253 страница
«Сярод беларускіх партызан было шмат дзяўчат і жанчын, якія, надобна Ціне Слёзінай і Ані Коваль, не шкадавалі сябе дзеля разгрому ворага і вызвалення свайго народа ад фашысцкага іга, ішлі на верную смерць, здзяйснялі бессмяротныя подзвігі». Гэтыя радкі ўзяты з кнігі «На акупіраванай зямлі» былога камандзіра 99-й партызанскай брыгады імя Гуляева У.К.Якавенкі.
Яскравым прыкладам самаадданай мужпасці ў суровыя дні нямецка-фашысцкай акупацыі можа служыць дзейнасць асіповіцкай падпольшчыцы і партызанскай разведчыцы Ганны Іванаўны Коваль.
Нарадзілася Ганна Іванаўна ў 1924 г. у Кіеве ў сям’і рабочага. У 1933 г. разам з бацькамі пераехала ў г. Асіповічы. Вучылася ў чыгуначнай школе № 36, перад вайной закончыла 9 класаў.
3 жахам і гневам глядзела Аня на спалены горад, на дэспатызм фашысцкіх улад, якія насаджалі нечалавечы так званы «новы парадак». Яна часта хадзіла ў в. Кабылянка Градзянскага сельсавета, дзе ўжо ў 1941 г. дзейнічала невялікая парты-занская група. Пачынаючы са жніўня ў кошыку з ягадамі і грыбамі яна дастаўляла зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі.
Да канца 1941 г. з надзейных сяброў і родзічаў стварылася камсамольска-маладзёжная група, у якую ўваходзілі Аня Коваль, Іван Коваль, Лёня Урбановіч, урач Уладзімір Кіржаманаў, Іван Наркевіч, Ігар Чарэпка, лейтэнант Гоўсей і інш.
Падполышчыкі сабралі радыёпрыёмнік і па вечарах слухалі паведамленні з Масквы, запісвалі іх, а раніцай у выглядзе лістовак распаўсюджвалі па горадзе, пера-казвалі вусна сябрам і знаёмым, разам са сваімі сябрамі-падпольшчыкамі дапама-галі ваеннапалонным уцякаць з лагера, даставалі пропускі, збіралі медыкаменты, боепрыпасы.
У чэрвені 1942 г. Аня сустрэлася з партызанамі групы Аляксея Кудашова і стала разведчыцай – сувязной атрада. Дзякуючы ёй і яе таварышам у партызанскі атрад уступілі радыётэхнік Саша Батурлін (Батарын), Іван Коваль, Саша Колас, Георгій Цыганкоў і інш. Аня дастаўляла ў партызанскі атрад медыкаменты, якія перадаваў ёй урач У.І.Кіржаманаў, зброю, боепрыпасы, соль, разведданыя абдыслакацыі нямецкіх войскаў у Асіповічах і ваколіцах горада, звесткі аб праходзячых праз горад эталонах і г.д. 3 атрада дастаўляла ў Асіповічы зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі і газеты.
Аня пасябравала з настаўніцай з в. Паршчыха Цінай Слёзінай, якая была разведчыцай партызанскага атрада імя Варашылава
254 страница
У канцы ліпеня 1942 г. Аня і Ціна вырашылі вывезці з Асіповіч партызанам сабраныя падпольшчыкамі горада станковы кулямёт, гранаты, боепрыпасы, радыё-прыёмнік, медыкаменты. Усё гэта яны пагрузілі на падводу і пад вечар паехалі ў бок в. Карытнае. Пры выездзе з горада іх падводу спынілі немцы. Аня і Ціна ака-залі супраціўленне, але сілы былі няроўныя, іх схапілі і перадалі тайнай палявой паліцыі.
Камандаваннем партызанскага атрада былі зроблены захады для выратавання Ані і Ціны. У г. Асіповічы быў пасланы на разведку партызан Васіль Гарачых. Аднак гітлераўцам праз свайго агента ўдалося даведацца пра намер партызан. Яны спрабавалі ўзяць Васіля Гарачых жывым, але мужны патрыёт аказаў супраціўленне, пры гэтым ён забіў чатырох фашыстаў і ўзарваў сябе і акружыўшых яго немцаў гранатай.
Два тыдні днём і ноччу вёўся допыт Ані і Ціны ў засценках тайнай палявой паліцыі. Гітлераўскія каты пускалі ў ход самыя вытанчаныя катаванні. Але мужныя патрыёткі вытрымалі ўсё і не выдалі сваіх сяброў. Не атрымаўшы ад Ані і Ціны ніякіх звестак, 13 жніўня 1942 года іх расстралялі.
Не суджана было дажыць да перамогі і брату Ані Івану Ковалю. Разам з партызанамі група разведкі пад камандаваннем С.С.Сумчанкі зімой 1944 года ён быў акружаны гітлераўцамі ў леснічоўцы ў Сташэўскага і ў няроўным баі загінуў смерцю героя. Хутка памёр і бацька Ані, і толькі яе маці дажыла да Дня перамогі.
Ў студзені 1943 года гітлераўскія карнікі спалілі в. Паршчыха разам з ўсімі яе жыхарамі, дзе загінула і 5-гадовая дачка Ў.Слёзінай Надзея.
С.Л.Чахольскі