Проект, необходимый всем

Октябрь 2022 года-Шпак В.Л. на выставке Символы ушедшей эпохи
В первом (“пилотном”) выпуске проекта местной районной газеты “Асіповіцкі край”, посвященном Году качества, в номере за 17.05.2024 размещена статья об Электронной книге “Память. Осиповичский район”. На вопросы редактора районки Дмитрия Саврицкого ответил основатель Электронной книги и ее администратор Шпак Валентин. В интервью коротко обозначены итоги развития проекта за 6 лет его существования.

Ниже можете прочитать полную версию этого интервью, которое поможет составить общее представление о проекте “Электронная книга “Память. Осиповичский район”:
Праект, які ўзляцеў
Як адзін асіпаўчанін ініцыіраваў важную справу па захаванні гістарычнай праўды.
Інтэрнет-праект “Электронная кніга “Пямяць”. Асіповіцкі раён” існуе ужо больш пяці гадоў і сення, напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі, ўяўляе сабой бадай найбольш грунтоўную базу дадзеных аб падзеях, якія адбываліся ў нашым краі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Стваральнік і нязменны каардынатар электроннай энцыклапедыі, — Валянцін Шпак. Гэтаяк раз чалавек, прая якіх прынята казаць што ён апынуўся ў патрэбным месцы ў патрэбны час.

Ідэя стварыць адзіную платформу для захавання звестак аб гісторыі раёна, удакладненняў і дадаткаў, якія маглі б быць запатрабаваны пры перавыданні друкаванай кнігі “Памяць” прыйшла да яго падчас пошукаў звестак пра загінуўшага дзеда-партызана. Тады Валянціну Шпаку давялося пазнаёміцца з мноствам тэматычных рэсурсаў, адчуць схільнасць да збору і сістэматызацыі гістарычных звестак і зразумець, што ставіць перад сабой рэальную мэту.
Прадуманая да дробязяў прапанова краязнаўцы атрымала маральны і матэрыяльны карт-бланш, што знайшло адлюстраванне ў афіцыйнай назве: “Электронная кніга “Пямяць”. Асіповіцкі раён”. — Праект грамадскасці і УК “Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей” пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта”.
А пасля сустрэчы з тагачасным кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігарам Сергеенка ініцыятыва Валянціна Шпака была маштабавана на ўсю Магілёўскую вобласць і электронныя кнігі “Памяць” былі створаны ў кожным раёне Прыдняпроўскага края.
Потым гэта стала мейнстрымам, і на сёння ў лічбавы фармат пераведзена каля паловы са 154 гісторыка-дакументальных хронік, што былі выдадзены ў друкаваным выглядзе. Валянцін Шпак прымае ў гэтым працэсе актыўны удзел, аднак для яго гэта, так бы мовіць, хоббі”. Галоўная ж справа — развіццё электроннай кнігі “Пямяць” Асіповіцкага раёна.
Вось аб гэтым і будзе наша гаворка з каардынатарам інтэрнет-праекта і навуковым супрацоўнікам раённага гісторыка-краязнаўчага музея:
— На сёння “Электронная кніга “Памяць”. Асіповіцкі раён” уключае аднайменны сайт, тэлеграм-канал, старонку у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”. (есть канал в Вайбере и видеоканал на Ютубе… присутствуем кроме “ОК” и “Вконтакте”. (ПРИМЕЧАНИЕ: Основной массив информации концентрируется на жестком диске компьютера!!!… на сайте только самое необходимое….)
Ён (сайт) акумуліруе каля 3 гігабайтаў інфармацыі, прычым аб’ём расце пастаянна. — праводзіць “аўдыт” сваёй дзейнасці Валянцін Леонцьевіч. — Кашене, зараз збор новых дадзеных ідзе не так хутка як спачатку, але гэта нармальна: найбольш значныя звесткі з раней вядомых ўжо ўнесены, а пошук дэталяў (часам вельмі важных і цікавых!) патрабуе карпатлівай работы. Тым не менш, як мінімум два-тры папаўненні баз дадзеных у тыдзень адбываюцца. Крыніцы новай інфармацыі — архівы, дзе працую па некалькі месяцаў у год, пошуковыя работы удзельнікаў асіповіцкай супольнасці краязнаўцаў (вельмі матываванай і кампетэнтнай!), кнігі “Памяць” іншых раёнаў. Многія падзеі з гісторыі народнага супраціўлення акупантам маюць даволі ўмоўную тэрытарыяльную прывязку, таму атрымаць цэласнае ўяўленне аб партызанскай барацьбе ў канкрэтнай мясцовасці можна, толькі пасля знаёмства з тым, што ў той жа час адбывалася ў суседніх рэгіёнах.
— Ваш інтэрнэт-праект безумоўна стаў часткай “архіўнай рэвалюцыі” — магутнай хвалі папулярызацыі ваеннай гісторыі, якая стала магчымай дзякуючы адкрыццю архіваў, з’яўленню людей, якія гатовы займацца іх вывучэннем і перўтварэння інтэрнэту ў найбольш даступны каналу распаўсюджвання інфармацыі.
Але ж “Электронная кніга “Памяць” Асіповіччыны па вызначэнні мае колькасныя абмежаванні мэтавай аўдыторыі, а ёй даводзіцца суіснаваць з куды больш маштабнымі аналагамі, накшталт праекта НАН Беларусі “Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны”, расійскімі базамі дадзеных “Памяць народа”, “Мемарыял”, “Подзьвіг народа”…
— Насамрэч адбываецца ўзаемакарыснае ўзаемадзеянне. У першую чаргу таму, што інтарэс да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны дзякуючы вялікім аб’ёмам самай разастайнай інфармацыі пастаянна ўзрастае, а наяўнасць тэматычных праектаў спрашчае пошук патрэбных звестак. Так што сайт ЭКП мае устойлівую запатрабаванасць: штодзень наведвае звыш 50 карыстальнікаў, прычым 90% з іх новыя. І толькі частка — жыхары Асіповіччыны.
Да таго ж узнікае прастора для рэалізаыі сумесных ініцыятыў. Напрыклад, сёлета —з нагоды 80-годдзя зняцця блакады Ленінграда і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — у супрацоўніцтве з расійскімі краязнаўцамі рэалізуецца праект “Асіповічы і Кранштадт”. Нагадаю, што гэта — гарады-пабрацімы і ў іх гісторыі ёсць агульныя “нітачкі”. Дарэчы, з расійскага боку кардынуе работу кранштадскі гісторык Ігар Голубеў, чыя маці нарадзілася ў нашым горадзе.
— У наступным годзе будзе адзначаца 80-годдзе Перамогі над нацызмам. Якое адлюстраванне гэтая дата знойдзе ў “Электроннай кнізе Памяць” нашага раёна?
— Нядаўна на створаным спецыяльна для гэтай справы тэлеграм-канале распачаты збор здымкаў удзельнікаў вайны. Хацелася б да знакавай гадавіны сабраць як можа больш поўную фотагалерэю асіпаўчан, якія змагаліся за свабоду нашай зямлі.
К 80-летию Победы обязательно будут и новые статьи в ЭКП, уверен найдутся и новые темы, и новые люди. А может и не новые…., т.к. зачастую новые – это хорошо забытые старые…