Родом из Осиповичского края: деятели культуры и искусства

628 страница

Асвяцінскі Геральд Баляслававіч

 

 

 

ОСВЕТИНСКИЙ Геральд Болеславович (бел. АСВЯЦІНСКІ Геральд Баляслававіч). Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1968). Нарадзіўся 23.1.1932 г. у р.п. Ялізава Асіповіцкага р-на. Закончыў БДУ (1955), Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя Луначарскага ў Маскве (1965). Працаваў у Маладзечанскім абкоме камсамола (з 1955), Глыбоцкім райкоме камсамола (1-ы сакратар у 1957-1959), Гродзенскім аблвыканкоме (з 1960 намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела культасветустаноў і мастацтва, з 1963 г. начальнік абласнога ўпраўлення культуры). У 1965-1993 гг. дырэктар Беларускага тэатра імя Я.Коласа, з 1994 г. – Беларускага тэатра «Лялька» (Віцебск).

 

 

ДОРОШКЕВИЧ Юрий Альфредович (бел. ДАРАШКЕВІЧ Юрый Альфрэдавіч). Беларускі жывапісец. Нарадзіўся 11.1.1962  г. у г. Асіповічы. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Працуе пераважна ў жанры станковага жывапісу. Аўтар размалёвак і вітражоў для мінскіх радыётэхнічнага каледжа і Сувораўскага вучылішча. У творах асобныя пластычныя вобразы ўключае ў вялікую паліграфічную прастору, выкарыстоўвае эфекты колерааптычныя, унутранага свячэння, піктаграмы, геаметрызм. У 1988 г. аформіў спектакль «Цудоўная дудка» ў Гродзенскім тэатры лялек. Творы мастака знаходзяцца ў калекцыях і зборах у Іспаніі, Германіі, Расіі, краінах Балтыі, Польшчы, Англіі, Фінляндыі, Францыі.

Дорошкевич Юрий Альфредович

Родился 11.01.1962 в г. Осиповичи, Могилевская обл., Белорусская ССР. Белорусский художник, дизайнер. Член Общества канадских художников (2009).

Окончил Белорусский театрально-художественный институт (1985) (сейчас УО «Белорусская государственная академия искусств»).

С 2010 г. живет в канадском г. Торонто.

Работает преимущественно в станковой живописи в жанре хроматической настенной скульптуры. В произведениях использует сочетание двухмерного и трехмерного пространства. В работах отдельные пластические образы включает в большое полифоническое пространство, используя цветооптические эффекты, пиктограммы, геометризм.

В 1988 г. для УК «Гродненский областной театр кукол» оформил спектакль «Волшебная флейта». Автор росписей и витражей для Филиала УО БГУИР «Минский Радиотехнический колледж» и УО «Минское суворовское военное училище» (1989).

Автор триптиха «Кентавры у источника», «Живописные поиски Грааля», «Немного синего» (1990-е), серий «Измененная красота» и «Поле света» (2008), «Продуманное пространство» (2015).

Произведения находятся в художественных галереях в США и Канаде, в частных коллекция в Российской Федерации и за рубежом.

(правки-дополнения сделаны администратором ЭКП 23.01.2023)

КАМКОЎ Уладзімір Цярэнцьевіч. Беларускі артыст балета, педагог. Заслужаны артыст Беларусі (1980), народны артыст Беларусі (1984). Нарадзіўся 5.9.1950 г. у г. Асіповічы. Закончыў Беларускае харэаграфічнае вучылішча (1968). Працаваў у тэатрах оперы і балета Вільнюса і Харкава. У 1973-1995 гг. саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1981-1991 гг. выкладаў у харэаграфічным вучылішчы. Танец Камкова вызначаецца мужнасцю, энергіяй, пластычнай выразнасцю, яго індывідуальнасці найбольш блізкія партыі героіка-патрыятычнага плана. Майстэрства Камкова выявілася ў балетах, пастаўленых В.Елізар’евым. Сярод лепшых партый: Тыль і Інквізітар, Машэка і Князь («Тыль Уленшпігель» і «Курган» Я.Глебава), Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Ты-бальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ -Р.Шчадрына), Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова); з іншых партый – Прынц, Ротбарт («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» ІІ.Чайкоўскага), Альберт, Конрад («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Кален («Ліза і Кален» Ф.Герольда), а таксама галоўныя партыі ў аднаактовых балетах «Фестываль кветак у Чэнзана» Э.Хельстэда, «Прывал кавалерыі» Г.Армсгеймера, «Адажыета» на музыку Г.Малера, «Камерная сюіта» на музыку Р.Шчадрына, «Вальпургіева ноч» Ш.Гуно, «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага.

КРУКОЎСКІ Уладзімір Якаўлевіч. Беларускі мастак-плакатыст. Член Беларускага саюза мастакоў (1975)

і Беларускага саюза журналістаў (1994). Нарадзіўся 6.3.1937  г. у г. Асіповічы. Закончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1972). Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 г. 3 1979 г. мастацкі рэдактар часопіса «Маладосць», у 1982-1984 гг. – «Мастацтва Беларусі», бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», у 1989-1998 гг. часопіса «Спадчына». Аўтар плакатаў: ”Помнікі архітэктуры – нацыяналъны скарб», «Памятай! Кожны чацвёрты загінуў!», «Назаўсёды ў памяці народа», «Раззбраенне!», «Сівая легенда», «Музей рамёстваў і народных промыслаў», «У бітвах за волю, у бітвах за долю!..», «120 гадоў «Мужыцкай праўдзе», «Максім Багдановіч. 1891-1981», «Што ж мы за людзі?», «Грунвальд»; трыпціхаў: «Дзень Ікс», «Міцкевіч. Колеры часу» і інш. Многія плакаты прысвечаны славутым дзеячам Беларусі: М.Гусоўскаму, Ф.Скарыну, В.Цяпінскаму, К.Каліноўскаму, Цётцы (А.Пашкевіч), Я.Купалу, Я.Коласу, І.Луцкевічу, Я.Драздовічу. З’яўляецца аўтарам (разам з Я.Куліком) эталона былога герба Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (1991), публіка-цый па гісторыі беларускага мастацтва, грамадска-палітычнай тэматыкі (часопісы «Спадчына», «Наша вера», газеты «Наша ніва», «Літаратура і мастацтва»). Жыве ў Мінску.

ЛОМАНОВИЧ Нина Иосифовна (бел. ЛАМАНОВІЧ Ніна Іосіфаўна) белорусский хоровой дирижер. Заслуженный деятель искусств Беларуси (1999 год). Родилась 27.08.1951 г. в д.Лапичи Осиповичского района. Окончила Белорусскую государственную академию музыки (класс доцента, народного артиста Беларуси А. Когадеева). С 1976 г. — хормейстер, с 1993 г. — главный хормейстер Большого театра Беларуси. За творческие успехи Н.И. Ломанович неоднократно поощрялась Министерством культуры Республики Беларусь и руководством театра. Является лауреатом Специальной премии Президента Республики Беларусь для деятелей культуры и искусства в номинации “Музыкальное искусство” (1998 г.). Награждена нагрудным знаком Министерства культуры Республики Беларусь “За вклад в развитие культуры Беларуси”. В 1999 году присвоено почетное звание “Заслуженный деятель искусств Республики Беларусь”. В 2010 году Указом Президента Республики Беларусь от 08.09.2010 № 474 за высокое профессиональное мастерство и выдающиеся достижения в развитии культуры присвоено почетное звание “Народный артист Беларуси”. В 2017 году Указом Президента Республики Беларусь присуждена Государственная премия Республики Беларусь за значительные творческие достижения в развитии музыкального искусства, пропаганду духовных ценностей и значительный личный вклад в постановку оперного спектакля на музыку Дмитрия Смольского “Седая легенда” по произведению Владимира Короткевича.

Творческим достижением хора во главе с Ниной Ломанович стал высокий профессиональный уровень исполнения сложных по объему и исполнительским задачам хоровых партий в операх “Борис Годунов” и “Хованщина” М. Мусоргского, “Набукко” Дж. Верди, “Аида” Дж. Верди, “Снегурочка” Н. Римского-Корсакова, “Турандот” Дж. Пуччини, “Князь Игорь” А. Бородина, “Сельская честь” П. Масканьи, “Леди Макбет Мценского уезда” (“Катерина Измайлова” Д. Шостаковича), “Царь Эдип” И. Стравинского, “Севильский цирюльник” Дж. Россини,”Седая легенда” Дм. Смольского, а также в Реквиеме Дж. Верди и В.А. Моцарта, Немецком реквиеме И. Брамса, “Пиковая дама” П.Чайковского, “Паяцы” Р.Леонкавалло, “Макбет” Дж.Верди, “Свадьба Фигаро” В.А.Моцарта, “Волшебная флейта” В.А.Моцарта, “Дикая охота короля Стаха” В.Солтана и др. – 31.03.2022 администратором ЭКП статья обновлена, добавлена фотография. В авгуте 2021 года отмечался юбилей – ЧИТАТЬ ЗДЕСЬ

630 страница

ПАЎЛІКАВА (дзявочае ХЕЙДАРАВА) Людміла Фёдараўна. Беларуская паэтэса. Нарадзілася 11.2.1952 г. у р.п. Ялізава Асіповіцкага р-на ў сям’і рабочага. Л.Паўлікава ў 1969 г. закончыла Ялізаўскую СШ і паступіла ў БДУ на факультэт прыкладной матэматыкі. Закончыла ўніверсітэт у 1974 г. Працавала старшым інжынерам Навукова-даследчага інстытута электронна-вылічальных машын у Мінску (з 1974), вядучым канструктарам Беларускага навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага інстытута арганізацыі і кіравання будаўніцтвам пры Дзяржбудзе БССР (з 1980), вядучым інжынерам Мінскага навукова-даследчага праектнага інстытута (з 1985). 3 1988 г. рэдактар, з 1991 г. намеснік галоўнага рэдактара творчага аб’яднання літаратурна-мастацкіх і пастановачных праграм Беларускага тэлебачання. Першая публікацыя Л.Паўлікавай (падборка вершаў) з’явілася ў часопісе «Маладосць» у 1980 г., за якую ёй была прысуджана прэмія года. 3 таго часу вершы паэтэсы змяшчаюцца ў зборніку «Дзень паэзіі», часопісах «Полымя», «Вожык», «Работніца і сялянка», у рэспубліканскіх газетах. Аўтар кніг «Адведзіны рамонкавай паляны» (1985), «Тваё святло» (1988), «Купанне ў росах» (1992), драматычнай паэмы «Можна і нельга» (зборнік «I засталася каса ў пракосе», 1988). У часопісе «Маладосць» друкаваліся і яе апавяданні. Для вершаў паэтэсы характэрны роздум над праблемамі сучаснасці; у іх пераважаюць урбаністычныя матывы, тэма гарадскога жыцця. Ёй уласцівы творчая актыўнасць, своеасаблівасць паэтычнага голасу, канкрэтнасць вобразнага мыслення, шчырасць, традыцыйная манера пісьма. Жыве ў Мінску.

РАЕЎСКАЯ Тамара Рыгораўна. Беларуская эстрадная спявачка. Заслужаная артыстка Беларусі (1974). Нарадзілася 27.5.1940 г. у г. Асіповічы. Закончыла Мінскае музычнае вучылішча (1971). 3 1963 г. салістка Дзяржтэлерадыё Беларусі. Аснову рэпертуару Т.Р.Раеўскай, у якім больш за 200 песень, складаюць творы беларускіх кампазітараў. Першая выканаўца многіх песень Я.Глебава, І.Лучанка, Ю.Семянякі, В.Войціка, Э.Ханка, У.Будніка, Л.Абеліёвіча, Г.Вагнера, У.Дарохіна, Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, У.Прохарава. Выканальніцкай манеры спявачкі ўласцівы лірычная задушэўнасць, мяккасць, цеплыня, пранікнёнасць. Т.Р.Раеўская – вядучая перадачы рэспубліканскага радыё «Матчына песня».

ТОЎКАЧ Анатоль Іларыёнавіч. Беларускі жывапісец. Член Беларускага саюза мастакоў (1964). Нарадзіўся 10.6.1929 г. у

631 страница

в.Засялечча Асіповіцкага р на. Закончыў Кастрамское мастацкае вучылішча (1956). У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1957 г. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажу і карціны, а таксама ў акварэлі і гуашы. Лепшым творам уласцівы выразная дынамічная кампазіцыя, лаканізм, цэласнасць каларыту. Аўтар пейзажаў «Віцебская суднаверф» (1960), «Родны край» (1961), «Горад жыве» (1962), «Лес – новабудоўлям» (1963), «Дуброўна» (1979), «Гарадскі пасёлак Коханава» (1982), «Ходцы», «Талачын» (1985), трыпціха «Віцебск. Лета» (1978) і інш., цыклатвораў на ваенную тэму – «Ракетадром», «Начны дазор» і «Дэсантнікі» (1965), «Трывога» (1968; усе гуаш, тэмпера), сюжэтных карцін «Першы агітпоезд» (1964), «Гэтых дзён не змоўкне слава» (1967), «Салдаты» (1975), «Першы трактар» (1981), «Подзвіг» (1983), «Год 1945» (1985) і інш. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Жыве ў Віцебску.

ШЫШКАВЕЦ Віктар Іванавіч. Самадзейны кампазітар, арганізатар народнай музычнай творчасці. Нарадзіўся 24.8.1945 г. у г. Асіповічы. Пасля заканчэння ў 1960 г. сярэдняй школы № 1 працаваў акампаніятарам у клубе чыгуначнай станцыі Асіповічы. Скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча. 3 1971 г. працаваў кіраўніком музычных і харавых калектываў Асіповіцкага раёна. У 1968 г. у складзе народнага цымбальнага аркестра стаў лаўрэатам ВДНГ СССР.

   За дзесяцігоддзі кампазітарскай дзейнасці Шышкаўцом створана шмат песень, каля 50 з іх выконваюцца раённымі мастацкімі калектывамі і спевакамі-салістамі. А самае галоўнае – творы кампазітара заўсёды знаходзяць водгук у сэрцах людзей. Поспех у творчасці не прыйшоў сам па сабе. Ствараць песні, сапраўды патрэбныя чалавеку, – справа цяжкая.

    За гады працы Віктар Іванавіч напісаў нямала песень на вершы вядомых паэтаў – Анатоля Дзеружынскага, Алеся Бачылы, Канстанціна Жукава, Ігара Шаферана, выкарыстоўваў і творчасць аматараў вершаванага радка. Сустрэча з асіповіцкай паэтэсай Святланай Грыцко парадзіла адну з лепшых песень кампазітара «Мой родны край». Найбольш удалым Шышкавец лічыць супрацоўніцтва з Анатолем Тамашэўскім – рэдактарам асіповіцкай раённай газеты.

    Віктар Шышкавец вядомы ў культурным асяроддзі Асіповіччыны як выдатны арганізатар народнай музычнай творчасці. Менавіта з яго дапамогай як канцэрт-майстра дасягаюць творчых поспехаў хор ветэранаў і народны ансамбль «Вечарынка» – самабытныя музычныя калектывы раёна. I, зразумела, Віктар Іванавіч працягвае працаваць над новымі песнямі, бо музыка для яго – гэта само жыццё.