыступкі — пасады каралеўскага пісара ў Вялікім княстве Літоўскім. Канешне ж, ён ведаў сваю радню, іншых Валовічаў, у тым ліку і па лініі свайго дзядзькі Марака. Яго стрыечны брат вядомы ў краіне дзяржаўны дзеяч, мсцібаўскі староста і маршалак надворны Рыгор (Грыгоры) Валовіч — хутчэй за ўсё і вырашаў з Нарушэвічамі лёс асіповіцкіх зямель у 1й палове XVI ст.
Дакументы XVII —XVIII ст. захавалі факты аб тым, што Валовічы былі дбайнымі і чулымі гаспадарамі, і хоць жылі
ў Вільні, далёка ад Жорнавак, але ведалі пра ход тутэйшых спраў і не дазвалялі крыўды ў адносінах да сябе і сваіх падданых. Гэта чалавечнасць была вядома далёка за межамі іх уладанняў.
Напрыклад, калі ў 1662 г. палкоўнік Колкштэйн са сваімі палкамі разрабаваў Жорнаўкі, сын Вінцэнта Валовіча Дамінік, канонік віленскі, староста обальскі запатрабаваў аднаўлення страт і пакарання вінаватых. Паратунку ў Валовічаў шукалі прыгонныя іншых землеўладальнікаў, даведзеныя да адчаю самадурствам сваіх гаспадароў.
У радаводах тых часоў злучаліся прозвішчы, вядомыя калі не ўсёй дзяржаве, то бліжэйшаму наваколлю абавязкова. Марцыян Валовіч, у якога было тры сыны і дзве дачкі, ухваліў пачуцці свайго сына Яна, калі той паведаміў, што Кацярына Нарушэвіч кранула яго сэрца. Яшчэ б: парадніцца з падканцлерам дзяржавы! Аб гэтым можна толькі марыць. Зрэшты, Ян быў відным хлопцам, вызначаўся не толькі знешнасцю, выпраўкай, але і розумам. Згодна з прыжыццёвым бацькоўскім завяшчаннем 1670 г. яму належалі Вязаўніца, Ерамонічы, Навасёлкі, Янаўская Слабада, Каменічы, маёнтак і мястэчка Халуй. Калі дадаць жончын пасаг, то можна было і не хвалявацца за будучыню.
Маладыя жылі шчасліва. Ян хутка ішоў па службовай лесвіцы і дасягнуў пасады абознага дзяржавы. Кацярына ўсё жыццё кахала яго, нарадзіла дзвюх дачок: Ганну і Фядору. Службовыя справы не адпускалі Яна з Вільні і не дазвалялі часта наведваць Мінск і вотчынныя землі, але ўсё ж аднойчы ён з сям’ёй адправіўся ў Халуй. Дзеці былі рады падарожжу, іх кранула прыгажосць наваколля і тое, што тут усё было іхняе: прыгажуня Свіслач, квяцісты дыван уздоўж дарогі і гэтыя дзіўныя, як лялькі, людзі, якія нізка кланяліся ў бок карэты, што пралятала з пылам па шляху…
Здавалася, што дружным паміж сабой дзяўчынкам лёс аднолькава адмерае шчасця. Аднак жыццё распарадзілася пасвойму. Ганна двойчы пабывала ў шлюбе, але так і засталася бяздзетнай. Спачатку яе выдалі замуж за генерала Фелікса Урбановіча, а пасля яго смерці ёй прапанаваў руку і сэрца трокскі падкаморы Укольскі. Даволі ганарлівыя Урбановічы другі шлюб Ганны прынялі як абразу (род
4. Зак. 3129.

СТРАНИЦА 82
Ад часоў першабытных — 1917
Укольскіх стаяў ніжэй у дваранскай іерархіі) і, паколькі атрыманыя Ганнай у пасаг багацці пасля другога шлюбу перайшлі ў рукі новага мужа, доўгі час даймалі яе матэрыяльнымі прэтэнзіямі.
Сястра Фядора як магла дапамагала ёй. Урэшце менавіта Фядора атрымала ў спадчыну ад свайго бяздзетнага дзядзькі Вінцэнта маёнтак Жорнаўкі з аднайменнай вёскай, Амінавічы, Пагарэлае, Лазовае, Ляды, Бозак, Малыя Жорнаўкі, Граўку, Казубавічы, Сёмкаву Слабаду, Снусцік і менавіта яна, захаваўшы лепшыя якасці свайго дзеда па матчынай лініі — Мікалая Нарушэвіча, — паклала пачатак радавой лініі Завішаў, якая без змены прозвішча жыла і валодала прасторамі ад Беразіны да Лапіч аж 2 стагоддзі да самай Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Сярод імён беларускага сярэднявечча Завішы адны з многіх, аднак для гісторыі Асіповіцкага раёна значэнне іх роду вызначальнае. Менавіта Завішы на працягу некалькіх стагоддзяў валодалі тут зямлёю, як маглі развівалі гэты край, пабудаваўшы не толькі фальваркі, заводы і школы, але ў рэшце рэшт і чыгунку ад Верайцоў да фальварка Градзянец і да Халуя.
Прадстаўнікі роду Завішаў мелі герб «Лебедзь». Спачатку карысталіся гербам «Ружа», менавіта яго выкарыстоўвала асіповіцкая галіна, якая ў сваім радаводзе мела вядомых і яскравых прадстаўнікоў.
Спрадвечным радавым гняздом Завішаў быў маёнтак Кухцічы (зараз Уздзенскі раён). Да маёнтка ў Ігуменскім павеце (у розных яго частках) былі прыпісаны шматлікія вёскі, засценкі і фальваркі. Непасрэднаў Кухцічах размяшчаўся цагляны палац — рэзідэнцыя Завішаў — і хоць ён уступаў у раскошы Нясвіжскаму палацу князёў Радзівілаў, але і тут былі багата аздобленыя залы і жылыя пакоі, захоўваліся мастацкія каштоўнасці і кнігі. Тут было месца музе і бесклапотнаму вяселлю. Завішы любілі прымаць гасцей і радніліся са старажытным, вядомым на ўсю краіну як багаццямі, так і культурай, родам Радзівілаў. Завішы былі не толькі вялікімі землеўладальнікамі, але і добрымі ваярамі. Яны ведалі, што трэба абараняць, за што змагацца, і выступалі за ўмацаванне дзяржаўнасці. Каралі іх ведалі асабіста і ў гонар іх вай
сковых заслуг неаднойчы ўзнагароджвалі ордэнамі і прывілеямі.
Крышгоф Завіша на Бакштах быў адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў роду ў часы Вялікага княства Літоўскага. Унук Крыштофа Завішы Ян Ежы пабраўся шлюбам з Фядорай Валовіч, гаспадыняй Жорнавак. Дзе і як першы раз Ян сустрэў сваю каханую — невядома. Не выключана, што першую сустрэчу падрыхгаваў яе стары бацька. Нам ніколі ўжо не спазнаць тайну сардэчнага яднання Фядоры Валовічавай і Яна Ежы Завішы. Застаецца толькі сведчыць факт: яны аднойчы сустрэліся, каб не толькі назаўсёды стаць мужам і жонкай, але і пакінуць нам праз тры стагоддзі ўзор сямейных узаемаадносін і адданасці. Іх каханне было чыстым і ўзнёслым, а шлюб аб’яднаў у адно два магутнейшыя і старэйшыя роды. I калі стары Завіша радаваўся на вяселлі пашырэнню зямельных уладанняў сына (за Фядорай былі аддадзены землі па левым беразе Свіслачы ад Лапіч амаль да Свіслацкага замка), то Ян Валовіч разам з зяцем набываў надзею на працяг роду і перадачу ўнукам сваёй багатай спадчыны.
Маладая сям’я жыла ў Кухцічах і мела шмат сяброў у розных кутках: у Мсціславе, Брас лаве, Смаленску і Мінску, дзе даволі часта сустракалася з сям’ёй мінскага ваяводы Крыштофа Завішы — стрыечнага брата Яна Ежы. Не без яго ўдзелу Ян імкліва ішоў па службовай лесвіцы, стаў палкоўнікам, атрымаў пасаду мінскага харунжага. У іх з Фядорай нарадзіліся двое хлапчукоў. Удала ў маладой сям’і ладзіліся справы, кожны год прыбаўляў дабрабыту, пашыраў кола сяброў. Не раз прыслуга ў Жорнаўках мітусілася, чакаючы прыезду з Кухціч шумнай кампаніі. Бывала, вясной, пасля Вялікадня ў парку непадалёк ад рачулкі Граўкі (на тым месцы зараз захаваліся векавыя дубы і ліпы) рассцілаўся вялікі абрус, лілося віно, гучалі жарты і смех. На такія сняданні запрашаліся войты завішаўскіх маёнткаў. Ішла гаворка аб выкананні павіннасцей сялянамі, выказваліся меркаванні аб будучым ураджаі. Гэта былі не сухія даклады, а зацікаўленае абмеркаванне спраў. А чалавечыя адносіны таго часу мала чым адрозніваліся ад сучасных. У архівах знаходзіцца безліч дакументаў, якія сведчаць аб моцных пачуццях і роспачы ад

СТРАНИЦА 83
Уз дым і заняпад Жорнавак
ашуканства, гаспадарчых здольнасцях і звычайных крадзяжах. У сё гэта было ўласціва і сям’і Завішаў. У сямейнай перапісцы, гандлёвых дакументах, шматлікіх задакументаваных спрэчках зза зямельных пытанняў яны паўстаюць звычайнымі людзьмі. Бадай, адзінае адрозненне паміж імі і нашымі сучаснікамі ў тым, што яны значна болып шанавалі бацькоўскі дом, радавое гняздо. Дзе б ні жылі і працавалі тыя Завішы — у Браславе, Вільні, Мінску ці Віцебску — яны ведалі, што варта апынуцца ў Кухцічах, як пытанне чый ты і адкуль знікне само сабой.
Пераехаўшы на пастаяннае месца жыхарства да мужа ў Кухцічы, Фядора змагла раскрыцца тут не толькі як ветлівая гаспадыня, але і як сапраўдная ўладарка. Не парываючы сувязі з бацькоўскай спадчынай — Жорнаўкамі, яна кіравала імі з вялікай любоўю і карысцю не толькі для свайго дома, але і для асіповіцкіх сялян. Яе подпіс стаіць пад шматлікімі купчымі, распіскамі, іншымі гаспадарчымі дакументамі гэтага маёнтка, у тым ліку і пад лістом вызначэння павіннасцей за 1724 г. Сярод жыхароў вёскі таго часу значацца Савасцей Стэльмах, Міна Мухаморын, Марцін Хадуй, Паўлюк Маскаленка, Паўлюк Акулін, Ян Тальчэўскі, Карп Калюшаў, Грышко Вергеен…
Клопат Фядоры аб спадчыне быў блізкім мужу. Знаходзячыся на дзяржаўнай службе, ён выдзяляў час і дапамагаў жонцы вырашаць шматлікія маёмасныя пытанні па Жорнаўках у ваяводскіх установах Мінска, сачыў за своечасовым выкананнем абавязацельстваў
арандатарамі і спраўнай работай млыноў, падтрымліваў устойлівую духоўную сувязь жонкі з касцёлам бернардзінцаў у Мінску. Ён любіў дзяцей, быў чулым, уважлівым мужам. Фядора і Ян жылі душа ў душу, ва ўзаемнай павазе і любові, што было шырока вядома навакольным. Да нас жа водгукі іх замілавання і ласкі данёс Фядорын духоўны запаветтастамент. Дакумент гэты вялікага эмацыявальнага запалу і духоўнай сілы быў прадыктаваны ёю пры жыцці ў 1715 г. У ім адлюстраваны не толькі духоўны запавет і прызнанне ў каханні, але і сувязі вядомых беларускіх родаў. Разам з магутнай любоўю да жыцця, да сваіх блізкіх
выказана ў ім пяшчота да свайго мілага адзінага мужа: «…з якім праз чысціню пачуццяў нашых, калі б узаемнае двухбаковае каханне працягнулася яшчэ гады, заўжды нязменна яго кахала б сама спазнаючы пяшчоту і ўзаемнасць як адзінай у маім жыцці радасці салодаснага кахання сэрцам. Усё жыццё яму хацела служыць, заўжды — аж да апошняй рысы. У гэтай боскай тваёй пяшчоце сведчанне кахання твайго ў жыцці нашым, асляпляючага кахання — пачуцця, за якое з глыбіні майго сэрца зыходзіць удзячнасць на век і аб ім зараз праўдзівы нашу доказ кахання майго і такім яго захавала…» (НГАРБ. Ф. 694. Воп. 5. Спр. 177.)
Аб’яднаная спадчына, якая акрамя Кухціч упершыню ўключала і Жорнаўкі, пасля смерці бацькоў спачатку перайшла сынам Фядоры Крыштофу Тэабольду і Феліцыяну, а потым (паколькі Феліцыян не меў дзяцей) дзецям Крыштофа.
Фядорыным унукам давялося жыць у цяжкі і складаны час. Дзяржава распадалася на вачах. Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай у 1795 г. Беларусь поўнасцю была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Жорнаўкі апынуліся на яе тэрыторыі…
Двое з чатырох сыноў Крыштофа Завішы — Ян і Казімір — аказаліся ў гэты час найболын блізка да палітычных падзей. Ян, які наследаваў асіповіцкую спадчыну і які ў 1785 г. атрымаў ад караля Станіслава Аўгуста патэнт на пасаду камергера польскага двара, усю будучыню звязваў толькі з Каронай. I шлюб з Тэрэзай Свентаржыцкай, і нараджэнне сына Івана Тадэвуша (Фадзея), і ўзнагарода — ордэн Святога Станіслава былі для яго шчасцем, якое збылося дзякуючы каралю. Ён падтрымаў рашэнні вальнага сойму зза таго, каб набыць большую значнасць у мясцовай ігуменскай шляхты, і сына хрысціў, прыехаўшы ў Жорнаўкі (у касцёле ў Блоні), каб лішні раз падкрэсліць — былі Завішы для вас гаспадарамі і будуць! Усе чуткі і размовы аб надыходзячым канцы дзяржавы ён абвяргаў. Нават тады, калі рускія вершнікі несліся па шляху ад Каменіч да Гравы, палкоўнік войскаў літоўскіх Ян Карал Завіша верыў у сілу і вечнасць Полынчы.
Яго брат Казімір Аляксандр быў большым рэалістам. Ён таксама прысвяціў сябе вайсковай службе, меў чын капітана войс

СТРАНИЦА 84
Ад часоў першабытных — 1917
ка. Да службы адносіўся сумленна, быў патрабавальным камандзірам. За высокае прафесійнае майстэрства і мужнасць атрымаў два ордэны: Святога Станіслава і Белага Арла і сустрэў анексію Вялікага Княства ў чыне палкоўніка. Тое, што адбылося, Казімір перажываў як асабістую трагедыю.
Улічваючы тое, што шляхта Рэчы Паспалітай не вельмі змагалася за сваю незалежнасць, Кацярына II даволі лаяльна аднеслася да яе лёсу. Практычна ўсім вядомым родам былі захаваны прывілеі. Некаторыя прадстаўнікі іх увайшлі ў новыя органы мясцовай улады.
Улічваючы погляды і вопыт Казіміра Завішы, начальства Гродзенскай губерні хадайнічала перад імператарам аб прадастаўленні яму вайсковай пасады. Казіміру было прысвоена званне генералмаёра расійскіх войскаў, і ён пачаў новую службу.
Ян Карал з Тэрэзай і маленькім Фадзеем працягваў жыць у Варшаве. Ён адышоў ад палітыкі і поўнасцю аддаўся выхаванню сына і паляпшэнню спраў маёнтка, хоць сам у Жорнаўках паранейшаму бываў даволі рэдка. Падчас кампаніі 1812 г. ён не супрацоўнічаў з Напалеонам, дзякуючы чаму не толькі захаваў свае ўладанні, але і жыццё сваіх сялян.
Ён меў у Жорнаўках амаль 30 тысяч дзесяцін зямлі і заставаўся адным з самых буйных землеўладальнікаў Ігуменскага павета, саступаючы мабыць толькі князю Вітгенштэйну і Радзівілам. Акрамя прыпісаных да маёнтка Жорнаўкі фальваркаў Новая Ніва, Пагарэлае, Трэцын, Вязаўніца, Навасёлкі, Завішын, Паташня, Заграддзе, Вяззе, мястэчка Халуй, засценкаў Стайцы, Сценкі, Крычавец, Блыхава, Буда, Амінавічы, Градзянец (Градзянка), Бозак, Лісіца, Прыцерпа, Баравуха, Ямнае і іншых Завішу належалі таксама прыпісаныя да маёнтка каля сотні дваровых людзей, 3 млыны, 3 карчмы і дзягцярны завод. Фадзей Іванавіч быў добрым гаспадаром. Ён разумеў, што займацца земляробствам на нізкародных землях — справа малапрыбытковая і бесперспектыўная. Куды болын надзейна займацца лесам, тым больш што прырода адарыла жорнаўскае наваколле унікальнымі ўмовамі для росту карабельных бароў, зараснікаў дубу і іншых каштоўных парод дрэў. Паступова яго лясная дача стала не толькі буйней
ший, але і самай дагледжанай. Яна спаборнічала па якасці лесу з дзяржаўнымі, размешчанымі ў Цэлі, Лапічах і іншых месцах раёна. Лесасекі, якія былі пры ім закладзены, падлягалі высечцы ў пачатку, а то і ў сярэдзіне XX ст.
Менавіта ў гэты край прыехаў у свой час упаўнаважаны Расійскага флоту. Добры знаўца матэрыялаў для караблебудавання аб’ехаў за сваё жыццё не адну лясную вярсту. Ужо не адзін месяц ён ездзіў і па заходніх губернях. На жаль, для патрэб флоту тут нічога вартага не сустракалася. У дзяржаўных лясных дачах пераважалі ліставыя пароды, а калі і траплялася хвоя, дык такой якасці, што толькі ў печы паліць. Тое, што ён убачыў у Лапіцкай лясной дачы, было ашаламляльным: векавая хвоя расла борам. Стромкая, па даўжыні больш за сто сажняў яна, як потым высветлілася, мела неабходную колькасць смалы і з поспехам магла быць выкарыстана для пабудовы караблёў.
У памяшканні лясніцтва, схіліўшыся над планам дачы, стары карабел уздыхнуў з палёгкай: камандзіроўка ў ПаўночнаЗаходні край атрымалася не марнай.
— А чый лес мы бачылі ля Жукаўкі? — запытаў ён у начальніка лясной варты.
— Мясцовага памешчыка Завішы, ваша высакароддзе.
— Завішы? Бачу, бачу… Цудоўны лес. Шкада, што не дзяржаўны. Аднак, пазначу, што яго можна набыць для патрэб флоту…
Фадзей Завіша імкнуўся падтрымліваць добрыя адносіны з усімі прадстаўнікамі роду і дапамагаў усім, хто да яго звяртаўся. Калі яго пляменнік Ігнат захацеў паступіць на службу афіцэрам Лубенскага гусарскага палка, дзядзька гарантаваў яго фінансаванне. Ён цаніў адукацыю, хоць добра разумеў: яна не забяспечыць дабрабыту. Католіку ў Расіі было шмат што забаронена ў той час.
Калі Фадзею Завішу было 32 гады, у яго нарадзіўся сын. Ні сам Фадзей, ні яго жонка не ведалі тады, што іх Іван стане апошнім мужчынам роду. У тостах, якія пасля прыезду з Уздзенскага касцёла гучалі на хрэсьбінах у гонар нашчадка, было адно — працяг роду яшчэ на незлічоную колькасць гадоў. Аднак гэтыя заклікі не былі пачуты богам…
Іван пэўны час выхоўваўся дома, атрымаў пачатковую адукацыю, а потым прадоў

СТРАНИЦА 85
ч
жыў вучобу ў Курляндскай гімназіі. Пасля заканчэння вярнуўся ў Мінск, дзе, дзякуючы клопату бацькі і з дазволу імператара, быў прызначаны на службу ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход, дзе і працаваў больш за 10 гадоў.
Позні шлюб мужчыны ў той час быў заканамерны, аднак Фадзею хацелася яшчэ пры жыцці паглядзець на нявестку. Урэшце сын паведаміў аб намеры скончыць халасцяцкае жыццё. I Фадзей Завіша, і сам Іван, які доўга прыглядаўся да дзяўчат, засталіся задаволены выбарам — маладая прыгажуня была каталічкай, акрамя прыемнай знешнасці мела графскі тытул і дом у Варшаве, дзе, зрэшты, у 1855 г. і адбылося вяселле Івана Завішы з фрэйлінай двара Яго Імператарскай Высокасці, дзявіцай, графіняй Марыяй Кванецкай. Маладая пара пасялілася ў Варшаве.
Зразумела, што Івану, які з правінцыяльнага Мінска аб’ехаў з жонкай паўЕўропы і трапіў у сталіцу царства Польскага, было не да Жорнавак. У сё даглядаў у маёнтку стары Фадзей. Ён прыязджаў у Варшаву на наступны год пасля шлюбу сына, расказваў аб справах, імкнуўся адрадзіць яго цікаўнасць да вотчыны, аднак сын не спяшаўся назад. Тым больш, што неўзабаве маладая і прыгожая жонка нарадзіла яму дзвюх дачок, і стала зразумелым, што дзеля іх дабрабыту лепей назаўсёды застацца ў Варшаве. Іван звярнуўся да імператара з просьбай дазволіць змяніць краіну пражывання і неўзабаве стаў грамадзянінам Польшчы.
Гэты факт не мог не адбіцца на стане мясцовых спраў. Некаторыя тутэйшыя адміністратары шукалі спосаб скампраметаваць Івана Фадзеевіча, які не вельмі любіў наведвацца ў вотчыну. У 1867 г. уздзенскі валасны старшыня Кандрат Герасімовіч «даводзіў да ведама» губернскага начальства, што Завіша высяляе з сваіх уладанняў асоб праваслаўнай веры, а на іх месцы селіць католікаў.
Безумоўна, тыя, каму прапаноўвалі пераехаць на новае месца жыхарства, не дзякавалі памешчыку. I гэта зразумела: сям’я траціла мястэчка, пэўныя выгоды і сувязі. Аднак права асабістай уласнасці, якімі б горкімі не былі часам яго бакі, непарушнае. Завіша ўсё рабіў законна, зыходзячы не з царкоўных ці палітычных
Уздым і заняпад Жорнавак
перакананняў, а з права сваёй уласнасці на зямлю.
Пасля смерці бацькі ў 1866 г. адносіны Івана да спадчыны змяніліся, да Жорнавак ён пачаў адносіцца з болынай цеплынёй і павагай. Паказаў маёнтак сваёй жонцы, аднойчы яны прыязджалі на лецішча ў Халуй разам з малалетнімі Марыяй і Магдалінай.
Пасля адкрыцця чыгункі даязджалі цягніком да Мінска, дзе сустракаліся з кіраўніком маёнткаў, слухалі даклад, удзельнічалі ў невялікім застоллі, куды звычайна запрашаліся шматлікія знаёмыя, а потым — да Асіповіч, дзе іх сустракала цэлая світа мясцовых служкаў. Калі ж картэж накіроўваўся ў Халуй, многія з мясцовых прыгажуноў сарамліва касіліся на Завішынскіх дзяўчат: варшаўскае выхаванне, пэўная раскаванасць, а галоўнае — прыгажосць пакаралі юначыя сэрцы.
Сам Іван любіў аб’ехаць усе вёскі маёнткаў. Галоўная сустрэча і першы прыпынак — у Жорнаўках. Супастаўленне пісьмовых дакладаў з рэчаіснасцю, су страны з ляснічымі. Варшава — Варшавай, а галоўнай крыніцай даходу ўсё ж такі заставаўся далёкі ад яе жорнаўскі лес. Іван Фадзеевіч пераняў бацькоўскі падыход і займаўся лесам на навуковай аснове, шмат сродкаў аддаваў на папаўненне фонду. У 1880 г. у Жорнаўскай лясной дачы па яго ўказанні былі закладзены буйныя плантацыі хвоі і дубу, вырабы з якога і раней карысталіся павышаным попытам на знешнім рынку.
У Расійскай імперыі пільна сачылі за лесакарыстаннем. Незалежна ад прыналежнасці лясоў разліковая лесасека ўзгаднялася з дзяржаўнымі органамі, новыя культурный пасадкі заахвочваліся: да 30 гадоў з плошчы такіх пасадак памешчык не плаціў падаткі. Ён быў зацікаўлены ў тым, каб пасля гэтага тэрміну маладзенькія бары нагадвалі абрысы карабельнага бору, бо разам з падаткамі прыблізіцца і час іх скарыстання. Нягледзячы на абцяжаранасць сервітутам, разбіты на кварталы прасекамі лес Завішы добра ахоўваўся і прарэджваўся, крадзяжы і пажары ў ім былі з’яваю вельмі рэдкай.
Мерапрыемствы па лесаразвядзенні патрабавалі немалых капіталаўкладанняў, і Іван Фадзеевіч ішоў на іх, хоць ведаў, што сам скарыстаць багацці ўжо не зможа (ча
85
Ад часоў першабытных — 1917
лавечы век, на жаль, карацейшы, чым век дуба). Яго клопат павінен быў даць плён і даход унукам і праўнукам, якія, як меркаваў ён, будуць жыць у далёкім ад яго шчаслівым двадцатым стагоддзі… Не ведаў ён, што гэты век стане векам выпрабаванняў для яго сям’і і ўжо на яго пачатку будуць беззваротна страчаны багацце і слава Завішаў.
Магдаліна ўвайшла ў валоданне маёнткамі Завішаў 3 студзеня 1889 г., праз год пасля смерці бацькі, і ў маі таго ж года даверыла кіраванне Жорнаўкамі Антону Асоўскаму. Спадчына ёй дасталася значная. На пачатку XX ст. яна была, бадай, самай багатай памешчыцай Ігуменскага павета. Ёй належала 41 тысяча дзесяцін зямлі! Падатковай інспекцыяй маёнтак Жорнаўкі разам з усімі прыпісанымі да яго вёскамі і іншым скарбам у 1910 г. быў ацэнены ў астранамічную па тым часе суму 2 765 775 рублёў 86 капеек. Ёй належаў таксама багацейшы радавы маёнтак Завішаў у Кухцічах. Акрамя таго Магдаліна Завіша была самым буйным уладальнікам лясных угоддзяў Асіповіччыны. Яе лясная дача ад Лапіч да Градзянкі налічвала 27 тысяч дзесяцін.
Першы раз яна выйшла замуж у 20 гадоў за чалавека, які быў значна старэйшы за яе. У 34 гады яна стала ўдавой. Пасля смерці граф Людвік Красінскі пакінуў ёй добры ўспамін аб сабе, спадчыну і прозвішча. Вядома, такая багатая жанчына была на вачах, мела шмат паклоннікаў, аднак яна не спяшалася з выбарам. Неяк у час падарожжа па Еўропе яна выпадкова пазнаёмілася з маладым Мікалаем Радзівілам — пляменнікам нясвіжскага ардыната Антона Радзівіла. Малады чалавек спазнаў у адносінах да Магдаліны вялікае каханне.
Мікалай нарадзіўся ў Прусіі ў сям’і вайскоўца. Яму было 8 гадоў, калі бацька змяніў грамадзянства і, атрымаўшы тытул камерюнкера «высочайшего двора», перасяліўся з Берліна ў СанктПецярбург. Там і прайшло дзяцінства Мікалая. Атрымаўшы універсітэцкую адукацыю, маючы шмат сяброў, ён вырас упэўненым прыгажуном, здольным на смелыя ўчынкі. IIIлюб з жанчынай, якая старэйшая на 19 гадоў, быў для яго зусім натуральным. Вяселле згулялі ў Берліне, жылі ў Варшаве. Пакрысе Мікалай уваходзіў у курс спраў. Ён
бачыў, што кіраванне агромністымі ўладаннямі патрабуе абсалютнага даверу да выканаўцаў і сучасных падыходаў да выкарыстання рэсурсаў. 3 дазволу жонкі (якая цалкам давярала яму) ён запрасіў да кіравання маёнткамі свайго знаёмага і сябра, інжынера, спецыяліста па выкарыстанні лесу корпуса ляснічых надворнага саветніка Роберта Брутана. З’яўленне гэтага чалавека ў Жорнаўках паклала канец рабаванню спадчыны Магдаліны. Менавіта Брутан разам з іншымі даверанымі асобамі гаспадыні на працягу 9 гадоў вёў цяжбу за засценак Бозак. Справа была ў тым, што невялікі гэты засценак у 20 дзесяцін зямлі быў прыпісаны да маёнтка Жорнаўкі і належаў спрадвеку Завішам. Апошнія паўвека Бозак арандавалі дваране Піягровічы: Іван, потым яго сын Вікенцій, і ўрэшце сын Вікенція Антон. Калі ў 1903 г. выйшаў закон, які даваў сталым арандатарам права першаснага выкупу зямлі, то сын і бацька Піятровічы не зрабілі адпаведных захадаў (ці то «праспалі», ці то проста ў іх не было грошай) і не падалі на працягу года (тэрмін, устаноўлены законам) заяву на выкуп засценка. Праз 3 гады 28гадовы Антон «ачухаўся», але аформіў дакументы з парушэннямі. Справа цягнулася да 1912 г. І, нягледзячы на пратэсты памешчыцы, закончылася тым, што Антон Піятровіч атрымаў усё ж такі права на выкуп засценка… У засценку Таўстуха Кухціцкага маёнтка патрабаваў зямлю Серафім Юрэвіч, хацелася зямлі і іншым арандатарам, якія не мелі грошай. Судовыя справы, якія Брутан перадаваў у воласць, разглядаліся марудна, не паслядоўна. Яму даводзілася шмат ездзіць па вёсках, каб і бягучыя справы не ўпусціць, і да суда паспець.
Для гісторыі барацьба за невялікі кавалак зямлі побач з вёскай (у самой вёсцы Бозак, якая існуе і сёння, у той час жыло больш за 4 сотні жыхароў) уяўляецца не такой ужо і важнай, аднак яна пралівае святло на ўзаемаадносіны ў асіповіцкіх вёсках на пачатку XX ст. Лаянкі і папрокі арандатараў, абыякавасць чыноўнікаў і адкрытае парушэнне імі законаў стваралі вакол памешчыкаў атмасферу нецярпімасці. Усё большую моц адчувалі дробныя землеўласнікі, арандатары і нават батракі.
Менавіта Брутан падтрымаў і ўхваліў ідэю аб будаўніцтве чыгуначнай веткі для

СТРАНИЦА 87
Уз дым І заняпад Жорнавак
асваення лясных багаццяў, а пазней выг гупіў у ролі адказнага за яе будаўніцтва. Вось што сведчыць дакумент:
«В ноябре 1907 года князь Николай Вильгельмович Радзивилл через своего поверенного тайн. сов. В.В.Максимова, обратился в министерства Путей Сообщения и Финансов с ходатайством о разрешении ему сооружения железнодорожной ветви общего пользования, нормальной колеи, от станции Верейцы, ЛибавоРоменской жел. дороги, до фольварка Гродзенки, с ответвлением от означенной ветви к местечку Холуй, общим протяжением около 53 верст и стоимостью, по исчислению предпринимателя, без рельс и скреплений, в 804 340 руб.
Сооружение Верейцовской ветви, которая пересечет лесную часть Игуменского уезда Минской губернии, предпринимается кн. Радзивиллом в целях сделать возможным вывоз лесных материалов из при
мыкающих к проектируемой ветви обширных лесных дач как частновладельческих, так и казенных, площадью около 60000 десятин, из коих около 27000 десятин составляют собственность княгини Радзивилл… Срок строительства — двухлетний…» (Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1276. Воп. 4. Спр. 360. Л. 5.)
1 мая 1908 г. міністэрствы фінансаў і шляхоў зносін Расійскай імперыі прынялі сумесную пастанову аб задавальненні хадайніцтва князя, якую падпісалі міністр шляхоў зносін інжынер генераллейтэнант ПІаўфус і міністр фінансаў статссакратар Какоўцаў. На наступны дзень гэты дакумент ляжаў на стале прэм’ерміністра Мікалая фон Плеве і праз пэўны час быў зацверджаны Кабінетам Міністраў і ўхвалены імператарам Мікалаем II. Тэрмін акупнасці веткі быў вызначаны ў 4 гады.
Прашэнне міністру шляхоў зносін аб пабудове пад’язнога пуці да ст. Асіповічы. 16 лістапада 1895 г.
іб.НОЯ. 95
т
.4//*. Яртг# /____
г
гч . , с/уа? * уй
Г
~У ^ • /ммСг.<
ф. Г <гг «г
/уг
2
лгг*** • ///«>
■2 у : . ^ уі
уўггі’ &////</ 404/ /4/а^м
^ •’
ъугс
/ 4К
нпуп
%» ^рйММІ /ОлУ л лкл#
лггб/іупа
‘4 &’/
> « /л у/п%.
‘ .алгс*
.е/С~44 ЛИМ г/хо дгУ^/П’л^скм*’
87
Ад часоў першабытных — 1917
Ад Лапічаў дафальваркаў Градзянец і Завішын належала не толькі зрабіць прасекі ў векавым лесе, але і «фарсіраваць» водныя перашкоды, сярод якіх найболынай была Свіслач. Будаўніцтва пачалося ў пачатку 1909 г. 3 навакольных вёсак люд пацягнуўся на заробкі. Кіраўніцтва будоўлі ставілася да найму вельмі адказна: дзяржава абавязала забяспечыць працуючых працоўнымі кніжкамі, медыцынскай дапамогай. На Радзівіла ўскладвалася персанальная адказнасць за захаванне тэхнікі бяспекі на будоўлі. За ходам работ пастаянна назіралі прадстаўнікі Упраўлення ЛібаваРоменскай чыгункі. Работы ішлі спорна. Забастовак не назіралася. Будаўнікам хацелася грошай, а сялянам
навакольных вёсак хацелася на свае вочы ўбачыць той цуд, што зваўся чыгункай.
У кастрычнфу 1911 г. па ветцы быў адкрьггы регулярны рух. Згодна з раскладам, на Градзянец і Завішьш цераз вузлавую станцыю Уборак (якая спачатку называлася Жорнаўкамі) з Верайцоў штодня адпраўлялася па адным грузапасажырскім цягніку. Яны пачалі перавозіць пасгіжыраў і багаж, а таксама вывозіць лес з усіх чарговых лесасек, якія былі прададзены Магдалінай Радзівіл купцу Мярэцкаму на 8 гадоў з разліку высечкі 350 дзесяцін у год па цане 205 рублёў за дзесяціну. Сяляне навакольных вёсак атрымалі магчымасць пастаяннага заробку. На станцыях узніклі пасёлкі, запрацаваў тэлефон, а неўзабаве адкрыліся і паштовыя адцзяленні.
Выдача заробку будаўнікам чыгуначнай веткі Верайцы — Градзянка. Маёнтак Жор наўкі, 1909 г.
Чыгуначная станцыя Завішын. 1913 г.

СТРАНИЦА 89
Уз дым і заняпад Жорнавак
Першымі начальнікамі чыгуначных станный былі: у Лапічах — Яўген Пятровіч Златавярхоўнікаў, ва Уборку — Уладзімір Радзівонавіч МузычэнкаЦыбульскі, у Завішыне — Мікалай Якаўлевіч Дзмітрыеў, у Градзянцы — Уладзімір Дзмітрыевіч Цітоў.
Чыгуначная ветка на Градзянку дала магчымасць жыхарам наваколля далучыц на да даброт цывілізацыі і засталася вечным помнікам, які пакінуў малады Мікалай Радзівіл.
На вялікі жаль, іх агульная радасць ад будаўніцтва была нядоўгай. 3 пагаршэннем адносін Расіі з Германіяй адносіны да землеўладальнікаў каталіцкай веры таксама пагаршаліся. Асабліва неспакойна паводзілі сябе шматлікія даносчыкі і «добразычліўцы» з Кухціч і Узды. Многія з іх захавалі злосць яшчэ на бацьку Магдаліны — Івана Завішу. Каб пазбегнуць непатрэбнага напружання, параіўшыся з Магдалінай, Мікалай Радзівіл выкугііў на сваё імя маёнтак пад агульнай назвай Кухцічы з фальваркамі, якія належалі да іх, вёскамі, засценкамі і ўрочышчамі. 10 жніўня 1912 г. купчая на суму 1 200 ООО рублёў была зацверджана.
Добра разумеючы змяненне палітычнай сітуацыі ў горшы бок, развітаўся з Радзівіламі і Роберт Брутан. Ён выехаў з сям’ёю спачатку ў Курляндыю, а потым перабраўся ў Германію.
3 пачаткам вайны Мікалай Радзівіл пайшоў на фронт. Ён загінуў пагеройску 30 лістапада 1914 г. ва Усходняй Прусіі. Магдаліна глыбока смуткавала. Акрамя асабістага гора, яна бачыла, як Расія спаўзае ў бездань, як узрастае бунт. Яна была яшчэ ў жалобе, як ва Уздзе адбыўся самавольны захоп зямлі яе мужа. 11 красавіка 1915 г. гэта зрабіў мясцовы жыхар Даніла Булынка…
Апошняя жорнаўская гаспадыня заўсёды лічыла сябе беларускай, а дакладней вялікалітоўкай. Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, яна захоўвала любоў да сваёй Бацькаўшчыны. Відаць, яна добра ведала свой радавод, прыналежнасць продкаў да эліты Вялікага Княства. Свой агромністы духоўны патэнцыял і грошы яна скарыстоўвала то на падтрымку першых беларускіх палітычных плыняў, то на падтрымку беларускай адукацыі (адчыніла беларускія школы ў Кухцічах, Каменцы і Уздзе), то на падтрымку першых перыядычных беларускіх выданняў. Яна апека
Князь
Мікалай Радзівіл.
вала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца» ў Пецярбургу, Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні, газету «Наша ніва», каталіцкі часопіс «Веіашз» і іншыя выданні. 3 яе фінансавым удзелам былі надрукаваны першыя кнігі Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло і інш.
Усё тое добрае, што здзейсніла на нашай зямлі гэта жанчына, цяжка пералічыць. Яе дабрачынная дзейнасць не перапынялася ні на хвіліну. У 1918 г. яна выехала ў Варшаву, адкуль праз год паспрабавала вярнуцца на радзіму, аднак атрымала адмову. У 1922 г. Магдаліна перабралася ў Літву, у Коўна, дзе неўзабаве Літоўскі ўрад за фундатарства ўзнагародзіў яе ордэнам «Вялікі крыж Гедзіміна». Праз 10 гадоў, у сталым узросце, яна перабралася праз ахопленую фашысцкім рухам Германію ў Швейцарыю і пайшла ў манастыр, але і
Магдаліна Радзівіл з дачкой Людвікай. Партрэт невядомага мастака. Канец 1880 — пачатак 1890х гадоў.

СТРАНИЦА 90
Ад часоў першабытных — 1917
адтуль працягвала сваю дабрачынную дзейнасць. Сэрца шчырай беларускі перастала біцца 6 студзеня 1945 г. на восемдзесят чацвёртым годзе жыцця.
У тапаніміцы раёна няма населеных пунктаў, названых у гонар Валовічаў, Завішаў, Радзівілаў. Разам са знікненнем веткі ад Уборка на Завішын неўзабаве знік з карты і сам Завішын, няма і населенага
Бароны Асіповіччыны
Род памешчыкаў Офенбергаў знік з айчыннай гісторыі напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Ніводны даведнік не змяшчае звестак пра яго. Між тым даследаванні паказваюць, што асобныя яго прадстаўнікі імкнуліся аказаць уплыў на палітычнае і культурнае жыццё Беларусі ў перыяд знаходжання яе ў складзе Расійскай імперыі.
Офенберг (ОПепЪегд) у перакладзе з нямецкай — адкрытая гара. I сапраўды, на чырвоным полі радавога герба дзве голыя гары, якія маюць унізе адтуліны1. Горы на гербе з’явіліся, відаць, невыпадкова і ўказваюць на геаграфію паходжання роду. Хутчэй за ўсё гэта нейкая мясцовасць у Германіі ці ў Чэхіі. Аднак у дакументах на пацвярджэнне дваранства сваёй радзімай Офенбергі паказвалі Курляндыю, дзе старажытны дваранскі род быў унесены ў Палажэнне рыцарскага Судзілішча 20 ліпеня 1634 г. і карыстаўся ўсімі правамі, перавагамі і вольнасцямі, дараванымі 9м параграфам граматы караля Жыгімонта II Аўгуста 1561 г.2 Род паходзіў ад Фрэдэрыка Ежы Офенберга і меў 2 галіны3. Прадстаўнікі адной з іх пастаянна жылі ў Курляндыі (дваранскае паходжанне гэтай галіны пазней было зацверджана пастановай расійскай Герольдыі 3 красавіка 1862 г. за нумарам 2823 4.
Іван Эбергард Фрыдрых Юрый фон Офенберг паклаў пачатак другой, беларускай, галіне роду. Ён таксама паходзіў з Курляндыі, але валодаў зямлёй на Беларусі, меў маёнтак Дайневічы ў Браслаўскім павеце. Пасля яго смерці па завяшчанні 1729 г. гэта вотчына перайшла яго сынам Дамініку і Сцяпану5.
Можна меркаваць, што на Міншчыне Офенбергі з’явіліся ў перыяд знаходжання на пасадзе мінскага ваяводы Крышто
пункта пад назваю Двор, дзе некалі размяшчаліся будынкі старажытнага Жорнаўскага маёнтка, нават з мясцовых старажылаў не ўсе скажуць, дзе некалі размяшчаўся засценак Блыхава княгіні Магдаліны Радзівіл. Аднак сама асіповіцкая зямля, вядома, помніць падзеі і імёны тых, хто некалі на ёй шчыраваў і праслаўляў яе.
В. У.Хурсік.
фа Завішы, род якога таксама меў заходнія карані і з дапамогай якога, відаць, Сцяпан Офенберг атрымаў пасаду рэчыцкага скарбніка (Рэчыцкі павет уваходзіў у склад Мінскага ваяводства).
Сяброўскія сувязі родаў перадаліся і далей. Калі ўнук Сцяпана межавы суддзя Ігуменскага павета Якаў Офенберг пасля дзяржаўнай службы і жаніцьбы вырашыў, урэшце, асесці на зямлі і набыць ціхі куток, ён звярнуўся да Ігнася Есьмана, зяця маршалка таго ж павета Фадзея (Тадэвуша) Завішы. Есьман і яго жонка Антаніна з Завішаў прапанавалі лясны фальварак Лочын са свайго маёнтка Жорнаўкі, які і быў куплены Якавам Офенбергам у 1820 г. разам з вёскай Сёмкава Слабодка за 7500 руб.серабром.
Размешчаны за 10 вёрст ад Жорнавак Лочын быў у Завішаў аддаленым лясным фальваркам. Гаспадары сюды наведваліся вельмі рэдка, часцей за ўсё на паляванне, і таму быў ён не надта дагледжаны, патанаў у атачэнні векавечных бароў і дуброў з невялікай колькасцю гаспадарскіх пабудоў і ворнай зямлі. Амаль у самым лесе, на пясочку тулілася некалькі крытых саломай хацінак прыгонных сялян.
Янам Офенбергам фальварак быў ператвораны ў прыгожы маёнтак. Тут былі закладзеныя касцёл, парк, сад і нават водаправод з фантанамі (рэшткі ўсяго гэтага можна знайсці на былой сядзібе і зараз). Паводле ўспамінаў жыхаркі в. Лочын Вольгі Кедзіч, тут было зроблена добраўпарадкаванне спуску Лочынскага возера, амаль да самай яго гладзі працягнулася алея з каштоўных парод дрэў. Асноўныя лясныя дарогі — да Пагарэлага і Жорнавак дзякуючы новым гаспадарам былі выдатна дагледжаны, па іх можна было ехаць у любы час да сядзібы Завішаў і

СТРАНИЦА 91
Бароны Асіповіччыны
далей аж да Мінска і Вільні. Праз год фальварак ператварыўся ў сапраўдны квітнеючы маёнтак. Сюды, у толькі што пабудаваны двухпавярховы будынак, бацькі прывезлі сваіх пяцярых малалетніх сыноў. А яшчэ праз 5 гадоў — у 1826 г., калі Якаву Офенбергу ішоў 68ы год, у яго нарадзіўся апошні з іх — Нікадзім.
Жыццёвая ідылія ў Лочыне працягвалася амаль 2 дзесяцігоддзі. За гэты час Якаў і яго жонка Феліцыяна з Жыманскіх здолелі даць сынам адукацыю, пакінулі ім добрыя прыяцельскія сувязі з многімі памешчыкамі краю. Ладзіліся і гаспадарчыя справы: зямля і лес давалі неблагі прыбытак.
Усё змянілася пасля смерці гаспадара ў 1839 г. Паводле яго тэстаменту, маёнтак, ацэнены ў 2000 руб., быў адпісаны жонцы. Вотчынныя землі ў роўных частках дасталіся адпаведна старэйшым сынам Віктару і Ігнату. Цэзару, Вільгельму і Нікадзіму бацька завяшчаў выплаціць з даходаў маёнтка (да паўналецця і пакуль жывая маці) па 500 чырвонцаў.
На сямейным савеце было вырашана, што за капітал, які застаўся пасля бацькі, сям’я будзе арандаваць зямлю ў навакольных памешчыкаў.
Аднак справы пайшлі не так, як меркавалася. Стаўшы ўладальніцай маёнтка, Феліцыяна не здолела распарадзіцца сродкамі як належала, яна мала што кеміла ў сельскай гаспадарцы і крэдытах, што вяло да прамых страт. Да таго ж некалькі гадоў запар летам стаяла сухое надвор’е, што выклікала небывалую засуху — мерла не толькі скаціна, а і прыгонныя. Эканамічны стан маёнтка апынуўся на мяжы краху. Каб выправіць сітуацыю, Феліцыяна ў снежні 1845 г. перадала маёнтак старэйшаму сыну Віктару, а на пачатку студзеня наступнага года прадаў яму сваю частку вотчыны за 3860 руб. срэбрам і брат Ігнат, які з гэтага часу ўжо стаў сталым арандатарам фальварка Геленберг Мінскага губернскага прадвадзіцеля дваранства графа Льва Оштарпа.
Віктар, юрыст па адукацыі, зрабіў рашучыя захады па выпраўленні становішча. Паколькі малодшым братам таксама прыспела вызначыцца ў жыцці, то ён, выконваючы запаветы бацькі, прадаў 70 валок зямлі яўрэям. Продаж быў настолькі значны, што адразу разлічыцца за набытак не
ўсе з іх змаглі. Рубін Гольнік, Янкель Марон, Захар Кацнельсон, Іцка Гельфанд і Арон Голуб засталіся вінны Офенбергам па закладной у банку 480 руб. Права на атрыманне гэтай сумы, па ўзаемнай згодзе, запісалі за Нікадзімам.
Атрымаўшы свае 500 руб., Вільгельм далучыўся да Ігната ў арэндзе Геленберга, а Цэзар, разам з сябрам Яфімам Луцкевічам, прадаўжаў арэнду Клічава ў графа Патоцкага. Паколькі Нікадзім у гэты час вучыўся ва універсітэце, то, улічыўшы плату за навучанне, па ўзаемнай згодзе вырашылі пакінуць за ім закладную суму, што былі вінны яўрэі. Зрэшты, сам Нікадзім ніколі не заікаўся пра бацькаву спадчыну. Яго ніхто ніколі не пазбаўляў бацькоўскага дома, і нават калі ён падрос і апынуўся ва універсітэце, то заўсёды прыязджаў у Лочын дамоў, а не ў госці. Родным яму тут было ўсё: сам маёнтак, прыгожы і дагледжаны, возера, якое вабіла прахалодай,сябры.
Кола знаёмых яго дзяцінства было даволі шырокім. Гэта былі дарослыя і дзеці радавітых дваранскіх сямей Ігуменшчыны. Сярод іх старэйшы на чатыры гады за Нікадзіма Ян Завіша, што часта гасцяваў у вотчыннай Жорнаўцы, сябра братоў Крыштоф Незабытоўскі, да якога апошнія любілі праехацца ў старажытную Свіслач, дзеці памешчыкаў Асоўскага і Татура, Есьманаў, Быкоўскіх, графа Забелы і іншых, а таксама службовых асоб з Ігумена, да якіх часта ездзілі яны сям’ёй на розныя балі і святы. Такія сустрэчы былі насычаны абмеркаваннем важных палітычных падзей таго часу: апошні падзел Рэчы Паспалітай, паход Напалеона, паўстанне Касцюшкі, кватараванне расійскіх войскаў, засяленне Асіповіччыны стараверамі, знішчэнне уніяцкай веры, набор рэкрутаў і г.д. Дзеці бачылі настроі дарослых, прымалі іх як узор адносін да рэчаіснасці і з імі ішлі ў далейшае жыццё.
У Нікадзіма адмоўныя адносіны да царызму і расійскай прысутнасці ўмацаваліся ва універсітэце. Тут ён пазнаёміўся з творамі заходніх свабодалюбцаў, з думкамі расійскіх дэмакратаў і землякамі, якія рабілі практычныя крокі для ўзброенай барацьбы за свабоду Рэчы Паспалітай. Менавіта ў аднаўленні былой беларускай дзяржавы мроілася ім тады адраджэнне.

СТРАНИЦА 92
Ад часоў першабытных — 1917
Каб быў жывы бацька, то можа лёс Нікадзіма і не склаўся б так трагічна: усё ж стары ведаў, да чаго здатныя хлопцы ў такім узросце, мог бы параіць нешта разумнае, менш небяспечнае. А так Нікадзім апынуўся сярод тых, хто меў непасрэднае дачыненне да дзейнасці віленскага «Саюза вольных братоў». Гэта арганізацыя змагалася за правядзенне рэформаў і надання волі сялянам і меркавала выступіць са зброяй у руках за свабоду Рэчы Паспалітай. Адам Міцкевіч, які ў 1848 г. у Італіі арганізаваў з гэтай мэтай узброены легіён з суайчыннікаў, быў для юнакоў прыкладам служэння народу. Ні маці, ні браты не ведалі, што, перад тым як завітаць у Лочын, Нікадзім наведваў Мінск 1 сяброў па «Сагозе».
Гром у сям’і Офенбергаў грымнуў у 1849 г., калі гэта падпольная арганізацыя была разгромлена.
3 дакумента:
«Губернское Правление слушали следующее: По произведенному в Вильне Особою военносудною комиссией делу над двадцатью лицами виновными в соучастии в открытом там мятежническом заговоре против Правительства и заключению Полевого аудиториата армии, конфирмациею Его Светлости господина генералфельдмаршала между прочим определено: имущество приговоренных к ссылке в Сибирь в каторжную работу, родовое и благоприобретенное… конфисковать в казну, а на то, которое могло бы достаться по наследству, наложить запрещение. К числу таковых лиц, осужденных к ссылке в каторжную работу, принадлежат уроженцы Минской губернии:
Константин Яковлев Добкевич, 20 лет, из вольных хлебопашцев Новогрудского уезда,
Цезарь Францев Мокржецкий, 21 год, из дворян Минской губернии,
Франц Яковлев Цивинский, 22 лет, из дворян той же губернии,
Михайло Иванов Бокио, 27 лет, из однодворцев той же губернии,
Павел Антонов Вейшторд, 20 лет, из оберофицерских детей,
Никодем Яковлев Оффенберг, 24 лет, из дворян Игуменского уезда…»
Далей у дакуменце, датаваным 23 снежня 1850 г., прапанавалася правесці пошук маёмасці «дзяржаўных злачынцаў» і рэквізаваць яе ў казну «…на точном основании Высочайше утвержденных 17 июля 1831 г. правил о секвестре и конфискации имений мятежников»6.
Узрост барацьбітоў за лепшую будучыню для народа быў даволі малады, а сацыяльны стан іх — разнастайны. Гэта свед
чыць аб тым, што яднанне членаў «Саюза вольных братоў» вялося не на аснове маёмаснага стану ці грамадскага стану бацькоў, а выключна на адданасці ідэі.
Вестка аб арышце Нікадзіма была ўдарам для сям’і. 25 лістапада 1849 г. Цэзар, Ігнась і Вільгельм тэрмінова выехалі ў Мінск з надзеяй неяк уладкаваць справу7. Былі выкарыстаны ўсе магчымасці, задзейнічаны ўсе сувязі, аднак ніякія захады па вызваленні яго зпад варты вынікаў не далі. Неўзабаве разам з іншымі змоўшчыкамі этапам ён быў адпраўлены на катаргу.
Упраўленне ўнутраных спраў губерні прыняло дзейсныя меры па пошуку маёмасці палітычных «злачынцаў». Высветлілася, аднак, што большасць з іх маёнткаў не мае.
I толькі Нікадзім Офенберг праходзіў па спісе як чалавек, надзелены нерухомасцю.
«Лочын — весь і маёнтак у павеце Ігуменскім у гміне Пагарэльскай над пекным рыбным возерам маючым абшару да 200 моргаў; весь мае асад блочных 11; маёнтак, дзедзіцтва польскай родзіны Офен бергаў, каля 112 валок у грунтох лёгкіх; лугоў і лясоў даволі»8 — так пісаў аб Лочыне вядомы беларускі краязнавец і этнограф А.К.Ельскі. У гэтым апісанні ўсё правільна, акрамя дзвюх акалічнасцей: Офенбергі не былі палякамі, Лочын быў набытым маёнткам і да Якава спадчынным не з’яўляўся. Гэта, на жаль, нічога не мяняла ў мясцовай драме. Бяда была ў тым, што да арышту Нікадзім ніякай часткі ў маёмасці маёнтка не паснеў атрымаць. Секвестр біў па брату Віктару, які ўжо працаваў суддзёй і быў на Лочыне аднаасобным гаспадаром. Пасля таго як у 1842 г. Віктар атрымаў пацвярджэнне баронскага тытулу, ён ужо збіраўся браць шлюб, і раптам неспадзявана яму належала выдзеліць са сваёй гаспадаркі Нікадзімаву долю і аддаць яе ў казну. Гэта была сапраўдная трагедыя, таму Віктар зрабіў спробу юрыдычна аспрэчыць акалічнасці секвестра, аднак пісьмом ад 12 сакавіка 1852 г. Віленская губернская ліквідацыйная камісія яшчэ раз пацвердзіла, што брат яго належыць да той катэгорыі злачынцаў, чыя маёмасць падлягае безумоўнай канфіскацыі. Гэта змусіла Офенбергаў шукаць іншыя шляхі для выратавання маёмасці. У ліквідацыйную
92
Бароны Лсіповіччыны
камісію былі прадстаўлены 2 распіскі, напісаныя ў 1847 г. Адна з іх сведчыла аб тым, што Нікадзім атрымаў ад брата Вільгельма 1580 руб. срэбрам як сваю поющую долю ў маёмасці Лочына. Калі б камісія прызнала гэтую распіску, то з загаворшчыка не было б чаго спаганяць: Нікадзім уласнікам маёнтка, нават у частцы, не значыўся б і Лочын застаўся некранутым. Таму разам з адмовай прызнання згаданых распісак (на падставе іх натарыяльнай незасведчанасці) у маёнтак была накіравана камісія ў складзе чыноўніка па асобых даручэннях Змайлы і штатнага землямера Мілеўскага. Прадстаўнікамі ўлады быў складзены дакладны рэестр маёмасці і ацэнены яе кошт. У прыватнасці, зямельнае карыстанне склала 120 валок (палова з іх была пад лесам). Офенбергам належалі адна вёска ў 10 двароў, пустка, карчма, дваровыя пабудовы: жылы панскі дом, дом для прыслугі, клець, збожжавы хлеў, гумно, пуня, двор для быдла, валовы млын, лазня, лядоўня, склеп. Будынкі былі ацэнены ў 207 руб. 50 кап., карчма ў 36 руб., сялянскія пабудовы ў 362 руб. У Лочыне пражывалі 62 душы прыгонных мужчынскага полу і 56 жаночага. Гадавы даход па маёнтку склаў 292 руб. срэбрам. Рухомая маёмасць была ацэнена ў 400 руб., з якой, як высветлілася, раней Нікадзіму ўжо было законным чынам выплачана 80 руб.
Прыезд камісіі ўзрушыў Офенбергаў. Браты аднесліся да прадстаўнікоў улады без ласкі і нават не паказалі ім бацькава завяшчанне, сказаўшы, што яно страчана. Гэта выклікала гнеў мінскага начальства, і таму Нікадзімаву долю ў маёмасці вызначылі ў суму, азначаную ім некалі ў распісцы — 1580 руб. Улічыўшы ўсе абставіны па атрыманых ім раней сумах, гэта лічба была зменшана да 1100 руб., але ўсё роўна гэта быў амаль што кошт існуючага маёнтка!
Існаванне радовай спадчыны было на мяжы краху, і таму прадпрымаліся ўсе меры, каб захаваць яе. Для гэтага ў Офенбергаў былі адпаведныя сувязі і сябры. Можна меркаваць, што ў першую чаргу Віктар правёў кансультацыі з графам Оштарпам, у якога арандаваўся Геленберг. Апошні ведаў сям’ю Офенбергаў, і, відаць, не без яго падтрымкі справа з Мінскай палаты дзяржмаёмасцей трапіла ў Ігуменскі павятовы суд, дзе працаваў Віктар. Там
многія непасрэдна ведалі былога межавага суддзю Якава Офецберга і імкнуліся дапамагчы яго сыну. Пасля савета было вырашана замарудзіць справу. Феліцыяна напісала скаргу ў Сенат, у якой ставілася пад сумненне аб’ектыўнасць праведзенай ацэнкі кошту маёнтка. Як і меркавалася, папера пайшла па крузе і не без вынікаў. У Пецярбургу пагадзіліся з тым, што ацэначны ліст меў хібы, і вярнулі справу на даследаванне. Ігуменцы ж не спяшаліся даследаваць, цягнулі час, рабілі розныя бюракратычныя запыты, аж пакуль сама Віленская ліквідацыйная камісія не была ў 1861 г. ліквідавана. Урэшце справа па секвестры апынулася ў Мінскай палаце грамадзянскага суда, потым зноў у Ігумене, адкуль пазней і была спісана ў архіў.
Нікадзім пасля катаргі не аб’явіўся ў родных мясцінах. Імя гэтага пакутніка за волю Беларусі аказалася на доўгія гады выкрасленым з народнай памяці.
Як толькі ўсё ўляглося, Віктар узяў шлюб з дачкой арандатара недалёкай ад Лочына Вязаўніцы — Антанінай Іванаўнай Раўкевіч. У 1861 г. у іх нарадзіўся адзіны сын Часлаў, якога неўзабаве ахрысцілі ў Свіслацкім касцёле, і Лочын пачаў жыць новымі спадзяваннямі. Але нядоўга. Подых паўстання 1863— 1864 гг. даляцеў і ў гэты край. Былі арыштаваны і сасланы ў Табольскую губерню Канстанцін і Іван Раўкевічы9. Пацярпелі многія знаёмыя і сябры. Усё гэта ўзмацніла адмоўнае стаўленне Офенбергаў да расійскага панавання. Адкрыта супраць улады яны не выступалі, але ў дзецях выхоўвалі патрыятызм і супрацьстаянне царызму.
Пакуль у Лочыне Часлаў рабіў першыя крокі, у Клічаве ў яго дзядзькі Цэзара, у якога ўжо быў першынец Антон Цэзар (1860), нарадзіліся яшчэ двое сыноў: Стафан Аўгусцін (1864) і Ян Якаў (1867). Разам з гэтымі малымі і жонкай Леанільдай з Луцкевічаў Цэзар не раз наведваў вотчыну. Для дзяцей тут было раздолле: вабіў дагледжаны парк, ціха журчэлі фантаны, але асаблівае задавальненне прыносіла катание на лодках па возеры. Пазней, калі дзеці падраслі, мужчыны бралі іх на паляванне. Качак і дзічыны вадзілася тут незлічона.
Аднойчы Цэзар узяў дзяцей у Асіповічы, каб паказаць чыгунку. Убачанае іх уразіла. Асабліва ўзрушаным быў Ста

СТРАНИЦА 94
Ад часоў першабытных — 1917
фан. Ён выказаў дзіцячую мару прысвяціць свае жыццё транспарту. Пазней, у 1891 г. ён скончыў Інстытут шляхоў зносін, і з яго сапраўды атрымаўся бліскучы інжынер. У пачатку стагоддзя ў якасці інжынера VI класа быў накіраваны працаваць начальнікам Усурыйскага аддзялення службы пуці КітайскаУсходняй чыгункі. А ў 1914 г., на пяцідзесяцігадовым юбілеі, у асобе Стафана Офенберга сябры віталі стацкага саветніка, кавалера ордэнаў Святога Уладзіміра IV ступені, Святой Анны II і III ступеняў, Святога Станіслава II і III ступеняў, кавалера асаблівага ганаровага знака Чырвонага Крыжа, апекуна Хабараўскага чыгуначнага вучылішча. Пазней рэвалюцыя вярнула яго на радзіму. Апошнія гады ён дажываў у Варшаве.
Багатымі на падзеі быў лёс і яго брата Яна. Трагедыя дзядзькі Нікадзіма яшчэ ў дзяцінстве была ўспрынята ім як злачынства, і ён вырашыў змагацца з уладай. У 1882 г. падчас навучання ў Мінскай 8класнай гімназіі ён разам з братам Стафанам заснаваў тайны гурток, які, змяняючы назвы, як тайная арганізацыя праіснаваў да 1920 г. Пасля заканчэння гімназіі ў 1885 г. Ян паступіў на медыцынскі факультэт Варшаўскага універсітэта, дзе працягваў актыўна цікавіцца палітыкай. Зусім невыпадкова ён аказаўся ў групе студэнтаў, што вітала прыезд з Швейцарыі Зыгмунта Баліцкага і яго праект палітычнай арганізацыі «2еЬ>. У 1889—1890 гг. Ян Офенберг стаў не толькі актыўным членам гэтай арганізацыі, а і адным з кіраўнікоў яе варшаўскай групы. Ён быў таксама членам іншых тайных арганізацый.
У 1890 г. пасля заканчэння Варшаўскага універсітэта Ян Офенберг атрымаў кваліфікацыю лекара, вярнуўся на радзіму, наведаў Клічаў, заглянуў у Лочын, пабываў у Жорнаўках — вотчыне Завішаў. Сям’ю археолага Яна Завішы ён ведаў з дзяцінства, быў знаёмы з яго дочкамі. Асабліва прыхільна ставіўся да Магдаліны, з якой не раз сустракаўся падчас навучання ў Варшаве. Магдаліна, старэйшая за яго на шэсць гадоў, была замужам за вядомым польскім магнатам Людвікам Красінскім, мела дачку, але заўсёды была рада сустрэцца і пагутарыць з земляком.
Ян пачаў працаваць лекарам у Радашковічах, пазнаёміўся з местачковай інтэлігенцыяй. У вольную часіну любіў бы
ваць на прыродзе. Памочнік радашковіцкага аптэкара ўспамінаў: «…Доктар Оффэнбэрг прызнаў гэту ваколіцу зусім прыдатнаю для лячэння хворых на грудзі, і ўжо не адны дачнікі тут пабывалі»10.
Урачом ён быў апантаным. Вось што піша аб гэтым літаратурны даследчык Уладзімір Содаль: «Ён браў у рукі сваю доктарскую валізку і ехаў ці ішоў туды, дзе патрэбна была дапамога, дзе яго чакалі. Аднаго разу, згадваюць, па яго прыехалі… на карове. Была восень, сляката, гразь, цемра. Ян Офенберг, ні слова не кажучы, сеў на воз і паціху паехаў на такім экіпажы ў далёкую, за дваццаць з лішнім вёрстаў ад мястэчка вёску. Ягонымі пацыенгамі былі багатыя і бедныя, радашкоўскія месцічы і сяляне навакольных вёсак. Ян Офенберг цікавіўся духоўным жыццём народа, сярод якога жыў. Яму быў блізкі і зразумелы побыт беларусаў… Гэта быў адзін з тых радашковіцкіх энтузіястаў, з якімі Ядвігін Ш. яшчэ пры канцы мінулага стагоддзя зрабіў першую спробу паставіць спектакль паводле сваёй п’есы «Злодзей»… Ванда Лявіцкая (жонка Ядвігіна Ш. — В.Х.) згадвала, што калі праз нейкі час слыннага доктара паклікалі з Радашковічаў на працу ў Мінск, местачкоўцы і ягоныя пацыенты наладзілі развітальную вячэру. На гэтую вячэру прыйшоў і Ядвігін Ш. Сваё развітальнае слова славутаму доктару ён сказаў вершам:
Чую прамовы я прашчальныя 3 усіх старой і усё ад паноў.
А я ад сэрца пажагнаю —
Ад сэрца бедных мужыкоў.
Прашчай жа!
Зычу жыцця 100 гадоў,
Грошы сто мяшкоў.
Пекну жонку і то скора,
Потым дзетачак шасцёра»11.
Яшчэ ў Радашковічах адначасова з лекарскай практыкай ён працягваў спасцігаць навуку, вучыўся на інтэрнатуры універсітэта ў такіх тагачасных свяціл медыцыны, як Тэадор Дунін і Эдмунд Нейсер. У 1898 г. пасля заканчэння інтэрнатуры Ян Офенберг пераехаў у Мінск. Спрыяла пераезду графіня Магдаліна Завішына (Красінская). Пасля смерці мужа ў 1895 г. яна вярнулася з Варшавы на радзіму, жыла то ў радавых Кухцічах, то ў Жорнаўках, то ў Мінску. Статная прыгожая жанчына, якая валодала велізарнымі багаццямі, была філантропкай
94
Бароны Асіповіччыны
і шмат ахвяравала на патрэбы беларускай адукацыі, царквы і медыцыны.
У 1902 г. пасля смерці галоўнага ўрача Мінскага таварыства дабрачыннасці Тамаша Віткоўскага Яну Офенбергу было прапанавана заняць яго пасаду, пасля чаго Магдаліна разам з сястрой Марыяй Евай і іншымі мецэнатамі выступілі ініцыятарамі будаўніцтва новага шпіталя гэтага таварыства. Ян, як ніхто іншы, падыходзіў на пасаду кіраўніка гэтай справы. Не толькі чулыя адносіны да хворых і простата люду, а і выдатныя арганізатарскія здольнасці здабылі яму добрую славу на Міншчыне.
Спачатку меркавалася толькі пашырыць існуючы шпіталь, аднак калі падлічылі, то аказалася, што новае будаўніцтва будзе таннейшым. Будаваць разлічвалі на сродкі мецэнатаў. Так і атрымалася.
Дзверы новага прасторнага будынка шпіталя былі адчынены ў 1906 г. То было сапраўднае свята. Шматлікія абяздоленыя і бедныя людзі з усёй Беларусі атрымалі надзею на бясплатнае высокакваліфікаванае лячэнне.
Адносіны паміж удавойграфіняй і Янам, якія былі да таго часу даволі прыязнымі, прынялі больш афіцыйную афарбоўку якраз у гэтым годзе: Магдаліна выйшла замуж за маладога князя Радзівіла, а Ян пабраўся шлюбам з Аляксандрай Іосіфаўнай Жылінскай — дачкой вядомага ў краі генералагідратэхніка. Гэта, аднак, не паўплывала на працяг сяброўства лекара і княгіні. Пад уплывам апошняй Ян выйшаў з складу польскай нацыяналістычнай Іл§і Nа^ос1о^Vе^ і да пачатку 1й сусветнай вайны займаўся выключна ўрачэбнай практыкай на пасадзе галоўнага ўрача шпіталя Чырвонага Крыжа Мінскага таварыства дабрачыннасці. Аўтарытэт яго ў гэты час быў настолькі высокім, што газета, паведамляючы аб справаздачы лячэбніцы Мінскай абшчыны сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа, падкрэсліла; «У кансультацыях у лячэбніцы прыняў удзел Офенберг»12.
Высокаадукаваны спецыяліст, інтэлігент, ён жыў у гэты час багатым духоўным жыццём, наведваў тэатр, сустракаўся са святарамі, беларускімі пісьменнікамі і паэтамі. Ёсць звесткі, што Ядвігін Ш. пазнаёміў Офенберга і з маладым Купалам. Хоць, хутчэй за ўсё, Ян пазнаёміўся з Купалам праз братоў Луцкевічаў, якім даводзіўся
дзядзькам па лініі маці Леанільды Луцкевіч. Адбывалася гэта сустрэча, верагодней за ўсё, у 1904 г.13 Урач упэўніваў будучага народнага паэта, што толькі на шляху беларускасці той можа знайсці сваё месца.
Рост рэвалюцыйных настрояў і нацыянальнай самасвядомасці вымушалі адукаваную частку насельніцтва Беларусі шукаць сваё месца ў падзеях, што выспявалі. Ян, атрымаўшы адукацыю ў Польшчы, больш схіляўся да палякаў, у якіх былі грошы і адчувалася большая згуртаванасць. Спачатку яго імя можна адшукаць сярод членаў розных непалітычных польскіх арганізацый, што дзейнічалі ў той час у Мінску. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Ян Офенберг апынуўся сярод тых беларусаў, што спадзяваліся на станаўленне беларускай дзяржаўнасці без Расіі, у рамках былой старажытнай саюзнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. 3 1918 г. Ян Офенберг прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыцці Беларусі і Мінска, быў сярод кіруючага складу некалькіх палітычных і грамадскіх арганізацый. Ён не пакінуў горад ні ў час нямецкай акупацыі, ні ў час прыходу ўлады балынавікоў. У перыяд польскай акупацыі Ян Офенберг з’яўляўся паўнамоцным прадстаўніком Польскага Чырвонага Крыжа, арганізаваў у Мінску шпіталь і быў кіраўніком гарадскога аддзела гэтай арганізацыі.
21 сакавіка 1920 г. ён, як прадстаўнік ад лекарскага таварыства, прыняў удзел у «акруговым сойме» — з’ездзе прадстаўнікоў паветаў і грамадскіх арганізацый Міншчыны, што існавалі ў час польскай акупацыі. Меркавалася, што гэты з’езд пакладзе пачатак арганізацыі, якая будзе выказваць польскаму ўраду жаданні народа ў арганізацыі свайго жыцця.
Аднак ні гэтае мерапрыемства, ні іншыя захады беларускіх землеўладальнікаў вярнуць уплывовасць пры паляках поспеху не мелі. У хуткім часе яны вымушаны былі назаўсёды развітацца з радзімай і большасць з іх эмігрыравалі на захад.
Ян, які ўсё жыццё аддаваў справе захавання здароўя беларусаў, не збіраўся жыць за мяжой, не звязваў з гэтым сваіх планаў і надзей. Аднак і ён пад пагрозай бальшавіцкай расправы вымушаны быў пакінуць родны кут і перабрацца ў Полынчу. У Варшаве ён год працаваў на

СТРАНИЦА 96
Ад часоў першабытных — 1917
пасадзе ардынатара Макатоўскага шпіталя. Пазней перайшоў на іншае месца працы, але дзе б ні працаваў Ян Офенберг, ён низменна заставаўся Урачом. Нават падчас фашысцкай акупацыі былы радашковіцкі лекар не здрадзіў прафесіі. Ён знаходзіўся ў Варшаве, удзельнічаў у Варшаўскім паўстанні 1944 г.
За сваё жыццё Ян Офенберг напісаў і выдаў каля 20 прац па медыцыне, якія друкаваліся ў медыцынскіх часопісах, некалькі брашур з успамінамі і інш.
Наш зямляк быў узнагароджаны высокімі польскімі ўрадавымі ўзнагародамі.
Ян Цэзаравіч Офенберг пражыў доўгае жыццё. Ён памёр у 1953 г., у Варшаве ва ўзросце 86 гадоў. Шлюб яго з Аляксандрай Жылінскай не даў нашчадкаў. Пахаваны ён у Варшаве на могілках Павонзкі.
• • •
Перад рэвалюцыяй Лочын квітнеў. У 1913 г. землі маёнтка складалі больш за паўтары тысячы дзесяцін і ацэньваліся амаль у 20 тыс. руб. Уз лёту яго садзейнічала чыгунка Магдаліны Радзівіл, пабудаваная яе мужам у 1911 г. за 6 вёрст ад маёнтка. У Лочыне працавала паравая лесапілка, прадукцыя якой грузілася на станцыі Уборак. Дзякуючы Офенбергам рацыянальна вялося лесакарыстанне, ажыццяўлялася меліярацыя, непадалёку ў лесе былі заснаваны новыя паселішчы: засценак Барсукі і засценак Блыхава, які пазней у гонар бацькі Часлаў назваў Віктаровам (зараз гэта нічым не прыкметныя кавалкі ворнай зямлі непадалёку ад Лочына па дарозе на станцыю Уборак). У Часлава Офенберга і яго жонкі Марыі з Каншэўскіх было 2 дзяцей — сыны Віктар (1888) і Юрый (1893). Яны абодва нарадзіліся ў Лочыне і былі хрышчоныя ў Свіслацкім касцёле. 18.6.1914 г. было пацверджана іх права на баронскі тытул14.
Перад Кастрычнікам 1917 г. парадку ў вотчыне заставалася ўсё менш і менш. Большасць сялян даўно сталі свабоднымі і распараджаліся зямлёй па сваіх меркаваннях: адны з’язджалі з Лочына, іншыя прыязджалі. 18 жніўня 1914 г. прадаў зямлю Рыгор Лапатка15, 18 лютага 1915 г. Павел Кедзіч. Аднак самі Офенбергі, нягледзячы на гэта, заставаліся ў Лочыне даволі доўга. Аб гэтым сведчаць дакументы:
просьба Марыі Канстанцінаўны фон Офенберг, якая па даверанасці мужа прасіла аб’яднаць у адзін абкладны ліст шэраг вёсак, датаваная 25 лістападам 1917 г.16 і датаванае 20 верасня 1918 г. паведамленне Ігуменскай земскай управы аб далучэнні да маёнтка Лочын 2 фальваркаў і ўрочышчаў Макаўя, Язвінкі, Кучышча, Расохі і іх залічэнні асобным артыкулам за дваранінам Чаславам Віктаравічам фон Офенбергам. На апошнім дакуменце ёсць надпіс старшага міліцыянера аб тым, што Часлаў Віктаравіч і Марыя Канстанцінаўна Офенберг выбылі ў Мінск 3 красавіка 1919 г. і рэзалюцыя аб тым, што перапіску па гэтым пытанні належыць пераправіць у Мінскую рабочасялянскую міліцыю. Ёсць яшчэ даведка аб тым, што Марыя Канстанцінаўна фон Офенберг жыве ў Мінску па вуліцы Богаяўленскай у доме Нусбейке, кватэра 25, датаваная пачаткам 1919 г.
Дзе апынуліся Часлаў і Марыя Офенбергі пазней, як склаўся лёс іх дзяцей невядома. Несумненна адно — гэты род праславіў не толькі Асіповіччыну, а і ўсю Беларусь сваёй нецярпімасцю да нацыянальнага прыгнёту, імкненнем захаваць лепшыя традыцыі свабодалюбства, выхаваныя ў Вялікім Княстве.
КРЫНІЦЫ:
1 5. ОІдепЬгаікЗа Епсукіореёца Ро^згесЬпа. \Уагз2ата, 1901. Т. 11. С. 39.
2 Нацыяналъны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 2401. Л. 41.
3 Тамсама. Л. 3.
4 Тамсама. Л. 70.
5 Тамсама. Л. 37.
6 Нацыяналъны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 27. Воп. 1. Спр. 350.
7 Минские губернские ведомости. 1849, 25 ліст. Неафіцыйная частка.
8 Зіоілтік деодгаБсту. ‘А’агжпуа, 1884. Т. 5. С. 675.
9 Нацыяналъны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 27. Воп. 1. Спр. 789.
10 Ядвігін Ш. Думкі кутніка Полымя. N 9. 2000.
11 СодальУ. Карпілаўка. Мн., Пейто. 2001. С. 34.
12 Минское слово. 1912, 17 сак.
13 Сідарэвіч А. Луцкевічы і Луцэвіч Крыніца. 1999. N 45.
14 Нацыяналъны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 2401.
15 Тамсама. Ф. 327. Воп. 1. Спр. 874.
16 Тамсама. Ф. 327. Воп. 1. Спр. 1373.
В.У. Хурсік.

СТРАНИЦА 97
Радзівілы, Вітгенштэйны і Дараганы на асіповіцкай зямлі
Радзівілы, Вітгенштэйны і Дараганы на асіповіцкай зямлі
Пасля смерці ў 1813 г. аднаго з уладальнікаў асіповіцкіх зямель Дамініка Радзівіла за яго малалетняй дачкой Стэфаніяй засталіся Радуціцкі, Жыцінскі і Пратасевіцкі маёнткі з прыпісанымі да іх вёскамі. Потым Стэфанія выйшла замуж за Льва Вітгенштэйна, сына вядомага рускага палкаводца генералфельдмаршала П. X. Вітгенштэйна.
Пасля смерці Стэфаніі Радзівіл Леў Вітгенштэйн ажаніўся другі раз з княгіняй Баратынскай і, атрымаўшы з ашчаднай казны пад залог маёнткаў больш за 7 мільёнаў рублёў, выехаў на пражыванне за мяжу. Па даравальным запісе ад 25 лютага 1854 г ён пакінуў свайму сыну ад першага шлюбу — князю Пятру Львовічу Вітгенштэйну на Асіповіччыне наступныя вёскі з азначаным памерам зямлі пры іх: Жыцін — 6149 дзесяцін, Каўгары — 4049, Крынка — 1179, Майсеевічы — 10 993, Пратасевічы — 7946, Радуцічы — 12 301, СмыкСлабада — 170 дзесяцін.
Каб зразумець стан асіповіцкіх вёсак у азначаны час, трэба мець на ўвазе, што Пётр Вітгенштэйн наўрад ці калі асабіста бываў у іх. Жыў ён у асноўным за мяжой, а калі і прыязджаў у Беларусь, то спыняўся ў Вільні, Мінску ці Вярках — радавым маёнтку.
Цікавае апісанне стану спраў у гэтых землях пакінуў памочнік галоўнага адміністратара маёнткаў па эканамічнай і юрыдычнай частках Кірыла Місевіч. Перш чым прыйсці на службу да князя ў 1874 г., ён дваццаць гадоў служыў у вышэйшых губернскіх урадавых установах, дзе добра спазнаў законы і, безумоўна, быў самым адукаваным чалавекам у адміністрацыі. Запісы Місевіча раскрываюць механізм гаспадарання на землях Вітгенштэйнаў і лішні раз падкрэсліваюць, што не можа ісці гаворка пра любоў да сваіх уладанняў і людзей, якія там жывуць, калі чалавек не нарадзіўся на той зямлі, якой уладарыць.
Місевіч пасля смерці Пятра Вітгенштэйна, які не меў дзяцей і які перадаў спадчыну сваёй сястры Марыі (яна выйшла замуж за іншаземца і насіла ўжо ў гэты час прозвішча Гогенлоэ), у красавіку 1889 г. звярнуўся да сваёй новай гаспадыні з пісьмомпасланнем. У ім, у прыватнасці, акрамя сваіх заслуг (магчы
ма дзесьці спрэчных) ён адзначыў вельмі гаротны стан маёнткаў Вітгенштэйнаў. У першую чаргу ён растлумачыў гэта дрэннымі чалавечымі і гаспадарчымі якасцямі галоўнага адміністратара Дзмішэвіча. Атрымаўшы ад князя поўны дазвол на кіраванне маёнткамі, Дзмішэвіч мала турбаваўся аб памнажэнні дабрабыту гаспадара, кіраваў па сваім разуменні і выгадзе, не прыслухоўваючыся да іншых меркаванняў. У выніку многія справы былі выкананы ім з прамымі стратамі для гаспадаркі. Князь Пётр у гэты час клапаціўся аб тым, каб неяк закрыць свае шматлікія пазыкі і адначасова рабіў за мяжой усё новыя і новыя даўгі. Часткова іх (як і старыя даўгі яго бацькі Льва Вітгенштэйна) удалося ліквідаваць за кошт продажу зямель па рэформе 1861 г., аднак змяншэнне прыбытку зза адмены прыгону не дазваляла карэнным чынам выправіць сітуацыю. У выніку разам са спадчынай у 842 875 дзесяцін Марыя ад бацькі і брата атрымала даўгі ў памеры 7 548 622 рублі і абавязацельствы па выплаце працэнтаў. Адзін толькі доўг брата ў заклад амаль усіх маёнткаў Рускаму знешнегандлёваму банку складаў больш за
5 мільёнаў рублёў. Аналіз стану гаспадаркі паказваў, што нават пры добрым вядзенні спраў маёнткі будуць стратныя, а гадавыя страты складуць 116 793 рублі. Вядома, калі
6 Марыя жыла ў Беларусі ці хоць бы была рускай падданай, то неяк можа і паўплывала б на сітуацыю, але яна стала нямецкай грамадзянкай, жыла за мяжой і таму валодала інфармацыяй слаба. Справа ўскладнялася яшчэ тым, што паводле закону ад 10 снежня 1865 г. забаранялася купляць маёнткі асобам польскага паходжання, католікам, іншаземцам і яўрэям. Закон ад 14 сакавіка 1886 г. забараняў іншаземцам купляць нерухомасць. Іншаземны падцаны, атрымаўшы спадчыну, быў абавязаны на працягу 3 гадоў з моманту законнага пераходу да яго маёнткаў прадаць іх. Калі ж ён гэтага не рабіў, то ўрад пускаў маёнткі з малатка і вяртаў грошы ад продажу былому ўладальніку. Гэта акалічнасць рабіла маёмасць значна таннейшай. Аб гэтым было добра вядома мясцовым памешчыкам, вольным людзям, сялянам. Кожны прыкідваў, як адхапіць ад пірага

СТРАНИЦА 98
Ад часоў нершабытных — 1917
Вітгенштэйнаў большы кавалак. У такіх умовах Марыя Гогенлоэ рабіла спробы захаваць за сабой спадчыну. Яе муж звяртаўся да рускага імператара з просьбай адтэрмінаваць продаж зямель, аднак той быў няўмольны. Продаж пачаўся са спазненнем і праходзіў вельмі неарганізавана.
Нешта, магчыма, прадавалася, нешта здавалася ў арэнду. Адсутнасць дысцыпліны, нядобрасумленнасць адміністрацыі ўсё больш зацягвалі ўладанні Вітгенштэйнаў у даўгі і спрэчкі. Сітуацыя значна пагоршылася пасля смерці Марыі Львоўны. Кіраваць з Германіі землямі ў Віленскай і Мінскай губернях стала проста немагчымым, ды і нашчадкі Марыі, якія належалі да нямецкай кіруючай эліты, не вельмі хацелі праяўляць любоў да сваіх беларускіх каранёў і ўнікаць у стан сельскіх спраў. Ішоў новы век з тэлефонам і фота, веласіпедамі і аўто, мяняўся светапогляд, усё болынай павагай карысталася тэхніка, а не зямля…
13 лютага 1900 г. у Берліне было заключана пагадненне паміж «наследниками Ея Светлости княгини Марии ГогенлоэШилингфюрст…» з аднаго боку і дваранінам Паўлам Карлавічам Кнорэ з другога. Наследнікі даручылі Кнорэ ліквідацыю нерухомасці Марыі Львоўны ў беларускіх губернях на ўмовах, якія ён палічыць прымальнымі. Яму пакідалася выручка ад продажу зямель і поўная свабода дзеянняў. У замен на гэтыя шчодрасці Кнорэ перадаў нашчадкам 175 тыс. рублёў і запэўніў, што выканае даручэнне па звальненні ўсіх служачых існаваўшых ліквідацыйных кантор у Вільні, Мінску, Слуцку і іншых месцах і па жаданні наследнікаў пакіне персанал у маёнтку Вяркі — радавым гняздзе Вітгенштэйнаў. Ён таксама абавязаўся спагнаць даўгі па вэксалях і нядоімках на суму больш як 50 тыс. рублёў, з якіх палову дазвалялася яму пакінуць сабе. Кнорэ быў папярэджаны, што з 1 мая 1900 г. ён будзе звольнены з пастаяннай пасады, аднак яму надалей будзе даверана поўнае права па распрадажы маёнтка Вяркі.
Цяжка сказаць, наколькі добрасумленным быў Кнорэ і наколькі дбайна гаспадарыў у спадчынных землях Вітгенштэйнаў. Кіраваў ён у асноўным са свайго маёнтка Няклюдаўка ў Пензенскай
губерні. Гісторыя сведчыць, што яшчэ за тыдзень да падпісання азначанага пагаднення, 7 лютага 1900 г. ён сустрэўся з дваранінам Аляксандрам Сігізмундавічам Скродзскім і купцом Хаімам Нафтэлевічам Крэйнусам, каб абмеркаваць план сумесных дзеянняў па атрыманні барышоў з запланаванай распрадажы зямель. Было дамоўлена, што Крэйнус і Скродзскі будуць непасрэдна займацца продажам і накіроўваць грошы на адрас, указаны Кнорэ, а апошні будзе змяшчаць грошы ў Віленскі Арлоўскі банк. Як вынікае з дамовы, неабходная сума на перадачу нашчадкам у 175 тыс. рублёў была сабрана загадзя. 20 тыс. даў Крэйнус, 135 тыс. — Кнорэ, а рэшту ў 20 тыс. узялі (укралі) з таго, што ўжо належала Вітгенштэйнам ад продажу часткі іх зямель.
Дакументы сведчаць, што сам продаж былых зямель Радзівілаў — Вітгенштэйнаў суправаджаўся рознага роду махінацыямі. Нягледзячы на існаваўшы ўжо ў той час закон аб перавазе, якая аддавалася пры продажы нерухомасці пакупнікам, што доўгі час працавалі і жылі ў азначанай мясцовасці, Крэйну с і Скродзскі шукалі тых, хто мог болей заплаціць. Пакрыўджаныя сялянечыншавікі пачалі скардзіцца на тое, што цана за землі, вызначаная акладам, пачала расці, і іх мары набыць яе рухнулі на вачах.
…У асіповіцкіх вёсак новыя гаспадары з’явіліся яшчэ пры жыцці Марыі. У Майсеевічах гэта былі браты Цвіркі, Іван Максімавіч Бугор пачаў гаспадарыць у Пратасевічах, у маёнтку Жыцінская дача купіў зямлю Васіль Уладзіміравіч Максімаў, у Жыціне на 20 тыс. дзесяцінах пачала гаспадарыць Лізавета Фёдараўна Дараган. Непадалёку аселі яе браты: у Крынцы — Іосіф Фёдаравіч, у СмыкСлабадзе Іван Фёдаравіч. Дараганы купілі Радуцічы і аказаліся новымі ўладальнікамі большасці зямель Марыі ГогенлоэШылінгфюрст у асіповіцкім краі.
Дараганы нашчадкі двараніна ГІалтаўскай губерні, камандзіра Суздальскага пяхотнага палка палкоўніка Фёдара Дарагана. 3 трох сыноў і чатырох дачок палтаўскага палкоўніка на Асіповіччыне аб’явіліся сыны Іван, Іосіф (Восіп) і дачка Лізавета, а таксама Мацвей Якаўлевіч Дараган. Іх з’яўленне наўрад ці было выпадковым. Багатым людзям купляць зям

СТРАНИЦА 99
Радзівілы, Вітгенштэйны і Дараганы на асіповіцкай зямлі
лю, нават за бясцэнак, уздоўж Пцічы ад Слопішча да Жыціна марна патраціць грошы. Глеба тут гіясок ці балота, надзеі на ўраджай малыя. Праўда, ёсць лес, аднак паспрабуй яго распрацаваць і прадаць. Толькі вар’яты ці вельмі дальнабачныя прадпрымальнікі маглі рызыкнуць на такую куплю. Хутчэй за ўсё Дараганы адносіліся да іншай катэгорыі. 3 іх паводзін вынікае, што з’явіліся яны на асіповіцкіх землях не для таго, каб усур’ёз заняцца земляробствам. Яшчэ да куплі зямлі яны прыкінулі план будаўніцтва чыгункі. Ва ўсялякім разе, як толькі ў 1894 г. была зацверджана купчая аб набыцці ў Марыі Гогенлоэ Восіпам, Іванам і Мацвеем маёнткаў Радуцічы, Крынка, Пратасевічы і Майсеевічы з 17 798 дзесяцінамі, адразу ж пайшоў ва ўрад зваротхадайніцтва аб атрыманні дазволу на будаўніцтва чыгункі для вывазу лесу. Такі паварот справы выглядае лагічным, асабліва калі ўлічыць, што сапраўды стацкі саветнік Восіп Дараган з’яўляўся інжынерам шляхоў зносін. Дараганы прыклалі ўсе намаганні для таго, каб чыгуначная ветка пралягла да іх маёнтка у Радуцічы і далей да Старых Дарог. 1х аднадумцам выступаў уладальнік Дзераўцоў інжынер Антон Шоманскі.
Пабудаваць чыгуначную ветку па тым часе было справай даволі няпростай. Не толькі па фінансавых прычынах. Расійскі ўрад патрабаваў дакладных фінансавых разлікаў, што нельга прызнаць самадурствам, бо пасля пабудовы за кошт прыватнага капіталу чыгунку прымалі ў казну з абавязковым абгрунтаваннем яе прыбытковасці на працягу агляднага часу. Відавочна, што сувязі Восіпа Дарагана ў Міністэрстве шляхоў зносін (ён праз пэўны час узначаліў РыгаАрлоўскую чыгунку) і капітал братоў дазвалялі абысціся і без прыцягнення дадатковых удзельнікаў будаўніцтва, аднак па нейкіх прычынах першапачатковую заяву ў 1894 г. акрамя іх падпісала жонка палкоўніка Волы а Васільеўна Васільева, а таксама браты Сахаравы: інжынер шляхоў зносін Уладзімір Васільевіч, кандыдат матэматычнага факультэта Аляксандр Васільевіч і падпаручык Усевалад Васільевіч. Менавіта яны разам з Дараганамі звярнуліся афіцыйна ў Міністэрства шляхоў зносін і Міністэрства фінансаў Расійскай імперыі з прапановай пракласці за свой кошт 39 вёрстаў чыгуначнага палатна ад станцыі Асіповічы ЛібаваРоменскай дарогі да станцыі Старыя Дарогі МаскоўскаБрэсцкай шашы. Прасіцелі
Сям’я Дараганаў. Сядзіць у цэнтры Восіп Фёдаравіч Дараган, злева ад яго жонка Юстына Мікалаеўна і сын Дзмітрый, справа Восіп Восіпавіч Дараган. Імёны астатніх невядомы.

СТРАНИЦА 100
Ад часоў першабытных — 1917
атрымалі дазвол. Аднак справа ад гэтага не зрушылася, і пытанне аб будаўніцтве было адкладзена яшчэ на год. Дараганы, не маючы вопыту ў будаўніцтве і ўвогуле ўдзелу ў такіх праектах, на першым этапе выкарысталі веды інжынерачыгуначніка Уладзіміра і матэматыка Аляксандра Сахаравых па складанні каштарысу будаўніцтва і па правядзенні неабходных разлікаў. Сам факт атрымання дазволу сведчыць на карысць таго, што папярэдняя работа была выканана бліскуча (урад не знайшоў у разліках вялікіх хібаў). Без Сахаравых нельга было прыступаць да справы і таму, што генералыны Сахаравай належаў у той час маёнтак Дарогі, да якога трэба было весці ветку. Пасля таго, як стала зразумела, колькі каштуе будаўніцтва, як яно будзе весціся і як будзе фінансавацца, Дараганы вырашылі звузіць кола ўдзельнікаў і тым самым павялічыць свае будучыя барышы. У «Высочайше утвердженном 19 января 1896 года Положении Соединенного Присутствия Комитета Министров и Департамента Государственной Экономии Государственного Совета», якое абавязвала паўнамоцных дзяржаўных прадстаўнікоў заключыць дагавор з ініцыятарамі будаўніцтва чыгункі, прозвішчы Васілеўскай і Сахаравых ужо не значыліся, а ў 1904 г. дарогамі ўжо валодала Лізавета Дараган. На падставе згаданага дакумента 27 сакавіка 1896 г. Упраўленне ЛібаваРоменскай чыгункі ў асобе яе начальніка сапраўднага стацкага саветніка інжынера шляхоў зносін
П. А.Ласкіна разгледзела з удзелам Мацвея Дарагана праект дагавора. Праект гэты не задаволіў прадпрымальніка, і ён зрабіў да яго нейкія свае заўвагі. Тычыліся яны хутчэй за ўсё кабальных умоў пабудовы веткі, навязаных Упраўленнем чыгункі. Да заўваг чыгуначнікі аднесліся без належнай увагі. Атрымаўшы «Высочайше утвержденное положение» ад 19 студзеня 1896 I1., яны палічылі, што пабудове адкрыта зялёнае святло І, не чакаючы канчатковага зацвярджэння дагавора, ужо ў лютым аддалі неабходныя распараджэнні. Дараганы ж, палічыўшы, што іх заўвагі прыняты да ведама і маюць законную сілу, пачалі фінансаванне па абумоўленай у дагаворы схеме; яны не ведалі, што дагавор пайшоў «наверх» І, як гэта прынята было ва ўсе часы ў Расіі, заблукаў у бюракратычных калідорах. Будаўніцтва ішло хуткімі тэмпамі. У рабочай сіле недахопу не было. Добра ведаючы аб заробках, якія колісь былі на будаўніцтве ЛібаваРоменскай чыгункі, мясцовыя сяляне з наваколля стаялі ў чарзе з вазамі, прапануючы свае паслугі. Будаўніцтву спрыяла добрае надвор’е і тое, што паводле праекта лінія чыгуначнай веткі ішла па старажытнай грунтавой дарозе з Радуціч на Пратасевічы з аднаго боку і з Радуціч на Каўгары, Халькі і далей на Старыя Дарогі з другога. Праўда, само чыгуначнае палатно не супадала з воссю дарогі, але часам падыходзіла да яго вельмі блізка, што дазваляла аператыўна ажыццяўляць пракладку прасекі, падвозку шпал і іншых будаўнічых матэрыялаў.
Радзівілы, Вітгенштэйны і Дараганы на асіповіцкай зямлі
(3 пабудовай чыгункі гэта дарога страціла сваё значэнне, але і зараз, пры жаданні, можна прайсці па лесе з Дараганава да Дзераўцоў, адзначыўшы яе існаванне, зрэшты, як і існаванне кар’ераў па здабычы пяску.) Следам за адсыпкай палатна ішла ўкладка шпал і рэек, па якіх неўзабаве пачынаў рухацца паравоз. Рэха разносіла па лесе яго гудкі і пыхценне. Людскі гоман, ляскат металу, пах машыннага масла будзілі наваколле, бы магнітам прыцягвалі навакольных жыхароў. I цуд нараджаўся на вачах.
Па першапачатковых прыкідках галоўную станцыю — Радуцічы — меркавалася размясціць на правым (Каўгарскім) беразе Пцічы, якраз на палове шляху ад ракі да дарогі з Каўгароў на Радуцічы (яна не перасякае ракі і закінутая існуе і зараз). Відаць, у гэтым праекце Дараганаў вабіла тое, што станцыя размяшчалася б на аднолькавай адлегласці ад гэтых населеных пунктаў, якія ў той час ужо былі куплены ў Марыі ГогенлоэШылінгфюрст і з’яўляліся іх уласнасцю. У далейшым, калі ажыццяўленне праекта набыло рэальныя абрысы, станцыю і станцыйны пасёлак вырашана было будаваць паміж Пціччу і яе прытокам — ракой Дзеземля (зараз невялікая безымянная рачулкаручай у ваколіцах Смалярні). Такое рашэнне было больш правільнае, асабліва, калі ўлічыць, што ветка будавалася для вывазу драўніны. Пасёлак з двух бакоў ахоплівалі ўжо існаваўшыя ў той час дарогі: адна з Радуціч праз Пціч на Каўгары і другая з Радуціч на Птушычы (недалёка ад Дзеземлі), што давала магчымасць без дадатковых страт ажыццяўляць падвоз лесу да станцыі. На месцы ж самога запраектаванага станцыйнага пасёлка (сучаснага Дараганава) тады раслі хвоі. Акрамя станцый Радуцічы і Старыя Дарогі на ветцы меркавалася пабудаваць 2 раз’езды: Дзераўцы і Буда (апошні сёння вядомы пад назвай Фалічы). Тэмпы будаўніцтва былі такімі высокімі, што ўжо 18 лістапада 1896 г. асобая камісія, прызначаная міністрам шляхоў зносін Расіі, пад старшынствам інспектара інжынера Грачова правяла агляд веткі, а 28 снежня 1896 г. напярэдадні Новага года пасля прыёмкі яе ў казну з Асіповіч да Старых Дарог быў адкрыты пасажырскі і таварны рух. 39 вёрстаў палатна разам з мастамі (у тым ліку цераз
Пціч), іншымі інжынернымі збудаваннямі і станцыямі (у тым ліку мураваным будынкам самой станцыі Радуцічы) былі пабудаваны практычна за 9 месяцаў.
Між тым заключэнне дагавора з Дараганамі не было завершана. Канчаткова Міністэрства шляхоў зносін здолела яго ўзгадніць з Дзяржкантролем толькі 19 снежня 1896 г., і толькі ў канцы лютага наступнага года начальніку ЛібаваРоменскай чыгункі прадпісаннем за № 9004 было прапанавана заключыць дагавор з Дараганамі. Калі прадпрымальнікаў пачалі прымушаць да падпісання дагавора без уліку іх заўваг, яны катэгарычна адмовіліся гэта зрабіць. Папершае яны спаслаліся на тое, што яшчэ ў верасні, калі завяршалася будаўніцтва і начальнік ЛібаваРоменскай чыгункі прыгразіў ім спыненнем дастаўкі грузаў, яны згадзіліся і падпісалі толькі тыя артыкулы дагавора, у якіх выкладзены спосаб выплаты ім, Дараганам, страт па будаўніцтве. Падругое, няма сэнсу падпісвацца пад тымі пунктамі, ажыццяўленне якіх ужо завершана.
Валакіта з падпісаннем дагавора цягнулася яшчэ амаль год, Дараганаў перыядычна палохалі спыненнем перавозак, пакуль 11 снежня 1897 г. не з’явіўся на свет даклад тэхнічнага ўпраўлення казённых чыгунак Расіі, у якім канчаткова былі расстаўлены ўсе кропкі над «і», які прызнаў праўду за прадпрымальнікамі і спыніў на іх ганенні.
Будаўніцтва чыгуначнай веткі мела выключнае значэнне для развіцця заходняй часткі Асіповіцкага раёна. Станцыя Радуцічы (пазней па просьбе Дараганаў названа Дараганавам) вельмі хутка пераўтварылася ў рабочы пасёлак. Тут запрацаваў лесапільны завод, па чыгунцы ў абодва бакі пацёк паток багажу, камерцыйных грузаў і пасажыраў. Па афіцыйных даных за 1905 г., па ветцы было перапраўлена толькі лесу 4 913 ООО пудоў. Спрыяла ўздыму чыгункі і гандлёвапрамысловая дарога даўжынёй 16 вёрстаў ад станцыі Дараганава праз в. Старыя Фалічы да Новых Дарог. Вопыт эксплуатацыі асіповіцкай веткі атрымаў шырокі водгук сярод чыгуначнікаў, ён быў абагульнены і паслужыў адпраўной кропкай пры праектаванні і будаўніцтве чыгуначнай веткі Верайцы — Градзянка. Адначасова з будаўніцтвам

СТРАНИЦА 102
Ад часоў першабытных — 1917
чыгункі Мацвей Дараган пусціў паравы лесапільны завод у сваім маёнтку Радуцічы.
Характарызуючы значны ўплыў Дараганаў на дарэвалюцыйнае развіццё прыпцічанскай часткі раёна, нельга не адзначыць наступнае. Людзі гэтыя з’явіліся на Беларусі, дзякуючы пэўным палітыкаэканамічным абставінам. Хутка зразумеўшы, што пасля паражэння паўстання 1863 г. адносіны да карэннага насельніцтва Беларусі неправаслаўнага веравызнання з боку цэнтральнай улады яшчэ больш пагоршыліся, яны, адчуваючы сваю перавагу, скупілі за бясцэнак спрадвечныя беларускія землі, на якіх пачалі хутка багацець. Дастаткова сказаць, што Лізавета Фёдараўна Дараган толькі ў Жыціне мела каля 20 тыс. дзесяцін зямлі, а яе ўладанні ў 1911 г. прасціраліся да Старых Дарог. Мацвей Дараган, карыстаючыся інфармацыяй Восіпа Дарагана, скупліваў вакол Асіповіч тыя надзелы, на якіх павінна была развівацца чыгунка, ашукваючы, па сутнасці, мясцовых землеўладальнікаў. Напрыклад, ён загадзя танна купіў надзел, на якім неўзабаве быў пабудаваны шпалапрапітны завод. Пакупка была настолькі ўдала спланаванай, што Мацвей Дараган акрамя выкупной цаны атрымаў за ўчастак заахвочванне ад урада: за «разумение» дзяржаўных патрэб…
Мацвей уважліва сачыў за настроямі ў вёсцы, жорстка праводзячы лінію па недапушчэнні вальнадумства, строга прытрымліваючыся ўказанняў царскага ўрада. Асабліва выразна гэта праяўлялася ў адносінах да купліпродажу зямлі.
Спрэчкі і крыўды па гэтым пытанні ва ўладаннях Дараганаў былі звычайнай справай. Скажам, калі ў 1904 г. згодна з законам ад 19.1.1893 г. надышла пара выкупу зямлі ў в. Старыя Фалічы, Ігнату Кернажыцкаму, Фёдару Капцэвічу, Сільвестру Казлоўскаму, Антону Адамовічу і Фадзею Нічыпаровічу ўдалося выкупіць свае надзелы без асаблівых перашкод. А вось іх аднавяскоўцу і старэйшаму арандатару Восіпу Казлоўскаму — ніяк. Нават праз суд, бо быў ён католікам і не хацеў цурацца сваёй веры.
Падзел карэннага насельніцтва па веравызнанні і нацыянальнасці поўнасцю адпавядаў тэзісу «падзяляй і ўладар», і Дараганы карысталіся ім у поўнай меры. За 10 гадоў жыцця на Беларусі яны здолелі сфарміраваць вакол сябе кола адданых служак з прадстаўнікоў мясцовай улады, якія ахоўвалі інтарэсы гэтых памешчыкаў. Прабіцца «наверх» са скаргай было амаль немагчыма.
Грошы сям’і Дараганаў сапраўды пераўтварылі прыпцічанскую частку раёна. Чыгунка дала шгуршок развіццю вытворчых сіл, гандлю. Вопыт будаўніцтва і эксплуатацыі веткі атрымаў водгук па ўсёй імперыі. Аднак, пілуючы радзівілаўскія пушчы, Дараганы не дбалі аб іх аднаўленні. Яны не пабудавалі на гэтай зямлі ні школы, ні царквы. Але іх прозвішча і да сённяшняга дня ўвекавечана ў назве станцыі і населенага пункта.
Прозвішчаў Радзівілаў і Вітгенштэйнаў ніколі не было ў раённай тапаніміцы.
В. У.Хурсік.